ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
25 кастрычнiка 1999 г. N 642
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛ АТЭСТАЦЫI, ПЕРАВОДУ, АРГАНIЗАЦЫI
ЭКЗАМЕНАЎ I ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ ШКОЛ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратил силу постановлением Министерства образования от 1
декабря 2006 г. № 108 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/15651 от 09.01.2007 г.)
[Изменения и дополнения:
Постановление Министерства образования от 25 апреля 2001
г. N 29 (зарегистрировано в Национальном реестре - N 8/5792
от 04.05.2001 г.);
Постановление Министерства образования от 1 ноября 2002
г. № 49 (зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/8832
от 09.12.2002 г.);
Постановление Министерства образования от 16 декабря
2004 г. № 76 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
8/11884 от 24.12.2004 г.);
Постановление Министерства образования от 26 июля 2006
г. № 72 (зарегистрировано в Национальном реестре - №
8/14942 от 31.08.2006 г.)].
З мэтай удасканалення атэстацыi, 1пераводу, арганiзацыi
экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ загадваю:
1. Зацвердзiць Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi
экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi
Беларусь i ўвесцi iх у дзеянне, акрамя артыкулаў 57, 59 i 60, з 15
снежня 1999 г. Артыкулы 57, 59 i 60 увесцi ў дзеянне з 1 верасня
2000 г.
2. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.) у 3-дзённы тэрмiн прадставiць загад i Правiлы атэстацыi,
пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў агульнаадукацыйных
школ Рэспублiкi Беларусь у Мiнiстэрства юстыцыi для правядзення
прававой экспертызы.
3. Галоўнаму ўпраўленню агульнай сярэдняй адукацыi (Фяськоў
М.С.) давесцi Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i
выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь да
ўпраўленняў i аддзелаў адукацыi, агульнаадукацыйных школ.
4. Лiчыць страцiўшым сiлу загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь ад 15 лiстапада 1995 г. N 439 "Аб зацвярджэннi
Правiл пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў
агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь" (рэг.N 1159/12 ад
24.11.1995).
Мiнiстр В.I.СТРАЖАЎ
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
25.10.1999 № 642
(у рэдакцыi пастановы
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
16.12.2004 № 76)
ПРАВIЛЫ
атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў
i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў
i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi (далей - Правiлы), рэгулююць парадак атэстацыi,
пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў i выпуску вучняў устаноў,
якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi.
2. Патрабаваннi дадзеных Правiлаў абавязковыя для выканання
ўстановамi, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
i спецыяльнымi агульнаадукацыйнымi школамi (школамi-iнтэрнатамi)
(далей - установамi адукацыi) незалежна ад iх падпарадкаванасцi i
формы ўласнасцi.
ГЛАВА 2
ПАРАДАК АТЭСТАЦЫI I ПЕРАВОДУ ВУЧНЯЎ
3. Атэстацыя - вызначэнне ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу
вучнем па тэме, вучэбным прадмеце за адпаведны тэрмiн навучання, а
таксама па вынiках атрымання агульнай базавай i агульнай сярэдняй
адукацыi.
У мэтах вызначэння ўзроўню засваення вучнямi вучэбнага
матэрыялу ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных праграм ва
ўстановах адукацыi праводзяцца бягучая, прамежкавая i вынiковая
атэстацыi.
Атэстацыя можа ажыццяўляцца ў вуснай, пiсьмовай, практычнай
формах, а таксама ў форме цэнтралiзаванага тэсцiравання.
Бягучая атэстацыя вучня ажыццяўляецца шляхам вызначэння ўзроўню
засваення вучэбнага матэрыялу па адпаведнай тэме (тэмах) вучэбнага
прадмета з выстаўленнем адзнак на ўроках, практычных i самастойных
занятках.
Прамежкавая атэстацыя ажыццяўляецца шляхам вызначэння ўзроўню
засваення вучэбнага матэрыялу па вучэбных прадметах з выстаўленнем
адзнак з улiкам вынiкаў бягучай атэстацыi за чвэрць або трыместр,
паўгоддзе.
Вынiковая атэстацыя ажыццяўляецца шляхам вызначэння ўзроўню
засваення вучнем вучэбнага матэрыялу па вучэбным прадмеце з
выстаўленнем адзнакi за год (гадавая адзнака) з улiкам вынiкаў
прамежкавай атэстацыi, а ў выпускных класах - за ўзровень агульнай
базавай, агульнай сярэдняй адукацыi з выстаўленнем падагульняючай
адзнакi па вучэбным прадмеце з улiкам гадавой i экзаменацыйнай
адзнак.
4. Бягучую атэстацыю вучняў, прамежкавую атэстацыю за чвэрць,
трыместр або паўгоддзе i вынiковую атэстацыю за год ажыццяўляюць
настаўнiкi, якiя выкладаюць адпаведныя прадметы.
5. Вынiковую атэстацыю вучняў па вучэбных прадметах, якiя
выносяцца на выпускныя экзамены за курс агульнай базавай i агульнай
сярэдняй адукацыi, ажыццяўляюць экзаменацыйныя камiсii, якiя
выстаўляюць падагульняючыя адзнакi па вучэбных прадметах на падставе
гадавых i экзаменацыйных адзнак.
6. Вучнi ўсiх класаў, акрамя выпускных, у тым лiку вучнi, якiя
навучаюцца дома па прычыне хваробы або ў сям'i, пераводзяцца ў
наступны клас на падставе гадавых адзнак. Змест, формы i тэрмiны
правядзення прамежкавай (за чвэрць, трыместр або паўгоддзе)
атэстацыi гэтых вучняў вызначаюцца педагагiчным саветам установы
адукацыi.
7. Атэстацыя па кожным вучэбным прадмеце ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў,
якiя вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Атэстацыя вучняў I i II класаў устаноў адукацыi ажыццяўляецца
на падставе вуснай якаснай ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi.
Пры правядзеннi атэстацыi ў III-ХII (ХIII, ХIV) класах
выкарыстоўваецца дзесяцiбальная сiстэма ацэнкi вынiкаў вучэбнай
дзейнасцi.
Станоўчымi адзнакамi з'яўляюцца "1", "2", "3", "4", "5", "6",
"7", "8", "9", "10" балаў.
Пры адсутнасцi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi выстаўляецца адзнака
"0" балаў.
У III-XII (XIII) класах вучням выстаўляюцца прамежкавыя (за
чвэрць, трыместр або паўгоддзе) i гадавыя адзнакi па паводзiнах
(прыкладна, здавальняюча, нездавальняюча).
Вучням, якiя па стане здароўя адносяцца да спецыяльнай
медыцынскай групы па фiзiчнай культуры, пры правядзеннi прамежкавай
(за чвэрць, трыместр або паўгоддзе) i вынiковай атэстацыi за год
уносiцца запiс "залiчана".
8. Пры наяўнасцi неспрыяльных медыцынскiх паказчыкаў i
адсутнасцi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучнi II класа па рэкамендацыi
педагагiчнага савета ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, i са згоды законных прадстаўнiкоў могуць
накiроўвацца ў дзяржаўныя цэнтры карэкцыйна-развiццёвага навучання i
рэабiлiтацыi для вырашэння пытання аб неабходнасцi адпаведнай
вучэбнай праграмы навучання.
9. Вучнi III-IX (X) i XI (XII-XIII)* класаў, якiя маюць
станоўчыя гадавыя адзнакi, пераводзяцца ў наступны клас.
На перавод вучняў у наступныя класы не ўплывае вызваленне iх па
стане здароўя ад урокаў тэхналогii, працоўнага навучання i фiзiчнай
культуры, праходжання вучэбна-палявых збораў.
______________________________
*У дужках выкарыстоўваецца нумарацыя класаў спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў), спецыяльных класаў i
класаў iнтэграванага (сумеснага) навучання, а таксама выпускных
класаў навучальна-педагагiчных комплексаў i вячэрнiх (зменных)
агульнаадукацыйных школ.
10. Вучнi III-IX (X) i XI (XII) класаў устаноў адукацыi пры
адсутнасцi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi за год па адным-двух вучэбных
прадметах або не атэставаныя ў вынiку пропуску заняткаў па прычыне
хваробы цi ў сувязi з пераездам на новае месцажыхарства, трагiчнымi
выпадкамi ў сям'i i iншымi ўважлiвымi прычынамi, а таксама вучнi,
якiя атрымалi вучэбнае заданне на лета i па ўважлiвых прычынах не
з'явiлiся на паўторную атэстацыю ў жнiўнi, па рашэннi педагагiчнага
савета могуць быць пераведзены ў наступны клас умоўна з далейшай
лiквiдацыяй прабелаў у ведах ва ўстаноўленыя педагагiчным саветам
тэрмiны (не больш як праз месяц).
Умоўны перавод не распаўсюджваецца на вучняў, якiя не
атэставаны з-за пропуску вучэбных заняткаў без уважлiвых прычын або
маюць гадавыя адзнакi "0" па трох цi больш прадметах.
З вучнямi, якiя ўмоўна пераведзены ў наступны клас, за кошт
гадзiн школьнага кампанента вучэбнага плана на працягу месяца
праводзяцца дадатковыя заняткi. Формы гэтай работы вызначаюцца
настаўнiкам, вынiкi яе падводзяцца шляхам правядзення кантрольных
работ або вуснага апытання вучняў, пасля чаго педагагiчны савет
прымае канчатковае рашэнне аб пераводзе вучняў у наступны клас або
паўторным iх навучаннi ў папярэднiм класе.
Вучнi, якiя ўмоўна пераведзены ў наступны клас, у справаздачы
на пачатак навучальнага года ўлiчваюцца ў складзе таго класа, у якi
яны ўмоўна пераведзены.
11. У выпадку нязгоды вучня або яго законных прадстаўнiкоў з
гадавой адзнакай па адным-двух вучэбных прадметах вучню даецца права
на аснове пiсьмовай заявы на iмя дырэктара ўстановы адукацыi здаць
экспертнай камiсii, ствараемай дырэктарам установы, экзамены па
адпаведных вучэбных прадметах:
у пераводных класах - на працягу аднаго-двух тыдняў пасля
заканчэння навучальнага года;
у выпускных класах - да пачатку выпускных экзаменаў.
Экзаменацыйныя матэрыялы для вырашэння канфлiктнай сiтуацыi
рыхтуе ўстанова адукацыi.
Калi ўстанова не змагла вырашыць канфлiктную сiтуацыю, загадам
аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа ствараецца камiсiя ў складзе работнiка аддзела (упраўлення)
адукацыi (старшыня), прадстаўнiка адмiнiстрацыi ўстановы, у якой
узнiкла канфлiктная сiтуацыя, аднаго з настаўнiкаў - спецыялiстаў па
дадзеным вучэбным прадмеце з iншай установы адукацыi. Экзаменацыйныя
матэрыялы ў гэтым выпадку рыхтуе аддзел (упраўленне) адукацыi
мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.
Рашэннi камiсiй аб вынiках вучэбнай дзейнасцi вучня афармляюцца
пратаколам, адзнака заносiцца ў класны журнал.
ГЛАВА 3
УМОВЫ, ПРЫ ЯКIХ ВУЧНI ЗАСТАЮЦЦА НА ДРУГI ГОД НАВУЧАННЯ
12. Вучнi III-XI (XII) класаў, што атрымалi тры i больш гадавыя
адзнакi "0" па вучэбных прадметах, а таксама вучнi, якiя не
атэставаны па трох i больш вучэбных прадметах, застаюцца на другi
год навучання.
13. Вучнi X (XI) класаў устаноў адукацыi, якiя атрымалi тры
адзнакi "0", што складаюцца з гадавых i экзаменацыйных адзнак,
застаюцца на другi год навучання.
Вучнi ўстаноў адукацыi, якiя не з'явiлiся на выпускныя экзамены
па трох вучэбных прадметах без уважлiвых прычын, таксама застаюцца
на другi год навучання.
14. Вучнi X (XI) класаў, якiя атрымалi на выпускных экзаменах
адну-дзве адзнакi "0" або не атэставаны цi не дапушчаны да выпускных
экзаменаў па адным-двух вучэбных прадметах, а таксама вучнi, якiя не
з'явiлiся на адзiн-два выпускныя экзамены без уважлiвых прычын,
здаюць выпускныя экзамены з 21 па 26 жнiўня бягучага каляндарнага
года.
Калi вучань не з'явiўся на выпускныя экзамены ў вызначаны
тэрмiн без уважлiвых прычын або атрымаў адзнаку "0" па адным
вучэбным прадмеце, ён застаецца на другi год навучання.
15. Вучнi I-XII (XIII) класаў, якiя прапусцiлi па хваробе больш
за 45 вучэбных дзён цi не займалiся ва ўстанове адукацыi па прычыне
пераезду на новае месцажыхарства, могуць быць пакiнуты на другi год
навучання ў тым жа класе па заяве законных прадстаўнiкоў i па
рашэннi педагагiчнага савета ўстановы.
16. Рашэнне педагагiчнага савета ўстановы адукацыi аб
пераводзе, пераносе тэрмiнаў пераводу, умоўным пераводзе, паўторным
навучаннi ў тым жа класе, допуску вучняў да выпускных экзаменаў,
выпуску з устаноў адукацыi даводзiцца да ведама вучняў i iх законных
прадстаўнiкоў у трохдзённы тэрмiн.
ГЛАВА 4
УМОВЫ ДОПУСКУ ВУЧНЯЎ ДА ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ I ПАРАДАК
IХ ПРАВЯДЗЕННЯ
17. Ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, выпускныя экзамены праводзяцца ў X (ХI) класах за
ўзровень агульнай базавай адукацыi (за курс агульнаадукацыйнай
базавай школы) i ў XII (XIII, ХIV) класах - за ўзровень агульнай
сярэдняй адукацыi (за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы).
18. Выпускныя экзамены за курс агульнай базавай i агульнай
сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, што складаюцца з абавязковых
экзаменаў i экзаменаў па выбары, праводзяцца ў чэрвенi ў тэрмiны,
якiя вызначаны Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь штогод не пазней
кастрычнiка абвяшчае пералiк вучэбных прадметаў, па якiх у бягучым
навучальным годзе праводзяцца абавязковыя выпускныя экзамены, а
таксама колькасць экзаменаў i форму iх правядзення.
Тэрмiны правядзення пiсьмовых выпускных экзаменаў, экзаменаў па
прафiлюючых (спецыяльных) прадметах ва ўстановах
мастацка-эстэтычнага i iншых кiрункаў вызначаюцца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь, вусных экзаменаў - установамi
адукацыi.
19. Вучнi ўстаноў з мастацка-эстэтычным i iншымi кiрункамi
акрамя абавязковых выпускных экзаменаў здаюць дадатковыя выпускныя
экзамены (не больш як два) па прафiлюючых (спецыяльных) прадметах
мастацка-эстэтычнага i iншых кiрункаў.
20. Ва ўстановах (класах) з павышаным або паглыбленым
вывучэннем асобных вучэбных прадметаў, акрамя вызначаных
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь абавязковых выпускных
экзаменаў, выпускнiкi здаюць у якасцi абавязковага таксама экзамен
па адным з прафiлюючых прадметаў (за выключэннем выпадкаў супадзення
абавязковых экзаменаў па вучэбных прадметах i прафiлюючых вучэбных
прадметах).
21. Сярод выпускных экзаменаў па выбары могуць быць экзамены па
беларускай мове, па рускай мове, мове нацыянальнай супольнасцi,
беларускай лiтаратуры, рускай лiтаратуры, замежнай мове, другой
замежнай мове, гiсторыi Беларусi, сусветнай гiсторыi, геаграфii,
бiялогii, хiмii, фiзiцы, астраномii, iнфарматыцы, сусветнай
мастацкай культуры, курсе "Чалавек. Грамадства. Дзяржава", а таксама
курсе прафесiянальнай падрыхтоўкi.
Рашэнне аб вучэбных прадметах для здачы выпускных экзаменаў па
выбары вучнi павiнны прыняць не пазней чым за тры тыднi да пачатку
выпускных экзаменаў.
22. Выпускныя экзамены праводзяцца па раскладзе, распрацаваным
у адпаведнасцi з тэрмiнамi, вызначанымi Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь, i зацверджаным дырэктарам установы адукацыi. З
раскладам павiнны быць азнаёмлены настаўнiкi, вучнi i iх законныя
прадстаўнiкi не пазней як за 10 дзён да пачатку экзаменаў.
Пры састаўленнi раскладу неабходна прадугледжваць:
адзiн экзамен у дзень у кожным класе;
працягласць перапынкаў памiж экзаменамi з улiкам аб'ёму кожнага
вучэбнага прадмета (не менш як адзiн дзень);
два тэрмiны пiсьмовых экзаменаў, калi ёсць такая неабходнасць,
у сувязi з вялiкай колькасцю выпускных класаў.
23. Вучнi ХII (ХIII, ХIV) класаў могуць праходзiць
цэнтралiзаванае тэстыраванне, абавязковае цэнтралiзаванае
тэстыраванне, парадак i тэрмiны правядзення якiх вызначаюцца
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Патрабаваннi да ўзроўню засваення вучнем вучэбнага матэрыялу,
што прад'яўляюцца на выпускных экзаменах, а таксама пры
цэнтралiзаваным тэстыраваннi, абавязковым цэнтралiзаваным
тэстыраваннi, вызначаюцца адпаведнымi вучэбнымi праграмамi.
24. Адпаведны бал па вынiках цэнтралiзаванага тэстыравання,
абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання можа на падставе заяў
вучняў i копiй сертыфiкатаў залiчвацца экзаменацыйнымi камiсiямi
ўстаноў адукацыi ў якасцi адзнак за выпускныя экзамены па адпаведных
вучэбных прадметах i ўлiчвацца пры выстаўленнi падагульняючых
адзнак. У гэтым выпадку выпускны экзамен па адпаведным вучэбным
прадмеце (прадметах) у традыцыйнай форме вучнi не здаюць.
25. Ад вынiковай атэстацыi, якая праводзiцца ў форме
абавязковага цэнтралiзаванага тэстыравання, вызваляюцца вучнi з
парушэннямi зроку, з парушэннем слыху i парушэннямi функцый
апорна-рухальнага апарату. Форма правядзення экзамену для гэтых
вучняў па адпаведных прадметах вызначаецца Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
26. Да выпускных экзаменаў за курс агульнаадукацыйнай базавай
школы дапускаюцца вучнi X (XI) класаў устаноў адукацыi, якiя маюць
станоўчыя гадавыя адзнакi па ўсiх вучэбных прадметах, а таксама
вучнi, што маюць не больш за дзве гадавыя адзнакi "0" па вучэбных
прадметах вучэбнага плана або не атэставаныя не больш чым па двух
вучэбных прадметах.
27. Вучнi X (XI), XII (XIII-ХIV) класаў, якiя маюць гадавыя
адзнакi "0" па вучэбных прадметах, што ўключаны ў лiк
экзаменацыйных, або не атэставаныя па iх, да здачы выпускных
экзаменаў па гэтых вучэбных прадметах не дапускаюцца.
28. Вучням XII (XIII-ХIV) класаў, якiя маюць гадавую адзнаку
"0" цi атрымалi яе на выпускных экзаменах або не атэставаныя па
адным вучэбным прадмеце без уважлiвых прычын, даецца магчымасць
здаць экзамен па гэтым вучэбным прадмеце ў жнiўнi. Калi вучань не
з'явiўся на экзамен або пры здачы зноў атрымаў адзнаку "0", яму
выдаецца даведка, у якой выстаўляюцца гадавыя i падагульняючыя
адзнакi па ўсiх вучэбных прадметах, што ўносяцца ў атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi. Гэтыя вучнi маюць права здаваць выпускны
экзамен па вучэбным прадмеце ў наступныя гады ва ўстанове, у якой
яны навучалiся, i атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
29. Вучнi ХII (ХIII-ХIV) класаў, якiя маюць гадавыя адзнакi "0"
або не атэставаны без уважлiвых прычын па двух i больш вучэбных
прадметах, да выпускных экзаменаў не дапускаюцца. Iм выдаецца
даведка з указаннем гадавых адзнак за X (XI) - XII (XIII-ХIV) класы.
Гэтыя вучнi маюць права здаваць экзамены за курс агульнаадукацыйнай
сярэдняй школы ў наступныя гады ў парадку экстэрнату.
30. Вучнi ХII (ХIII) класаў, якiя навучаюцца дома цi ў сям'i па
iндывiдуальных вучэбных планах, здаюць выпускныя экзамены разам з
класам у тэрмiны, якiя ўстаноўлены для ўстаноў адукацыi.
31. У асобных выпадках (аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае
месцажыхарства i iншае) установа адукацыi па заяве законных
прадстаўнiкоў з дазволу аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага
выканаўчага i распарадчага органа можа праводзiць выпускныя экзамены
i вырашаць пытанне аб выпуску вучняў у тэрмiн з 20 мая па 10 лiпеня
бягучага каляндарнага года.
У гэтых выпадках для пiсьмовых выпускных экзаменаў у X (XI) i
XII (XIII) класах па заявах аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых
выканаўчых i распарадчых органаў выкарыстоўваюцца тэксты,
падрыхтаваныя ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i
камiтэтам па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
32. Паўторныя выпускныя экзамены праводзяцца з 21 па 26 жнiўня
бягучага каляндарнага года па тэкстах, падрыхтаваных упраўленнямi
адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i камiтэтам па адукацыi
Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
Выпускныя экзамены прымаюцца тымi ж экзаменацыйнымi камiсiямi,
што i ў чэрвенi. Дазваляецца замянiць у складзе камiсii толькi тых
настаўнiкаў, якiя знаходзяцца ў працоўным цi сацыяльным адпачынку
або выбылi з установы адукацыi.
33. Выпускныя экзамены ў X (XI) i XII (XIII-ХIV) класах
прымаюцца экзаменацыйнымi камiсiямi, якiя ствараюцца па кожным
вучэбным прадмеце. Iх склад па прадстаўленнi дырэктара ўстановы
адукацыi зацвярджаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага
выканаўчага i распарадчага органа не пазней чым за два тыднi да
пачатку экзаменаў:
за курс агульнаадукацыйнай базавай школы - у складзе старшынi
(дырэктар установы, яго намеснiк па навучальнай
(навучальна-выхаваўчай) рабоце або настаўнiк (па прадстаўленнi
дырэктара ўстановы), настаўнiка дадзенага вучэбнага прадмета i члена
камiсii (настаўнiка таго ж цыкла прадметаў);
за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы - у складзе старшынi
(дырэктар установы, яго намеснiк па навучальнай
(навучальна-выхаваўчай) рабоце або настаўнiк (па прадстаўленнi
дырэктара ўстановы), настаўнiка дадзенага вучэбнага прадмета, двух
членаў камiсii (настаўнiкаў таго ж цыкла прадметаў).
Старшынёй экзаменацыйнай камiсii не можа быць настаўнiк
(дырэктар установы, яго намеснiк), якi выкладае ў дадзеным класе
вучэбны прадмет, па якiм праводзiцца выпускны экзамен.
Ва ўстанове адукацыi можа быць створана некалькi экзаменацыйных
камiсiй па адным i тым жа вучэбным прадмеце.
34. Ва ўстановах адукацыi, дзе выкладанне вучэбных прадметаў
ажыццяўляецца на польскай, лiтоўскай i iншых мовах нацыянальных
супольнасцей, у выпускных класах да пачатку экзаменаў праводзiцца
дадатковы пiсьмовы выпускны экзамен па адпаведнай мове нацыянальнай
супольнасцi па тэкстах, падрыхтаваных Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
35. Вучнi IХ (X) - X (XI) класаў (акрамя вучняў, якiя маюць
цяжкiя парушэннi маўлення, парушэнне слыху i навучаюцца ва ўстановах
з рускай мовай навучання), якiя на працягу двух або менш гадоў да
пачатку выпускных экзаменаў у X (XI) класах не вывучалi
сiстэматычныя курсы беларускай мовы i гiсторыi Беларусi, не здаюць
выпускныя экзамены па гэтых прадметах. У пасведчаннi аб агульнай
базавай адукацыi робiцца запiс: "Не вывучаў(ла)".
Вучнi X (XI) класаў, якiя маюць цяжкiя парушэннi маўлення,
парушэнне слыху i навучаюцца ва ўстановах з рускай мовай навучання,
здаюць выпускны экзамен па гiсторыi Беларусi за курс агульнай
базавай адукацыi на рускай мове.
Калi вучнi самастойна або з дапамогай настаўнiкаў засвоiлi
курсы беларускай мовы i гiсторыi Беларусi, то яны маюць права здаць
выпускныя экзамены. У пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi па
гэтых вучэбных прадметах выстаўляюцца экзаменацыйныя адзнакi.
36. Вучнi, якiя прыбылi ва ўстановы адукацыi Рэспублiкi
Беларусь з-за мяжы i залiчаны ў ХI (XII) - XIII класы, па беларускай
мове i па гiсторыi Беларусi не атэстуюцца. У атэстаце аб агульнай
сярэдняй адукацыi робiцца запiс: "Не вывучаў(ла)".
У выпадку, калi вучнi гэтых класаў самастойна або з дапамогай
настаўнiка засвоiлi курс беларускай мовы, гiсторыi Беларусi, то яны
маюць права разам з класам здаць выпускны экзамен па гэтым вучэбным
прадмеце з выстаўленнем экзаменацыйнай адзнакi ў атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
37. Вучнi, якiя вывучалi беларускую лiтаратуру на працягу двух
апошнiх гадоў (XI (XII) - XII (XIII) класы), знаёмяцца з асноўнымi
творамi курса X (XI) класа за кошт гадзiн школьнага кампанента
вучэбнага плана i могуць здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным
прадмеце. Адзнака за моўнае афармленне адказу па беларускай
лiтаратуры вучням не знiжаецца.
Вучнi, якiя наведвалi ўрокi беларускай лiтаратуры толькi на
працягу апошняга года навучання ў XII (XIII) класе, не атэстуюцца. У
атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi робiцца запiс: "Не
вывучаў(ла)".
38. Вучнi XII (XIII) класаў, якiя прайшлi курс прафесiянальнай
падрыхтоўкi, могуць па сваiм жаданнi здаваць квалiфiкацыйныя
экзамены. Яны праводзяцца ў тэрмiны, якiя ўстанаўлiваюцца дырэктарам
установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй, спецыяльнай
i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, але не пазней чым за два тыднi
да пачатку выпускных экзаменаў па агульнаадукацыйных прадметах.
Калi вучань не здаў экзамен па прафесiянальнай падрыхтоўцы, ён
здае выпускны экзамен па выбары па iншым вучэбным прадмеце.
39. Выпускныя экзамены за курс агульнаадукацыйнай базавай i
агульнаадукацыйнай сярэдняй школы праводзяцца па тэкстах i бiлетах,
зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Прадугледжаныя бiлетамi заданнi практычнага характару рыхтуюцца
настаўнiкамi i зацвярджаюцца дырэктарам установы адукацыi не пазней
чым за два тыднi да пачатку экзаменаў.
40. Тэксты для правядзення пiсьмовых выпускных экзаменаў могуць
аб'яўляцца па радыё i тэлебачаннi або даводзiцца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь да ўпраўленняў адукацыi абласных
выканаўчых камiтэтаў i камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта ў запячатаных пакетах.
У выпадку правядзення пiсьмовых экзаменаў з выкарыстаннем
пакетаў з тэкстамi, якiя распрацаваны Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь, упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых
камiтэтаў i камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага
камiтэта штогод да 25 красавiка падаюць у Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь заяўку на адпаведныя матэрыялы i атрымлiваюць iх
у перыяд з 20 па 25 мая бягучага навучальнага года.
На ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i камiтэт
па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ўскладаецца
адказнасць за своечасовае давядзенне экзаменацыйных матэрыялаў да
аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых
органаў, дырэктара ўстаноў адукацыi i забеспячэнне iх
канфiдэнцыяльнасцi.
Пакеты з тэкстамi для пiсьмовых экзаменаў па мовах ускрываюцца
ў прысутнасцi вучняў i членаў экзаменацыйнай камiсii ў пачатку
экзамену, па матэматыцы, фiзiцы - за адну гадзiну да пачатку
экзаменаў у прысутнасцi членаў экзаменацыйнай камiсii.
41. Пiсьмовыя выпускныя экзамены ва ўстановах адукацыi
праводзяцца з дзевяцi гадзiн.
У X (XI) класах на пiсьмовы экзамен па матэматыцы адводзiцца 4
астранамiчныя гадзiны, на дыктант - 1 астранамiчная гадзiна. У XII
(XIII-ХIV) класах на пiсьмовыя экзамены па мовах адводзiцца: на
пераказ - 4 астранамiчныя гадзiны, на водгук - 4 астранамiчныя
гадзiны, на дыктант - 1 астранамiчная гадзiна, на пiсьмовыя экзамены
па матэматыцы - 5 астранамiчных гадзiн, па фiзiцы - 4 астранамiчныя
гадзiны.
42. Для выканання пiсьмовых работ i падрыхтоўкi да вусных
адказаў вучням выдаецца папера са штампам установы адукацыi.
Вучням не дазваляецца прыносiць на выпускныя экзамены сшыткi,
падручнiкi, вучэбныя i даведачныя матэрыялы.
Вучнi, якiя выканалi пiсьмовую работу, здаюць яе экзаменацыйнай
камiсii разам з чарнавiком. Вучнi, якiя не скончылi работу ў
адведзены час, здаюць яе няскончанай.
43. Для падрыхтоўкi да вуснага адказу вучням даецца 15-20
мiнут. Члены экзаменацыйнай камiсii слухаюць адказ вучня па бiлеце,
без неабходнасцi не перапыняюць яго. Вучню могуць быць прапанаваны
дадатковыя пытаннi ў межах матэрыялу, што прадугледжаны бiлетам.
Калi вучань не адказаў па бiлеце, экзаменацыйная камiсiя можа
па яго просьбе дазволiць узяць другi бiлет. У пратаколе экзаменаў
робiцца адпаведны запiс. Пытанне аб знiжэннi адзнакi вучню ў гэтым
выпадку вырашаецца экзаменацыйнай камiсiяй.
44. На выпускных экзаменах па вучэбных прадметах, якiя
праводзяцца ў вуснай форме, вучнi могуць карыстацца картамi,
таблiцамi, мадэлямi, схемамi, муляжамi, калькулятарамi, лабараторным
абсталяваннем, аўдыёвiзуальнымi дапаможнiкамi (рэпрадукцыямi,
слайдамi, фоназапiсамi), а таксама тэкстамi мастацкiх твораў, якiя
рэкамендуецца адказваць на памяць (не больш як пяць мiнут).
45. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы вучняў пасля выпускных
экзаменаў захоўваюцца ў дырэктара ўстановы адукацыi i выдаюцца iм
экзаменацыйным камiсiям для праверкi. Праверка экзаменацыйных работ
ажыццяўляецца ў памяшканнi ўстановы адукацыi.
46. Пасля кожнага выпускнога экзамену камiсiя ацэньвае адказы
вучняў i выстаўляе iм экзаменацыйныя адзнакi ў пратакол правядзення
экзаменаў. Пратакол падпiсваецца членамi камiсii, якiя прымалi
экзамен па адпаведным вучэбным прадмеце.
Адзнакi, якiя вучнi атрымалi на вусных экзаменах, аб'яўляюцца
iм пасля заканчэння экзаменаў, а за пiсьмовую работу паведамляюцца
вучням не пазней чым за адзiн дзень да правядзення наступнага
выпускнога экзамену.
47. Падагульняючая адзнака можа быць выстаўлена на ўзроўнi
экзаменацыйнай, калi станоўчая гадавая адзнака нiжэй за
экзаменацыйную. У выпадку, калi станоўчая экзаменацыйная адзнака
нiжэй за гадавую, экзаменацыйная камiсiя можа выставiць
падагульняючую адзнаку на ўзроўнi экзаменацыйнай або гадавой. Пры
экзаменацыйнай адзнацы "0" не можа быць выстаўлена станоўчая
падагульняючая адзнака.
Па рашэннi экзаменацыйнай камiсii падагульняючая адзнака вучням
можа быць выстаўлена як сярэдняе арыфметычнае экзаменацыйнай i
гадавой адзнак.
Падагульняючыя адзнакi "10" (дзесяць) i "9" (дзевяць) могуць
быць выстаўлены толькi, калi вучань на экзамене атрымаў адпаведна
адзнакi "10" (дзесяць) i "9" (дзевяць).
48. У выпадку рознагалоссяў памiж членамi экзаменацыйнай
камiсii ў ацэнцы пiсьмовай работы або вуснага адказу вучня, а
таксама пры выстаўленнi падагульняючай адзнакi пытанне вырашаецца
большасцю галасоў з абавязковым запiсам у пратакол меркавання членаў
камiсii, якiя не згодны з выстаўленай адзнакай. Пры роўнай колькасцi
галасоў перавага аддаецца прапанове на карысць вучня.
Канчатковае рашэнне па сур'ёзных спрэчных пытаннях прымаецца
аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца ўстанова адукацыi.
49. Экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi, якiя выстаўлены
вучням выпускных класаў, а таксама гадавыя адзнакi па вучэбных
прадметах, якiя ўключаюцца ў пасведчанне аб агульнай базавай або
атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi па вынiках iх вывучэння ў VI
(VII) - IХ (X) i XI (XII-ХIII) класах, пераглядаць не дазваляецца.
50. Вучнi, якiя захварэлi ў перыяд правядзення экзаменаў i
выздаравелi да iх заканчэння, здаюць прапушчаныя экзамены да 10
лiпеня. У выпадку працягу хваробы яны могуць здаваць выпускныя
экзамены ў перыяд з 21 па 26 жнiўня бягучага каляндарнага года.
51. Калi вучнi Х (ХI) i ХII (ХIII) класаў, якiя пражываюць
(вучацца) у зоне радыяцыйнага забруджання, выязджаюць у
арганiзаваным парадку на аздараўленне або санаторна-курортнае
лячэнне, педагагiчны савет установы адукацыi можа з дазволу аддзела
(упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа
прыняць рашэнне аб здачы вучнямi выпускных экзаменаў у тэрмiны з
21па 26 жнiўня.
У асобных выпадках вучнi гэтых класаў (калi супадаюць тэрмiны
правядзення экзаменаў i аздараўлення цi санаторна-курортнага
лячэння) могуць быць вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў загадам
аддзелаў (упраўленняў) адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i
камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
ГЛАВА 5
ПАРАДАК ВЫЗВАЛЕННЯ ВУЧНЯЎ АД ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ
52. Ад выпускных экзаменаў вызваляюцца:
вучнi X (XI), XII (XIII) класаў, якiя з'яўляюцца пераможцамi
трэцяга i заключнага этапаў рэспублiканскай прадметнай алiмпiяды па
адпаведных вучэбных прадметах. Падагульняючыя адзнакi "10" (дзесяць)
па гэтых вучэбных прадметах выстаўляюцца iм у дакумент аб адукацыi
на падставе загада Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь,
загадаў упраўленняў адукацыi аблвыканкамаў, камiтэта па адукацыi
Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта аб вынiках правядзення
алiмпiяд;
вучнi X (XI), XII (XIII) класаў, якiя з'яўляюцца кандыдатамi i
ўдзельнiкамi прадметных мiжнародных алiмпiяд i iншых iнтэлектуальных
спаборнiцтваў, на падставе загада ўпраўленняў адукацыi абласных
выканаўчых камiтэтаў i камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта i пiсьма Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь;
вучнi, якiя маюць хваробы, уключаныя ў Пералiк захворванняў,
што могуць з'яўляцца падставай для вызвалення вучняў
агульнаадукацыйных школ, гiмназiй, лiцэяў, прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў ад пераводных i выпускных экзаменаў па
агульнаадукацыйных прадметах, зацверджаны сумесным загадам
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 15 снежня 1998 г. № 663/348 "Аб
вызваленнi вучняў агульнаадукацыйных школ, гiмназiй, лiцэяў i
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў па медыцынскiх
паказчыках ад пераводных i выпускных экзаменаў па агульнаадукацыйных
прадметах" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
1999 г., № 13, 8/70);
навучэнкi-жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;
па медыцынскiх паказчыках на падставе заключэння
ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii ад выпускных экзаменаў могуць
вызваляцца:
вучнi, якiя навучаюцца па хваробе дома;
вучнi, якiя з'яўляюцца iнвалiдамi пры значным абмежаваннi
жыццядзейнасцi (перамяшчэннi, самаабслугоўваннi, арыентацыi,
зносiнах i кантролi за паводзiнамi);
вучнi з хранiчнымi захворваннямi пры значным знiжэннi
працаздольнасцi i з улiкам стану здароўя ў бягучым годзе (у асобных
выпадках).
53. Вучнi выпускных класаў, якiя атэставаны па ўсiх вучэбных
прадметах, вызваляюцца ад выпускных экзаменаў па стане здароўя
загадам аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа. Для iх вызвалення ад выпускных экзаменаў па
стане здароўя ўстанова адукацыi падае ў аддзел (упраўленне) адукацыi
наступныя дакументы:
рашэнне педагагiчнага савета аб прадстаўленнi дакументаў на
вызваленне вучня ад выпускных экзаменаў;
заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii;
ведамасць адзнак, якiя ўносяцца ў пасведчанне аб агульнай
базавай адукацыi або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi;
копiю пасведчання аб нараджэннi дзяцей (для навучэнак-жанчын,
якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў).
54. Кандыдаты i ўдзельнiкi мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў
(калi тэрмiны правядзення выпускных экзаменаў i спаборнiцтваў
супадаюць) могуць быць вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў
загадам упраўленняў адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i
камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта на
падставе пiсьма Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
55. Вучням, якiя вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў, у
дакументы аб адукацыi выстаўляюцца гадавыя адзнакi.
ГЛАВА 6
ВУЧЭБНЫЯ ЗАДАННI НА ЛЕТА I ПАЎТОРНЫЯ ВЫПУСКНЫЯ ЭКЗАМЕНЫ
56. Вучэбныя заданнi на лета даюцца вучням III-XI (XII-ХIII)
класаў, якiя маюць гадавыя i падагульняючыя адзнакi "0" (нуль) па
адным-двух вучэбных прадметах або не атэставаны па адным-двух
вучэбных прадметах без уважлiвых прычын. Заданнi даюцца па ўсёй
вучэбнай праграме адпаведнага вучэбнага прадмета або па асобных яе
раздзелах, якiя не засвоены вучнямi.
57. Вучням, якiя атрымалi вучэбныя заданнi на лета, аказваецца
дапамога ў iх выкананнi. У чэрвенi-жнiўнi ў тэрмiны, вызначаныя
дырэктарам установы адукацыi, з вучнямi праводзяцца заняткi i
кансультацыi па раскладзе працягласцю не менш чым тры тыднi. У
астатнi час вучнi працуюць самастойна па заданнi настаўнiка.
Расклад летнiх заняткаў i заданнi даводзяцца да ведама вучняў i
iх законных прадстаўнiкоў.
58. У перыяд з 21 па 26 жнiўня бягучага каляндарнага года па
зацверджаным дырэктарам установы адукацыi раскладзе праводзiцца
паўторная атэстацыя вучняў пераводных класаў, якiя атрымалi вучэбныя
заданнi на лета, i вучняў выпускных класаў, што атрымалi "0" балаў
па вучэбных прадметах, па якiх не праводзяцца выпускныя экзамены, i
вучнi, якiя не з'явiлiся на экзамены па прычыне хваробы або па iншых
уважлiвых прычынах.
59. Выкананне вучэбных заданняў, якiя былi дадзены вучню на
лета, як правiла, праводзiць настаўнiк, у якога навучаўся вучань.
60. Калi вучнi III-X (XI) класаў пры паўторнай атэстацыi зноў
атрымалi адзнаку "0" хаця б па адным вучэбным прадмеце або не
з'явiлiся без уважлiвых прычын у вызначаны тэрмiн для паўторнай
атэстацыi, яны застаюцца на другi год навучання ў тым жа класе.
ГЛАВА 7
ПАРАДАК ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ I IХ УЗНАГАРОДЖВАННЯ
61. Пасля заканчэння выпускных экзаменаў педагагiчны савет
установы адукацыi пры ўдзеле ўсiх членаў экзаменацыйных камiсiй
абмяркоўвае iх вынiкi i вырашае пытаннi аб выпуску вучняў, выдачы iм
пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi цi атэстатаў аб агульнай
сярэдняй адукацыi, узнагароджваннi лепшых выпускнiкоў.
62. Вучнi выпускных класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя,
экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi па ўсiх вучэбных прадметах,
выпускаюцца з установы адукацыi.
Выпускнiкам X (XI) класаў выдаецца пасведчанне аб агульнай
базавай адукацыi, выпускнiкам XII (XIII-ХIV) класаў - атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
63. Выпускнiкам устаноў адукацыi, якiя прайшлi курс
прафесiянальнай падрыхтоўкi i здалi квалiфiкацыйныя экзамены,
выдаецца пасведчанне аб прысваеннi квалiфiкацыi (разраду, класа,
катэгорыi) па прафесii.
Вучням выпускных класаў, якiя займалiся ва ўстановах (класах)
мастацка-эстэтычнага i iншых кiрункаў i здалi экзамены па
прафiлюючых (спецыяльных) вучэбных прадметах, дадаткова выдаецца
пасведчанне аб iх засваеннi (дадатак да пасведчання аб агульнай
базавай адукацыi, атэстата аб агульнай сярэдняй адукацыi).
64. Пытанне аб выпуску вучняў (за выключэннем вучняў, якiя
знаходзяцца ў санаторных школах-iнтэрнатах для дзяцей, хворых на
скалiёз), якiя па розных прычынах трымалi выпускныя экзамены ў iншых
навучальных установах (знаходзiлiся на лячэннi, у санаторных
школах-iнтэрнатах, на спартыўных зборах), i выдачы iм дакументаў аб
адукацыi вырашае педагагiчны савет установы адукацыi па месцы
пастаяннага жыхарства на падставе пратаколаў экзаменаў, атрыманых з
установы, у якой вучнi здавалi экзамены.
65. Выпускнiкам X (XI) класаў, якiя маюць прыкладныя паводзiны,
гадавыя i экзаменацыйныя адзнакi "10" (дзесяць) i "9" (дзевяць) па
ўсiх вучэбных прадметах на працягу навучання ў IХ (X) - X (XI)
класах, акрамя тэхналогii, працоўнага навучання, выяўленчага
мастацтва, музыкi i прафiлюючых дысцыплiн ва ўстановах (класах)
мастацка-эстэтычнага i iншых кiрункаў, па якiх яны маюць адзнакi не
нiжэй за "6" (шэсць), а па фiзiчнай культуры маюць "залiчана" або
адзнаку не нiжэй за "6" (шэсць), выдаецца пасведчанне аб агульнай
базавай адукацыi з адзнакай.
Вызваленне вучняў X (XI) класаў па стане здароўя ад заняткаў па
фiзiчнай культуры, тэхналогii, працоўным навучаннi i здачы выпускных
экзаменаў не з'яўляецца перашкодай для выдачы пасведчання аб
агульнай базавай адукацыi з адзнакай.
Выпускнiкi X (XI) класаў, якiя не вывучалi той цi iншы вучэбны
прадмет па незалежнай ад iх прычыне, таксама атрымлiваюць
пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай.
66. Выпускнiкi ўстаноў адукацыi за прыкладныя паводзiны,
выдатныя поспехi ў навучаннi i ў адпаведнасцi з пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 8 кастрычнiка 2002 г. № 1400 "Аб
зацвярджэннi Палажэння аб залатым i сярэбраным медалях "За выдатныя
вынiкi ў вучэбнай дзейнасцi" i пахвальным лiсце "За асаблiвыя
поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў" (Национальный реестр правовых
актов Республики Беларусь, 2002 г., № 117, 5/11297) узнагароджваюцца
залатымi i сярэбранымi медалямi з уручэннем атэстата аб агульнай
сярэдняй адукацыi асобага ўзору, а за асаблiвыя поспехi ў вывучэннi
асобных прадметаў - пахвальнымi лiстамi з уручэннем атэстата
звычайнага ўзору.
67. Для ўзнагароджвання выпускнiкоў устаноў адукацыi залатым
або сярэбраным медалём у дзяржаўны орган кiравання адукацыяй, якому
непасрэдна падпарадкавана ўстанова, прадстаўляецца для зацвярджэння
рашэнне педагагiчнага савета ўстановы аб прадстаўленнi выпускнiкоў
да ўзнагароджвання залатым i сярэбраным медалямi. Акрамя рашэння
педагагiчнага савета прадстаўляюцца наступныя дакументы:
копii пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай;
ведамасцi гадавых адзнак за XI (XII) - XII (XIII) класы,
экзаменацыйных i падагульняючых адзнак, якiя ўносяцца ў атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi;
экзаменацыйныя пiсьмовыя работы прэтэндэнтаў.
Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа або iншы орган кiравання адукацыяй разглядае
матэрыялы i прымае рашэнне аб узнагароджваннi выпускнiкоў залатым
або сярэбраным медалём. Рашэнне ў пiсьмовай форме даводзiцца да
ўстаноў адукацыi, на падставе якiх апошнiя выдаюць загады аб
узнагароджваннi выпускнiкоў залатымi i сярэбранымi медалямi.
68. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i
камiтэта па адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта
ажыццяўляюць кантроль за ўзнагароджваннем вучняў залатымi i
сярэбранымi медалямi, пахвальнымi лiстамi.
69. Вучнi, якiя пражывалi за мяжой i навучалiся там ва
ўстановах адукацыi цi займалiся самастойна, пры вяртаннi на старое
або пераездзе на новае месцажыхарства могуць здаваць выпускныя
экзамены на агульных падставах, а пры прадстаўленнi адпаведных
дакументаў аб атэстацыi атрымлiваюць пасведчанне аб агульнай базавай
адукацыi цi атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстанове,
вызначанай аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа.
70. Улiк, выдача i захоўванне пасведчанняў аб агульнай базавай
адукацыi i атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi, экзаменацыйных
матэрыялаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
71. Кантроль за правiльнасцю выдачы пасведчанняў аб агульнай
базавай адукацыi i атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi
ажыццяўляюць аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i
распарадчых органаў, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца ўстановы
адукацыi.
72. Пры парушэннi ўстановамi адукацыi, аддзеламi (упраўленнямi)
адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў дадзеных Правiлаў
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь мае права ануляваць вынiкi
выпускных экзаменаў i адклiкаць пасведчанне аб агульнай базавай
адукацыi або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
ГЛАВА 8
АФАРМЛЕННЕ ДАКУМЕНТАЎ АБ АГУЛЬНАЙ БАЗАВАЙ АДУКАЦЫI
I АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI
73. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi i атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi запаўняюцца акуратна, выразна чорнай
тушшу (чарнiламi) або пастай, падпiсваюцца дырэктарам, намеснiкам
дырэктара па навучальнай (навучальна-выхаваўчай) рабоце i класным
кiраўнiком, завяраюцца пячаткай установы адукацыi (для дзяржаўных
устаноў - з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь).
Адбiтак пячаткi павiнен быць выразным. Падчысткi, выпраўленнi i
незапоўненыя графы не дапускаюцца.
Прозвiшча, iмя i iмя па бацьку (у давальным склоне), год
нараджэння выпускнiка запiсваюцца поўнасцю i ў поўнай адпаведнасцi з
запiсамi ў пашпарце або пасведчаннi аб нараджэннi. Поўнасцю
ўказваюцца назва, нумар i месца знаходжання ўстановы адукацыi, што
выдала дакумент аб адукацыi. У пасведчаннi аб агульнай базавай
адукацыi ўказваецца, у якой установе вучань атрымаў агульную базавую
адукацыю: скончыў адпаведную агульнаадукацыйную базавую школу цi
спецыяльную агульнаадукацыйную базавую школу (школу-iнтэрнат) або
скончыў X (XI) класаў установы адукацыi. Пры вывучэннi вучэбнага
прадмета (прадметаў) на павышаным або паглыбленым узроўнi ў дужках
указваецца профiль класа.
Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi i атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi запаўняюцца на дзвюх мовах - беларускай i рускай.
Адзнакi па кожным вучэбным прадмеце ў пасведчанне аб агульнай
базавай адукацыi i ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi
запiсваюцца лiчбамi ў балах i ў дужках словамi: 10 (дзесяць), 9
(дзевяць), 8 (восем), 7 (сем), 6 (шэсць), 5 (пяць), 4 (чатыры), 3
(тры), 2 (два), 1 (адзiн), а па асобных вучэбных прадметах
(спецыяльная медыцынская група па фiзiчнай культуры), дзе ўведзена
залiковая сiстэма, - "залiчана".
Вучням, якiя вызвалены ад выпускных экзаменаў, у пасведчанне аб
агульнай базавай адукацыi i атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi
выстаўляюцца гадавыя адзнакi.
Вучням, якiя не атэставаны па асобных вучэбных прадметах па
незалежных ад iх прычынах, у пасведчанне i атэстат уносiцца запiс:
"Не вывучаў(ла)".
Вучням, якiя вызвалены па стане здароўя ад заняткаў па фiзiчнай
культуры i працоўным навучаннi, у пасведчаннi або атэстаце робiцца
запiс: "Вызвалены(а)".
Дакументы аб агульнай базавай адукацыi i агульнай сярэдняй
адукацыi афармляюцца ва ўстанове адукацыi ў прысутнасцi дырэктара
або яго намеснiка па навучальнай (навучальна-выхаваўчай) рабоце i
рэгiструюцца: пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi - у кнiзе
ўлiку бланкаў i выдачы пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi,
атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi - у кнiзе ўлiку бланкаў i
выдачы атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi.
74. У пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi ўносяцца адзнакi
па ўсiх вучэбных прадметах вучэбнага плана для VI (VII) - Х (ХI)
класаў устаноў адукацыi. Па вучэбных прадметах, па якiх здаюцца
выпускныя экзамены, выстаўляюцца падагульняючыя адзнакi, а па
астатнiх вучэбных прадметах - гадавыя адзнакi за апошнi год iх
вывучэння.
Без выстаўлення адзнак у пасведчанне аб агульнай базавай
адукацыi робiцца запiс аб засвоеных факультатыўных курсах i курсах
па выбары.
75. У атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi ўносяцца адзнакi па
ўсiх вучэбных прадметах вучэбнага плана для XI (XII) - XII
(XIII-ХIV) класаў устаноў адукацыi. Пры гэтым па прадметах, па якiх
здаюцца выпускныя экзамены, выстаўляюцца падагульняючыя адзнакi, а
па астатнiх вучэбных прадметах - гадавыя адзнакi за апошнi год iх
вывучэння.
Без выстаўлення адзнакi ў атэстаце аб агульнай сярэдняй
адукацыi робiцца запiс аб засваеннi курсаў па выбары, а таксама аб
атрыманай вучнем квалiфiкацыi або засваеннi курса прафесiянальнай
падрыхтоўкi.
76. Асобам, якiя не закончылi навучанне на ўзроўнях агульнай
базавай, агульнай сярэдняй адукацыi або не прайшлi вынiковую
атэстацыю за ўзровень агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыi,
а таксама асобам, якiя прайшлi поўны курс навучання на ўзроўнях
агульнай базавай, агульнай сярэдняй адукацыi ў неакрэдытаванай
установе адукацыi, выдаецца на бланку ўстановы адукацыi
ўстаноўленага ўзору даведка аб праходжаннi курса навучання на
ўзроўнях (ступенях) агульнай сярэдняй адукацыi па форме згодна
дадатку.
_______________________________________________ _______ ___ _
Правила дополнены пунктом 76 постановлением Министерства
образования от 26 июля 2006 г. № 72 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/14942 от 31.08.2006 г.)
_______________________________________________ _______ ___ _
Дадатак
да Правiлаў атэстацыi,
пераводу, арганiзацыi
выпускных экзаменаў i выпуску
вучняў устаноў, якiя
забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi
Вуглавы штамп установы адукацыi
ДАВЕДКА
аб праходжаннi курса навучання на ўзроўнях (ступенях)
агульнай сярэдняй адукацыi
Гэтая даведка выдадзена _______________________________________
(прозвiшча, iмя, iмя па бацьку)
____________________________________________________________________
_______ года нараджэння, у тым, што з "__" ________ ____ г. ён (яна)
навучаўся(лася) у __________________________________________________
____________________________________________________________________
(назва ўстановы адукацыi)
i ў ____ годзе скончыў(ла) _________________________________________
(колькасць класаў, поўны курс)
____________________________________________________________________
Кiраўнiк установы адукацыi __________ ______________________
(подпiс) (iмя, iмя па бацьку)
М.П.
Выдадзена "__" ________ ____ г.
Рэгiстрацыйны нумар __________
_______________________________________________ _______ ___ _
Правила дополнены приложением постановлением Министерства
образования от 26 июля 2006 г. № 72 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/14942 от 31.08.2006 г.)
_______________________________________________ _______ ___ _
Правила - в редакции постановления Министерства образования
от 16 декабря 2004 г. № 76 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/11884 от 24.12.2004 г.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
25.10.1999 № 642
(у рэдакцыi пастановы
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
01.11.2002 № 49)
ПРАВIЛЫ
атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў
i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных экзаменаў
i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi (далей - Правiлы), распрацаваны ў адпаведнасцi з
Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29 кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi"
i рэгулююць парадак атэстацыi, пераводу, арганiзацыi выпускных
экзаменаў i выпуску вучняў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi.
2. Патрабаваннi дадзеных Правiлаў абавязковыя для выканання
ўстановамi, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнымi агульнаадукацыйнымi школамi (школамi-iнтэрнатамi) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця незалежна ад iх
падпарадкавання i формы ўласнасцi.
Глава 2
ПАРАДАК АТЭСТАЦЫI I ПЕРАВОДУ ВУЧНЯЎ
3. Узровень засваення вучнямi вучэбных праграм i iх выхаванасцi
ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыi, вызначаецца шляхам правядзення бягучай, прамежкавай i
вынiковай атэстацыi.
Атэстацыя - вызначэнне ўзроўню засваення вучэбнага матэрыялу
(ведаў) вучнем па адпаведнай тэме вучэбнага прадмета або за
адпаведны тэрмiн навучання.
Атэстацыя вучня можа ажыццяўляцца ў вуснай, пiсьмовай i
практычнай формах. Па вынiках атэстацыi вучням выстаўляюцца адзнакi
ў балах.
Бягучая атэстацыя вучня ажыццяўляецца шляхам вызначэння ўзроўню
засваення вучэбнага матэрыялу па прадмеце з выстаўленнем адпаведных
адзнак на ўроках, практычных i самастойных занятках на працягу
чвэрцi, трыместра або паўгоддзя.
Прамежкавая атэстацыя - гэта вызначэнне ўзроўню засваення
вучнем вучэбнага матэрыялу па прадмеце з выстаўленнем адпаведных
адзнак за чвэрць, трыместр або паўгоддзе з улiкам вынiкаў бягучай
атэстацыi.
Вынiковая атэстацыя - гэта вызначэнне ўзроўню засваення вучнем
вучэбнага матэрыялу па прадмеце з выстаўленнем адпаведнай адзнакi за
год з улiкам вынiкаў прамежкавай атэстацыi, а таксама падагульняючай
адзнакi па вучэбным прадмеце з улiкам гадавой i экзаменацыйнай
адзнак.
Бягучую атэстацыю вучняў на ўроках, самастойных i практычных
занятках, прамежкавую атэстацыю за чвэрць, трыместр або паўгоддзе i
вынiковую атэстацыю вучняў за год ажыццяўляюць настаўнiкi, якiя
выкладаюць адпаведныя прадметы.
Вынiковую атэстацыю вучняў па тых прадметах, якiя выносяцца на
выпускныя экзамены, ажыццяўляюць экзаменацыйныя камiсii. Яны
выстаўляюць падагульняючыя адзнакi па вучэбных прадметах на падставе
гадавых i экзаменацыйных адзнак.
Ацэнка вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў ажыццяўляецца па
10-бальнай шкале адзнак:
моўная характарыстыка адзнакi: адзнака ў балах:
нездавальняюча "0"
амаль здавальняюча "1"
амаль здавальняюча "2"
здавальняюча "3"
вельмi здавальняюча "4"
амаль добра "5"
добра "6"
вельмi добра "7"
амаль выдатна "8"
выдатна "9"
вельмi выдатна "10"
Станоўчымi адзнакамi з'яўляюцца "1", "2", "3", "4", "5", "6",
"7", "8", "9", "10" балаў, нездавальняючай адзнакай - "0" балаў.
Атэстацыя па кожным вучэбным прадмеце ажыццяўляецца ў
адпаведнасцi з нормамi ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi вучняў,
якiя зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
4. Вучнi падрыхтоўчыx i першыx класаў пераводзяцца ў наступны
клас на падставе вуснай якаснай ацэнкi вынiкаў вучэбнай дзейнасцi.
Вучнi II-VIII(IX) i X(XI)* класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя
адзнакi, пераводзяцца ў наступны клас.
______________________________
*У дужках выкарыстоўваецца нумарацыя класаў спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага
навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, а таксама выпускных класаў
навучальна-педагагiчных комплексаў i вячэрнiх (зменных)
агульнаадукацыйных школ.
На перавод вучняў у наступныя класы не ўплывае вызваленне iх па
стане здароўя ад урокаў тэхналогii, працоўнага навучання i фiзiчнай
культуры, праходжання вучэбна-палявых збораў.
5. Вучнi II-VIII(IX) i X(XI) класаў, якiя атрымалi гадавыя
нездавальняючыя адзнакi па адным-двух вучэбных прадметах або не
атэставаны ў вынiку пропуску заняткаў па хваробе цi ў сувязi з
пераездам на новае месцажыхарства, трагiчнымi выпадкамi ў сям'i i
iншымi ўважлiвымi прычынамi, а таксама вучнi, якiя атрымалi вучэбнае
заданне на лета i па ўважлiвых прычынах не з'явiлiся на паўторную
атэстацыю ў жнiўнi, па рашэннi педагагiчнага савета ўстановы, якая
забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай
агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, са спецыяльнымi класамi i
класамi iнтэграванага навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, могуць быць пераведзены ў
наступны клас умоўна з далейшым лiквiдаваннем прабелаў у ведах ва
ўстаноўленыя педагагiчным саветам тэрмiны (не больш як месяц).
З вучнямi, якiя ўмоўна пераведзены ў наступны клас, за кошт
гадзiн школьнага кампанента вучэбнага плана праводзяцца дадатковыя
заняткi. Формы гэтай работы вызначаюцца настаўнiкам, вынiкi яе
падводзяцца шляхам правядзення кантрольных работ або вуснага
апытання вучняў, пасля чаго педагагiчны савет прымае канчатковае
рашэнне аб пераводзе вучняў у наступны клас або паўторным iх
навучаннi ў папярэднiм класе.
Умоўны перавод не распаўсюджваецца на вучняў, якiя не
атэставаны з-за пропуску вучэбных заняткаў без уважлiвых прычын або
маюць гадавыя нездавальняючыя адзнакi па прадметах з-за
сiстэматычнай непаспяховасцi на працягу навучальнага года.
Вучнi, якiя ўмоўна пераведзены ў наступны клас, у справаздачы
на пачатак навучальнага года ўлiчваюцца ў складзе таго класа, у якi
яны ўмоўна пераведзены.
6. Вучнi пераводных класаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ
(школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага навучання ва
ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
што атрымалi тры i больш нездавальняючыя гадавыя адзнакi па вучэбных
прадметах, па ўзгадненнi з цэнтрам карэкцыйна-развiццёвага навучання
i рэабiлiтацыi пераводзяцца ў наступны клас пры ўмове навучання па
iндывiдуальных праграмах, зацверджаных педагагiчным саветам.
7. Вучнi ўсiх класаў, акрамя выпускных, устаноў, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага
навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, а таксама вучнi, што навучаюцца ў сям'i, па
iндывiдуальных вучэбных планах, у тым лiку дома з прычыны хваробы,
пераводзяцца ў наступны клас на падставе гадавых адзнак. Змест,
формы i тэрмiны правядзення бягучай i прамежкавай (за чвэрць,
трыместр або паўгоддзе) атэстацыi гэтых вучняў, акрамя дзяцей, якiя
навучаюцца ў сям'i, вызначаюцца педагагiчным саветам установы.
Змест, форма i тэрмiны атэстацыi дзяцей, якiя навучаюцца ў сям'i, за
чвэрць (трыместр або паўгоддзе) цi за год таксама ўстанаўлiваюцца
педагагiчным саветам.
8. Пры наяўнасцi неспрыяльных медыцынскiх паказчыкаў
непаспяваючыя вучнi I-II класаў па рэкамендацыi педагагiчнага савета
ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, i
са згоды iх бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў могуць
накiроўвацца ў цэнтры карэкцыйна-развiццёвага навучання i
рэабiлiтацыi для вырашэння пытання аб выбары ўстановы, у якой яны
змогуць працягваць навучанне.
На падставе заключэння цэнтра карэкцыйна-развiццёвага навучання
i рэабiлiтацыi i са згоды бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў
аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i распарадчых
органаў прымаюць рашэнне аб пераводзе вучня ў спецыяльную
агульнаадукацыйную школу (школу-iнтэрнат) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльны клас або клас iнтэграванага
навучання.
9. У выпадку нязгоды вучня або яго бацькоў, iншых законных
прадстаўнiкоў з гадавой адзнакай па адным-двух вучэбных прадметах
вучню даецца права на аснове пiсьмовай заявы на iмя дырэктара
ўстановы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, а таксама ўстановы са
спецыяльнымi класамi i класамi iнтэграванага навучання здаць
экзамены па адпаведных вучэбных прадметах экспертнай камiсii,
ствараемай дырэктарам установы:
у пераводных класах - на працягу аднаго-двух тыдняў пасля
заканчэння навучальнага года;
у выпускных класах - да пачатку экзаменаў.
Калi ўстанова не змагла вырашыць канфлiктную сiтуацыю, загадам
аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа ствараецца камiсiя ў складзе работнiка аддзела (упраўлення)
адукацыi (старшыня), прадстаўнiка адмiнiстрацыi ўстановы, у якой
узнiкла канфлiктная сiтуацыя, аднаго з настаўнiкаў - спецыялiстаў па
дадзеным вучэбным прадмеце з iншай установы, якая забяспечвае
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, або спецыяльнай
агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Рашэнне камiсii аб вынiках
вучэбнай дзейнасцi вучня афармляецца пратаколам, адзнака заносiцца ў
класны журнал.
10. У II-XI(XII) класах вучням выстаўляюцца прамежкавыя (за
чвэрць, трыместр або паўгоддзе) i гадавыя адзнакi па паводзiнах
(прыкладна, здавальняюча, нездавальняюча).
Глава 3
УМОВЫ, ПРЫ ЯКIХ ВУЧНI ЗАСТАЮЦЦА НА ДРУГI ГОД НАВУЧАННЯ
11. Вучнi II-X(XI) класаў (акрамя спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага
навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi), што атрымалi тры i больш нездавальняючыя гадавыя
адзнакi па вучэбных прадметах, а таксама вучнi, якiя не атэставаны
па трох i больш вучэбных прадметах, застаюцца на другi год
навучання.
12. Вучнi IX(X) класаў, якiя атрымалi тры нездавальняючыя
адзнакi, што складаюцца з гадавых i экзаменацыйных, застаюцца на
другi год навучання.
Вучнi, якiя не з'явiлiся на выпускныя экзамены па трох вучэбных
прадметах без уважлiвых прычын, таксама застаюцца на другi год
навучання.
13. Вучнi IX(X) класаў, якiя атрымалi на выпускных экзаменах
адну-дзве нездавальняючыя адзнакi або не атэставаны цi не дапушчаны
да выпускных экзаменаў па адным-двух прадметах, а таксама вучнi,
якiя не з'явiлiся на адзiн-два выпускныя экзамены без уважлiвых
прычын, здаюць выпускныя экзамены з 21 па 26 жнiўня.
Калi вучань зноў атрымаў нездавальняючую адзнаку хаця б па
адным вучэбным прадмеце або не з'явiўся на выпускныя экзамены ў
вызначаны тэрмiн без уважлiвых прычын, ён застаецца на другi год
навучання.
14. Вучнi падрыхтоўчых, I-XI(XII) класаў, якiя прапусцiлi па
хваробе звыш 45 вучэбных дзён цi не займалiся ва ўстанове, якая
забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай
агульнаадукацыйнай школе (школе-iнтэрнаце) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класах i класах
iнтэграванага навучання ва ўстанове, што забяспечвае атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, па прычыне пераезду на новае
месцажыхарства, могуць быць пакiнуты на другi год навучання ў тым жа
класе па заяве бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў i рашэннi
педагагiчнага савета ўстановы.
15. Рашэнне педагагiчнага савета ўстановы, якая забяспечвае
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця, а таксама ўстановы са спецыяльнымi класамi i класамi
iнтэграванага навучання аб пераводзе, допуску вучняў да выпускных
экзаменаў або паўторным навучаннi ў тым жа класе, аб перанясеннi
пераводу або выпуску на пэўны тэрмiн даводзiцца да ведама вучняў i
iх бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў у трохдзённы тэрмiн.
Глава 4
УМОВЫ ДОПУСКУ ВУЧНЯЎ ДА ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ
I ПАРАДАК IХ ПРАВЯДЗЕННЯ
16. Ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, выпускныя экзамены праводзяцца ў IX класах за
ўзровень агульнай базавай адукацыi (за курс агульнаадукацыйнай
базавай школы) i ў XI(XII) класах - за ўзровень агульнай сярэдняй
адукацыi (за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы).
У спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класах i
класах iнтэграванага навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, выпускныя экзамены праводзяцца
ў IX(X) класах за курс агульнаадукацыйнай базавай школы i ў XI(XII)
класах - за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы.
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь штогод у вераснi
абвяшчае пералiк вучэбных прадметаў, па якiх у бягучым навучальным
годзе праводзяцца абавязковыя выпускныя экзамены, а таксама форму iх
правядзення.
Вучнi XI(XII) класаў па жаданнi могуць праходзiць
цэнтралiзаванае тэсцiраванне, парадак i тэрмiны правядзення якога
вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Патрабаваннi да ўзроўню засваення вучнем вучэбнага матэрыялу,
што прад'яўляюцца на выпускных экзаменах i пры цэнтралiзаваным
тэсцiраваннi, вызначаюцца вучэбнымi праграмамi.
Адзнакi па вынiках цэнтралiзаванага тэсцiравання па адным або
некалькiх вучэбных прадметах могуць на падставе заяў вучняў i копiй
сертыфiкатаў залiчвацца экзаменацыйнымi камiсiямi ўстаноў, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця, а таксама ўстаноў са спецыяльнымi класамi i
класамi iнтэграванага навучання ў якасцi адзнак за выпускныя
экзамены па адпаведных вучэбных прадметах i ўлiчваюцца пры
выстаўленнi падагульняючых адзнак. У гэтым выпадку выпускны экзамен
па адпаведным вучэбным прадмеце (прадметах) вучнi не здаюць.
17. Да выпускных экзаменаў за курс агульнаадукацыйнай базавай
школы дапускаюцца вучнi IX(X) класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя
адзнакi па ўсiх вучэбных прадметах, а таксама вучнi, што маюць не
больш за дзве нездавальняючыя гадавыя адзнакi па прадметах вучэбнага
плана або не атэставаны больш чым па двух вучэбных прадметах.
18. Вучнi IX(X), XI(XII) класаў, якiя маюць нездавальняючыя
гадавыя адзнакi па вучэбных прадметах, што ўключаны ў лiк
экзаменацыйных, або не атэставаны па iх, да здачы выпускных
экзаменаў па гэтых вучэбных прадметах не дапускаюцца.
19. Вучням XI(XII) класаў, якiя маюць нездавальняючую гадавую
адзнаку цi атрымалi яе на выпускных экзаменах або не атэставаны па
адным вучэбным прадмеце без уважлiвых прычын, даецца магчымасць
здаць экзамен па гэтым прадмеце ў жнiўнi. Калi вучань не з'явiўся на
экзамен або пры здачы зноў атрымаў нездавальняючую адзнаку, яму
даецца даведка, у якой выстаўляюцца гадавыя i падагульняючыя адзнакi
па ўсiх вучэбных прадметах, што ўносяцца ў атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi. Гэты вучань мае права здаваць выпускны экзамен па
прадмеце ў наступныя гады ва ўстанове, у якой ён навучаўся, i
атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
20. Вучнi XI(XII) класаў, якiя маюць гадавыя нездавальняючыя
адзнакi або не атэставаны па двух i больш вучэбных прадметах без
уважлiвых прычын, да выпускных экзаменаў не дапускаюцца. Iм даецца
даведка з указаннем гадавых адзнак за X(XI)-XI(XII) класы. Гэтыя
вучнi маюць права здаваць экзамены за курс агульнаадукацыйнай
сярэдняй школы ў наступныя гады ў парадку экстэрнату.
21. Вучнi IX(X) i XI(XII) класаў, якiя навучаюцца ў сям'i, па
iндывiдуальных вучэбных планах, здаюць выпускныя экзамены разам з
класам у тэрмiны, што ўстаноўлены для ўстаноў, якiя забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльных агульнаадукацыйных
школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця.
22. Выпускныя экзамены ў IX i XI(XII) класах устаноў, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, IX(X) i XI(XII)
класах спецыяльных агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класах i
класах iнтэграванага навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, праводзяцца ў чэрвенi, у
тэрмiны, вызначаныя Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Тэрмiны правядзення ў IX(X) i XI(XII) класах выпускных
экзаменаў па прафiлюючых дысцыплiнах ва ўстановах эстэтычнага i
iншых кiрункаў вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь. Вучнi акрамя абавязковых выпускных экзаменаў здаюць
дадатковыя выпускныя экзамены па прафiлюючых дысцыплiнах (не больш
як два).
Паўторныя выпускныя экзамены праводзяцца з 21 па 26 жнiўня
бягучага каляндарнага года.
Тэрмiны правядзення пiсьмовых выпускных экзаменаў вызначаюцца
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь, вусных экзаменаў -
установамi, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнымi агульнаадукацыйнымi школамi (школамi-iнтэрнатамi) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
23. У асобных выпадках (аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае
месцажыхарства i iншае) установа, якая забяспечвае атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльная агульнаадукацыйная школа
(школа-iнтэрнат) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця,
па заяве бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў з дазволу аддзела
(упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа
можа праводзiць выпускныя экзамены i вырашаць пытанне аб выпуску
вучняў у тэрмiн з 20 мая па 10 лiпеня бягучага каляндарнага года.
У гэтых выпадках для пiсьмовых выпускных экзаменаў у IX(X) i
XI(XII) класах па заявах аддзелаў (упраўленняў) адукацыi мясцовых
выканаўчых i распарадчых органаў выкарыстоўваюцца тэксты,
падрыхтаваныя ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i
камiтэтам па адукацыi i справах моладзi Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта.
24. Выпускныя экзамены праводзяцца па раскладзе, зацверджаным
дырэктарам установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. З раскладам павiнны
быць азнаёмлены настаўнiкi, вучнi i iх бацькi, iншыя законныя
прадстаўнiкi не пазней як за 10 дзён да пачатку экзаменаў.
Пры састаўленнi раскладу неабходна прадугледжваць:
адзiн экзамен у дзень у кожным класе;
працягласць перапынкаў памiж экзаменамi з улiкам аб'ёму кожнага
вучэбнага прадмета (не менш як адзiн дзень);
два тэрмiны пiсьмовых экзаменаў, калi ёсць такая неабходнасць у
сувязi з вялiкай колькасцю выпускных класаў.
25. Выпускныя экзамены ў IX(X) i XI(XII) класах прымаюцца
экзаменацыйнымi камiсiямi, якiя ствараюцца па кожным вучэбным
прадмеце. Iх склад па прадстаўленнi дырэктара ўстановы, якая
забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай
агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця зацвярджаецца аддзелам
(упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа
не пазней чым за два тыднi да пачатку экзаменаў:
за курс агульнаадукацыйнай базавай школы - у складзе старшынi
(дырэктар установы, яго намеснiк па навучальнай
(навучальна-выхаваўчай) рабоце або настаўнiк па прадстаўленнi
дырэктара ўстановы), настаўнiка дадзенага вучэбнага прадмета i члена
камiсii (настаўнiка таго ж цыкла прадметаў);
за курс агульнаадукацыйнай сярэдняй школы - у складзе старшынi
(дырэктар установы, яго намеснiк па навучальнай
(навучальна-выхаваўчай) рабоце або настаўнiк па прадстаўленнi
дырэктара ўстановы), настаўнiка дадзенага вучэбнага прадмета, двух
членаў камiсii (настаўнiкаў таго ж цыкла прадметаў).
Старшынёй экзаменацыйнай камiсii не можа быць настаўнiк
(дырэктар установы, яго намеснiк), што выкладае ў дадзеным класе
вучэбны прадмет, па якiм праводзiцца выпускны экзамен.
Ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыi, у сувязi з вялiкай колькасцю класаў можа быць створана
некалькi экзаменацыйных камiсiй па адным i тым жа вучэбным
прадмеце.
26. Вучнi IX класаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, а таксама вучнi IX(X) класаў спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага
навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, здаюць абавязковыя выпускныя экзамены па
агульнаадукацыйных прадметах, пералiк i форма правядзення якiх
вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
27. Ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, дзе вывучаюцца польская, лiтоўская i iншыя мовы
нацыянальных супольнасцей, у выпускных класах да пачатку экзаменаў
праводзiцца дадатковы пiсьмовы выпускны экзамен па адпаведнай мове
нацыянальнай супольнасцi па тэкстах Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
28. Вучнi VIII(IX)-IX(X) класаў, якiя на працягу двух або менш
гадоў да пачатку выпускных экзаменаў у IX(X) класах не вывучалi
сiстэматычныя курсы беларускай мовы i гiсторыi Беларусi, не здаюць
выпускныя экзамены па гэтых прадметах. У пасведчаннi аб агульнай
базавай адукацыi робiцца запiс: "Не вывучаў(ла)".
Калi вучнi самастойна або з дапамогай настаўнiкаў засвоiлi
курсы беларускай мовы i гiсторыi Беларусi, то яны маюць права здаць
выпускныя экзамены. У пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi па
гэтых прадметах выстаўляюцца экзаменацыйныя адзнакi.
29. Вучнi XI(XII) класаў устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльных агульнаадукацыйных школ
(школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага навучання ва
ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
здаюць выпускныя экзамены па вучэбных прадметах: абавязковыя
экзамены i экзамены па выбары. Пералiк абавязковых выпускных
экзаменаў i колькасць выпускных экзаменаў па выбары, а таксама форма
iх правядзення вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
30. Сярод выпускных экзаменаў па выбары могуць быць экзамены па
беларускай мове для тых вучняў, хто ў якасцi абавязковага экзамену
выбраў рускую мову, рускай мове для тых вучняў, хто ў якасцi
абавязковага экзамену выбраў беларускую мову, мове нацыянальнай
супольнасцi, беларускай лiтаратуры, рускай лiтаратуры, замежнай
мове, другой замежнай мове, гiсторыi Беларусi, сусветнай гiсторыi,
геаграфii, бiялогii, хiмii, фiзiцы, астраномii, iнфарматыцы,
сусветнай мастацкай культуры, курсе "Чалавек. Грамадства. Дзяржава",
а таксама курсе прафесiянальнай падрыхтоўкi.
Рашэнне аб вучэбных прадметах для здачы выпускных экзаменаў па
выбары вучнi павiнны прыняць не пазней чым за тры тыднi да пачатку
выпускных экзаменаў.
31. Ва ўстановах (класах), якiя забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, з павышаным i паглыбленым вывучэннем
асобных прадметаў, акрамя вызначаных Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь абавязковых выпускных экзаменаў, выпускнiкi
здаюць у якасцi абавязковых таксама экзамены па прафiлюючых
прадметах.
32. Вучнi, якiя прыбылi ў Х(XI)-XI(XII) класы ўстаноў, што
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця з-за мяжы, па беларускай мове i па гiсторыi
Беларусi не атэстуюцца. У атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi
робiцца запiс: "Не вывучаў(ла)".
У выпадку, калi вучнi гэтых класаў самастойна або з дапамогай
настаўнiка засвоiлi курс беларускай мовы, яны маюць права здаць
выпускны экзамен па гэтым прадмеце з выстаўленнем экзаменацыйнай
адзнакi ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi. Экзамен яны здаюць
разам з класам у перыяд правядзення выпускных экзаменаў у форме, у
якой яны праводзяцца ў дадзеным класе. Вучнi гэтых класаў, якiя
самастойна або з дапамогай настаўнiка засвоiлi курс гiсторыi
Беларусi, могуць быць атэставаны па прадмеце з выстаўленнем
экзаменацыйнай адзнакi ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
33. Вучнi, якiя вывучалi беларускую лiтаратуру на працягу двух
апошнiх гадоў (X(XI)-XI(XII) класы), знаёмяцца з асноўнымi творамi
курса IX(X) класа за кошт гадзiн школьнага кампанента вучэбнага
плана i могуць здаваць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце.
Адзнака за моўнае афармленне адказу па беларускай лiтаратуры вучням
не знiжаецца.
Вучнi, якiя наведвалi ўрокi беларускай лiтаратуры толькi на
працягу апошняга года навучання ў XI(XII) класе, не атэстуюцца. У
атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi робiцца запiс: "Не
вывучаў(ла)".
34. Вучнi XI(XII) класаў, якiя прайшлi курс прафесiянальнай
падрыхтоўкi, могуць па сваiм жаданнi здаваць квалiфiкацыйныя
экзамены. Яны праводзяцца ў тэрмiны, якiя ўстанаўлiваюцца
адмiнiстрацыяй установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай
сярэдняй i прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi, спецыяльнай
агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, але не пазней чым за два
тыднi да пачатку выпускных экзаменаў па агульнаадукацыйных
прадметах.
Калi вучань не здасць экзамен па прафесiянальнай падрыхтоўцы,
ён здае выпускны экзамен па выбары па iншым вучэбным прадмеце.
35. Выпускныя экзамены за курс агульнаадукацыйнай базавай i
агульнаадукацыйнай сярэдняй школы праводзяцца па тэкстах i бiлетах,
падрыхтаваных i зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь.
Прадугледжаныя бiлетамi заданнi практычнага характару рыхтуюцца
настаўнiкамi i зацвярджаюцца дырэктарам установы, якая забяспечвае
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця не пазней чым за два тыднi да пачатку экзаменаў.
36. Тэксты для правядзення пiсьмовых выпускных экзаменаў могуць
аб'яўляцца па радыё i тэлебачаннi або даводзiцца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь да ўпраўленняў адукацыi абласных
выканаўчых камiтэтаў i камiтэта па адукацыi i справах моладзi
Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта ў запячатаных пакетах.
У выпадку правядзення пiсьмовых экзаменаў з выкарыстаннем
пакетаў з тэкстамi, якiя распрацаваны Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь, упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых
камiтэтаў i камiтэт па адукацыi i справах моладзi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта штогод да 25 красавiка падаюць у
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь заяўку на адпаведныя
матэрыялы i атрымлiваюць iх у перыяд з 20 па 25 мая бягучага
навучальнага года.
На ўпраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i камiтэт
па адукацыi i справах моладзi Мiнскага гарадскога выканаўчага
камiтэта ўскладаецца адказнасць за своечасовае давядзенне
экзаменацыйных матэрыялаў да аддзелаў (упраўленняў) адукацыi
мясцовых выканаўчых i распарадчых органаў, кiраўнiкоў устаноў, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльных
агульнаадукацыйных школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця i забеспячэнне iх сакрэтнасцi.
Пакеты з тэкстамi па мовах ускрываюцца ў прысутнасцi вучняў i
членаў экзаменацыйнай камiсii ў пачатку экзамену, па матэматыцы,
фiзiцы - за адну гадзiну да пачатку экзаменаў у прысутнасцi членаў
экзаменацыйнай камiсii.
37. Пiсьмовыя выпускныя экзамены ў IX(X) i XI(XII) класах
устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах) для дзяцей
з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, спецыяльных класах i класах
iнтэграванага навучання ва ўстановах, што забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, праводзяцца з дзевяцi гадзiн.
У IX(X) класах на пераказ па мовах i пiсьмовы экзамен па
матэматыцы адводзiцца 4 астранамiчныя гадзiны; на дыктоўку - 1
астранамiчная гадзiна. У XI(XII) класах на пiсьмовыя экзамены па
мовах адводзiцца: на пераказ - 4 астранамiчныя гадзiны, на сачыненне
- 6 астранамiчных гадзiн, на водгук - 4 астранамiчныя гадзiны, на
дыктоўку - 1 астранамiчная гадзiна; на пiсьмовыя экзамены па
матэматыцы - 5 астранамiчных гадзiн; па фiзiцы - 4 астранамiчныя
гадзiны.
38. Для выканання пiсьмовых работ i падрыхтоўкi да вусных
адказаў вучням выдаецца папера са штампам установы, якая забяспечвае
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця.
Вучням не дазваляецца прыносiць на выпускныя экзамены сшыткi,
падручнiкi, вучэбныя i даведачныя матэрыялы.
Вучнi, якiя выканалi пiсьмовую работу, здаюць яе экзаменацыйнай
камiсii разам з чарнавiком. Вучнi, якiя не скончылi работу ў
адведзены час, здаюць яе незакончанай.
39. Для падрыхтоўкi да вуснага адказу вучням даецца 15-20
мiнут. Члены экзаменацыйнай камiсii слухаюць адказ вучня па бiлеце,
без неабходнасцi не перарываюць яго. Вучню могуць быць прапанаваны
дадатковыя пытаннi ў межах матэрыялу, што прадугледжаны бiлетам.
Калi вучань, адказваючы па бiлеце, паказвае нездавальняючыя веды
матэрыялу, яму могуць быць прапанаваны дадатковыя пытаннi па iншых
раздзелах праграмы.
Калi вучань не адказаў па бiлеце, экзаменацыйная камiсiя можа
па яго просьбе дазволiць узяць другi бiлет. У пратаколе экзаменаў
робiцца адпаведны запiс. Пытанне аб знiжэннi адзнакi вучню
вырашаецца экзаменацыйнай камiсiяй.
40. На выпускных экзаменах па вучэбных прадметах вучнi могуць
карыстацца картамi, таблiцамi, мадэлямi, схемамi, муляжамi,
калькулятарамi, лабараторным абсталяваннем, аўдыёвiзуальнымi
дапаможнiкамi (рэпрадукцыямi, слайдамi, фоназапiсамi), а таксама
тэкстамi мастацкiх твораў, якiя рэкамендуецца адказваць на памяць
(не больш як пяць мiнут).
41. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы вучняў пасля выпускных
экзаменаў захоўваюцца ў дырэктара ўстановы, якая забяспечвае
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай
школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця i выдаюцца iм экзаменацыйным камiсiям для праверкi.
Праверка экзаменацыйных работ ажыццяўляецца ў памяшканнi ўстановы.
42. Пасля кожнага выпускнога экзамену камiсiя ацэньвае адказы
вучняў i выстаўляе iм экзаменацыйныя адзнакi ў пратакол правядзення
экзаменаў. Пратакол падпiсваецца членамi камiсii, якiя прымалi
экзамен па адпаведным вучэбным прадмеце.
Адзнакi, якiя вучнi атрымалi на вусных экзаменах, аб'яўляюцца
iм пасля заканчэння экзаменаў. Адзнакi за пiсьмовую работу
паведамляюцца вучням не пазней чым за адзiн дзень да правядзення
наступнага выпускнога экзамену.
43. Падагульняючыя адзнакi "10" (вельмi выдатна) i "9"
(выдатна) могуць быць выстаўлены, калi вучань на экзамене атрымаў
адпаведна адзнакi "10" (вельмi выдатна) i "9" (выдатна).
Калi станоўчая гадавая адзнака нiжэй за экзаменацыйную,
падагульняючая адзнака можа быць выстаўлена на ўзроўнi
экзаменацыйнай. У выпадку калi станоўчая экзаменацыйная адзнака
нiжэй гадавой, экзаменацыйная камiсiя можа выставiць падагульняючую
адзнаку на ўзроўнi экзаменацыйнай або гадавой. Пры экзаменацыйнай
нездавальняючай адзнацы не можа быць выстаўлена станоўчая
падагульняючая адзнака.
44. У выпадку рознагалоссяў памiж членамi экзаменацыйнай
камiсii ў ацэнцы пiсьмовай работы або вуснага адказу вучня, а
таксама пры выстаўленнi падагульняючай адзнакi пытанне вырашаецца
большасцю галасоў з абавязковым запiсам у пратакол меркавання членаў
камiсii, якiя не згодны з выстаўленай адзнакай. Пры роўнай колькасцi
галасоў перавага аддаецца прапанове на карысць вучня.
Канчатковае рашэнне па сур'ёзных спрэчных пытаннях прымаецца
аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца ўстанова, якая
забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльная
агульнаадукацыйная школа (школа-iнтэрнат) для дзяцей з асаблiвасцямi
псiхафiзiчнага развiцця.
45. Экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi, што выстаўлены
вучням IX(X) i XI(XII) класаў, а таксама гадавыя адзнакi па вучэбных
прадметах, якiя ўключаюцца ў пасведчанне аб агульнай базавай або
атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi па вынiках iх вывучэння ў
V(VI)-VIII(IX) i X(XI) класах, пераглядаць не дазваляецца.
46. Вучнi, якiя захварэлi ў час экзаменаў i паправiлiся да iх
заканчэння, здаюць прапушчаныя экзамены да 10 лiпеня. У выпадку
працягу хваробы яны могуць здаваць выпускныя экзамены ў перыяд з 21
па 26 жнiўня бягучага каляндарнага года.
47. Калi вучнi IX(X) i XI(XII) класаў, якiя пражываюць
(вучацца) у зоне радыяцыйнага забруджвання, выязджаюць у
арганiзаваным парадку на аздараўленне або санаторна-курортнае
лячэнне, педагагiчны савет установы, якая забяспечвае атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы
(школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
можа з дазволу аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа прыняць рашэнне аб здачы вучнямi выпускных
экзаменаў у тэрмiны, якiя прадугледжаны пунктам 23 дадзеных
Правiлаў.
У асобных выпадках вучнi гэтых класаў (калi супадаюць тэрмiны
правядзення экзаменаў i аздараўлення цi санаторна-курортнага
лячэння) могуць быць вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў загадам
упраўленняў адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i камiтэта па
адукацыi i справах моладзi Мiнскага гарадскога выканаўчага
камiтэта.
48. У выпадку сумяшчэння з дазволу рэспублiканскiх органаў
дзяржаўнага кiравання выпускных экзаменаў за курс агульнаадукацыйнай
базавай i агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з уступнымi экзаменамi
ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i
вышэйшай адукацыi, колькасць, пералiк прадметаў, тэрмiны i форма
правядзення экзаменаў аддзеламi (упраўленнямi) адукацыi мясцовых
выканаўчых i распарадчых органаў узгадняюцца з Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь не пазней чым за месяц да пачатку
экзаменаў ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi.
Сумешчаныя экзамены праводзяцца па тэкстах i бiлетах,
распрацаваных установамi, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй
спецыяльнай i вышэйшай адукацыi, у адпаведнасцi з патрабаваннямi
вучэбных праграм або па тэкстах i бiлетах, распрацаваных i
зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь для
правядзення выпускных экзаменаў за курс агульнаадукацыйнай базавай i
агульнаадукацыйнай сярэдняй школы.
У склад прадметных экзаменацыйных камiсiй уваходзяць выкладчыкi
ўстаноў, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i
вышэйшай адукацыi, i настаўнiкi ўстаноў, што забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльных агульнаадукацыйных школ
(школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця. Склад камiсiй зацвярджаецца органам кiравання адукацыi, у
падпарадкаваннi якога знаходзiцца ўстанова, i кiраўнiцтвам устаноў,
якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i вышэйшай
адукацыi.
Выпускныя экзамены па вучэбных прадметах, якiя не вынесены на
сумешчаныя экзамены, вучнi здаюць ва ўстаноўленым парадку.
Не дазваляецца праводзiць паўторныя выпускныя экзамены за курс
агульнаадукацыйнай базавай i агульнаадукацыйнай сярэдняй школы пры
станоўчых адзнаках па тых вучэбных прадметах, па якiх праводзiлiся
сумешчаныя экзамены.
Вучням, якiя атрымалi на сумешчаных экзаменах нездавальняючыя
адзнакi, дазваляецца здаць паўторныя выпускныя экзамены да 10 лiпеня
бягучага навучальнага года ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе
(школе-iнтэрнаце) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця.
У выпадках сумяшчэння выпускных экзаменаў за курс
агульнаадукацыйнай сярэдняй школы з уступнымi экзаменамi ва
ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i
вышэйшай адукацыi, ва ўстанове, што забяспечвае атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе
(школе-iнтэрнаце) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
пакiдаецца копiя пратакола аб вынiках правядзення выпускных
экзаменаў. Экзаменацыйныя пiсьмовыя работы вучняў - прэтэндэнтаў на
атрыманне залатых або сярэбраных медалёў - у выпадку залiчэння iх ва
ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне сярэдняй спецыяльнай i
вышэйшай адукацыi, захоўваюцца ў гэтых установах.
Глава 5
ПАРАДАК ВЫЗВАЛЕННЯ ВУЧНЯЎ АД ВЫПУСКНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ
49. Ад выпускных экзаменаў вызваляюцца:
вучнi IX(X), XI(XII) класаў, якiя з'яўляюцца пераможцамi
рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд па адпаведных вучэбных
прадметах. Падагульняючыя адзнакi "10" (вельмi выдатна) па гэтых
прадметах выстаўляюцца iм у дакумент аб адукацыi на падставе загада
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь аб вынiках правядзення
рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд;
вучнi IX(X), XI(XII) класаў, якiя з'яўляюцца кандыдатамi i
ўдзельнiкамi прадметных мiжнародных алiмпiяд i iншых iнтэлектуальных
спаборнiцтваў, на падставе загада ўпраўленняў адукацыi абласных
выканаўчых камiтэтаў i камiтэта па адукацыi i справах моладзi
Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта на падставе пiсьма
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь;
вучнi, якiя маюць хваробы, ўключаныя ў Пералiк захворванняў,
што могуць з'яўляцца падставай для вызвалення вучняў
агульнаадукацыйных школ, гiмназiй, лiцэяў, прафесiянальна-тэхнiчных
навучальных устаноў ад пераводных i выпускных экзаменаў па
агульнаадукацыйных прадметах, зацверджаны сумесным загадам
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i Мiнiстэрства аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 15 снежня 1998 г. № 663/348 "Аб
вызваленнi вучняў агульнаадукацыйных школ, гiмназiй, лiцэяў i
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў па медыцынскiх
паказчыках ад пераводных i выпускных экзаменаў па агульнаадукацыйных
прадметах" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
1999 г., № 13, 8/70);
навучэнкi-жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;
па медыцынскiх паказчыках на падставе заключэння
ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii ад выпускных экзаменаў могуць
вызваляцца:
вучнi, якiя навучаюцца па хваробе дома;
вучнi, якiя з'яўляюцца iнвалiдамi пры значным абмежаваннi
жыццядзейнасцi (перамяшчэннi, самаабслугоўваннi, арыентацыi,
зносiнах i кантролi за паводзiнамi);
вучнi з хранiчнымi захворваннямi пры значным знiжэннi
працаздольнасцi i з улiкам стану здароўя ў бягучым годзе (у асобных
выпадках).
50. Вучнi IX(X), XI(XII) класаў, якiя атэставаны па ўсiх
вучэбных прадметах, вызваляюцца ад выпускных экзаменаў па стане
здароўя загадам аддзела (упраўлення) адукацыi мясцовага выканаўчага
i распарадчага органа.
Для вызвалення вучняў IX(X), XI(XII) класаў ад выпускных
экзаменаў па стане здароўя ўстанова, якая забяспечвае атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльная агульнаадукацыйная школа
(школа-iнтэрнат) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
падае ў аддзел (упраўленне) адукацыi наступныя дакументы:
рашэнне педагагiчнага савета аб прадстаўленнi дакументаў на
вызваленне вучня ад выпускных экзаменаў;
заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii;
ведамасць адзнак, якiя ўносяцца ў пасведчанне аб агульнай
базавай адукацыi або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi;
копiю пасведчання аб нараджэннi дзяцей (для навучэнак-жанчын,
якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў).
51. Кандыдаты i ўдзельнiкi мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў
(калi тэрмiны правядзення выпускных экзаменаў i спаборнiцтваў
супадаюць) могуць быць вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў
загадам упраўленняў адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i
камiтэта па адукацыi i справах моладзi Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта на падставе пiсьма Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь.
52. Вучням, якiя вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў, у
дакументы аб адукацыi выстаўляюцца гадавыя адзнакi.
Глава 6
ВУЧЭБНЫЯ ЗАДАННI НА ЛЕТА I ПАЎТОРНЫЯ ВЫПУСКНЫЯ ЭКЗАМЕНЫ
53. Вучэбныя заданнi на лета даюцца вучням II-X(XI) класаў,
якiя маюць нездавальняючыя гадавыя i падагульняючыя адзнакi па
адным-двух вучэбных прадметах або не атэставаны па адным-двух
вучэбных прадметах без уважлiвых прычын. Заданнi даюцца па ўсёй
вучэбнай праграме адпаведнага вучэбнага прадмета або па асобных яе
раздзелах, якiя не засвоены вучнямi.
54. Вучням, якiя атрымалi вучэбныя заданнi на лета, аказваецца
дапамога ў iх выкананнi. У чэрвенi-жнiўнi ў тэрмiны, вызначаныя
дырэктарам установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця з вучнямi праводзяцца
заняткi i кансультацыi па раскладзе працягласцю не менш чым тры
тыднi. У астатнi час вучнi працуюць самастойна па заданнi
настаўнiка. Расклад летнiх заняткаў i заданнi даводзяцца да ведама
вучняў i iх бацькоў, iншых законных прадстаўнiкоў.
55. У перыяд з 21 па 26 жнiўня бягучага каляндарнага года па
зацверджаным дырэктарам установы, якая забяспечвае атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы
(школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
раскладзе праводзiцца паўторная атэстацыя вучняў пераводных класаў,
якiя атрымалi вучэбныя заданнi на лета, i вучняў выпускных класаў,
што не паспяваюць па вучэбных прадметах, па якiх не праводзяцца
выпускныя экзамены. У гэты тэрмiн здаюць экзамены таксама вучнi
IX(X) i XI(XII) класаў, што атрымалi нездавальняючыя гадавыя або
падагульняючыя адзнакi па вучэбных прадметах, па якiх Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь устаноўлены выпускныя экзамены. У гэты
перыяд праводзяцца экзамены i для вучняў выпускных класаў, якiя не
з'явiлiся на выпускныя экзамены з прычыны хваробы або па iншых
уважлiвых прычынах.
56. Паўторныя пiсьмовыя выпускныя экзамены праводзяцца па
тэкстах, падрыхтаваных упраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых
камiтэтаў i камiтэтам па адукацыi i справах моладзi Мiнскага
гарадскога выканаўчага камiтэта.
57. Прыём вучэбных заданняў, якiя былi дадзены вучню на лета,
як правiла, праводзiць настаўнiк, у якога навучаўся вучань.
58. Выпускныя экзамены прымаюцца тымi ж экзаменацыйнымi
камiсiямi, што i ў чэрвенi. Дазваляецца замянiць у складзе камiсii
толькi тых настаўнiкаў, якiя знаходзяцца ў працоўным цi сацыяльным
адпачынку або выбылi з установы.
Калi вучнi II-X(XI) класаў пры паўторнай атэстацыi зноў
атрымалi нездавальняючую адзнаку хаця б па адным вучэбным прадмеце
або не з'явiлiся без уважлiвых прычын у вызначаны тэрмiн для
паўторнай атэстацыi, яны застаюцца на другi год навучання ў тым жа
класе.
Глава 7
ПАРАДАК ВЫПУСКУ ВУЧНЯЎ I IХ УЗНАГАРОДЖВАННЯ
59. Пасля заканчэння выпускных экзаменаў педагагiчны савет
установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця пры ўдзеле ўсiх членаў
экзаменацыйных камiсiй абмяркоўвае iх вынiкi i вырашае пытаннi аб
выпуску вучняў, выдачы iм пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi
цi атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi, узнагароджваннi лепшых
выпускнiкоў.
60. Вучнi IX(X), XI(XII) класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя,
экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi па ўсiх вучэбных прадметах,
выпускаюцца з установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для
дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
Выпускнiкам IX(X) класаў выдаецца пасведчанне аб агульнай
базавай адукацыi, выпускнiкам XI(XII) класаў - атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
Выпускнiкам IX(X) класаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ
(школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага навучання ва
ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
што маюць станоўчыя гадавыя i падагульняючыя адзнакi па ўсiх
прадметах, выдаецца пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi,
выпускнiкам XI(XII) класаў гэтых устаноў i класаў - атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
Выпускнiкам спецыяльных агульнаадукацыйных школ
(школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця, спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага навучання ва
ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
цэнтраў карэкцыйна-развiццёвага навучання i рэабiлiтацыi, што
навучалiся па вучэбных праграмах для асоб з iнтэлектуальнай
недастатковасцю, а таксама вучням, якiя навучалiся па гэтых
праграмах з прычыны хваробы дома, на падставе гадавых адзнак
выдаецца пасведчанне аб спецыяльнай адукацыi ўстаноўленага ўзору.
61. Выпускнiкам устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, спецыяльных агульнаадукацыйных школ
(школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця, што прайшлi курс прафесiянальнай падрыхтоўкi i здалi
квалiфiкацыйныя экзамены, выдаецца пасведчанне аб прысваеннi
квалiфiкацыi (разраду, класа, катэгорыi) па прафесii.
Выпускнiкам IX(X) i XI(XII) класаў, якiя займалiся ва ўстановах
(класах) эстэтычнага i iншых кiрункаў, што забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, i здалi экзамены па прафiлюючых вучэбных
прадметах, дадаткова выдаецца пасведчанне аб iх засваеннi.
62. Пытанне аб выпуску вучняў (за выключэннем санаторных
школ-iнтэрнатаў для дзяцей, хворых на скалiёз) i выдачы iм
дакументаў аб адукацыi, якiя па розных прычынах трымалi выпускныя
экзамены ў iншых навучальных установах (знаходзiлiся на лячэннi, у
санаторыях, санаторных школах-iнтэрнатах, на спартыўных зборах),
вырашае педагагiчны савет установы, што забяспечвае атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы
(школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
па месцы пастаяннага жыхарства на падставе пратаколаў экзаменаў,
атрыманых з установы, у якой вучнi здавалi экзамены.
63. Выпускнiкам IX(X) класаў, якiя маюць прыкладныя паводзiны,
гадавыя i экзаменацыйныя адзнакi "10" (вельмi выдатна) i "9"
(выдатна) па ўсiх вучэбных прадметах на працягу навучання ў
VIII(IX)-IX(X) класах, акрамя тэхналогii, працоўнага навучання,
выяўленчага мастацтва, музыкi i прафiлюючых дысцыплiн ва ўстановах
(класах) эстэтычнага i iншых кiрункаў, па якiх яны маюць адзнакi не
нiжэй "6" (добра), а па фiзiчнай культуры маюць "залiчана" або
адзнаку не нiжэй "6" (добра), выдаецца пасведчанне аб агульнай
базавай адукацыi з адзнакай.
Вызваленне вучняў IX(X) класаў па стане здароўя ад заняткаў па
фiзiчнай культуры, тэхналогii, працоўным навучаннi i здачы выпускных
экзаменаў не з'яўляецца перашкодай для выдачы пасведчання аб
агульнай базавай адукацыi з адзнакай.
Выпускнiкi IX(X) класаў, якiя не вывучалi той цi iншы вучэбны
прадмет па незалежнай ад iх прычыне, таксама атрымлiваюць
пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай.
64. Выпускнiкi агульнаадукацыйных сярэднiх
навучальна-выхаваўчых устаноў за прыкладныя паводзiны, выдатныя
поспехi ў навучаннi i ў адпаведнасцi з пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 8 кастрычнiка 2002 г. № 1400 "Аб зацвярджэннi
Палажэння аб залатым i сярэбраным медалях "За выдатныя вынiкi ў
вучэбнай дзейнасцi" i пахвальным лiсце "За асаблiвыя поспехi ў
вывучэннi асобных прадметаў" (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 117, 5/11297) узнагароджваюцца
залатымi i сярэбранымi медалямi з уручэннем атэстата аб агульнай
сярэдняй адукацыi асобага ўзору, а за асаблiвыя поспехi ў вывучэннi
асобных прадметаў - пахвальнымi лiстамi з уручэннем атэстата
звычайнага ўзору.
65. Для ўзнагароджвання выпускнiкоў агульнаадукацыйных сярэднiх
навучальна-выхаваўчых устаноў залатым або сярэбраным медалём у
дзяржаўны орган кiравання адукацыi, якому непасрэдна падпарадкавана
ўстанова, прадстаўляецца для зацвярджэння рашэнне педагагiчнага
савета ўстановы аб прадстаўленнi выпускнiкоў да ўзнагароджвання
залатым i сярэбраным медалямi. Акрамя рашэння педагагiчнага савета
прадстаўляюцца наступныя дакументы:
копii пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi з адзнакай;
ведамасцi гадавых адзнак за X(XI)-XI(XII) класы, экзаменацыйных
i падагульняючых адзнак, якiя ўносяцца ў атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi;
экзаменацыйныя пiсьмовыя работы прэтэндэнтаў.
Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа або iншы орган кiравання адукацыi разглядае
матэрыялы i прымае рашэнне аб узнагароджваннi выпускнiкоў залатым
або сярэбраным медалём. Рашэнне ў пiсьмовай форме даводзiцца да
агульнаадукацыйных сярэднiх навучальна-выхаваўчых устаноў, на
падставе якiх апошнiя выдаюць загады аб узнагароджваннi выпускнiкоў
залатымi i сярэбранымi медалямi.
66. Упраўленнi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў i
камiтэта па адукацыi i справах моладзi Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта ажыццяўляюць кантроль за ўзнагароджваннем
вучняў залатымi i сярэбранымi медалямi, пахвальнымi лiстамi.
67. Вучнi, якiя пражывалi за мяжой i навучалiся там ва
ўстановах, што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
цi займалiся самастойна, пры вяртаннi на старое або пераездзе на
новае месцажыхарства могуць здаваць выпускныя экзамены на агульных
падставах, а пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб атэстацыi
атрымлiваюць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi цi атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi ва ўстанове, вызначанай аддзелам
(упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.
68. Улiк, выдача i захоўванне пасведчанняў аб агульнай базавай
адукацыi i атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi, экзаменацыйных
матэрыялаў ажыццяўляюцца ў адпаведнасцi з заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь.
69. Кантроль за правiльнасцю выдачы пасведчанняў аб агульнай
базавай адукацыi i атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi
ажыццяўляюць аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i
распарадчых органаў, у падпарадкаваннi якiх знаходзяцца ўстановы,
што забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльныя
агульнаадукацыйныя школы (школы-iнтэрнаты) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця.
70. Пры парушэннi ўстановамi, якiя забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнымi агульнаадукацыйнымi школамi
(школамi-iнтэрнатамi) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага
развiцця, аддзеламi (упраўленнямi) адукацыi мясцовых выканаўчых i
распарадчых органаў дадзеных Правiлаў Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь мае права ануляваць вынiкi выпускных экзаменаў i
адклiкаць пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi або атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
Глава 8
АФАРМЛЕННЕ ДАКУМЕНТАЎ АБ АГУЛЬНАЙ БАЗАВАЙ АДУКАЦЫI
I АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫI
71. Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi i атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi запаўняюцца акуратна, выразна чорнай
тушшу (чарнiламi) або пастай, падпiсваюцца дырэктарам, намеснiкам
дырэктара па навучальнай (навучальна-выхаваўчай) рабоце i класным
кiраўнiком, завяраюцца пячаткай установы, якая забяспечвае атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы
(школы-iнтэрната) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
(з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь - для дзяржаўных
устаноў).
Адбiтак пячаткi павiнен быць выразным. Падчысткi, выпраўленнi i
незапоўненыя графы не дапускаюцца.
Прозвiшча, iмя i iмя па бацьку (у давальным склоне), год
нараджэння выпускнiка запiсваюцца поўнасцю i ў дакладнай
адпаведнасцi з запiсамi ў пашпарце або пасведчаннi аб нараджэннi.
Поўнасцю ўказваюцца назва, нумар i месца знаходжання ўстановы, якая
забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай
агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця, што выдала дакумент аб
адукацыi. У пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi ўказваецца, у
якой установе вучань атрымаў агульную базавую адукацыю: скончыў
адпаведную агульнаадукацыйную базавую школу цi спецыяльную
агульнаадукацыйную базавую школу (школу-iнтэрнат) або скончыў IX(X)
класаў установы, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй
адукацыi, цi спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната).
Пры вывучэннi вучэбнага прадмета (прадметаў) на павышаным або
паглыбленым узроўнях у дужках указваецца профiль класа.
Пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi i атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi запаўняюцца на дзвюх мовах - беларускай i рускай.
Адзнакi па кожным вучэбным прадмеце ў пасведчанне аб агульнай
базавай адукацыi i ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi
запiсваюцца словамi ў балах: "дзесяць", "дзевяць", "восем", "сем",
"шэсць", "пяць", "чатыры", "тры", "два", "адзiн", а па асобных
вучэбных прадметах (спецыяльная медыцынская група па фiзiчнай
культуры), дзе ўведзена залiковая сiстэма, - "залiчана".
Вучням, што вызвалены ад выпускных экзаменаў, у пасведчанне аб
агульнай базавай адукацыi i атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi
выстаўляюцца гадавыя адзнакi.
Вучням, якiя не атэставаны па асобных прадметах па незалежных
ад iх прычынах, у пасведчанне i атэстат уносiцца запiс: "Не
вывучаў(ла)".
Вучням, што вызвалены па стане здароўя ад заняткаў па фiзiчнай
культуры i працоўным навучаннi, уносiцца запiс: "Вызвалены(а)".
Дакументы аб агульнай базавай адукацыi i агульнай сярэдняй
адукацыi афармляюцца ва ўстанове, якая забяспечвае атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыi, спецыяльнай агульнаадукацыйнай школе
(школе-iнтэрнаце) для дзяцей з асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця
ў прысутнасцi дырэктара або яго намеснiка па навучальнай
(навучальна-выхаваўчай) рабоце i рэгiструюцца: пасведчанне аб
агульнай базавай адукацыi - у кнiзе ўлiку бланкаў i выдачы
пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi, атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi - у кнiзе ўлiку бланкаў i выдачы атэстатаў аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
72. У пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi ўносяцца адзнакi
па ўсiх вучэбных прадметах вучэбнага плана для V(VI)-IX(X) класаў
устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Па прадметах, па якiх здаюцца
выпускныя экзамены, выстаўляюцца падагульняючыя адзнакi, а па
астатнiх прадметах - гадавыя адзнакi за апошнi год iх вывучэння.
Без выстаўлення адзнак у пасведчанне аб агульнай базавай
адукацыi робiцца запiс аб засвоеных факультатыўных курсах i курсах
па выбары.
73. У атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi ўносяцца адзнакi па
ўсiх вучэбных прадметах вучэбнага плана для X(XI)-XI(XII) класаў
устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi,
спецыяльнай агульнаадукацыйнай школы (школы-iнтэрната) для дзяцей з
асаблiвасцямi псiхафiзiчнага развiцця. Пры гэтым па прадметах, па
якiх здаюцца выпускныя экзамены, выстаўляюцца падагульняючыя
адзнакi, а па астатнiх прадметах - гадавыя адзнакi за апошнi год iх
вывучэння.
Без выстаўлення адзнакi ў атэстаце аб агульнай сярэдняй
адукацыi робiцца запiс аб засваеннi курсаў па выбары, а таксама аб
атрыманай вучнем квалiфiкацыi або засваеннi курса прафесiянальнай
падрыхтоўкi.
_______________________________________________ _______ ___ _
Правила - в редакции постановления Министерства образования
от 1 ноября 2002 г. № 49 (зарегистрировано в Национальном
реестре - № 8/8832 от 09.12.2002 г.)
ЗАЦВЕРДЖАНА
Загад Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
25.10.1999 N 642
ПРАВIЛЫ
атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў
агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь
Вучнi агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь, якiя
засвоiлi ўсе прадметы вучэбнага плана ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi вучэбных праграм i прайшлi паспяхова атэстацыю,
пераводзяцца ў наступны клас або выпускаюцца са школы.
Парадак атэстацыi i пераводу вучняў
1. Атэстацыя вучняў за год у 1-11(12)-х класах ажыццяўляецца
настаўнiкам на аснове адзнак за чвэрць (паўгоддзе або трыместр) з
улiкам фактычнага ўзроўню ведаў, уменняў i навыкаў вучняў у канцы
навучальнага года.
Вучнi падрыхтоўчых класаў пераводзяцца ў наступны клас без
выстаўлення адзнак.
2. Вучнi 1-8-х i 10-х класаў, якiя засвоiлi ўсе прадметы
вучэбнага плана ў адпаведнасцi з патрабаваннямi вучэбных праграм i
маюць станоўчыя гадавыя адзнакi, прайшлi працоўную i вытворчую
практыку (5-8-я i 10-я класы), вучэбна-палявыя зборы (10-ы клас),
пераводзяцца ў наступны клас.
На перавод вучняў у наступныя класы не ўплывае вызваленне iх па
стану здароўя ад урокаў працы i фiзiчнай культуры, праходжання
працоўнай i вытворчай практыкi, вучэбна-палявых збораў.
3. Вучнi 1-8-х i 10-х класаў, якiя атрымалi гадавыя
нездавальняючыя адзнакi па аднаму-двух вучэбных прадметах або не
атэставаныя ў вынiку пропуску заняткаў па хваробе цi ў сувязi з
пераездам на новае месца жыхарства, трагiчнымi выпадкамi ў сям'i i
iншымi ўважлiвымi прычынамi, а таксама калi яны па ўважлiвых
прычынах не з'явiлiся на паўторную атэстацыю ў жнiўнi, па рашэннi
педагагiчнага савета школы могуць быць пераведзены ў наступны клас
умоўна з далейшым лiквiдаваннем прабелаў у ведах ва ўстаноўленыя
педагагiчным саветам тэрмiны (не больш як месяц).
З вучнямi, умоўна пераведзенымi ў наступны клас, за кошт гадзiн
школьнага кампанента вучэбнага плана праводзяцца дадатковыя заняткi
з мэтай засваення iмi вучэбнай праграмы адпаведнага прадмета ў
поўным аб'ёме. Формы правядзення гэтай работы вызначаюцца
настаўнiкам, вынiкi яе падводзяцца шляхам правядзення кантрольных
работ або вуснага апытання вучняў. З улiкам вынiкаў педагагiчны
савет прымае канчатковае рашэнне аб пераводзе вучняў у наступны клас
або паўторным iх навучаннi ў папярэднiм класе.
Умоўны перавод не прымяняецца да вучняў, якiя не атэставаны
з-за пропуску вучэбных заняткаў без уважлiвых прычын або маюць
гадавыя нездавальняючыя адзнакi па прадметах з-за сiстэматычнай
непаспяховасцi на працягу навучальнага года.
Вучнi, якiя ўмоўна пераведзены ў наступны клас, у справаздачы
на пачатак навучальнага года ўлiчваюцца ў складзе таго класа, у якi
яны ўмоўна пераведзены.
Вучнi пераводных класаў спецыяльных агульнаадукацыйных школ
(школ-iнтэрнатаў), спецыяльных класаў i класаў iнтэграванага
навучання пры агульнаадукацыйных школах, якiя атрымалi тры i больш
нездавальняючыя гадавыя адзнакi па вучэбных прадметах, па ўзгадненнi
з Цэнтрам карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi
пераводзяцца ў наступны клас з умовай навучання па гэтых прадметах
па iндывiдуальных праграмах, зацверджаных педагагiчным саветам
школы.
4. Вучнi ўсiх класаў агульнаадукацыйных школ, акрамя выпускных,
якiя навучаюцца па iндывiдуальных планах дома, у тым лiку i з
прычыны хваробы, пераводзяцца ў наступны клас на падставе гадавых
адзнак. Змест i формы правядзення бягучай i прамежкавай атэстацыi
гэтых вучняў (за чвэрць, паўгоддзе або трыместр) вызначаюцца
педагагiчным саветам школы.
5. Пры наяўнасцi неспрыяльных медыцынскiх паказчыкаў
непаспяваючыя вучнi пачатковых (акрамя падрыхтоўчых) класаў
агульнаадукацыйных школ па рэкамендацыi педагагiчнага савета школы i
са згоды бацькоў могуць накiроўвацца ў цэнтры
карэкцыйна-развiваючага навучання i рэабiлiтацыi для вырашэння
пытання аб выбары адукацыйнай установы, у якой яны змогуць
працягваць навучанне.
На падставе медыцынскага заключэння i заявы бацькоў рашэнне аб
накiраваннi вучня ў тую цi iншую навучальна-выхаваўчую ўстанову
прымаецца раённым (гарадскiм) аддзелам (упраўленнем) адукацыi.
6. У выпадку нязгоды бацькоў i вучняў з гадавой адзнакай па
аднаму-двух прадметах iм даецца права падаць пiсьмовую заяву на iмя
дырэктара школы i ў тэрмiн да 1 чэрвеня бягучага года здаць экзамены
па адпаведных прадметах экспертнай камiсii, ствараемай педагагiчным
саветам школы. Калi школа не змагла вырашыць канфлiктную сiтуацыю,
загадам раённага (гарадскога) аддзела (упраўлення) адукацыi
ствараецца камiсiя ў складзе работнiка раённага (гарадскога) аддзела
(упраўлення) адукацыi (старшыня), прадстаўнiка адмiнiстрацыi школы,
у якой узнiкла канфлiктная сiтуацыя, аднаго з настаўнiкаў -
спецыялiстаў па дадзенаму прадмету з iншай школы. Рашэнне камiсii аб
ацэнцы ведаў, уменняў i навыкаў вучняў афармляецца пратаколам,
адзнакi заносяцца ў класны журнал.
7. У 1-11(12)-х класах вучням выстаўляюцца ў класных журналах
прамежкавыя (за чвэрць, паўгоддзе або трыместр) i гадавыя адзнакi па
паводзiнах (здавальняюча, нездавальняюча). Вучням, якiя сiстэматычна
груба парушаюць дысцыплiну, выстаўляецца за год нездавальняючая
адзнака па паводзiнах. Да iх могуць прымяняцца меры педагагiчнага
ўздзеяння i дысцыплiнарнага спагнання, вызначаныя саветам школы i
адзначаныя ў статуце школы.
Умовы, пры якiх вучнi пакiдаюцца на паўторны курс
навучання або атрымлiваюць заданне на лета
8. Вучнi 1-10-х класаў агульнаадукацыйных школ, якiя атрымалi
тры i больш нездавальняючыя гадавыя адзнакi па вучэбных прадметах, а
таксама вучнi, якiя не атэставаны па трох i больш вучэбных
прадметах, застаюцца на паўторны курс навучання ў тым жа класе.
9. Вучнi 1-10-х класаў, якiя маюць нездавальняючыя гадавыя
адзнакi па аднаму-двух вучэбных прадметах або не атэставаны па
аднаму-двух вучэбных прадметах без уважлiвых прычын, атрымлiваюць
заданне на лета з улiкам прабелаў у ведах.
Калi вучнi пры паўторнай атэстацыi зноў атрымалi
нездавальняючую адзнаку хаця б па адным прадмеце або не з'явiлiся
без уважлiвых прычын у вызначаны тэрмiн для паўторнай атэстацыi, яны
застаюцца на другi год навучання ў тым жа класе.
10. Вучнi 9-х класаў, якiя атрымалi тры нездавальняючыя
адзнакi, складзеныя з нездавальняючых гадавых i экзаменацыйных
адзнак, застаюцца на другi год навучання.
Вучнi, якiя не з'явiлiся на экзамены па трох прадметах без
уважлiвых прычын, таксама застаюцца на другi год навучання.
11. Вучнi 9-х класаў, якiя атрымалi на экзаменах адну-дзве
нездавальняючыя адзнакi або не атэставаныя цi не дапушчаныя да
экзаменаў па адным-двух прадметах, не з'явiлiся на адзiн-два
экзамены без уважлiвых прычын, здаюць экзамены з 21 па 26 жнiўня.
Калi вучнi зноў атрымалi нездавальняючую адзнаку хаця б па
адным прадмеце або не з'явiлiся на экзамены ў вызначаны тэрмiн без
уважлiвых прычын, яны застаюцца на другi год навучання.
12. Вучнi падрыхтоўчых - 11(12)-х класаў, якiя прапусцiлi па
хваробе звыш 45 вучэбных дзён цi не займалiся ў школе па прычыне
пераезду на новае месца жыхарства, па жаданнi бацькоў i рашэннi
педагагiчнага савета школы могуць быць пакiнуты на другi год
навучання ў тым жа класе.
13. Рашэнне педагагiчнага савета школы аб пераводзе, допуску
вучняў да выпускных экзаменаў або паўторным навучаннi ў тым жа
класе, аб перанясеннi пераводу або выпуску на пэўны тэрмiн на
працягу трох дзён даводзiцца да ведама вучняў i iх бацькоў.
Умовы допуску вучняў да выпускных экзаменаў i парадак
iх правядзення
14. У агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь выпускныя
экзамены праводзяцца ў 9-х класах за курс базавай школы i ў 11(12)-х
класах - за курс сярэдняй школы.
У спецыяльных агульнаадукацыйных школах (школах-iнтэрнатах)
выпускныя экзамены праводзяцца ў 9(10)-х класах за курс базавай
школы i ў 11(12)-х класах - за курс сярэдняй школы.
Вучнi 11(12)-х класаў па жаданню могуць праходзiць
цэнтралiзаванае тэсцiраванне, парадак i тэрмiны правядзення якога
вызначаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Патрабаваннi, што прад'яўляюцца на экзаменах i пры
цэнтралiзаваным тэсцiраваннi да ведаў, уменняў i навыкаў вучняў,
вызначаюцца вучэбнымi праграмамi.
Пiсьмовыя работы, вусныя адказы i вынiкi цэнтралiзаванага
тэсцiравання вучняў па кожнаму прадмету ацэньваюцца ў адпаведнасцi з
зацверджанымi Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь нормамi
ацэнкi ведаў, уменняў i навыкаў вучняў агульнаадукацыйных школ.
Вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання па аднаму або некалькiх
прадметах могуць па заявах вучняў залiчвацца экзаменацыйнымi
камiсiямi агульнаадукацыйных школ у якасцi адзнакi выпускнога
экзамену па адпаведнаму прадмету i ўлiчвацца пры выстаўленнi
падагульняючых адзнак. У гэтым выпадку выпускны экзамен па прадмету
вучнi не здаюць.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 14 - в редакции постановления Министерства
образования от 25 апреля 2001 г. N 29 (зарегистрировано в
Национальном реестре - N 8/5792 от 04.05.2001 г.)
14. У агульнаадукацыйных школах Рэспублiкi Беларусь
выпускныя экзамены праводзяцца ў 9-х класах за курс базавай
школы i ў 11(12)-х класах - за курс сярэдняй школы.
У спецыяльных агульнаадукацыйных школах
(школах-iнтэрнатах) выпускныя экзамены праводзяцца ў
9(10)-х класах за курс базавай школы i ў 11(12)-х класах -
за курс сярэдняй школы.
Патрабаваннi, што прад'яўляюцца на экзаменах да ведаў,
уменняў i навыкаў вучняў, вызначаюцца вучэбнымi праграмамi.
Пiсьмовыя работы i вусныя адказы вучняў ацэньваюцца ў
адпаведнасцi з зацверджанымi нормамi ацэнкi ведаў, уменняў
i навыкаў па кожным прадмеце.
_______________________________________________ _______ ___ _
15. Да выпускных экзаменаў за курс базавай школы дапускаюцца
вучнi 9-х класаў, якiя маюць станоўчыя гадавыя адзнакi па ўсiх
прадметах, а таксама вучнi, якiя не атэставаны або маюць не больш як
дзве нездавальняючыя гадавыя адзнакi па прадметах вучэбнага плана.
16. Вучнi 9-х, 11(12)-х класаў, якiя не атэставаны або маюць
нездавальняючыя гадавыя адзнакi па прадметах, уключаных у лiк
экзаменацыйных, да здачы экзаменаў па адпаведных прадметах не
дапускаюцца.
17. Вучням 11(12)-х класаў, якiя маюць нездавальняючую гадавую
адзнаку або не атэставаны па адным прадмеце без уважлiвых прычын, а
таксама калi атрымалi яе на экзаменах, даецца магчымасць здаць
экзамен па гэтым прадмеце ў жнiўнi. Калi пры здачы вучань зноў
атрымаў нездавальняючую адзнаку, яму даецца даведка, у якой
выстаўляюцца гадавыя i падагульняючыя адзнакi па ўсiх прадметах, што
ўносяцца ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi. Гэты вучань мае
права здаваць экзамен па прадмеце ў наступныя гады ў школе, у якой
навучаўся, i атрымаць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
18. Вучнi 11(12)-х класаў, якiя маюць гадавыя нездавальняючыя
адзнакi або не атэставаны па двух i больш прадметах без уважлiвых
прычын, да выпускных экзаменаў не дапускаюцца. Iм даецца даведка з
указаннем гадавых адзнак за 10-ы, 11(12)-ы класы. Гэтыя вучнi маюць
права здаваць экзамены за курс сярэдняй школы ў наступныя гады ў
парадку экстэрнату.
19. Вучнi 9-х i 11(12)-х класаў, якiя навучаюцца па
iндывiдуальных планах, здаюць выпускныя экзамены разам з класам, у
якi яны залiчаны, у тэрмiны, устаноўленыя для агульнаадукацыйных
школ.
20. Экзамены ў 9-х класах агульнаадукацыйных школ праводзяцца з
1 па 15 чэрвеня.
Экзамены ў 11(12)-х класах у агульнаадукацыйных школах
праводзяцца з 1 па 25 чэрвеня.
Экзамены па прафiлюючых дысцыплiнах у 9-х i 11(12)-х класах
школ эстэтычнага накiрунку, а таксама ў 9-х класах школ з
паглыбленым вывучэннем замежнай мовы праводзяцца з 21 па 30 мая.
У 9(10)-х класах школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з
парушэннямi слыху i школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з цяжкiмi
парушэннямi мовы выпускныя экзамены праводзяцца з 1 па 5 чэрвеня.
Паўторныя экзамены праводзяцца з 21 па 26 жнiўня.
Тэрмiны правядзення пiсьмовых экзаменаў вызначаюцца
Мiнiстэрствам адукацыi, вусных экзаменаў - школай.
21. У асобных выпадках (аздараўленне, лячэнне, пераезд на новае
месца жыхарства, прызыў у армiю i iнш.) школе па заяве бацькоў
(вучняў) дазваляецца праводзiць экзамены i вырашаць пытанне аб
выпуску вучняў у тэрмiн з 15 мая па 10 лiпеня.
У гэтых выпадках для пiсьмовых экзаменаў у 9-х, 11(12)-х класах
выкарыстоўваюцца тэксты, падрыхтаваныя абласнымi i Мiнскiм гарадскiм
упраўленнямi адукацыi.
22. Выпускныя экзамены праводзяцца па зацверджаным дырэктарам
школы раскладзе, з якiм знаёмяцца настаўнiкi, вучнi i бацькi не
пазней як за 10 дзён да пачатку экзаменаў.
У раскладзе прадугледжваюцца:
не больш як адзiн экзамен у дзень у кожным класе;
працягласць перапынкаў (не менш як адзiн дзень) памiж
экзаменамi з улiкам аб'ёму курса па кожным вучэбным прадмеце;
два тэрмiны пiсьмовых экзаменаў, калi ёсць такая неабходнасць у
сувязi з вялiкай колькасцю класаў-камплектаў.
23. Выпускныя экзамены ў 9-х i 11(12)-х класах прымаюцца
экзаменацыйнымi камiсiямi, якiя ствараюцца па кожным прадмеце. Iх
склад па прадстаўленнi дырэктара школы зацвярджаецца раённым
(гарадскiм) аддзелам (упраўленнем) адукацыi не пазней чым за два
тыднi да пачатку экзаменаў:
за курс базавай школы - у складзе старшынi (дырэктар школы, яго
намеснiк па навучальнай (навучальна-выхаваўчай) рабоце або настаўнiк
па прадстаўленнi дырэктара школы), настаўнiка па прадмеце i члена
камiсii (настаўнiка таго ж цыкла прадметаў);
за курс сярэдняй школы - у складзе старшынi (дырэктар школы,
яго намеснiк па навучальнай (навучальна-выхаваўчай) рабоце або
настаўнiк па прадстаўленнi дырэктара школы), настаўнiка дадзенага
прадмета, двух членаў камiсii (настаўнiкаў таго ж цыкла прадметаў).
Старшынёй экзаменацыйнай камiсii не можа быць настаўнiк
(дырэктар школы, яго намеснiк), якi выкладае ў дадзеным класе
прадмет, па якiм праводзiцца экзамен.
У шматкамплектных школах можа быць створана некалькi
экзаменацыйных камiсiй па адным i тым жа прадмеце.
24. Выпускнiкi 9-х класаў здаюць 4 абавязковыя экзамены:
беларуская мова (пiсьмова);
руская мова (пiсьмова);
матэматыка (пiсьмова);
гiсторыя Беларусi (вусна).
Выпускнiкi 9-х класаў, якiя займалiся ў школах з паглыбленым
вывучэннем замежнай мовы i эстэтычнага накiрунку, акрамя чатырох
абавязковых экзаменаў, здаюць дадатковыя экзамены па прафiлюючых
дысцыплiнах (не больш як два).
Выпускнiкi 9(10)-х класаў школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з
парушэннямi слыху i школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з цяжкiмi
парушэннямi мовы здаюць два абавязковыя экзамены:
беларуская мова або руская мова (пiсьмова);
матэматыка (пiсьмова).
Выпускнiкi дапаможных школ (школ-iнтэрнатаў) здаюць адзiн
абавязковы экзамен па працоўнаму (прафесiйнаму) навучанню. Змест,
тэрмiн i ўмовы правядзення выпускнога экзамену распрацоўваюцца i
вызначаюцца педагагiчным саветам i зацвярджаюцца дырэктарам школы
(школы-iнтэрната).
25. У базавых школах, дзе вывучаюцца мовы iншых народаў, якiя
з'яўляюцца для вучняў роднымi (польская, лiтоўская i iнш.),
праводзiцца дадатковы пiсьмовы экзамен па роднай мове па тэкстах
Мiнiстэрства адукацыi ў тэрмiн з 21 па 30 мая.
26. Вучнi 8-9-х класаў, якiя на працягу двух або менш гадоў да
пачатку выпускных экзаменаў у 9-х класах агульнаадукацыйных школ
Рэспублiкi Беларусь не вывучалi сiстэматычныя курсы беларускай мовы
i гiсторыi Беларусi, не здаюць экзамены па гэтых прадметах. У
пасведчаннi аб базавай адукацыi робiцца запiс "не вывучаў(ла)".
Калi яны самастойна або з дапамогай настаўнiкаў засвоiлi курсы
беларускай мовы i гiсторыi Беларусi, то маюць права здаць экзамены.
У пасведчаннi аб базавай адукацыi па гэтых прадметах выстаўляюцца
экзаменацыйныя адзнакi.
27. Выпускнiкi 11(12)-х класаў здаюць 6 экзаменаў, з якiх
чатыры з'яўляюцца абавязковымi i два - па выбару вучняў.
Абавязковыя экзамены:
беларуская лiтаратура (вусна);
беларуская мова або руская мова (пiсьмова);
замежная мова (вусна);
матэматыка (пiсьмова).
Выпускнiкi 11(12)-х класаў школ (школ-iнтэрнатаў) для дзяцей з
парушэннямi слыху здаюць 5 экзаменаў, з якiх два з'яўляюцца
абавязковымi i тры - па выбару вучняў.
Абавязковыя экзамены:
руская мова (пiсьмова);
матэматыка (пiсьмова).
28. Сярод экзаменаў па выбару могуць быць беларуская мова
(пiсьмова) для тых вучняў, якiя ў якасцi абавязковага экзамену
выбралi рускую мову, руская мова (пiсьмова) для тых вучняў, хто ў
якасцi абавязковага экзамену выбраў беларускую мову, мова
нацыянальнай меншасцi (пiсьмова), руская лiтаратура (вусна), другая
замежная мова (вусна), гiсторыя (вусна або пiсьмова), чалавек i
грамадства (вусна), геаграфiя (вусна), бiялогiя (вусна), хiмiя
(вусна), фiзiка (вусна або пiсьмова), астраномiя (вусна),
iнфарматыка (вусна), сусветная мастацкая культура (вусна або
пiсьмова), працоўнае або прафесiйнае навучанне.
Рашэнне па пералiку прадметаў для здачы экзаменаў па выбару
вучнi павiнны прыняць не пазней чым за тры тыднi да пачатку
экзаменаў.
29. У школах з паглыбленым вывучэннем прадметаў, эстэтычным
накiрункам i профiльных класах, акрамя вызначаных Мiнiстэрствам
адукацыi чатырох абавязковых экзаменаў, выпускнiкi здаюць у якасцi
абавязковых таксама экзамены па прафiлюючых прадметах (не больш як
два).
Па беларускай i рускай мовах у школах з паглыбленым вывучэннем
гэтых прадметаў на экзаменах вучнi пiшуць водгук.
Калi вызначаныя Мiнiстэрствам адукцыi абавязковыя экзамены
супадаюць з прафiлюючымi, вучнi здаюць два экзамены па выбару, але
агульная колькасць экзаменаў павiнна быць не менш як шэсць.
30. Вучнi, якiя прыбылi ў агульнаадукацыйныя школы рэспублiкi ў
10-11-я класы, па беларускай мове i па гiсторыi Беларусi не
атэстуюцца. У атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi робiцца запiс
"не вывучаў(ла)".
Вучнi гэтых класаў, якiя самастойна або з дапамогай настаўнiка
засвоiлi школьны курс беларускай мовы, маюць права здаць выпускны
экзамен па гэтым прадмеце з выстаўленнем экзаменацыйнай адзнакi ў
атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi. Яны здаюць экзамен разам з
класам у перыяд правядзення выпускных экзаменаў у форме,
адпавядаючай профiлю класа. Вучнi гэтых класаў, якiя самастойна або
з дапамогай настаўнiка засвоiлi школьны курс гiсторыi Беларусi,
могуць быць атэставаны з выстаўленнем адзнакi ў атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
31. Вучнi, якiя вывучалi беларускую лiтаратуру на працягу двух
апошнiх гадоў (10-11(12)-я класы), знаёмяцца з асноўнымi творамi
курса 9-га класа за кошт гадзiн школьнага кампанента i здаюць
выпускны экзамен па прадмеце. Адзнака за моўнае афармленне адказу па
беларускай лiтаратуры гэтым вучням у такiх выпадках не знiжаецца.
Вучнi, якiя наведвалi ўрокi беларускай лiтаратуры толькi на
працягу апошняга года навучання (11(12)-ы клас), не атэстуюцца i не
здаюць экзамен па прадмеце. У атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi
робiцца запiс "не вывучаў(ла)".
32. Вучнi 11(12)-х класаў, якiя прайшлi курс прафесiйнага
навучання, могуць па сваiм жаданнi здаваць квалiфiкацыйныя экзамены.
Яны праводзяцца ў тэрмiны, якiя ўстанаўлiваюцца адмiнiстрацыяй школы
(вучэбна-вытворчага камбiната, прафесiйна-тэхнiчнай навучальнай
установы, цэнтра прафесiйнай адукацыi i iнш.), але не пазней чым за
два тыднi да пачатку экзаменаў па агульнаадукацыйных прадметах.
Вынiковая адзнака, якая ўносiцца ў дакумент аб адукацыi,
выстаўляецца з улiкам гадавой i экзаменацыйных адзнак па тэарэтычным
i практычным курсах, атрыманых у школе (вучэбна-вытворчым камбiнаце,
прафесiйна-тэхнiчнай навучальный установе, полiтэхнiчным цэнтры,
цэнтры прафесiйнай адукацыi i iнш.).
Калi вучань не здасць экзамен па прафесiйнаму навучанню, ён
здае ўсе шэсць экзаменаў.
33. Выпускныя экзамены за курс базавай i сярэдняй школы, акрамя
экзаменаў па музыцы (спецыяльны iнструмент i сальфеджыо),
майстэрству акцёра, малюнку, харэаграфii, праводзяцца па тэкстах i
бiлетах, распрацаваных Мiнiстэрствам адукацыi.
Прадугледжаныя бiлетамi заданнi практычнага характару рыхтуюцца
настаўнiкамi i зацвярджаюцца дырэктарам школы цi яго намеснiкам па
навучальнай або навучальна-выхаваўчай рабоце не пазней чым за два
тыднi да пачатку экзаменаў.
34. Пiсьмовыя экзамены праводзяцца з выкарыстаннем радыё i
тэлебачання або па тэкстах, падрыхтаваных Мiнiстэрствам адукацыi.
У выпадку правядзення пiсьмовых экзаменаў па тэкстах абласныя i
Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi штогод да 15 красавiка падаюць
у Мiнiстэрства адукацыi заяўку на адпаведныя матэрыялы i ў перыяд з
15 па 20 мая атрымлiваюць iх.
На ўпраўленнi адукацыi ўскладаецца адказнасць за своечасовае i
сакрэтнае давядзенне экзаменацыйных матэрыялаў да кiраўнiкоў школ.
Пакеты з тэкстамi па мовах ускрываюцца ў прысутнасцi вучняў i
членаў экзаменацыйнай камiсii ў пачатку экзамену, па матэматыцы,
фiзiцы - за адну гадзiну да пачатку экзаменаў у прысутнасцi членаў
экзаменацыйнай камiсii.
35. Пiсьмовыя экзамены ў 9-х, 11(12)-х класах усiх тыпаў школ
праводзяцца з дзевяцi гадзiн.
У 9-х класах на пераказ i пiсьмовыя экзамены па матэматыцы
адводзяцца 4 астранамiчныя гадзiны; на дыктоўку - 1 астранамiчная
гадзiна. У 11(12)-х класах на пiсьмовыя экзамены па мовах
(сачыненне) адводзiцца шэсць астранамiчных гадзiн; па мовах
(дыктоўка) - 1 астранамiчная гадзiна; на водгук - 4 астранамiчныя
гадзiны; па матэматыцы - 5 астранамiчных гадзiн; па фiзiцы - 3
астранамiчныя гадзiны.
36. Для выканання пiсьмовых работ i падрыхтоўкi да вусных
адказаў вучням выдаецца папера са штампам школы.
Вучням не дазваляецца прыносiць на экзамены сшыткi, падручнiкi,
вучэбныя i даведачныя матэрыялы.
Вучнi, якiя выканалi пiсьмовую работу, здаюць яе разам з
чарнавiком экзаменацыйнай камiсii. Вучнi, якiя не скончылi работу ў
адведзены час, здаюць яе незакончанай.
37. Для падрыхтоўкi да адказу вучням даецца 15-20 мiнут. Члены
экзаменацыйнай камiсii слухаюць адказ вучня па бiлету, без
неабходнасцi не перарываюць яго. Вучню могуць быць прапанаваны
дадатковыя пытаннi, як правiла, у межах матэрыялу, прадугледжанага
бiлетам; калi, адказваючы па бiлету, вучань не выяўляе здавальняючых
ведаў матэрыялу, яму могуць быць прапанаваны дадатковыя пытаннi па
iншых раздзелах праграмы.
Калi вучань не адказаў па бiлету, экзаменацыйная камiсiя можа
па яго просьбе дазволiць яму ўзяць другi бiлет. У пратаколе
экзаменаў робiцца адпаведны запiс. Пры гэтым адзнака знiжаецца на
адзiн бал.
38. На экзаменах па прадметах вучнi могуць карыстацца картамi,
таблiцамi, статыстычнымi даведнiкамi, мадэлямi, схемамi, муляжамi,
калькулятарамi, лабараторным абсталяваннем, аўдыёвiзуальнымi
дапаможнiкамi (рэпрадукцыямi, слайдамi, фоназапiсамi), а таксама
тэкстамi мастацкiх твораў, якiя рэкамендуецца адказваць на памяць
(не больш як пяць хвiлiн).
39. Пiсьмовыя экзаменацыйныя работы вучняў захоўваюцца ў
дырэктара школы i штодзённа выдаюцца экзаменацыйнай камiсii для
праверкi, якая ажыццяўляецца ў памяшканнi школы.
40. Пасля правядзення кожнага экзамену камiсiя ацэньвае адказы
вучняў i выстаўляе iм экзаменацыйныя адзнакi ў пратакол экзаменаў.
Пратакол падпiсваецца ўсiмi членамi камiсii, якiя прымалi экзамен па
адпаведным прадмеце. Адзнакi, атрыманыя вучнямi на вусных экзаменах,
аб'яўляюцца iм пасля заканчэння экзаменаў. Адзнакi за пiсьмовую
работу паведамляюцца выпускнiкам не пазней чым за адзiн дзень да
правядзення наступнага экзамену.
41. Падагульняючыя адзнакi вучням выпускных класаў па тых
прадметах, якiя выносяцца на экзамены, выстаўляюцца экзаменацыйнымi
камiсiямi на аснове гадавых i экзаменацыйных адзнак.
Падагульняючая адзнака "5" (выдатна) не можа быць выстаўлена,
калi на экзамене вучань атрымаў iншую адзнаку. Калi станоўчая
гадавая адзнака на бал нiжэй за экзаменацыйную, падагульняючая
адзнака можа быць выстаўлена на ўзроўнi экзаменацыйнай. У выпадках,
калi станоўчая экзаменацыйная адзнака на бал нiжэй гадавой,
экзаменацыйная камiсiя можа выставiць падагульняючую адзнаку на
ўзроўнi экзаменацыйнай або гадавой. Пры экзаменацыйнай
нездавальняючай адзнацы не можа быць выстаўлена станоўчая
падагульняючая адзнака.
42. У выпадку рознагалоссяў памiж членамi экзаменацыйнай
камiсii ў ацэнцы пiсьмовай работы або вуснага адказу вучня, а
таксама пры выстаўленнi падагульняючай адзнакi пытанне вырашаецца
большасцю галасоў з абавязковым запiсам у пратакол думкi членаў
камiсii, не згодных з рашэннем большасцi. Пры роўнай колькасцi
галасоў перавага аддаецца прапанове на карысць вучня.
Канчатковае рашэнне па сур'ёзных спрэчных пытаннях прымаецца
аддзелам (упраўленнем) адукацыi, у падпарадкаваннi якога знаходзiцца
школа.
43. Экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi, выстаўленыя вучням
9-х i 11(12)-х класаў, а таксама гадавыя адзнакi па прадметах, якiя
ўключаюцца ў пасведчанне або атэстат па вынiках iх вывучэння ў 7-8-х
i 10-х класах, пераглядаць не дазваляецца.
44. Вучнi, якiя захварэлi ў час экзаменаў i выздаравелi да iх
заканчэння, здаюць прапушчаныя экзамены да 10 лiпеня.
45. Калi вучнi 9-х i 11(12)-х класаў, якiя пражываюць (вучацца)
у зоне радыяцыйнага забруджання, выязджаюць у арганiзаваным парадку
на аздараўленне або санаторна-курортнае лячэнне, педагагiчны савет
школы можа з дазволу аддзела (упраўлення) адукацыi прыняць рашэнне
аб перанясеннi тэрмiнаў здачы экзаменаў згодна з пунктам 21.
У асобных выпадках вучнi гэтых класаў (калi супадаюць тэрмiны
правядзення экзаменаў i аздараўлення цi санаторна-курортнага
лячэння) могуць быць вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў загадам
абласных i Мiнскага гарадскога ўпраўленняў адукацыi.
46. У выпадку сумяшчэння выпускных экзаменаў за курс базавай i
сярэдняй школы з уступнымi экзаменамi ў сярэднiя спецыяльныя i
вышэйшыя навучальныя ўстановы колькасць экзаменаў, пералiк
прадметаў, тэрмiны i форма iх правядзення ўзгадняюцца аддзеламi
(упраўленнямi) адукацыi з Мiнiстэрствам адукацыi не пазней чым за
месяц да пачатку экзаменаў у агульнаадукацыйных школах.
Сумешчаныя экзамены праводзяцца па тэкстах i бiлетах,
распрацаваных сярэднiмi спецыяльнымi i вышэйшымi навучальнымi
ўстановамi ў адпаведнасцi з патрабаваннямi школьных праграм для
паступаючых у сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя навучальныя ўстановы,
або па тэкстах i бiлетах, распрацаваных Мiнiстэрствам адукацыi для
правядзення выпускных экзаменаў за курс базавай i сярэдняй школы.
Склад прадметных экзаменацыйных камiсiй, у якiя ўваходзяць
выкладчыкi сярэднiх спецыяльных i вышэйшых навучальных устаноў i
настаўнiкi школ, зацвярджаецца органам кiравання адукацыяй, у
падпарадкаваннi якога знаходзiцца навучальная ўстанова, i
кiраўнiцтвам сярэдняй спецыяльнай або вышэйшай навучальнай установы.
Выпускныя экзамены па прадметах, якiя не вынесены на сумешчаныя
экзамены, вучнi здаюць ва ўстаноўленым парадку.
Не дазваляецца праводзiць паўторныя выпускныя экзамены за курс
базавай i сярэдняй школы пры станоўчых адзнаках па тых прадметах, па
якiх праводзiлiся сумешчаныя экзамены.
Вучням, якiя атрымалi на сумешчаных экзаменах нездавальняючыя
адзнакi, дазваляецца здаць паўторныя экзамены i вырашыць пытанне аб
выпуску iх са школы ў тэрмiн з 25 чэрвеня па 10 лiпеня.
У выпадках сумяшчэння выпускных экзаменаў за курс сярэдняй
школы з уступнымi экзаменамi ў сярэднiя спецыяльныя i вышэйшыя
навучальныя ўстановы i залiчэння ў гэтыя ўстановы вучняў -
прэтэндэнтаў на атрыманне залатых або сярэбраных медалёў iх
экзаменацыйныя пiсьмовыя работы захоўваюцца ў сярэднiх спецыяльных i
вышэйшых навучальных установах.
Парадак вызвалення вучняў ад выпускных экзаменаў
47. Ад выпускных экзаменаў вызваляюцца:
выпускнiкi 9-х, 11(12)-х класаў, якiя занялi прызавыя месцы ў
рэспублiканскiх прадметных алiмпiядах па адпаведных прадметах.
Падагульняючыя адзнакi "5" (выдатна) па гэтых прадметах выстаўляюцца
iм у дакумент аб адукацыi на падставе загаду Мiнiстэрства адукацыi
аб вынiках правядзення рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд;
вучнi 9-х, 11(12)-х класаў, якiя ў адпаведнасцi з загадам
Мiнiстэрства адукацыi з'яўляюцца кандыдатамi i ўдзельнiкамi
прадметных мiжнародных алiмпiяд i iншых iнтэлектуальных
спаборнiцтваў;
хворыя вучнi, хваробы якiх уключаны ў Пералiк захворванняў, што
могуць з'яўляцца падставай для вызвалення вучняў агульнаадукацыйных
школ, гiмназiй, лiцэяў, прафесiйна-тэхнiчных навучальных устаноў ад
пераводных i выпускных экзаменаў па агульнаадукацыйных прадметах,
зацверджаны загадам Мiнiстэрства адукацыi i Мiнiстэрства аховы
здароўя Рэспублiкi Беларусь ад 15 снежня 1998 г. N 663/348
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 1999 г., N
13, 8/70), а таксама вучнi, якiя навучаюцца з прычыны хваробы дома;
жанчыны, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў;
вучнi, якiя з'яўляюцца iнвалiдамi пры значным абмежаваннi
жыццядзейнасцi (перамяшчэння, самаабслугоўвання, арыентацыi, зносiн
i кантроля за паводзiнамi).
48. У асобных выпадках могуць вызваляцца ад экзаменаў вучнi з
хранiчнымi захворваннямi, якiя не ўключаны ў Пералiк, пры значным
знiжэннi працаздольнасцi i з улiкам стану здароўя ў бягучым годзе.
Кандыдаты i ўдзельнiкi мiжнародных спартыўных спаборнiцтваў (калi
супадаюць тэрмiны правядзення экзаменаў i спаборнiцтваў) могуць быць
вызвалены ад здачы выпускных экзаменаў загадам абласных i Мiнскага
гарадскога ўпраўленняў адукацыi.
49. Вучнi 9-х, 11(12)-х класаў агульнаадукацыйных школ,
атэставаныя па ўсiх прадметах, вызваляюцца ад выпускных экзаменаў па
стану здароўя загадам раённага (гарадскога) аддзела (упраўлення)
адукацыi на падставе заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii i
рашэння педагагiчнага савета школы.
Пры вызваленнi вучняў 9-х, 11(12)-х класаў ад выпускных
экзаменаў па стану здароўя школа падае ў аддзел (упраўленне)
адукацыi наступныя дакументы:
рашэнне педагагiчнага савета аб вызваленнi вучня ад выпускных
экзаменаў;
заключэнне ўрачэбна-кансультацыйнай камiсii;
ведамасць адзнак, якiя ўносяцца ў пасведчанне аб базавай або
атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi;
копiю пасведчання аб нараджэннi дзяцей (для жанчын, якiя маюць
дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў).
50. Вучням, вызваленым ад здачы выпускных экзаменаў, у
дакументы аб адукацыi выстаўляюцца гадавыя адзнакi.
Летнiя вучэбныя заданнi i паўторныя экзамены
51. Вучэбныя заданнi на лета даюцца вучням па тых прадметах, па
якiх iм выстаўлены нездавальняючыя гадавыя або падагульняючыя
адзнакi. Заданнi даюцца па ўсёй праграме дадзенага класа або па
асобных раздзелах курса, не засвоеных вучнямi.
52. Вучням, якiя атрымалi вучэбныя заданнi на лета, аказваецца
дапамога ў iх выкананнi. У чэрвенi-жнiўнi ў тэрмiны, зацверджаныя
дырэктарам школы, з вучнямi праводзяцца заняткi i кансультацыi па
раскладу працягласцю не менш чым тры тыднi. У астатнi час вучнi
працуюць самастойна па заданнi настаўнiка. Расклад летнiх заняткаў i
заданнi даводзяцца да ведама вучняў i iх бацькоў.
53. У перыяд з 21 па 26 жнiўня па зацверджанаму дырэктарам
школы раскладу праводзiцца паўторная атэстацыя вучняў пераводных
класаў, якiя атрымалi заданнi на лета, i вучняў выпускных класаў,
якiя не паспяваюць па прадметах, па якiх не праводзяцца экзамены.
Вучнi 9-х i 11(12)-х класаў, якiя атрымалi нездавальняючыя гадавыя
або падагульняючыя адзнакi па прадметах, па якiх устаноўлены
экзамены ў адпаведнасцi з дадзенымi Правiламi, здаюць у гэты перыяд
экзамены.
У гэты перыяд праводзяцца экзамены i для вучняў выпускных
класаў, якiя не з'явiлiся на экзамены з прычыны хваробы або iншых
уважлiвых прычын.
54. Пiсьмовыя экзамены праводзяцца па тэкстах, падрыхтаваных
абласнымi i Мiнскiм гарадскiм упраўленнямi адукацыi.
55. Прыём заданняў, як правiла, праводзiць настаўнiк, у якога
навучаўся вучань.
56. Экзамены прымаюцца тымi ж экзаменацыйнымi камiсiямi, што i
ў чэрвенi. Дазваляецца замянiць у складзе камiсii толькi тых
настаўнiкаў, якiя знаходзяцца ў чарговым адпачынку або выбылi са
школы.
Узнагароджанне вучняў
57. Выпускнiкам 9-х класаў, якiя маюць гадавыя i экзаменацыйныя
адзнакi "5" (выдатна) па ўсiх прадметах на працягу навучання ў 8-9-х
класах i не нiжэй "4" (добра) па выяўленчаму мастацтву, музыцы,
асновах бяспекi жыццядзейнасцi, прафiлюючых дысцыплiнах у школах
эстэтычнага накiрунку, па фiзiчнай культуры адзнаку "4" (добра) або
"залiчана", выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыi з адзнакай.
58. Вучням 9-х класаў, вызваленым па стану здароўя ад заняткаў
па фiзiчнай культуры, працоўным навучаннi i здачы экзаменаў,
выдаецца пасведчанне з адзнакай.
59. Выпускнiкi агульнаадукацыйных сярэднiх школ усiх тыпаў,
якiя маюць пасведчанне аб базавай адукацыi з адзнакай, гадавыя i
экзаменацыйныя адзнакi "5" (выдатна) па ўсiх прадметах за тэрмiн
навучання ў 10-11(12)-х класах, узнагароджваюцца залатым медалём i
атрымлiваюць атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi асобага ўзору.
У школах эстэтычнага накiрунку вучнi павiнны мець у 10-11(12)-х
класах гадавыя i экзаменацыйныя адзнакi не нiжэй за "4" (добра) па
прафiлюючых дысцыплiнах.
60. Сярэбраным медалём узнагароджваюцца вучнi 11(12)-х класаў
агульнаадукацыйных сярэднiх школ усiх тыпаў, якiя з'яўлялiся
прэтэндэнтамi на ўзнагароджанне залатым медалём, але на выпускных
экзаменах атрымалi адну-дзве адзнакi "4" (добра), а таксама вучнi,
якiя маюць пасведчанне з адзнакай аб базавай адукацыi i ў
10-11(12)-х класах атрымалi па аднаму-двух прадметах гадавыя адзнакi
"4" (добра), здалi выпускныя экзамены па тых жа прадметах не нiжэй
чым на "4" (добра). Яны атрымлiваюць атэстат аб агульнай сярэдняй
адукацыi асобага ўзору.
У школах эстэтычнага накiрунку вучнi павiнны мець у 10-11(12)-х
класах гадавыя i экзаменацыйныя адзнакi не нiжэй за "4" (добра) па
прафiлюючых дысцыплiнах.
61. Вучнi 11 (12)-х класаў, вызваленыя ад заняткаў па фiзiчнай
культуры, працоўным навучаннi i здачы выпускных экзаменаў, а таксама
вучнi, якiя маюць па фiзiчнай культуры адзнаку "залiчана", па
дапрызыўнай i медыцынскай падрыхтоўцы адзнаку не нiжэй за "4"
(добра), могуць быць узнагароджаны залатым або сярэбраным медалём.
62. Выпускнiкi 9-х i 11(12)-х класаў, якiя не вывучалi той цi
iншы прадмет па незалежнай ад iх прычыне, могуць атрымаць
пасведчанне з адзнакай, атэстат асобага ўзору i быць узнагароджанымi
залатым або сярэбраным медалём на агульных падставах.
63. Пры вырашэннi пытання аб выдачы пасведчання з адзнакай,
атэстата асобага ўзору, узнагароджаннi вучня залатым або сярэбраным
медалём улiчваецца выкананне iм статута школы.
У выпадку, калi педагагiчны савет школы прыме рашэнне не
выдаваць вучню пасведчанне з адзнакай, атэстат асобага ўзору, залаты
або сярэбраны медаль, матывы адказу павiнны быць адзначаны ў рашэннi
педагагiчнага савета i даведзены да ведама вучня i яго бацькоў.
64. Выпускнiкi агульнаадукацыйных сярэднiх школ
узнагароджваюцца залатым або сярэбраным медалём загадам раённага
(гарадскога) аддзела (упраўлення) адукацыi па прадстаўленнi
педагагiчнага савета школы.
65. Пры ўзнагароджаннi выпускнiкоў агульнаадукацыйных сярэднiх
школ залатым або сярэбраным медалём устанаўлiваецца наступны
парадак:
рашэнне педагагiчнага савета школы аб прадстаўленнi выпускнiка
да ўзнагароджання залатым або сярэбраным медалём, пасведчанне з
адзнакай аб базавай адукацыi, ведамасцi гадавых адзнак за
10-11(12)-я класы, экзаменацыйных i падагульняючых адзнак, якiя
ўносяцца ў атэстат, экзаменацыйныя пiсьмовыя работы прэтэндэнтаў
накiроўваюцца ў раённы (гарадскi) аддзел (упраўленне) адукацыi, якi
разглядае пададзеныя матэрыялы i прымае рашэнне аб узнагароджаннi.
66. Выпускнiкi агульнаадукацыйных сярэднiх школ, якiя дасягнулi
асаблiвых поспехаў у вывучэннi аднаго-двух прадметаў i маюць па iх
гадавыя i экзаменацыйныя адзнакi "5" за час навучання ў 10-11(12)-х
класах пры станоўчых адзнаках па астатнiх прадметах рашэннем
педагагiчнага савета школы ўзнагароджваюцца Пахвальным лiстом "За
асаблiвыя поспехi ў вывучэннi асобных прадметаў".
Пры ўзнагароджаннi Пахвальным лiстом улiчваюцца не толькi
гадавыя i экзаменацыйныя адзнакi па адпаведных прадметах, але i
праяўленне выпускнiкамi асаблiвай цiкавасцi да гэтых прадметаў,
удзел у алiмпiядах, паспяховае вывучэнне факультатыўнага курса або
курса па выбару, актыўная работа па прадмеце ў гуртках, удзел у
конкурсах, выставах i г.д.
Выпускнiкi, узнагароджаныя Пахвальным лiстом, атрымлiваюць
атэстат звычайнага ўзору.
Абласныя i Мiнскае гарадское ўпраўленнi адукацыi ажыццяўляюць
кантроль за ўзнагароджаннем вучняў залатымi i сярэбранымi медалямi,
пахвальнымi лiстамi, разглядаюць спрэчныя пытаннi i прымаюць па iх
канчатковае рашэнне.
Парадак выпуску вучняў
67. Пасля заканчэння экзаменаў педагагiчны савет школы пры
ўдзеле ўсiх членаў экзаменацыйных камiсiй абмяркоўвае вынiкi
экзаменаў i вырашае пытаннi аб выпуску вучняў са школы, выдачы iм
пасведчанняў аб базавай цi атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi,
узнагароджаннi лепшых выпускнiкоў.
68. Вучнi 9-х, 11(12)-х класаў агульнаадукацыйных школ, якiя
маюць станоўчыя гадавыя, экзаменацыйныя i падагульняючыя адзнакi па
ўсiх прадметах, выпускаюцца са школы.
Выпускнiкам 9-х класаў выдаецца пасведчанне аб базавай
адукации, выпускнiкам 11(12)-х класаў - атэстат аб агульнай сярэдняй
адукацыi.
Выпускнiкам 9(10)-х класаў, якiя навучалiся па праграмах
спецыяльных адукацыйных школ (акрамя дапаможных школ) незалежна ад
тыпу школы (спецыяльная школа або спецыяльная школа-iнтэрнат,
спецыяльны клас або клас iнтэграванага навучання пры
агульнаадукацыйнай школе) i маюць станоўчыя падагульняючыя адзнакi
па ўсiх прадметах, выдаецца пасведчанне аб базавай адукацыi,
выпускнiкам 11(12)-х класаў гэтых школ i класаў - атэстат аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
Выпускнiкам 9(10)-х класаў дапаможных школ (школ-iнтэрнатаў)
выдаецца пасведчанне аб заканчэннi дадзенай установы.
69. Выпускнiкам агульнаадукацыйнай сярэдняй школы, якiя
авалодалi пэўнай прафесiяй i здалi квалiфiкацыйныя экзамены,
выдаецца пасведчанне аб прысваеннi квалiфiкацыi (разраду, класа,
катэгорыi) па прафесii.
Выпускнiкам 9-х i 11(12)-х класаў, якiя займалiся ў школах
эстэтычнага накiрунку i здалi экзамены па адпаведных прадметах,
выдаецца пасведчанне аб музычнай, харэаграфiчнай, тэатральнай,
мастацкай адукацыi.
70. Пытанне аб выпуску вучняў (за выключэннем школ-iнтэрнатаў
для дзяцей, хворых на скалiёз) i выдачы iм дакументаў аб адукацыi,
якiя па розных прычынах трымалi экзамены ў iншых школах
(знаходзiлiся на лячэннi, у санаторыях, санаторных
школах-iнтэрнатах, на спартыўных зборах), вырашае педагагiчны савет
школы па месцы пастаяннага жыхарства на падставе пратаколаў
экзаменаў, атрыманых са школы, у якой вучнi здавалi экзамены.
71. Вучнi, якiя пражывалi за мяжой i займалiся ў навучальных
установах цi самастойна, пры вяртаннi на старое або пераездзе на
новае месца пражывання могуць здаваць экзамены на агульных
падставах, а пры прадстаўленнi адпаведных дакументаў аб атэстацыi
атрымлiваюць пасведчанне аб базавай цi атэстат аб агульнай сярэдняй
адукацыi ў вызначанай аддзелам (упраўленнем) адукацыi школе.
72. Парадак улiку, выдачы i захавання пасведчанняў, атэстатаў i
ўсiх экзаменацыйных матэрыялаў вядзецца ў адпаведнасцi з Iнструкцыяй
аб вядзеннi школьнай дакументацыi, зацверджанай загадам Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 20 снежня 1994 г. N 418.
73. Кантроль за правiльнасцю выдачы пасведчанняў аб базавай
адукацыi i атэстатаў аб агульнай сярэдняй адукацыi ажыццяўляюць
раённыя (гарадскiя) аддзелы (упраўленнi) адукацыi, у падпарадкаваннi
якiх знаходзяцца школы.
74. Пры парушэннi Правiл пераводу, арганiзацыi экзаменаў i
выпуску вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь з боку
школ, аддзелаў цi ўпраўленняў адукацыi Мiнiстэрства адукацыi мае
права ануляваць вынiкi экзаменаў i адазваць пасведчанне аб базавай
або атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
Афармленне дакументаў аб базавай i агульнай сярэдняй адукацыi
75. Пасведчанне аб базавай адукацыi i атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi запаўняюцца акуратна, выразна чорнай тушшу
(чарнiламi) або пастай, падпiсваюцца дырэктарам, намеснiкам
дырэктара па навучальна-выхаваўчай (навучальнай) рабоце i класным
кiраўнiком, завяраюцца гербавай пячаткай навучальнай установы.
Адбiтак пячаткi павiнен быць выразным. Падчысткi, выпраўленнi i
незапоўненыя графы не дапускаюцца.
Прозвiшча, iмя i iмя па бацьку (у давальным склоне), месяц i
год нараджэння выпускнiка запiсваюцца поўнасцю i ў дакладнай
адпаведнасцi з запiсамi ў пашпарце або пасведчаннi аб нараджэннi.
Поўнасцю ўказваецца назва, нумар i месца знаходжання навучальнай
установы, якая выдала дакумент (пры неабходнасцi ў дужках указваецца
профiль класа).
Пасведчанне аб базавай адукацыi i атэстат аб агульнай сярэдняй
адукацыi запаўняюцца на дзвюх мовах - беларускай i рускай.
Адзнакi па кожным вучэбным прадмеце ў пасведчанне i атэстат
выстаўляюцца лiчбамi i ў дужках словамi: "5" (выдатна), "4" (добра),
"3" (здавальняюча), а па асобных прадметах (спецыяльная медыцынская
група па фiзiчнай культуры), дзе ўведзена залiковая сiстэма, -
"залiчана".
Вучням, вызваленым ад экзаменаў, у пасведчанне i атэстат
выстаўляюцца гадавыя адзнакi.
Вучням, не атэставаным па асобных прадметах па незалежных ад iх
прычынах, у пасведчанне i атэстат уносiцца запiс "не вывучаў(ла)".
Вучням, вызваленым па стану здароўя ад заняткаў па фiзiчнай
культуры i працоўным навучаннi, уносiцца запiс "вызвалены(а)".
Дакументы аб базавай i агульнай сярэдняй адукацыi афармляюцца ў
школе ў прысутнасцi дырэктара або яго намеснiка па
навучальна-выхаваўчай (навучальнай) рабоце i рэгiструюцца:
пасведчанне аб базавай адукацыi ў кнiзе ўлiку бланкаў i выдачы
пасведчанняў аб базавай адукацыi, атэстат аб агульнай сярэдняй
адукацыi - у кнiзе ўлiку бланкаў i выдачы атэстатаў аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
Пасведчанне аб базавай адукацыi
76. У пасведчанне аб базавай адукацыi ўносяцца адзнакi па ўсiх
прадметах, што ўваходзяць у вучэбны план 7-9-х класаў
агульнаадукацыйнай школы. Пры гэтым па прадметах, па якiх здаюцца
выпускныя экзамены, выстаўляюцца падагульняючыя адзнакi, а па
астатнiх прадметах - гадавыя адзнакi за апошнi год iх вывучэння.
Без выстаўлення адзнак у пасведчанне аб базавай адукацыi
робiцца запiс аб засвоеных факультатыўных курсах i курсах па выбару.
Атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi
77. У атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi заносяцца адзнакi
па ўсiх вучэбных прадметах, што ўваходзяць у вучэбны план
10-11(12)-х класаў агульнаадукацыйнай школы. Пры гэтым па прадметах,
па якiх здаюцца выпускныя экзамены, выстаўляюцца падагульняючыя
адзнакi, а па астатнiх прадметах - гадавыя адзнакi за апошнi год iх
вывучэння.
Без выстаўлення адзнакi ў атэстаце робiцца запiс аб засваеннi
курсаў па выбару.
Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску
вучняў агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь, акрамя артыкулаў
57, 59 i 60, уступаюць у сiлу з 15 снежня 1999 г. Артыкулы 57, 59 i
60 уводзяцца ў дзеянне з 1 верасня 2000 г.
Патрабаваннi Правiл абавязковыя для выканання дзяржаўнымi i
недзяржаўнымi агульнаадукацыйнымi школамi, гiмназiямi i лiцэямi.
_______________________________________________ _______ ___ _
|