Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 22 апреля 1997 г. №211 "Iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi дашкольных устаноў Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



             МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

                               ЗАГАД

 22.04.97 г.                                          N 211

                              г.Мiнск


 Аб зацвярджэннi iнструкцый па правядзеннi атэстацыi i
 акрэдытацыi навучальных устаноў Рэспублiкi Беларусь

     У адпаведнасцi з "Тыпавым палажэннем аб атэстацыi i акрэдытацыi
навучальных   устаноў  Рэспублiкi   Беларусь,  зацверджаным  загадам
Мiнiстэрства адукацыi ад 9 студзеня 1997  г. N 4 i зарэгiстраваным у
Рэестры  дзяржаўнай  рэгiстрацыi   Мiнiстэрства  юстыцыi  Рэспублiкi
Беларусь ад 12 сакавiка 1997 г. N 1772/12

 ЗАГАДВАЮ:

     1. Зацвердзiць прыкладаемыя iнструкцыi па правядзеннi атэстацыi
i акрэдытацыi:
     - дашкольных устаноў;
     - агульнаадукацыйных навучальных устаноў (усiх тыпаў);
     - прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў;
     - сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў;
     - вышэйшых навучальных устаноў.

     2.   Дзяржаўнай  iнспекцыi   навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi  (Канановiч У.Я.)  прадставiць на  дзяржаўную рэгiстрацыю ў
Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь вышэйназваныя iнструкцыi.

     3.   Дзяржаўнай  iнспекцыi   навучальных  устаноў  Мiнiстэрства
адукацыi,     мiнiстэрствам,     дзяржаўным     камiтэтам,    другiм
рэспублiканскiм  органам  дзяржаўнага  кiравання,  у падпарадкаваннi
якiх   знаходзяцца   навучальныя   ўстановы,   упраўленням  адукацыi
аблвыканкамаў      i     Мiнгарвыканкама,      аддзелам     адукацыi
рай(гар)выканкамаў прыняць да кiраўнiцтва названыя iнструкцыi.

     4.   Iнструкцыi  i   метадычныя  рэкамендацыi   па  правядзеннi
атэстацыi  i  акрэдытацыi  навучальных  устаноў Рэспублiкi Беларусь,
зацверджаныя загадам ад 4 жнiўня 1994 года N 227, лiчыць страцiўшымi
сiлу  (рэгiстрацыйны  N 549/12,  551/12,  553/12,  552/12, 554/12 ад
26 верасня 1994 г.).


 Мiнiстр                                    В.I.Стражаў

 Намеснiк мiнiстра                          У.Ф.Валадзько

 Намеснiк мiнiстра                          А.М.Гарнак

 Намеснiк мiнiстра                          Г.Д.Дылян

 Начальнiк Дзяржiнспекцыi
 навучальных устаноў                        У.Я.Канановiч

 Начальнiк упраўлення па
 рабоце з кадрамi i прававому
 забеспячэнню                               А.А.Пыжоў

 Галоўны юрысконсульт                       А.У.Мякiннiк


                                      ЗАЦВЕРДЖАНА
                                      загадам Мiнiстра адукацыi
                                      Рэспублiкi Беларусь
                                      ад 22 красавiка 1997 г. N 211


                            IНСТРУКЦЫЯ
              ПА ПРАВЯДЗЕННI АТЭСТАЦЫI I АКРЭДЫТАЦЫI
              ДАШКОЛЬНЫХ УСТАНОЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

===

                       1. АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI.

     1.1. Дадзеная iнструкцыя па правядзеннi атэстацыi i акрэдытацыi
дашкольных  устаноў  распрацавана  ў  адпаведнасцi  з патрабаваннямi
Тыпавога  палажэння аб  атэстацыi i  акрэдытацыi навучальных устаноў
Рэспублiкi Беларусь;

     1.2.  Яна вызначае адзiныя метадычныя  падыходы да  правядзення
атэстацыi i акрэдытацыi дашкольных устаноў;

     1.3. Атэстацыя дашкольных устаноў  новага тыпу i iх акрэдытацыя
праводзiцца Дзяржаўнай iнспекцыяй навучальных  устаноў, а астатнiх -
органамi  кiравання, у  падпарадкаваннi якiх  яны знаходзяцца  i пад
арганiзацыйна-метадычным    кiраўнiцтвам     Дзяржаўнай    iнспекцыi
навучальных устаноў;

     1.4.  На  перыяд  атэстацыi  i  акрэдытацыi  органамi кiравання
ствараецца камiсiя  на чале са  старшынёй i яго  намеснiкам, у склад
якой   уключаюцца:  спецыялiсты   ў  галiне   дашкольнай  педагогiкi
(работнiкi  метадычных  кабiнетаў,   цэнтраў,  дашкольных  устаноў),
псiхолагi,  прадстаўнiкi   прадпрыемстваў,  арганiзацый,  грамадскiх
аб'яднанняў. Склад камiсii  зацвярджаецца загадам адпаведнага органа
кiравання;

     1.5. Члены камiсii вызваляюцца ад выканання службовых абавязкаў
па  месцы  асноўнай  работы  па   ўзгадненнi  з  iх  кiраўнiцтвам  з
захаваннем заработнай платы;

     1.6. Атэстацыя накiравана на ўдасканаленне дзейнасцi дашкольных
устаноў, развiццё творчай iнiцыятывы педагогаў, забеспячэнне абароны
дзiцяцi ад некампетэнтных педагагiчных уздзеянняў;

     1.7. Каардынацыйна-метадычнае кiраўнiцтва атэстацыяй дашкольных
устаноў ажыццяўляе Дзяржаўная iнспекцыя навучальных устаноў, якая:
     -  ажыццяўляе  кантроль  за   дзейнасцю  органаў  кiравання  па
правядзеннi атэстацыi дашкольных устаноў;
     - распрацоўвае нарматыўныя i  метадычныя дакументы па атэстацыi
дашкольных устаноў;
     -  аказвае   метадычную  i  кансультатыўную   дапамогу  органам
кiравання i атэстацыйным камiсiям;
     -  абагульняе, улiчвае  вынiкi i  распаўсюджвае вопыт атэстацыi
дашкольных устаноў;
     -   у  неабходных   выпадках  праводзiць   выбарачную  праверку
дакладнасцi   вынiкаў  атэстацыi,   уключаючы  паўторную   атэстацыю
дашкольных устаноў;
     -  уносiць прапановы  па ўдасканаленнi  дашкольнага выхавання ў
рэспублiцы.

     1.8.  Мэтай  акрэдытацыi  з'яўляецца  змена  статуса дашкольнай
установы, якая праводзiцца на добраахвотнай  аснове i за аплату. Для
гэтага  могуць  быць  выкарыстаны  сродкi  прадпрыемстваў,  устаноў,
гаспадарак, арганiзацый, прыватных асоб.

                 2. АТЭСТАЦЫЯ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ.

     2.1. Атэстацыя з'яўляецца адным  з вiдаў дзяржаўнага кантролю i
прызначана для выяўлення эфектыўнасцi работы дашкольных устаноў;

     2.2.  Атэстацыi  падлягаюць  дашкольныя  ўстановы  ўсiх тыпаў i
вiдаў незалежна ад iх ведамаснай прыналежнасцi i форм уласнасцi. Яна
праводзiцца  на планавай  аснове з  перыядычнасцю адзiн  раз у  пяць
гадоў  або  раней  па  iнiцыятыве  органаў  кiравання  i  калектываў
дашкольных устаноў;

     2.3.   Тэрмiн   атэстацыi   вызначаецца   праграмай,   тыпам  i
прафiляванасцю  дашкольнай установы,  але не  павiнен перавышаць  15
каляндарных дзён;

     2.4.  Кiраўнiцтва работай  па правядзеннi  атэстацыi дашкольных
устаноў ажыццяўляюць органы кiравання, якiя маюць права:
     - ажыццяўляць кантроль за ходам атэстацыi дашкольных устаноў;
     - прымаць удзел у правядзеннi атэстацыi дашкольных устаноў;
     - аказваць  метадычную i кансультатыўную  дапамогу атэстацыйным
камiсiям;
     -  абагульняць   i  распаўсюджваць  станоўчы   вопыт  атэстацыi
дашкольных устаноў вобласцi, горада;

     2.5. Атэстацыя дашкольных устаноў ажыццяўляецца ў два этапы:

     1  этап  -  падрыхтоўка  кiраўнiцтвам  справаздачы аб дзейнасцi
дашкольнай установы на аснове самааналiзу, якi ўключае:
     -   узаемаадносiны  памiж   супрацоўнiкамi,  супрацоўнiкамi   i
дзецьми;
     - бяспечнасць, здароўе, харчаванне;
     - стварэнне ўмоў для развiцця асобы дзiцяцi;
     - выкарыстанне ў рабоце з выхаванцамi розных варыянтаў праграм,
зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
     - узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi i бацькамi;
     -  кадравае  забеспячэнне,  рост  прафесiянальнага  майстэрства
педагогаў;
     -    адпаведнасць     матэрыяльна-тэхнiчнай    базы    сучасным
патрабаванням;
     - кантроль i кiраўнiцтва дашкольнай установай;

     2 этап - работа атэстацыйнай камiсii.

     2.6. Атэстацыйная камiсiя вызначае:
     - выкананне заканадаўчых i нарматыўных актаў;
     - прафесiянальны ўзровень калектыву супрацоўнiкаў;
     - разнастайнасць аказваемых насельнiцтву адукацыйных паслуг;
     - адпаведнасць якасцi выхаваўча-адукацыйнага працэсу дзяржаўным
патрабаванням;
     - псiхалагiчны клiмат у дашкольнай установе;
     Пры гэтым  ацэньвае фiзiчнае развiццё  дзяцей, ахову псiхiчнага
здароўя,  iх  псiхалагiчную  абароненасць,  iнтэлектуальнае развiццё
згодна з узроставымi асаблiвасцямi  i iндывiдуальнымi схiльнасцямi i
здольнасцямi;

     2.7.  Атэстацыйная  камiсiя  робiць  комплекснае  заключенне аб
дзейнасцi дашкольнай установы i выносiць адну з наступных ацэнак:
     -  Дашкольная  ўстанова  прызнаецца  атэставанай  i заслугоўвае
заахвочвання,  калi  яна  дасягнула  высокiх  поспехаў  у  выхаваннi
дашкольнiкаў;
     -   Дашкольная  ўстанова   прызнаецца  атэставанай,   калi  яна
адпавядае патрабаванням дзяржаўнага стандарту;
     -   Дашкольная   ўстанова   прызнаецца   прайшоўшай   першасную
атэстацыю,  калi ў  яе рабоце  выяўлены недахопы,  якiя могуць  быць
лiквiдаваны   ў  тэрмiн,   устаноўлены  Дзяржiнспекцыяй  навучальных
устаноў;
     -   Дашкольная   ўстанова    прызнаецца   неатэставанай,   калi
арганiзацыя  i  стан  выхаваўча-адукацыйнага  працэсу знаходзiцца на
нiзкiм  узроўнi i не адпавядае патрабаванням дзяржаўнага стандарту;

     2.8. Заключэнне i  прапановы атэстацыйнай камiсii накiроўваюцца
Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў i разглядаюцца ёю ў месячны
тэрмiн.   Пры   станоўчай   ацэнцы   дзейнасцi  дашкольнай  установы
Дзяржаўная  iнспекцыя  навучальных  устаноў  прымае  пастанову аб яе
атэстацыi i выдае адпаведнае пасведчанне.

     2.9.  Неатэставаная дашкольная  ўстанова падлягае пераатэстацыi
праз  1  год.  Пры  паўторнай  адмоўнай  ацэнцы дзейнасцi дашкольнай
установы атэстацыйная камiсiя ўносiць прапановы ў орган кiравання па
змене  кiраўнiцтва  або  супрацоўнiкаў  гэтай  дашкольнай установы ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.

     2.10. Калi дашкольная ўстанова не згодна з ацэнкай атэстацыйнай
камiсii,   яна   мае   права   ў   двухтыднёвы   тэрмiн   падаць   у
Дзяржiнспекцыю навучальных устаноў заяву аб яе пераглядзе.
     Пастанова  Дзяржаўнай iнспекцыi  навучальных устаноў  можа быць
абскарджана  на  працягу  аднаго   месяца  ў  Мiнiстэрстве  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.

                          3. АКРЭДЫТАЦЫЯ.

     3.1. Акрэдытацыi  падлягаюць дашкольныя ўстановы,  якiя жадаюць
змянiць свой статус незалежна ад  iх ведамаснай прыналежнасцi i форм
уласнасцi.

     3.2. Для правядзення  акрэдытацыi дашкольнай установы неабходна
прадставiць  у Дзяржаўную  iнспекцыю навучальных  устаноў заяву, акт
самаацэнкi  i   праект  дагавора  на   аплату  затрат,  звязаных   з
правядзеннем акрэдытацыi.

     3.3. Камiсiя па акрэдытацыi  ствараецца i зацвярджаецца загадам
Дзяржаўнай iнспекцыi навучальных устаноў.

     3.4. Камiсiя разглядае прадстаўленыя дакументы i прымае рашэнне
аб  акрэдытацыi  дашкольнай  установы.  Калi  камiсii па акрэдытацыi
патрабуецца  ўдакладненне  некаторых   пазiцый,  адзначаных  у  акце
самаацэнкi,  яна працуе  непасрэдна ў  дашкольнай установе  не больш
аднаго тыдня.

     3.5.  Па  вынiках  акрэдытацыi  дашкольнай  установы Дзяржаўная
iнспекцыя навучальных  устаноў прымае пастанову,  якая зацвярджаецца
загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.

     3.6.   У   выпадку   станоўчага   рашэння  дашкольнай  установе
Мiнiстэрствам  адукацыi i  навукi выдаецца  сертыфiкат устаноўленага
ўзору.

     3.7.  Дашкольная  ўстанова   можа  быць  пазбаўлена  дзяржаўнай
акрэдытацыi па вынiках чарговай або нечарговай атэстацыi.
     Падставай для нечарговай атэстацыi з'яўляецца рашэнне агульнага
сходу бацькоў дзяцей, якiя  наведваюць дадзеную дашкольную ўстанову.
Рашэнне  прымаецца  дзвюма  трэцямi  галасоў  ад  агульнай колькасцi
бацькоў i накiроўваецца ў  адпаведныя органы кiравання. Пастанова аб
пазбаўленнi дашкольнай  установы дзяржаўнай акрэдытацыi  прымаецца ў
месячны  тэрмiн Дзяржаўнай  iнспекцыяй на  аснове вынiкаў  паўторнай
атэстацыi дашкольнай установы.

     3.8. Паўторная акрэдытацыя ажыццяўляецца ў тым жа парадку, як i
першасная.

                    4. АТЭСТАЦЫЯ I АКРЭДЫТАЦЫЯ
                НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ ЗМЕШАНАГА ТЫПУ.

     4.1.  Атэстацыя  навучальнай  установы,  якая  ўключае  ў  сябе
ступенi  дашкольнай  i  школьнай  адукацыi  ажыццяўляецца  наступным
чынам: дашкольнае падраздзяленне  атэстуецца адпаведна з дзяржаўнымi
патрабаваннямi аб дашкольнай адукацыi:
     школьнае   падраздзяленне   -    адпаведна   з   патрабаваннямi
дзяржаўнага агульнаадукацыйнага стандарту.

     4.2.  Вынiковыя  дакументы,  загады  i  пастановы  аб дзейнасцi
навучальнай установы  адпаведна састаўляюцца i прымаюцца  ў цэлым па
навучальнай установе.

                    5. МЕТАДЫЧНЫЯ РЭКАМЕНДАЦЫI.

     5.1. Найменне  дакументаў, якiя прадстаўляе дашкольная ўстанова
атэстацыйнай камiсii:
     - пашпарт, статут, бацькоўскi дагавор, статыстычную справаздачу
ф-35-к,  кнiгi  загадаў,  асобныя  справы  супрацоўнiкаў,  працоўныя
кнiжкi, пуцёўкi на дзяцей;
     - дакументацыю па ахове працы i тэхнiцы бяспекi;
     - пратаколы  пасяджэнняў агульнага сходу  работнiкаў дашкольнай
установы i бацькоў, савета дашкольнай установы;
     -  пратаколы  педагагiчнага  савета,  пратаколы  дыягнастычнага
абследавання дзяцей;
     -  планы:  гадавы;  каляндарныя  планы педагагiчных работнiкаў;
перспектыўныя i гадавыя планы павышэння квалiфiкацыi;
     - пратаколы: семiнараў,  семiнараў-практыкумаў, групавых нарад,
праглядаў педагагiчных мерапрыемстваў;
     -  таблiца   аналiзу  якаснага  саставу   педагагiчных  кадраў;
дыягнастычныя   анкеты   выхавальнiкаў,   тэсты,   анкеты,  дзённiкi
назiранняў;
     -  сшытак кантролю;  гадавы каштарыс  выдаткаў; кнiгi сумарнага
ўлiку; медыцынскiя карты дзяцей Ф-026У;
     -   журналы:  здароўя;   рэгiстрацыi  iнфекцыйных  захворванняў
ф-060У; амбулаторны; па спiсаннi спiрту i медпрэпаратаў; бракеражны;
па кантролi  за добраякаснасцю скорапсавальных  прадуктаў. Заяўкi на
прадукты  харчавання,  накапляльная  ведамасць,  перспектыўнае меню,
меню-раскладка,  тэхналагiчныя карты,  картатэка страў,  у тым  лiку
дыетхарчавання;
     - сшыткi: кантролю за харчаваннем, улiку наведвання дзяцей;
     - даведкi або акты: праверкi санiтарна-эпiдэмiлагiчнай станцыi;
зняцця натуральных рэшткаў харчавання; праверкi дашкольнай установы;
     -  карты  нервова-псiхiчнага  развiцця  дзяцей ранняга ўзросту;
моўныя карты.

                     5.2. ВЫВУЧАЕМЫЯ ПЫТАННI.

     ВЫЗНАЧЫЦЬ:
     -  адпаведнасць статута  дашкольнай  установы  яе тыпу  i вiду,
адлюстраванне  ў  iм  нормаў  i  правiлаў  жыцця калектыву, правоў i
абавязкаў членаў калектыву згодна  з заканадаўствам, яго рэгiстрацыю
органам кiравання па падначаленасцi;
     - адлюстраванне  прававых адносiн памiж  дашкольнай установай i
бацькамi;
     -   актуальнасць   пытанняў,   абмяркоўваемых   на  пасяджэннях
агульнага  сходу  супрацоўнiкаў  дашкольнай  установы  i бацькоў, як
вышэйшага органа кiравання дашкольнай установы;
     - выкананне кiраўнiком патрабаванняў да вядзення кнiгi загадаў;
своечасовае  афармленне загадаў  аб прыёме,  пераводзе i  звальненнi
работнiкаў,  згодна  з  заканадаўствам;  наяўнасць працоўных кнiжак,
парадак афармлення, адпаведнасць з табелем улiку працоўнага часу;
     - наяўнасць дзяцей у дашкольнай установе адпаведна пуцёўкам або
заявам бацькоў i спiсачнаму саставу;

     5.3. АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ ПА АХОВЕ ПРАЦЫ I ТЭХНIЦЫ БЯСПЕКI.

     ВЫЗНАЧЫЦЬ:
     адпаведнасць санiтарным правiлам уладкавання, правiлам пажарнай
бяспекi;
     супрацьпажарнае  становiшча, наяўнасць  спецыяльнага iнвентару:
наяўнасць плана  эвакуацыi дзяцей i абслуговага персаналу дашкольнай
установы на выпадак узнiкнення пажару, плана работы камiсii па ахове
працы i акты праверак;
     наяўнасць  загадаў   па  дашкольнай  установе   аб  прызначэннi
адказных  за арганiзацыю  работы  па  ахове працы,  тэхнiцы бяспекi,
вытворчай  санiтарыi, пажарнай бяспецы, за станам электрагаспадаркi;
     наяўнасць  у дашкольнай  установе iнструкцый  па ахове  працы i
тэхнiцы бяспекi  для кожнай катэгорыi працуючых  з улiкам канкрэтных
умоў працы, iх выкананне;
     выкананне   патрабаванняў  да   вядзення  журналаў  рэгiстрацыi
iнструктажу;
     своечасовае   азнаямленне  супрацоўнiкаў   з  "Iнструкцыяй   па
арганiзацыi  аховы жыцця  i здароўя  дзяцей у  дашкольнай установе i
дзiцячых пляцоўках";

     АДЗНАЧЫЦЬ:
     устраненне     траўманебяспечных    сiтуацый,     звязаных    з
нядобраўпарадкаванасцю навакольнага асяроддзя;
     сiстэматычнасць    навучання   дзяцей    асновам   прафiлактыкi
траўматызму  (правiлам  карыстання   электрапрыборамi,  паводзiн  на
вулiцы, пажарнай бяспекi, выканання  працоўных дзеянняў i спартыўных
практыкаванняў).

     5.4. СТАН МАТЭРЫЯЛЬНАЙ I ФIНАНСАВА-ГАСПАДАРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦI
                       ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ.

     ВЫЗНАЧЫЦЬ:
     - удзел  мясцовых органаў упраўлення,  прадпрыемстваў, устаноў,
гаспадарак   i  iншых   арганiзацый,  прыватных   асоб  у   развiццi
матэрыяльнай базы дашкольнай установы;
     - тэхнiчны стан будынка, патрэбу ў рамонце;
     -  наяўнасць неабходнага  абсталявання i  пабудоў на  ўчастках,
пляцоўках:  па  вывучэнню  правiлаў  дарожнага  руху, спартыўных, iх
спраўнасць;
     - аснашчанасць  кабiнетаў, студый, музычнай  i спартыўнай залы,
медыцынскiх блокаў i iншых памяшканняў;
     - адзначыць аснашчанасць спецыяльным  абсталяваннем, у тым лiку
аўтаматызаваным: тэхнiчнымi сродкамi навучання, вылiчальнай, кiно- i
вiдэатэхнiкай; вучэбнай мэбляй, медыцынскiм абсталяваннем;
     - навукова-метадычнае забеспячэнне.
     Устанавiць  адпаведнасцi матэрыяльна-тэхнiчнай  базы дашкольнай
установы сучасным патрабаванням.

                     5.5. ЗДАРОЎЕ, ХАРЧАВАННЕ.

     ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
     - наяўнасць медыцынскiх кадраў;
     - стан захворванняў дзяцей у дашкольнай установе;
     - работу  медыцынскага персаналу па  прафiлактыцы захворанняў i
правядзенне  санiтарна-асветнiцкай  работы   сярод  супрацоўнiкаў  i
бацькоў;
     - арганiзацыю супрацьэпiдэмiчных мерапрыемстваў;
     - кантроль  за санiтарна-гiгiенiчнымi ўмовамi  (графiкi ўборкi,
праветрывання i  кварцавання, змены бялiзны, правiлы  мыцця посуду i
цацак),  арганiзацыяй  рэжыму  дня,  харчавання, фiзiчным выхаваннем
дзяцей (фiзiчным развiццём, фiзiчнай нагрузкай, рухальнай актыўнасцю
на  працягу  дня),  арганiзацыяй  работы  з  дыспансернымi  дзецьмi,
гiгiенiчным    выхаваннем    дзяцей;    арганiзацыю    аздараўленчых
мерапрыемстваў    (загартоўвання,    фiзiятэрапеўтычных    працэдур,
немедыкаментознага   лячэння,    прафiлактыкi   парушэнняў   асанкi,
стаматалагiчных  захворванняў);  работу  па  папярэджванню  зрокавых
парушэнняў;
     -   своечасовае    правядзенне   антрапаметрычных   вымярэнняў,
наяўнасць схемы рассадкi, адпаведнасць мэблi росту дзяцей;
     - забеспячэнне памяшканняў  харчаблока спраўным абсталяваннем i
яго адпаведнасць санiтарна-гiгiенiчным патрабаванням;
     - санiтарны стан памяшканняў;
     -  правiльнасць  захоўвання  i  рэалiзацыi прадуктаў харчавання
згодна з тэрмiнам;
     - адпаведнасць выхаду ежы нарматыўным патрабаванням;
     -  забеспячэнне прадуктамi  харчавання дашкольнай  установы, iх
якасць i асартымент;
     - выкананне тэхналогii прыгатавання страў;
     - адпаведнасць правiлам кулiнарнай апрацоўкi;
     - выкананне натуральных нормаў;
     - якасць, разнастайнасць страў;
     - арганiзацыю дыетычнага харчавання (улiк дзяцей, якiм патрэбна
карэкцыя   харчавання,  меню,   выкананне  тэхналогii   прыгатавання
дыетычных страў).

           5.6. ПСIХАЛАГIЧНЫ КЛIМАТ ДАШКОЛЬНАЙ УСТАНОВЫ.

     ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
     узаемаадносiны   памiж  супрацоўнiкамi   i  кiраўнiком,   памiж
супрацоўнiкамi, супрацоўнiкамi i дзецьмi.

     ВЫЗНАЧЫЦЬ:
     маральна-псiхалагiчнае   становiшча   ў   дашкольнай  установе,
узровень выхаванасцi дзяцей i супрацоўнiкаў.

     ВЫВУЧЫЦЬ:
     стыль зносiн кiраўнiка дашкольнай установы з супрацоўнiкамi;
     стыль зносiн выхавальнiка з дзецьмi;
     узроўнi разумення дзяцей выхавальнiкам;
     адносiны дашкольнiкаў да асобы выхавальнiка.

                5.7. АРГАНIЗАЦЫЯ РАБОТЫ З БАЦЬКАМI.

     ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
     узаемаадносiны памiж супрацоўнiкамi i бацькамi;
     бацькамi i дзецьмi;
     улiк  сацыяльных чаканняў  бацькоў у  адносiнах да выхавальнiка
дашкольнай установы;
     няўнасць   ведаў  у   выхавальнiка  аб  сацыяльна-псiхалагiчных
асаблiвасцях   сямей  выхаванцаў,   выкарыстанне  вопыту   сямейнага
выхавання;
     ажыццяўленне дыферэнцыраванага падыходу  у арганiзацыi работы з
бацькамi, аказанне кансультатыўнай сацыяльна-педагагiчнай дапамогi.

                   5.8. РАЗВIЦЦЁ АСОБЫ ДЗIЦЯЦI.
                   УЗРОВЕНЬ ФIЗIЧНАГА РАЗВIЦЦЯ.

     ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
     прычыны захворвання дзяцей на працягу апошнiх 3 гадоў;
     якiя створаны ўмовы для фiзiчнага развiцця;
     сярэднiя паказчыкi фiзiчнай падрыхтоўкi дашкольнiкаў;
     ажыццяўленне   фiзкультурна-аздараўленчых   мерапрыемстваў   на
працягу дня;
     арганiзацыю фiзiчнага выхавання дзяцей  з улiкам груп здароўя i
iндывiдуальных асаблiвасцей;
     удзел у актыўным адпачынку.

                        ПСIХIЧНАЕ РАЗВIЦЦЁ.
                   (iнтэлектуальнае, асобаснае)

     ВЫЗНАЧЫЦЬ авалоданне дзецьмi:
     грамадскiм сенсорным вопытам;
     сiстэмай сенсорных эталонаў;
     сенсорнымi ўменнямi;

     ВЫЯВIЦЬ   узровень   развiцця    асноўных   вiдаў   пачуццёвага
ўстрымання:
     колераадрознiванне, слыхавы, тактыльны, нюхальны.

     ВЫЗНАЧЫЦЬ:
     узровень устрымання (хуткасць, дакладнасць, дыферэнцыраванасць,
здольнасць суадносiць уласцiвасць прадмета з зададзенымi эталонамi);
     узровень   памяцi   (дакладнасць,   трываласць,  асэнсаванасць,
запамiнанне, уменне правiльна ўсвядомлена абнавiць матэрыял);
     ступень           сфармiраванасцi           наглядна-дзейснага,
наглядна-вобразнага, славесна-лагiчнага мыслення;
     узровень  уяўлення  (здольнасць  стварыць  вобраз  на  падставе
вуснага або ўспрынятага раней вобразнага апiсання, а таксама ўносiць
элементы новага ў гульню, прадуктыўныя вiды дзейнасцi);
     узровень развiцця мовы (слоўнiкавы запас, граматычна правiльная
мова i яе звязнасць, здольнасць адэкватна перадаць думку).

     ПРААНАЛIЗАВАЦЬ   фармiраванне   асобы   дзiцяцi   па   асноўных
напрамках:
     дзiцячая творчасць;
     актыўныя адносiны да свету;
     сацыяльна-каштоўныя  маральныя  якасцi   (далучэнне  дзяцей  да
агульначалавечай   i  нацыянальнай   культуры,  засваенне  маральных
нормаў, якiя адбiваюцца на зносiнах памiж людзьмi ў грамадстве);
     матывы   дзейнасцi   i    ўзровень   самаацэнкi   (фармiраванне
грамадска-каштоўных    патрэбнасцей    i    матываў),   забеспячэнне
паўнацэннага шляху самавыяўлення i самасцвярджэння;
     забеспячэнне   эмацыянальнага   дабрабыту   кожнаму   выхаванцу
(вывучэнне мiжасобасных адносiн).

     ВЫЗНАЧЫЦЬ  улiк iндывiдуальных асаблiвасцей (псiхафiзiялагiчных
магчымасцей, мастацкiх здольнасцей, схiльнасцей, iнтарэсаў i палавых
адрозненняў).

     ПРААНАЛIЗАВАЦЬ  ажыццяўленне  дыягностыкi  i  карэкцыi развiцця
асобы дзiцяцi.

         5.9. АРГАНIЗАЦЫЯ ВЫХАВАЎЧА-АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ.

     ВЫЗНАЧЫЦЬ  стварэнне ўмоў  для выхаваўча-адукацыйнага  працэсу,
якiя забяспечваюць розныя накiрункi дзiцячай дзейнасцi;

     ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
     планаванне  дзейнасцi  дашкольнай   установы  на  дыягнастычнай
аснове  з  улiкам   тыпу,  магчымасцей  матэрыяльна-тэхнiчнай  базы,
кадравага   саставу  i   яго  прафесiйнага   ўзроўню,  удасканаленне
перадавога педагагiчнага вопыту i дасягненняў псiхолага-педагагiчных
навук;
     пры аналiзе  дзейнасцi педагагiчнага савета  звярнуць увагу на:
удасканаленне  яго  работы  з  улiкам  задач,  якiя пастаўлены перад
дашкольнай установай;
     як  педагагiчны  савет  садзейнiчае  развiццю творчых iнiцыятыў
педагогаў,  распаўсюджванню педагагiчнага  вопыту, сувязi дашкольнай
установы з навукова-даследчымi арганiзацыямi, творчымi саюзамi;
     якiя   рашэннi   прымаюцца,   iх   уздзеянне  на  ўдасканаленне
выхаваўча-адукацыйнай   работы   з    дзецьмi,   рост   прафесiйнага
майстэрства педагогаў;
     планы   выхаваўча-адукацыйнага   працэсу   з   улiкам  здароўя,
iнтарэсаў  i  схiльнасцей  дзяцей  на  аснове  дыягностыкi  развiцця
кожнага выхаванца;
     якасць  ведаў, уменняў  дзяцей, выяўленых  у ходзе прагледжаных
заняткаў, рэжымных момантаў, назiранняў i гутарак;
     вынiкi прадуктыўнай дзiцячай дзейнасцi;
     ажыццяўленне работы  па далучэннi дзяцей  да беларускай мовы  i
культуры, традыцый беларускага народа, культуры iншых народаў;
     разнастайнасць     адукацыйных    паслуг,     накiраваных    на
iндывiдуальнае развiццё дзiцяцi з улiкам бацькоў.

             5.10. РОСТ ПРАФЕСIЯНАЛЬНАГА МАЙСТЭРСТВА.

     ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
     расстаноўку  педагагiчных кадраў  з улiкам  iх прафесiянальнага
майстэрства i псiхалагiчнай  сумяшчальнасцi;
     адпаведнасць  планавання  работы  з  кадрамi  згодна з вынiкамi
дыягнастычнага анкетавання;
     адпаведнасць курсавой перападрыхтоўкi кадраў;
     сучасныя вiды i формы павышэння квалiфiкацыi спецыялiстаў, якiя
выкарыстоўваюцца ў дашкольнай установе;
     што  ўкаранёна  ў  практыку  i  як  гэта  адбiлася на павышэннi
ўзроўню педагагiчнага працэсу;
     арганiзацыя работы з маладымi спецыялiстамi;
     выкананне  патрабавання  Палажэння  аб  атэстацыi  педагагiчных
работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь;
     адпаведнасць прысвоенай катэгорыi  вынiкам дзейнасцi педагога i
квалiфiкацыйным характарыстыкам;

     ВЫСВЕТЛIЦЬ,  як  павышаецца  ўзровень  прафесiйнага майстэрства
шляхам самаадукацыi.
     Выяўленне,   вывучэнне,  абагульненне,   формы  распаўсюджвання
перадавога  педагагiчнага  вопыту   педагогаў  дашкольнай  ўстановы,
раёна, вобласцi, рэспублiкi ў практыку  работы.

                   5.11. КАНТРОЛЬ I КIРАЎНIЦТВА.

     УСТАНАВIЦЬ:  наяўнасць  i  змест  графiкаў  кантролю,  як  у iх
прадугледжваюцца ўсе вiды i формы  кантролю за дзейнасцю педагогаў i
iншых катэгорый супрацоўнiкаў.

     ПРААНАЛIЗАВАЦЬ:
     адпаведнасць   кантролю   гадаваому   плану,  агульнадзяржаўным
патрабаванням, загадам органаў кiравання;
     сiстэму  кантролю  па   ўсiх  напрамках  выхаваўча-адукацыйнага
працэсу;
     спалучэнне кантролю i аказанне дапамогi;
     выяўленне вопыту работы супрацоўнiкаў дашкольнай установы;
     мерапрыемствы,    якiя   накiраваны    на   паляпшэнне   работы
супрацоўнiкаў дашкольнай установы.

     ВЫЯВIЦЬ:
     стыль кiраўнiцтва дашкольнай  установай на падставе назiранняў,
гутарак i анкетавання супрацоўнiкаў;
     комплексны аналiз дасягненняў i недахопаў выхаваўча-адукацыйнай
работы педагагiчнага калектыву;
     вызначэнне месца i ролi  кожнага супрацоўнiка ў рэалiзацыi мэты
i задач выхавання;
     удзел   старшага  выхавальнiка,   старшай  медыцынскай  сястры,
загадчыка гаспадаркi ў кiраваннi дашкольнай установай;
     дзейнасць  кiраўнiцтва  паводле   вынiкаў  усебаковага  аналiзу
работы  калектыву,  па  стварэннi  спрыяльнага  мiкраклiмату  ў  iм,
актывiзацыi творчасцi педагогаў.
     Устанавiць  перыядычнасць вывучэння  стану дзейнасцi дашкольнай
установы   органамi   кiравання,   выкананне   дашкольнай  установай
прапаноў.

     Лiчыць страцiўшай сiлу "Iнструкцыю i метадычныя рэкамендацыi па
правядзеннi  атэстацыi i  акрэдытацыi дашкольных  устаноў Рэспублiкi
Беларусь",   зацверджаную  загадам   мiнiстра  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь ад  4 жнiўня 1994  г. N 227  (рэгiстрацыйны N 554/12  ад 26
верасня 1994 г.).

 ----------------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1859/12.
 Дата:  07.05.97 г.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations