Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 20 июля 2001 г. №42 "Аб зацвярджэннi Палажэння аб падрыхтоўчым аддзяленнi вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


 
        ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                       20 лiпеня 2001 г. № 42

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ПАЛАЖЭННЯ АБ ПАДРЫХТОЎЧЫМ АДДЗЯЛЕННI
ВЫШЭЙШАЙ НАВУЧАЛЬНАЙ УСТАНОВЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ

     У адпаведнасцi з Палажэннем аб Мiнiстэрстве адукацыi Рэспублiкi
Беларусь,   зацверджаным  пастановай  Савета  Мiнiстраў   Рэспублiкi
Беларусь  ад  17  красавiка  1997  г. № 361, i ў мэтах удасканалення
сiстэмы  даiнстытуцкай  падрыхтоўкi Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi
Беларусь пастанаўляе:
     Зацвердзiць  прыкладаемае  Палажэнне аб падрыхтоўчым аддзяленнi
вышэйшай навучальнай установы Рэспублiкi Беларусь.

Мiнiстр                                                  В.I.СТРАЖАЎ

УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА        ЗАЦВЕРДЖАНА
Мiнiстр фiнансаў  Выконваючы        Мiнiстр аховы    Пастанова
Рэспублiкi        абавязкi          здароўя          Мiнiстэрства
Беларусь          Мiнiстра працы    Рэспублiкi       адукацыi
М.П.Корбут        Рэспублiкi        Беларусь         Рэспублiкi
09.07.2001        Беларусь          I.Б.Зелянкевiч   Беларусь
                  А.П.Колас         10.07.2001       20.07.2001 № 42
                  17.07.2001

УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА
Намеснiк          Намеснiк          Выконваючы
Мiнiстра          Мiнiстра абароны  абавязкi
ўнутраных спраў   Рэспублiкi        Мiнiстра
Рэспублiкi        Беларусь          культуры
Беларусь          У.М.Усхопчык      Рэспублiкi Беларусь
Ю.Д.Радзюкевiч    10.07.2001        У.П.Рылатка
13.07.2001                          12.07.2001

УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА
Выконваючы        Мiнiстр сельскай  Першы намеснiк
абавязкi          гаспадаркi i      Мiнiстра
Мiнiстра па       харчавання        спорту i
надзвычайных      Рэспублiкi        турызму
сiтуацыях         Беларусь          Рэспублiкi Беларусь
Рэспублiкi        М.I.Русы          Г.П.Аляксеенка
Беларусь          22.06.2001        16.07.2001
Э.Р.Барыеў
27.06.2001

УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА
Старшыня          Мiнiстр сувязi    Старшыня
Дзяржаўнага       Рэспублiкi        Праўлення
камiтэта па       Беларусь          Беларускага
авiяцыi           У.I.Ганчарэнка    рэспублiканскага
Рэспублiкi        26.06.2001        саюза
Беларусь                            спажывецкiх
Ф.Ф.Iваноў                          таварыстваў
16.07.2001                          Рэспублiкi Беларусь
                                    В.С.Уладыка
                                    13.07.2001

УЗГОДНЕНА         УЗГОДНЕНА
Рэктар            Рэктар
Беларускага       Акадэмii
дзяржаўнага       кiравання пры
унiверсiтэта      Прэзiдэнце
А.У.Казулiн       Рэспублiкi Беларусь
10.07.2001        П.I.Брыгадзiн
                  12.07.2001

                             ПАЛАЖЭННЕ
          аб падрыхтоўчым аддзяленнi вышэйшай навучальнай
                    установы Рэспублiкi Беларусь

     1. Падрыхтоўчае  аддзяленне  ствараецца  вышэйшай   навучальнай
установай  (далей  -  ВНУ)  па  ўзгадненню  з мiнiстэрствам цi iншым
органам  дзяржаўнага  кiравання, якое мае ў падпарадкаваннi ВНУ, пры
наяўнасцi адпаведнай вучэбна-матэрыяльнай базы i педагагiчных кадраў
з  мэтай  павышэння  ўзроўню агульнаадукацыйнай падрыхтоўкi моладзi,
неабходнага для паступлення i навучання ў ВНУ.
     Падрыхтоўчае  аддзяленне з'яўляецца структурным падраздзяленнем
ВНУ.
     2. Навучанне  на  падрыхтоўчым  аддзяленнi платнае, выключэннем
з'яўляюцца слухачы льготнай катэгорыi, на навучанне якiх выдзяляюцца
сродкi дзяржаўнага бюджэту.
     Парадак аплаты навучання вызначаецца адпаведным дагаворам памiж
ВНУ i юрыдычнай цi фiзiчнай асобай.
     Дзейнасць   двухгадовага  падрыхтоўчага  аддзялення  спеваў   i
кампазiцыi  Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi, на якiм навучанне
ажыццяўляецца  за  дзяржаўны  кошт  у межах кантрольных лiчбаў плана
прыёму, рэгулюецца адпаведным палажэннем, якое зацвярджаецца органам
дзяржаўнага кiравання.
     3. Кантрольныя  лiчбы  прыёму на падрыхтоўчае аддзяленне, формы
(дзённая, вячэрняя, завочная) i тэрмiны навучання вызначаюць ВНУ.
     4. Прыём  на  падрыхтоўчае  аддзяленне ажыццяўляецца адпаведнай
прыёмнай камiсiяй, якая зацвярджаецца загадам рэктара ВНУ.
     Тэрмiны    прыёму    дакументаў  на  падрыхтоўчае   аддзяленне,
правядзення  ўступных iспытаў i залiчэння вызначаюцца гэтай прыёмнай
камiсiяй.
     5. На  падрыхтоўчае  аддзяленне  прымаюцца  асобы,  якiя  маюць
сярэднюю  адукацыю, пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь альбо
маюць    статус  бежанца,  грамадзяне  Беларусi  i  беларусы,   якiя
пражываюць за яе межамi.
     Грамадзяне    замежных  дзяржаў  прымаюцца  ў  адпаведнасцi   з
заключанымi пагадненнямi цi дагаворамi.
     6. Асобы,    якiя    паступаюць  на  падрыхтоўчае   аддзяленне,
прадстаўляюць  наступныя дакументы: заяву ўстаноўленага ўзору на iмя
рэктара, дакумент дзяржаўнага ўзору аб сярэдняй адукацыi ў арыгiнале
або  яго  натарыяльна  завераную  копiю  цi  ксеракопiю  (завяраецца
прыёмнай  камiсiяй  па  арыгiналу  той  ВНУ, у якую прадстаўляецца),
даведку  аб  здачы ўступных iспытаў у ВНУ (форма 10), для прайшоўшых
цэнтралiзаванае    тэсцiраванне    -   сэртыфiкат   цэнтралiзаванага
тэсцiравання  ў  арыгiнале  або  яго  натарыяльна завераную копiю цi
ксеракопiю  (завяраецца  прыёмнай  камiсiяй па арыгiналу ВНУ, у якую
прадстаўляецца),  медыцынскую  даведку  па форме 086-У, 6 фотакартак
памерам 3х4.
     Пашпарт  або  iншае  пасведчанне  асобы,  выдадзенае   органамi
Мiнiстэрства  ўнутраных  спраў  Рэспублiкi  Беларусь, у якiм указана
грамадзянства i пастаяннае месца жыхарства, прадстаўляецца асабiста.
     7. Залiчэнне    ажыццяўляецца    па   конкурсу.  Конкурс   можа
праводзiцца па вынiках:
     уступных  iспытаў  у  гэтую  цi  iншую ВНУ (сярод асоб, якiя не
залiчаны  ў  лiк  студэнтаў) пры ўмове адпаведнасцi ўступных iспытаў
незалежна ад формы iх правядзення;
     гутаркi па прадметах уступных iспытаў;
     цэнтралiзаванага тэсцiравання;
     сярэдняга бала ацэнак дакумента аб сярэдняй адукацыi.
     Гутарка  праводзiцца  па  прадметах  уступных  экзаменаў,  якiя
вызначаны  на  дадзеную  спецыяльнасць,  у адпаведнасцi з праграмамi
ўступных iспытаў у ВНУ Рэспублiкi Беларусь.
     8. Па-за  конкурсам  пры  атрыманнi  станоўчых вынiкаў уступных
iспытаў залiчваюцца i вызваляюцца ад аплаты за навучанне:
     8.1. воiны-iнтэрнацыяналiсты;
     8.2. дзецi-сiроты i дзецi, што засталiся без апекi бацькоў;
     дзецi  з  сем'яў  ваеннаслужачых  або  рабочых  i служачых, што
займалi штатныя пасады ў воiнскiх часцях, якiя загiнулi (памерлi) цi
сталi  iнвалiдамi  ў  час  праходжання  ваеннай  службы  або працы ў
складзе  савецкiх  войск  на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся баявыя
дзеяннi,  а  таксама  дзецi  з  сем'яў ваеннаслужачых, якiя загiнулi
(памерлi) у мiрны час пры праходжаннi ваеннай службы;
     дзецi  з  сем'яў  асоб  начальнiцкага i радавога складу органаў
унутраных  спраў,  якiя  загiнулi (памерлi) або сталi iнвалiдамi пры
выкананнi  службовых  абавязкаў  на тэрыторыi дзяржаў, у якiх вялiся
баявыя  дзеяннi,  а  таксама якiя загiнулi (памерлi) у мiрны час пры
выкананнi службовых абавязкаў;
     8.3. iнвалiды  I-III  груп,  а  таксама  дзецi-iнвалiды, якiм у
адпаведнасцi з заключэннем медыка-рэабiлiтацыйных экспертных камiсiй
не супрацьпаказана навучанне ў ВНУ i якiя могуць наведваць заняткi;
     8.4. асобы,  якiя маюць iльготы ў адпаведнасцi з артыкуламi 18,
19, 20, 23, 24, 25 Закона Рэспублiкi Беларусь ад 22 лютага 1991 г. №
634-XII  "Аб сацыяльнай абароне грамадзян, пацярпеўшых ад катастрофы
на Чарнобыльскай  АЭС"  (Ведамасцi Вярхоўнага Савета Беларускай ССР,
1991 г., № 10, арт.111).
     Пералiчаныя  асобы  навучаюцца  за  кошт  сродкаў   дзяржаўнага
бюджэту.
     Слухачам  падрыхтоўчых  аддзяленняў  з лiку асоб, пералiчаных у
пункце  8.2,  якiя  знаходзяцца  на  поўным дзяржаўным забеспячэннi,
выплачваецца стыпендыя ў адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
     9. Пераважнае  права  на  залiчэнне  пры  аднолькавай колькасцi
балаў  маюць  звольненыя ў запас ваеннаслужачыя, якiя маюць iльготы,
устаноўленыя заканадаўствам, i рэкамендацыi воiнскiх часцей.
     10. Па    заканчэннi  курса  навучання  слухачы   падрыхтоўчага
аддзялення паступаюць у ВНУ на агульных падставах.
     Выпускнiкам  падрыхтоўчага  аддзялення  могуць   прадастаўляцца
льготы  пры  паступленнi ў ВНУ ў адпаведнасцi з актамi заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь.
     11. Кiраўнiцтва    падрыхтоўчым    аддзяленнем    ажыццяўляецца
загадчыкам падрыхтоўчага аддзялення, якi назначаецца рэктарам з лiку
прафесарска-выкладчыцкага складу.
     Пасада    загадчыка  падрыхтоўчага  аддзялення  ўводзiцца   пры
наяўнасцi  не  менш за 100 слухачоў дзённай формы навучання. У iншых
выпадках  абавязкi загадчыка падрыхтоўчага аддзялення выконвае дэкан
факультэта   даiнстытуцкай  падрыхтоўкi  i  прафесiйнай   арыентацыi
моладзi.
     12. Навучальныя  планы  павiнны  ўключаць дысцыплiны, па якiх у
адпаведнасцi  з  парадкам  прыёму ў ВНУ праводзяцца ўступныя iспыты.
Яны  могуць  таксама ўключаць прафарыентацыйныя дысцыплiны, фiзiчнае
выхаванне i iншыя.
     13. Да    педагагiчнай    працы   на  падрыхтоўчым   аддзяленнi
прыцягваюцца  выкладчыкi ВНУ, а таксама асобы, якiя маюць адпаведную
квалiфiкацыю.
     Колькасць        выкладчыкаў,              вучэбна-дапаможнага,
гаспадарча-абслуговага    i   iншага  персаналу  для   падрыхтоўчага
аддзялення  вызначаецца  па  нормах i ў парадку, вызначаных для ВНУ,
пры якой створана гэтае аддзяленне.
     Аплата працы выкладчыкаў падрыхтоўчага аддзялення ажыццяўляецца
ў парадку i памерах, якiя прадугледжаны для выкладчыкаў ВНУ.
     14. Слухачы  падрыхтоўчага  аддзялення  карыстаюцца   вучэбнымi
памяшканнямi,  бiблiятэкамi,  iнтэрнатамi  i iншымi вiдамi паслуг на
роўных правах са студэнтамi ВНУ.
     15. Слухачы    падрыхтоўчага  аддзялення  абавязаны   выконваць
правiлы ўнутранага распарадку, якiя ўстаноўлены ў ВНУ.
     16. Слухачы    падрыхтоўчага   аддзялення,  якiя   сiстэматычна
парушалi  вучэбную дысцыплiну, правiлы ўнутранага распарадку ВНУ, не
выконвалi вучэбныя заданнi, своечасова не ўнеслi плату за навучанне,
выключаюцца  з  падрыхтоўчага  аддзялення  загадам  рэктара  ВНУ. На
паўторнае навучанне такiя слухачы не аднаўляюцца.
     17. Слухачы,  адлiчаныя  з  падрыхтоўчага аддзялення па прычыне
хваробы,  у  сувязi  з  прызывам  на  ваенную  службу  або  па iншых
уважлiвых прычынах, маюць права аднаўляцца на вучобу.
     18. У  выпадку  выбыцця  слухача падрыхтоўчага аддзялення пасля
пачатку  заняткаў без уважлiвых прычын плата, унесеная за навучанне,
не вяртаецца.
     19. На  падставе  Палажэння аб падрыхтоўчым аддзяленнi вышэйшай
навучальнай  установы  Рэспублiкi  Беларусь  i  ўласнага статута ВНУ
распрацоўваюць i зацвярджаюць палажэнне аб падрыхтоўчым аддзяленнi.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations