Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 20 июня 1997 г. №337 "Палажэнне аб парадку выдачы i адмены суб'ектам гаспадарання спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю навучальных устаноў"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



                                    ЗАЦВЕРДЖАНА
                                    загадам мiнiстра адукацыi
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    ад 20.06.1997 г.  N 337

 УЗГОДНЕНА
 Мiнiстэрства эканомiкi             Мiнiстэрства прамысловасцi
 Рэспублiкi Беларусь                Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра                  Намеснiк мiнiстра
                А.М.Тур                        I.I.Залатарэвiч
 6 чэрвеня 1997 г.                     10 чэрвеня 1997 г.

 Мiнiстэрства юстыцыi               Мiнiстэрства прадпрымальнiцтва
 Рэспублiкi Беларусь                i iнвестыцый Рэспублiкi Беларусь
 Намеснiк мiнiстра                  Намеснiк мiнiстра
          Г.В.Бачкова                                    А.А.Скорбеж
 13 чэрвеня 1997 г.                    11 чэрвеня 1997 г.


                             ПАЛАЖЭННЕ
         аб парадку выдачы i адмены суб'ектам гаспадарання
           спецыяльнага дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                        навучальных устаноў

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Страцiла  сiлу  ў  сувязi  з  выхадам  Палажэння аб парадку
         выдачы i адмены суб'ектам гаспадарання спецыяльнага дазволу
         (лiцэнзii)    на     арганiзацыю    навучальных    устаноў,
         зацверджанага загадам Мiнiстэрства адукацыi ад 30 красавiка
         1998 г. N 249 (рег. N 2452/12 от 07.05.98 г.) 

                         1. Агульныя палажэннi

     1.1. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi  з  Часовым
палажэннем  аб  парадку  выдачы  суб'ектам  гаспадарання спецыяльных
дазволаў  (лiцэнзiй)  на  ажыццяўленне  асобных   вiдаў   дзейнасцi,
зацверджанае  пастановай  Савета Мiнiстраў  Рэспублiкi  Беларусь  ад
16 кастрычнiка 1991 г.  N 386 у рэдакцыi  пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi  Беларусь ад  22 верасня   1992 г.  N 573  (ЗП Рэспублiкi
Беларусь,  1992,  N  26,  арт.493)  i  пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 21 жнiўня 1995 г.  N 456, з улiкам змяненняў,
унесеных пастановай  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi  Беларусь ад 2  мая
1997 г. N 427  "Аб  пералiку  вiдаў  дзейнасцi, на ажыццяўленне якiх
патрабуецца  спецыяльны дазвол  (лiцэнзiя), i  органаў, якiя выдаюць
гэтыя  дазволы  (лiцэнзii)",  (Збор  указаў  Прэзiдэнта  i  пастаноў
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 1995 г. N 24, арт.591).

     1.2. Палажэнне  вызначае  парадак  выдачы  i  адмены  суб'ектам
гаспадарання   спецыяльнага   дазволу   (лiцэнзii)   на  арганiзацыю
агульнаадукацыйных     школ,     лiцэяў,     гiмназiй,     каледжаў,
прафесiянальна-тэхнiчных,    сярэднiх    спецыяльных    i   вышэйшых
навучальных устаноў, а таксама навучальных устаноў (падраздзяленняў)
па  перападрыхтоўцы i павышэнню квалiфiкацыi кадраў,  за выключэннем
навучальных  устаноў,   якiя   арганiзуюцца   органамi   дзяржаўнага
кiравання Рэспублiкi Беларусь.

     1.3. Выдача  лiцэнзiй ажыццяўляецца з мэтай правядзення адзiнай
дзяржаўнай палiтыкi ў галiне  адукацыi,  а  таксама  абароны  правоў
грамадзян  Рэспублiкi  Беларусь  на  атрыманне  адукацыi,  стварэнне
прававых гарантый для функцыянавання i развiцця навучальных  устаноў
розных форм уласнасцi.

     1.4. Палажэнне   з'яўляецца   абавязковым  для  ўсiх  суб'ектаў
гаспадарання,  якiя зарэгiстраваны i ажыццяўляюць сваю дзейнасць  на
тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
     Суб'екты гаспадарання, якiя зарэгiстраваны за межамi Рэспублiкi
Беларусь,  але  ажыццяўляюць  сваю  дзейнасць цалкам або часткова на
тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь,  абавязаны  атрымаць   лiцэнзiю   ў
парадку, устаноўленым дадзеным Палажэннем.

                     2. Парадак выдачы лiцэнзii

     2.1. Выдача   лiцэнзiй   на   арганiзацыю  навучальных  устаноў
суб'ектам   гаспадарання   ажыццяўляецца   Мiнiстэрствам    адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     Арганiзацыя навучальных устаноў органамi дзяржаўнага  кiравання
Рэспублiкi  Беларусь  ажыццяўляецца  ва  ўстаноўленым заканадаўствам
парадку без атрымання лiцэнзii.

     2.2. Для атрымання лiцэнзii суб'ект гаспадарання прадстаўляе  ў
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь наступныя дакументы:
     - заяву (па форме адпаведна дадатку 1 дадзенага Палажэння);
     - копiю   рашэння   заснавальнiка  аб  арганiзацыi  навучальнай
установы,  а таксама пасведчанне аб дзяржаўнай рэгiстрацыi i  статут
суб'екта гаспадарання, завераныя ва ўстаноўленым парадку;
     - праект    статута    арганiзуемай    навучальнай    установы,
распрацаваны  ў  адпаведнасцi  з  "Прыкладным  палажэннем аб статуце
адукацыйнай  i  выхаваўчай  установы  сiстэмы  адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь",  (загад  мiнiстра адукацыi ад 14 студзеня 1994 г.   N 10,
рэгiстрацыйны N 190/12 у Рэестры Дзяржаўнай рэгiстрацыi);
     - копiю  дакумента  аб аплаце ў рэспублiканскi бюджэт за выдачу
лiцэнзii;
     - даведка аб плануемай колькасцi навучэнцаў (студэнтаў);
     -  звесткi  аб   квалiфiкацыйным  саставе  выкладчыцкiх  кадрах
навучальнай  установы i  ўкамплектаванасцi штатаў  (дадаткi 5,  6, 7
дадзенага Палажэння);
     - звесткi   аб   адпаведнасцi   статуса   навучальнай  установы
Палажэнню аб гэтым тыпу навучальнай установы;
     -  дадзеныя аб  наяўнасцi i  саставе матэрыяльна-тэхнiчнай базы
навучальнай  установы,  у  тым  лiку  вучэбнай  лiтаратуры,  сродкаў
навучання (дадаткi 2, 3, 8);
     - копiя дакумента (тэхнiчны пашпарт,  загад,  дагавор i  iнш.),
якi  падцвярджае  наяўнасць будынкаў,  адасобленых плошчаў (уласных,
або выкарыстоўваемых на правах аперацыйнага кiравання,  цi  дагавору
арэнды,  тэрмiнам не менш чым на 5 гадоў,  узгоднены з уласнiкам або
ўпаўнаважаным iм органам),  якiя  павiнны  адпавядаць  патрабаванням
Ведамасных  будаўнiчых  норм  (ВБН  51-86,   Дзяржграмадзянбуд)  для
прафесiйна-тэхнiчных,  сярэднiх спецыяльных i  вышэйшых  навучальных
устаноў;  (ВБН  50-86,   Дзяржграмадзянбуд)  для  агульнаадукацыйных
школ i школ-iнтэрнатаў; Будаўнiчых норм i правiл: Грамадскiя будынкi
i   збудаваннi  (БНIП  2.08.02-89)  з  улiкам  колькасцi  навучэнцаў
(студэнтаў) i тэрмiну навучання.
     Забараняецца заключэнне   дагавора   арэнды   з   усiмi  тыпамi
дзяржаўных  навучальных  устаноў,   незалежна   ад   iх   ведамаснай
падпарадкаванасцi;
     - заключэннi  спецыялiзаваных   службаў   (цэнтра   гiгiены   i
эпiдэмiялогii,  супрацьпажарнай  аховы)  аб  магчымасцi выкарыстання
вучэбна-матэрыяльнай базы для ажыццяўлення навучальнага працэсу;
     - даведка   аб   наяўнасцi   (адсутнасцi)   iнтэрната   i   яго
характарыстыка (дадатак 4).
     Заява аб  выдачы  лiцэнзii  прымаецца  да  разгляду  толькi пры
наяўнасцi вышэйпералiчаных дакументаў.
     Пры неабходнасцi   ў   заяўнiка   могуць   быць   запатрабаваны
дадатковыя дакументы.

     2.3. Для вырашэння пытання аб выдачы  цi  аб  адмове  ў  выдачы
лiцэнзii,   з  мэтай  вызначэння  магчымасцi  суб'екта  гаспадарання
стварыць умовы для арганiзацыi вучэбнага працэсу ў  арганiзуемай  iм
навучальнай   установе,   загадам   мiнiстра   адукацыi   ствараецца
лiцэнзiйная  камiсiя.  Змест,  арганiзацыя  i  метады   адукацыйнага
працэсу прадметам разгляду камiсii не з'яўляюцца.
     Пасяджэннi лiцэнзiйнай камiсii афармляюцца пратаколам.

     2.4. Рашэнне  аб  выдачы  лiцэнзii  або  адмове  ў  яе   выдачы
прымаецца  мiнiстэрствам  на  падставе  заключэння  лiц  камiсii  на
працягу  30  дзён  з  моманту  падачы  заявы  з  усiмi   неабходнымi
дакументамi.

     2.5. Лiцэнзiя,  або  рашэнне  аб  адмове  ў  яе выдачы выдаецца
заяўнiку ў пiсьмовай форме з указаннем прычыны адмовы ў тэрмiн да  5
дзён пасля прыняцця адпаведнага рашэння.

     2.6. У  выпадку,  калi  для прыняцця рашэння аб выдачы лiцэнзii
патрабуецца правядзенне экспертызы,  канчатковае рашэнне прымаецца ў
15-дзённы  тэрмiн  пасля  атрымання  экспертнага заключэння,  але не
пазней 45 дзён з моманту падачы заявы i неабходных дакументаў.
     Неабходнасць правядзення экспертызы i склад камiсii вызначаюцца
загадам мiнiстра адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Экспертыза можа  быць  праведзена  i  ў  выпадку прыпынення або
спыненнi дзеяння лiцэнзii з-за выяўлення  парушэнняў  правiл  (умоў)
ажыццяўлення   дзейнасцi   суб'ектам  гаспадарання  або  навучальнай
установай.
     Эксперты (юрыдычныя  i  фiзiчныя  асобы)  нясуць  адказнасць за
дакладнасць вынiкаў экспертызы ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
     У выпадку   нязгоды   суб'екта   гаспадарання   з  прызначэннем
экспертызы або з яе вынiкамi, ён мае права абскардзiць рашэнне аб яе
прызначэннi  i  прадстаўленае заключэнне ў суд або гаспадарчы суд па
месцы знаходжання адказчыка.
     Выдаткi на  правядзенне экспертызы пакрываюцца за кошт заяўнiка
ў  парадку,  якi  вызначаецца  Мiнiстэрствам   фiнансаў   Рэспублiкi
Беларусь.

     2.7. Лiцэнзiя выдаецца тэрмiнам на 5 гадоў.

     2.8. Прадаўжэнне   тэрмiну  дзеяння  лiцэнзii  ажыццяўляецца  ў
парадку, якi прадугледжаны для яе атрымання.

     2.9. За выдачу  лiцэнзii  суб'ектам  гаспадарання  -  юрыдычным
асобам,  збiраецца плата ў памеры 15 мiнiмальных заработных плат,  а
за прадаўжэнне - у памеры 7 мiнiмальных заработных плат.
     Плата за    выдачу   (прадаўжэнне)   лiцэнзii   залiчваецца   ў
рэспублiканскi бюджэт.
     У выпадку  страты  лiцэнзii выдаецца дублiкат з аплатай 50%  яе
кошту.

     2.10. У лiцэнзii указваюцца:
     - назва органа, якi выдаў лiцэнзiю;
     - назва i адрас суб'екта гаспадарання;
     - назва  i  адрас  навучальнай  установы,  на  арганiзацыю якой
выдаецца лiцэнзiя;
     - асаблiвыя ўмовы i правiлы ажыццяўлення дзейнасцi, ў тым лiку:
спецыяльнасцi,  па якiх  вядзецца  навучанне,  найбольшая  колькасць
навучэнцаў (студэнтаў, слухачоў) i iнш.;
     - нумар рэгiстрацыi лiцэнзii; дата яе выдачы;
     - тэрмiн дзеяння.
     Лiцэнзiя падпiсваецца  мiнiстрам   адукацыi   i   замацоўваецца
гербавай пячаткай мiнiстэрства.

     2.11. Лiцэнзiя  афармляецца  ў  двух  экземплярах,  адзiн  з iх
перадаецца заяўнiку, другi захоўваецца ў Мiнiстэрстве адукацыi.

     2.12. Для  ўлiку паступаючых ад суб'ектаў  гаспадарання заяў на
атрыманне  лiцэнзiй i  выданых лiцэнзiй  Мiнiстэрства адукацыi вядзе
адпаведныя журналы.

           3. Прыпыненне дзеяння лiцэнзii i яе ануляванне

     3.1. У выпадку парушэння суб'ектам гаспадарання ўмоў  i  правiл
ажыццяўлення   гэтага  вiда  дзейнасцi,  якiя  выяўлены  па  вынiках
атэстацыi,  планавых праверак,  па прадстаўленнi адпаведных  органаў
надзору,  абгрунтаваных прэтэнзiй i iншых юрыдычных асоб,  грамадзян
Мiнiстэрства  адукацыi  дае  ўказанне   аб   устараненнi   парушэння
дапушчаных парушэнняў.
     Калi  суб'ект гаспадарання  атрымаў  прадпiсанне аб устараненнi
парушэнняў i ў вызначаны Мiнiстэрствам адукацыi тэрмiн не прадставiў
дакументы,  якiя  сведчаць  аб  iх  устараненнi,  лiцэнзiя можа быць
прыпынена да ўстаранення дапушчаных парушэнняў або на пэўны тэрмiн.
     Пры  неўстараненнi, або  паўторным  цi  грубым парушэннi правiл
ажыццяўлення  дзейнасцi,   на  якую  выдана   лiцэнзiя,  па  рашэнню
Мiнадукацыi лiцэнзiя можа быць анулявана.
     Мiнiстэрства адукацыi  можа без папярэджвання пазбавiць суб'ект
гаспадарання лiцэнзii за парушэнне  заканадаўства,  або  дзеяннi,  у
вынiку  якiх  узнiкае  небяспека аварый,  пагроза i гiбель людзей цi
нанясення шкоды iх здароўю, другiх цяжкiх выпадкаў.
     Лiцэнзiя анулюецца таксама ў выпадках:
     - лiквiдацыi суб'екта гаспадарання, якому яна была выдадзена;
     - лiквiдацыi, рэарганiзацыi навучальнай установы.

     3.2. У  выпадку анулявання лiцэнзii або адмове ў яе прадаўжэннi
суб'ект  гаспадарання  ў  месячны   тэрмiн   з   моманту   атрымання
адпаведнага   рашэння   абавязан  вярнуць  лiцэнзiю  ў  Мiнiстэрства
адукацыi.

           4. Адказнасць за парушэнне дадзенага Палажэння

     4.1. Кантроль за выкананнем суб'ектамi  гаспадарання  дадзенага
Палажэння ажыццяўляецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь i
дзяржаўнымi кантралюючымi органамi.

     4.2. У    выпадку    ажыццяўлення    дзейнасцi,     падлягаючай
лiцэнзаванню,  без  лiцэнзii  суб'ект  гаспадарання нясе адказнасць,
прадугледжаную арт.9 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 1991 г.
"Аб  падатках  i  зборах, збiраемых  у  бюджэт  Рэспублiкi Беларусь"
(Ведамасцi  Вярхоўнага  Савета  Рэспублiкi  Беларусь,  1992,   N  4,
арт.75).

     4.3. За  незаконную  выдачу  лiцэнзiй,  службовыя  асобы нясуць
адказнасць у адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.

     4.4. Рашэннi аб адмове ў выдачы лiцэнзii,  або аб ануляваннi цi
аб  прапыненнi  яе дзеяння могуць быць абскарджаны ў судовым парадку
на працягу 30 дзен па месцы  знаходжання  Мiнiстэрства  адукацыi.  У
выпадку    прызнання    судом   рашэння   аб   ануляваннi   лiцэнзii
неабгрунтаваным,  суб'екту гаспадарання выдаецца паўторная  лiцэнзiя
без збiрання платы.


                                           Дадатак 1
                                           да Палажэння аб Парадку
                                           выдачы суб'ектам
                                           гаспадарання спецыяльнага
                                           дазволу (лiцэнзii)
                                           на арганiзацыю
                                           навучальных устаноў


                                       Мiнiстру адукацыi
                                       Рэспублiкi Беларусь

                               ад ___________________________
                                 (назва суб'екта гаспадарання)


                               ЗАЯВА

     Прашу выдаць _____________________________________ лiцэнзiю  на
                     (назва суб'екта гаспадарання)

 арганiзацыю навучальнай установы __________________________________
                                  (тып i назва навучальнай установы)


 Заснавальнiк(i)
 навучальнай установы                      _____________(Прозвiшча)
                                             (подпiс)

 "____" _______________199_____ г.


                                 Дадатак 2
                                 да Палажэння аб парадку выдачы
                                 суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                                 дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                                 навучальных устаноў


                              ЗВЕСТКI
  аб матэрыяльна-тэхнiчнай базе i аснашчанасцi адукацыйнага працэсу
    ___________________________________________________________
       (назва адукацыйнай установы ў адпаведнасцi з уставам)

 ---T---------------T---------------T--------------T------------T
 ¦NN¦Тып будавання  ¦Агульная плошча¦Форма ўладан. ¦Назва       ¦
 ¦пп¦(тыповы праект,¦займаемая адук.¦памяшканнямi  ¦ўстановы    ¦
 ¦  ¦прымацаванае   ¦установай      ¦будынка (на   ¦арэндадацеля¦
 ¦  ¦iншае) фактычны¦у адпаведным   ¦правах        ¦            ¦
 ¦  ¦адрас          ¦будынку        ¦уладальнiка,  ¦            ¦
 ¦  ¦будаванняў,    ¦               ¦арэнды i      ¦            ¦
 ¦  ¦занятых пад    ¦               ¦рэквiзiты     ¦            ¦
 ¦  ¦адукацыйны     ¦               ¦правамоцных   ¦            ¦
 ¦  ¦працэс         ¦               ¦дакументаў    ¦            ¦
 L--+---------------+---------------+--------------+------------+

                                    Прадаўжэнне

                           (па складу на    дата)
 -------------T-------------------T----------------¬
  Пералiк ТСН,¦Назва абсталявання,¦Наяўнасць i стан¦
  камп'ютэрнай¦транспартных       ¦зямельнага      ¦
  тэхнiкi, iх ¦сродкаў, iх        ¦ўчастка (плошча ¦
  колькасць   ¦колькасць          ¦ўчастка,        ¦
              ¦                   ¦пасадкi,        ¦
              ¦                   ¦азелянення i    ¦
              ¦                   ¦iнш.)           ¦
              ¦                   ¦                ¦
              ¦                   ¦                ¦
 -------------+-------------------+-----------------


                                 Дадатак 3
                                 да Палажэння аб парадку выдачы
                                 суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                                 дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                                 навучальных устаноў


                           ХАРАКТАРЫСТЫКА
      вучэбных памяшканняў (аўдыторый, лабараторый, кабiнетаў)

 ---T----------------T-----------T---------------T-----------------¬
 ¦NN¦      Назва     ¦Колькасць  ¦Агульная плошча¦Колькасць        ¦
 ¦пп¦                ¦памяшканняў¦               ¦пасадачных месцаў¦
 L--+----------------+-----------+---------------+------------------


                                  Дадатак 4
                                  да Палажэння аб парадку выдачы
                                  суб'ектам гаспадарання
                                  спецыяльнага дазволу (лiцэнзii)
                                  на арганiзацыю навучальных
                                  устаноў


                      ХАРАКТАРЫСТЫКА IНТЭРНАТА

 -----------------------------------T-----------------------------¬
 ¦      Назва паказчыка             ¦      Колькаснае значэнне    ¦
 L----------------------------------+------------------------------
  1. Агульная плошча, кв.м

  2. Жылая плошча, кв.м

  3. У разлiку на аднаго пражываючага

  4. Колькасць пакояў

  5. Агульная колькасць месцаў

  6. Забяспечанасць слухачоў месцамi
     ў iнтэрнаце (у % ад патрэбы)


                                     Дадатак 5
                                     да Палажэння аб парадку выдачы
                                     суб'ектам гаспадарыння
                                     спецыяльнага дазволу (лiцэнзii)
                                     на арганiзацыю навучальных
                                     устаноў


          Агульная характарыстыка кадраў на 199 ______ год

 ---T------------------T------------------------------------
 ¦NN¦Назва структурнага¦                  Колькасць адзiнак:
 ¦пп¦падраздзялення    +------------T----------T------------T
 ¦  ¦                  ¦Адмiнiстра- ¦Настаўнiкi¦Прафесарска ¦
 ¦  ¦                  ¦цыйна-кiраў-¦          ¦выкладчыцкi-¦
 ¦  ¦                  ¦нiчы перса- ¦          ¦персанал    ¦
 ¦  ¦                  ¦нал         ¦          ¦            ¦
 L--+------------------+------------+----------+------------+

                                              Прадаўжэнне

 ----------------------------------------------------¬
  па штатнаму раскладу/фактычна                      ¦
 -----------------T-------------T--------------------+
 Вучэбна-дапаможны¦Абслугоўваючы¦Працаўнiкi          ¦
 персанал         ¦персанал     ¦навукова-даследчага ¦
                  ¦             ¦сектара             ¦
                  ¦             ¦                    ¦
 -----------------+-------------+---------------------


                               Дадатак 6
                               да Палажэння аб парадку выдачы
                               суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                               дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                               навучальных устаноў


                               ДАНЫЯ
            аб штатным прафесарска-выкладчыцкiм саставе
                    за 199__-199___ вучэбны год

  --------------T---------T-------------------------------
  ¦Назва кафедры¦Выдзелена¦Асноўны (штатны) састаў на
  ¦i пасада     ¦адзiнак  ¦поўнай стаўцы (фiзiчных асоб)
  ¦             ¦усяго    +--------T--------T-------------
  ¦             ¦         ¦д.н. або¦к.н. або¦без вучонай
  ¦             ¦         ¦прафесар¦дацэнт  ¦ступенi i
  ¦             ¦         ¦        ¦        ¦звання
  L-------------+---------+--------+--------+-------------

                                            Прадаўжэнне

 ------------------------------T-----------------------------------¬
  Штатныя сумяшчальнiкi        ¦    Месца работы да пераходу ў     ¦
  (фiзiчных асоб)              ¦    навучальную ўстанову (для      ¦
 ---------T--------T-----------+    сумяшчальнiкаў-асноўнае        ¦
  д.н. або¦к.н. або¦без вучонай¦    месца работы)                  ¦
  прафесар¦дацэнт  ¦ступеннi i +---------T---------T----T----T-----+
          ¦        ¦звання     ¦цэнтр.   ¦аб'яднан-¦НДI,¦ВНУ,¦Др.  ¦
 ----T----+---T----+---T-------+апарат   ¦не,      ¦КБ  ¦IПК ¦арг. ¦
  0,5¦0,25¦0,5¦0,25¦0,5¦0,25   ¦мiнiс-   ¦прадпрые-¦    ¦    ¦уста-¦
     ¦    ¦   ¦    ¦   ¦       ¦тэрстваў,¦мства    ¦    ¦    ¦новы ¦
     ¦    ¦   ¦    ¦   ¦       ¦ведаст.  ¦         ¦    ¦    ¦     ¦
 ----+----+---+----+---+-------+---------+---------+----+----+------

    Заг.кафедры
   Прафесар
   Дацэнт
   Ст.выкладчык
   Асiстэнт
   _________________________
   Усяго:


                                 Дадатак 7
                                 да Палажэння аб парадку выдачы
                                 суб'ектам гаспадарання спецыяльнага
                                 дазволу (лiцэнзii) на арганiзацыю
                                 навучальных устаноў


                               АНАЛIЗ
        састава пачасавiкоў за 199_____/199____ вучэбны год

 ---T---------------------T-----T----------------------------------¬
 ¦NN¦Састаў пачасавiкоў   ¦Усяго¦                У тым лiку        ¦
 ¦пп¦                     ¦     +--------T--------T----------------+
 ¦  ¦                     ¦     ¦доктар  ¦кандыдат¦не маюць вучонай¦
 ¦  ¦                     ¦     ¦навук,  ¦навук,  ¦ступенi, звання ¦
 ¦  ¦                     ¦     ¦прафесар¦дацэнт  ¦                ¦
 L--+---------------------+-----+--------+--------+-----------------
  1. Работнiкi цэнтральнага
     апарату мiнiстэрстваў,
     ведамстваў, грамадскiх
     арганiзацый

  2. Работнiкi аб'яднанняў,
     прадпрыемстваў,
     арганiзацый, устаноў

  3. Работнiкi НДI i КБ

  4. Выкладчыкi ВНУ, IПК

  5. Работнiкi НДС iнстытута

  6. Другiя

                                     Дадатак 8
                                     да Палажэння аб парадку выдачы
                                     суб'ектам гаспадарання
                                     спецыяльнага дазволу (лiцэнзii)
                                     на арганiзацыю навучальных
                                     устаноў


                              ЗВЕСТКI
     аб забеспячэннi адукацыйнага працэсу вучэбнай лiтаратурай
      ________________________________________________________
                   (назва адукацыйнай установы)

                                   (па складу на                 )

 ----T---------------T-----------T--------------------------------¬
 ¦ NN¦Назва прадмета ¦Колькасць  ¦Забеспячэнне навучэнцаў,        ¦
 ¦ пп¦(курс,         ¦навучэнцаў,¦выхаванцаў вучэбнай лiтаратурай,¦
 ¦   ¦дысцыплiны)    ¦выхаванцаў,¦зазначанай у вучэбнай праграме  ¦
 ¦   ¦вучэбнага плана¦вывучаючых ¦(курса дысцыплiны) у якасцi     ¦
 ¦   ¦па гадах       ¦прадмет    ¦абавязковай                     ¦
 ¦   ¦навучання      ¦(курс,     +-------------------T------------+
 ¦   ¦               ¦дысцыплiну)¦Пералiк лiтаратуры,¦Колькасць   ¦
 ¦   ¦               ¦           ¦назва, год i месца ¦экз./чал.   ¦
 ¦   ¦               ¦           ¦выдання            ¦            ¦
 L---+---------------+-----------+-------------------+-------------

 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1953/12.
 Дата: 27.06.97 г.  


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations