Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 30 января 1996 г. №36 "Аб арганiзацыi турысцка-краязнаўчай i экскурсiйнай работы з навучэнцамi"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


        МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 30.01.1996 г.                                             N 36


 Аб арганiзацii турысцка-краязнаўчай
 i экскурсiйнай работы
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил силу постановлением Министерства образования от  23
         февраля  2004  г.  №  9  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/10647 от 04.03.2004 г.)    

     Турызм, краязнаўства i  экскурсii  адыгрываюць  важную  ролю  ў
навучальна-вучэбна-выхаваўчым  працэсе  навучальных  i  пазашкольных
устаноў, у рабоце з дзецьмi па месцы жыхарства, сямейным  выхаваннi,
фармiраваннi  асобы  навучэнцаў,  садзейнiчаюць iх iнтэлектуальнаму,
духоўнаму i фiзiчнаму развiццю, падрыхтоўцы да жыцця i працы.
     Зараз у   навучальных  i  пазашкольных  установах  працуе  5125
турысцка-краязнаўчых  гурткоў,  у  якiх  займаецца  звыш  40   тысяч
навучэнцаў.  У  сiстэме  адукацыi  рэспублiкi  дзейнiчаюць 33 цэнтры
дзiцяча-юнацкага  турызму  i  31  дзiцячая  турысцкая   база,   якiя
арганiзуюць   турысцка  - краязнаўчую   i   экскурсiйную   работу  з
навучэнцамi.
     Разам з  тым,  у  яе  правядзеннi  ёсць  недахопы:  яшчэ  многа
навучэнцаў не ахоплена гэтай работай,  ёсць цяжкасцi ў матэрыяльным,
метадычным    i    кадравым    яе   забеспячэннi,   у   перамяшчэннi
турысцка-экскурсiйных груп i iнш.
     Улiчваючы важнае  значэнне  турысцка-краязнаўчай i экскурсiйнай
работы ў патрыятычным выхаваннi навучэнцаў,  адраджэннi нацыянальнай
культуры,

 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць:
     - iнструкцыю па арганiзацыi i  правядзенню  турысцкiх  паходаў,
экспедыцый i экскурсiй (падарожжаў) з навучэнцамi (дадатак 1);

     2. Рэкамендаваць    кiраўнiкам   мясцовых   органаў   адукацыi,
навучальна-выхаваўчых устаноў прадугледзець меры па  больш  шырокаму
прыцягненню  да  гэтай  работы  настаўнiкаў i навучэнцаў,  пашырэнню
сеткi турысцка-краязнаўчых гурткоў,  груп удзельнiкаў  Усебеларускай
турысцка-краязнаўчай экспедыцыi навучэнцаў "Наш край".

     3. Кантроль   за   выкананнем  загада  ўскласцi  на  Упраўленне
выхаваўчай работы (Г.А.Бутрым).


 Мiнiстр                                                В.I.Стражаў




                                 Зацверждана
                                 загадам Мiнiстэрства адукацыi i
                                 навукi Рэспублiкi Беларусь
                                 N 36 ад 30.01.1996 г.


                        УЗГОДНЕНА:


 Мiнiстэрства аховы                       Мiнiстэрства знешнiх
 здароўя Рэспублiкi                       эканамiчных сувязей
 Беларусь                                 Рэспублiкi  Беларусь
           В.П.Фiлонау                                Л.И.Ярмолик


 Мiнiстэрства ўнутраных              Беларускi рэспублiканскi
 спраў Рэспублiкi Беларусь           камiтэт прафсаюза
             М.В.Крэчка              работнiкаў адукацыi i навукi
                                                    Т.И.Чобатава


                             IНСТРУКЦЫЯ
    па арганiзацыi i правядзенню турысцкiх паходаў, экспедыцый i
                экскурсiй (падарожжаў) з навучэнцамi

                       I. Агульныя палажэннi

     1.1. Даная iнструкцыя вызначае  парадак  правядзення  турысцкiх
паходаў, экспедыцый i экскурсiй (падарожжаў) па тэрыторыi рэспублiкi
i за яе  межамi  навучэнцаў  агульна-адукацыйных  школ  усiх  тыпаў,
прафесiянальна-тэхнiчных    вучылiшчаў,   сярэднiх   спецыяльных   i
пазашкольных устаноў, выхаванцаў дзiцячых дамоў сiстэмы Мiнiстэрства
адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

     1.2. Турысцкiя    паходы,  экспедыцыi,  экскурсii   (падарожжы)
з'яўляюцца  неад'емнай  часткай  патрыятычнага,   iнтэрнацыянальнага
выхавання, пашырэння ведаў, аздараўлення i фiзiчнага развiцця дзяцей
i  моладзi.  У  падарожжах  юныя  турысты  вывучаюць   родны   край,
праводзяць  работу  па ахове прыроды,  помнiкаў гiсторыi i культуры,
выконваюць заданнi навучальна-выхаваўчых,  навуковых i iншых устаноў
i арганiзацый.
     Турысцкi паход - гэта  праходжанне групай навучэнцаў па пэўнаму
маршруту   актыўным   спосабам  перамяшчэння  (пешы,  лыжны,  водны,
веласiпедны,  камбiнаваны) з пазнавальнымi  i  вучэбнымi  мэтамi,  а
таксама з мэтай фiзiчнага выхавання.
     Турысцкая  экспедыцыя  -  гэта  вывучэнне   групай   навучэнцаў
пэўнага  раёна  з  мэтай  выканання грамадска карыснай i краязнаўчай
работы з рознымi сродкамi перамяшчэння.
     Турысцкая экскурсiя   -   гэта   наведванне  групай  навучэнцаў
гiстарычных,   культурных,   геаграфiчных   i   iншых    мясцiн    з
вучэбна-пазнавальнымi i выхаваўчымi мэтамi.

     1.3. З   мэтай   аказання   метадычнай  i  практычнай  дапамогi
кiраўнiкам  турысцкiх  груп,  установам,  якiя  праводзяць   паходы,
экспедыцыi i экскурсii, органам адукацыi пры цэнтрах (станцыях) юных
турыстаў,  iншых пазашкольных установах, органах адукацыi ствараюцца
Экспертныя   турысцкiя  камiсii  органаў  адукацыi  (ЭТК  ОА),  якiя
з'яўляюцца грамадскiмi органамi (дадатак 1).

  2. Абавязкi  навучальна-выхаваўчых  устаноў,  якiя   праводзяць
         турысцкi паход, экспедыцыю, экскурсiю (падарожжа)

     2.1. Адмiнiстрацыя   навучальна-выхаваўчай    установы,    якая
праводзiць  падарожжа,  бярэ  абавязак  аказваць дапамогу кiраўнiкам
груп у арганiзацыi i правядзеннi  падарожжа  i  выдаваць  адпаведныя
дакументы, засведчаныя пячаткай установы, якая праводзiць падарожжа.
Адмiнiстрацыя  нясе  адказнасць  за  безаварыйнасць  i  педагагiчныя
вынiкi падарожжа (экспедыцыi, экскурсii).
     Фiнансаванне падарожжаў    ажыццяўляецца   ў   адпаведнасцi   з
нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства адукацыi i  навукi  Рэспублiкi
Беларусь i iншых арганiзацый,  якiя праводзяць гэтыя мерапрыемствы ў
адпаведнасцi з зацверджанымi планамi.

     2.2. Адмiнiстрацыя вучэбна-выхаваўчай установы, якая праводзiць
падарожжа,  абавязана  правесцi  iнструктаж з кiраўнiком падарожжа i
яго намеснiкам (памочнiкам) аб мерах бяспекi ўдзельнiкаў (дадатак 2)
i зрабiць запiс аб гэтым у адпаведным журнале (Дадатак 3).

     2.3. Правядзенне падарожжа  дазваляецца  пры наяўнасцi  ў групы
загада па навучальна-выхаваўчай  установе,  якая  яго  праводзiць  i
маршрутнага лiста ўстаноўленага ўзору.  Пры правядзеннi катэгарыйных
паходаў  патрабуецца  станоўчае  заключэнне  ЭТК  маючай  адпаведныя
паўнамоцтвы.

     2.4. Адмiнiстрацыя    навучальна-выхаваўчай    установы,   якая
праводзiць падарожжа,  а таксама члены  экспертна-турысцкай  камiсii
(ЭТК),  якiя зрабiлi станоўчае заключэнне аб магчымасцi ажыццяўлення
групай заяўленага падарожжа,  не нясуць адказнасцi за тыя  здарэннi,
якiя  з'явiлiся  вынiкам памылковых дзеянняў кiраўнiка i ўдзельнiкаў
падарожжа.

     2.5. Для  правядзення  шматдзённых  экскурсiй  з  прыпынкам  на
начлег у населеным пункце абавязковай умовай павiнна быць  пiсьмовая
згода   ўстановы,   арганiзацыi,  якая  прымае  групу,  або  пуцёўка
экскурсiйнай арганiзацыi.
     Прымаючы бок абавязаны iнфармаваць органы ўнутраных  спраў,  на
тэрыторыi  якiх будуць праходзiць шматдзённыя экскурсii з начлегам у
палявых умовах.

     2.6. Пасля  заканчэння  падарожжа адмiнiстрацыя ўстановы,  якая
яго праводзiла, абавязана заслухаць справаздачу кiраўнiка на нарадзе
(педагагiчным  савеце),  забяспечыць  афармленне  матэрыялаў паходу,
экспедыцыi,  экскурсii  для  выкарыстоўвання  ў   вучэбна-выхаваўчай
рабоце, у прапагандзе турызму, краязнаўства, экскурсiй.

     2.7. За  ўзорнае выкананне сваiх абавязкаў,  бездакорную работу
па  арганiзацыi  i  правядзенню  турысцкiх  паходаў,  экспедыцый   i
экскурсiй  адмiнiстрацыя  ўстановы,  якая  праводзiла мерапрыемства,
можа прымянiць да  кiраўнiка,  намеснiка  кiраўнiка  наступныя  вiды
заахвочвання:  аб'яўленне  падзякi;  выдача прэмii;  узнагароджванне
каштоўным падарункам; узнагароджванне граматай.

        3. Патрабаваннi да кiраўнiкоў, намеснiкаў (памочнiкаў)
   кiраўнiкоў i ўдзельнiкаў груп турысцкiх  паходаў, экспедыцый i
                       экскурсiй (падарожжаў)

     3.1. Групы для правядзення падарожжа  складаюцца  з  навучэнцаў
(выхаванцаў),   аб'яднаных   на   добраахвотных  пачатках  агульнымi
iнтарэсамi на аснове сумеснай вучобы,  заняткаў у гуртках i секцыях,
працоўнай дзейнасцi,  месца жыхарства,  якiя маюць неабходны вопыт i
ажыццявiўшых падрыхтоўку запланаванага падарожжа.

     3.2. Асноўныя   патрабаваннi   да   ўдзельнiкаў,    кiраўнiкоў,
намеснiкаў   кiраўнiкоў   некатэгарыйных   паходаў   i   экспедыцый,
шматдзённых далёкiх (за межы свайго раёна, горада) экскурсiй:

 -------------T-------------------T----------------T----------------
 Мерапрыемствы¦Вопыт кiраўнiка,   ¦ Колькасны      ¦Мiнiмальны
              ¦намеснiка кiраўнiка¦ састаў групы   ¦ўзрост
              ¦                   ¦                ¦
              +-------------------+-------T--------+-------T--------
              ¦                   ¦удзель-¦кiраў-  ¦удзель-¦кiраў-
              ¦                   ¦нiкi   ¦нiк,нам.¦нiкi   ¦нiк,нам.
              ¦                   ¦       ¦кiраўн. ¦       ¦кiраўн.
 -------------+-------------------+-------+--------+-------+--------
 Некатэгарыйныя 1-3 дзённыя         не менш  1-2    7 гадоў не менш
 паходы i        паходы             8 чал.   чал.            18 год
 экскурсii



     Заўвагi:
     Колькасны састаў     экскурсiйнай     групы     ўстанаўлiваецца
адмiнiстрацыяй  установы,  якая  праводзiць  экскурсiю,  заходзячы з
педагагiчнай мэтазгоднасцi.

     3.3. Да   кiраўнiкоў,   намеснiкаў   кiраўнiкоў  i  ўдзельнiкаў
экспедыцый з актыўным спосабам перамяшчэння прад'яўляюцца тыя  самыя
патрабаваннi,   што   i   да  кiраўнiкоў,  намеснiкаў  кiраўнiкоў  i
ўдзельнiкаў   турысцкiх   паходаў   у   адпаведнасцi   са   ступенню
(катэгорыяй) складанасцi актыўных участкаў маршруту.

     3.4. Адмiнiстрацыя ўстановы,  якая  праводзiць  падарожжа,  мае
права   назначыць   кiраўнiка   (з   яго   ведама)   без  намеснiка.
Адмiнiстрацыя  ўстановы,  якая  праводзiць   падарожжа,   з   ведама
кiраўнiка  групы  (атрада)  i  зыходзячы з колькаснага саставу групы
(атрада), замест намеснiка можа назначыць памочнiка кiраўнiка з лiку
тых  навучэнцаў (выхаванцаў),  якiя маюць вопыт удзелу ў аналагiчных
падарожжах.

     3.5.  Асноўныя  патрабаваннi  да   ўдзельнiкаў,  кiраўнiкоў   i
намеснiкаў кiраўнiкоў турысцка-спартыўных паходаў:
 ---------T-----------------------T----------T----------------------
 Катэгорыя¦Неабходны вопыт удзелу ¦Мiнiмальны¦      Колькасны
 склада-  ¦i кiраўнiцтва ў паходах¦ўзрост    ¦     састаў групы
 насцi    ¦па данаму вiду турызму +----------+-------T-------T------
 паходу   ¦(к.с.)                 ¦удзельнiкi¦кiраў- ¦удзель-¦кiраўн
          +-----------T-----------+          ¦нiк    ¦нiкi   ¦намес-
          ¦удзельнiка ¦кiраўнiка  ¦          ¦намес  ¦       ¦нiк
          ¦нам.кiраўн.+-----T-----+          ¦нiк    ¦       ¦
          ¦           ¦удзел¦кiраў¦          ¦       ¦       ¦
          ¦           ¦     ¦нiцтв¦          ¦       ¦       ¦
 ---------+-----------+-----+-----+----------+-------+-------+------
      I       н/к        I   н/к      13      19      8-15    1+1

      II        I       II     I       14      19      8-15    1+1

      III      II      III    II       16      20      8-12    1+1

      IV      III       IV   III       17      21      6-12    1+1


     3.6. У пешых паходах I к.с.  дазваляецца ўдзельнiчаць асобам не
маладзей 13  гадоў,  I  к.с.  -  14  гадоў,  III  -  16  гадоў.  Для
падрыхтаваных  навучэнцаў (выхаванцаў),  якiя атрымалi тэарэтычную i
практычную падрыхтоўку працягласцю не менш чым за 1 год  заняткаў  у
турысцка-краязнаўчых гуртках,  секцыях,  клубах,  узроставы цэнз для
ўдзелу ў ступенных i I-III  кат. складанасцi паходах па роднаму краю
пры наяўнасцi медыцынскага дазволу можа быць панiжаны на адзiн год.

     3.7. Пры  правядзеннi  паходаў II кат. складанасцi на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь адну трэць членаў групы могуць складаць  турысты
з вопытам удзелу ў некатэгарыйных паходах.

     3.8. У  пешых  паходах  адну трэць членаў групы могуць складаць
турысты з  вопытам  удзелу  ў  горных  i  лыжных  паходах  катэгорыi
складанасцi нiжэй запланаванага паходу.

     3.9. У  лыжных  паходах адну трэць членаў групы могуць складаць
турысты з  вопытам  удзелу  ў  пешых  i  горных  паходах  той  самай
катэгорыi складанасцi i вышэй запланаванага паходу.

     3.10. У  горных паходах адну трэць членаў групы могуць складаць
турысты з вопытам удзелу ў пешых i лыжных паходах не нiжэй той самай
катэгорыi складанасцi,  што i запланаваны паход.
     Удзельнiкi паходаў,  у  якiх  прадугледжваюцца  пераходы   праз
класiфiкацыйныя перавалы, павiнны мець вопыт праходжання (кiраўнiк -
вопыт кiраўнiцтва пры праходжаннi) двух  перавалаў  на  адну  палову
катэгорыi   складанасцi   нiжэй   максiмальнай  для  гэтага  паходу.
Кiраўнiк, акрамя таго, павiнен мець вопыт праходжання двух перавалаў
паловы той самай катэгорыi складанасцi.

     3.11. Кiраўнiкi  водных  паходаў  павiнны  мець  вопыт удзелу i
кiраўнiцтва паходамi на суднах таго самага тыпу.

     3.12. Удзельнiкi  водных  паходаў  I-IV   к.с.   павiнны   мець
адпаведны вопыт паходаў на суднах таго самага тыпу або на байдарцы.

     3.13. Удзельнiкi  i  кiраўнiкi  камбiнаванага  паходу,  у склад
якога ўваходзяць часткi маршруту па розных  вiдах  турызму,  павiнны
мець адпаведны вопыт праходжання гэтых частак.

     3.14. Удзельнiкi  i  кiраўнiкi   некатэгарыйных  паходаў,  якiя
ўключаюць  элементы  паходаў  I-IV  к.с.,  а  таксама   катэгарыйных
паходаў,  якiя  ўключаюць  элементы  паходаў больш высокiх катэгорый
складанасцi, павiнны адпавядаць патрабаванням, якiя прад'яўляюцца да
ўдзельнiкаў i кiраўнiкоў паходаў тых катэгорый складанасцi, элементы
якiх уключаны ў гэты паход.

     3.15. Удзельнiкi  i  кiраўнiкi  паходаў,  якiя  праводзяцца   ў
мiжсезоннi,  павiнны  мець  адпаведны  вопыт  удзелу (кiраўнiцтва) у
паходах,  якiя  праходзiлi ў  мiжсезоннi,  або ў паходах  той  самай
катэгорыi складанасцi, якiя праходзiлi ў звычайных умовах.

   4. Правы i абавязкi кiраўнiка i намеснiка кiраўнiка падарожжа

     4.1. Кiраўнiк   i   намеснiк  кiраўнiка  падарожжа  назначаюцца
адмiнiстрацыяй установы, якая праводзiць падарожжа.
     Кiраўнiком i  намеснiкам  кiраўнiка  можа  быць  асоба  з  лiку
педагагiчных супрацоўнiкаў  установы  адукацыi,  якой  адмiнiстрацыя
даручае кiраўнiцтва групай (атрадам) навучэнцаў (выхаванцаў).
     Калi  ў турысцкiм  паходзе  ўдзельнiчаюць  3 i  больш турысцкiя
групы  з  колькасцю  ўдзельнiкаў  не  менш  30  (для  паходаў  II-IY
катэгорыi складанасцi - не менш 24),  i iх маршруты i графiкi руху ў
асноўным супадаюць, то агульнае кiраўнiцтва гэтымi групамi можа быць
ускладзена на  спецыяльна назначанага старэйшага  кiраўнiка. У гэтым
выпадку ўсiм кiраўнiкам можа быць залiчана кiраўнiцтва.

     4.2. Кiраўнiк  i  яго  намеснiк,  а  таксама  старэйшы кiраўнiк
нясуць  поўную  адказнасць  за  жыццё,  здароўе  дзяцей  i   бяспеку
правядзення   паходу,  экспедыцыi,  экскурсii;  за  выкананне  плана
мерапрыемстваў,  змест  аздараўленчай,  выхаваўчай  i   пазнавальнай
работы,  правiлаў пажарнай бяспекi, аховы прыроды, помнiкаў гiсторыi
i культуры.

     4.3. За парушэнне дадзенай  iнструкцыi  кiраўнiк  групы  i  яго
намеснiк,   а   таксама   старэйшы   кiраўнiк  нясуць  адказнасць  у
адпаведнасцi з iснуючым заканадаўствам.

     4.4. Кiраўнiк павiнен
     да пачатку паходу:
     - забяспечыць  камплектаванне   групы   з   улiкам   iнтарэсаў,
турысцкай   квалiфiкацыi,   фiзiчнай   i  тэхнiчнай  падрыхтаванасцi
навучэнцаў (выхаванцаў);
     - вывучыць    санiтарна-эпiдэмiялагiчнае    становiшча    раёна
правядзення паходу цi экскурсii;
     - арганiзаваць   усебаковую   падрыхтоўку  ўдзельнiкаў  паходу,
праверыць наяўнасць неабходных ведаў i навыкаў  па  бяспецы  паходу,
уменне плаваць, аказваць даўрачэбную дапамогу;
     - арганiзаваць падрыхтоўку  i  падбор  неабходнага  рыштунку  i
прадуктаў   харчавання,   выявiць   магчымасць   папаўнення  запасаў
прадуктаў на маршруце;  саставiць  каштарыс  выдаткаў;  падрыхтаваць
маршрутныя   дакументы  (маршрутную  кнiжку  альбо  маршрутны  лiст,
пасведчанне) i загад на правядзенне падарожжа;
     сумесна з удзельнiкамi:
     - азнаёмiцца з  раёнам  паходу  па  справаздачах  другiх  груп,
атрымаць   кансультацыю   на   станцыi  (цэнтры)  юных  турыстаў,  у
экспертна-турысцкай камiсii, у вопытных турыстаў i краязнаўцаў;
     - падрыхтаваць  укладку  з  неабходнай  колькасцю медыкаментаў,
перавязачнага  матэрыялу,  кроваспыняльных  жгутоў,  дэзiнфiцыруючых
раствораў;
     - у  складаных   паходах   па   ходу   маршрута   прадугледзець
медыцынскiя   пункты   з  мэтай  аказання  даўрачэбнай  i  ўрачэбнай
медыцынскай дапамогi;
     - падрыхтаваць  картаграфiчны матэрыял,  распрацаваць маршрут i
графiк  паходу,  план краязнаўчай,  грамадска карыснай працы i iншых
мерапрыемстваў,   якiя  праводзяцца  групай  на  маршруце,  намецiць
кантрольныя пункты i тэрмiны;
     - азнаёмiцца  з  умовамi  надвор'я,  якое  прадбачыцца  ў раёне
падарожжа;  вывучыць складаныя ўчасткi маршруту i вызначыць  спосабы
iх пераадольвання;
     у паходзе:
     - строга прытрымлiвацца зацверджанага маршруту;
     - прымаць неабходныя меры бяспекi  ўдзельнiкаў  паходу,  аж  да
змянення  маршруту  альбо  спынення  паходу  ў  сувязi  з  узнiкшымi
небяспечнымi прыроднымi з'явамi i iншымi акалiчнасцямi,  а таксама ў
выпадку неабходнасцi аказання дапамогi пацярпеўшаму;
     - прыняць неадкладныя  меры  па  дастаўцы  траўмiраваных  альбо
захварэўшых удзельнiкаў паходу ў блiжэйшую медыцынскую ўстанову;
     - назначыць  у  выпадку  часовага  падзелу  групы  ў  аварыйнай
сiтуацыi з мэтай разведкi,  закiдкi прадуктаў,  рыштунку,  выканання
краязнаўчых заданняў i г.д.,  але  не больш,  чым на  8  гадзiн,   у
кожнай   падгрупе  (у  водных  паходах  -  на  кожным  судне)  сваiх
намеснiкаў (памочнiкаў) з найбольш падрыхтаваных удзельнiкаў.  Склад
падгрупы  павiнен  быць  не менш чатырох чалавек,  у тым лiку аднаго
дарослага;
     - арганiзаваць,  у  выпадку неабходнасцi,  аператыўную дапамогу
другой турысцкай групе, якая знаходзiцца ў дадзеным раёне;
     - iнфармаваць  гiдраметэаралагiчныя станцыi,  якiя сустракаюцца
на маршруце, мясцовыя органы ўлады аб сходзе лавiн, селявых патокаў,
апоўзней,  зрушэннях  леднiкоў i iншых небяспечных прыродных з'явах,
якiя могуць быць на шляху групы;
     - рабiць адзнакi ў маршрутнай кнiжцы аб праходжаннi маршруту.
     Пры арганiзацыi    катэгарыйных    паходаў    прадставiць     у
экспертна-турысцкую  камiсiю (ЭТК),  якая мае паўнамоцтвы на разгляд
паходу дадзенай катэгорыi складанасцi,  не пазней чым за 15 дзён  да
пачатку   паходу   заявачныя   дакументы   на   ажыццяўленне  паходу
(маршрутную кнiжку  i  яе  копiю,  даведкi  аб  вопыце  ўдзельнiкаў,
кiраўнiка i намеснiка кiраўнiка, картаграфiчны матэрыял, медыцынскiя
даведкi  i  iншыя  дакументы,  неабходныя  для  разгляду  заяўленага
паходу).

     4.5. Заявачныя     дакументы     груп    вучняў    разглядаюцца
экспертна-турысцкiмi  камiсiямi  пры   органах   адукацыi,   а   пры
адсутнасцi ў iх адпаведных паўнамоцтваў - ЭТК Федэрацыi турызму.
     Пры станоўчым заключэннi ЭТК аб магчымасцi  правядзення  групай
заяўленага  паходу  кiраўнiку  выдаецца  зарэгiстраваная  маршрутная
кнiжка.
     У выпадку  неабходнасцi змянення тэрмiнаў паходу,  складу групы
пасля выезду ў паход,  паведамiць тэлеграмай аб гэтым  у  ЭТК,  якая
дала станоўчае заключэнне на правядзенне паходу, i ва ўстанову, якая
праводзiць паход.
     У выпадку   неабходнасцi  змянення  маршруту,  складу  групы  i
запiсаў у  маршрутнай кнiжцы  да ад'езду групы  ў  паход,  узгаднiць
гэтыя змяненнi з ЭТК,  якая дала станоўчае заключэнне на правядзенне
паходу.
     Паведамiць тэлеграмай   у   адрас   ЭТК,  якая  дала  станоўчае
заключэнне на правядзенне паходу,  i  ва ўстанову,  якая  праводзiць
паход,  аб  праходжаннi  групай  кантрольных пунктаў i аб заканчэннi
паходу.
     Прадставiць справаздачу  ў ЭТК,  а пасля разгляду справаздачы i
залiку паходу аформiць  даведкi  ўдзельнiкам  групы  аб  здзейсненым
паходзе.

   5. Абавязкi i правы ўдзельнiкаў паходу, экспедыцыi, экскурсii
                            (падарожжа)

        5.1. Удзельнiк падарожжа абавязаны:

     - актыўна ўдзельнiчаць у падрыхтоўцы,  правядзеннi падарожжа  i
складаннi справаздачы;
     - строга захоўваць дысцыплiну,  а таксама выконваць ускладненыя
на яго сходам групы даручэннi;
     - своечасова  i  якасна  выконваць  указаннi  кiраўнiка  i  яго
намеснiка (памочнiка);
     - у  перыяд  падрыхтоўкi  да   катэгарыйных   паходаў   прайсцi
медыцынскi  агляд  ва  ўрачэбна-фiзкультурным  дыспансеры або другiх
медыцынскiх установах, у доктара навучальна-выхаваўчай установы;
     - ведаць   i  няўхiльна  выконваць  правiлы  пажарнай  бяспекi,
правiлы бяспекi ў паходах,  у т.л.  на  вадзе,  правiлы паводзiн пры
выяўленнi   выбухованебяспечных   прадметаў,   спосабы  прадухiлення
траўматызму i аказання даўрачэбнай дапамогi;
     - беражлiва адносiцца да прыроды, помнiкаў гiсторыi i культуры;
     - своечасова  iнфармаваць   кiраўнiка   альбо   яго   намеснiка
(памочнiка) падарожжа аб пагаршэннi стану здароўя або траўмiравання.

     5.2. Удзельнiк падарожжа мае права:
     - карыстацца турысцкiм рыштункам i памяшканнямi ўстановы,  якая
праводзiць падарожжа;
     - удзельнiчаць у выбары i распрацоўцы маршруту.

     6. Адказнасць кiраўнiка, намеснiка кiраўнiка i ўдзельнiкаў
                    турысцка-спартыўных паходаў

     6.1. За   парушэнне   iнструкцыi,   не   пацягнуўшае  за  сабой
адказнасць,  устаноўленую iснуючым  заканадаўствам,  установа,  якая
праводзiць   паход,  можа  звярнуцца  ў  турысцкiя  арганiзацыi  для
прыняцця наступных мер уздзеяння:
     - не  залiчваць  для  выканання  нарматываў спартыўных разрадаў
удзел i кiраўнiцтва ў паходзе, якi праводзiцца;
     - скасаваць  залiк усiх або вызначанай колькасцi паходаў,  якiя
адбылiся раней;
     - часткова   або   поўнасцю   дысквалiфiкаваць   або  пазбавiць
спартыўных разрадаў i па турызму;
     - забаранiць  удзельнiчаць  або  кiраваць  паходамi  вызначанай
катэгорыi (ступенi) складанасцi на ўстаноўлены тэрмiн;
     - вывесцi са складу грамадскiх турысцкiх органаў.


                                  Дадатак 1
                                  да iнструкцыi па арганiзацыi i
                                  правядзенню турысцкiх паходаў,
                                  экспедыцый i экскурсiй
                                  падарожжаў) з навучэнцамi


                             ПАЛАЖЭННЕ
         аб экспертных турысцкiх камiсiях органаў адукацыi
                              (ЭТК ОА)

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Экспертныя турысцкiя камiсii  органаў адукацыi *) працуюць
на  грамадскiх пачатках  ствараюцца з  мэтай аказання квалiфiкаванай
дапамогi  кiраўнiкам  турысцкiх  груп,  установам,  якiя  праводзяць
паходы,  органам  адукацыi  ў  вызначэннi педагагiчнай мэтазгоднасцi
запланаваных  турысцкiх  паходаў,   выкананнi  ўстаноўленых  норм  i
(патрабаванняў)  па  iх  арганiзацыi   ЭТКОА  робяць  заключэнне  па
мэтазгоднасцi правядзення катэгарыйных паходаў.

 ___________________________
     *) У далейшым - ЭТК ОА.


     1.2. ЭТК   ОА   у   сваёй  дзейнасцi  кiруюцца  iнструкцыяй  па
арганiзацыi i правядзенню турысцкiх паходаў,  экспедыцый i экскурсiй
з  навучэнцамi  *),  загадамi, iнструктыўна-метадычнымi ўказаннямi i
пастановамi Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  Рэспублiкi  Беларусь,
iншымi нарматыўнымi дакументамi па турызму.

 ___________________________
     *) У далейшым  iнструкцыя


     1.3. ЭТК  ОА маюць свой штамп,  якi прастаўляецца ў дакументах,
якiя разглядае камiсiя (Дадатак 1).

                 2. Арганiзацыi i структура ЭТК ОА

     2.1. ЭТК ОА ствараюцца загадам адпаведных аддзелаў, упраўленняў
адукацыi   пры   пазашкольных  установах  (цэнтрах  дзiцяча-юнацкага
турызму,  станцыях  юных  турыстаў,  дзiцячых  турбазах   i   г.д.).
Паўнамоцтвы  камiсii  залежаць  ад квалiфiкацыi яе членаў па кожнаму
вiду   турызму    i    ўстанаўлiваецца    Рэспублiканскiм    цэнтрам
дзiцяча-юнацкага турызму i экскурсiй Мiнiстэрства адукацыi i навукi.

     2.2. Склад  i  паўнамоцтвы камiсiй падлягаюць зацвярджэнню праз
кожныя 5 гадоў.

     2.3. ЭТК    ОА    камплектуюцца     з     найбольш     вопытных
турыстаў-педагогаў  па  розных  вiдах  турызму,  якiх  рэкамендавалi
пазашкольныя ўстановы.

     2.4. Колькасны  састаў   ЭТК   ОА   вызначаецца   арганiзацыяй,
установай,  пры  якiх яна ствараецца,  у залежнасцi ад аб'ёму работы
камiсii,  яе  паўнамоцтваў,  вiдаў  турызму,  якiя  культывуюцца   ў
дадзенай мясцовасцi.

     2.5. Выпуск   групы   на   маршрут,   разгляд   справаздачы  аб
праведзеным паходзе здзяйсняе адзiн, два або тры члены камiсii. Член
камiсii,  якi  выпускае групу адзiн,  павiнен мець вопыт кiраўнiцтва
паходам на адну катэгорыю вышэй за катэгорыю складанасцi паходу, якi
разглядаецца.

     2.6. За  кожным  членам  ЭТК ОА замацоўваецца адзiн з раздзелаў
работы камiсii:
     - маршрутная работа;
     - квалiфiкацыйная работа;
     - атэстацыйная работа.

                       3. Склад работы ЭТК ОА

     Экспертныя турысцкiя камiсii органаў адукацыi:

     3.1. Праводзяць  кансультацыi  для  турысцкiх  груп  па  выбару
маршрутаў,  iх педагагiчнай мэтазгоднасцi, падрыхтоўцы i правядзенню
паходаў, па выкананню патрабаванняў тэхнiкi бяспекi ў паходах.

     3.2. Ствараюць картатэку маршрутаў турысцкiх паходаў, вядуць iх
прапаганду.

     3.3. Правяраюць   падрыхтоўку   турысцкiх   груп  да  заяўленых
паходаў,  выкананне iмi iнструкцыi,  iншых  нарматыўных  дакументаў,
разглядаюць маршрутную дакументацыю i даюць заключэнне арганiзацыям,
установам,  якiя праводзяць  паход аб  гатоўнасцi груп  i магчымасцi
правядзення намечаных паходаў.

     3.4. Разглядаюць  справаздачныя  дакументы  груп аб праходжаннi
iмi маршрутаў i вызначаюць канчаткова iх складанасць.

     3.5. Разглядаюць пытаннi аб залiку здзейсненых паходаў.

     3.6. Разглядаюць матэрыялы на прысваенне разрадаў па турызму  i
даюць аб iх свае заключэннi.

     3.7. Разглядаюць   выпадкi   парушэння   iнструкцыi  i  ўносяць
прапановы ў адпаведныя арганiзацыi аб прыцягненнi  вiнаватых  асобаў
да адказнасцi.

     3.8. ЭТК  ОА  разглядаюць  заявачныя  i справаздачныя матэрыялы
паходаў у адпаведнасцi з зацверджанымi паўнамоцтвамi.

  4. Правы i  абавязкi  ЭТК  ОА  па  правядзенню  кансультацый  i
         праверцы падрыхтаванасцi турысцкiх груп да паходаў

     4.1. ЭТК  ОА  павiнны  арганiзоўваць кансультацыi для турысцкiх
груп, арганiзатараў i кiраўнiкоў турызму ў навучальнай установе.

     4.2. Арганiзацыi   i   ўстановы,   пры   якiх   створаны   ЭТК,
забяспечваюць iх матэрыяльна для правядзення кансультацыйнай работы.

     4.3. У  выпадку,  калi  катэгорыя  заяўленага  паходу перавышае
паўнамоцтвы  камiсii,  заявачныя  матэрыялы  пасля  iх   папярэдняга
разгляду  перадаюцца  ЭТК  Федэрацыi  турызму,  якая  мае неабходныя
паўнамоцтвы.

     4.4. ЭТК ОА  разглядаюць  заявачныя  дакументы  турысцкiх  груп
навучэнцаў i педагогаў.

     4.5. Пры  разглядзе заявачных матэрыялаў на правядзенне паходаў
ЭТК павiнны праверыць:

     - педагагiчную мэтазгоднасць паходу, адпаведнасць пазнавальнага
зместу складанасцi маршруту, узросту ўдзельнiкаў;
     - правiльнасць распрацоўкi маршруту i  графiка  руху  групы  па
асноўнаму   i   запасному  яго  варыянтах  згодна  з  патрабаваннямi
iнструкцыi;
     - наяўнасць рабочага картаграфiчнага матэрыялу;
     - веды кiраўнiком групы i яго намеснiкам раёна паходу, маршруту
, умоў руху i спосабаў пераадольвання натуральных перашкод;
     - адпаведнасць турысцкага вопыту  кiраўнiка,  яго  намеснiка  i
ўдзельнiкаў,   а   таксама   ўзроставым  патрабаванням  ўдзельнiкаў,
устаноўленым iнструкцыяй;
     - правiльнасць  падбору  групай  рыштунку,  харчавання i набору
медыкаментаў,  а  таксама  запланаваных  нормаў  нагрузак  з  улiкам
узросту ўдзельнiкаў;
     - меры па забеспячэнню бяспекi паходу на  выпадак  непрадбачных
адхiленняў ад маршруту i парушэння графiка руху;
     - правiльнасць выбару кантрольных пунктаў i тэрмiнаў;

     4.6. ЭТК  мае   права   выклiкаць   для   праверачнай   гутаркi
ўдзельнiкаў паходу, вызначаць кантрольныя выхады.

     4.7. Члены ЭТК ОА не могуць разглядаць заявачныя матэрыялы груп
на  праходжанне  катэгарыйных   паходаў   кiраўнiкамi,   намеснiкамi
кiраўнiкоў i ўдзельнiкамi якiх яны з'яўляюцца.

  5. Правы i абавязкi ЭТК ОА па разгляду справаздачных дакументаў
             турысцкiх груп аб здзейсненых iмi паходах.

     5.1. ЭТК ОА разглядаюць справаздачныя дакументы аб  здзейсненых
паходах   толькi   тых   турысцкiх   груп,   якiя  прайшлi  праверку
падрыхтаванасцi да гэтых паходаў у дадзенай камiсii.

     5.2. Пры станоўчым рашэннi пытання аб залiку паходу  ЭТК  выдае
кiраўнiку,  яго намеснiку i ўдзельнiкам даведкi ўстаноўленага ўзору,
падпiсаныя старшынёй камiсii i засведчаныя штампам ЭТК.

     5.3. Разглядае матэрыялы  на  прысваенне  разрадаў  удзельнiкам
паходаў у залежнасцi ад турысцкай квалiфiкацыi членаў ЭТК ОА.

      6. Правы i абавязкi ЭТК ОА па разбору выпадкаў парушэння
                            iнструкцыi

     6.1. У выпадку парушэння ўдзельнiкамi паходаў iнструкцыi ЭТК ОА
мае  права  вынесцi  рашэнне аб частковай або поўнай дысквалiфiкацыi
кiраўнiка  паходу,  забароне  ўдзелу  або  кiравання  паходамi,   аб
ануляваннi   залiку   паходаў,  якiя  былi  раней;  аб  панiжэннi  ў
спартыўным разрадзе цi яго ануляваннi, а  таксама ўнесцi прапанову ў
адпаведныя    арганiзацыi,    установы    аб   разглядзе   праступка
адмiнiстрацыяй.

                                        Дадатак 1
                                        да палажэння аб экспертных
                                        турысцкiх камiсiях органаў
                                        адукацыi

     ***** НА ПАПЯРОВЫМ НОСЬБIЦЕ


                                        Дадатак 2
                                        да iнструкцыi па арганiзацыi
                                        i правядзенню турысцкiх
                                        паходаў, экспедыцый i
                                        экскурсiй (падарожжаў)
                                        з навучэнцамi


                            РЭКАМЕНДАЦЫI
           па правядзенню iнструктажу па тэхнiцы бяспекi


     1. Азнаёмiць   з   iнструкцыяй  па  арганiзацыi  i  правядзенню
турысцкiх паходаў,  экспедыцый i экскурсiй з навучэнцамi  кiраўнiка,
намеснiка (памочнiка) кiраўнiка.
     Iнструктаж праводзiцца  iндывiдуальна  з   кiраўнiком   i   яго
намеснiкам   (памочнiкам)   перад   пачаткам   паходу,   экспедыцыi,
экскурсii.

     2. У журнале iнструктажу запiсваецца дата  i  нумар  загада  аб
правядзеннi паходу,  экспедыцыi, экскурсii i кароткiя звесткi аб iх:
вiд   мерапрыемства   (паход,   экспедыцыя,    экскурсiя),    тэрмiн
правядзення, маршрут, колькасць удзельнiкаў.

     3. Кiраўнiк,  намеснiк  (памочнiк)  кiраўнiка  распiсваецца  за
кожнае канкрэтнае мерапрыемства i толькi за сябе.

     4. Журнал павiнен захоўвацца  ў  адмiнiстрацыi  ўстановы,  якая
праводзiць мерапрыемства.

                                     Дадатак 3
                                     да iнструкцыi па арганiзацыi i
                                     правядзенню турысцкiх паходаў,
                                     экспедыцый i экскурсiй
                                     (падарожжаў) з навучэнцамi


                               ЖУРНАЛ
             ПРАВЯДЗЕННЯ IНСТРУКТАЖА ПА ТЭХНIЦЫ БЯСПЕКI

 --T----T----------------T------T-----------T-------------
 NN¦Дата¦Прозвiшча, i    ¦Пасада¦Кароткi    ¦Прозвiшча
   ¦    ¦iнiцыялы        ¦      ¦змест      ¦iнiцыялы
   ¦    ¦iнструкцiруемага¦      ¦iнструктажа¦праводзiўшага
   ¦    ¦                ¦      ¦           ¦iнструктаж
 --+----+----------------+------+-----------+-------------

                                Працяг

  T-------------T----------------T-------¬
  ¦Подпiс       ¦Подпiс          ¦Заўвагi¦
  ¦праводзiўшага¦iнструкцiруемага¦       ¦
  ¦             ¦                ¦       ¦
  ¦             ¦                ¦       ¦
  +-------------+----------------+--------

  _______________________
  Дзяржаўная рэгiстрацыя.
  Нумер: 1283/12.
  Дата:  02.02.96 г.  


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations