Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 20 октября 1995 г. №410 "Прыкладнае палажэнне аб адукацыйна-выхаваўчай установе "школа-дзiцячы сад"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



 УЗГОДНЕНА:                                          ЗАЦВЕРДЖАНА

 з Мiнiстэрствам фiнансаў               загадам Мiнiстра адукацыi
 Рэспублiкi Беларусь                    i навукi Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра                      ад   20  кастрычнiка 1995 г.
                                        N 410

 А.I.Сверж

 з Мiнiстэрствам працы
 Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра

 В.I.Паўлаў

 з Мiнiстэрствам  юстыцыi
 Рэспублiкi Беларусь

 Першы намеснiк мiнiстра

 В.А.Сукала


                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ

       аб адукацыйна-выхаваўчай установе "школа-дзiцячы сад"

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу  постановлением Министерства образования от 5
         мая 2005 г. № 33 (зарегистрировано в Национальном реестре -
         № 8/12623 от 26.05.2005 г.)    

        [Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства  образования  Республики Беларусь от
         29 ноября 1999 г.  N 710  (зарегистрирован  в  Национальном
         реестре - N 8/2036 от 14.12.99 г.)].

     Школа-дзiцячы  сад з'яўляецца  выхаваўча-адукацыйнай установай,
якая ажыццяўляе сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi
ў Рэспублiцы  Беларусь", *)   прыкладным   Палажэннем   аб  дзiцячай
дашкольнай установе, **) прыкладным Палажэннем аб агульнаадукацыйнай
школе ***) i гэтым прыкладным Палажэннем.
 ________________________________
     *) Закон "Аб  адукацыi  ў Рэспублiцы Беларусь" ад 29.10.1991 г.
("Ведамасцi Вярхоўнага Савета  Рэспублiкi  Беларусь",  1991,  N  33,
арт.598).
     **) Рэестр Дзяржаўнай рэгiстрацыi за N 97/12  ад  17  лiстапада
1993  года.
     ***) Рэестр Дзяржаўнай рэгiстрацыi за N 80/12  ад  3  лiстапада
1993 года.

     Вядучымi прынцыпамi яе  дзейнасцi  з'яўляюцца  даступнасць  для
насельнiцтва, дэмакратычнасць, гуманнасць, адзiнства нацыянальнага i
агульначалавечага,  варыятыўнасць  зместу  адукацыi  i   арганiзацыi
навучальна-выхаваўчага      працэсу      з      улiкам      мясцовых
сацыяльна-эканамiчных умоў i рэгiянальных  асаблiвасцей,  фiнансавая
самастойнасць  пры  ўмове  забеспячэння  дзяржаўных патрабаванняў да
адукацыi i выхавання,  юрыдычная самастойнасць.  Школа-дзiцячы сад -
структурная адзiнка нацыянальнай сiстэмы адукацыi.

                          1. Мэты i задачы

     1. Школа-дзiцячы сад арганiзуецца з мэтай стварэння аптымальных
умоў  для  выхавання  i  навучання  дзяцей  дашкольнага  i школьнага
ўзросту,   забеспячэння   пераемнасцi   ў   арганiзацыi   i   змесце
выхаваўча-навучальнага  працэсу, эфектыўнага  выкарыстання кадравага
патэнцыялу, фiнансавых сродкаў i памяшканняў.

     2. Школа-дзiцячы  сад   забяспечвае   фiзiчнае,   псiхiчнае   i
разумовае  развiццё  дзiцяцi  i  фармiраванне  яго  асобы,  рэалiзуе
ствараемыя дзяржавай i грамадствам магчымасцi для атрымання агульнай
сярэдняй   адукацыi,   засваення   нацыянальных  i  агульначалавечых
каштоўнасцей, выхавання грамадзянскай пазiцыi.
     Змест  i  формы  арганiзацыi  выхаваўча-навучальнага  працэсу ў
школе-дзiцячым   садзе  павiнны   спрыяць  развiццю   здольнасцей  i
iнтарэсаў   дзяцей,  задавальненню   нацыянальна-культурных  запытаў
вучняў, фармiраванню гатоўнасцi да самастойнага жыцця i працы.

     3. Улiчваючы   вядучую   ролю   сям'i   ў   выхаваннi   дзяцей,
школа-дзiцячы  сад  i сям'я будуюць свае ўзаемаадносiны на прынцыпах
супрацоўнiцтва,  адкрытасцi i нясуць  аднолькавую  адказнасць  перад
дзяржавай  за  навучанне i выхаванне дзяцей у адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
     У правядзеннi   навучальна-выхаваўчай   работы,  ахове  здароўя
дзяцей,   развiццi   iх   талентаў   i    здольнасцей,    умацаваннi
матэрыяльна-тэхнiчнай   базы  школа-дзiцячы  сад  ўзаемадзейнiчае  з
пазашкольнымi  ўстановамi,  працоўнымi  калектывамi  прадпрыемстваў,
арганiзацый, а таксама з установамi аховы здароўя, культуры, спорту,
добраахвотнымi  таварыствамi,  творчымi  саюзамi,  сродкамi  масавай
iнфармацыi.

     4. На  аснове  гэтага  прыкладнага  палажэння  кожная  ўстанова
"школа-дзiцячы сад" распрацоўвае  свой  Статут,  у  якiм вызначаюцца
нормы  i  правiлы жыцця калектыву з улiкам асаблiвасцей i перспектыў
развiцця,  правы i абавязкi членаў калектыву,  а таксама  Бацькоўскi
дагавор,  якi  рэгулюе прававыя адносiны памiж установай i бацькамi,
што ўзнiкаюць у працэсе выхавання  i  навучання  дзяцей  дашкольнага
ўзросту. Статут зацвярджаецца канферэнцыяй калектыву школы-дзiцячага
сада  i  рэгiструецца  аддзелам  адукацыi.  Гэты  Статут   не   можа
абмяжоўваць правы ўдзельнiкаў навучальна-выхаваўчага працэсу.

            2. Арганiзацыя, структура i асновы дзейнасцi
                        школы-дзiцячага сада

     5. Навучальна-выхаваўчая     ўстанова    "школа-дзiцячы    сад"
ствараецца,  рэарганiзуецца i лiквiдуецца мясцовым Саветам дэпутатаў
па  прадстаўленню  аддзела  адукацыi  ў  адпаведнасцi  з Законам "Аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" i "Законам аб мясцовым  кiраваннi  i
самакiраваннi  ў Рэспублiцы  Беларусь" ("Ведамасцi Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь", 1995 г., N 15-16, арт.169), Указамi Прэзiдэнта
Рэспублiкi  Беларусь  ад 19.09.95 г.  N 383 " Аб правядзеннi рэформы
органаў мясцовага кiравання i  самакiравання;  ад 20.10.95 г. N  433
"Аб зацвярджэннi палажэння аб парадку вырашэння пытанняў, звязаных з
аб'яднаннем аднайменных адмiнiстратыўных адзiнак, якiя маюць агульны
адмiнiстратыўны цэнтр".
     У  залежнасцi  ад  адукацыйных  запатрабаванняў  насельнiцтва i
рэгiянальных  асаблiвасцей  могуць  стварацца  адукацыйна-выхаваўчыя
ўстановы "школа - дзiцячы сад" наступных профiляў:
     - школа - дзiцячы сад (асноўны профiль);
     - санаторная школа - дзiцячы сад;
     - кампенсуючая  школа  -  дзiцячы  сад (для дзяцей,  якiя маюць
патрэбу ў карэкцыi iх развiцця);
     - камбiнаваная школа - дзiцячы сад i iншыя.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт  5 раздела  2 после  первого абзаца дополнен  абзацем
         в редакции  приказа Министерства  образования от  29 ноября
         1999 г.  N 710  (зарегистрирован  в  Национальном реестре -
         N 8/2036 от 14.12.99 г.)
       _______________________________________________ _______ ___ _

     З моманту  рэгiстрацыi  ў  выканкаме  мясцовага Савета народных
дэпутатаў установе прысвойваецца  парадкавы  нумар,  i  яна  набывае
правы юрыдычнай асобы.
     Школа-дзiцячы сад арганiзуецца пераважна ў сельскай мясцовасцi,
дзе ёсць дзецi дашкольнага  ўзросту,  а  таксама  i  ў  гарадах  пры
наяўнасцi адпаведных умоў.

     6. Школа-дзiцячы сад можа размяшчацца як у памяшканнi дзiцячага
сада,  так  i  ў  памяшканнi  школы,  як у адным,  так i ў некалькiх
асобных будынках пры ўмове забеспячэння зручнасцi iх эксплуатацыi  i
пры       поўным      забеспячэннi      санiтарна-гiгiенiчных      i
санiтарна-процiэпiдэмiялагiчных нормаў i правiл.

     7. Пры   стварэннi   ўстановы  "школа-дзiцячы  сад"  дашкольная
ўстанова,  якая   знаходзiцца   ў   падпарадкаваннi   прадпрыемства,
установы, арганiзацыi, калгаса, саўгаса, перадаецца органам адукацыi
ў парадку, вызначаным дзеючым заканадаўствам.

     8. Структура выхаваўча-навучальнай установы "школа-дзiцячы сад"
можа быць наступнай:
        яслi-сад     -  пачатковая школа (I-IУ класы);
        дзiцячы сад  -  пачатковая школа (I-IУ класы);
        дзiцячы сад  -  базавая школа (I-IХ класы);
        дзiцячы сад  -  сярэдняя школа (I-ХI(ХП) класы).

     9. Прыём дзяцей у школу-дзiцячы  сад праводзiцца ў адпаведнасцi
з парадкам, устаноўленым для дашкольных устаноў i школ.
     Узроставы састаў  дзяцей,  якiя  залiчваюцца ў дашкольныя групы
школы-дзiцячага      сада,      вызначаецца      Саветам       гэтай
выхаваўча-навучальнай  установы  ў  залежнасцi  ад  колькасцi груп i
мясцовых  умоў.  Групы  могуць  камплектавацца  па   аднаўзроставаму
прынцыпу або дзецьмi рознага ўзросту.
     У першы клас прымаюцца дзецi з шасцi гадоў  або  больш  позняга
ўзросту з улiкам медыцынскiх паказанняў i жадання бацькоў.

     10. Колькасць  класаў  (класаў-камплектаў)  i дашкольных груп у
школе-дзiцячым  садзе  i  iх  напаўняльнасць  вызначаецца   аддзелам
адукацыi  сумесна  з  выканкамам мясцовага Савета дэпутатаў з улiкам
мясцовых умоў i патрэб насельнiцтва.
     Пры гэтым  пры наяўнасцi ў школе чатырох i больш вучняў першага
класа разглядаецца пытанне аб выдзяленнi першага класа ў самастойны.

     11. Пытанне аб прыёме ў школу-дзiцячы сад дзяцей,  якiя   маюць
адхiленнi ў разумовым i фiзiчным развiццi,  у кожным асобным выпадку
вырашаецца   дыягностыка-рэабiлiтацыйным   цэнтрам   цi  медыцынскай
установай.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 11 - с изменениями, внесенными приказом  Министерства
         образования от  29 ноября 1999 г.  N 710 (зарегистрирован в
         Национальном реестре - N 8/2036 от 14.12.99 г.)

            11.  Ва ўстанове  "школа-дзiцячы сад"  могуць адкрывацца
         спецыяльныя групы i класы  для дзяцей, якiя маюць адхiленнi
         ў разумовым i фiзiчным развiццi.
            Пытанне аб прыёме ў школу-дзiцячы сад дзяцей, якiя маюць
         адхiленнi ў разумовым i фiзiчным развiццi, у кожным асобным
         выпадку вырашаецца дыягностыка-рэабiлiтацыйным цэнтрам.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     12. Установа   "школа-дзiцячы  сад"  забяспечвае  збалансаванае
харчаванне дзяцей дашкольнага  ўзросту.  Харчаванне  арганiзуецца  з
улiкам  працягласцi  працы  груп  i  ў  адпаведнасцi з устаноўленымi
нормамi.
     Пры наяўнасцi   груп   падоўжанага   дня  вучнi  забяспечваюцца
харчаваннем ва ўстаноўленым парадку.

     13. Плата бацькоў  за  ўтрыманне  дзяцей  у  дашкольных  групах
бярэцца   ва   ўстаноўленых  памерах  i  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым
заканадаўствам.  Частку расходаў на ўтрыманне дзяцей могуць браць на
сябе  прадпрыемствы,  арганiзацыi  цi  калгасы,  якiя шэфствуюць над
школай-дзiцячым садам.

     14. Медыцынскае абслугоўванне дзяцей ажыццяўляецца  штатным  цi
спецыяльна   замацаваным   за   ўстановай   медыцынскiм   персаналам
тэрытарыяльнай  лячэбна-прафiлактычнай   установы,   якi   разам   з
адмiнiстрацыяй  нясе  адказнасць  за  здароўе  i  фiзiчнае  развiццё
дзяцей,    правядзенне    лячэбна-прафiлактычных     мерапрыемстваў,
сiстэматычнае  абследаванне дзяцей,  захаванне санiтарна-гiгiенiчных
нормаў,  рэжым i якасць харчавання дзяцей,  дазiроўку iх фiзiчных  i
разумовых нагрузак.

                3. Арганiзацыя педагагiчнага працэсу

     15. Выхаваўча-навучальная ўстанова  "школа-дзiцячы  сад"  вядзе
работу   ў   адпаведнасцi   з   нарматыўнымi   праграмна-метадычнымi
дакументамi, распрацаванымi i зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi i
навукi  Рэспублiкi Беларусь,  з улiкам жаданняў дзяцей,  iх бацькоў,
магчымасцей   школы-дзiцячага   сада,   рэгiянальных   i    мясцовых
асаблiвасцей.

     16. Выхаваўчы  працэс  будуецца  на гуманных адносiнах да асобы
выхаванца цi вучня,  з улiкам яго здольнасцей, iнтарэсаў, здароўя. У
выхаваўчай   рабоце   ўдзельнiчаюць   педагогi   ўстановы,   бацькi,
прадстаўнiкi  працоўных   калектываў,   грамадскiх   i   дабрачынных
арганiзацый.
     Выхаваўчы працэс   накiраваны   на   выхаванне    грамадзянiна,
засваенне  дзецьмi  каштоўнасцей  нацыянальнай i сусветнай культуры,
неабходных для жыцця ўменняў i навыкаў.

     17. З  мэтай  стварэння  аптымальных   умоў   для   разумовага,
фiзiчнага,  псiхiчнага  i  асобаснага  развiцця  дзяцей  арганiзацыя
выхаваўча-навучальнага працэсу будуецца па педагагiчна абгрунтаваным
выбары выхавацелямi i настаўнiкамi праграм,  сродкаў, форм i метадаў
выхавання i навучання.
     Асаблiвасцю выхаваўча-адукацыйнага працэсу ў дашкольных  групах
з'яўляецца яго бесперапыннасць на працягу календарнага года. У летнi
перыяд пераважае аздараўленчая работа з дзецьмi дашкольнага ўзросту.

     18. Школа-дзiцячы    сад    мае    права     на     правядзенне
эксперыментальнай   работы   па  ўсiх  напрамках  яе  дзейнасцi,  за
выключэннем абавязковага кампанента зместу адукацыi,  пры  наяўнасцi
адпаведнага матэрыяльнага i фiнансавага забеспячэння.

     19.   Дашкольныя   групы   школы-дзiцячага   сада  могуць  мець
паглыбленую    накiраванасць    у     рабоце    праз    усе    формы
выхаваўча-адукацыйнай  работы.   Могуць  выкарыстоўвацца  дадатковыя
формы  работы   з  дзецьмi,  нетрадыцыйныя   формы  iх  арганiзацыi:
рознаўзроставыя  групы,  студыi,  секцыi,  гурткi  i  iншыя дзiцячыя
аб'яднаннi.  Работа гурткоў,  студый, секцый  арганiзуецца на ўмовах
самаакупнасцi.

     20. У  школе-дзiцячым садзе ствараецца  педагагiчны (метадычны)
савет. Асноўнымi задачамi яго з'яўляюцца абмеркаванне i выбар розных
варыянтаў праграм,  форм i метадаў выхаваўчай i навучальнай работы з
дзецьмi,  вызначэнне шляхоў рэалiзацыi  выбранага  зместу  адукацыi,
павышэнне навукова-педагагiчнага i метадычнага ўзроўню выхавацеляў i
настаўнiкаў.  Педагагiчны цi метадычны  савет  арганiзуе  работу  па
вывучэнню    сучасных   навучальна-выхаваўчых  тэхналогiй,  развiццю
творчых iнiцыятыў педагогаў,  распаўсюджванню педагагiчнага  вопыту,
уносiць прапановы пры правядзеннi атэстацыi, прымае рашэннi па iншых
пытаннях прафесiйнай дзейнасцi педагогаў,  вызначае напрамкi сувязей
школы-дзiцячагаа сада з грамадскiмi арганiзацыямi.
     Парадак работы педагагiчнага цi метадычнага савета  вызначаецца
статутам школы-дзiцячага сада.

     21. Iншыя       пытаннi,      звязаныя      з      арганiзацыяй
навучальна-выхаваўчага працэсу  ў  школе  i  дашкольнай  установе  ў
складзе  школы-дзiцячага сада,  вызначаюцца  Прыкладнымi палажэннямi
аб агульнаадукацыйнай школе i дзiцячай дашкольнай установе.

                4. Упраўленне школай-дзiцячым садам

     22. Упраўленне  школай-дзiцячым  садам  ажыццяўляецца на аснове
цеснага   ўзаемадзеяння   яе    працоўнага    калектыву,    бацькоў,
грамадскасцi.
     Вышэйшым  органам  упраўлення  школай-дзiцячым садам з'яўляецца
канферэнцыя,  якая праводзiцца не радзей аднаго разу ў год. Дэлегаты
з   правам   рашаючага  голасу  на  канферэнцыi  выбiраецца  сходамi
калектываў вучняў II i III ступеняў, педагагiчных работнiкаў школы i
бацькоў.
Канферэнцыя:
     - прымае Статут школы-дзiцячага сада i ўносiць у яго неабходныя
змяненнi;
     - зацвярджае  асноўныя  напрамкi  развiцця  ўстановы,  вызначае
шляхi павышэння эфектыўнасцi педагагiчнай i абслуговай працы;
     - ставiць   пытаннi,  звязаныя  з  удасканаленнем  кiравання  i
арганiзацыйнай структуры ўстановы, рэжыму яе работы;
     - прымае  рашэннi  аб выкарыстаннi наяўных сродкаў,  а  таксама
iншых пытанняў яе сацыяльнага развiцця;
     - выбiрае    адкрытым    або    тайным    галасаваннем    Савет
школы-дзiцячага сада, старшыню i яго намеснiкаў, вызначае тэрмiны iх
паўнамоцтваў.

     23. У  перыяд  памiж  канферэнцыямi органам упраўлення выступае
Савет школы-дзiцячага  сада,  у састаў  якога  ўваходзяць  работнiкi
школы-дзiцячага   сада,   прадстаўнiкi   бацькоўскай   грамадскасцi,
шэфствуючых прадпрыемстваў i iншых зацiкаўленых  арганiзацый.  Савет
будуе  сваю дзейнасць у адпаведнасцi з Палажэннямi аб Савеце школы i
Савеце дашкольнай установы.

     24.  Кiраўнiцтва  дзейнасцю  школы-дзiцячага  сада здзяйсняе яе
дырэктар  (загадчык).   Дырэктар  (загадчык)  i   яго  намеснiкi  па
навучальна-выхаваўчай   рабоце   назначаюцца   раённым   (гарадскiм)
аддзелам  адукацыi.  Савет  школы-дзiцячага  сада  мае права ставiць
пытанне перад заснавальнiкам аб  вызваленнi дырэктара (загадчыка) ад
пасады  цi  рэкамендаваць  на   яе  таго  або  iншага  педагагiчнага
работнiка.
     Дырэктар школы ўносiць прапановы аб назначэннi  на  пасаду  або
вызваленнi з яе сваiх намеснiкаў.

     25. Адносiны  памiж школай-дзiцячым садам i раённым (гарадскiм)
аддзелам адукацыi будуюцца на  прынцыпах  галоснасцi  i  дэмакратыi.
Органы   кiравання   адукацыяй   забяспечваюць   школу-дзiцячы   сад
фiнансавымi  сродкамi,   педагагiчнымi   кадрамi,   падручнiкамi   i
дапаможнiкамi,  садзейнiчаюць  удасканаленню  вучэбнай  i выхаваўчай
работы,  умацаванню  i   развiццю   матэрыяльнай   базы,   ствараюць
неабходныя    ўмовы   для   павышэння   квалiфiкацыi   кадраў.   Яны
забяспечваюць кантроль за рэалiзацыяй дзяржаўнай палiтыкi  ў  галiне
адукацыi.

                        5. Прававыя адносiны

     26. Школа-дзiцячы сад з'яўляецца юрыдычнай асобай,  мае пячатку
з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь са  сваiм  найменнем,
бюджэтны i iншыя рахункi ў банках,  якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым
парадку.

     27. Дакументацыя  ўстановы  "школа-дзiцячы  сад"   вядзецца   ў
адпаведнасцi   з  тыпавой  iнструкцыяй,  зацверджанай  Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi.
     Пiсьмовая справаздачнасць   школы-дзiцячага  сада  вышэйстаячым
органам  прадстаўляецца  ў  адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  органаў
дзяржаўнай статыстыкi Рэспублiкi Беларусь.

     28. Правы дзiцяцi абараняюцца дзеючым заканадаўствам.

     29. Персанальную  адказнасць  за  якасць  i эфектыўнасць работы
школы-дзiцячага сада,  забеспячэнне аховы  жыцця i здароўя дзяцей  i
падлеткаў,   умоў  працы  ўсiх  работнiкаў  установы  нясе  дырэктар
(загадчык).

     30. Правы  i  абавязкi  дырэктара (загадчыка),  яго намеснiкаў,
настаўнiкаў i выхавацеляў,  дзяцей  i  бацькоў,  цi  асоб,  якiя  iх
замяняюць,  вызначаны  прыкладным  Палажэннем аб дзiцячай дашкольнай
установе  i  прыкладным  Палажэннем  аб   агульнаадукацыйнай   школе
Рэспублiкi Беларусь.

     31. Канкрэтныя правы i абавязкi ўсiх удзельнiкаў  педагагiчнага
працэсу  i  iншых  работнiкаў  вызначаюцца  Статутам школы-дзiцячага
сада,  Правiламi ўнутранага  працоўнага  распарадку,  Палажэннем  аб
Савеце школы-дзiцячага сада.

                  6. Матэрыяльна-тэхнiчная база i
                  фiнансава-гаспадарчая дзейнасць


     32. Мясцовыя  Саветы  дэпутатаў  прадстаўляюць  школе-дзiцячаму
саду  збудаваннi  i  памяшканнi  школы цi дзiцячага сада,  а таксама
iнжынерныя камунiкацыi i зямельныя надзелы.
     Памяшканнi школы-дзiцячага   сада   абсталёўваюцца  па  дзеючых
нарматывах i  эксплуатуюцца ў    адпаведнасцi  з  правiламi  тэхнiкi
бяспекi i санiтарна-гiгiенiчнымi нормамi.

     33. Фiнансаванне  дзейнасцi  школы-дзiцячага сада ажыццяўляецца
за кошт бюджэтных асiгнаванняў  i  бацькоўскай  платы  за  ўтрыманне
дзяцей  у  дашкольных  групах.  Дадатковымi  крынiцамi  фiнансавання
з'яўляюцца паступленнi сродкаў, атрыманых ад гаспадарчай дзейнасцi i
аказання    платных    адукацыйных    паслуг,   сродкаў   спонсараў,
добраахвотных узносаў  аб'яднанняў,  прадпрыемстваў,  арганiзацый  i
ўстаноў, шэфаў.

     34. Аплата   працы   работнiкаў   школы-дзiцячага   сада  i  iх
матэрыяльнае стымуляванне ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым
заканадаўствам.

                       7. Мiжнародныя сувязi

     35. Школа-дзiцячы   сад   можа   ўдзельнiчаць   у   мiжнародным
супрацоўнiцтве па праблемах адукацыi ва ўстаноўленым парадку.
     Правядзенне мерапрыемстваў   па   мiжнароднай   дзейнасцi  можа
ажыццяўляцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку за  кошт  розных
крынiц фiнансавання.

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1137/12.
 Дата:  08.11.95 г.   


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations