Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Письмо Министерства образования Республики Беларусь от 16 января 1998 г. №12-05/27 "[Аб прыкладнай праграме квалiфiкацыйнага экзамена выхавальнiка навучальнай установы]"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


          ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                   16 студзеня 1998 г. № 12-05/27

     Накiроўваем да  ведама  i  выкарыстання  ў практычнай дзейнасцi
Прыкладную праграму    квалiфiкацыйнага    экзамена     выхавальнiка
навучальнай установы.
     Нагадваем, што ў адпаведнасцi з пiсьмом Мiнiстэрства адукацыi i
навукi  ад  23 кастрычнiка 1996 г.  № 15-167/12 вышэйшыя навучальныя
ўстановы,  як i  прафесiянальна-тэхнiчныя  i  сярэднiя  спецыяльныя,
праводзяць  атэстацыю  спецыялiстаў з лiку педагагiчных работнiкаў у
адпаведнасцi  з  Палажэннем  аб  атэстацыi  педагагiчных  работнiкаў
сiстэмы  адукацыi,  якое  зацверджана  загадам  Мiнiстра  адукацыi i
навукi ад 7 снежня 1995 г.  № 456  (Зборнiк  нарматыўных  дакументаў
Мiнiстэрства  адукацыi  i  навукi  Рэспублiкi Беларусь 1996 г.  № 2,
стар.23-29).
     Прэтэндэнты на   вышэйшую   катэгорыю   з   лiку   педагагiчных
работнiкаў вышэйшых навучальных устаноў павiнны здаць квалiфiкацыйны
экзамен у  Рэспублiканскiм  iнстытуце  вышэйшай  школы  пры  БДУ,  а
выхавальнiкi   прафесiянальна-тэхнiчных   i   сярэднiх   спецыяльных
навучальных устаноў - у  Рэспублiканскiм  iнстытуце  прафесiянальнай
адукацыi.

 Намеснiк Мiнiстра                                         А.Г.СЛУКА

          ПIСЬМО МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI I НАВУКI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                   23 кастрычнiка 1996 г. № 15-167/12

     У сувязi з паступаючымi запытамi Мiнiстэрства адукацыi i навукi
дазваляе  вышэйшым  навучальным   установам   праводзiць   атэстацыю
спецыялiстаў   з  лiку  педагагiчных  работнiкаў,  якiя  працуюць  у
вышэйшых    навучальных    установах    (выхавальнiкi,    метадысты,
iнструктары-метадысты,   канцэртмайстры,  акампанiятары,  а  таксама
майстры  вытворчага  навучання)  у  адпаведнасцi  з  Палажэннем   аб
атэстацыi  педагагiчных  работнiкаў  сiстэмы  адукацыi  (акрамя ВНУ)
Рэспублiкi  Беларусь  i  Палажэннем  аб  квалiфiкацыйным   экзамене,
зацверджаным  загадам Мiнiстра адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь
ад 7 снежня 1995 г. № 456.

 Намеснiк мiнiстра                                        А.М.ГАРНАК

                        Прыкладная праграма
    квалiфiкацыйнага экзамена выхавальнiка навучальнай установы

     Складальнiкi:

     1. У.Ф.Клемята,    галоўны   iнспектар   Галоўнага   ўпраўлення
сацыяльнай i  выхаваўчай  работы  Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi
Беларусь
     2. I.I.Ганчаронак,  загадчык кафедры кiравання  вышэйшай  школы
Рэспублiканскага  iнстытута вышэйшай школы пры Беларускiм дзяржаўным
унiверсiтэце
     3. Т.М.Краўцэвiч,   старшы   выкладчык   кафедры  псiхалогii  i
педагогiкi Рэспублiканскага iнстытута вышэйшай школы пры  Беларускiм
дзяржаўным унiверсiтэце
     4. Хмялеўская, галоўны iнспектар Упраўлення па рабоце з кадрамi
i прававому забеспячэнню Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь
     5. С.У.Шычко,  метадыст  кафедры   кiравання   вышэйшай   школы
Рэспублiканскага  iнстытута вышэйшай школы пры Беларускiм дзяржаўным
унiверсiтэце

     Эксперты:

     1. А.М.Сiзанаў,   вядучы   iнспектар    Галоўнага    ўпраўлення
сацыяльнай  i  выхаваўчай  работы  Мiнiстэрства  адукацыi Рэспублiкi
Беларусь
     2. У.Б.Аджаеў,  прарэктар  па  вучэбна-выхаваўчай рабоце i быту
Беларускага дзяржаўнага ўнiверсiтэта
     3. В.I.Луцаеў,     загадчык    кафедры    методыкi    выхавання
Рэспублiканскага iнстытута прафесiянальнай адукацыi

     Праграма, якая   прапаноўваецца,   састаўлена  для  правядзення
квалiфiкацыйнага   экзамена   выхавальнiкаў   iнтэрнатаў   вышэйшых,
сярэднiх спецыяльных,  прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў,
якiя прэтэндуюць на вышэйшую катэгорыю.
     Змест квалiфiкацыйнага  экзамена  арыентуецца  на  патрабаваннi
квалiфiкацыйнай характарыстыкi выхавальнiка навучальнай установы.
     У працэсе  экзамену вызначаецца ўзровень навукова-тэарэтычнай i
метадычнай  падрыхтоўкi  выхавальнiкаў,  вывучаюцца  i   аналiзуюцца
прадстаўленыя  iмi  матэрыялы  з  вопыту  работы,  даецца незалежная
ацэнка iх здольнасцi творча i якасна ажыццяўляць выхаваўчы працэс.

                  Формы квалiфiкацыйнага экзамену

     1. Абарона ўласнай методыкi, вопыту, уласных праграм, праектаў.
     2. Вусны   экзамен,   якi   прадугледжвае,  акрамя  тэарэтычных
пытанняў,  рашэнне сiтуацыйнай псiхолага-педагагiчнай задачы, аналiз
i самааналiз педагагiчнай дзейнасцi i г.д.

             Прыкладны пералiк пытанняў для падрыхтоўкi
             да квалiфiкацыйнага экзамена выхавальнiкаў
                        навучальнай установы

                           1. Псiхалогiя

     1. Агульнае   паняцце  аб  псiхiцы  i  псiхiчных  з'явах.  Роля
псiхалагiчнай навукi ў педагагiчнай дзейнасцi
     2. Паняцце   аб   асобе.   Структура   асобы.   Фактары,   якiя
ўздзейнiчаюць на фармiраванне асобы.  Пабуджальные  сiлы  актыўнасцi
асобы
     3. Характарыстыка метадаў, якiя можа выкарыстоўваць выхавальнiк
для вывучэння асаблiвасцей студэнтаў i навучэнцаў
     4. Паняцце  аб  эмоцыях  i  пачуццях.  Фармiраванне  эмоцый   i
пачуццяў у студэнтаў i навучэнцаў
     5. Iндывiдуальна-псiхалагiчныя асаблiвасцi асобы  (тэмперамент,
характар, здольнасцi)
     6. Зносiны i моўная дзейнасць.  Культура мовы i яе  развiццё  ў
студэнтаў    i    навучэнцаў.    Псiхалагiчныя   кампаненты   зносiн
выхавальнiка,  студэнта i навучэнца.  Канфлiкты,  iх прычыны i шляхi
лiквiдацыi
     7. Псiхалагiчныя  асаблiвасцi  мiжасобасных  адносiн  у   групе
студэнтаў  i  навучэнцаў.  Характарыстыка  калектыву,  псiхалагiчныя
шляхi фармiравання калектыву. Метады вывучэння калектыву
     8. Псiхалагiчныя асновы выхаваўчага ўздзеяння
     9. Прывычкi.  Шляхi выхавання карысных i  пераадолення  шкодных
прывычак
     10. Характарыстыка матывацыйна-патрэбнаснай сферы  студэнтаў  i
навучэнцаў
     11. Сэнсавы бар'ер  у  адносiнах  з  навучэнцамi,  прычыны  яго
ўзнiкнення i шляхi лiквiдацыi
     12. Прыёмы i  метады  самарэгуляцыi  псiхiчнага  эмацыянальнага
стану
     13. Характарыстыка асноўных тыпаў акцэнтуацый характару
     14. Псiхалагiчныя асновы самавыхавання i самаадукацыi
     15. Псiхалагiчныя  механiзмы  кiравання  працэсам  выхавання  i
самавыхавання
     16. Псiхолага-педагагiчныя асаблiвасцi  фармiравання  iнтарэсаў
студэнтаў i навучэнцаў ва ўмовах iнтэрната
     17. Псiхалагiчныя бар'еры ў адносiнах
     18. Сацыяльна-псiхалагiчныя прыёмы адносiн (прыёмы фармiравання
прывабнасцi-рэтракцыi ў працэсе адносiн)
     19. Лiдэрства i ролевые паводзiны ў групе
     20. Псiхалагiчная характарыстыка групы
     Лiтаратура: (1...6)

                   2. Методыка выхаваўчай работы

     1. Функцыянальныя абавязкi i правы выхавальнiка
     2. Псiхолага-педагагiчныя прынцыпы планавання выхаваўчай работы
са студэнтамi i навучэнцамi ва ўмовах iнтэрната
     3. Пастаянныя  i  часовыя  органы  самакiравання  студэнтаў   i
навучэнцаў ў iнтэрнаце. Правы i абавязкi. Садзейнiчанне iх стварэнню
i супрацоўнiцтва. Змест дзейнасцi органаў самакiравання
     4. Iндывiдуальны падыход да выхавання студэнтаў i навучэнцаў
     5. Псiхолага-педагагiчныя   ўмовы   фармiравання   i   развiцця
калектыву студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце
     6. Формы i метады арганiзацыi  калектыўнага  i  iндывiдуальнага
вольнага часу студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнаце
     7. Самаабслугоўванне студэнтаў i навучэнцаў ва ўмовах iнтэрната
i яго педагагiчная арганiзацыя
     8. Студэнты  i  навучэнцы  з  розным  статусам   у   калектыве.
Асаблiвасцi выхаваўчай работы з iмi
     9. Асаблiвасцi   асобы   "цяжкiх"   студэнтаў   i   навучэнцаў.
Прафiлактыка i карэкцыя асацыяльных паводзiн
     10. Прафiлактыка    курэння,    алкагалiзму,    наркаманii    i
таксiкаманii, педагагiчны аспект
     11. Тэарытычныя i  метадычныя  асновы  арганiзацыi  выхаваўчага
працэсу ў навучальнай установе
     12. Сутнасць  i  магчымасцi  прымянення  методыкi   калектыўнай
творчай справы ва ўмовах iнтэрната
     13. Арганiзацыя   вольнага   часу   студэнтаў   i   навучэнцаў.
Беларускiя  нацыянальныя  традыцыi.  Народныя  абрады  i  рэлiгiйныя
святы. Адносiны да веравызнання студэнтаў i навучэнцаў
     14. Педагогiка супрацоўнiцтва ў дзейнасцi выхавальнiка
     15. Падрыхтоўка моладзi да сямейнага жыцця
     16. Палавое выхаванне
     17. Выкарыстанне  сродкаў  народнай  педагогiкi  ў   выхаваўчым
працэсе
     18. Змест i арганiзацыя работы выхавальнiка ў iнтэрнаце
     19. Праблемы выхавання студэнтаў i навучэнцаў у iнтэрнатах
     20. Сацыяльна-педагагiчныя функцыi iнтэрната
     21. Арганiзацыя  i шляхi паляпшэння быта студэнтаў i навучэнцаў
у iнтэрнатах
     22. Патрабаваннi да выхавальнiка
     23. 3адачы выхавальнiка.  Узаемадзеянне выхавальнiка  з  iншымi
структурамi навучальнай установы i сацыяльным асяроддзем
     24. Абарона правоў студэнта i навучэнца.  Аказанне  дапамогi  ў
вырашэннi сацыяльна значымых iндывiдуальных праблем
     25. Работа      выхавальнiка      са       студэнтамi-сiротамi,
навучэнцамi-сiротамi, сем'ямi студэнтаў i навучэнцаў
     26. Мэты i змест працэса выхавання  студэнтаў  i  навучэнцаў  у
iнтэрнаце
     27. Маральнае выхаванне
     28. Эстэтычнае выхаванне
     29. Формы i метады арганiзацыi выхаваўчай  работы  студэнтаў  i
навучэнцаў у iнтэрнаце
     30. Тэхналогiя    падрыхтоўкi    i    правядзення    выхаваўчых
мерапрыемстваў у iнтэрнаце
     31. Методыка фармiравання калектыва студэнтаў  i  навучэнцаў  у
iнтэрнаце
     Лiтаратура:(7...21)

    3. Псiхафiзiялагiчныя асновы арганiзацыii працы i адпачынку

     1. Псiхафiзiялагiчныя асновы  арганiзацыi  працы  i  адпачынку.
     Фармiраванне здаровага, культурнага ладу жыцця
     2. Вучэбны i вольны час, iх класiфiкацыя
     3. Асновы працаздольнасцi i стамлення
     4. Здольнасць  набыцця  i  захавання   здароўя,   фiзiчнага   i
псiхiчнага дабрабыту
     5. Стрэсы i iх значэнне для асобы
     Лiтаратура: (22...34)

  4. Арганiзацыя бяспечных умоў працы, адпачынку i вольнага часу

     1. Арганiзацыя работы па ахове працы ў навучальнай установе
     2. Прычыны траўматызму i меры па яго папярэджванню
     3. Прычыны траўматызму i метады яго аналiзу
     4. Параметры мiкраклiмату ў iнтэрнаце
     5. Патрабаваннi да асвятлення
     6. Электрабяспека.  Першая дапамога пры няшчасных  выпадках  ад
электрычнага току
     7. Супрацьпажарны   рэжым   у   iнтэрнаце,   першасныя   сродкi
пажаратушэння. Правiлы тушэння пажараў
     8. Шум i барацьба з iм
     Лiтаратура: (22...34)

                            Лiтаратура.

     1. Платонов К.К., Голюбев Г.Г. Психология. - М., 1977.
     2. Казаков А.Н., Кондратьева С.В. Психология. - М., 1977.
     3. Крутецкий В.А. Психология. - М., 1986.
     4. Иващенко Ф.И. Психология трудового воспитания. - Мн., 1983.
     5. Iвашчанка Ф.I. Аб псiхалогii выхавання. - Мн., 1993.
     6. Фридман  Л.М.  и  др.  Изучение   личности   и   ученических
коллективов. - М., 1986.
     7. Зюбин   Л.М.   Учебно-воспитательная   работа   с   трудными
учащимися. - М., 1982.
     8. Канцэпцыя адукацыi  i  выхавання  ў  Беларусi  //Адукацыя  i
выхаванне. - 1993, № 12.
     9. Службовыя  i  квалiфiкацыйныя  характарыстыкi педагагiчных i
метадычных  работнiкаў,  адобраныя  калегiяй  Мiнiстэрства  адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 26 лютага 1992 г. № 4-п //Зборнiк нарматыўных
дакументаў Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь. - 1992, № 6.
     10. Часовае  палажэнне  аб   iнтэрнаце   навучальнай   установы
//Зборнiк  нарматыўных  дакументаў  Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь. - 1992, № 6.
     11. Амонашвили    Ш.А.    Психологические   основы   педагогики
сотрудничества. - Киев: Освiта, 1991.
     12. Бондаревская   В.В.    Воспитание    молодежи    в    новых
социально-экономических условиях //Советская педагогика.  - 1991,  №
9.
     13. Молодежные   общежития   и   проблемы   организации  досуга
студентов и учащихся. Материалы республиканского семинара-совещания.
Под  редакцией  Бригадина  П.И.  Министерство  народного образования
БССР, - Мн., 1989.
     14. Нормативные документы по работе общежитий учебных заведений
народного образования БССР, - Мн., 1990.
     15. Проблемы и пути развития самоуправленческих начал молодежи,
проживающих     в     общежитиях.     Материалы     республиканского
семинара-совещания.  Министерство  образования  Республики Беларусь,
Отв. за выпуск Клемято В.Ф., - Мн., 1991.
     16. Организация   досуга   в   общежитии.  Материалы  в  помощь
организаторам  воспитательной  работы  в  общежитиях.   Министерство
народного   образования  БССР,  Республиканский  учебно-методический
кабинет. Отв. за выпуск Зносенко Г.П., - Мн., 1991.
     17. Воспитательная          работа         в         общежитиях
профессионально-технических училищ  и  средних  специальных  учебных
заведений.   Методические   рекомендации.   Министерство   народного
образования БССР, Республиканский учебно-методический кабинет. Подг.
Володько В.Ф. и Бурцева Л.И., - Мн., 1991.
     18. Социально-педагогические  проблемы,  практические  пути   и
формы организации свободного времени студентов и учащихся в условиях
общежитий.    Материалы     республиканского     семинара-совещания.
Министерство образования Республики Беларусь. Отв. за выпуск Клемято
В.Ф., - Мн., 1992.
     19. Канцэпцыя   выхавання   у   нацыянальнай   школе  Беларусi,
Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь.  Нацыянальны  iнстытут
адукацыi. - Мн., 1993 (Часопiс "Адукацыя i выхаванне" № 12, 1993).
     20. Аб правах дзiцяцi. Закон Рэспублiкi Беларусь.
     21. Аб  удасканаленнi  выхаваўчай  работы ў iнтэрнатах вышэйшых
навучальных  устаноў.  Пiсьмо   Мiнiстэрства   адукацыi   Рэспублiкi
Беларусь  ад  26  сакавiка  1993  г.  № 12-4\98 (Зборнiк нарматыўных
дакументаў Мiнiстэрства адукацыi i навукi Рэспублiкi Беларусь, 1993,
№ 8).
     22. Кан-Калик В.А., Никандров Н.Д. Педагогическое творчество. -
М.: Педагогика, 1992.
     23. Сергеев Н.В. Умеете ли вы отдохнуть? - М., 1989.
     24. Синяков А.Ф. Прочь, усталость! - М.: Знание, 1989.
     25. Энциклопедия здоровья. - Мн.: БСЭ, 1990.
     26. Васильев В.А. Здоровье и стресс. - М.: Знание, 1991.
     27. Динейка  К.  10  уроков психофизической тренировки.  - Мн.,
1987.
     28. Сулла М.Б. Охрана труда. - М.: Высшая школа, 1989.
     29. Денисенко Г.Ф. Охрана труда. - М.: Высшая школа, 1985.
     30. Долин  А.А.  Справочник  по  технике  безопасности.  -  М.:
Энергия, 1982.
     31. Лизоркин А.А. и др. Справочник по охране труда. - М., 1985.
     32. Алиев X.  Ключ к себе: этюды о саморегуляции. - М.: Молодая
гвардия, 1980.
     33. Князева М.Л. Ключ к самосозиданию. - М., 1990.
     34. Лоранский Д. и др. Азбука здоровья. - М.: Профиздат, 1990.





Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations