МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ЗАГАД
26.07.95 г. г.Мiнск N 299
Аб зацвярджэннi Палажэння аб парадку стварэння i
расходавання сродкаў фонду матэрыяльнай дапамогi
навучэнцам прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў
===
З мэтай эфектыунага выкарыстання сродкаў фонду матэрыяльнай
дапамогi навучэнцам прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў, якi
ствараецца на падставе пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 22 лютага 1993 г. N 89 "Аб матэрыяльным забеспячэннi
навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў i iндустрыяльна-
педагагiчных тэхнiкумаў",
ЗАГАДВАЮ:
1. Зацвердзiць узгодненае з Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi
Беларусь Палажэнне аб парадку стварэння i расходавання сродкаў фонду
матэрыяльнай дапамогi навучэнцам прафесiйна-тэхнiчных навучальных
устаноў.
2. Планава-эканамичнаму ўпраўленню (Астроўская Н.А.) давесцi
дадзенае палажэнне ўпраўленням адукацыi аблвыканкомаў, Мiнскага
гарвыканкома i зацiкаўленым мiнiстэрствам i ведамствам да ведама i
карыстання ў практычнай дзейнасцi.
3. Кантроль за выкананнем гэтага загада ўскласцi на намеснiка
мiнiстра Казулiна А.У.
Мiнiстр В.I.Стражаў
Зацверджана
загадам Мiнiстра адукацыi
i навукi Рэспублiкi Беларусь
ад 26 лiпеня 1995 г. N 299
Узгоднена:
Мiнiстэрства фiнансаў
Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра А.I.Сверж
14 лiпеня 1995 г.
ПАЛАЖЭННЕ
аб парадку стварэння i расходавання сродкаў фонду матэрыяльнай
дапамогi навучэнцам прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў
I. Агульныя палажэннi
1.1. Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1993 года N 89 "Аб
матэрыяльным забеспячэннi навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў
i iндустрыяльна-педагагiчных тэхнiкумаў" (п.12).
1.2. Фонд матэрыяльнай дапамогi ствараецца з мэтай сацыяльнай
абароны навучэнцаў прафесiйна-тэхнiчных вучылiшчаў, а таксама
навучэнцаў вышэйшых прафесiйных i вышэйшых тэхнiчных вучылiшчаў,
якiя навучаюцца па праграмах прафтэхвучылiшчаў (першая ступень
навучання), маючых вострую патрэбу ў такой дапамозе.
II. Фармiраванне i парадак стварэння фонду
матэрыяльнай дапамогi
2.1. Асноўнай крынiцай фармiравання фонду матэрыяльнай дапамогi
навучэнцам адзначаных тыпаў прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў
з'яўляюцца сродкi дзяржаўнага бюджэта.
2.2. Сродкi фонда матэрыяльнай дапамогi навучэнцам плануюцца
кожны каляндарны год i прадугледжваюцца ў каштарысе расходаў на
ўтрыманне прафесiйна-тэхнiчнага вучылiшча ў памеры да аднаго
працэнта ад планавых бягучых расходаў па бюджэту вучылiшча.
2.3. Для папаўнення фонду матэрыяльнай дапамогi могуць быць
выкарыстаны таксама сродкi прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў,
грамадскiх i iншых арганiзацый; адлiчэннi ад даходаў, якiя атрыманы
ў вынiку рэалiзацыi сельгаспрадукцыi вучэбных гаспадарак, вырабаў i
паслуг вучэбна-вытворчых майстэрань, вытворчых участкаў i iншых
крынiц.
2.4. Матэрыяльная дапамога навучэнцу аказваецца на аснове яго
заявы, цi заявы бацькоў навучэнца або асоб iх замяняючых, на iмя
кiраўнiка навучальнай установы i заключэння камiсii па сацыяльнай
падтрымцы i абароне навучэнцаў.
2.5. Камiсiя па сацыяльнай падтрымцы i абароне навучэнцаў
ствараецца ў навучальнай установе, як пастаянна дзеючая. У склад
камiсii ўваходзяць педагагiчныя работнiкi навучальнай установы i
прадстаўнiкi прафсаюзнага камiтэта навучэнцаў. Колькасны склад
членаў гэтай камiсii вызначаецца навучальнай установай самастойна.
2.6. Заключэнне камiсii, аформленае пратаколам, з'яўляецца
падставай для аказання матэрыяльнай дапамогi навучэнцам або адказу ў
ей.
Матэрыяльная дапамога можа аказвацца навучэнцу ў грашовай форме
або набыццём адзення, абутку.
Тэрмiн захавання пратакола пасяджэння камiсii i фiнансавых
дакументаў па атрыманнi матэрыяльнай дапамогi вызначаецца ў
адпаведнасцi з дзеючымi нарматывамi.
III. Парадак разлiку i выкарыстання сродкаў
фонду матэрыяльнай дапамогi
3.1. Расходы на матэрыяльную дапамогу ў натуральнай форме, пры
набыццi навучэнцу адзення, абутку плануюцца i ўлiчваюцца па
артыкулу 14 "Набыцце мяккага iнвентару i абмундзiравання", а ў
грашовай форме - па артыкулу 18 "Iншыя расходы". Памер сродкаў
фонду матэрыяльнай дапамогi паказваецца ў разлiку да каштарыса
выдаткаў прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай установы.
3.2. Па меры неабходнасцi разлiкi ўдакладняюцца ў сувязi са
зменамi цэн, тарыфаў, узроўня iнфляцыi i адпаведным павелiчэннем
памера бягучых расходаў на ўтрыманне вучылiшча.
----------------------------
Государственная регистрация.
Номер: 1028/12.
Дата: 07.08.95 г.
|