ЗАЦВЕРДЖАНА
загадам мiнiстра адукацыi i навукi
Рэспублiкi Беларусь
ад 4 лiстапада 1995 г.
N 430
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Намеснiк мiнiстра Намеснiк мiнiстра
А.I. Сверж В.I.Паўлаў
7 лiпеня 1995 г. 24 лiпеня 1995 г.
ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб вучэбна-курсавым камбiнаце
па прафесiйнаму навучанню рабочых
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу постановлением Министерства образования от 30
января 2003 г. № 3 (зарегистрировано в Национальном реестре
- № 8/9106 от 10.02.2003 г.)
1. Агульныя палажэннi
1.1. Вучэбна-курсавы камбiнат з'яўляецца навучальнай установай,
якая ажыццяўляе прафесiйнае навучанне рабочых.
1.2. Мiжгалiновыя /галiновыя/ вучэбна-курсавыя камбiнаты пры
мiнiстэрствах i iншых цэнтральных органах кiравання ствараюцца
адпаведнымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання
па ўзгадненню з Мiнадукацыi i навукi.
Стварэнне вучэбна-курсавых камбiнатаў, маёмасць якiх
знаходзiцца ў рэспублiканскай уласнасцi, ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
7 снежня 1993 г. N 824 (ЗП, 1993, N 34, арт.62).
Мiжгалiновыя /галiновыя/ вучэбна-курсавыя камбiнаты пры
прадпрыемствах, аб'яднаннях, установах ствараюцца самастойна па
ўзгадненню з адпаведнымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi
органамi кiравання.
Абавязковай умовай для адкрыцця вучэбна-курсавога камбiната
з'яўляецца атрыманне ва ўстаноўленым парадку лiцэнзii Мiнiстэрства
адукацыi i навукi на ажыццяўленне адпаведнага вiду адукацыйнай
дзейнасцi.
1.3. Лiквiдацыя i рэарганiзацыя вучэбна-курсавых камбiнатаў па
прафесiйнаму навучанню рабочых ажыццяўляецца ў парадку, устаноўленым
для iх стварэння.
1.4. Аб стварэннi, рэарганiзацыi або лiквiдацыi
вучэбна-курсавых камбiнатаў своечасова паведамляецца органам
дзяржаўнай статыстыкi.
1.5. Вучэбна-курсавы камбiнат можа быць структурным
падраздзяленнем прадпрыемства цi знаходзiцца на самастойным балансе.
У апошнiм выпадку ён з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае свой штамп i
пячатку устаноўленага ўзору i са сваiм найменнем, разлiковы рахунак
у банку, якi адкрываецца ва ўстаноўленым парадку, штогод прадстаўляе
прадугледжаныя статыстычныя справаздачы ў органы статыстыкi, пашпарт
- у Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
1.6. Мiжгалiновыя /галiновыя/ вучэбна-курсавыя камбiнаты на
падставе дадзенага Палажэння распрацоўваюць статуты з улiкам
спецыфiкi галiны, якiя разглядаюцца педагагiчным саветам,
зацвярджаюцца дырэктарам камбiната i рэгiструюцца вышэйстаячай
арганiзацыяй па падпарадкаванасцi.
1.7. Мiжгалiновыя /галiновыя/ вучэбна-курсавыя камбiнаты
ажыццяўляюць сваю дзейнасць у адпаведнасцi са статутам на падставе
прамых дагавораў з мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання, аб'яднаннямi, прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi,
службамi занятасцi.
1.8. Мiжгалiновыя /галiновыя/ вучэбна-курсавыя камбiнаты па
прафесiйнаму навучанню рабочых ва ўстаноўленым парадку праходзяць
акрэдытацыю ў адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку акрэдытацыi
навучальных устаноў /падраздзяленняў/ павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў, якое зацверджана Пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 6 лiстапада 1992 года N 673 "Аб акрэдытацыi
навучальных устаноў /падраздзяленняў/ павышэння квалiфiкацыi i
перападрыхтоўкi кадраў" /Збор пастаноў Урада Рэспублiкi Беларусь
N 32, 19 лiстапада 1992 г./.
1.9. Мiжгалiновыя /галiновыя/ вучэбна-курсавыя камбiнаты, якiя
карыстаюцца правам юрыдычнай асобы, самастойна вырашаюць пытаннi
арганiзацыi навучальнага працэсу, фiнансава-гаспадарчай i iншых
вiдаў дзейнасцi пры захаваннi дзяржаўных iнтарэсаў i патрабаванняў
да прафесiйнага навучання рабочых з улiкам правоў навучэнцаў,
педагагiчных i iншых работнiкаў у адпаведнасцi з заканадаўствам.
1.10. Галоўнымi задачамi вучэбна-курсавога камбiната
з'яўляюцца:
- аператыўнае задавальненне патрабаванняў мiнiстэрстваў i iншых
цэнтральных органаў кiравання, аб'яднанняў, прадпрыемстваў,
арганiзацый i ўстаноў, а таксама iндывiдуальных патрабаванняў
грамадзян у падрыхтоўцы новых рабочых, у перападрыхтоўцы i навучаннi
рабочых другiм прафесiям, у павышэннi прафесiйнай падрыхтоўкi
рабочых;
- забеспячэнне авалодання рабочымi навейшымi метадамi
гаспадарання ва ўмовах пераходу да рыначнай эканомiкi, перадавым
айчынным i замежным вопытам у вытворчасцi i арганiзацыi працы;
- развiццё ў рабочых навыкаў выкарыстання ў рабоце
электронна-вылiчальнай тэхнiкi, уменняў арыентавацца ў патоку
сучаснай навукова-тэхнiчнай iнфармацыi, эфектыўна яе выкарыстоўваць
для рашэння практычных задач;
- паляпшэнне якасцi навучання рабочых, узмацненне яго
практычнай накiравансцi на рашэнне канкрэтных задач удасканалення
работы галiны, аб'яднання, прадпрыемства i арганiзацыi, працоўнага
калектыву;
- удасканаленне форм i метадаў правядзення вучэбных i
практычных заняткаў;
- захаванне зваротнай сувязi з прадпрыемствамi, установамi,
арганiзацыямi, якiя накiравалi рабочых на навучанне, кансультацыйная
дапамога ва ўкараненнi ведаў, атрыманых у ходзе навучання;
- аказанне метадычнай дапамогi службам i асобным работнiкам
прадпрыемства, арганiзацыi, установы ў вырашэннi пытанняў навучання
рабочых на вытворчасцi;
- сумесна з мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi
кiравання, прадпрыемствамi, установамi i арганiзацыямi стварэнне
сучаснай вучэбна-матэрыяльнай базы, аснашчэнне яе навейшым
абсталяваннем, тэхнiкай, забеспячэнне рабочых неабходнымi
жыллёва-бытавымi ўмовамi, арганiзацыя iх самастойнай работы i
вольнага часу, забеспячэнне якаснага саставу выкладчыцкiх кадраў.
1.11. У сваёй дзейнасцi вучэбна-курсавы камбiнат кiруецца
дзейнiчаючым заканадаўствам, загадамi i ўказаннямi вышэйстаячай
арганiзацыi па падпарадкаванасцi i дадзеным Палажэннем.
1.12. Вучэбна-курсавы камбiнат вядзе ўстаноўленае
справаводства, архiў, аператыўны, статыстычны i другi ўлiк, дае
справаздачу аб рабоце арганiзацыi, якая стаiць вышэй па
падпарадкаванасцi.
2. Вучэбна-вытворчая база i фiнансаванне
вучэбна-курсавога камбiната
2.1. Вучэбна-курсавы камбiнат павiнен мець вучэбныя кабiнеты i
лабараторыi, вучэбныя майстэрнi, участкi, палiгоны, а таксама
iнтэрнат для iншагароднiх навучэнцаў, бiблiятэку з чытальнаю залаю,
памяшканнi для педагагiчных работнiкаў, адмiнiстрацыйнага i
абслугоўваючага персаналу, бытавыя i другiя памяшканнi.
Вучэбна-вытворчая база вучэбна-курсавога камбiната ствараецца
адпаведнымi мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання,
прадпрыемствамi, арганiзацыямi, установамi за кошт iх сродкаў.
2.2. Выдаткi на навучанне рабочых на вучэбна-курсавым камбiнаце
выдзяляюцца па каштарысах, якiя зацвярджаюцца дырэктарам камбiната
па ўзгадненню з суб'ектамi гаспадарання, якiя накiравалi слухачоў на
навучанне.
2.3. Мiнiстэрствы i iншыя цэнтральныя органы кiравання,
аб'яднаннi, прадпрыемствы, арганiзацыi i ўстановы ў адпаведнасцi з
заключанымi дагаворамi пералiчваюць камбiнату сродкi за навучанне ў
тэрмiн, устаноўлены дагаворам.
У выпадку няяўкi або выключэння без уважлiвай прычыны
навучэнцаў з камбiната пералiчаныя за iх навучанне сродкi
прадпрыемствам не вяртаюцца.
2.4. Вучэбна-курсавыя камбiнаты маюць адносна замацаванай за
iмi дзяржаўнай маёмасцi правамоцтвы валодання, карыстання i
распараджэння ёю ў адпаведнасцi з мэтамi сваёй дзейнасцi i
прызначэннем маёмасцi i ў межах, устаноўленых уласнiкам i дзеючым
заканадаўствам.
2.5. Вучэбна-курсавыя камбiнаты, якiя фiнансуюцца за кошт
дзяржаўнага бюджэту, маюць права весцi гаспадарча-разлiковую
дзейнасць па аказанню адукацыйных i iншых вiдаў паслуг згодна
профiлю дзейнасцi вучэбна-курсавога камбiната, якiя не супярэчаць
дзеючаму заканадаўству Рэспублiкi Беларусь.
3. Арганiзацыя вучэбнай работы
3.1. Навучанне ў вучэбна-курсавых камбiнатах праводзiцца з
адрывам, без адрыву i з частковым адрывам ад работы, у спалучэннi
гэтых форм, а таксама па iндывiдуальных планах па любой абранай
форме навучання i ў тэрмiны, якiя вызначаны Пералiкам прафесiй, па
якiх ажыццяўляецца падрыхтоўка рабочых на вытворчасцi.
Тэрмiн навучання рабочых вызначаюцца ў адпаведнасцi з
Палажэннем аб бесперапынным прафесiйным навучаннi рабочых кадраў.
Пры павышэннi квалiфiкацыi рабочых працягласць навучання
ўстанаўлiваецца да шасцi месяцаў без адрыву i да трох месяцаў з
адрывам ад работы.
3.2. Прафесiйнае навучанне рабочых праводзiцца па вучэбных
планах i праграмах, распрацаваных i зацверджаных ва ўстаноўленым
парадку ў адпаведнасцi з патрабаваннямi "Тыпавога палажэння аб
бесперапынным прафесiйным навучаннi рабочых".
3.3. Парадак арганiзацыi навучальнага працэсу вызначаецца
вучэбна-курсавым камбiнатам самастойна. Ён уключае тэарэтычнае
навучанне, вытворчае навучанне ў вучэбных майстэрнях /на палiгонах,
участках/ i на прадпрыемствах, а таксама выхаваўчую работу з
навучэнцамi.
3.4. Устанаўлiваюцца наступныя асноўныя вiды вучэбных заняткаў:
лекцыi, практычныя заняткi (дзелавыя гульнi, iмiтацыйныя
практыкаваннi, разгляд канкрэтных сiтуацый), выязныя заняткi,
самастойная работа навучэнцаў i iнш.
3.5. Устанаўлiваюцца наступныя формы кантролю ведаў, навыкаў i
ўменняў: залiк, квалiфiкацыйная /пробная/ работа, экзамены.
Паспяховасць рабочых пры навучаннi вызначаецца наступнымi
адзнакамi: "выдатна", "добра", "здавальняюча", "нездавальняюча",
"залiчана", "не залiчана".
Правядзенне заняткаў ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з раскладам.
3.6. Тэарэтычнае i вытворчае навучанне ажыццяўляецца ў вучэбных
групах колькасцю па 25-30 чалавек.
Вытворчае навучанне па прафесiях, якiя звязаны з абслугоўваннем
складанага абсталявання i выкананнем асаблiва складаных работ, можа
праводзiцца ў групах па 12-15 чалавек. Пералiк гэтых прафесiй
вызначаецца Мiнiстэрствам працы Рэспублiкi Беларусь ва ўстаноўленым
парадку.
Вытворчае навучанне ажыццяўляецца на падставе Палажэння аб
вытворчым навучаннi навучэнцаў прафесiянальна-тэхнiчных навучальных
устаноў адпаведнага профiлю, якое зацвярджаецца Мiнiстэрствам
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
Час i месца правядзення заняткаў па тэарэтычнаму i вытворчаму
навучанню ўстанаўлiваюцца раскладам вучэбных заняткаў.
3.7. Парадак правядзення квалiфiкацыйных экзаменаў вызначаецца
iнструкцыяй, зацверджанай Мiнадукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
Атэстацыя i прысваенне квалiфiкацыi асобам, якiя прайшлi поўны
курс навучання ў вучэбна-курсавым камбiнаце, ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку атэстацыi i прысваення
квалiфiкацыi асобам, якiя авалодалi прафесiямi рабочых у розных
формах навучання, зацверджаным Мiнадукацыi i навукi i Мiнiстэрствам
працы Рэспублiкi Беларусь.
4. Навучэнцы вучэбна-курсавога камбiната
4.1. Прыём рабочых у вучэбна-курсавы камбiнат ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з правiламi, якiя ўстанаўлiваюцца самiм камбiнатам на
падставе дзяржаўных патрабаванняў да падрыхтоўкi, перападрыхтоўкi i
павышэння квалiфiкацыi рабочых i статута вучэбна-курсавога
камбiната.
Залiчэнне навучэнцаў у вучэбна-курсавы камбiнат праводзiцца
загадам дырэктара па накiраванню прадпрыемстваў на падставе прамых
дагавораў. Узрост, пол, стан здароўя асоб, якiя прымаюцца у
вучэбна-курсавы камбiнат, павiнны адпавядаць патрабаванням
заканадаўства аб працы рабочых адпаведных прафесiй i галiн народнай
гаспадаркi. Асобы, якiя не адпавядаюць гэтым патрабаванням, да
навучання не дапускаюцца.
4.2. Навучэнцы вучэбна-курсавога камбiната маюць права:
- выбару профiлю i форм навучання, уключаючы навучанне па
iндывiдуальных планах;
- карыстання вучэбнымi кабiнетамi i лабараторыямi,
вучэбна-вытворчымi майстэрнямi i участкамi, палiгонамi,
бiблiятэкамi, чытальнаю залаю, iнтэрнатам, падручнiкамi,
дапаможнiкамi i iншай лiтаратурай;
- на забеспячэнне неабходнымi жыллёва-бытавымi ўмовамi;
- на бяспечныя ўмовы i ахову здароўя ў працэсе навучання.
4.3. Навучэнцы вучэбна-курсавога камбiната абавязаны:
- глыбока авалодваць тэарэтычнымi ведамi i практычнымi
навыкамi, рэгулярна наведваць вучэбныя заняткi, своечасова выконваць
усе вiды вучэбнай работы, прадугледжаныя вучэбнымi планамi i
праграмамi;
- павышаць свой прафесiйны i культурны ўзровень;
- выконваць правiлы ўнутранага распарадку на камбiнаце i на
прадпрыемстве;
4.4. Навучэнцы, якiя выканалi ўсе патрабаваннi вучэбнага плана,
атрымлiваюць пасведчанне ўстаноўленага ўзору /пры ўмове праходжання
вучэбна-курсавым камбiнатам ва ўстаноўленым парадку акрэдытацыi/.
Пры невыкананнi вучэбнага плана, а таксама ў выпадку грубага
парушэння правiлаў унутранага распарадку, навучэнец выключаецца
загадам па камбiнату з выдачай адпаведнай даведкi.
4.5. Матэрыяльнае забеспячэнне слухачоў вучэбна-курсавога
камбiната на перыяд навучання ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
5. Кiраўнiцтва, выкладчыкi i майстры вытворчага навучання
вучэбна-курсавога камбiната
5.1. Кiраванне вучэбна-курсавым камбiнатам ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з яго статутам.
5.2. Кiраўнiцтва работай вучэбна-курсавога камбiнта пры
мiнiстэрстве, iншым цэнтральным органе кiравання, прадпрыемстве,
установе, арганiзацыi ажыццяўляе дырэктар, з якiм мiнiстэрства, iншы
цэнтральны орган кiравання /кiраўнiк прадпрыемства, установы,
арганiзацыi/ заключае кантракт.
5.3. Галоўны бухгалтар (бухгалтар) вучэбна-курсавога камбiната
пры мiнiстэрствах прызначаецца на пасаду i вызваляецца ад займаемай
пасады дырэктарам.
Галоўны бухгалтар (бухгалтар) вучэбна-курсавога камбiната пры
прадпрыемствах, арганiзаыях, установах прызначаецца кiраўнiком
прадпрыемства, арганiзацыi або установы, пры якой ён створаны, або
дырэктарам вучэбна-курсавога камбiната (калi з'яўляецца юрыдычнай
асобай).
5.4. Асобы, якiя ажыццяўляюць кiраванне вучэбна-курсавым
камбiнатам, у сваёй службовай дзейнасцi кiруюцца толькi
патрабаваннямi заканадаўства i не звязаны з рашэннямi палiтычных
партый i аб'яднанняў, якiя маюць палiтычныя мэты.
5.5. Дырэктар вучэбна-курсавога камбiната:
- павiнен мець вышэйшую адукацыю, вопыт вытворчай i, як
правiла, педагагiчнай работы;
- падпарадкоўваецца ў сваёй рабоце кiраўнiку установы, якая
стацiь вышэй па падпарадкаванасцi;
- арганiзоўвае ўсю работу камбiната па забеспячэнню высокай
эфектыўнасцi вучэбнага працэсу;
- арганiзоўвае кантроль за якасцю работы выкладчыкаў, майстроў
вытворчага навучання i iншых работнiкаў камбiната;
- забяспечвае выкананне планаў прафесiйнага навучання рабочых,
строгае выкананне фiнансавай i штатнай дысцыплiны;
- арганiзоўвае дзейнасць калектыву па забеспячэнню выканання
вучэбных планаў i праграм;
- выдае ў межах сваёй кампетэнцыi загады па вучэбна-курсавому
камбiнату ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы, заахвочвае цi
прымяняе меры спагнання да работнiкаў камбiната;
- нясе адказнасць за арганiзацыю i якасць прафесiйнага
навучання рабочых, стан гаспадарча-фiнансавай дзейнасцi камбiната.
5.6. Дырэктар вучэбна-курсавога камбiната, якi знаходзiцца на
самастойным балансе, без спецыяльнай даверанасцi дзейнiчае ад iмя
камбiната, прадстаўляе яго ва ўсiх прадпрыемствах, арганiзацыях,
згодна заканадаўству прымае на работу i звальняе работнiкаў,
распараджаецца маёмасцю i сродкамi камбiната, заключае дагаворы,
выдае даверанасцi, адкрывае ў банку рахунак камбiната.
5.7. Для забеспячэння калегiяльнага разгляду галоўных пытанняў
вучэбна-вытворчай, выхаваўчай i метадычнай работы ў камбiнаце
арганiзоўваецца педагагiчны савет. Састаў i дзейнасць педагагiчнага
савета вызначаецца Палажэннем аб педагагiчным савеце, зацверджаным
Мiнадукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
5.8. Намеснiк дырэктара па вучэбна-вытворчай рабоце з'яўляецца
непасрэдным арганiзатарам вучэбна-вытворчай i метадычнай работы ў
вучэбна-курсавым камбiнаце. Ён адказвае за правiльную арганiзацыю
вучэбнай, вытворчай i выхаваўчай работы, выкананне вучэбных планаў i
праграм, якасць выкладання, стан вучэбна-метадычнай работы;
ажыццяўляе кантроль за вучэбнай работай майстроў вытворчага
навучання i выкладчыкаў, арганiзоўвае работу па абагульненню i
распаўсюджванню перадавога педагагiчнага вопыту, павышэнню
квалiфiкацыi майстроў вытворчага навучання i выкладчыкаў.
Намеснiк дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце назначаецца
дырэктарам камбiната з лiку асоб, якiя маюць вышэйшую адукацыю,
вопыт вытворчай i педагагiчнай работы.
5.9. Старшы майстар вучэбна-курсавога камбiната арганiзоўвае
вытворчае навучанне ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных планаў
i праграм, непасрэдна кiруе работай майстроў вытворчага навучання i
персаналу вучэбных майстэрняў, палiгонаў камбiната.
Старшы майстар назначаецца дырэктарам камбiната цi кiраўнiком
прадпрыемства з лiку асоб, якiя маюць вышэйшую цi сярэднюю
спецыяльную адукацыю, высокую вытворчую квалiфiкацыю i вопыт работы
па прафесiйнаму навучанню.
5.10. Выкладчыкi i майстры вытворчага навучання адказваюць за
якасць прафесiйнага навучання, узровень ведаў, уменняў i навыкаў
навучэнцаў.
Галоўнымi абавязкамi выкладчыкаў з'яўляюцца забеспячэнне
выканання вучэбных планаў i праграм, узбраенне навучэнцаў трывалымi
i глыбокiмi тэарэтычнымi ведамi, прымяненне новых прагрэсiўных
метадаў i сродкаў навучання, шырокае выкарыстанне перадавога
педагагiчнага вопыту.
Галоўнымi абавязкамi майстроў вытворчага навучання з'яўляюцца:
фармiраванне ў навучэнцаў прафесiйных ведаў i уменняў,
прадугледжаных квалiфiкацыйнай характарыстыкай;
забеспячэнне выканання вучэбных планаў i праграм па вытворчаму
навучанню:
стварэнне бяспечных умоў працы ў працэсе вытворчага навучання;
шырокае выкарыстанне сучасных i найбольш эфектыўных метадаў, форм i
сродкаў арганiзацыi вытворчага навучання.
5.11. Выкладчыкамi назначаюцца асобы, якiя маюць, як правiла,
адпаведную вышэйшую адукацыю.
Прыём выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання на работу ў
вучэбна-курсавы камбiнат i вызваленне iх ад работы выконваецца
дырэктарам камбiната цi кiраўнiком прадпрыемства.
5.12. Выкладчыкi i майстры вытворчага навучання
вучэбна-курсавога камбiната ўдзельнiчаюць у абмеркаваннi на
пасяджэннях педагагiчнага савета i метадычных камiсiй, нарадах i
канферэнцыях пытанняў, звязаных з арганiзацыяй i зместам вучэбнай,
вытворчай i выхаваўчай работы, прадстаўляюць прапановы па гэтых
пытаннях кiраўнiцтву камбiната i вышэйстаячым органам, асабiста
ўдзельнiчаюць у падвядзеннi вынiкаў праверкi iх работы кiраўнiкамi
камбiната i прадстаўнiкамi вышэйстаячых органаў.
Педагагiчныя i iншыя работнiкi вучэбна-курсавога камбiната
ўдзельнiчаюць на грамадскiх пачатках ў метадычнай рабоце, якая
арганiзуецца згодна ўказанням мiнiстэрстваў i iншых цэнтральных
органаў кiравання.
5.13. Да педагагiчнай работы ў вучэбна-вытворчым камбiнаце
могуць прыцягвацца ва ўстаноўленым парадку работнiкi прадпрыемства.
5.14. Прадпрыемствы i органы ўпраўлення, ў падпарадкаваннi якiх
знаходзяцца вучэбна-курсавыя камбiнаты, забяспечваюць стварэнне
педагагiчным i другiм работнiкам гэтых вучэбных устаноў неабходных
умоў для паспяховай работы i сiстэматычнага павышэння квалiфiкацыi i
праяўляюць пастаянны клопат аб правiльным выкарыстаннi iх працы.
5.15. Работнiкi вучэбна-курсавога камбiната павiнны беражлiва
адносiцца да маёмасцi, правiльна ажыццяўляць эксплуатацыю будынкаў,
абсталявання i iнструментаў, эканомна расходваць матэрыяльныя
каштоўнасцi i грашовыя сродкi навучальнай установы.
Аплата працы выкладчыцкага складу,
адмiнiстрацыйна-гаспадарчага, вучэбна-дапаможнага персаналу
вучэбна-курсавога камбiната ўсiх формаў ўласнасцi праводзiцца ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
_____________________________
Дзяржаўная рэгiстрацыя:
Нумар: 1198/12.
Дата: 20.12.95 г.
|