Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 5 февраля 2001 г. №6 "Аб зацвярджэннi Правiлаў прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя ўстановы Республiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


 
        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                        5 лютага 2001 г. № 6

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПРАВIЛАЎ ПРЫЁМУ Ў ДЗЯРЖАЎНЫЯ СЯРЭДНIЯ
СПЕЦЫЯЛЬНЫЯ НАВУЧАЛЬНЫЯ ЎСТАНОВЫ РЕСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Министерства  образования  от  26  декабря
         2001 г.  N 64 (зарегистрировано в Национальном реестре -  N
         8/7673 от 11.01.2002 г.)].

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, зацверджаным   пастановай   Савета   Мiнiстраў  Рэспублiкi
Беларусь ад 17 красавiка 1997 г. № 361 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб
Мiнiстэрстве  адукацыi  Рэспублiкi Беларусь",  Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:
     1. Утратил силу. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 1    утратил    силу    постановлением   Министерства
         образования от 26 декабря 2001 г.  N 64 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - N 8/7673 от 11.01.2002 г.)

            1. Зацвердзiць  Правiлы  прыёму  ў  дзяржаўныя  сярэднiя
         спецыяльныя навучальныя ўстановы Рэспублiкi Беларусь,  якiя
         дадаюцца.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     2. Лiчыць  страцiўшым сiлу пункт 1 загаду Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi  Беларусь  ад  18  студзеня 2000 г. № 20 "Аб зацвярджэннi
Правiлаў  прыёму  ў  дзяржаўныя  сярэднiя  спецыяльныя   навучальныя
ўстановы  Рэспублiкi  Беларусь"  (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2000 г., № 24, 8/2758).

Мiнiстр                                              В.I.СТРАЖАЎ  
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Правила утратили     силу    постановлением    Министерства
         образования от 26 декабря 2001 г.  N 64 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - N 8/7673 от 11.01.2002 г.)

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Мiнiстэрства адукацыi
                                               Рэспублiкi Беларусь
                                               05.02.2001 № 6

                              ПРАВIЛЫ
        прыёму ў дзяржаўныя сярэднiя спецыяльныя навучальныя
                    ўстановы Рэспублiкi Беларусь

     1. У   сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя  ўстановы  Рэспублiкi
Беларусь (далей - ССНУ) на конкурснай аснове прымаюцца  асобы,  якiя
пастаянна  пражываюць  у  рэспублiцы  альбо маюць статус бежанца,  а
таксама грамадзяне  Беларусi  i  беларусы,  якiя  пражываюць  за  яе
межамi,   грамадзяне   Расiйскай  Федэрацыi,  Рэспублiкi  Казахстан,
Кыргызскай Рэспублiкi, Рэспублiкi Таджыкiстан.
     Пералiчаныя катэгорыi  асоб  маюць права атрымаць на конкурснай
аснове бясплатную сярэднюю спецыяльную адукацыю ў  дзяржаўных  ССНУ,
калi адукацыя дадзенага ўзроўню атрымлiваецца ўпершыню.
     2. Звыш  кантрольных  лiчбаў прыёму па ўсiх формах навучання на
падставе  дагавораў  за  аплату  ў  ССНУ на конкурснай аснове могуць
залiчвацца  грамадзяне,  якiя  станоўча  здалi  ўступныя   экзамены.
Забараняецца заключэнне дагавораў да правядзення конкурсу.
     Парадак  прыёму  грамадзян  замежных  дзяржаў  вызначае ССНУ па
ўзгадненню   з  органам  кiравання,  калi  iншае  не   прадугледжана
мiждзяржаўнымi пагадненнямi.
     3. Абмежаваннi па прыёму дапускаюцца па медыцынскiх паказаннях,
устаноўленых Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь.
     4. Для атрымання другой сярэдняй спецыяльнай адукацыi ў ССНУ па
дзённай,  вячэрняй,  завочнай формах навучання могуць прымацца асобы
на  ўмовах  поўнай  аплаты навучання, за выключэннем грамадзян, якiм
супрацьпаказана  работа  па атрыманай раней спецыяльнасцi ў сувязi з
пагаршэннем  стану  здароўя  пры  наяўнасцi  заключэння   адпаведнай
медыцынскай  камiсii,  педагагiчных  работнiкаў  пры  паступленнi на
педагагiчныя   спецыяльнасцi  пры  наяўнасцi  хадайнiцтва  з   месца
работы.
     5. Тэрмiны прыёму ў ССНУ вызначаюцца згодна з дадаткам.
     6. Дакументы,  якiя  абiтурыенты  падаюць  у  прыёмную  камiсiю
ССНУ:
     заява па адпаведнай форме;
     дакумент аб базавай або сярэдняй адукацыi ў арыгiнале.
     Даведкi  аб  адукацыi, копii дакументаў аб адукацыi, выдадзеных
навучальнымi  ўстановамi або iншымi арганiзацыямi, не могуць служыць
падставай для паступлення ў ССНУ;
     медыцынская даведка па форме № 086/У;
     выпiска  з  працоўнай кнiжкi (для тых, хто працуе i паступае на
вячэрняе або завочнае навучанне);
     4 фотакарткi памерам 3х4;
     пашпарт або пасведчанне аб нараджэннi (прад'яўляецца асабiста ў
прыёмную  камiсiю,  аб  чым  робiцца  адпаведны  запiс  у  асабiстай
справе).
     Абiтурыенты,  якiя  паступаюць  не  ў  год атрымання базавай цi
сярэдняй    адукацыi,    абавязаны    прадставiць  дакументы,   якiя
пацвярджаюць  iх  вучобу  цi  работу  за  гады,  якiя  папярэднiчалi
паступленню  (дыплом,  выпiска  з  працоўнай  кнiжкi, даведка службы
занятасцi насельнiцтва, iншае).
     Разам    з    пералiчанымi    прадстаўляюцца  дакументы,   якiя
пацвярджаюць    права  абiтурыентаў  на  льготы,  якiя   ўстаноўлены
заканадаўствам   Рэспублiкi  Беларусь,  цi  сведчаць  аб   асабiстых
здольнасцях i талентах абiтурыентаў.
     7. Асобам,   якiя  закончылi  прафесiйна-тэхнiчныя  навучальныя
ўстановы (далей - ПТНУ) па дзённай  форме  навучання,  даецца  права
паступлення ў ССНУ непасрэдна пасля заканчэння ПТНУ.  Навучанне асоб
гэтай катэгорыi па адпаведных  спецыяльнасцях  можа  ажыццяўляцца  ў
скарочаныя тэрмiны.
     8. На спецыяльнасцi, па якiх на вытворчасцi праца непаўналетнiх
забаронена,    на    дзённае  навучанне  пасля  заканчэння   базавай
агульнаадукацыйнай  школы  прымаюцца  толькi  асобы, якiм да пачатку
вытворчай практыкi споўнiцца 18 год.
     9. Для    забеспячэння    патрэб  у  спецыялiстах  па   асобных
спецыяльнасцях  сiстэм рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання
ў ССНУ можа ажыццяўляцца мэтавы прыём.
     10. Пры наяўнасцi вакантных месц у групах на базе базавай школы
ССНУ  могуць прымаць на адпаведны курс асоб, якiя закончылi сярэднюю
школу  i  здалi  ўступныя  экзамены,  вызначаныя  Правiламi прыёму ў
дзяржаўныя  сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя  ўстановы  Рэспублiкi
Беларусь для тых, хто паступае на базе сярэдняй школы.
     Прыём  названых асоб на I курс у групы на базе базавай школы не
дазваляецца (акрамя спецыяльнасцей мастацтва).
     11. Абiтурыенты здаюць два ўступныя экзамены, адзiн з якiх - па
выбару абiтурыента па беларускай мове i лiтаратуры цi па рускай мове
i  лiтаратуры  (пiсьмова)  праводзiцца па рашэнню прыёмнай камiсii ў
выглядзе  дыктоўкi,  пераказу  або сачынення. Выключэннем з'яўляюцца
фiлалагiчныя  спецыяльнасцi,  пры  паступленнi  на  якiя   неабходна
здаваць  экзамены  ў  адпаведнасцi  з  абранай  спецыяльнасцю. Другi
экзамен  i форму яго правядзення вызначаюць навучальныя ўстановы. На
спецыяльнасцi,  па  якiх у папярэднi год конкурс перавышаў 5 чалавек
на месца, другi экзамен праводзiцца ў пiсьмовай форме.
     Акрамя  таго,  паступаючыя  на асобныя спецыяльнасцi культуры i
мастацтва,  адукацыi,  архiтэктуры  i  будаўнiцтва,  аховы здароўя i
iншыя,  трымаюць  дадатковы  ўступны  экзамен  па спецыяльнасцi, якi
вызначаецца  ССНУ  i  праводзiцца  па праграме, зацверджанай органам
кiравання  па падначаленасцi. Экзамен па спецыяльнасцi праводзiцца ў
першую чаргу.
     Уступныя  экзамены  праводзяцца з ацэнкай ведаў па шасцiбальнай
сiстэме (2; 3; 3,5; 4; 4,5; 5).
     12. Уступныя  экзамены  (акрамя  экзаменаў  па   спецыяльнасцi)
праводзяцца  па  праграмах,  складзеных  у  адпаведнасцi з вучэбнымi
праграмамi  базавай  або сярэдняй школы i зацверджаных Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
     13. Па   ўзгадненню  з  органам  кiравання  ССНУ  да   ўступных
экзаменаў  можа  прыраўняць iншыя iспыты, якiя праводзяцца ў сiстэме
адукацыi  з  удзелам  экзаменацыйных  камiсiй  дадзенай  навучальнай
установы  (выпускныя экзамены ў сярэдняй школе, прафесiйна-тэхнiчнай
навучальнай установе i iншых).
     Залiчваюцца вынiкi цэнтралiзаванага тэсцiравання ў адпаведнасцi
з    прадстаўленым    дзяржаўным  сертыфiкатам  у  якасцi   ўступных
экзаменаў.
     14. Асобы,  якiя  не з'явiлiся на экзамен па ўважлiвай прычыне,
дапускаюцца  да экзаменаў у тэрмiны, вызначаныя для iншых груп. Той,
хто  не  з'явiўся  на адзiн з экзаменаў у прызначаны па раскладу час
або  атрымаў  нездавальняючую  адзнаку,  да  наступных  экзаменаў не
дапускаецца.
     Пры атрыманнi нездавальняючай адзнакi паўторная здача ўступнага
экзамена па дадзенаму прадмету не дазваляецца.
     15. Пераможцы  (I,  II, III месца) мiжнародных, рэспублiканскiх
конкурсаў прафесiйнага майстэрства навучэнцаў ПТНУ па абранай у ССНУ
роднаснай спецыяльнасцi прымаюцца без уступных экзаменаў.
     Асобы,  якiя закончылi базавую школу з адзнакай, сярэднюю школу
з  залатым  цi  сярэбраным  медалём,  ПТНУ  на  базе базавай школы з
дыпломам  з  адзнакай, здаюць адзiн уступны экзамен пiсьмова. Асобы,
якiя  атрымалi  адзнаку  "5"  (выдатна), залiчваюцца. Астатнiя асобы
здаюць  другi  экзамен  на  абраную  спецыяльнасць  i залiчваюцца па
конкурсу.
     На  спецыяльнасцi, па якiх конкурс складае пяць i больш заяў на
адно  планавае  месца,  вышэйпералiчаныя ў гэтым пункце асобы здаюць
усе ўступныя экзамены.
     Па   рашэнню  прыёмных  камiсiй  па  конкурсу  сярэдняга   бала
дакумента  аб  адукацыi  на  спецыяльнасцi,  па якiх у папярэднi год
конкурс  заяў  на  адно  планавае  месца  не  перавышаў  1,5, могуць
прымацца   вышэйпералiчаныя  ў  гэтым  пункце  асобы,  асобы,   якiя
закончылi  базавую  цi  сярэднюю школу, ПТНУ на базе базавай школы з
адзнакамi  "4"  i  "5",  ПТНУ  на  базе  сярэдняй школы з дыпломам з
адзнакай  па  выбранай  у  ССНУ адпаведнай цi блiзкай спецыяльнасцi.
Залiчэнне  гэтых  катэгорый  абiтурыентаў  праводзiцца  за 5 дзён да
пачатку ўступных экзаменаў у межах да 60%  плана прыёму на  дадзеную
спецыяльнасць. Астатнiя здаюць уступныя экзамены.
     Вызваляюцца  ад  уступнага  экзамену  па адпаведнаму прадмету з
выстаўленнем адзнакi  "5"  (выдатна)  пераможцы (I,  II,  III месца)
мiжнародных,  рэспублiканскiх,  абласных (Мiнскiх  гарадскiх)  тураў
прадметных алiмпiяд навучэнцаў школ i ПТНУ.
     Па-за  конкурсам  пры  атрыманнi  станоўчых  адзнак на ўступных
экзаменах залiчваюцца:
     дзецi-сiроты i дзецi, якiя засталiся без апекi бацькоў;
     iнвалiды  I  i  II  груп, дзецi-iнвалiды, якiм у адпаведнасцi з
заключэннем    медыка-рэабiлiтацыйных    экспертных    камiсiй    не
супрацьпаказана навучанне ў ССНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
     воiны-iнтэрнацыяналiсты;
     дзецi  з  сем'яў  ваеннаслужачых  або  рабочых  i служачых, што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi
сталi  iнвалiдамi  ў  час  праходжання  ваеннай  службы  або працы ў
складзе  савецкiх войскаў на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя
дзеяннi,  а  таксама  дзецi  з  сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi
(памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных  спраў,  загiнуўшых  (памёршых) або стаўшых iнвалiдамi пры
выкананнi  службовых  абавязкаў  на  тэрыторыi  дзяржаў,  дзе вялiся
баявыя  дзеяннi,  а  таксама  загiнуўшых  (памёршых) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
     асобы, якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкулам 18  Закона
Рэспублiкi  Беларусь  ад 22 лютага 1991 г.  № 634-XII "Аб сацыяльнай
абароне грамадзян,  пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай  АЭС"
(Ведамасцi   Вярхоўнага  Савета  Беларускай  ССР,  1991  г.,  №  10,
арт.111).
     16. Пры  аднолькавай  агульнай колькасцi балаў пераважнае права
на залiчэнне маюць:
     грамадзяне, якiя маюць большы стаж практычнай работы па профiлю
абранай  спецыяльнасцi,  калi яны паступаюць на навучанне без адрыву
ад вытворчасцi;
     iнвалiды    III    групы    пры    адсутнасцi       медыцынскiх
супрацьпаказанняў;
     асобы,  якiя  маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 19, 20,
23,  24,  25  Закона  Рэспублiкi  Беларусь  "Аб  сацыяльнай  абароне
грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС";
     зволеныя    ў    запас  ваеннаслужачыя,  якiя  маюць   iльготы,
устаноўленыя заканадаўствам, i рэкамендацыi воiнскiх часцей;
     грамадзяне,  якiя маюць больш высокi сярэднi бал у дакуменце аб
адукацыi.
     Ва  ўсiх  астатнiх  выпадках парадак залiчэння асоб, якiя маюць
пераважнае    права   на  залiчэнне,  вызначаюць  прыёмныя   камiсii
навучальных устаноў.
     17. Залiчэнне  на  ўсе спецыяльнасцi, акрамя спецыяльнасцей, па
якiх  ажыццяўляецца  мэтавая  падрыхтоўка,  праводзiцца  па  асобных
конкурсах   сярод  выпускнiкоў  гарадскiх  школ,  а  таксама   сярод
выпускнiкоў  сельскiх  школ i ПТНУ сельскагаспадарчага профiлю (якiя
пастаянна  пражываюць  не  менш  за  два  гады  ў сельскiх населеных
пунктах)    прапарцыянальна  пададзеным  заявам  у  адпаведнасцi   з
колькасцю  балаў,  набраных  абiтурыентамi  на  конкурсных  уступных
iспытах.  У  тых  выпадках,  калi  конкурсны  бал  сярод выпускнiкоў
сельскiх    школ  аднолькавы  або  перавышае  конкурсны  бал   сярод
выпускнiкоў  гарадскiх  школ,  залiчэнне  праводзiцца  па  агульнаму
конкурсу.
     18. На    навучанне    без  адрыву  ад  вытворчасцi   залiчэнне
праводзiцца  па  конкурсу.  У  першую чаргу залiчваюцца абiтурыенты,
якiя  маюць  прафесiйна-тэхнiчную  адукацыю  з  атрыманнем  сярэдняй
адукацыi  або  стаж  практычнай  работы  не  менш  за  6  месяцаў  i
паступаюць на адпаведныя цi роднасныя спецыяльнасцi. Колькасць iншых
асоб, якiя залiчаны па дадзенай спецыяльнасцi, не павiнна перавышаць
20% ад кантрольных лiчбаў прыёму.
     19. Залiчэнне   абiтурыентаў  на  ўмовах  мэтавай   падрыхтоўкi
спецыялiстаў ажыццяўляецца па асобнаму конкурсу.
     20. На  месцы,  што  засталiся  пасля залiчэння ўсiх асоб, якiя
вытрымалi  ўступныя  экзамены  ў  дадзеную  ССНУ,  прыёмным камiсiям
дазваляецца  прымаць асоб, што здавалi такiя ж уступныя экзамены, як
у  дадзеную  ССНУ,  але  не  прайшлi  па  конкурсу  ў iншыя сярэднiя
спецыяльныя  i  вышэйшыя  навучальныя  ўстановы, на падставе даведак
устаноўленага ўзору.
     21. Навучальным  установам даецца права па ўзгадненню з органам
кiравання  ўстанаўлiваць  iншыя  дадатковыя патрабаваннi па прыёму з
улiкам профiлю падрыхтоўкi спецыялiстаў.
     Умовы  i  парадак прыёму ў дадзеную ССНУ павiнны быць даведзены
да  ведама тых, хто паступае, не пазней чым за два месяцы да пачатку
прыёму дакументаў.
     22. Усе  iншыя  пытаннi  па прыёму, якiя не акрэслены Правiламi
прыёму  ў  дзяржаўныя  сярэднiя  спецыяльныя  навучальныя   ўстановы
Рэспублiкi  Беларусь, вырашае прыёмная камiсiя ССНУ ў адпаведнасцi з
дзеючымi нарматыўнымi актамi.

                                               Дадатак
                                               да Правiлаў прыёму
                                               ў дзяржаўныя сярэднiя
                                               спецыяльныя
                                               навучальныя ўстановы
                                               Рэспублiкi Беларусь

                       Тэрмiны прыёму ў ССНУ

----T-----------------------------T-----------T--------T------------
№   ¦     Формы навучання,        ¦           ¦Уступныя¦Залiчэнне
п/п ¦      спецыяльнасцi          ¦Прыём заяў ¦экзамены¦ў лiк
    ¦                             ¦           ¦        ¦навучэнцаў
----+-----------------------------+-----------+--------+------------

        I. Дзённае навучанне

1.1. На ўсе спецыяльнасцi, за
     выключэннем пазначаных у
     падпунктах 1.2, 1.3
     У групы:
     на аснове базавай адукацыi    з 15        з 1      да 20 жнiўня
                                   чэрвеня     жнiўня
                                   па 31
                                   лiпеня
     на аснове агульнай сярэдняй   з 15        з 1      да 20 жнiўня
     адукацыi                      чэрвеня     жнiўня
                                   па 7
                                   жнiўня

1.2. Музычныя, мастацкiя,          з 1         з 6      да 25 жнiўня
     тэатральныя, цыркавога i      чэрвеня     лiпеня
     эстраднага мастацтва          па 5
                                   лiпеня

1.3. Харэаграфiчныя                з 1         з 1      да 20 лiпеня
                                   красавiка   чэрвеня
                                   па 31
                                   чэрвеня

       II. Вячэрняе навучанне

2.1. На ўсе спецыяльнасцi, за      з 3 мая     з 1      да 25
     выключэннем пазначаных у      па 15       чэрвеня* верасня
     падпунктах 2.2, 2.3           верасня

2.2. Музычныя i мастацкiя          з 1 па 30   з 1      да 25 лiпеня
                                   чэрвеня     лiпеня

2.3. Рачнога транспарту            з 1         з 1      да 25
                                   жнiўня      лiста-   лiстапада
                                   па 31       пада
                                   кастрычнiка

       III. Завочнае навучанне

3.1. На ўсе спецыяльнасцi, за      з 3 мая     з 10     да 30 жнiўня
     выключэннем пазначаных у      па 10       чэрвеня*
     падпунктах 3.2, 3.3, 3.4      жнiўня

3.2. Педагагiчныя                  з 1         з 3 мая* да 15
                                   красавiка            чэрвеня
                                   па 30 мая

3.3. Музычныя                      з 1 па 30   з 1      да 25 лiпеня
                                   чэрвеня     лiпеня

3.4. Спецыяльнасцi, звязаныя з     з 3         з 1      да 25 снежня
     сезоннымi работамi (сельскай  кастрычнiка лiста-
     гаспадаркi, геалогii,         па 30       пада
     тарфяныя, марскога i рачнога  лiстапада
     транспарту, геадэзiчныя)
_____________________________
     *Экзамены праводзяцца  ў  некалькi  перыядаў,  якiя вызначаюцца
прыёмнымi  камiсiямi  з  улiкам  пажадання  ўстаноў,  арганiзацый  i
прадпрыемстваў, на якiх працуюць будучыя абiтурыенты.
  





Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations