Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 4 сентября 1997 г. №493 "Прыкладнае палажэнне аб Рэспублiканскiм цэнтры рэабiлiтацыi дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннямi слыху (iнтэрнатнага тыпу)"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


        ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      4 верасня 1997 г. № 493

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРЫКЛАДНАГА ПАЛАЖЭННЯ АБ РЭСПУБЛIКАНСКIМ ЦЭНТРЫ
 РЭАБIЛIТАЦЫI ДЗЯЦЕЙ ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ З ПАРУШЭННЯМI
 СЛЫХУ (IНТЭРНАТНАГА ТЫПУ)

     З мэтай  стварэння  максiмальна  спрыяльных умоў для навучання,
выхавання   i   сацыяльнай   рэабiлiтацыi   дзяцей   з   парушэннямi
псiхафiзiчнага  развiцця  i  выканання артыкула 27 Закона Рэспублiкi
Беларусь "Аб правах дзiцяцi" i ў адпаведнасцi з Законам "Аб адукацыi
ў  Рэспублiцы  Беларусь"  i  пастановай  Савета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад  10  мая  1993  г. № 304   "Аб  зацвярджэннi  прыкладных
палажэнняў  аб  адукацыйных  i  выхаваўчых  установах i арганiзацыях
сiстэмы адукацыi, узораў дакументаў аб адукацыi" загадваю:
     1. Зацвердзiць Прыкладнае палажэнне аб  Рэспублiканскiм  цэнтры
рэабiлiтацыi   дзяцей   дашкольнага   ўзросту  з  парушэннямi  слыху
(iнтэрнатнага тыпу).
     2. Упраўленню  дашкольнага выхавання (Карасцялёва Т.М.) давесцi
дадзены загад да ведама абласных,  Мiнскага  гарадскога  ўпраўленняў
адукацыi.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

 УЗГОДНЕНА              УЗГОДНЕНА                ЗАЦВЕРДЖАНА
 Намеснiк               Першы намеснiк           Загад
 Мiнiстра фiнансаў      Мiнiстра аховы здароўя   Мiнiстра адукацыi
 Рэспублiкi Беларусь    Рэспублiкi Беларусь      Рэспублiкi Беларусь
 А.Ф.Галаў              У.М.Арэхоўскi            04.09.1997 № 493

 УЗГОДНЕНА
 Намеснiк
 Мiнiстра працы
 Рэспублiкi Беларусь
 А.П.Колас

                        ПРЫКЛАДНАЕ ПАЛАЖЭННЕ
     аб Рэспублiканскiм цэнтры рэабiлiтацыi дзяцей дашкольнага
                    ўзросту з парушэннямi слыху
                        (iнтэрнатнага тыпу)

                       1. Агульныя палажэннi

     1. Рэспублiканскi цэнтр рэабiлiтацыi дзяцей дашкольнага ўзросту
з  парушэннямi  слыху  (у  далейшым - РЦР) ствараецца  Мiнiстэрствам
адукацыi i  з'яўляецца  дзяржаўнай  выхаваўча-навучальнай  установай
iнтэрнатнага   тыпу,   у  якой  створаны  ўсе  ўмовы,  каб  поўнасцю
забяспечыць патрэбы  бацькоў  у  выхаваннi,  навучаннi,  карэкцыi  i
рэабiлiтацыi дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннямi слыху.
     1.2. Асноўнымi задачамi РЦР з'яўляюцца:
     - забеспячэнне  ўсебаковага  развiцця глухiх дзяцей i дзяцей са
слабым слыхам на аснове ўлiку iх узроставых, псiхiчных магчымасцей i
далучэнне да ўсяго, што даступна для авалодання iх адналеткамi, якiя
чуюць;
     - арганiзацыя  спецыяльнай  выхаваўча-адукацыйнай i карэкцыйнай
работы з улiкам  структуры  дэфекту  i  iндывiдуальных  асаблiвасцей
дзяцей;
     - стварэнне  аптымальных  умоў  для  выхавання,   навучання   i
развiцця   дзяцей   з  недахопамi слыху  з  улiкам  iх  пазнавальных
магчымасцей i iндывiдуальных здольнасцей;
     - забеспячэнне  фiзiчнага  i  псiхiчнага здароўя,  фармiраванне
асобы дзiцяцi;
     - стварэнне  i ажыццяўленне мер па сацыяльнай,  псiхалагiчнай i
медыцынскай рэабiлiтацыi дзяцей з парушэннямi слыху;
     - аказанне  метадычнай,  кансультацыйнай  i практычнай дапамогi
бацькам (асобам, якiя iх замяняюць), а таксама дашкольным установам,
працуючым   з   дзецьмi,   якiя  маюць  недахопы  слыху;  прапаганда
дэфекталагiчных i псiхалагiчных ведаў.
     1.3. У   сваёй   дзейнасцi  РЦР  кiруецца  законамi  Рэспублiкi
Беларусь,  указамi i распараджэннямi Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь,
пастановамi  i  распараджэннямi  Урада  Рэспублiкi Беларусь i iншымi
дзеючымi  заканадаўчымi  актамi  Рэспублiкi  Беларусь,  мiжнароднымi
актамi   ў   вобласцi  аховы  правоў  дзiцяцi,  нарматыўнымi  актамi
Мiнiстэртсва адукацыi Рэспублiкi Беларусь,  Прыкладным палажэннем аб
спецыяльнай  дзiцячай  дашкольнай  установе  для дзяцей з недахопамi
разумовага i фiзiчнага развiцця, гэтым Прыкладным палажэннем.
     1.4. У            правядзеннi           выхаваўча-навучальнага,
медыка-рэабiлiтацыйнага  працэсу,  умацаваннi  матэрыяльна-тэхнiчнай
базы   РЦР   узаемадзейнiчае  са  школамi,  дашкольнымi  ўстановамi,
працоўнымi  калектывамi  прадпрыемстваў,  арганiзацый  розных   форм
уласнасцi,  а таксама з установамi аховы здароўя,  культуры, спорту,
таварыствамi глухiх,  творчымi  саюзамi,  вышэйшымi  навучальнымi  i
навукова-даследчымi ўстановамi, сродкамi масавай iнфармацыi.
     1.5. РЦР  i  сям'я   будуюць   свае   адносiны   на   прынцыпах
пераемнасцi,  супрацоўнiцтва,  адкрытасцi.  РЦР  разам з сям'ёй нясе
адказнасць перад грамадствам i дзяржавай за выхаванне дзяцей.
     1.6. На  аснове  гэтага  Прыкладнага палажэння РЦР распрацоўвае
свой статут са зводам правiл i  палажэнняў,  якiя  вызначаюць  мэты,
задачы,  правы,  арганiзацыю,  структуру  i  парадак яго дзейнасцi ў
сiстэме адукацыi.

          2. Арганiзацыя, структура i асновы дзейнасцi РЦР

     2.1. РЦР  у  сваёй  дзейнасцi  падпарадкоўваецца   Мiнiстэрству
адукацыi.
     2.2. У РЦР ва ўзросце ад 2 да 7-8 гадоў прымаюцца:
     - дзецi-сiроты;
     - дзецi,  якiя  засталiся  без  апекi  бацькоў   (бацькi   якiх
пазбаўлены бацькоўскiх правоў,  прызнаны недзеяздольнымi,  асуджаны,
знаходзяцца на працяглым лячэннi,  месца пражывання  якiх  невядома,
дзецi,  адабраныя  ў  бацькоў  паводле рашэння суда,  ад якiх бацькi
адмовiлiся, падкiнутыя дзецi);
     - дзецi, якiя маюць бацькоў, цi асоб, якiя iх замяняюць.
     2.3. РЦР працуе па iнтэрнатнай сiстэме.
     2.4. У  летнi перыяд дзецi праходзяць аздараўленне на базе дач,
летнiкаў, аздараўленчых комплексаў i iнш.
     2.5. Камплектаванне  груп  дзецьмi  пачынаецца  з  1  чэрвеня i
заканчваецца да 1 верасня.
     Пры неабходнасцi  i  наяўнасцi  месцаў прыём дзяцей вядзецца на
працягу года.
     2.6. Залiчэнне  дзяцей у РЦР вядзецца па прад'яўленнi наступных
дакументаў:
     - накiравання дыягностыка-рэабiлiтацыйнага цэнтра;
     - заключэння  Рэспублiканскага  (абласнога)  цэнтра   паталогii
слыху, голасу, мовы;
     - заявы бацькоў цi асоб, якiя iх замяняюць;
     - выпiскi  з  гiсторыi  развiцця дзiцяцi з заключэннем аб стане
здароўя;
     - даведкi аб адсутнасцi кантактаў з iнфiцыраванымi хворымi;
     - пасведчання аб нараджэннi дзiцяцi.
     Для дзяцей-сiрот i дзяцей,  якiя засталiся без  апекi  бацькоў,
дадаткова неабходны наступныя дакументы:
     - рашэнне адмiнiстрацыi раёна (горада) аб накiраваннi дзiцяцi ў
РЦР пры немагчымасцi яго  ўсынаўлення  (удачарэння),  уладкавання  ў
апякунскую (прыёмную) сям'ю або дзiцячы дом сямейнага тыпу;
     - дакументы аб бацьках цi асобах, якiя iх замяняюць;
     - даведка аб наяўнасцi i месцажыхарстве братоў,  сясцёр,  iншых
блiзкiх сваякоў;
     - даведка  аб  маёмасцi,  што  засталася  пасля смерцi бацькоў,
iншай маёмасцi, звесткi аб асобах, што адказваюць за яе захаванне;
     - дакументы аб захаваннi жылога памяшкання за непаўналетнiм;
     - пенсiйная кнiжка дзiцяцi;
     - копiя  рашэння  суда аб спагнаннi алiментаў (пры атрыманнi iх
на дзiця адным з бацькоў цi асобай, якая iх замяняе).
     2.7. Групы камплектуюцца згодна з профiлям  i  могуць  быць  як
аднаўзроставымi,   так   i  для  дзяцей  рознага  ўзросту  (па  тыпу
сямейных).
     2.8. Нормы напаўняльнасцi груп у РЦР:
     - глухiх дзяцей  -  да 6 чалавек;
     - дзяцей са слабым слыхам i позняй стратай слыху:  раннi ўзрост
(да 3 гадоў) - да 6 чалавек; дашкольны ўзрост (ад 3 да 7 гадоў) - да
8 чалавек;
     - з камбiнаванымi дэфектамi  -  да 6 чалавек.
     У рознаўзроставай групе колькасць дзяцей не павiнна  перавышаць
6 чалавек.
     2.9. На  базе  РЦР  для  развiцця  творчых  здольнасцей  дзяцей
арганiзуецца   работа   гурткоў   па  розных  накiрунках  (мастацкай
дзейнасцi, харэаграфii i iнш.).
     2.10. Псiхалагiчнае забеспячэнне выхаваўча-адукацыйнага працэсу
ў РЦР ажыццяўляе псiхолаг.
     2.11. РЦР   зябяспечвае   збалансаванае   харчаванне  дзяцей  у
адпаведнасцi з устаноўленымi нормамi.
     2.12. РЦР  працуе  па  рэжыму  кругласутачнага знаходжання ў iм
дзяцей,  але на яго базе па жаданню бацькоў можа  быць  арганiзавана
работа  з  прыходзячым  кантынгентам  дзяцей па 12-гадзiннаму рэжыму
работы.

                3. Арганiзацыя педагагiчнага працэсу

     3.1. РЦР  вядзе  работу  ў  адпаведнасцi   з   нарматыўнымi   i
праграмна-метадычнымi  дакументамi,  распрацаванымi  i зацверджанымi
Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь,  з  улiкам   жаданняў
бацькоў, магчымасцей РЦР.
     3.2. РЦР можа працаваць па самастойна  распрацаваных  аўтарскiх
праграмах,   якiя   зацверджаны  Мiнiстэрствам  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь.
     3.3. З   мэтай   стварэння  аптымальных  умоў  для  разумовага,
фiзiчнага,    псiхiчнага    i    асобаснага     развiцця     дзiцяцi
выхаваўча-навучальны  працэс  будуецца  на педагагiчна абгрунтаваным
выбары педагогамi праграм,  сродкаў,  форм  i  метадаў  выхавання  i
навучання.
     3.4. РЦР мае права на правядзенне эксперыментальнай  работы  па
ўсiх  напрамках яе дзейнасцi пры наяўнасцi адпаведнага матэрыяльнага
i фiнансавага забеспячэння.
     3.5. Арганiзацыя  i  правядзенне  ўсяго  выхаваўча-навучальнага
працэсу   ў   РЦР   будуецца   па   мадэлi    асобасна арыентаванага
ўзаемадзеяння дарослых i дзяцей.
     3.6. Iндывiдуальныя i падгрупавыя  заняткi  па  карэкцыi  слыху
праводзяцца  з  удзелам  усiх форм мовы i накiраваны на фармiраванне
кампенсатарных навыкаў,  стварэнне ў  дзяцей  базiсу  для  засваення
праграмнага матэрыялу i падрыхтоўкi iх да школы.
     Колькасць, паслядоўнасць i працягласць усiх заняткаў на працягу
дня вызначаецца ў рэжыме работы РЦР.
     3.7. У РЦР ствараецца педагагiчны савет. Асноўнымi задачамi яго
з'яўляюцца  абмеркаванне  i  выбар розных варыянтаў праграм,  форм i
метадаў  выхаваўчай,  навучальнай,  карэкцыйнай  i   рэабiлiтацыйнай
работы  з  дзецьмi,  вызначэнне  шляхоў  рэалiзацыi выбранага зместу
выхавання i навучання дашкольнiкаў, павышэнне навукова-педагагiчнага
i  метадычнага ўзроўню педагогаў.  Акрамя гэтага,  педагагiчны савет
арганiзуе  работу  па   вывучэнню   сучасных   навучальна-выхаваўчых
тэхналогiй,  развiццю  творчых iнiцыятыў педагогаў,  распаўсюджванню
педагагiчнага вопыту,  прымае рашэннi па iншых пытаннях  прафесiйнай
дзейнасцi    педагогаў,    вызначае   сувязi   РЦР   з   грамадскiмi
арганiзацыямi.
     Парадак работы  педагагiчнага  савета вызначаецца Палажэннем аб
педагагiчным савеце дзiцячай дашкольнай установы.

          4. Арганiзацыя лячэбна-рэабiлiтацыйнага працэсу

     4.1. Медыцынскае  абслугоўванне  дзяцей  ажыццяўляецца  штатным
медыцынскiм  персаналам,  якi разам з адмiнiстрацыяй нясе адказнасць
за    здароўе    i    фiзiчнае    развiццё    дзяцей,    правядзенне
лячэбна-прафiлактычных   мерапрыемстваў,   своечасовае   накiраванне
дзяцей на спецыялiзаванае лячэнне,  уключэнне iх  у  рэабiлiтацыйныя
мерапрыемствы,    сiстэматычнае   абследаванне   дзяцей,   захаванне
санiтарна-гiгiенiчных нормаў,  рэжым  i  якасць  харчавання  дзяцей,
дазiроўку iх фiзiчных i разумовых нагрузак.
     4.2. Пры   правядзеннi   лячэбна-рэабiлiтацыйнай   работы,    у
залежнасцi   ад   паказанняў,   дзяцей  кансультуюць  у  iнстытутах,
клiнiках, спецыялiзаваных аддзяленнях бальнiц.
     4.3. У  сваёй  рабоце  медыцынскiя работнiкi кiруюцца загадамi,
iнструкцыямi i iншымi дакументамi, якiя выдаюцца органамi адукацыi i
аховы здароўя.
     4.4. Медыцынскiя работнiкi ажыццяўляюць  санiтарна-асветнiцкую,
метадычную работу   з   персаналам   РЦР,   бацькамi    па    зместу
лячэбна-рэабiлiтацыйнага працэсу,  аздараўленчай работы, накiраваных
на паляпшэнне здароўя дзяцей.

                        5. Прававыя адносiны

     5.1. РЦР  з'яўляецца  юрыдычнай  асобай,  мае  пячатку з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь са сваiм найменнем,  разлiковы
(бягучы) i iншыя рахункi ў банках,  якiя адкрываюцца ва ўстаноўленым
парадку.
     5.2. Рэарганiзацыя    i    лiквiдацыя   РЦР   ажыццяўляецца   ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     5.3. Правы   дзiцяцi,  прадугледжаныя  дзеючым  заканадаўствам,
абараняюцца дзяржавай ва ўстаноўленым парадку.
     5.4. Статыстычная  справаздачнасць ажыццяўляецца ў адпаведнасцi
з патрабаваннямi органаў дзяржаўнай статыстыкi Рэспублiкi Беларусь.
     5.5. Адказнасць службовых асоб за выкананне патрабаванняў аховы
працы,  здароўя дзяцей i работнiкаў  вызначаецца  ў  адпаведнасцi  з
дзеючым заканадаўствам.
     5.6. Персанальную адказнасць за якасць  i  эфектыўнасць  работы
РЦР,  забеспячэнне  аховы  жыцця  i здароўя дзяцей,  умоў працы ўсiх
работнiкаў РЦР нясе дырэктар.

                         6. Упраўленне РЦР

     6.1. РЦР працуе пад агульным кiраўнiцтвам Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
     6.2. Вышэйшым органам упраўлення РЦР  з'яўляецца  агульны  сход
яго работнiкаў i бацькоў, якi праводзiцца не радзей 1 разу ў год.
     Агульны сход:
     - выбiрае  адкрытым  або  тайным  галасаваннем  савет РЦР,  яго
старшыню i намеснiкаў, вызначае тэрмiн iх паўнамоцтваў;
     - зацвярджае  асноўныя  напрамкi  ўдасканалення i развiцця РЦР,
павышэння  якасцi  выхаваўча-навучальнага  працэсу,   умацавання   i
развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы;
     - вырашае   пытаннi,  звязаныя  з  удасканаленнем  кiравання  i
арганiзацыйнай структуры РЦР;
     - прымае ўдзел у абмеркаваннi пытанняў аб выкарыстаннi  наяўных
сродкаў для ўмацавання i развiцця матэрыяльна-тэхнiчнай базы РЦР,  а
таксама iншых пытанняў яго сацыяльнага развiцця.
     6.3. У перыяд памiж  агульнымi  сходамi  органам  самакiравання
выступае савет РЦР.  Парадак выбараў савета, пытаннi яго кампетэнцыi
вызначаюцца статутам РЦР.
     6.4. Кiраванне  выхаваўча-навучальным,  лячэбна-рэабiлiтацыйным
працэсамi   i   бягучай   дзейнасцю  РЦР  ажыццяўляе  дырэктар,  якi
прызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     Дырэктар РЦР:
     - арганiзуе   выхаваўча-навучальны   i   лячэбна-рэабiлiтацыйны
працэсы,  ажжыцяўляе  кантроль  за iх ходам i вынiкамi,  адказвае за
якасць i эфектыўнасць  работы  РЦР,  за  ахову  жыцця  i  ўмацаванне
здароўя дзяцей;
     - стварае  спрыяльныя  ўмовы   для   развiцця   схiльнасцей   i
здольнасцей   дзяцей,  творчага  росту  педагагiчных  i  медыцынскiх
работнiкаў РЦР,  прымяненне iмi перадавых форм i метадаў  выхавання,
навучання,   карэкцыйнай   i  рэабiлiтацыйнай  работы,  ажыццяўленне
педагагiчных эксперыментаў;
     - нясе  адказнасць  за  падбор i правiльную расстаноўку кадраў,
станоўчыя  ўзаемаадносiны  ў  калектыве,   прымае   на   работу   ва
ўстаноўленым парадку работнiкаў РЦР;
     - вызначае штатны расклад,  устанаўлiвае надбаўкi i  ажыццяўляе
прэмiраванне ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам;
     - ажыццяўляе ў адпаведнасцi  з  дзеючымi  нарматывамi  меры  па
арганiзацыi  рацыянальнага  харчавання,  медыцынскага  абслугоўвання
выхаванцаў, стварэнню ўмоў для пражывання, наблiжаных да дамашнiх;
     - выдае  загады,  указаннi,  абавязковыя  для  выканання  ўсiмi
работнiкамi РЦР;
     - уносiць   найбольш   важныя   пытанi  жыццядзейнасцi  РЦР  на
абмеркаванне агульнага  сходу,  савета  РЦР,  педагагiчнага  савета,
перыядычна  робiць  справаздачы аб сваёй дзейнасцi перад калектывам,
бацькамi i вышэйстаячымi органамi;
     - адмяняе рашэннi савета РЦР, калi яны супярэчаць заканадаўству
Рэспублiкi Беларусь, гэтаму Прыкладнаму палажэнню, статуту РЦР;
     - з'яўляецца распарадчыкам крэдытаў,  дзейнiчае ад iмя РЦР, без
даверанасцi прадстаўляе яго ва ўсiх установах i арганiзацыях  розных
форм  уласнасцi,  распараджаецца  маёмасцю  i  сродкамi  РЦР у межах
правоў,  якiя ўстаноўлены Мiнiстэрствам адукацыi, заключае дагаворы,
у  тым  лiку  i  працоўныя,  выдае  даверанасцi,  адкрывае  ў банках
разлiковы i iншыя рахункi.
     Дырэктар можа  быць вызвалены ад займаемай пасады на падставах,
якiя прадугледжаны дзеючым заканадаўствам.
     6.5. Дырэктар   РЦР   мае  намеснiка  па  навучальна-выхаваўчай
рабоце, кандыдатура якога ўзгадняецца з Мiнiстэрствам адукацыi.
     6.6. Правы i абавязкi ўсiх удзельнiкаў выхаваўча-навучальнага i
лячэбна-рэабiлiтацыйнага     працэсаў     вызначаюцца     службовымi
iнструкцыямi,  правiламi ўнутранага працоўнага распарадку,  статутам
РЦР.

                   7. Матэрыяльна-тэхнiчная база
                 i фiнансава-гаспадарчая дзейнасць

     7.1. Матэрыяльна-тэхнiчная   база   ўключае   ў  сябе  будынкi,
транспарт,  тэхнiку i абсталяванне,  iншую маёмасць, якая з'яўляецца
дзярджаўнай уласнасцю i знаходзiцца ў аператыўным упраўленнi РЦР.
     7.2. РЦР валодае,  карыстаецца i распараджаецца замацаванай  за
iм  маёмасцю  у  адпаведнасцi з яго мэтамi,  задачамi i прызначэннем
гэтай маёмасцi ў межах,  вызначаных уласнiкам  або  ўпаўнаважным  iм
органам.
     7.3. РЦР  насе  адказнасць  перад  Мiнiстэрствам  адукацыi   за
захаванне i эфектыўнае выкарыстанне маёмасцi, якая за iм замацавана.
Кантроль за дзейнасцю РЦР у гэтай частцы ажыццяўляецца Мiнiстэрствам
адукацыi.
     7.4. Фiнансаванне дзейнасцi РЦР ажыццяўляецца за кошт бюджэтных
асiгнаванняў.    Дадатковымi   крынiцамi   фiнансавання   з'яўляюцца
паступленнi сродкаў,  атрыманых ад гападарчай дзейнасцi  i  аказання
платных    паслуг,    сродкаў   спонсараў,   добраахвотных   узносаў
аб'яднанняў,  прадпрыемстваў, арганiзацый i ўстаноў i iншых сродкаў,
якiя не забаронены заканадаўствам.
     7.5. Аплата працы работнiкаў РЦР i iх матэрыяльнае стымуляванне
ажыццяўляецца ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     7.6. Дзецi-сiроты  i  дзецi,  якiя засталiся без апекi бацькоў,
забяспечваюцца адзеннем,  абуткам i мяккiм iнвентаром у адпаведнасцi
з дзеючымi нарматывамi.

                       8. Мiжнародныя сувязi

     8.1. РЦР мае права ўздзельнiчаць у  мiжнародным  супрацоўнiцтве
па  праблемах  адукацыi  i выхавання,  устанаўлiваць прамыя сувязi з
замежнымi i мiжнароднымi ўстановамi i арганiзацыямi адукацыi,  у тым
лiку  накiроўваць  на  аснове ўзаемнага пагаднення супрацоўнiкаў для
навучання i стажыровак.
     8.2. Мiжнародная  дзейнась  РЦР  ажыццяўляецца  ва ўстаноўленым
заканадаўставам парадку.
     Правядзенне мерапрыемстваў   па   мiжнароднай   дзейнасцi  можа
ажыццяўляцца  ва  ўстаноўленым  парадку  за   кошт   розных   крынiц
фiнансавання.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations