Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от 5 сентября 1996 г. №589 "Аб зацвярджэннi апiсанняў нацыянальных атэстатаў прафесара i дацэнта"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


               Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь

                             ПАСТАНОВА

 5 верасня 1996 г. N 589                              г.Мiнск


 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI АПIСАННЯЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ
 АТЭСТАТАЎ ПРАФЕСАРА I ДАЦЭНТА

===
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
         Республики Беларусь от 21 марта 2003 г. № 394 (Национальный
         реестр  правовых  актов Республики Беларусь, 2003 г., № 38,
         5/12199)    

        [Изменения и дополнения:
            Постановление  Совета Министров  Республики Беларусь  от
         28 июля 1997 г. N 966 (Собрание декретов, указов Президента
         и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г.,
         N 21, ст.769)]


     У адпаведнасцi  з артыкулам 26  Закона Рэспублiкi Беларусь  "Аб
адукацыi  ў   Рэспублiцы  Беларусь"  Кабiнет   Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Утратил силу.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт  1  утратил   силу  постановлением  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 28 июля 1997 г. N 966

            1. Зацвердзiць апiсаннi нацыянальных атэстатаў прафесара
         i дацэнта (прыкладаюцца).
       _______________________________________________ _______ ___ _

     2. Утратил силу.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт  2  утратил   силу  постановлением  Совета  Министров
         Республики Беларусь от 28 июля 1997 г. N 966

            2.    Дазволiць    Вышэйшаму    атэстацыйнаму   камiтэту
         выкарыстаць  на  выраб  нацыянальных  атэстатаў прафесара i
         дацэнта i вокладак да iх сродкi з рэспублiканскага бюджэту,
         выдзеленыя  ў  1996  годзе  на  атэстацыю  кадраў  вышэйшай
         навуковай квалiфiкацыi.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     3. Унесцi ў пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
17 студзеня 1996 г. N 37 (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета
Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь,  1996  г.,  N  2, арт.48) наступныя
змяненнi:

     у абзацы  першым апiсання нацыянальнага  дыплома доктара навук,
зацверджанага  дадзенай  пастановай,   словы:  "памерам  95х145  мм"
замянiць словамi: "памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе";

     у абзацы першым апiсання нацыянальнага дыплома кандыдата навук,
зацверджанага  дадзенай  пастановай,   словы:  "памерам  95х145  мм"
замянiць словамi: "памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе".

     4.   Прызнаць  страцiўшай   сiлу  пастанову   Савета  Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь  ад  1  лютага  1993  г.  N 54 "Аб нацыянальных
атэстатах  дацэнта  i  прафесара" (ЗП Рэспублiкi  Беларусь, 1993 г.,
N 4, арт.46).


 Прэм'ер-мiнiстр
 Рэспублiкi Беларусь                            М.Чыгiр


                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                               пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                               Рэспублiкi Беларусь
                               ад 5 верасня 1996 г. N 589


 АПIСАННЕ
 нацыянальнага атэстата прафесара
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Описание  национального аттестата  профессора утратило силу
         постановлением Совета  Министров Республики Беларусь  от 28
         июля 1997 г. N 966


     Атэстат  прафесара  вырабляецца  са  спецыяльнай паперы памерам
105х160 мм у  складзеным выглядзе i замацоўваецца  стужкай на  згiбе
вокладкi атэстата ў выглядзе папкi з ледэрыну.
     На вонкавым баку вокладкi  атэстата пасярэдзiне выцiснута выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь.
     На  вонкавым  баку  атэстата  зверху  ў  цэнтры  змешчана выява
Дзяржаўнага  герба Рэспублiкi  Беларусь, злева  ад герба надрукавана
слова  "Рэспублiка",  справа  -  "Беларусь".  Нiжэй  у  адзiн  радок
надрукаваны словы: "Вышэйшы  атэстацыйны камiтэт". Пасярэдзiне гэтай
старонкi  надрукаваны   ў  два  радкi  словы:  "Атэстат  прафесара",
наложаныя на слова "ВАК".
     На левым унутраным баку атэстата зверху надрукаваны ў тры радкi
словы:   "Рашэннем  Вышэйшага   атэстацыйнага  камiтэта   Рэспублiкi
Беларусь".  Нiжэй  з  водступам  на  25  мм  (месца  для запiсу даты
прыняцця рашэння Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам, нумара пратакола i
прозвiшча,  iмя,  iмя  па   бацьку  прафесара)  у  цэнтры  старонкi,
наложаныя на слова "ВАК", надрукаваны ў два радкi словы: " Прысвоена
вучонае  званне прафесара".  Нiжэй з  водступам на  20 мм (месца для
запiсу  назвы  спецыяльнасцi,  па   якой  прысвоена  вучонае  званне
прафесара)  у   левым  нiжнiм  вуглу   старонкi  надрукаваны  словы:
"Старшыня Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта"  (у два радкi), "Галоўны
вучоны  сакратар Вышэйшага  атэстацыйнага камiтэта"  (у два  радкi).
Нiжэй  злева  змешчаны  рэгiстрацыйны  нумар  атэстата,  перад  якiм
указана серыя "АП", а сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".
     На правым унутраным баку атэстата, выкананым такiм жа чынам, як
i левы бок, тэксты i запiсы ажыццяўляюцца на рускай мове.

     ЗАЎВАГI:

     1. Побач  з подпiсамi Старшынi  i галоўнага вучонага  сакратара
Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта,  якiя завяраюцца гербавай пячаткай
гэтага Камiтэта, указваюцца iх iнiцыялы i прозвiшчы.

     2. Усе запiсы робяцца з  дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.


                                  ЗАЦВЕРДЖАНА
                                  пастановай Кабiнета Мiнiстраў
                                  Рэспублiкi Беларусь
                                  ад 5 верасня 1996 г. N 589


 АПIСАННЕ
 нацыянальнага атэстата дацэнта
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Описание  национального  аттестата  доцента  утратило  силу
         постановлением Совета  Министров Республики Беларусь  от 28
         июля 1997 г. N 966


     Атэстат  дацэнта  вырабляецца  са  спецыяльнай  паперы  памерам
105х160 мм  у складзеным выглядзе  i замацоўваецца стужкай  на згiбе
вокладкi атэстата ў выглядзе папкi з ледэрыну.
     На вонкавым баку вокладкi  атэстата пасярэдзiне выцiснута выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь.
     На  вонкавым  баку  атэстата  зверху  ў  цэнтры  змешчана выява
Дзяржаўнага  герба Рэспублiкi  Беларусь, злева  ад герба надрукавана
слова  "Рэспублiка",  справа  -  "Беларусь".  Нiжэй  у  адзiн  радок
надрукаваны словы: "Вышэйшы  атэстацыйны камiтэт". Пасярэдзiне гэтай
старонкi надрукаваны ў два радкi словы: "Атэстат дацэнта", наложаныя
на слова "ВАК".
     На левым унутраным баку атэстата зверху надрукаваны ў тры радкi
словы:   "Рашэннем  Вышэйшага   атэстацыйнага  камiтэта   Рэспублiкi
Беларусь".  Нiжэй  з  водступам  на  25  мм  (месца  для запiсу даты
прыняцця рашэння Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам, нумара пратакола i
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку  дацэнта) у цэнтры старонкi, наложаныя
на слова  "ВАК", надрукаваны ў  два радкi словы:  "Прысвоена вучонае
званне дацэнта". Нiжэй з водступам на  20 мм (месца для запiсу назвы
спецыяльнасцi,  па якой  прысвоена вучонае  званне дацэнта)  у левым
нiжнiм  вуглу   старонкi  надрукаваны  словы:   "Старшыня  Вышэйшага
атэстацыйнага  камiтэта"  (у  два  радкi),  "Галоўны вучоны сакратар
Вышэйшага  атэстацыйнага  камiтэта"  (у   два  радкi).  Нiжэй  злева
змешчаны  рэгiстрацыйны  нумар  атэстата,  перад  якiм указана серыя
"АД", а сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".
     На правым унутраным баку атэстата, выкананым такiм жа чынам, як
i левы бок, тэксты i запiсы ажыццяўляюцца на рускай мове.

     ЗАЎВАГI:

     1. Побач  з подпiсамi Старшынi  i галоўнага вучонага  сакратара
Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта,  якiя завяраюцца гербавай пячаткай
гэтага Камiтэта, указваюцца iх iнiцыялы i прозвiшчы.

     2. Усе запiсы робяцца з  дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.
       _______________________________________________ _______ ___ _


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations