Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 9 января 1997 г. №4 "Об утверждении Типового положения об аттестации и аккредитации учебных заведений"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


              ПРИКАЗ МИНИСТЕРСТВА ОБРАЗОВАНИЯ И НАУКИ
                        РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
                        9 января 1997 г. № 4

 ОБ УТВЕРЖДЕНИИ ТИПОВОГО ПОЛОЖЕНИЯ ОБ АТТЕСТАЦИИ И 
 АККРЕДИТАЦИИ УЧЕБНЫХ ЗАВЕДЕНИЙ
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратил  силу постановлением Министерства образования от 30
         сентября 2002 г.  №  39  (зарегистрировано  в  Национальном
         реестре - № 8/8626 от 10.10.2002 г.)  

     1. Утвердить Типовое положение  об  аттестации  и  аккредитации
учебных заведений    Республики    Беларусь    в    новой   редакции
(прилагается).
     2. Государственной  инспекции  учебных  заведений  Министерства
образования и науки (Кананович В.Я.):
     2.1. В  срок  до  1  марта  1997  г.    в установленном порядке
согласовать и зарегистрировать в Реестре государственной регистрации
вышеназванное Типовое положение.
     2.2. В срок до  1  февраля  1997  г.    на  основании  Типового
положения разработать  и  представить  на  утверждение  инструкцию и
методические рекомендации по проведению  аттестации  и  аккредитации
разных типов учебных заведений.
     2.3. Приказ от 7 февраля 1994 г. № 33 считать утратившим силу.

 Министр                                                 В.И.СТРАЖЕВ

       Узгоднена                   ЗАЦВЕРДЖАНА
 Мiнiстэрства фiнансаў             загадам Мiнiстра адукацыi i
 Рэспублiкi Беларусь               навукi Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра                 ад 9.01.1997 г. N 4
            А.I.Сверж
 10 сакавiка 1997 г.

 Мiнiстэрства працы
 Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра
           А.П.Колас
 11 сакавiка 1997 г.


           ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ АБ АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI
              НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

                      1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI.

     1.1.  Дадзенае  палажэнне  вызначае  асноўныя  нормы i прынцыпы
атэстацыi  i  акрэдытацыi  навучальных  устаноў  (агульнаадукацыйныя
школы,   дашкольныя,  прафесiйна-тэхнiчныя,   сярэднiя  спецыяльныя,
вышэйшыя   i  iншыя   навучальныя  ўстановы),   якiя  ўваходзяць   у
нацыянальную  сiстэму  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь,  незалежна ад
ведамаснай прыналежнасцi i формаў уласнасцi.

     1.2. Атэстацыя  i акрэдытацыя ўяўляе  сабой афiцыйнае прызнанне
адпаведнасцi  дзейнасцi  навучальных  устаноў  прынцыпам  дзяржаўнай
нацыянальнай  палiтыкi ў многаступеньчатай структуры  адукацыi i дае
права навучальнай  установе ажыццяўляць набор,  падрыхтоўку i выпуск
спецыялiстаў (навучэнцаў) адпаведнага профiлю i ўзроўню.

     1.3.    Мэтай   атэстацыi    навучальных   устаноў   з'яўляецца
ўстанаўленне адпаведнасцi iх асноўнай дзейнасцi патрабаванням Закона
"Аб   адукацыi  ў   Рэспублiцы  Беларусь",   iншых  заканадаўчых   i
нарматыўных актаў, дзяржаўных стандартаў.

     1.4.   Мэтай   акрэдытацыi   з'яўляецца   пацвярджэнне  статусу
навучальнай установы на права выдачы дакументаў дзяржаўнага ўзору аб
адпаведным узроўнi адукацыi або змена статусу.

     1.5. Атэстацыя i  акрэдытацыя навучальных устаноў ажыццяўляецца
на  адзiнай  метадалагiчнай  аснове  па  метадычных  i iнструктыўных
матэрыялах,  якiя  распрацоўвае  i  зацвярджае Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.

     1.6.  Навучальная  ўстанова  не  мае  права  адмовiць  органам,
ажыццяўляючым  атэстацыю  i  акрэдытацыю,  у  правядзеннi планавых i
пазапланавых кантрольных мерапрыемстваў.

     1.7.  Звесткi аб  атэстацыi i  акрэдытацыi навучальных  устаноў
публiкуюцца ў сродках масавай iнфармацыi.

                 2. АТЭСТАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ.

     2.1. Атэстацыя з'яўляецца адным  з вiдаў дзяржаўнага кантролю i
прызначана для  выяўлення эфектыўнасцi работы  навучальнай установы,
устанаўлення  адпаведнасцi  зместу,  узроўню  i  якасцi  падрыхтоўкi
выпускнiкоў патрабаванням дзяржаўных адукацыйных стандартаў.

     2.2.  Атэстацыi   падлягаюць  усе  навучальныя   ўстановы.  Яна
праводзiцца адзiн  раз у 5  гадоў. У асобных  выпадках перыядычнасць
атэстацыi  можа быць  зменена. Навучальныя  ўстановы, якiя  атрымалi
лiцэнзiю на адукацыйную  дзейнасць падлягаюць iнспектарскай праверцы
праз   1-2    гады   з   мэтай    вызначэння   узроўню   i    якасцi
вучэбна-выхаваўчага працэсу.

     2.3.    Атэстацыя    навучальных    устаноў    рэспублiканскага
падпарадкавання  i  навучальных   устаноў  новага  тыпу  праводзiцца
Дзяржаўнай  iнспекцыяй  навучальных  устаноў  з  абавязковым удзелам
мiнiстэрстваў,  ведамстваў  i  органаў  кiравання, у падпарадкаваннi
якiх яны знаходзяцца.

     2.4.  Атэстацыя   навучальных  устаноў  абласнога   i  раённага
падпарадкавання   праводзiцца   Дзяржаўнай   iнспекцыяй  навучальных
устаноў цi пад яе метадычным кiраўнiцтвам органамi кiравання.

     2.5.  Атэстацыя навучальных  устаноў iншых  дзяржаў, якiя маюць
лiцэнзiю, выданую Мiнiстэрствам адукацыi  i дзейнiчаюць на тэрыторыi
Рэспублiкi  Беларусь, праводзiцца  Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных
устаноў.

     2.6. Для ажыццяўлення атэстацыi навучальнай установы органам па
яе  правядзеннi  ствараецца  атэстацыйная   камiсiя,  якая  ў  сваёй
дзейнасцi  кiруецца  законамi  Рэспублiкi  Беларусь, заканадаўчымi i
нарматыўнымi   актамi.  Атэстацыйная   камiсiя  ствараецца   з  лiку
высокаквалiфiкаваных  спецыялiстаў навучальных  i навукова-даследчых
устаноў,  аб'яднанняў,  прадпрыемстваў  i  арганiзацый  незалежна ад
формаў  уласнасцi,  членаў   грамадскiх  арганiзацый,  прадстаўнiкоў
цэнтраў занятасцi насельнiцтва.

     2.7. Атэстацыйная камiсiя вызначае:
     - выкананне патрабаванняў заканадаўчых i нарматыўных актаў;
     -  патэнцыял навучальнай  установы i  ступень яго  выкарыстання
(прыкладны пералiк  паказчыкаў i праграма  вызначаюцца тыпам, вiдам,
катэгорыяй адукацыйнай установы або яе лiцэнзiяй);
     -  адпаведнасць  узроўню   падрыхтоўкi  навучэнцаў  дзяржаўнаму
стандарту i патрабаванням квалiфiкацыйных характарыстык;
     -   адпаведнасць   дасягнутых    вынiкаў   заяўленаму   статусу
навучальнай установы.

     2.8.  Атэстацыйная  камiсiя  працуе  непасрэдна  ў  навучальнай
установе.  Тэрмiн   атэстацыi  вызначаецца  яе   праграмай  i  тыпам
навучальнай установы.

     2.9. Па  вынiках атэстацыi камiсiя  складае заключэнне, у  якiм
дае  комплексную  ацэнку  дзейнасцi  навучальнай установы. Матэрыялы
атэстацыi   i   заключэнне   атэстацыйнай   камiсii   прадстаўляюцца
кiраўнiцтву   Дзяржаўнай   iнспекцыi   навучальных   устаноў,   якiя
разглядаюцца iм  у месячны тэрмiн.  Дзяржаўная iнспекцыя навучальных
устаноў  прымае пастанову  аб атэстацыi  навучальнай установы  i пры
станоўчай ацэнцы дзейнасцi навучальнай  установы выдае ёй адпаведнае
пасведчанне. Форма пасведчання  зацвярджаецца Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.

     2.10.  У  выпадку  няпоўнай  адпаведнасцi дзейнасцi навучальнай
установы  Дзяржаўная iнспекцыя  навучальных устаноў  вызначае тэрмiн
паўторнай  атэстацыi праз  1-2 гады.  Пры паўторнай  адмоўнай ацэнцы
дзейнасцi   навучальнай   установы   атэстацыйная   камiсiя  ўносiць
прапановы   па  рэарганiзацыi,   перапрафiлiраваннi  або  лiквiдацыi
навучальнай   установы,  аб   чым  прымаецца   пастанова  Дзяржаўнай
iнспекцыi  навучальных  устаноў  i  накiроўваецца  ў адпаведны орган
кiравання.

     2.11.  Прызнанне  неатэставанай   навучальнай  установы  спыняе
дзеянне лiцэнзii.

     2.12.  Калi  навучальная  ўстанова   не  згодна  з  ацэнкай  яе
дзейнасцi, яна  мае права ў  двухтыднёвы тэрмiн падаць  у Дзяржаўную
iнспекцыю  навучальных   устаноў  заяву  аб   пераглядзе  заключэння
атэстацыйнай  камiсii.  Пастанова  Дзяржаўнай  iнспекцыi навучальных
устаноў  можа быць  абскарджана ў  Мiнiстэрстве адукацыi  на працягу
аднаго   месяца.   Для   канчатковага   вырашэння   гэтага   пытання
Мiнiстэрствам ствараецца экспертная камiсiя.

     2.13.   Дзяржаўная  iнспекцыя   навучальных  устаноў  кантралюе
выкананне  пастаноў  аб  вынiках  атэстацыi  навучальных устаноў, ва
ўстаноўленым законам парадку прыцягвае да адказнасцi службовых асоб,
якiя самаўхiляюцца ад iх рэалiзацыi.

                3. АКРЭДЫТАЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ.

     3.1.   Акрэдытацыя  з'яўляецца   формай  дзяржаўнага  прызнання
статусу  навучальнай  установы,  яе   права  на  выдачу  выпускнiкам
дзяржаўнага дакумента аб адпаведным узроўнi адукацыi.

     3.2. Акрэдытацыя праводзiцца  Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных
устаноў  на  падставе  заявы  навучальнай  установы.  Акрэдытацыя па
спецыяльнасцях i спецыялiзацыях праводзiцца не раней, чем за паўгода
да выпуску з навучальнай установы.

     3.3. У выпадку, калi  навучальная ўстанова па вынiках атэстацыi
пацвердзiла  высокi  ўзровень  падрыхтоўкi  спецыялiстаў,  то пры яе
акрэдытацыi   на   змяненне   статусу   выкарыстоўваюцца   матэрыялы
атэстацыi. Заключэнне  i пастанова аб вынiках  атэстацыi сапраўдны ў
гэтым выпадку на працягу аднаго каляндарнага года.

     3.4. Затраты на правядзенне акрэдытацыi аплачваюцца навучальнай
установай на падставе заключаных дагавораў.

     3.5.  Па  вынiках  акрэдытацыi  навучальнай установы Дзяржаўная
iнспекцыя навучальных  устаноў прымае пастанову,  якая зацвярджаецца
загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     3.6. Акрэдытаванай навучальнай  установе Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  выдаецца  сертыфiкат  устаноўленага ўзору, якi
сапраўдны да заканчэння тэрмiну дзеяння лiцэнзii.

     3.7.  Навучальная  ўстанова  можа  быць  пазбаўлена  дзяржаўнай
акрэдытацыi па вынiках чарговай атэстацыi.

     3.8. Апеляцыя па акрэдытацыi  праводзiцца ў парадку, вызначаным
пры атэстацыi.

     Тыпавое  палажэнне  аб   атэстацыi  i  акрэдытацыi  навучальных
устаноў Рэспублiкi  Беларусь, зацверджанае загадам ад  07.02.94 г. N
33 лiчыць страцiўшым сiлу (рэгiстрацыйны N 230/12 ад 18.02.94 г.).


                                  ЗАЦВЕРДЖАНА
                                  загадам Мiнiстра адукацыi i
                                  навукi Рэспублiкi Беларусь
                                  ад 9.01.1997 г. N 4


                     Герб Рэспублiкi Беларусь

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
             _________________________________________

             ДЗЯРЖАЎНАЯ IНСПЕКЦЫЯ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ


                            ПАСВЕДЧАННЕ
           АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ АТЭСТАЦЫI НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ


     Выдадзена ў тым, што __________________________________________

 -------------------------------------------------------------------
                (поўная назва навучальнай установы)

 у  адпаведнасцi  з   пастановай  Дзяржаўнай  iнспекцыi  навучальных
 устаноў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

 ад "____"____________                            N_______
          (месяц, год)

 атэставана(ы) ў Рэспублiцы Беларусь.

     Тэрмiн дзеяння пасведчання_________________з дня выдачы.
                               (колькасць гадоў)

 "____"___________________                   N_____________________
       (месяц, год выдачы)                    (рэгiстрацыйны нумар)


 М.П.   Начальнiк Дзяржаўнай iнспекцыi
        навучальных устаноў                  -----------------------


                                  ЗАЦВЕРДЖАНА
                                  загадам Мiнiстра адукацыi i навукi
                                  Рэспублiкi Беларусь
                                  ад 9.01.1997 г. N 4


                     Герб Рэспублiкi Беларусь

             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
             _________________________________________


                             СЕРТЫФIКАТ
           АБ ДЗЯРЖАЎНАЙ АКРЭДЫТАЦЫI НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ


     Выдадзены ў тым, што __________________________________________

 -------------------------------------------------------------------
                (поўная назва навучальнай установы)

 у адпаведнасцi з загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь

 ад "____"____________                            N_______
          (месяц, год)

 акрэдытавана(ы) ў Рэспублiцы Беларусь з прадстаўленнем статусу

 -------------------------------------------------------------------
               (поўная назва прадстаўляемага статусу)

 i мае права выдачы_________________________________________________
                                (назва дакумента)

 ____________________________________________дзяржаўнага ўзору.

 "____"___________________                   N_____________________
       (месяц, год выдачы)                    (рэгiстрацыйны нумар)


 М.П.                                 Мiнiстр
                                             -----------------------


 ------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1772/12.
 Дата: 12.03.97 г.  


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations