Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 16 августа 1996 г. №365 "Аб стварэннi вучэбна-метадычных аб'яднанняў вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


     ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI  РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      16 жнiўня 1996 г. № 365

 АБ СТВАРЭННI ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫХ АБ'ЯДНАННЯЎ ВЫШЭЙШЫХ
 НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     У мэтах развiцця i ўдасканалення вышэйшай адукацыi ў Рэспублiцы
Беларусь загадваю:
     1. Стварыць вучэбна-метадычныя аб'яднаннi вышэйшых  навучальных
устаноў Рэспублiкi Беларусь (дадатак 1).
     2. Замацаваць    за    вучэбна-метадычнымi    аб'яднаннямi    ў
адпаведнасцi з дадаткам 1 профiлi i спецыяльнасцi вышэйшай адукацыi,
вызначыць базавыя вышэйшыя навучальныя ўстановы.
     3. Зацвердзiць    Тыпавое   палажэнне   аб   вучэбна-метадычным
аб'яднаннi вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь (дадатак
2).
     4. Дазволiць Галоўнаму ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi
Дз.С.)  ў  абгрунтаваным  выпадку  ўносiць  змяненнi  i дапаўненнi ў
пералiк спецыяльнасцей, замацаваных за ВМА.
     5. Каардынацыю   дзейнасцi   ВМА   ўскласцi  на  Рэспублiканскi
iнстытут вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi (Гайсёнак В А.)
     6. Галоўнаму  ўпраўленню вышэйшай адукацыi (Даманеўскi Дз.С.) i
Рэспублiканскаму iнстытуту вышэйшай школы  i  гуманiтарнай  адукацыi
(Гайсёнак   В.А.)   сумесна   з   базавымi   вышэйшымi  навучальнымi
установамi:
     6.1. Правесцi    ў    вераснi    1996    г.   нараду   старшынь
вучэбна-метадычных аб'яднанняў  па  пытаннях  арганiзацыi  дзейнасцi
ВМА.
     6.2. Забяспечыць у кастрычнiку 1996 г.  зацвярджэнне  структур,
саставаў, палажэнняў i планаў работы вучэбна-метадычных аб'яднанняў.
     6.3. Арганiзаваць  распрацоўку  дзяржаўных   патрабаванняў   да
мiнiмуму  зместу i ўзроўню падрыхтоўкi выпускнiкоў па замацаваных за
аб'яднаннямi спецыяльнасцях.
     6.4. Забяспечыць   iнфармацыйнае   ўзаемадзеянне   Мiнiстэрства
адукацыi  i  навукi   Рэспублiкi   Беларусь   i   вучэбна-метадычных
аб'яднанняў.
     7. Рэспублiканскаму iнiстытуту вышэйшай  школы  i  гуманiтарнай
адукацыi (Гайсёнак В.А.):
     7.1. Да 1 кастрычнiка 1996 г. ва ўстаноўленым парадку ўнесцi на
разгляд    кiраўнiцтва    Мiнiстэрства    прапановы   аб   стварэннi
рэспублiканскай  службы  па  арганiзацыйна-метадычнаму  забеспячэнню
вышэйшай адукацыi.
     8. Старшыням вучэбна-метадычных аб'яднанняў:
     8.1. Удакладнiць   пералiк   вышэйшых    навучальных    устаноў
(факультэтаў,   кафедраў),   якiя   ўваходзяць   ва   ўзначальваемае
аб'яднанне.
     8.2. Распрацаваць i да 1 кастрычнiка  1996  г.  прадставiць  на
зацвярджэнне структуру,  састаў, палажэнне i план работы канкрэтнага
вучэбна-метадычнага аб'яднання;
     8.3. 3абяспечыць   неабходныя   ўмовы   для    функцыянiравання
вучэбна-метадычных аб'яднанняў.
     9. Кантроль за выкананнем гэтага  загаду  ўскласцi  на  першага
намеснiка  Мiнiстра  адукацыi  i навукi Рэспублiкi Беларусь Стаўрова
В.П.

Мiнiстр                                                  В.I.СТРАЖАЎ

                                      Дадатак 1
                                      да загаду
                                      Мiнiстэрства адукацыi i навукi
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      16.08.1996 № 365

                              ПЕРАЛIК
                   вучэбна-метадычных аб'яднанняў
          вышэйшых навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь
  па профiлях i спецыяльнасцях падрыхтоўкi спецыялiстаў (ВМА ВНУ)

-------------------T--------------T-------------------------------
Вучэбна-метадычнае ¦  Профiль     ¦
аб'яднанне         ¦падрыхтоўкi   ¦Спецыяльнасцi вышэйшай адукацыi
Базавая ВНУ        ¦спецыялiстаў  ¦
-------------------+--------------+-------------------------------
        1          ¦      2       ¦              3
-------------------+--------------+-------------------------------

 Па прыродазнаўча-  Прыродазнаўча- Н.01.01.00 - Матэматыка
 навуковай адукацыi навуковы       Н.02.01.00 - Фiзiка
Беларускi дзяржаўны Педагагiчны    Н.02.02.00 - Радыёфiзiка
унiверсiтэт                        Н.02.03.00 - Фiзiчная
Беларускi дзяржаўны                             электронiка
педагагiчны                        Н.03.01.00 - Хiмiя
унiверсiтэт                        Н.04.01.00 - Бiялогiя
                                   Н.05.01.00 - Геаграфiя
                                   Н.06.01.00 - Экалогiя
                                   Н.06.02.00 - Радыеэкалогiя
                                   Н.06.03.00 - Радыебiялогiя i
                                                радыяцыйная
                                                медыцына
                                   Н.07.01.00 - Механiка
                                   Н.08.01.00 - Прыкладная
                                                матэматыка
                                   Н.08.02.00 - Iнфарматыка
                                   Н.08.03.00 - Эканамiчная
                                                кiбернетыка
                                   Н.08.04.00 - Актуарная
                                                матэматыка
                                   П.01.01.00 - Матэматыка
                                   П.01.03.00 - Хiмiя
                                   П.01.04.00 - Бiялогiя
                                   П.01.05.00 - Геаграфiя
                                   П.02.02.00 - Фiзiка

 Па фiлалагiчнай    Гуманiтарны    Г.02.01.00 - Беларуская мова i
 адукацыi           Педагагiчны                 лiтаратура
Беларускi дзяржаўны                Г.02.02.00 - Руская мова i
унiверсiтэт                                     лiтаратура
Беларускi дзяржаўны                Г.02.03.00 - Славянскiя мовы i
педагагiчны                                     лiтаратуры
унiверсiтэт                        Г.02.04.00 - Класiчныя мовы i
Мiнскi дзяржаўны                                антычная
лiнгвiстычны                                    лiтаратура
унiверсiтэт                        Г.02.05.00 - Сучасныя замежныя
                                                мовы
                                   Г.04.01.00 - Журналiстыка
                                   Г.04.02.00 - Лiтаратурная
                                                работа
                                   П.02.05.00 - Беларуская мова i
                                                лiтаратура
                                   П.02.06.00 - Руская мова i
                                                лiтаратура
                                   П.02.07.00 - Англiйская мова
                                   П.02.08.00 - Нямецкая мова
                                   П.02.09.00 - Французская мова
                                   П.02.10.00 - Iспанская мова

 Па псiхолага-      Гуманiтарны    Г.07.01.00 - Псiхалогiя
 педагагiчнай       Педагагiчны    П.04.01.00 - Педагогiка i
 адукацыi                                       псiхалогiя
 Беларускi дзяржаў-                             дашкольная
 ны унiверсiтэт                    П.04.02.00 - Педагогiка i
 Беларускi дзяржаў-                             методыка
 ны педагагiчны                                 пачатковага
 унiверсiтэт                                    навучання
                                   П.04.03.00 - Сацыяльная
                                                педагогiка
                                   П.04.04.00 - Дэфекталогiя
                                   П.04.05.00 - Практычная
                                                псiхалогiя

 Па адукацыi ў      Гуманiтарны    Г.01.01.00 - Культуралогiя
 галiне культуры    Педагагiчны    Г.11.01.00 - Акцёрскае
 i мастацтваў                                   мастацтва
Беларускi                          Г.11.02.00 - Рэжысура
унiверсiтэт                        Г.11.03.00 - Тэатразнаўства
культуры                           Г.11.04.00 - Кiнотэлеапера-
Беларуская акадэмiя                             тарства
мастацтваў                         Г.11.05.00 - Жывапiс
Беларуская акадэмiя                Г.11.06.00 - Графiка
музыкi                             Г.11.07.00 - Скульптура
                                   Г.11.08.00 - Мастацтвазнаўства
                                   Г.11.09.00 - Манументальна-дэ-
                                                каратыўнае
                                                мастацтва
                                   Г.11.10.00 - Дэкаратыўна-прык-
                                                ладное мастацтва
                                   Г.11.11.00 - Дызайн
                                   Г.11.12.00 - Iнтэр'ер i
                                                абсталяванне
                                   Г.11.13.00 - Праектаванне
                                                выстаў i рэкламы
                                   Г.11.14.00 - Мастацкае
                                                праектаванне вырабаў
                                                тэкстыльнай i лёгкай
                                                прамысловасцi
                                   Г.11.16.00 - Музыказнаўства
                                   Г.11.17.00 - Кампазiцыя
                                   Г.11.18.00 - Дырыжыраванне
                                   Г.11.19.00 - Iнструментальнае
                                                выканальнiцтва
                                   Г.11.20.00 - Спевы
                                   Г.11.21.00 - Харэаграфiчнае
                                                мастацтва
                                   Г.11.22.00 - Мастацтва эстрады
                                   Г.12.03.00 - Народная творчасць
                                   П.02.02.00 - Фiзiчная культура
                                                i спорт
                                   П.02.03.00 - Музыка i спевы
                                   П.02.07.00 - Выяўленчае
                                                мастацтва i чарчэнне
                                   П.02.14.00 - Сусветная i
                                                айчынная культура

 Па гуманiтарнай    Гуманiтарны    Г.01.02.00 - Тэалогiя
 адукацыi           Педагагiчны    Г.03.01.00 - Фiласофiя
Беларускi дзяржаўны                Г.05.01.00 - Гiсторыя
унiверсiтэт                        Г.05.02.00 - Гiсторыка-архiва-
                                                знаўства
                                   Г.06.01.00 - Палiталогiя
                                   Г.08.01.00 - Сацыялогiя
                                   Г.09.01.00 - Правазнаўства
                                   Г.09.02.00 - Мiжнароднае права
                                   Г.12.02.00 - Музейная справа i
                                                ахова помнiкаў
                                                гiсторыi i
                                                культуры
                                   П.02.01.00 - Гiсторыя

 Па медыцынскай     Медыцынскi     М.01.01.00 - Лячэбна-прафi-
 адукацыi                                       лактычная справа
Мiнскi дзяржаўны                   М.01.02.00 - Медыка-прафi-
медыцынскi                                      лактычная справа
iнстытут                           М.02.01.00 - Стаматалогiя
                                   М.03.01.00 - Сястрынская справа
                                   М.04.01.00 - Фармацыя

 Па эканамiчнай     Эканамiчны     Э.01.01.00 - Эканамiчная тэорыя
 адукацыi                          Э.01.02.00 - Дзяржаўнае i
Беларускi дзяржаўны                             мунiцыпальнае
эканамiчны                                      кiраванне
унiверсiтэт                        Э.01.03.00 - Эканомiка i
                                                кiраванне на
                                                прадпрыемстве
                                   Э.01.04.00 - Фiнансы i крэдыт
                                   Э.01.05.00 - Эканомiка i
                                                кiраванне
                                                сацыяльна-культурнай
                                                сферай
                                   Э.01.06.00 - Статыстыка
                                   Э.01.07.00 - Бухгалтарскi ўлiк,
                                                аналiз i аўдыт
                                   Э.01.08.00 - Сусветная
                                                эканомiка i
                                                мiжнародныя
                                                эканамiчныя
                                                адносiны
                                   Э.01.09.00 - Менеджмент
                                   Э.02.01.00 - Камерцыйная
                                                дзейнасць
                                   Э.02.02.00 - Маркетынг

 Па адукацыi ў      Сельскагаспа-  С.01.01.00 - Аграхiмiя,
 галiне               дарчы                     глебазнаўства i
 прыродакарыстання, Тэхнiчны                    ахова раслiн
 сельскай i лясной                 С.01.02.00 - Агранамiя
 гаспадаркi                        С.01.03.00 - Пладаагароднiцтва
Беларуская                         С.01.04.00 - Селекцыя i
сельскагаспадарчая                              генетыка
акадэмiя                                        сельскагаспадарчых
Беларускi дзяржаўны                             культур
агратэхнiчны                       С.02.01.00 - Заатэхнiя
унiверсiтэт                        С.02.02.00 - Ветэрынарная
Беларускi дзяржаўны                             медыцына
тэхналагiчны                       С.02.03.00 - Сельскагаспадарчае
ўнiверсiтэт                                     i iндустрыяльнае
                                                рыбаводства
                                   С.03.01.00 - Механiзацыя
                                                сельскай гаспадаркi
                                   С.03.02.00 - Электрыфiкацыя i
                                                аўтаматызацыя
                                                сельскай
                                                гаспадаркi
                                   С.03.03.00 - Механiзацыя
                                                мелiяратыўных i
                                                водагаспадарчых
                                                работ
                                   С.04.01.00 - Землеўпарадкаванне
                                   С.04.02.00 - Мелiярацыя i
                                                водная гаспадарка
                                   С.04.03.00 - Абсталёўванне
                                                сельскiх тэрыторый
                                   С.05.01.00 - Арганiзацыя работы
                                                сялянскiх
                                                фермерскiх
                                                гаспадарак
                                   Т.05.02.00 - Машыны i
                                                абсталяванне ляснога
                                                комплексу
                                   Т.15.03.00 - Хiмiчная
                                                тэхналогiя
                                                пераапрацоўкi
                                                драўнiны
                                   Т.15.05.00 - Бiятэхналогiя
                                   Т.15.06.00 - Ахова навакольнага
                                                асяроддзя i
                                                рацыянальнае
                                                выкарыстанне
                                                прыродных
                                                рэсурсаў
                                   Т.16.01.00 - Лясная гаспадарка
                                   Т.16.02.00 - Садова-паркавае
                                                будаўнiцтва
                                   Т.16.03.00 - Лесаiнжынерная
                                                справа
                                   Т.16.04.00 - Тэхналогiя
                                                дрэваапрацоўчых
                                                вытворчасцей
                                   Т.19.04.00 - Водагаспадарчае
                                                будаўнiцтва
                                   Т.19.05.00 - Цеплагазазабеспя-
                                                чэнне, вентыляцыя
                                                i ахова
                                                паветранага басейна
                                   Т.19.06.00 - Водазабеспячэнне,
                                                водаадвядзенне,
                                                ачыстка прыродных
                                                i сцёкавых вод
                                   Т.20.01.00 - Геалогiя i
                                                разведка карысных
                                                выкапняў
                                   Т.20.02.00 - Распрацоўка
                                                карысных выкапняў

 Па адукаццыi ў     Тэхнiчны       Т.01.01.00 - Электраэнергетыка
 галiне                            Т.01.03.00 - Аўтаматызацыя i
 энергетыкi,                                    кiраванне
 электрарадыётэх-                               энергетычнымi
 нiкi                                           працэсамi
 i iнфарматыкi                     Т.01.02.00 - Цеплаэнергетыка
Беларуская                         Т.07.01.00 - Мiкраэлектронiка
дзяржаўная                         Т.07.02.00 - Прамысловая
полiтэхнiчная                                   электронiка
акадэмiя                           Т.07.03.00 - Медыцынская
Беларускi дзяржаўны                             электронiка
унiверсiтэт                        Т.08.01.00 - Праектаванне i
iнфарматыкi i                                   вытворчасць
радыёэлектронiкi                                радыёэлектронных
                                                сродкаў
                                   Т.08.02.00 - Праектаванне i
                                                тэхналогiя
                                                электронных
                                                вылiчальных
                                                сродкаў
                                   Т.08.03.00 - Электронна-аптыч-
                                                нае
                                                апаратабудаванне
                                   Т.09.01.00 - Радыётэхнiка
                                   Т.09.02.00 - Радыётэхнiчныя
                                                сiстэмы
                                   Т.09.03.00 - Тэхналогiя,
                                                эксплуатацыя i
                                                рамонт
                                                радыёабсталявання
                                   Т.10.01.00 - Аўтаматызаваныя
                                                сiстэмы апрацоўкi
                                                iнфармацыi
                                   Т.10.02.00 - Праграмнае
                                                забеспячэнне
                                                iнфармацыйных
                                                тэхналогiй
                                   Т.10.03.00 - Вылiчальныя
                                                сiстэмы i сеткi
                                   Т.10.04.00 - Штучны iнтэлект
                                   Т.11.01.00 - Аўтаматычнае
                                                кiраванне ў
                                                тэхнiчных
                                                сiстэмах
                                   Т.11.02.00 - Аўтаматызаваны
                                                электрапрывад
                                   Т.11.03.00 - Аўтаматызацыя
                                                тэхналагiчных
                                                працэсаў
                                                i вытворчасцей
                                   Т.12.01.00 - Тэлекамунiкацыйныя
                                                сiстэмы

 Па адукацыi ў      Тэхнiчны       Т.04.01.00 - Праектаванне i
 галiне транспарту                              вытворчасць
Беларускi дзяржаўны                             транспартных сродкаў
унiверсiтэт                        Т.04.02.00 - Эксплуатацыя
транспарту                                      транспартных сродкаў
Беларуская                         Т.04.03.00 - Арганiзацыя руху i
дзяржаўная                                      кiраванне на
полiтэхнiчная                                   транспарце
акадэмiя                           Т.04.04.00 - Рухомы састаў
                                   Т.04.05.00 - Гарадскi
                                                электрычны
                                                транспарт
                                   Т.04.06.00 - Аўтамабiлi
                                   Т.04.07.00 - Тэхнiчная
                                                эксплуатацыя
                                                лятальных
                                                апаратаў i
                                                рухавiкоў
                                   Т.05.01.00 - Горныя машыны i
                                                абсталяванне
                                   Т.05.06.00 - Будаўнiчыя,
                                                дарожныя i
                                                пад'ёмна-транспарт-
                                                ныя машыны i
                                                абсталяванне
                                   Т.05.09.00 - Трактары i
                                                сельскагаспадарчыя
                                                машыны
                                   Т.05.10.00 - Рухавiкi
                                                ўнутранага згарання
                                   Т.05.11.00 - Гiдрапнеўмасiстэмы
                                                транспартных i
                                                тэхнiчных машын
                                   Т.11.05.00 - Аўтаматыка, тэле-
                                                механiка i сувязь
                                                на транспарце
                                   Т.19.03.00 - Будаўнiцтва дарог
                                                i транспартных
                                                аб'ектаў

 Па адукацыi ў      Тэхнiчны       Т.05.08.00 - Праектаванне,
 галiне             Гуманiтарны                 будаванне i
 будаўнiцтва                                    эксплуатацыя
 i архiтэктуры                                  газанафтапровадаў
Беларуская                                      i газанафтасховiшчаў
дзяржаўная                         Т.19.01.00 - Прамысловае i
полiтэхнiчная                                   грамадзянскае
акадэмiя                                        будаўнiцтва
                                   Т.19.02.00 - Вытворчасць
                                                будаўнiчых вырабаў i
                                                канструкцый
                                   Т.21.01.00 - Геадэзiя
                                   Г.11.15.00 - Архiтэктура

 Па адукацыi ў      Тэхнiчны       Т.02.01.00 - Металургiчныя
 галiне                                         працэсы i матэрыялы
 машынабудавання i                              апрацоўкi
 прыборабудавання                  Т.02.02.00 - Тэхналогiя,
Беларуская                                      абсталяванне  i
дзяржаўная                                      аўтаматызацыя
полiтэхнiчная                                   апрацоўкi
акадэмiя                                        матэрыялаў
                                   Т.03.01.00 - Тэхналогiя,
                                                абсталяванне i
                                                аўтаматызацыя
                                                машынабудавання
                                   Т.03.02.00 - Тэхналогiя i
                                                абсталяванне
                                                высокаэфектыўных
                                                працэсаў апрацоўкi
                                                матэрыялаў
                                   Т.03.03.00 - Абсталяванне i
                                                тэхналогiя
                                                зварачнай
                                                вытворчасцi
                                   Т.05.07.00 - Нiзкатэмпературная
                                                тэхнiка
                                   Т.06.01.00 - Прыборабудаванне
                                   Т.06.02.00 - Тэхналогiя
                                                матэрыялаў i
                                                кампанентаў
                                                прыбораў
                                                электроннай
                                                тэхнiкi
                                   Т.06.03.00 - Бiятэхнiчныя i
                                                медыцынскiя
                                                апараты i сiстэмы
                                   Т.06.04.00 - Тэхналогiя i
                                                абсталяванне
                                                ювелiрнай
                                                вытворчасцi
                                   Т.11.04.00 - Робататэхнiка
                                   Т.13.01.00 - Метралогiя,
                                                стандартызацыя i
                                                сертыфiкацыя

 Па хiмiка-тэхна-   Тэхнiчны       Т.05.03.00 - Машыны i апараты
 лагiчнай адукацыi                              хiмiчных
Беларускi дзяржаўны                             вытворчасцей i
тэхналагiчны                                    прадпрыемстваў
унiверсiтэт                                     будаўнiчых
Вiцебскi дэяржаўны                              матэрыялаў
тэхналагiчны                       Т.05.04.00 - Машыны i апараты
унiверсiтэт                                     харчовых
Магiлёўскi                                      вытворчасцей
тэхналагiчны                       Т.05.05.00 - Машыны
унiверсiтэт                                     i апараты
                                                тэкстыльнай,
                                                лёгкай
                                                прамысловасцi
                                                i бытавога
                                                абслугоўвання
                                   Т.13.02.00 - Фiзiка-хiмiчныя
                                                метады i прыборы
                                                кантролю якасцi
                                                прадукцыi
                                   Т.14.01.00 - Тэхналогiя
                                                палiграфiчных
                                                вытворчасцей
                                   Т.14.02.00 - Палiграфiчнае
                                                абсталяванне i
                                                сродкi
                                                апрацоўкi
                                                iнфармацыi
                                   Т.14.03.00 - Выдавецкая справа
                                   Т.15.01.00 - Хiмiчная
                                                тэхналогiя
                                                вытворчасцi i
                                                пераапрацоўкi
                                                неарганiчных
                                                матэрыялаў
                                   Т.15.02.00 - Хiмiчная
                                                тэхналогiя
                                                вытворчасцi i
                                                пераапрацоўкi
                                                арганiчных
                                                матэрыялаў
                                   Т.15.04.00 - Тэхналогiя
                                                электрахiмiчных
                                                вытворчасцей
                                   Т.17.01.00 - Прадзенне
                                                натуральных i
                                                хiмiчных
                                                валокнаў
                                   Т.17.02.00 - Тэхналогiя тканiн,
                                                трыкатажу i
                                                нятканых матэрыялаў
                                   Т.17.03.00 - Тэхналогiя i
                                                канструяванне
                                                швейных вырабаў
                                   Т.17.04.00 - Тэхналогiя i
                                                канструяванне
                                                вырабаў
                                                са скуры i футры
                                   Т.17.05.00 - Сертыфiкацыя
                                                вырабаў тэкстыльнай
                                                i  лёгкай
                                                прамысловасцi
                                   Т.18.01.00 - Тэхналогiя
                                                захавання i
                                                пераапрацоўкi
                                                раслiннай
                                                сыравiны
                                   Т.18.02.00 - Тэхналогiя
                                                захавання i
                                                пераапрацоўкi
                                                жывёльнай
                                                сыравiны
                                   Т.18.03.00 - Тэхналогiя
                                                прадукцыi масавага
                                                харчавання

                                      Дадатак 2
                                      да загаду
                                      Мiнiстэрства адукацыi i навукi
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      16.08.1996 № 365

УЗГОДНЕНА                          УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства сельскай              Мiнiстэрства культуры
гаспадаркi i харчавання            Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi Беларусь                12.08.1996
14.08.1996

УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства аховы здароўя
Рэспублiкi Беларусь
13.08.1996

                         ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
                  аб вучэбна-метадычным аб'яднаннi
                    вышэйшых навучальных устаноў
                  Рэспублiкi Беларусь па профiлях
             i спецыяльнасцях падрыхтоўкi спецыялiстаў

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Вучэбна-метадычнае аб'яднанне вышэйшых навучальных устаноў
(ВМА) з'яўляецца грамадска-рэкамендацыйным  аб'яднаннем  выкладчыкаў
вышэйшых  навучальных  устаноў  i  спецыялiстаў народнай гаспадаркi,
якое садзейнiчае ўпраўленню вышэйшай  адукацыяй  на  прафесiянальнай
аснове.
     1.2. У склад вучэбна-метадычных аб'яднанняў уваходзяць вышэйшыя
навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь незалежна ад iх ведамаснага
падпарадкавання  або  iх  структурныя  падраздзяленнi,   а   таксама
звязаныя   з   ВНУ   iншыя  навучальныя  ўстановы,  якiя  рэалiзуюць
адукацыйна-прафесiянальныя праграмы па профiлях вышэйшай адукацыi  i
роднасным спецыяльнасцям адпаведнага ВМА.
     У склад   ВМА   могуць  уваходзiць  акрэдытаваныя  недзяржаўныя
вышэйшыя навучальныя ўстановы,  а  таксама  ў  якасцi  асацыiраваных
членаў     ВНУ     iншых     дзяржаў,     рэалiзуючых    аналагiчныя
адукацыйна-прафесiянальныя праграмы.
     Вышэйшыя навучальныя  ўстановы  i   iх   падраздзяленнi,   якiя
ўваходзяць   ў   склад   ВМА,   захоўваюць   устаноўленыя   адносiны
падпарадкавання.
     1.3. Пералiк  ВМА  i аднесеных да iх спецыяльнасцей вызначаецца
Мiнiстэрствам адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.  Усе змяненнi i
дапаўненнi   ў   пералiку  спецыяльнасцей,  замацаваных  за  ВМА,  у
абгрунтаваных  выпадках  ажыццяўляе  Галоўнае  ўпраўленне   вышэйшай
адукацыi Мiнiстэрства.
     1.4. Вучэбна-метадычнае аб'яднанне арганiзуецца, як правiла, на
базе     аднаго     з    вядучых    ВНУ,    у    якой    рэалiзуюцца
адукацыйна-прафесiянальныя  праграмы   па   большасцi   профiляў   i
спецыяльнасцей, вынесеных да кампетэнцыi ВМА.
     Стварэнне, рэарганiзацыя   i    лiквiдацыя    ВМА    праводзiца
Мiнiстэрствам адукацыi  i  навукi  Рэспублiкi  Беларусь незалежна ад
ведамаснага падпарадкавання базавай вышэйшай навучальнай установы.
     1.5. Вучэбна-метадычнае  аб'яднанне ажыццяўляе сваю дзейнасць у
адпаведнасцi з заканадаўствам i нарматыўнымi дакументамi аб вышэйшай
школе   i  палажэннем  аб  ВМА,  распрацаваным  на  аснове  тыпавога
палажэння.
     1.6. Прынцыпы    дзейнасцi    вучэбна-метадычнага    аб'яднання
заснаваны  на   раўнапраўi   членаў,   калегiяльнасцi   кiраўнiцтва,
галоснасцi.
     1.7. ВМА ажыццяўляе сваю дзейнасць  на  аснове  доўгатэрмiновай
праграмы i адпаведных гадавых планаў.
     Рашэннi вучэбна-метадычнага  аб'яднання  носяць,  як   правiла,
рэкамендацыйны  характар  i  праводзяцца  ў  жыццё  Прэзiдыумам ВМА,
загадамi рэктараў ВНУ, а таксама адпаведнымi распарадча-нарматыўнымi
дакументамi Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.

                     2. Асноўныя мэты i задачы

     Асноўнай мэтай    вучэбна-метадычнага   аб'яднання   з'яўляецца
арганiзацыя i каардынацыя вучэбна-метадычнай дзейнасцi  педагагiчнай
грамадскасцi  вышэйшых  навучальных  устаноў i спецыялiстаў народнай
гаспадаркi ў вырашэннi наступных задач:
     - распрацоўка дзяржаўных адукацыйных стандартаў;
     - распрацоўка i  ўдасканаленне  адукацыйных  i  прафесiянальных
праграм у адпаведнасцi з патрабаваннямi асобы, грамадства, асноўнымi
тэндэнцыямi развiцця навукi, культуры, тэхнiкi, тэхналогii;
     - удасканаленне   арганiзацыйнага,   кадравага   i  метадычнага
забеспячэння вучэбнага працэсу;
     - забеспячэнне  iнтэграцыi вышэйшай школы Рэспублiкi Беларусь у
сусветнае адукацыйнае супольнiцтва.

                          3. Змест работы

     У адпаведнасцi   з   выкананнем   асноўных    мэт    i    задач
вучэбна-метадычнае аб'яднанне:
     3.1. Рыхтуе  прапановы  па  рэалiзацыi  дзяржаўнай  палiтыкi  ў
галiне  адукацыi;  прымае  ўдзел у распрацоўцы i экспертызе праектаў
дакументаў па пытаннях развiцця  вышэйшай  адукацыi;  удзельнiчае  ў
распрацоўцы  дзяржаўных адукацыйных стандартаў;  рыхтуе прапановы па
наменклатуры   напрамкаў   i   спецыяльнасцей   вышэйшай   адукацыi,
удзельнiчае ў вызначэннi лiчбаў прыёму.
     3.2. Арганiзуе   распрацоўку,   экспертызу   i   зацвярджае  ва
ўстаноўленым парадку вучэбна-метадычную дакументацыю  па  адпаведных
спецыяльнасцях вучэбна-метадычнага аб'яднання.
     3.3. Аналiзуе   патрабаваннi   да  падрыхтоўкi  спецыялiстаў  i
сумесна з зацiкаўленымi мiнiстэрствамi  i  ведамствамi  распрацоўвае
(або   ўдзельнiчае   ў  распрацоўцы)  квалiфiкацыйных  характарыстык
спецыялiстаў.
     3.4. Удзельнiчае    ў    фармiраваннi    перспектыўных   планаў
падрыхтоўкi падручнiкаў i вучэбных дапаможнiкаў;  фармiруе аўтарскiя
калектывы; удзельнiчае ў правядзеннi конкурсаў па стварэннi вучэбнай
лiтаратуры  i  аўдыёвiзуальных  сродкаў;  праводзiць  рэцэнзiраванне
рукапiсаў,  падрыхтаваных да выдання,  арганiзуе абмеркаванне якасцi
выдадзеных вучэбных кнiг, а таксама аўдыёвiзуальных сродкаў.
     3.5. Каардынуе    выпуск   вучэбнай   лiтаратуры   навучальнымi
ўстановамi,  якiя ўваходзяць у склад аб'яднання; дае рэкамендацыi па
выкарыстанню   вучэбнай   лiтаратуры   i   метадычных  рэкамендацый,
выдадзеных у вышэйшых навучальных установах,  выдавецтвах (у т.л.  i
недзяржаўных).
     3.6. Вывучае    i   абагульняе   перадавы   педагагiчны   вопыт
вучэбна-выхаваўчай i навукова-метадычнай  работы  ВНУ  па  напрамках
дзейнасцi вучэбна-метадычнага аб'яднання;  распрацоўвае рэкамендацыi
па ўдасканаленню вучэбнага працэссу,  арганiзуе абмен вопытам  памiж
вышэйшымi навучальнымi установамi;  праводзiць канферэнцыi, семiнары
i   нарады    па    праблемах    вышэйшай    адукацыi;    ажыццяўляе
навукова-метадычнае   кiраўнiцтва   пры  арганiзацыi  i  правядзеннi
студэнцкiх прадметных алiмпiяд i конкурсаў па спецыяльнасцях.
     3.7. Удзельнiчае  ў  распрацоўцы   i   рэалiзацыi   праграм   i
мерапрыемстваў   па   павышэнню   квалiфiкацыi   i   перападрыхтоўкi
выкладчыкаў.
     3.8. Удзельнiчае  ў  лiцэнзiраваннi,  атэстацыi  i  акрэдытацыi
вучэбных устаноў.
     3.9. Устанаўлiвае  кантакты  i   арганiзуе   супрацоўнiцтва   з
грамадска-прафесiйнымi  арганiзацыямi  замежных краiн з мэтай абмену
вопытам па пытаннях вышэйшай адукацыi.

                4. Структура i арганiзацыя дзейнасцi

     4.1. Дзейнасцю   вучэбна-метадычнага  аб'яднання  кiруе  Савет,
сфармiраваны на сходзе прадстаўнiкоў вышэйшых  навучальных  устаноў,
уваходзячых  у склад аб'яднання.  У склад Савета ўваходзяць старшынi
навукова-метадычных   аб'яднанняў   (НМС),    кiраўнiкi,    вопытныя
спецыялiсты  i выкладчыкi вышэйшых навучальных устаноў,  спецыялiсты
адпаведных галiн вытворчасцi.  Склад  Савета  зацвярджаецца  загадам
Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь.
     4.2. Узначалiвае Савет  i  арганiзуе  работу  аб'яднання  памiж
паседжаннямi   Савета   прэзiдыум  у  складзе  старшынi,  намеснiкаў
старшынi (прадстаўнiкi базавых навучальных устаноў у адпаведнасцi  з
дадаткам 1) i вучонага сакратара.  Старшынёй Савета i яго прэзiдыума
прызначаецца рэктар базавага ВНУ (прарэктар).
     4.3. Пры  Савеце  ВМА  ствараюцца  навукова-метадычныя  саветы,
камiсii,  секцыi  i  iншыя структуры па спецыяльнасцях або роднасных
напрамках падрыхтоўкi спецыялiстаў.
     Саставы i кiраўнiкi НМС,  камiсiй,  секцый або другiх  структур
фармiруюцца Саветам аб'яднання i зацвярджаюцца яго старшынёй.
     Для выканання навукова-даследчых работ Савет можа  ствараць  ва
ўстаноуленым парадку часовыя творчыя калектывы.
     4.4. Старшыня Савета ВМА:
     - арганiзуе i накiроўвае работу Савета i яго прэзiдыума;
     - прадстаўляе ВМА ў  органах  кiравання  вышэйшай  адукацыi,  у
iншых арганiзацыях i ўстановах;
     - забяспечвае творчыя сувязi з  адпаведнымi  прадпрыемствамi  i
ўстановамi.
     4.5. Каардынацыя    дзейнасцi    ВМА    i    яго    структурных
падраздзяленняў  у  межах  базавай  ВНУ ўскладаецца на прарэктара па
вучэбнай рабоце,  у межах рэспублiкi -  на  Рэспублiканскi  iнстытут
вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi.
     4.6. Прэзiдыум  Савета  аб'яднання  сумесна  з  Рэспублiканскiм
iнстытуам вышэйшай школы i гуманiтарнай адукацыi:
     - складае i арганiзуе  абмеркаванне  на  паседжаннi  аб'яднання
планаў   работы   аб'яднання,   прадстаўляе  iх  на  зацвярджэнне  ў
Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь;
     - зацвярджае  рашэннi  i рэкамендацыi,  прынятые на паседжаннях
аб'яднання, НМС, камiсiй, секцый, арганiзуе ўкараненне iх у практыку
работы навучальных устаноў;
     - рыхтуе i праводзiць пасяджэннi ВМА;
     - прыцягвае да работы ў ВМА прафесарска-выкладчыцкi састаў ВНУ;
     - вядзе ўлiкова-справаздачную дакументацыю аб'яднання;
     - рыхтуе да выдання матэрыялы аб'яднання.
     4.7. Работа, выконваемая  прафесарска-выкладчыцкiм  саставам па
заданню Савета або Прэзiдыума ВМА, уключаецца ў iндывiдуальныя планы
работы i залiчваецца пры атэстацыi. Членам Савета ВМА, па ўзгадненню
з кiраўнiцтвам вышэйшай навучальнай установы, можа знiжацца вучэбная
нагрузка да 200 гадзiн.
     4.8. ВМА  працуе  ў  цесным  кантакце  з  Галоўным  упраўленнем
вышэйшай  адукацыi  Мiнiстэрства,   з   Рэспублiканскiм   iнстытутам
вышэйшай     школы     i    гуманiтарнай    адукацыi,    з    iншымi
навукова-метадычнымi структурамi ў галiне адукацыi.
     4.9. Зацверджаны  план  работы  ВМА  з'яўляецца  падставай  для
камандзiравання  вышэйшай  навучальнай   установай   работнiка   для
выканання заданняў Савета аб'яднання.

                        5. Рэгламент работы

     5.1. Паседжаннi Саветаў ВМА i яго  структурных  падраздзяленняў
праводзяцца   па   меры  неабходнасцi,  але  не  радзей  2  разоў  у
навучальным годзе, i  адлюстроўваюцца ў планах работы ВМА.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations