ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
8 лiпеня 1997 г. № 381
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ВУЧЭБНЫХ
АБ'ЯДНАННЯХ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНЫХ I СЯРЭДНIХ
СПЕЦЫЯЛЬНЫХ НАВУЧАЛЬНЫХ УСТАНОЎ
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратил силу приказом Министерства образования от 22 марта
2006 г. № 169
У мэтах стварэння ўмоў для развiцця сiстэмы бесперапыннай
прафесiянальнай адукацыi, удасканалення падрыхтоўкi квалiфiкаваных
рабочых i спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй загадваю:
1. Зацвердзiць прыкладнае Палажэнне аб вучэбных аб'яднаннях
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў.
Увесцi ў дзеянне ўказанае Палажэнне з 1 жнiўня 1997 г.
2. Упраўленням прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай
адукацыi (Ганчар Э.М., Кiрылюк Л.Я.) давесцi прыкладнае Палажэнне да
ведама ўпраўленняў адукацыi абл(Мiнгар)выканкамаў, дырэктараў
прафесiянальна-тэхнiчных i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
i забяспечыць кантроль за вызначаным парадкам стварэння вучэбных
аб'днанняў.
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
08.07.1997 № 381
ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
аб вучэбных аб'яднаннях прафесiянальна-тэхнiчных i
сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў
1. Агульныя палажэннi
1. Вучэбнае аб'яднанне "Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная
ўстанова - сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова" ("ПТНУ-ССНУ")
(далей - аб'яднанне) з'яўляецца адной з форм практычнай рэалiзацыi
прынцыпа бесперапыннасцi прафесiянальнай адукацыi i ствараецца ў
мэтах найбольш эфектыўнага выкарыстання ў навучальным працэсе
пераваг агульнаспецыяльнай i прафiлюючай падрыхтоўкi ў сярэдняй
спецыяльнай i прафесiянальна-практычнай падрыхтоўкi ў
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных установах.
2. Галоўнымi задачамi аб'яднання з'яўляюцца:
- стварэнне спрыяльных умоў для рэалiзацыi адукацыйных запытаў
асобы ў галiне прафесiянальнай адукацыi, яе прафесiянальнага
станаўлення i росту;
- удасканаленне вучэбна-выхаваўчага працэсу, якое мае на ўвазе
бесперапыннасць, адкрытасць, гiбкасць, варыятыўнасць i пераемнасць у
змесце, формах i метадах падрыхтоўкi квалiфiкаваных рабочых i
спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй, распрацоўка i
апрабацыя новых методык i тэхналогiй навучання i выхавання
навучэнцаў ПТНУ i ССНУ;
- задавальненне патрэбнасцi народнай гаспадаркi ў
квалiфiкаваных кадрах розных узроўняў адукацыi i квалiфiкацыi;
- карэннае павышэнне якасцi прафесiйнай падрыхтоўкi навучэнцаў
за кошт пераемнасцi i ўзаемасувязi зместу сярэдняй спецыяльнай i
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, больш поўнага i эфектыўнага
выкарыстання наяўнага кадравага патэнцыялу i вучэбна-матэрыяльнай
базы навучальных устаноў, якiя ўваходзяць у аб'яднанне;
- удасканаленне iснуючых механiзмаў адбору абiтурыентаў i
фармiравання кантынгенту сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў,
забеспячэнне высокага ўзроўню агульнаадукацыйнай i прафесiянальнай
падрыхтоўкi выпускнiкоў, якi дазваляе паспяхова працягваць навучанне
ў ВНУ па сiстэме бесперапыннай прафесiянальнай адукацыi.
3. У сваёй дзейнасцi аб'яднанне кiруецца дзеючым заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь, прыкладнымi палажэнямi аб сярэднiх спецыяльных
(вучылiшча, тэхнiкум, каледж, вышэйшы каледж) i
прафесiянальна-тэхнiчных (прафесiянальна-тэхнiчнае вучылiшча,
вышэйшае прафесiянальнае i тэхнiчнае вучылiшча, рэгiянальныя
цэнтры прафесiянальнай адукацыi) навучальных установах,
нарматыўнымi дакументамi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь,
iншых органаў кiравання, у непасрэдным падпарадкаваннi якiх
знаходзяцца ўваходзячыя ў аб'яднанне навучальныя ўстановы, i гэтым
Палажэннем.
4. Аб'яднанне навучальных устаноў сiстэмы Мiнадукацыi
ствараецца загадам Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь на
падставе сумесных прапаноў навучальных устаноў i ўпраўленняў
адукацыi абл(Мiнгар)выканкамаў, якiм непасрэдна падпарадкаваны
прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя ўстановы.
Аб'яднанне навучальных устаноў, не ўваходзячых ў сiстэму
Мiнадукацыi, ствараецца па iх сумеснай прапанове загадам
рэспублiканскага органа дзяржаўнага кiравання, якому падпарадкаваны
гэтыя навучальныя ўстановы.
Аб'яднанне навучальных устаноў, якiя ўваходзяць у сiстэмы
розных мiнiстэрстваў i iншых рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага
кiравання, ствараецца сумесным загадам адпаведных рэспублiканскiх
органаў дзяржаўнага кiравання на падставе сумесных прапаноў
навучальных устаноў i органаў кiравання, якiм яны непасрэдна
падпарадкаваны.
5. Сярэднiя спецыяльныя i прафесiянальна-тэхнiчныя навучальныя
ўстановы ўваходзяць у аб'яднанне на правах поўнай юрыдычнай i
фiнансавай самастойнасцi.
Кожная навучальная ўстанова, што ўваходзiць у аб'яднане, мае
права свабоднага выхаду з яго.
Спыненне дзейнасцi аб'яднання (выхад удзельнiкаў з саставу
аб'яднання) ажыццяўляецца ў аналагiчным парадку, на падставе
адпаведных прапаноў удзельнiкаў (удзельнiка) аб'яднання.
6. Аб'яднанне арганiзуе сваю дзейнасць на падставе гадавога (цi
на iншы, устаноўлены саветам аб'яднання тэрмiн) i перспектыўных
планаў работы.
2. Арганiзацыя вучэбна-выхаваўчага працэсу
7. Бесперапынная падрыхтоўка рабочых i спецыялiстаў з сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй у рамках аб'яднання ажыццяўляецца па прынцыпу
паэтапнага авалодання адукацыйнымi ўзроўнямi па адзiных (узгодненых)
вучэбных планах i праграмах, распрацаваных аб'яднаннем (навучальнымi
ўстановамi) i зацверджаных ва ўстаноўленым парадку Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
8. На першым этапе навучання (у ПТНУ), як правiла,
прадугледжваецца завяршэнне агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi i
прыманне рабочай квалiфiкацыi (квалiфiкацый) па прафесii (прафесiях)
на ўзроўнi не нiжэй 2-3 квалiфiкацыйнага разраду.
9. Пераход навучэнцаў на другi этап навучання (у ССНУ) для
атрымання сярэдняй спецыяльнай адукацыi ажыццяўляецца ў адпаведнасцi
з Палажэннем аб умовах i парадку залiчэння навучэнцаў ПТНУ у ССНУ у
рамках вучэбнага аб'яднання "ПТНУ-ССНУ", распрацаванага аб'яднаннем
самастойна з улiкам патрабаваняў Тыпавых правiлаў прыёму ў ССНУ i
зацверджанага Саветам аб'яднання па ўзгадненню з органам кiравання,
загадам якога створана аб'яднанне.
10. Тэрмiны навучання на кожным з этапаў вызначаюцца вучэбнымi
планамi.
11. Пералiк спецыяльнасцей, па якiх ажыццяўляецца паэтапнае
бесперапыннае навучанне квалiфiкаваных рабочых i спецыялiстаў з
сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у рамках аб'яднання ўзгадняецца з
органам кiравання, загадам якога створана аб'яднанне.
3. Кiраванне аб'яднаннем
12. Кiраўнiцтва дзейнасцю аб'яднання ажыццяўляе Савет
аб'яднання, якi ствараецца на парытэтных пачатках з прадстаўнiкоў
гэтых навучальных устаноў. У састаў Савета ўваходзяць прадстаўнiкi
ад адмiнiстрацыi, выкладчыкаў, майстроў вытворчага навучання i
грамадскiх арганiзацый ССНУ i ПТНУ.
13. Савет узначальваюць сустаршынi-кiраўнiкi ўдзельнiчаючых у
аб'яднаннi навучальных устаноў, якiя маюць роўныя правы.
14. Савет аб'яднання:
- арганiзуе (пры неабходнасцi) распрацоўку i зацвярджае
палажэнне аб аб'яднаннi;
- распрацоўвае i зацвярджае гадавыя i перспектыўныя планы
работы аб'яднання;
- арганiзуе распрацоўку i ўдасканаленне вучэбных планаў i
праграм бесперапыннай падрыхтоўкi рабочых i спецыялiстаў з сярэдняй
спецыяльнай адукацыяй з улiкам запытаў заказчыкаў кадраў i iнтарэсаў
навучальных устаноў, што ўваходзяць у аб'яднанне;
- арганiзуе распрацоўку i зацвярджае па ўзгадненню з органам
кiравання, загадам якога створана аб'яднанне, Палажэнне аб умовах i
парадку залiчэння навучэнцаў ПТНУ ў ССНУ ў рамках вучэбнага
аб'яднання "ПТНУ-ССНУ";
- арганiзуе падрыхтоўку i правядзенне сумесных пасяджэнняў
педагагiчных саветаў, метадычных i цыклавых камiсiй, канферэнцый,
семiнараў, творчых выстаў i iншых мерапрыемстваў, абмен вопытам
работы.
15. Пасяджэннi Савета праводзяцца не радзей 2 разоў у год, а
таксама па меры неабходнасцi, у перыяд памiж пасяджэннямi Савета
рашэннi бягучых пытанняў ажыццяўляюцца сустаршынямi.
16. Для арганiзацыi метадычнага забеспячэння
вучэбна-выхаваўчага працэсу з лiку адмiнiстрацыi, выкладчыкаў i
майстроў вытворчага навучання i каледжа можа стварацца метадычны
савет аб'яднання, якi каардынуе метадычную работу навучальных
устаноў, якiя ўваходзяць у аб'яднанне i дзейнiчае на падставе
Палажэння, зацверджанага Саветам аб'яднання.
4. Правы i абавязкi
навучальных устаноў - удзельнiкаў аб'яднання
17. Правы i абавязкi ўдзельнiкаў аб'яднання вызначаюцца
Палажэннямi аб сярэдняй спецыяльнай i прафесiянальна-тэхнiчнай
навучальных установах (ПТВ, ВПВ, ВТВ, ЦПА), дадзеным Палажэннем, а
таксама двухбаковымi дагаворамi, якiя могуць заключацца ва
ўстаноўленым парадку.
18. Удзельнiкi аб'яднання маюць права ва ўстаноўленым парадку
ўносiць на разгляд органа кiравання, загадам якога яно створана,
прапановы па ўдасканаленню i спыненню дзейнасцi аб'яднання, пры
гэтым спыненне дзейнасцi аб'яднання не мяняе статуса ўваходзячых у
яго навучальных устаноў.
19. Сярэдняя спецыяльная навучальная ўстанова:
- ажыццяўляе падрыхтоўку спецыялiстаў з сярэдняй спецыяльнай
адукацыяй з лiку асоб, залiчаных у ССНУ ў адпаведнасцi з Палажэннем
аб умовах i парадку залiчэння навучэнцаў ПТНУ у ССНУ у рамках
вучэбнага аб'яднання "ПТНУ-ССНУ";
- аказвае дапамогу выкладчыкам вучылiшча ў павышэннi
квалiфiкацыi, прадстаўляе магчымасць карыстацца тэхнiчнай i
метадычнай дакументацыяй;
- прадстаўляе магчымасць выкладчыкам i навучэнцам ПТНУ
карыстацца бiблiятэкай, вучэбнымi лабараторыямi, спартыўнай базай
ССНУ;
- па меры неабходнасцi накiроўвае сваiх выкладчыкаў i
спецыялiстаў для правядзення заняткаў з навучэнцамi ПТНУ i ўдзелу ў
рабоце экзаменацыйнай камiсii.
20. Прафесiянальна-тэхнiчная навучальная ўстанова:
- праводзiць прафарыентацыйную работу па прыцягненню на
навучанне найбольш падрыхтаваных выпускнiкоў школ;
- ажыццяўляе адбор i падрыхтоўку навучэнцаў для прадаўжэння
навучання ў ССНУ па iнтэгрыраваным планам;
- прадастаўляе магчымасць выкладчыкам, спецыялiстам i
навучэнцам ССНУ карыстацца бiблiятэкай, лабараторыямi i майстэрнямi,
спартыўнай базай ПТНУ.
21. Аб'яднанне дзейнiчае ў адпаведнасцi з гэтым прыкладным
Палажэннем або распрацоўвае на яго падставе сваё уласнае палажэнне,
у якiм адлюстроўваецца спецыфiка яго дзейнасцi i дзейнасцi
ўваходзячых у аб'яднанне навучальных устаноў, i якое зацвярджаецца
Саветам аб'яднання.
|