ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 4 лiстапада 1995 г.
N 430
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
А.I. Сверж В.I.Паўлаў
7 лiпеня 1995 г. 24 лiпеня 1995 г.
ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб спецыяльным факультэце
па перападрыхтоўцы кадраў
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
- № 8/9106 от 10.02.2003 г.)
[Изменения и дополнения:
Приказ Министерства образования и науки от 10 января
1997 г. N 11 (рег. N 1730);
Приказ Министерства образования от 20 июля 1999 г. N 471
(зарегистрирован в Национальном реестре - N 8/1252 от
28.10.99 г.)].
1. Агульныя палажэннi
1.1. Спецыяльны факультэт (спецфакультэт) па перападрыхтоўцы
кадраў з вышэйшай адукацыяй пры дзяржаўных вышэйшых навучальных
установах /акадэмiях, унiверсiтэтах, iнстытутах/, а таксама пры
вышэйшых навучальных установах iншых формаў уласнасцi, iнстытутах
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў або ў структуры
адзначаных навучальных устаноў арганiзуецца згодна "Прыкладнаму
палажэнню аб навучальных установах /падраздзяленнях/ павышэння
квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў" i
на падставе дадзенага Тыпавога палажэння.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 1.1 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
образования от 20 июля 1999 г. N 471 (зарегистрирован в
Национальном реестре - N 8/1252 от 28.10.99 г.)
1.1. Спецыяльны факультэт (спецфакультэт) па
перападрыхтоўцы кадраў з вышэйшай адукацыяй пры дзяржаўных
вышэйшых навучальных установах /акадэмiях, унiверсiтэтах,
iнстытутах/, а таксама пры вышэйшых навучальных установах
iншых формаў уласнасцi, iнстытутах павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў /калi ён з'яўляецца юрыдычнай
асобай/ або ў структуры адзначаных навучальных устаноў
арганiзуецца згодна "Прыкладнаму палажэнню аб навучальных
установах /падраздзяленнях/ павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў" i на
падставе дадзенага Тыпавога палажэння.
_______________________________________________ _______ ___ _
1.2. Спецыяльны факультэт па перападрыхтоўцы кадраў з вышэйшай
адукацыяй пры дзяржаўных вышэйшых навучальных установах i IПК або ў
iх структуры ствараецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь i зацiкаўленымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi
органамi кiравання, пры навучальных установах iншых форм уласнасцi -
самастойна пасля атрымання лiцэнзii Мiнiстэрства адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь на дадзены вiд дзейнасцi. Пры фiнансаваннi
спецфакультэта за кошт дзяржаўнага бюджэту абавязковай умовай яго
стварэння з'яўляецца ўзгадненне пытання з Мiнфiнам Рэспублiкi
Беларусь.
1.3. Лiквiдацыя i рэарганiзацыя спецыяльных факультэтаў па
перападрыхтоўцы кадраў ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым для iх
стварэння. Аб стварэннi, рэарганiзацыi або iх лiквiдацыi своечасова
паведамляецца органам дзяржаўнай статыстыкi.
1.4. Спецыяльныя факультэты па перападрыхтоўцы кадраў на
падставе дадзенага Тыпавога палажэння распрацоўваюць свае статуты з
улiкам галiновай спецыфiкi, якiя зацвярджаюцца кiраўнiком
навучальнай установы i рэгiструюцца вышэйстаячымi арганiзацыямi па
падпарадкаванасцi.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 1.4 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
образования от 20 июля 1999 г. N 471 (зарегистрирован в
Национальном реестре - N 8/1252 от 28.10.99 г.)
1.4. Спецыяльныя факультэты па перападрыхтоўцы кадраў з
правам юрыдычнай асобы на падставе дадзенага Тыпавога
палажэння распрацоўваюць свае статуты з улiкам галiновай
спецыфiкi, якiя зацвярджаюцца кiраўнiком навучальнай
установы i рэгiструюцца вышэйстаячымi арганiзацыямi па
падпарадкаванасцi.
_______________________________________________ _______ ___ _
1.5. Спецыяльныя факультэты па перападрыхтоўцы кадраў сумесна
з кiраўнiцтвам вышэйшай навучальнай установы рашаюць пытаннi
арганiзацыi навучальнага працэсу, фiнансава-гаспадарчай i iншых
вiдаў дзейнасцi пры захаваннi дзяржаўных iнтарэсаў i патрабаванняў
да паслядыпломнай адукацыi з улiкам правоў слухачоў, педагагiчных i
iншых работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 1.5 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
образования от 20 июля 1999 г. N 471 (зарегистрирован в
Национальном реестре - N 8/1252 от 28.10.99 г.)
1.5. Спецыяльныя факультэты па перападрыхтоўцы кадраў,
якiя з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, самастойна рашаюць
пытаннi арганiзацыi навучальнага працэсу,
фiнансава-гаспадарчай i iншых вiдаў дзейнасцi пры захаваннi
дзяржаўных iнтарэсаў i патрабаванняў да паслядыпломнай
адукацыi з улiкам правоў слухачоў, педагагiчных i iншых
работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам.
_______________________________________________ _______ ___ _
1.6. Спецыяльныя факультэты па перападрыхтоўцы кадраў
ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi са статутамi ВНУ цi
асабiстымi на падставе прамых дагавораў з мiнiстэрствамi i iншымi
цэнтральнымi органамi кiравання, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi,
арганiзацыямi, установамi, службамi занятасцi.
1.7. Спецыяльныя факультэты па перападрыхтоўцы кадраў ва
ўстаноўленым парадку праходзяць акрэдытацыю ў адпаведнасцi з
Палажэннем аб акрэдытацыi навучальных устаноў /падраздзяленняў/
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў, зацверджанага
Пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiстапада
1992 г. N 573 "Аб акрэдытацыi навучальных устаноў /падраздзяленняў/
павышэння квалiфiкацыi i перападрыхтоўкi кадраў" /Збор пастаноў
Урада Рэспублiкi Беларусь N 32, 19 лiстапада 1992 года/.
1.8. Спецыяльныя факультэты па перападрыхтоўцы кадраў пры
дзяржаўных вышэйшых навучальных установах маюць права весцi
гаспадарча-разлiковую дзейнасць па аказанню адукацыйных i iншых
вiдаў паслуг у адпаведнасцi з профiлем дзейнасцi, якiя не супярэчаць
дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 1.8 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
образования от 20 июля 1999 г. N 471 (зарегистрирован в
Национальном реестре - N 8/1252 от 28.10.99 г.)
1.8. Спецыяльныя факультэты па перападрыхтоўцы кадраў
пры дзяржаўных вышэйшых навучальных установах, якiя
з'яўляюцца юрыдычнымi асобамi, маюць права весцi
гаспадарча-разлiковую дзейнасць па аказанню адукацыйных i
iншых вiдаў паслуг у адпаведнасцi з профiлем дзейнасцi,
якiя не супярэчаць дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi
Беларусь.
_______________________________________________ _______ ___ _
1.9. На спецыяльныя факультэты па перападрыхтоўцы кадраў
ускладаецца:
- аператыўнае задавальненне патрабаванняў мiнiстэрстваў i iншых
цэнтральных органаў кiравання, аб'яднанняў, прадпрыемстваў,
арганiзацый, устаноў у перападрыхтоўцы кадраў, а таксама
iндывiдуальных патрабаванняў грамадзян у набыццi iмi новых
прафесiйных ведаў i навыкаў у сувязi з патрабаваннямi
навукова-тэхнiчнага прагрэсу, структурнымi зменамi ў вытворчасцi i
сацыяльнай сферы, на рынку працы;
- садзейнiчанне гарманiчнаму развiццю асобы, найбольш поўнай
рэалiзацыi яе творчых здольнасцей;
- развiццё навуковай, тэхнiчнай i культурнай дзейнасцi ў
адпаведнасцi з патрэбамi развiцця рэспублiкi ва ўмовах пераходу да
рыначнай эканомiкi;
- развiццё ў слухачоў навыкаў выкарыстання ў рабоце
электронна-вылiчальнай тэхнiкi, уменняў арыентавацца ў патоку
сучаснай навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, эфектыўна яе выкарыстоўваць
для рашэння практычных задач;
- удасканаленне форм i метадаў правядзення вучэбных заняткаў,
iнтэнсiфiкацыя навучальна-выхаваўчага працэсу, развiццё практыкi
iндывiдуалiзацыi навучання работнiкаў, у тым лiку на падставе
канкрэтных заданняў, якiя зацвярджаюцца кiраўнiкамi мiнiстэрстваў i
iншых цэнтральных органаў, аб'яднанняў, прадпрыемстваў, арганiзацый
i ўстаноў;
забеспячэнне варыятыўнай пабудовы навучальнага працэсу, што дае
магчымасць кожнаму слухачу выбраць /у вызначаных межах/ адзiн з
варыянтаў;
- захаванне зваротнай сувязi з прадпрыемствам, установай,
арганiзацыяй, якiя накiравалi слухачоў на навучанне, кансультацыйная
дапамога ва ўкараненнi ведаў, атрыманых у ходзе навучання;
- стварэнне банка мадэляў прафесiйных сiтуацый для навучання i
комплекснай ацэнкi перападрыхтоўкi спецыялiстаў з выдачай
рэкамендацый па iх далейшаму выкарыстанню ў вытворчасцi;
- сумесна з мiнiстэрствамi i прадпрыемствамi, установамi i
арганiзацыямi стварэнне сучаснай навучальна-матэрыяльнай базы,
аснашчэнне яе навейшым абсталяваннем, палiграфiчнай, арганiзацыйнай
i вылiчальнай тэхнiкай, забеспячэнне слухачоў неабходнымi
жыллёва-бытавымi ўмовамi, арганiзацыя iх самастойнай работы i
вольнага часу, забеспячэнне якаснага складу прафесарска-выкладчыцкiх
кадраў, павышэнне iх квалiфiкацыi, педагагiчнага, спецыяльнага i
агульнакультурнага ўзроўню;
- наладжванне ўзаемакарыснага супрацоўнiцтва з замежнымi
партнёрамi з мэтай абмену вопытам па пытаннях паслядыпломнай
адукацыi, а таксама з грамадскiмi, кааператыўнымi арганiзацыямi,
якiя аказваюць адукацыйныя паслугi;
- распрацоўка на аснове вопыту перападрыхтоўкi кадраў
рэкамендацый па адкрыццi новых спецыяльнасцяў i спецыялiзацый,
адпрацоўка прагрэсiўных формаў навучання ў вышэйшай школе.
1.10. Пералiк накiрункаў перападрыхтоўкi кадраў устанаўлiваецца
Мiнадукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь на аснове прапаноў
зацiкаўленых мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў кiравання,
навучальных устаноў. У рамках гэтых накiрункаў вышэйшыя навучальныя
ўстановы могуць ажыццяўляць спецыялiзацыю перападрыхтоўкi.
1.11. Тэрмiны навучання на спецыяльных факультэтах па
перападрыхтоўцы кадраў устанаўлiваюцца ў адпаведнасцi з Палажэннем
аб бесперапынным прафесiйным навучаннi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў.
2. Слухачы спецыяльных факультэтаў
па перападрыхтоўцы кадраў
2.1. Прыём слухачоў на спецыяльныя факультэты па
перападрыхтоўцы кадраў пры дзяржаўных навучальных установах
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi, якiя ўстанаўлiваюцца самiм
факультэтам на падставе дзяржаўных патрабаванняў да перападрыхтоўкi
кадраў.
2.2. Прыём слухачоў на спецыяльныя факультэты па
перападрыхтоўцы кадраў пры навучальных установах iншых форм
уласнасцi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з правiламi, якiя
ўстанаўлiваюцца самiм факультэтам на падставе яго статута.
2.3. Слухачы, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плана, у
залежнасцi ад ступенi адпаведнасцi iх базавай адукацыi накiрунку
перападрыхтоўкi i тэрмiну навучання, атрымлiваюць дыплом аб
перападрыхтоўцы двух узораў /пры ўмове праходжання спецфакультэтам
акрэдытацыi/:
- з прысваеннем квалiфiкацыi - пры аднолькавых профiлях
вышэйшай адукацыi слухача i перападрыхтоўкi i аб'ёме аўдыторнай
вучэбнай нагрузкi на спецфакультэце не менш 1000 гадзiн.
Пры неадпаведнасцi базавай адукацыi слухача профiлю
перападрыхтоўкi квалiфiкацыя можа прысваiвацца толькi пры ўмове
здачы экзамена па прафiлiруючай дысцыплiне перападрыхтоўкi. Парадак
арганiзацыi i правядзення адзначанага экзамена вызначаецца
Iнструкцыяй аб парадку правядзення экзамена пры перападрыхтоўцы
кадраў, базавая адукацыя якiх не адпавядае профiлю перападрыхтоўкi.
Адзначаная Iнструкцыя зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь.
_______________________________________________ _______ ___ _
Абзац 2 пункта 2.3 - с изменениями, внесенными приказом
Министерства образования и науки от 10 января 1997 г. N 11
(рег. N 1730)
- з прысваеннем квалiфiкацыi - пры аднолькавых профiлях
вышэйшай адукацыi слухача i перападрыхтоўкi i аб'ёме
аўдыторнай вучэбнай нагрузкi на спецфакультэце не менш 1000
гадзiн;
- без прысваення квалiфiкацыi - для ўсiх астатнiх катэгорый
слухачоў спецыяльных факультэтаў, у тым лiку для асоб з незакончанай
вышэйшай адукацыяй.
У першым выпадку квалiфiкацыю прысвойвае Дзяржаўная
экзаменацыйная камiсiя, якая назначаецца Мiнiстэрствам адукацыi i
навукi, у другiм - абарона выпускных работ адбываецца ў прысутнасцi
выпускной камiсii, у склад якой уваходзяць выкладчыкi ВНУ i IПК,
якую ўзначальвае дэкан спецфакультэта, а рашэнне камiсii зацвярджае
кiраўнiк навучальнай установы.
Навучанне на спецфакультэце не дае вышэйшай адукацыi.
2.4. На спецыяльныя факультэты па перападрыхтоўцы кадраў
прымаюцца кiраўнiкi i спецыялiсты з вышэйшай адукацыяй па
накiраванню прадпрыемстваў i арганiзацый, навучальных устаноў розных
формаў уласнасцi, а таксама па асабовых заяўках грамадзян.
На спецфакультэт могуць таксама залiчвацца на платнай аснове па
рэкамендацыi сваiх ВНУ студэнты выпускных курсаў.
2.5. Спецыялiсты, якiя паступаюць на спецыяльны факультэт,
праходзяць субяседаванне, ў вынiку якога выяўляецца iх
падрыхтаванасць да праходжання навучання па абранаму накiрунку
перападрыхтоўкi.
2.6. Слухачы спецыяльных факультэтаў па перападрыхтоўцы кадраў
маюць права:
- выбару профiлю i форм навучання, уключаючы навучанне па
iндывiдуальных планах;
- бясплатнага /пры дзяржаўных вышэйшых навучальных установах/
карыстання падручнiкамi i дапаможнiкамi i iншай лiтаратурай,
неабходнай для навучання, а таксама вучэбна-вытворчай i навуковай
базай;
- на бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання;
- на ўдзел у дзейнасцi органаў самакiравання факультэта i
абскарджанне ўчынкаў выкладчыкаў i адмiнiстрацыi.
2.7. Слухачы спецыяльных факультэтаў па перападрыхтоўцы кадраў
абавязаны выконваць усе вiды вучэбнай работы, прадугледжаныя
вучэбнымi планамi i праграмамi, iншыя патрабаваннi, якiя
прадугледжаны заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь i статутам
спецфакультэта.
2.8. Спецыялiсты, якiя закончылi спецфакультэт, вяртаюцца на
прадпрыемствы i арганiзацыi, якiя накiравалi iх на вучобу. Пры
невыкананнi вучэбнага плана, а таксама ў выпадку грубага парушэння
правiлаў унутранага распарадку слухач выключаецца загадам па
навучальнай установе з выдачай адпаведнай даведкi аб знаходжаннi ў
навучальнай установе.
2.9. Матэрыяльнае забеспячэнне слухачоў спецфакультэта ў перыяд
навучання, прадастаўленне iм, пры неабходнасцi, iнтэрнату
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам. Пры
адсутнасцi iнтэрната аплата выдаткаў на пражыванне ў гасцiнiцах
робiцца на ўмовах, якiя ўстаноўлены дзеючым заканадаўствам аб
камандзiроўках.
2.10. Слухачам спецфакультэта пры дзяржаўнай навучальнай
установе або ў яе структуры выдаецца залiковая кнiжка ўстаноўленага
ўзору, якая пасля выканання ўсiх патрабаванняў вучэбнага плана i
абароны выпускной работы замяняецца на дыплом.
3. Парадак залiку на спецыяльны факультэт
па перападрыхтоўцы кадраў
3.1. Заява спецыялiста, якi паступае на спецфакультэт, падаецца
на iмя кiраўнiка навучальнай установы, пры якой створаны
спецфакультэт, па ўстаноўленай форме.
Да заявы прыкладваюцца:
- напраўленне арганiзацыi цi прадпрыемства;
- копiя дыплома аб заканчэннi вышэйшай навучальнай установы з
дадаткам /выпiска з залiковай ведамасцi/;
- асабовая картка па ўлiку кадраў, завераная па месцы працы;
- 3 фатакарткi /здымкi без галаўнога ўбору памерам 3х4 см/.
3.2. Тэрмiны прыёму заяў, парадак правядзення субяседавання,
залiчэнне i пачатак заняткаў вырашаюцца навучальнай установай.
3.3. Субяседаванне з асобамi, якiя паступаюць на спецфакультэт,
праводзiць прыёмная камiсiя, састаў якой зацвярджаецца кiраўнiком
навучальнай установы.
4. Арганiзацыя вучэбнага працэсу
4.1. Вучэбны працэс на спецыяльным факультэце арганiзоўваецца
на базе адпаведных кафедраў вучэбнай установы, самастойных кафедрах
спецфакультэта, а таксама на кафедрах, створаных на прадпрыемствах
зацiкаўленых галiн.
4.2. Кiраўнiцтва вучэбнай, навуковай i арганiзацыйнай работай
ажыццяўляе дэкан факультэта, якi выбiраецца саветам iнстытута на 5
гадоў з лiку прафесараў цi дацэнтаў пры наяўнасцi кантынгенту
слухачоў не менш за 50 чалавек у год у сярэднегадавым падлiку. Пры
меншым кантынгенце слухачоў выкананне адзначанай работы ўскладаецца
на асоб з лiку прафесарска-выкладчыцкага саставу, якiм ажыццяўляецца
даплата ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
Для разгляду галоўных пытанняў дзейнасцi спецфакультэта на
факультэце можа быць арганiзаваны вучэбна-метадычны савет.
4.3. Вучэбны працэс на спецыяльным факультэце ажыццяўляецца па
вучэбных планах i праграмах, распрацаваных вучэбна-метадычным
саветам факультэта, кафедрамi на падставе адпаведных Тыпавых, пры
ўдзеле зацiкаўленых галiновых мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных
органаў кiравання, прадпрыемстваў i зацверджаных рэктарам
навучальнай установы.
4.4. Парадак арганiзацыi навучальнага працэсу вызначаецца
навучальнай установай самастойна.
4.5. Для вызначэння ўзроўню ведаў, уменняў i навыкаў слухачоў
праводзiцца кантроль ведаў з выкарыстаннем сучасных метадаў, у тым
лiку тэстыравання. На падставе вынiкаў кантролю ажыццяўляецца
карэкцiроўка вучэбна-тэматычных планаў, вызначаюцца формы
iндывiдуальнай працы са слухачамi.
4.6. Устанаўлiваюцца наступныя асноўныя вiды вучэбных заняткаў:
лекцыi, практычныя, семiнарскiя i выязныя заняткi, дзелавыя i
iнавацыйныя гульнi, гульнявыя вытворчыя i iмiтацыйныя практыкаваннi,
разгляд канкрэтных сiтуацый, семiнары па абмену вопытам, стажыроўка,
кантрольная, курсавая i выпускная работы, кансультацыi, самастойная
работа слухачоў i iнш.
Вучэбныя заняткi на спецфакультэце праводзяцца ў адпаведнасцi з
раскладам. Паспяховасць слухачоў пры падрыхтоўцы вызначаецца
наступнымi адзнакамi: "выдатна", "добра", "здавальняюча",
"нездавальняюча", "залiчана", "не залiчана".
4.7. Вучэбны працэс на спецыяльным факультэце ажыццяўляецца
штатнымi выкладчыкамi, вядучымi вучонымi, спецыялiстамi, якiя
прыцягваюцца да дзейнасцi на ўмовах сумяшчальнiцтва або пагадзiннай
аплаты.
4.8. Аплата працы кiруючага, прафесарска-выкладчыцкага складу,
адмiнiстрацыйна-гаспадарчага, вучэбна-дапаможнага персаналу
спецыяльных факультэтаў па перападрыхтоўцы кадраў пры дзяржаўных
вышэйшых навучальных установах, або ў iх структуры, праводзiцца ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам, пры навучальных установах
iншых форм уласнасцi - самастойна.
4.9. Спецыяльныя факультэты выконваюць метадычную работу для
паляпшэння якасцi навучання i выхавання, удасканалення педагагiчнага
майстэрства прафесарска-выкладчыцкага складу, выкарыстоўваюць у
навучальным працэсе метады актыўнага навучання, вылiчальную тэхнiку
i сучасныя тэхнiчныя сродкi.
5. Маёмасць i сродкi спецыяльнага факультэта
па перападрыхтоўцы кадраў
5.1. Фiнансаванне мерапрыемстваў па навучанню слухачоў, iншых
вiдаў работ i паслуг, якiя выконваюцца спецыяльным факультэтам па
перападрыхтоўцы кадраў пры дзяржаўных навучальных установах,
ажыццяўляецца за кошт дзяржаўнага бюджэту /пры перападрыхтоўцы
спецыялiстаў бюджэтнай сферы пры ўмове накiравання на вучобу
адпаведнымi дзяржаўнымi бюджэтнымi ўстановамi/, або на падставе
дагавораў за кошт сродкаў мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных органаў
кiравання, прадпрыемстваў, арганiзацый, устаноў i асобных грамадзян.
5.2. Мiнiстэрствы i iншыя цэнтральныя органы кiравання,
аб'яднаннi, прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы ў адпаведнасцi з
заключанымi дагаворамi пералiчваюць спецфакультэту сродкi на
навучанне ў тэрмiн, устаноўлены дагаворам.
У выпадку няяўкi або выключэння слухачоў са спецфакультэта
пералiчаныя за iх навучанне сродкi прадпрыемствам не вяртаюцца.
5.3. Спецыяльны факультэт па перападрыхтоўцы кадраў штогод
прадстаўляе прадугледжаныя статыстычныя справаздачы ў органы
статыстыкi, пашпарт - у Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi
Беларусь.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 5.3 - с изменениями, внесенными приказом Министерства
образования от 20 июля 1999 г. N 471 (зарегистрирован в
Национальном реестре - N 8/1252 от 28.10.99 г.)
5.3. Спецыяльны факультэт па перападрыхтоўцы кадраў, якi
працуе на ўмовах гаспадарчага разлiку, можа з'яўляцца
юрыдычнай асобай, мець пячатку ўстаноўленага ўзору са сваiм
найменнем, разлiковы i iншыя рахункi ў банках, якiя
адкрываюцца ва ўстаноўленым парадку, штогод прадстаўляе
прадугледжаныя статыстычныя справаздачы ў органы
статыстыкi, пашпарт - у Мiнiстэрства адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь.
_______________________________________________ _______ ___ _
_______________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 1196/12.
Дата: 20.12.95 г.
|