Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 17 июля 1997 г. №404 "Аб Палажэннi аб педагагiчным савеце дзiцячай дашкольнай установы Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       17 лiпеня 1997 г. № 404

 АБ ПАЛАЖЭННI АБ ПЕДАГАГIЧНЫМ САВЕЦЕ ДЗIЦЯЧАЙ ДАШКОЛЬНАЙ 
 УСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     Загадваю:
     1. Зацвердзiць   Палажэнне  аб   педагагiчным  савеце  дзiцячай
дашкольнай установы Рэспублiкi Беларусь (дадаецца).
     2. Упраўленню  дашкольнага  выхавання  (Карасцялёва  Т.М.) да 1
жнiўня 1997 г.  давесцi да ведама дашкольных устаноў,  упраўленняў i
аддзелаў   адукацыi  Палажэнне  аб  педагагiчным  савеце  дашкольнай
установы Рэспублiкi Беларусь.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Загад
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               17.07.1997 № 404

                             ПАЛАЖЭННЕ
                 аб педагагiчным савеце дашкольнай
                    установы Рэспублiкi Беларусь

     Педагагiчны савет  з'яўляецца  пастаянна  дзеючым  калегiяльным
органам  дашкольнай  установы.  Ён ствараецца ў дашкольных установах
усiх  вiдаў,  тыпаў   i   профiльнасцi   незалежна   ад   ведамаснай
падпарадкаванасцi, дзе працуе больш за тры выхавацелi.
     У сваёй дзейнасцi педагагiчны савет кiруецца Законам Рэспублiкi
Беларусь "Аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь",  прыкладным Палажэннем
аб дзiцячай дашкольнай установе i гэтым Палажэннем.

                   I. Задачы педагагiчнага савета

     Галоўнымi задачамi педагагiчнага савета з'яўляюцца:
     - вызначэнне  шляхоў  рэалiзацыi  выбранага  зместу выхавання i
навучання (планаў,  праграм выхавання i навучання дзяцей дашкольнага
ўзросту);
     - мабiлiзацыя намаганняў педагагiчнага калектыву  на  павышэнне
ўзроўню   выхаваўча-навучальнага  працэсу,  развiццё  здольнасцей  i
iнтарэсаў дзяцей;
     - павышэнне   навукова-педагагiчнай   квалiфiкацыi   педагогаў,
развiццё iх творчых iнiцыятыў;
     - укараненне  ў  практыку  дасягненняў  педагагiчнай  навукi  i
перадавога педагагiчнага вопыту.

               II. Змест работы педагагiчнага савета

     У адпаведнасцi з ускладзенымi на яго задачамi педагагiчны савет
вырашае наступныя пытаннi:
     - разглядае i зацвярджае планы  работы  дашкольнай  установы  i
савета;
     - пры неабходнасцi  ўносiць  прапановы  ў  гарадскiя  (раённыя)
аддзелы адукацыi па рэжыму работы дашкольнай установы;
     - вызначае шляхi дыферэнцыяцыi навучальнага працэсу;
     - прымае  рашэнне  аб  правядзеннi  эксперыментальнай работы па
ўсiх напрамках дзейнасцi.
     На пасяджэннях   педагагiчнага   савета   могуць  заслухоўвацца
пытаннi арганiзацыi i якасцi выхаваўча-навучальнага працэсу, асобных
вiдаў дзейнасцi,  iнфармацыi,  справаздачы,  паведамленнi загадчыка,
яго  намеснiкаў  i  супрацоўнiкаў,   прадстаўнiкоў   прадпрыемстваў,
медыцынскiх,  грамадскiх  i  iншых  арганiзацый  па розных напрамках
дзейнасцi дашкольнай установы.
     Кожнае пасяджэнне пачынаецца, як правiла, з iнфармацыi адказных
асоб або загадчыка аб выкананнi папярэднiх рашэнняў цi даручэнняў.

    III. Склад педагагiчнага савета i арганiзацыя яго дзейнасцi

     У склад педагагiчнага савета  ўваходзяць:  загадчык  дашкольнай
установы (старшыня),       намеснiкi      старшынi,      выхавацелi,
выхавацель-метадыст,   музычныя   кiраўнiкi,   кiраўнiк    фiзiчнага
выхавання, iншыя педагагiчныя работнiкi.
     Члены педагагiчнага савета  маюць  права  ў  межах  кампетэнцыi
савета ўносiць на разгляд савета пытаннi,  звязаныя з удасканаленнем
работы дашкольнай установы.
     У неабходных   выпадках  на  пасяджэннi  педсавета  запрашаюцца
старшыня i члены савета дашкольнай установы,  медыцынскiя работнiкi,
прадстаўнiкi прадпрыемстваў i грамадскiх арганiзацый, бацькi i iншыя
асобы. Усе запрошаныя карыстаюцца правам дарадчага голасу.
     Педагагiчны савет  выбiрае  са свайго складу сакратара тэрмiнам
на адзiн год.
     Педагагiчны савет працуе па плану,  якi зацвярджаеца саветам на
кожны навучальны год.  У выпадках  неабходнасцi  могуць  праводзiцца
пазапланавыя   пасяджэннi.   Парадак   работы  педагагiчнага  савета
вызначаецца статутам дашкольнай установы.
     Рашэннi педагагiчнага   савета   прымаюцца   простай  большасцю
галасоў пры наяўнасцi дзвюх трэцiх яго членаў.  Пры роўнай колькасцi
галасоў   рашаючым   з'яўляецца  голас  старшынi  савета  (загадчыка
дашкольнай установы).
     Арганiзацыю дзейнасцi  па  выкананню  абавязковых  рашэнняў,  а
таксама  рэкамендацый  педагагiчнага  савета   ажыццяўляе   загадчык
дашкольнай установы. У выпадку нязгоды з рашэннем савета ён прыпыняе
правядзенне рашэння ў жыццё i выносiць вырашэнне  дадзенага  пытання
на  разгляд  савета  дашкольнай  установы  цi  гарадскога (раённага)
аддзела адукацыi.
     На пасяджэннях  педагагiчнага  савета  вядзецца  пратакол,  дзе
фiксуецца ход абмеркавання пытанняў,  якiя вынесены  на  педагагiчны
савет,   прапановы  i  заўвагi  яго  членаў  i  адпаведнае  рашэнне.
Пратакольна афармляюцца вынiкi работы дашкольнай установы па асобных
пытаннях   выхаваўча-навучальнага   працэсу,  прынятыя  педагагiчным
саветам.  Кожны  пратакол  падпiсваецца   старшынёй   i   сакратаром
педагагiчнага савета.
     Кнiга пратаколаў   педагагiчнага    савета    пранумароўваецца,
прашнуроўваецца, змацоўваецца подпiсам загадчыка дашкольнай установы
i пячаткай дашкольнай установы.
     Нумарацыя пратаколаў аднаўляецца з пачатку кожнага навучальнага
года.
     Поруч з  пратаколамi  педсавета  могуць  быць  дадаткi да яго з
дакладамi i выступленнямi,  якiя не ўвайшлi ў пратакол,  з  паметкай
"Даклад (выступленне) дадаецца".
     Кнiга пратаколаў захоўваецца ў справах  дашкольнай  установы  ў
адпаведнасцi  з  Iнструкцыяй аб вядзеннi дакументацыi,  зацверджанай
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations