Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Инструкция Министерства образования Республики Беларусь от 17 апреля 1997 г. "Iнструкцыя па арганiзацыi аховы жыцця i здароўя дзяцей у дзiцячых дашкольных установах"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



 УЗГОДНЕНА                                ЗАЦВЯРДЖАЮ:

 Першы намеснiк мiнiстра                  Намеснiк мiнiстра адукацыi
 аховы здароўя                            Рэспублiкi Беларусь
        В.М.Арэхоўскi                                    Г.Д.Дылян
 17 красавiка 1997 г.                     17 красавiка 1997 г.


                             IНСТРУКЦЫЯ
            па арганiзацыi аховы жыцця i здароўя дзяцей
                  у дзiцячых дашкольных установах

===

     Правiлы аховы жыцця i здароўя  дзяцей  з'яўляюцца  абавязковымi
для   выканання   дзiцячымi   дашкольнымi  ўстановамi  незалежна  ад
ведамаснай падпарадкаванасцi.

     1. У  дзiцячых  дашкольных   установах,   якiя   размешчаны   ў
двухпавярховых  будынках,  балконы  i  лесвiцы  павiнны мець высокiя
поручнi з прамымi вертыкальнымi, часта расстаўленымi планкамi.

     2. Усе вокны павiнны адчыняцца  ўнутр,  замацоўвацца  кручкамi.
Нельга ўстанаўлiваць у дзвярах пружыны i блокi.

     3. Агульныя   тэхнiчныя   агляды  будынка  дзiцячай  дашкольнай
установы  павiнны  праводзiцца  2  разы  ў  год  (вясной  i  летам).
Аглядваецца  ўвесь  будынак  увогуле,  усе  канструкцыi,  iнжынернае
абсталяванне,  розныя вiды аздаблення будынку i ўсе элементы знешняй
упарадкаванасцi.   Неабходна  здзяйсняць  сiстэматычны  кантроль  за
спраўнасцю вадаправода,  каналiзацыi, газаправода, за ўстойлiвасцю i
спраўнасцю  фрамуг,  фiранак,  фiзкультурнага  абсталявання,  мэблi.
Партрэты,  карцiны,  вогнетушыцелi,  шафы   гульнёвага   будаўнiчага
матэрыялу,  вешалкi  для  адзення i ручнiкоў павiнны быць замацаваны
(да полу цi да сцяны).
     Забараняецца забiваць  цвiкi-вешалкi на ўзроўнi росту дзiцяцi ў
памяшканнi дзiцячага сада, дачы, на верандах.
     Калочкi на  вешалках  павiнны  быць  драўляныя.  Падстаўкi  для
кветак у групавых пакоях павiнны быць устойлiвыя.

     4. У дзiцячых садах  з  пячным  ацяпленнем  печы  павiнны  быць
выпалены не пазней, чым за гадзiну да прыходу дзяцей.
     Пячныя топкi i  радыятары  цэнтральнага  ацяплення  ў  групавых
памяшканнях,   умывальнях   i   iншых   памяшканнях  дзiцячага  сада
загароджваюцца драўлянымi экранамi, якiя здымаюцца цi адчыняюцца для
чысткi.

     5. Кожны   супрацоўнiк  дзiцячай  дашкольнай  установы  павiнен
ведаць правiлы пажарнай бяспекi, умець абыходзiцца з вогнетушыцелямi
i ведаць план эвакуацыi дзяцей на выпадак пажару.  Пры змяненнi ўмоў
(выезд на дачу,  пераезд у iншае памяшканне i г.д.)  план  эвакуацыi
дзяцей  павiнен  быць  перагледжаны  i  даведзены  да ведама кожнага
супрацоўнiка дзiцячага сада.

     6. У кожным дзiцячым садзе на вiдным месцы вывешваюцца адрасы i
нумары тэлефонаў загадчыка дзiцячага сада,  урача,  хуткай дапамогi,
пажарнай i iншых аварыйных службаў.

     7. Начныя,  а  таксама  малодшыя  групы  трэба  размяшчаць,  па
магчымасцi,  на  першым  паверсе,  размяшчэнне  гэтых груп на другiм
паверсе дапускаецца толькi пры наяўнасцi зручных лесвiц  i  запасных
выхадаў. Супрацоўнiкi дзiцячага сада, асаблiва памочнiкi выхавацеляў
начных груп,  павiнны быць падрыхтаваны да аказання першай  дапамогi
пры нечаканым захворваннi дзiцяцi цi няшчасным выпадку.

     8. Забараняецца прыносiць  у групавыя пакоi кiпень.
     Падаваць яду з кухнi трэба толькi дарослым i ў той час,  калi ў
калiдорах i на лесвiцах няма дзяцей.  Забараняецца мыццё сталовага i
чайнага посуду ў прысутнасцi дзяцей,  а таксама прыцягваць дзяцей да
раздачы гарачых страў у час дзяжурства ў групе.

     9. З  мэтай  прадухiлення  страўнiкава-кiшэчных  захворванняў i
харчовых атручванняў,  загадчык дзiцячага сада павiнен  кожны  дзень
кантраляваць  дабраякаснасць  прадуктаў,  якiя  выдаюцца  на  кухню.
Абавязкова штодзённая проба стравы загадчыкам, урачом цi медыцынскай
сястрой  перад  падачай яе дзецям,  з адзнакамi якасцi ў спецыяльным
журнале.
     Каб пазбегнуць  пападання  касцей  у  суп,  неабходна  мясныя i
рыбныя булёны працэджваць.
     Медны i жалезны посуд абавязкова павiнен быць луджаным.  Нельга
карыстацца  цынкавым  посудам  i  эмалiраваным  з  аббiтай   эмаллю,
сталовым i чайным посудам з адбiтымi краямi.
     Захаванне i прыгатаванне ежы павiнна праводзiцца ў адпаведнасцi
з  "Санiтарнымi  правiламi i нормамi ўстройства i ўтрымання дзiцячых
дашкольных устаноў",  зацверджанымi Галоўным  дзяржаўным  санiтарным
урачом Рэспублiкi Беларусь 25 лiпеня 1995 г. N 14-31-95.

     10. Кожнае   дзiця   павiнна  мець  асабiсты  грэбень,  ручнiк,
сурвэтку, зубную шчотку, насоўку, пасцельныя рэчы.

     11. Лякарствы,  дэзiнфiцыруючыя сродкi, запалкi трэба трымаць у
закрытай шафе ў памяшканнi,  недаступным для дзяцей. Электраправодка
павiнна быць iзаляванай, электрапрыборы - недаступнымi для дзяцей.
     Iголкi, шпiлькi  неабходна  трымаць  у  недаступным  для дзяцей
месцы. Ножнiцы для заняткаў з дзецьмi павiнны быць з тупымi канцамi,
карыстацца  iмi  дзецi  могуць  толькi  пад  кiраўнiцтвам i наглядам
выхавальнiка.

     12. Участак дзiцячага сада павiнен быць агароджаны.

     13. Ямы на ўчастку неабходна засыпаць,  калодзежы,  скрынкi для
смецця   трэба  трымаць  зачыненымi.  На  ўчастку  не  павiнна  быць
небяспечных  для  дзяцей   прадметаў,   няспраўнага   гульнёвага   i
спартыўнага   абсталявання   (няструганых  дошак,  цвiкоў,  абрыўкаў
электрапровада,  бiтага шкла, посуду). Трэба сiстэматычна правяраць,
цi  няма  на  ўчастку  сухастойных дрэў.  Забараняюцца бар'еры вакол
клумбаў з кветкамi.

     14. Прыбiральнi летняга тыпу для дзяцей павiнны мець дзiркi  не
болей 18-20 см у дыяметры, а таксама крышкi з ручкамi.
     Прыбiральнi для дарослых павiнны быць  зачынены,  памыйныя  ямы
шчыльна забiты дошкамi.

     15. Дровы  трэба  захоўваць  у  закрытых будынках.  Пры часовым
складзiраваннi дроў у двары нельга дапускаць да iх дзяцей.

     16. Фiзкультурнае абсталяванне  на  ўчастку  (вышкi,  драўляныя
горкi, лесвiцы i iнш.) павiнна быць надзейна замацавана ў аснаваннi,
мець моцныя рэйкi, поручнi.
     Абсталяванне для  заняткаў  гiмнастыкай  i  ўсе  збудаваннi для
гульняў дзяцей павiнны адпавядаць памерам i чарцяжам, рэкамендаваным
нарматыўнымi дакументамi.

     17. Дахi  ўсiх  будынкаў  на  ўчастках  дзiцячага  сада павiнны
своечасова ачышчацца ад снегу, ледзякоў.
     Дарожкi, вонкавыя  лесвiцы  (усходы)  i  дзiцячыя  пляцоўкi  на
ўчастку неабходна ачышчаць ад  снегу  i  iльду  i  пасыпаць  пяском.
Нельга дазваляць дзецям коўзацца на нагах з ледзяных горак.

     18. Павiнен  быць арганiзаваны пiльны нагляд за тым,  каб дзецi
не  выходзiлi  за  тэрыторыю  ўчастка  дзiцячага  сада.  У   выпадку
знiкнення  дзiцяцi з тэрыторыi ўчастка трэба неадкладна арганiзаваць
яго пошукi,  а таксама паведамiць аб знiкненнi дзiцяцi  ў  блiжэйшае
аддзяленне мiлiцыi i бацькам.
     Вонкавыя дзверы  дзiцячага  сада   павiнны   быць   абсталяваны
званком,  мець  замок  на  вышынi,  недаступнай  дзiцяцi,  пастаянна
зачыняцца.

     19. Бацькi i iншыя асобы, якiя па iх даручэнню прыводзяць дзiця
ў   дзiцячы   сад,  павiнны  перадаць  дзiця  выхавальнiку  цi  таму
супрацоўнiку  дзiцячага  сада,  якi  прымае  дзяцей  у  гэты  дзень.
Забiраць дзiця з дзiцячага сада павiнны бацькi цi асобы,  якiх добра
ведае выхавальнiк.
     Забараняецца аддаваць  дзяцей падлеткам,  якiм не споўнiлася 12
гадоў.

     20. Адпраўляючыся  на  экскурсiю  цi  на  прагулку  па  вулiцы,
выхавальнiк  павiнен  абавязкова  давесцi  гэта  да ведама кiраўнiка
дашкольнай установы,  дакладна ведаць колькасць дзяцей, якiх ён бярэ
з  сабой.  Калi  ў  дзiцячым садзе па якой-небудзь прычыне застаюцца
некаторыя дзецi з групы,  то яны павiнны  знаходзiцца  пад  наглядам
вызначанага супрацоўнiка.

     21. У  выпадку  прагулкi  групы  за тэрыторыю дзiцячай установы
сумесна  з  выхавальнiкам  неабходна   накiраваць   каго-небудзь   з
персаналу.  У  гэтым  выпадку  адзiн  дарослы iдзе наперадзе калоны,
другi ззаду.

     22. Пры пераходзе з дзецьмi  праз  вулiцу  неабходна  захоўваць
асцярожнасць i строга выконваць правiлы дарожнага руху.
     У вялiкiх гарадах трэба пазбягаць прагулак па вулiцах з вялiкiм
рухам.  Месца для прагулак павiнна папярэдне аглядацца выхавальнiкам
цi загадчыцай.

     23. Нельга  дапускаць  прагулак   дзяцей   па   трамвайных   цi
чыгуначных  пуцях,  а таксама гульняў дзяцей паблiзу ад пуцей.  Калi
дзiцячы сад размешчаны на вулiцы,  па якой праходзяць трамвайныя  цi
чыгуначныя  пуцi,  уваход  у дзiцячы сад трэба рабiць з процiлеглага
боку.

     24. Экскурсii на вадаём i  сажалку  могуць  праводзiцца  толькi
пасля  папярэдняга наведвання месца экскурсii выхавальнiкам,  выбару
зручнага берага  i  пры  ўмове  невялiкай  групы  дзяцей  на  аднаго
дарослага (12-15   дзяцей).   Лоўля   сачкамi   водных   насельнiкаў
дазваляецца толькi пад наглядам выхавальнiка.

     25. Купанне дзяцей дазваляецца толькi ў правераных месцах.  Пры
купаннi  групы  ў  15-20  дзяцей павiнна быць не менш двух дарослых.
Забараняецца катанне дзяцей на лодках.  На месцы  купання  неабходна
мець выратавальныя сродкi, выратавальныя кругi, камiзэлькi, шэст.

     26. Навучанне  дзяцей  плаванню  ў закрытых i адкрытых басейнах
павiнен абавязкова праводзiць спецыялiст у  прысутнасцi  медыцынскай
сястры цi выхавальнiка.

     27. У  гарачы  час,  каб   пазбегнуць перагрэву,  дзецi павiнны
насiць галаўныя ўборы. Сонечныя ванны прымаюцца толькi па назначэнню
i пад назiраннем урача.

     28. Неабходна  пастаянна  назiраць  за  тэмпературным  рэжымам,
вiльготнасцю паветра,  натуральным i  штучным  асвятленнем  дзiцячых
памяшканняў.

     29. Каб  пазбегнуць  заносу  iнфекцыi,  забараняецца перадача з
аднаго  дзiцячага  сада  ў  другi  ў  часовае  карыстанне  святочных
касцюмаў i iншых атрыбутаў.

     30. Забараняецца   дапускаць   на   тэрыторыю  дзiцячага  сада,
асаблiва  ў  памяшканне,  незнаёмых  асоб   без   прад'яўлення   iмi
дакумента,   якi   сведчыць  асобу  наведвальнiка  i  яго  права  на
наведванне дзiцячага сада.

     31. У  мэтах   прадухiлення   выпадкаў   атручвання   ядавiтымi
раслiнамi i грыбамi неабходна:
     - назiраць за  тым,  каб  дзецi  без  дазволу  выхавальнiка  не
ўжывалi ў ежу нiякiх раслiн;
     - правесцi iнструктаж  усяго  педагагiчнага  i  абслугоўваючага
персанала дзiцячай дашкольнай установы аб ядавiтых раслiнах,  ягадах
i грыбах,  якiя растуць у гэтай мясцовасцi (вобласцi, краi) i могуць
вызваць пры iх ужываннi цяжкiя захворваннi;
     - не дапускаць выхавальнiкаў,  якiя не прайшлi такi iнструктаж,
да суправаджэння дзяцей на прагулку;
     - сартаванне сабраных ягад,  прызначаных  для  ўжывання  ў  ежу
дзяцей,  даручаць толькi тым асобам,  якiя добра ведаюць розныя вiды
ягад;
     - забараняецца   ўжыванне ў ежу дзяцей грыбоў.

     32. У  дзiцячым  садзе  неабходна  строга выконваць "Санiтарныя
правiлы i нормы ўстройства i ўтрымання дзiцячых дашкольных устаноў",
зацверджаныя   Галоўным   дзяржаўным  санiтарным  урачом  Рэспублiкi
Беларусь 25 лiпеня 1995 г. N 14-31-95.

     33. Загадчыца  дзiцячай  дашкольнай  установы  нясе   асабiстую
адказнасць  за  арганiзацыю работы i стварэнне ўмоў па ахове жыцця i
здароўя дзяцей.

     34. Старшы  выхавальнiк  з'яўляецца  адказным  за   арганiзацыю
работы  па  стварэнню  здаровых  i  бяспечных  умоў  пры правядзеннi
выхаваўча-адукацыйнага працэсу з дзецьмi.

     35. Выхавальнiк дзiцячай  дашкольнай  установы  нясе  асабiстую
адказнасць  за  жыццё  i  здароўе  дзяцей у час правядзення вучэбных
заняткаў,  рэжымных момантаў,  працоўнай i  гульнёвай  дзейнасцi,  а
iншыя  супрацоўнiкi  (кiраўнiкi  фiзiчнага  i  музычнага  выхавання,
кiраўнiкi гурткоў, студый i iншыя) у час iх працы з дзецьмi.






Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations