ГОСУДАРСТВЕННЫЙ ВЫСШИЙ АТТЕСТАЦИОННЫЙ КОМИТЕТ
РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ
ПОСТАНОВЛЕНИЕ ПРЕЗИДИУМА
24 декабря 1997 г. N 179 Протокол N 20/22 г.Минск
Об утверждении Положения о порядке проведения
кандидатских экзаменов и зачета
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу постановлением Высшей аттестационной
комиссией Республики Беларусь от 4 мая 2006 г. № 4
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 7/618 от
12.05.2006 г.)
Президиум ВАК Беларуси ПОСТАНОВЛЯЕТ:
1. Утвердить прилагаемое Положение о порядке проведения
кандидатских экзаменов и зачета.
2. Центральному аппарату ВАК Беларуси осуществить регистрацию
указанного Положения в Министерстве юстиции в установленном порядке.
3. Все сданные в соответствии с действовавшими требованиями
кандидатские экзамены и зачет, дополнительные экзамены и зачеты
считать действительными, при этом зачет по основам информатики и
вычислительной техники засчитывается в качестве зачета по основам
информационных технологий.
Председатель А.П.Достанко
Главный ученый секретарь В.Н.Снопко
ДЗЯРЖАЎНЫ ВЫШЭЙШЫ АТЭСТАЦЫЙНЫ КАМIТЭТ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
(ВАК БЕЛАРУСI)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова прэзiдыума ВАК Беларусi
24 снежня 1997 г. N 179
УЗГОДНЕНА: УЗГОДНЕНА:
Мiнiстр адукацыi Прэзiдэнт Нацыянальнай
Рэспублiкi Беларусь акадэмii навук Беларусi
В.I.Стражаў А.П.Вайтовiч
5 снежня 1997 г. 9 снежня 1997 г.
УЗГОДНЕНА: УЗГОДНЕНА:
Мiнiстр фiнансаў Мiнiстр працы
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
М.П.Корбут I.А.Лях
24 снежня 1997 г. 17 снежня 1997 г.
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ КАНДЫДАЦКIХ ЭКЗАМЕНАЎ I ЗАЛIКУ
===
ПАЛАЖЭННЕ АБ ПАРАДКУ ПРАВЯДЗЕННЯ КАНДЫДАЦКIХ ЭКЗАМЕНАЎ I ЗАЛIКУ
распрацавана Дзяржаўным вышэйшым атэстацыйным камiтэтам Рэспублiкi
Беларусь.
1. Агульныя палажэннi
1.1. Палажэнне аб парадку правядзення кандыдацкiх экзаменаў i
залiку (далей Палажэнне) устанаўлiвае парадак арганiзацыi i
правядзення кандыдацкiх экзаменаў i залiку, дадатковых экзаменаў i
залiкаў i вызначае крынiцы фiнансавання гэтых мерапрыемстваў.
1.2. Дадзенае Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
1.3. Кандыдацкiя экзамены i залiк, а таксама дадатковыя
экзамены i залiкi пры ўмове вызначэння неабходнасцi iх здачы, здаюць
асобы, якiя абучаюцца ў аспiрантуры, ардынатуры, ад'юнктуры (далей
аспiрантура) з адрывам i без адрыву ад вытворчасцi (далей
аспiранты), падрыхтоўваюць дысертацыi ў якасцi суiскальнiкаў вучоных
ступеняў цi самастойна (далей суiскальнiкi).
1.4. Права прымаць кандыдацкiя i дадатковыя экзамены i залiкi
маюць арганiзацыi, незалежна ад форм арганiзацыi i уласнасцi, пры
якiх ва ўстаноўленым парадку адкрыты аспiрантура i (або)
дактарантура (далей арганiзацыi, калi iншае не агаворана ў
Палажэннi). Гэтыя арганiзацыi абавязаны прымаць экзамены i залiкi i
ў аспiрантаў i суiскальнiкаў з iншых арганiзацый, у тым лiку i
замежных, а таксама ў фiзiчных асоб па iх iнiцыятыве ў адпаведнасцi
з устаноўленым парадкам i вызначанымi патрабаваннямi.
1.5. Кiраўнiкi арганiзацый, у якiх праводзiцца прыём
кандыдацкiх экзаменаў i залiку, дадатковых экзаменаў i залiкаў,
нясуць адказнасць за якасць i дакладнасць iх правядзення. Кантроль
за дзейнасцю арганiзацый па падрыхтоўцы i правядзенню экзаменаў i
залiкаў ускладаецца на мiнiстэрствы, iншыя рэспублiканскiя органы
дзяржаўнага кiравання, прэзiдыумы дзяржаўных акадэмiй навук або
iншыя вышэйстаячыя органы кiравання арганiзацый (далей вышэйстаячыя
органы кiравання), а таксама Дзяржаўную iнспекцыю навучальных
устаноў Мiнiстэрства адукацыi i ВАК Беларусi.
2. Кандыдацкiя экзамены i залiк i патрабаваннi да iх
2.1. Кандыдацкiя экзамены i залiк - састаўная частка
падрыхтоўкi навуковых кадраў вышэйшай квалiфiкацыi ў адзiнай
нацыянальнай сiстэме неперарыўнай адукацыi.
2.2. Здача кандыдацкiх экзаменаў i залiку з'яўляецца неад'емнай
часткай iндывiдуальнага плана аспiранта (суiскальнiка) i абавязковай
умовай прадстаўлення i абароны дысертацый на атрыманне вучонай
ступенi кандыдата навук. Кандыдацкiя экзамены i залiк прымаюцца ў
асоб пры ўмове зацвярджэння тэмы дысертацыi ва устаноўленым парадку.
2.3. Кандыдацкiя экзамены праводзяцца па наступных дысцыплiнах:
спецыяльнай дысцыплiне, па якой вядзецца падрыхтоўка дысертацыi, у
адпаведнасцi з дзеючай наменклатурай спецыяльнасцяў навуковых
работнiкаў; фiласофii i замежнай мове. Залiк здаецца па дысцыплiне
"Асновы iнфармацыйных тэхналогiй" з улiкам спецыфiкi адпаведнай
галiны навукi.
2.4. Мэта кандыдацкiх экзаменаў i залiку: выявiць шырыню
кругагляду аспiранта (суiскальнiка) i ступень, у якой ён авалодаў
сучасным узроўнем i метадамi правядзення эксперыментальных i
тэарэтычных даследаванняў, апрацоўкi iх вынiкаў i набыў адпаведную
прафесiйную квалiфiкацыю па канкрэтнай навуковай спецыяльнасцi,
павысiў узровень агульнанавуковай падрыхтоўкi па фiласофii i
замежнай мове, асновах iнфармацыйных тэхналогiй з улiкам спецыфiкi
адпаведнай галiны навукi.
2.5. Для здачы кандыдацкага экзамена па замежнай мове
рэкамендуецца адна з наступных моў: англiйская, нямецкая,
французская, iтальянская або iспанская.
Грамадзяне iншых краiн, якiя свабодна валодаюць адной з
названых моў i не валодаюць беларускай або рускай мовамi, здаюць у
якасцi замежнай мовы беларускую або рускую мову.
2.6. Для здачы кандыдацкага экзамена па замежнай мове аспiрант
(суiскальнiк) мае права выбраць замежную мову, якую ён вывучаў у
вышэйшай навучальнай установе, або мову, неабходную яму для работы
над дысертацыяй i наладжвання мiжнародных кантактаў.
2.7. Арганiзацыi, якiя маюць права прымаць кандыдацкiя экзамены
i залiк або вышэйстаячы орган кiравання дадзенай арганiзацыяй,
абавязаны забяспечыць неабходныя ўмовы аспiрантам i суiскальнiкам
для вывучэння дысцыплiн па выбранай навуковай спецыяльнасцi,
замежнай мове, фiласофii, асновах iнфармацыйных тэхналогiй ў
адпаведнасцi з праграмамi-мiнiмум кандыдацкiх экзаменаў i залiку з
улiкам спецыфiкi адпаведнай галiны навукi шляхам арганiзацыi
цыкла(аў) лекцый па гэтых дысцыплiнах, правядзення практычных
заняткаў, кансультацый i розных форм кантролю выканання графiка
працэса абучэння.
Пры немагчымасцi забяспечыць неабходныя ўмовы аспiрантам i
суiскальнiкам для падрыхтоўкi да здачы кандыдацкiх экзаменаў i
залiку па месцы абучэння, арганiзацыi вырашаюць дадзеныя пытаннi па
ўзгадненню са сваiм вышэйстаячым органам кiравання, а таксама могуць
накiроўваць iх для падрыхтоўкi i здачы кандыдацкiх экзаменаў ва
ўстаноўленым парадку ў iншыя арганiзацыi.
У асобных выпадках аспiранты i суiскальнiкi могуць
падрыхтавацца да здачы кандыдацкiх экзаменаў i залiку самастойна.
2.8. Праграмы-мiнiмум, па якiх праводзяцца кандыдацкiя экзамены
i залiк, распрацоўваюцца Нацыянальнай акадэмiяй навук Беларусi,
Акадэмiяй аграрных навук, мiнiстэрствамi, iншымi рэспублiканскiмi
органамi дзяржаўнага кiравання, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца
арганiзацыi, пры якiх дзейнiчаюць аспiрантура i (або) дактарантура,
i зацвярджаюцца ВАК Беларусi.
У праграмах-мiнiмум указваюцца назвы адпаведных кафедраў,
аддзелаў, лабараторый i iншых структурных падраздзяленняў
арганiзацыi(ый), якiя прынялi ўдзел у распрацоўцы праграм-мiнiмум,
прыводзяцца даныя iх узгаднення з адпаведнымi саветамi па абароне
дысертацый, створанымi пры вядучых у адпаведнай галiне навукi
арганiзацыях, i экспертнымi саветамi ВАК Беларусi.
2.9. Кандыдацкi экзамен па навуковай спецыяльнасцi адпаведнай
галiны навукi i залiк па асновах iнфармацыйных тэхналогiй здаюцца ў
аб'ёме, якi складаецца з дзвюх частак: тыпавых праграм-мiнiмум па
гэтых дысцыплiнах, зацверджаных ВАК Беларусi, i дадатковых праграмах
- дадатковай праграме па навуковай спецыяльнасцi i дадатковай
праграме па асновах iнфармацыйных тэхналогiй з улiкам спецыфiкi
адпаведнай галiны навукi, распрацаваных структурным падраздзяленнем
(кафедрай, аддзелам, лабараторыяй) арганiзацыi, у якой прымаецца
адпаведны кандыдацкi экзамен цi залiк, i зацверджанай саветам гэтай
арганiзацыi.
2.10. Дадатковыя праграмы кандыдацкага экзамена па навуковай
спецыяльнасцi i залiку па асновах iнфармацыйных техналогiй з улiкам
спецыфiкi адпаведнай галiны навукi павiнны ўключаць новыя раздзелы
ведаў па гэтых дысцыплiнах, раздзелы, звязаныя з напрамкамi
даследаванняў аспiранта (суiскальнiка), а таксама звесткi пра
адпаведнасць метадаў даследаванняў сучасным патрабаванням у
вызначанай галiне навукi.
3. Дадатковыя экзамены i залiкi
3.1. Аспiрант (суiскальнiк), якi мае вышэйшую адукацыю па
спецыяльнасцi (спецыялiзацыi), якая не адпавядае галiне навукi, па
навуковай спецыяльнасцi якой вядзецца падрыхтоўка дысертацыi,
павiнен здаць дадатковы экзамен у аб'ёме агульнаадукацыйнай праграмы
вышэйшай навучальнай установы па спецыяльнасцi (спецыялiзацыi),
супадаючай або блiзкай да навуковай спецыяльнасцi, па якой вядзецца
падрыхтоўка дысертацыi.
3.2. Адпаведнасць спецыяльнасцi (спецыялiзацыi) вышэйшай
адукацыi аспiранта (суiскальнiка) галiне навукi, па навуковай
спецыяльнасцi якой вядзецца падрыхтоўка або падрыхтавана да абароны
дысертацыя, вызначаецца арганiзацыяй, у якой абучаецца аспiрант
(суiскальнiк) i кантралюецца саветам па абароне дысертацый пры
прыёме дысертацыi да абароны на падставе звестак, якiя прыведзены ў
дыпломе аб вышэйшай адукацыi цi ва ўкладышы да яго.
3.3. Калi змест дысертацыi адносiцца да некалькiх
спецыяльнасцяў навуковых работнiкаў, а таксама ў iншых выпадках,
улiчваючы профiль падрыхтоўваемай дысертацыi i квалiфiкацыю
аспiранта (суiскальнiка), арганiзацыя, у якой ён абучаецца, можа
запатрабаваць здачы iншых кандыдацкiх экзаменаў, а таксама
дадатковых экзаменаў i (або) залiкаў.
4. Арганiзацыя i правядзенне кандыдацкiх i
дадатковых экзаменаў i залiкаў
4.1. Арганiзацыя, якая мае права прымаць кандыдацкiя экзамены i
залiк або вышэйстаячы орган кiравання дадзенай арганiзацыяй, стварае
для правядзення кандыдацкiх экзаменаў камiсiю па кожнай навуковай
спецыяльнасцi, па якiх арганiзацыi нададзена права падрыхтоўкi
кандыдатаў навук, камiсiю для прыёму кандыдацкiх экзаменаў па
фiласофii, камiсiю для прыёму кандыдацкiх экзаменаў па замежнай
мове, а таксама камiсiю для прыёму залiку па асновах iнфармацыйных
тэхналогiй. У тых выпадках, калi неабходна прымаць у аспiрантаў
(суiскальнiкаў) дадатковыя экзамены i залiкi ў межах
агульнаадукацыйных праграм вышэйшых навучальных устаноў, таксама
ствараюцца адпаведныя камiсii. Склад камiсii афармляецца загадам
кiраўнiка арганiзацыi або вышэйстаячага органа кiравання дадзенай
арганiзацыяй.
4.2. У склад камiсii для правядзення кандыдацкiх экзаменаў па
спецыяльнасцях навуковых работнiкаў уключаюцца дактары i кандыдаты
навук, якiя маюць вопыт работы у той галiне навукi, па
спецыяльнасцях якой праводзяцца экзамены. Старшыня камiсii павiнен
быць доктарам навук. Камiсiя па кожнай спецыяльнасцi навуковага
работнiка ствараецца ў колькасцi 3-5 чалавек.
4.3. У склад камiсii для правядзення кандыдацкiх экзаменаў па
фiласофii ўключаюцца спецыялiсты ў галiне фiласофскiх навук, дактары
i кандыдаты навук, выкладчыкi кафедры фiласофii, якiя не маюць
вучонай ступенi. У склад камiсii можа быць уключаны доктар або
кандыдат навук, спецыялiст той галiны навукi, па спецыяльнасцях якой
аспiранты (суiскальнiкi), якiя здаюць кандыдацкi экзамен па
фiласофii, падрыхтоўваюць дысертацыi. Старшыня камiсii павiнен мець
вучоную ступень. Камiсiя ствараецца ў колькасцi 3-5 чалавек.
4.4. У склад камiсii для правядзення кандыдацкiх экзаменаў па
замежнай мове ўключаюцца спецыялiсты ў галiне замежных моў - дактары
i кандыдаты навук, выкладчыкi кафедры замежных моў, якiя не маюць
вучонай ступенi. У склад камiсii можа быць уключаны доктар або
кандыдат навук, якi валодае адпаведнай замежнай мовай i з'яўляецца
спецыялiстам той галiны навукi, па спецыяльнасцях якой аспiранты
(суiскальнiкi), якiя здаюць кандыдацкi экзамен па замежнай мове,
падрыхтоўваюць дысертацыi. Старшыня камiсii, як правiла, павiнен
мець вучоную ступень. Камiсiя ствараецца ў колькасцi 3-5 чалавек.
4.5. У склад камiсii для правядзення залiку па асновах
iнфармацыйных тэхналогiй могуць уключацца як дактары, так i
кандыдаты навук i спецыялiсты без вучонай ступенi, у тым лiку
спецыялiсты той галiны навукi, па навуковых спецыяльнасцях якой
аспiранты (суiскальнiкi) падрыхтоўваюць дысертацыi. Старшыня камiсii
павiнен быць спецыялiстам па профiлю iнфармацыйных тэхналогiй i, як
правiла, мець вучоную ступень. Камiсiя ствараецца ў колькасцi 3-5
чалавек.
4.6. У склад камiсii для правядзення дадатковых экзаменаў i
залiкаў у межах агульнаадукацыйных праграм вышэйшых навучальных
устаноў уключаюцца як дактары, так i кандыдаты навук i спецыялiсты
без вучонай ступенi, у тым лiку спецыялiсты той галiны навукi, па
навуковай спецыяльнасцi якой падрыхтоўваецца дысертацыя. Старшыня
камiсii павiнен мець, як правiла, вучоную ступень. Камiсiя
ствараецца ў колькасцi 3-5 чалавек.
Дапускаецца для аспiранта (суiскальнiка) па яго заяве з дазволу
кiраўнiка арганiзацыi, у якой ён абучаецца, i кiраўнiка вышэйшай
навучальнай установы прысутнiчаць на лекцыях для студэнтаў па
агульнаадукацыйных дысцыплiнах, супадаючых з устаноўленымi для гэтай
асобы дадатковымi экзаменамi i залiкамi i здаваць iх у вызначаным
для студэнтаў парадку. Даведка аб здачы такога экзамена або залiку
падпiсваецца выкладчыкам i дэканам адпаведнага факультэта i
зацвярджаецца кiраўнiком навучальнай установы.
4.7. Камiсii правамоцны праводзiць кандыдацкiя экзамены i
залiк, а таксама дадатковыя экзамены i залiкi, калi ў правядзеннi
ўдзельнiчаюць:
- кандыдацкага экзамена па навуковай спецыяльнасцi - тры члены
камiсii, якiя з'яўляюцца спецыялiстамi ў адпаведнай галiне навукi i
маюць вучоныя ступенi, у тым лiку адзiн доктар навук;
- кандыдацкага экзамена па фiласофii - тры члены камiсii, пры
гэтым два з якiх з'яўляюцца спецыялiстамi у галiне фiласофскiх навук
i маюць вучоныя ступенi;
- кандыдацкага экзамена па замежнай мове - тры члены камiсii,
пры гэтым два з якiх з'яўляюцца спецыялiстамi па замежных мовах i
валодаюць адпаведнай замежнай мовай;
- залiку па асновах iнфармацыйных тэхналогiй - тры члены
камiсii, пры гэтым два з iх павiнны быць спецыялiстамi ў галiне
iнфармацыйных тэхналогiй;
- дадатковага экзамена або залiку - тры члены камiсii, пры
гэтым адзiн з iх павiнен мець, як правiла, вучоную ступень у
адпаведнай галiне навукi.
4.8. На кандыдацкiх экзаменах могуць прысутнiчаць прадстаўнiкi
ВАК Беларусi, органа кiравання, якому падпарадкавана арганiзацыя,
кiраўнiкi дадзенай арганiзацыi.
4.9. Кандыдацкiя экзамены i залiк, як правiла, праводзяцца
арганiзавана ў выглядзе сесiй два разы ў год працягласцю адзiн месяц
кожная ў адпаведнасцi з загадам кiраўнiка арганiзацыi.
Рэкамендуемыя тэрмiны правядзення сесiй: сакавiк-май,
кастрычнiк-снежань.
4.10. Арганiзацыя, якая праводзiць кандыдацкiя экзамены i
залiк, а таксама дадатковыя экзамены i залiкi, абавязана забяспечыць
аспiрантаў (суiскальнiкаў) праграмамi-мiнiмум па спецыяльнасцях
навуковых работнiкаў i па асновах iнфармацыйных тэхналогiй,
дадатковымi праграмамi па гэтых дысцыплiнах, зацверджанымi саветамi
арганiзацый, iншымi праграмамi i вучэбна-метадычнымi матэрыяламi,
рэгламентуючымi правядзенне экзаменаў i залiкаў у дадзенай
арганiзацыi. Арганiзацыi абавязаны паведамiць аб тэрмiнах,
вызначаных для правядзення кандыдацкiх экзаменаў i залiку,
вышэйстаячы орган кiравання, якому яна падпарадкавана, i ВАК
Беларусi, не пазней чым за два тыднi да пачатку сесii.
4.11. Кандыдацкiя экзамены i залiк, дадатковыя экзамены i
залiкi праводзяцца па бiлетах або без бiлетаў па рашэнню камiсii.
Для падрыхтоўкi адказу аспiранты (суiскальнiкi) карыстаюцца
экзаменацыйнымi лiстамi, якiя захоўваюцца пасля здачы экзаменаў i
залiкаў на працягу аднаго года ў арганiзацыi, у якой праводзiцца
здача экзаменаў i залiкаў.
4.12. Члены камiсiй могуць задаваць аспiрантам (суiскальнiкам)
дадатковыя пытаннi ў аб'ёме праграмы-мiнiмум кандыдацкага экзамена
(залiку), дадатковай праграмы кандыдацкага экзамена (залiку), па
матэрыялу рэферата, а таксама ў аб'ёме праграмы экзамена цi залiку
па агульнаадукацыйнай дысцыплiне вышэйшай навучальнай установы.
4.13. Па рашэнню камiсii, узгодненаму з кiраўнiцтвам
арганiзацыi, кандыдацкi экзамен па навуковай спецыяльнасцi ў
залежнасцi ад аб'ёму матэрыяла можа праводзiцца ў 2-3 прыёмы з
выстаўленнем агульнай адзнакi.
4.14. Другая частка кандыдацкага экзамена па навуковай
спецыяльнасцi i залiку па асновах iнфармацыйных тэхналогiй у
адпаведнасцi з дадатковымi праграмамi па рашэнню камiсii можа
праводзiцца па пытаннях, зададзеных па зместу дадатковай праграмы як
непасрэдна на экзамене (залiку), так i ў выглядзе абмеркавання
рэферату, якi рыхтуецца аспiрантам (суiскальнiкам) па пытаннях,
зададзеных камiсiяй за 15 дзён да другой часткi экзамена (залiку).
Рэферат прадстаўляецца камiсii за 5 дзён да здачы экзамена,
рецэнзуецца i ацэньваецца па чатырохбальнай сiстэме адным з членаў
камiсii або iншымi спецыялiстамi па даручэннi старшынi камiсii.
Рэферат пасля экзамена (залiку) захоўваецца ў арганiзацыi разам з
экзаменацыйнымi лiстамi.
4.15. Узровень ведаў аспiрантаў (суiскальнiкаў) пры здачы
кандыдацкiх экзаменаў i залiку, дадатковых экзаменаў i залiкаў
ацэньваецца па чатырохбальнай сiстэме - "выдатна", "добра",
"здавальняюча", "нездавальняюча".
4.16. На кожнага аспiранта (суiскальнiка) запаўняюцца пратаколы
па кожнаму з кандыдацкiх экзаменаў i залiку, а таксама дадатковых
экзаменаў i залiкаў, у якiя ўносяцца пытаннi бiлетаў, зададзеныя
пытаннi, калi экзамен або залiк праводзiцца без бiлетаў, а таксама
дадатковыя пытаннi.
Калi на кандыдацкi экзамен па навуковай спецыяльнасцi (залiк па
асновах iнфармацыйных тэхналогiй) прадстаўлены рэферат, гэта таксама
адзначаецца ў пратаколе.
Пры правядзеннi дадатковага экзамена цi залiку па
агульнанавуковай дысцыплiне ў пратаколе ўказваецца
агульнаадукацыйная праграма вышэйшай навучальнай установы, па якой
праводзiцца экзамен.
4.17. Пратаколы кандыдацкiх экзаменаў i залiку, а таксама
дадатковых экзаменаў i залiкаў падпiсваюцца тымi членамi камiсii,
якiя прысутнiчалi на экзамене з указаннем прозвiшча, iнiцыялаў,
вучонай ступенi i звання.
4.18. Пратаколы камiсiй пасля зацвярджэння iх кiраўнiкамi
арганiзацыi захоўваюцца ў арганiзацыi на працягу 10 гадоў, пасля
чаго здаюцца ў архiў.
4.19. Пры станоўчых вынiках кандыдацкiх экзаменаў i залiку
арганiзацыя, у якой праводзiлiся экзамены i залiк, выдае пасведчанне
па форме, устаноўленай ВАК Беларусi. Калi кандыдацкiя экзамены i
залiк праводзiлiся ў розных установах, кожная ўстанова выдае такое
пасведчанне аб здадзеным кандыдацкiм экзамене або залiку.
4.20. Тэрмiн правамоцтва пасведчання(яў) аб здадзеных
кандыдацкiх экзаменах i залiку не абмяжоўваецца.
4.21. У выпадку, калi аспiрант (суiскальнiк) не з'явiўся на
экзамен або залiк па ўважлiвай прычыне, ён можа быць дапушчаны
кiраўнiком арганiзацыi да здачы экзамена або залiку на працягу
бягучай сесii.
4.22. Паўторная здача экзаменаў i залiкаў на працягу адной
сесii не дапускаецца.
4.23. Рашэнне камiсii можа быць абскарджана аспiрантам
(суiскальнiкам) у пяцiдзённы тэрмiн кiраўнiку арганiзацыi, якая
прымае экзамены або залiкi. Рашэнне кiраўнiка арганiзацыi з'яўляецца
канчатковым.
4.24. Кiраўнiкам арганiзацый i iх намеснiкам, а таксама
супрацоўнiкам вышэйстаячых органаў кiравання, прадастаўляецца права
здаваць кандыдацкiя экзамены i залiк, а таксама дадатковыя экзамены
i залiкi з дазволу ВАК Беларусi па месцы асноўнай працы, а таксама ў
камiсiях падведамных арганiзацый толькi ў тым выпадку, калi ў
Рэспублiцы Беларусь няма iншых арганiзацый, якiя маюць права прымаць
кандыдацкiя экзамены i залiк, а таксама дадатковыя экзамены i залiкi
па неабходных дысцыплiнах для гэтай катэгорыi аспiрантаў
(суiскальнiкаў).
4.25. Грамадзяне iншых краiн, асобы без грамадзянства, у тым
лiку i тыя, якiя абучаюцца ў арганiзацыях Рэспублiкi Беларусь,
здаюць кандыдацкiя экзамены i залiк, а таксама дадатковыя экзамены i
залiкi, на агульных падставах. Правамоцтвы экзаменаў, якiя здадзены
ў другiх краiнах, вызначае савет па абароне дысертацыi.
4.26. Адказнасць за выкананне патрабаванняў нарматыўных
дакументаў ВАК Беларусi, дадзенага Палажэння пры правядзеннi
кандыдацкiх экзаменаў i залiку, а таксама дадатковых экзаменаў i
залiкаў, нясе кiраўнiк i старшыня камiсii арганiзацыi, у якой
праводзiлiся экзамены i залiкi.
4.27. Непасрэдны кантроль за работай камiсiй у час правядзення
кандыдацкiх экзаменаў i залiку, а таксама дадатковых экзаменаў i
залiкаў, ускладаецца на кiраўнiцтва арганiзацыi, у якой яны
праводзяцца.
4.28. Кандыдацкiя экзамены i залiк, а таксама дадатковыя
экзамены i залiкi, прынятыя з парушэннем патрабаванняў, лiчацца
неправамоцнымi. ВАК Беларусi пры шматразовых парушэннях вызначаных
патрабаванняў можа пазбавiць арганiзацыю права далейшага прыёму
названых экзаменаў i залiкаў.
4.29. Узоры дакументаў для здачы кандыдацкiх экзаменаў i
залiку, дадатковых экзаменаў i залiкаў (экзаменацыйныя лiсты,
пратаколы правядзення экзаменаў i пасведчаннi аб здачы кандыдацкiх
экзаменаў) распрацоўвае Мiнiстэрства адукацыi па ўзгадненню з ВАК
Беларусi.
5. Фiнансаванне мерапрыемстваў па прыёму кандыдацкiх
i дадатковых экзаменаў i залiкаў
5.1. Крынiцы фiнансавання мерапрыемстваў па падрыхтоўцы i
правядзенню кандыдацкiх i дадатковых экзаменаў i залiкаў у
адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь вызначаюцца
"Палажэннем аб падрыхтоўцы кадраў вышэйшай навуковай квалiфiкацыi",
узгодненым з Мiнфiнам i Мiнпрацы i зацверджаным ВАК Беларусi
(пастанова прэзiдыума ВАК Беларусi ад 28 лютага 1997 года N 44).
5.2. Парадак фiнансавання расходаў на правядзенне кандыдацкiх
экзаменаў i залiку, а таксама дадатковых экзаменаў i залiкаў
вызначаецца ВАК Беларусi сумесна з Мiнiстэрствам адукацыi па
ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў i Мiнстэрствам працы.
------------------------------
Государственная регистрация.
Номер: 2242/12.
Дата: 20.01.98 г.
|