Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 4 ноября 1995 г. №430 "Тыпавое палажэнне аб факультэце павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



                              ЗАЦВЕРДЖАНА
                              загадам мiнiстра адукацыi i навукi
                              Рэспублiкi Беларусь
                              ад 4 лiстапада 1995 г.
                              N 430


                             УЗГОДНЕНА

 Мiнiстэрства фiнансаў                    Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь                      Рэспублiкi Беларусь

 Намеснiк мiнiстра                        Намеснiк мiнiстра

          I.I.Заяш                                 В.I.Паўлаў

 7 лiпеня 1995 г.                         20 лiпеня 1995 г.


                         ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
           аб факультэце павышэння квалiфiкацыi кiруючых
                     работнiкаў i спецыялiстаў

===
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
         января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
         - № 8/9106 от 10.02.2003 г.)  

        [Изменения и дополнения:
            Приказ Министерства образования от 27  мая 1999 г. N 321
         (зарегистрирован  в  Национальном  реестре  -  N  8/1251 от
         28.10.99 г.)].

                        Агульныя палажэннi

     1.  Факультэты  павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў i
спецыялiстаў  ствараюцца   пры  вышэйшых  навучальных   установах  у
адпаведнасцi  з  Прыкладным   палажэннем  аб  навучальных  установах
(падраздзяленнях) павышэння квалiфiкацыi  i перападрыхтоўкi кiруючых
работнiках   i  спецыялiстаў   i  на   падставе  дадзенага  Тыповага
палажэння.

     2.  Факультэты  павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў i
спецыялiстаў   ствараюцца   мiнiстэрствамi   (ведамствамi),   iншымi
суб'ектамi гаспадарання, якiя маюць ў сваiм падпарадкаваннi вышэйшыя
вучэбныя  ўстановы, квалiфiкаваныя  прафесарска-выкладчыцкiя кадры i
неабходную матэрыяльна-тэхнiчную базу, па ўзгадненнi з Мiнадукацыi i
навукi  Рэспублiкi  Беларусь  i  атрыманнi  ва  ўстаноўленым парадку
лiцэнзii на  ажыцяўленне адукацыйнай дзейнасцi,  за выключэннем ВНУ,
падпарадкаваных Мiнадукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     3.   Факультэты   на   аснове   дадзенага   Тыпавога  палажэння
распрацоўваюць  свае статуты  з улiкам  асаблiвасцей галiны. Статуты
ўзгадняюцца    з   адпаведнымi    мiнiстэрствамi,   прадпрыемствамi,
арганiзацыямi   i   ўстановамi,   iншымi   суб'ектамi  гаспадарання,
зацвярджаюцца   кiраўнiком    навучальнай   установы,   рэгiструюцца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Абзац  второй  пункта   3  исключен  приказом  Министерства
         образования  от 27  мая 1999  г. N  321 (зарегистрирован  в
         Национальном реестре - N 8/1251 от 28.10.99 г.)

            Факультэт   набывае   правы    юрыдычнай   асобы   пасля
         рэгiстрацыi яго ў Мiнiстэрстве адукацыi i навукi Рэспублiкi
         Беларусь.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     4.  Факультэт  павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў,  якi  фiнансуецца  за  кошт  бюджэту,  ствараецца  пры
наяўнасцi не менш за 70 слухачоў у сярэднегадавым падлiку.

     5.  Факультэт  павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў   з'яўляецца   структурным   падраздзяленнем   вышэйшай
навучальнай установы, якая ажыццяўляе вучэбную i навукова-метадычную
работу па павышэнню квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў.

     6. На факультэце павышэння  квалiфiкацыi можа быць арганiзавана
перападрыхтоўка кадраў, якая ажыццяўляецца  ў адпаведнасцi з Тыпавым
палажэннем аб спецыяльным факультэце па перападрыхтоўцы кадраў.

     7.  На факультэт  павышэння квалiфiкацыi  кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў ускладаецца:

     павышэнне  i  паглыбленне   прафесiйных  i  эканамiчных  ведаў,
удасканаленне дзелавых якасцей кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў на
аснове   вывучэння   слухачамi   Канстытуцыi   Рэспублiкi  Беларусь,
дакументаў  Урада,  рынкавых  адносiн   у  эканомiцы,  сучасных  мер
кiравання  вытворчасцю,  навейшых  дасягненняў  айчыннай  i замежнай
навукi  i   тэхнiкi,  навучнай  арганiзацыi  працы   i  кiравання  з
прымяненнем вылiчальнай тэхнiкi, сродкаў аўтаматызацыi i механiзацыi
вытворчых   працэсаў  i   шырокiм  абменам   перадавым  навуковым  i
вытворча-тэхнiчным вопытам;

     правядзенне вучэбнага  працэсу на аснове  сучаснай педагагiчнай
навукi, укараненне актыўных метадаў i тэхнiчных сродкаў навучання;

     развiццё  ў  слухачоў  навыкаў  кiраўнiцтва  калектывам, умення
працаваць  з  людзьмi,  творчага  рашэння  эканамiчных,  вытворчых i
сацыяльных задач;

     арганiзацыя  i  кiраванне  ва  ўстаноўленым парадку стажыроўкай
слухачоў на перадавых прадпрыемствах;

     стварэнне  i  выданне   вучэбных  планаў,  праграм,  метадычных
указанняў, канспектаў  лекцый i вучэбных  дапаможнiкаў па прыкладным
тэхнiчным дысцыплiнам.

     8.   Непасрэднае  кiраўнiцтва   работай  факультэта   павышэння
квалiфiкацыi  ажыццяўляецца  дэканам,  якi  назначаецца  ў  парадку,
вызначаным для вышэйшых навучальным устаноў.

     З   улiкам   спецыфiкi   ў   вышэйшых   навучальных   установах
сельскагаспадарчага профiлю для арганiзацыi i кiраўнiцтва работай па
паслядыпломнай  адукацыi  ўводзiцца  пасада  прарэктара па павышэнню
квалiфiкацыi i перападрыхтоўцы кадраў.

     9.  Факультэт  павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў  i
спецыялiстаў  ва  ўстаноўленым   парадку  праходзiць  акрэдытацыю  ў
адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку акрэдытацыi навучальных устаноў
(падраздзяленняў)  павышэння квалiфiкацыi  i перападрыхтоўкi кадраў,
зацверджаным  Пастановай  Савета  Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь ад
6 лiстапада  1992 года  N 673  "Аб  акрэдытацыi  навучальных устаноў
(падраздзяленняў)  павышэння квалiфiкацыi  i перападрыхтоўкi  кадраў
(ЗП,  1992, N  32, арт.573),  трымае справаздачу  аб сваёй дзейнасцi
перад  вышэйшай   навучальнай  установай,  пры   якой  ён  створаны,
прадстаўляе  неабходныя матэрыялы  i iншыя  звесткi ў  Мiнадукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь.

     10.  Факультэт  павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў i
спецыялiстаў  можа ажыццяўляць  сваю дзейнасць  за кошт  дзяржаўнага
бюджэту, на  ўмовах поўнага гаспадарчага  разлiку, або ў  спалучэннi
гэтых форм адпаведна дзеючаму заканадаўству.

             Слухачы факультэта павышэння квалiфiкацыi
                кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

     11. На  факультэт павышэння квалiфiкацыi  кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў  накiроўваюцца кiраўнiкi  i спецыялiсты прадпрыемстваў,
арганiзацый i  устаноў, якiя маюць  вышэйшую i сярэднюю  спецыяльную
адукацыю,  а таксама  могуць  прымацца  прыватныя асобы  на падставе
асабовых заяў.

     12.   Слухачы   факультэта   павышэння   квалiфiкацыi  кiруючых
работнiкаў  i  спецыялiстаў  па  прыбыццi  на  заняткi прадстаўляюць
напраўленне  прадпрыемства,  арганiзацыi,  установы  i  прад'яўляюць
асабiста дыплом (копiю дыплома) аб заканчэннi навучальнай установы.

     13.  Камплектаванне  груп   слухачоў  на  факультэце  павышэння
квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзiцца з улiкам
займаемых iмi пасад i мэтавых праграм навучання.

     14.   Слухачы   факультэта   павышэння   квалiфiкацыi  кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў:

     павышаюць  i  паглыбляюць  прафесiянальныя  i эканамiчныя веды,
удасканальваюць дзелавыя вартасцi;

     выконваюць  усе  вiды  вучэбнай  работы, устаноўленыя вучэбнымi
планамi i праграмамi;

     выкарыстоўваюць пры выкананнi  выпускной работы вынiкi навейшых
навучных   дасягненняў,  якiя   садзейнiчаюць  далейшаму   павышэнню
эфектыўнасцi i якасцi работы прадпрыемстваў i арганiзацый;

     выконваюць правiлы ўнутранага распарадку.

     15.   Слухачы   факультэта   павышэння   квалiфiкацыi  кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў, якiя  выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага
плана i  праграмы, здалi ўстаноўленыя  залiкi i экзамены,  абаранiлi
выпускную  работу (рэферат)  цi прайшлi  субяседаванне, атрымлiваюць
пасведчанне адпаведнага узору (пры  ўмове праходжання факультэтам ва
ўстаноўленым парадку акрэдытацыi).

     Пры невыкананнi вучэбнага плана,  а таксама ў выпадку парушэння
правiлаў унутранага  распарадку  слухач  адлiчваецца загадам рэктара
iнстытута з выдачай адпаведнай  спраўкi аб знаходжаннi на факультэце
павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў.

     16.  Матэрыяльнае  забеспячэнне  слухачоў  у  перыяд  навучання
ажыццяўляецца  ў  адпаведнасцi  з  дзеючым заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.

              Вучэбная, метадычная i навуковая работа
                на факультэце павышэння квалiфiкацыi
                 кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

     17.  Навучанне  на  факультэце  павышэння квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў i спецыялiстаў ажыццяўляецца  па спецыяльнасцях i профiлю
вядучых кафедр дадзенай вышэйшай  навучальнай установы i праводзiцца
з адрывам  i  без  адрыву  ад  работы,  у  спалучэннi  гэтых форм, а
таксама па  iндывiдуальных планах па  любой абранай форме  навучання
пры ўмове аплаты за кошт заказчыка.

     Навучальны  год на  факультэце павышэння  квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў   i   спецыялiстаў   устанаўлiваецца   ў  адпаведнасцi  з
навучальным  годам iнстытута,  на базе  якога створаны  факультэт, а
таксама з улiкам iнтарэсаў i магчымасцей прадпрыемстваў, арганiзацый
i iнстытута.

     18.  Навучанне  на  факультэце  павышэння квалiфiкацыi кiруючых
работнiкаў   i  спецыялiстаў   праводзiцца  па   вучэбных  планах  i
праграмах,   распрацаваных   на   падставе   Тыпавых,  узгодненых  з
зацiкаўленымi   мiнiстэрствамi,  ведамствамi   i  прадпрыемствамi  i
зацвержаных рэктарам iнстытута.

     19.  Тэрмiны  працяглага  перыядычнага  навучання на факультэце
ўстанаўлiваюцца наступныя: для кiруючых работнiкаў - да двух месяцаў
з адрывам  ад  работы,  для   спецыялiстаў  з  вышэйшай  i  сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй  - да трох  месяцаў з адрывам  ад работы i  да
шасцi    месяцаў   без    адрыву   ад    работы.   Пры   правядзеннi
кароткатэрмiновай  вучобы працягласць  навучання ўстанаўлiваецца  да
трох тыдняў.  Колькасць слухачоў вучэбных груп,  фiнансуемых за кошт
дзяржаўнага бюджэту, павiнна скаладць 25-30 чалавек.

     20. На  факультэце павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў прадугледжваюцца наступныя асноўныя  вiды  заняткаў  са
слухачамi:   лекцыi,  практычныя,  семiнарскiя  i  выязныя  заняткi,
дзелавыя,  арганiзацыйна-дзейнасныя i  iнавацыйныя  гульнi,  разгляд
канкрэтных   сiтуацый,   семiнары  па  абмену  вопытам,  стажыроўка,
кантрольная,  выпускная i курсавая работы, кансультацыi, самастойная
работа слухачоў i iнш.

     21. Паспяховаць слухачоў пры павышэннi квалiфiкацыi вызначаецца
наступнымi    адзнакамi:    "выдатна",    "добра",   "здавальняюча",
"нездавальняюча", "залiчана", "незалiчана".

     22.  Вучэбныя  заняткi  на  факультэце  павышэння  квалiфiкацыi
кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў праводзяцца па раскладу.

     23. На факультэце павышэння  квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў ажыццяўляецца навукова-метадычная  работа па паляпшэнню
якасцi    навучання,    удасканаленню    педагагiчнага   майстэрства
прафесарска-выкладчыцкага  складу,  навуковай  арганiзацыi вучэбнага
працэсу з выкарыстаннем сучасных тэхнiчных сродкаў.

     24.  Факультэт  павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў i
спецыялiстаў  ва  ўстаноўленым  парадку  можа  ажыццяўляць павышэнне
квалiфiкацыi замежных спецыялiстаў.

     25.  Колькасць прафесарска-выкладчыцкага  i вучэбна-дапаможнага
складу  на факультэце  павышэння квалiфiкацыi  кiруючых работнiкаў i
спецыялiстаў  вызначаецца  на  25%   вышэй  норм,  устаноўленых  для
аналагiчных  падраздзяленняў  навучальных   устаноў,  якiя  рыхтуюць
спецыялiстаў дадзенага профiлю.

     26.  Для   выкладання  на  факультэце   павышэння  квалiфiкацыi
кiруючых  работнiкаў i  спецыялiстаў могуць  прыцягвацца прафесары i
выкладчыкi  вышэйшых  навучальных  устаноў,  а  таксама  спецыялiсты
адпаведных  галiн гаспадаркi  на ўмовах  штатнага сумяшчальнiцтва  з
аплатай у памеры 0,25 або 0,5 штатнага акладу ў залежнасцi ад аб'ёма
вучэбнай работы, а таксама на ўмовах пагадзiннай аплаты.

     27.  Факультэт  павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў i
спецыялiстаў, якi працуе на  ўмовах гаспадарчага разлiку, самастойна
ўстанаўлiвае формы, сiстэму i памеры аплаты працы.

           Фiнансаванне факультэта павышэння квалiфiкацыi
                 кiруючых работнiкаў i спецыялiстаў

     28.  Фiнансаванне мерапрыемстваў  па навучэнню  слухачоў, iншых
вiдаў  работ  i  паслуг,   якiя  выконваюцца  факультэтам  павышэння
квалiфiкацыi   пры   дзяржаўных   вышэйшых   навучальных  установах,
ажыццяўляецца за кошт дзяржаўнага бюджэту, або на падставе дагавароў
за   кошт   сродкаў   мiнiстэрстваў,   ведамстваў,   прадпрыемстваў,
арганiзацый, устаноў i асобных грамадзян.

     Мiнiстэрствы, ведамствы, аб'яднаннi, прадпрыемствы, арганiзацыi
ў адпаведнасцi  з  заключанымi  дагаворамi  пералiчваюць навучальным
установам сродкi за навучанне ў тэрмiн, якi ўстаноўлены дагаворам.

     У  выпадку  няяўкi  або  адлiчэння  слухачоў,  накiроўваемых на
павышэнне квалiфiкацыi, паступiўшыя сродкi не вяртаюцца.

     29.  Факультэт  павышэння  квалiфiкацыi  кiруючых  работнiкаў i
спецыялiстаў   штогод    прадстаўляе   прадугледжаныя   статыстычныя
справаздачы ў органы статыстыкi, пашпарт - у Мiнiстэрства адукацыi i
навукi Рэспублiкi Беларусь.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 29 - с  изменениями, внесенными приказом Министерства
         образования  от 27  мая 1999  г. N  321 (зарегистрирован  в
         Национальном реестре - N 8/1251 от 28.10.99 г.)

            29. Факультэт павышэння квалiфiкацыi кiруючых работнiкаў
         i спецыялiстаў, якi  працуе на поўным  гаспадарчым разлiку,
         карыстаецца   правамi   юрыдычнай    асобы,   мае   пячатку
         ўстаноўленага ўзору  са сваiм найменнем,  разлiковы i iншыя
         рахункi   ў  банках,   штогод  прадстаўляе   прадугледжаныя
         статыстычныя справаздачы  ў органы статыстыкi,  пашпарт - у
         Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
       _______________________________________________ _______ ___ _
 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1195/12.
 Дата:  20.12.95 г.  


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations