ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
28 мая 2003 г. № 39
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ПАЛАЖЭННЯ АБ ЭКСТЭРНАЦЕ Ў
АГУЛЬНААДУКАЦЫЙНЫХ УСТАНОВАХ
_______________________________________________ _______ ___ _
Название - с изменениями, внесенными постановлением
Министерства образования Республики Беларусь от 8 декабря
2006 г. № 122
Аб зацвярджэнні Палажэння аб экстэрнаце
ва ўстановах, якія забяспечваюць атрыманне
агульнай сярэдняй адукацыі
_______________________________________________ _______ ___ _
[Изменения и дополнения:
Постановление Министерства образования Республики
Беларусь от 8 декабря 2006 г. № 122 (зарегистрировано в
Национальном реестре - № 8/15893 от 15.02.2007 г.)]
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 29 кастрычніка
1991 года «Аб адукацыі» (у рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 19
сакавіка 2002 года) (Ведамасці Вярхоўнага Савета Рэспублікі
Беларусь, 1991 г., № 33, ст. 598; Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844) Міністэрства адукацыі
Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
Зацвердзіць Палажэнне аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных
установах (дадаецца).
_______________________________________________ _______ ___ _
Постановляющая часть - с изменениями, внесенными
постановлением Министерства образования Республики Беларусь
от 8 декабря 2006 г. № 122
Зацвердзіць Палажэнне аб экстэрнаце ва ўстановах, якія
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі
(дадаецца).
_______________________________________________ _______ ___ _
Мiнiстр П.I.БРЫГАДЗIН
УЗГОДНЕНА УЗГОДНЕНА
Першы намеснiк Намеснiк Мiнiстра працы
Мiнiстра фiнансаў i сацыяльнай абароны
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
А.I.Сверж В.I.Паўлаў
30.04.2003 25.04.2003
ПАЛАЖЭННЕ
аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах
ГЛАВА 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Палажэнне аб экстэрнаце ў агульнаадукацыйных установах
распрацавана ў адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 35 Закона
Рэспублікі Беларусь ад 5 ліпеня 2006 года «Об общем среднем
образавании» (Национальный реестр правовых актов Республики
Беларусь, 2006 г., № 108, 2/1238) і вызначае асаблівасці атрымання
адукацыі самастойна з атэстацыяй у парадку экстэрната.
2. У гэтым Палажэнні выкарыстоўваюцца наступныя асноўныя
тэрміны і іх вызначэнні:
экстэрн - асоба, якая не мае агульнай базавай або агульнай
сэрэдняй адукацыі, не навучаецца ў агульнаадукацыйных установах,
установах, якія забяспечваюць атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай і
сярэдняй спецыяльнай адукацыі, самастойна засвоіла вучэбныя праграмы
і праходзіць выніковую атэстацыю за ўзровень агульнай базавай або
агульнай сярэдняй адукацыі;
экстэрнат - працэдура праходжання выніковай атэстацыі ў мэтах
вызначэння адпаведнасці вынікаў самастойнай вучэбнай дзейнасці
экстэрнаў патрабаванням адукацыйных стандартаў і вучэбных праграм за
ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі.
3. Выніковая атэстацыя складаецца з экзаменаў, у тым ліку
выпускных экзаменаў, і праводзіцца ў вуснай, пісьмовай і практычнай
формах.
4. Права здаваць экзамены за ўзровень агульнай базавай або
агульнай сярэдняй адукацыі маюць грамадзяне Рэспублiкi Беларусь,
замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства, якiя пастаянна
пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, не атрымалi агульную базавую або
агульную сярэднюю адукацыю i не займаюцца ў агульнаадукацыйных
установах, установах, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-
тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
5. Праходжанне экстэрнам выніковай атэстацыі не абмяжоўваецца
яго ўзростам.
ГЛАВА 2
АРГАНIЗАЦЫЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ВЫНІКОВАЙ АТЭСТАЦЫІ
6. Экзамены для экстэрнаў праводзяцца за ўзровень агульнай
базавай або за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі.
Да здачы экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай
сярэдняй адукацыі дапускаюцца экстэрны, якiя прадставiлi даведку аб
навучанні ў агульнаадукацыйных установах на ўзроўнях (ступенях)
агульнай сярэдняй адукацыі, але не атрымалі агульную базавую або
агульную сэрэднюю адукацыю ці даведку з устаноў, якiя забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi,
але не здалi экзамены за перыяд навучання на ўзроўні агульнай
сярэдняй адукацыі.
У выпадку, калi экстэрн навучаўся самастойна, ён указвае аб
гэтым у сваёй заяве.
7. Экстэрну, якi здае экзамены за ўзровень агульнай базавай
або агульнай сярэдняй адукацыі, неабходна да 20 красавіка, у асобных
выпадках не пазней чым да 1 мая (прызыў на ваенную службу цi
вяртанне з яе, выезд за мяжу, службовая камандзiроўка, па стану
здароўя i iнш.), падаць заяву ў аддзел (упраўленне) адукацыi
мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб здачы ў бягучым годзе
экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй
адукацыі, а таксама прадставіць даведку аб месцы жыхарства, дакумент
аб адукацыi ў арыгiнале (пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi).
Асобы, якія навучаліся ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай або сярэдняй спецыяльнай
адукацыі, але не атрымалі агульнай сярэдняй адукацыi ў час навучання
ў гэтых установах, прадстаўляюць даведку аб паспяховасці, даведку аб
навучанні (акадэмічную даведку).
8. Здача экзаменаў праводзiцца ў агульнаадукацыйнай установе
па месцы жыхарства экстэрнаў, якая вызначана аддзелам (упраўленнем)
адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага органа.
9. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа накiроўвае ў агульнаадукацыйную ўстанову, якая
вызначана для прыёму экзаменаў у парадку экстэрната, зацверджаны
спiс экстэрнаў, iх заявы i прадстаўленыя дакументы. Кіраўнік
агульнаадукацыйнай установы выдае загад аб допуску экстэрнаў да
экзаменаў.
10. Экстэрны здаюць экзамены за ўзровень агульнай базавай
адукацыі - па вучэбных прадметах, якiя ўключаюцца ў пасведчанне аб
агульнай базавай адукацыi; за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі -
па вучэбных прадметах, якiя ўключаюцца ў атэстат аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
Выніковая атэстацыя па вучэбных прадметах «Музыка»,
«Выяўленчае мастацтва», «Фiзiчная культура», «Працоўнае навучанне»,
«Дапрызыўная i медыцынская падрыхтоўка» праводзiцца па жаданнi
экстэрна. Калi па гэтых вучэбных прадметах ён не атэставаны, то ў
пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi або атэстаце аб агульнай
сярэдняй адукацыi робiцца запiс: «не вывучаў(ла)».
11. Канкрэтныя даты выпускных экзаменаў па вучэбных прадметах,
якія праводзяцца ў пісьмовай форме, устанаўліваюцца Мiнiстэрствам
адукацыi Рэспублiкi Беларусь і даводзяцца да ведама экстэрнаў праз
сродкі масавай інфармацыі, экзамены па астатніх вучэбных прадметах
праводзяцца ў маі-чэрвені (тэрміны вызначаюцца агульнаадукацыйнай
установай).
У асобных выпадках (прызыў на ваенную службу цi вяртанне з яе,
выезд за мяжу, службовая камандзiроўка, па стану здароўя i iншых)
выніковая атэстацыя экстэрнаў за ўзровень агульнай базавай або
агульнай сярэдняй адукацыі можа праводзiцца з дазволу Мiнiстэрства
адукацыi Рэспублiкi Беларусь у iншыя тэрмiны.
12. Для правядзення экзаменаў агульнаадукацыйная ўстанова
стварае экзаменацыйныя камiсii па кожным вучэбным прадмеце. Iх склад
зацвярджаецца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы не пазней чым
за тыдзень да пачатку экзаменаў.
13. Здача экзаменаў у парадку экстэрната ажыццяўляецца па
вучэбных прадметах на базавым узроўнi вывучэння прадмета, праграмы
па якiх зацвярджаюцца Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Па жаданнi экстэрн можа здаваць экзамены па вучэбных прадметах
на павышаным або паглыбленым узроўні вывучэння.
14. Экзамены за ўзровень агульнай базавай і агульнай сярэдняй
адукацыі праводзяцца па тэкстах, якія змешчаны ў зборніках
экзаменацыйных матэрыялаў па адпаведных вучэбных прадметах і
бiлетах, якія зацвярджаюцца Міністэрствам адукацыі Рэспублікі
Беларусь.
Практычныя заданні, якія прадугледжваюцца білетамі,
распрацоўваюцца педагагічнымі работнікамі агульнаадукацыйнай
установы і зацвярджаюцца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы не
пазней чым за тыдзень да пачатку экзаменаў.
У выпадку, калі экстэрн здае экзамены ў іншыя тэрміны,
выкарыстоўваюцца тэксты, падрыхтаваныя ўпраўленнямі адукацыі
абласных выканаўчых камітэтаў, камітэтам па адукацыі Мінскага
гарадскога выканаўчага камітэта.
15. Экстэрн мае права карыстацца падручнікамі, вучэбнымі
дапаможнікамі і іншай лiтаратурай з бiблiятэчнага фонду, а таксама
вучэбным абсталяваннем для падрыхтоўкі да экзаменаў.
Агульнаадукацыйная ўстанова павінна арганізаваць для яго
кансультацыі па вучэбных прадметах.
16. Экстэрны, якiя прадставілі даведку аб навучанні на
ўзроўнях (ступенях) агульнай сярэдняй адукацыі і асабовую картку
вучня, здаюць экзамены па тых вучэбных прадметах, па якіх яны не
атэставаны, мелі адзнаку «0», не здавалі выпускныя экзамены.
17. Экстэрны, якія навучаліся ва ўстановах, якія забяспечваюць
атрыманне прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі,
але не атрымалі дакумент аб адпаведнай адукацыі, вызваляюцца ад
экзаменаў, выпускных экзаменаў за ўзровень агульнай сярэдняй
адукацыі пры наяўнасці даведкі аб паспяховасці, даведкі аб навучанні
(акадэмічнай даведкі) са станоўчымі адзнакамі па вучэбных прадметах
агульнаадукацыйнага кампанента, у тым ліку са станоўчымі
экзаменацыйнымі адзнакамі па тых вучэбных прадметах, па якіх
праводзяцца выпускныя экзамены за ўзровень агульнай сярэдняй
адукацыі.
18. Экстэрны, якiя захварэлi ў час здачы экзаменаў i
выздаравелi да iх заканчэння, прадстаўляюць медыцынскую даведку, на
аснове якой iм дазваляецца завяршыць здачу экзаменаў да 10 лiпеня
бягучага года. У выпадку працягу хваробы яны могуць здаваць
выпускныя экзамены ў жнiўнi бягучага каляндарнага года або ў
наступны год.
Экстэрны, якiя не з'явiлiся на экзамены без уважлiвых прычын,
да наступных экзаменаў у бягучым годзе не дапускаюцца.
19. Экстэрну, якi па ўважлiвых прычынах не здаў адзiн цi
некалькi экзаменаў па вучэбных прадметах за ўзровень агульнай
базавай або агульнай сярэдняй адукацыі, выдаецца даведка, у якой
указваецца, калi i па якiх вучэбных прадметах праводзiлася вынiковая
атэстацыя, якiя адзнакi атрымаў экстэрн па кожным вучэбным прадмеце.
Даведка падпiсваецца кіраўніком агульнаадукацыйнай установы, яго
намеснiкам па асноўнай дзейнасці i не менш чым двума педагагiчнымi
работнiкамi, якiя прымалi экзамены. Экстэрн мае права завяршыць
здачу экзаменаў у наступны год.
20. Вынiкi здачы экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах за
ўзровень агульнай базавай або агульнай сярэдняй адукацыі фiксуюцца ў
пратаколе экзаменаў з паметкай «экстэрнат», які падпiсваецца
старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.
Кіраўнік агульнаадукацыйнай установы выдае загад аб выдачы iм
адпаведна пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi або атэстатаў аб
агульнай сярэдняй адукацыi.
Выдача дакументаў аб агульнай базавай або агульнай сярэдняй
адукацыі фіксуецца ў кнізе выдачы дакументаў аб адукацыі.
21. Кніга выдачы дакументаў аб адукацыі, зацверджаны спiс
экстэрнаў, iх заявы i прадстаўленыя дакументы, пратаколы правядзення
экзаменаў, пiсьмовыя экзаменацыйныя работы захоўваюцца ў
агульнаадукацыйнай установе ў адпаведнасцi з устаноўленым парадкам.
ГЛАВА 3
ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ
22. Здача экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах у межах
вучэбнага плана агульнаадукацыйнай установы ажыццяўляецца бясплатна.
23. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа плануе фінансавыя сродкi на аплату працы
педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў, якія
прадугледжаны для прыёму экзаменаў экстэрнам.
24. Для правядзення экзаменаў за ўзровень агульнай базавай або
агульнай сярэдняй адукацыі фарміруюцца класы напаўняльнасцю ад
аднаго да 25 вучняў.
25. На правядзенне экзаменаў па вучэбных прадметах, якія
праводзяцца ў пісьмовай форме, адводзіцца:
за ўзровень агульнай базавай адукацыі:
4 астранамічныя гадзіны - па вучэбнаму прадмету «Матэматыка»;
1 астранамічная гадзіна - дыктант, 4 астранамічныя гадзіны -
пераказ па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Руская мова»;
за ўзровень агульнай сярэдняй адукацыі:
5 астранамічных гадзін - па вучэбнаму прадмету «Матэматыка»;
1 астранамічная гадзіна - дыктант, 4 астранамічныя гадзіны -
водгук, 4 астранамічныя гадзіны - пераказ па вучэбных прадметах
«Беларуская мова» і «Руская мова».
На праверку пiсьмовых работ адводзіцца па 15 мінут на кожную
пiсьмовую работу экстэрна за ўзровень агульнай базавай адукацыі i па
20 мiнут на кожную пiсьмовую работу экстэрна за ўзровень агульнай
сярэдняй адукацыі.
26. На правядзенне экзаменаў у вуснай форме па кожным вучэбным
прадмеце за ўзровень агульнай базавай або за ўзровень агульнай
сярэдняй адукацыі адводзіцца па 20 мінут на аднаго экстэрна. За вiды
работ, якія прадугледжаны пры правядзенні экзаменаў у
агульнаадукацыйнай установе, праводзiцца пагадзiнная аплата па
стаўках для педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных устаноў.
_______________________________________________ _______ ___ _
Положение - в редакции постановления Министерства
образования Республики Беларусь от 8 декабря 2006 г. № 122
ЗАЦВЕРДЖАНА
Пастанова
Мiнiстэрства адукацыi
Рэспублiкi Беларусь
28.05.2003 № 39
ПАЛАЖЭННЕ
аб экстэрнаце ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi
Палажэнне аб экстэрнаце ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi (далей - Палажэнне),
распрацавана ў адпаведнасцi з Законам Рэспублiкi Беларусь ад 29
кастрычнiка 1991 г. "Аб адукацыi" (у рэдакцыi Закона Рэспублiкi
Беларусь ад 19 сакавiка 2002 г.) (Ведамасцi Вярхоўнага Савета
Рэспублiкi Беларусь, 1991 г., № 33, ст.598; Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2002 г., № 37, 2/844) i рэгулюе
парадак арганiзацыi i праходжання вынiковай атэстацыi на ўзроўнi
агульнай базавай адукацыi (за курс базавай агульнаадукацыйнай школы)
i на ўзроўнi агульнай сярэдняй адукацыi (за курс сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы).
Глава 1
АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННI
1. Экстэрн - асоба, што не мае агульнай базавай або агульнай
сярэдняй адукацыi, не навучаецца ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй
спецыяльнай адукацыi, самастойна засвоiла вучэбныя праграмы i
праходзiць вынiковую атэстацыю за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы або за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
Экстэрнат - парадак праходжання экстэрнам вынiковай атэстацыi
за курс базавай агульнаадукацыйнай школы або за курс сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы.
Праходжанне экстэрнам вынiковай атэстацыi (далей - экзамены) не
абмяжоўваецца яго ўзростам.
2. Права здаваць экзамены за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы i за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы маюць грамадзяне
Рэспублiкi Беларусь, замежныя грамадзяне i асобы без грамадзянства,
якiя пастаянна пражываюць у Рэспублiцы Беларусь, што своечасова не
атрымалi агульнай базавай адукацыi або агульнай сярэдняй адукацыi i
не займаюцца ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi.
Права замежных грамадзян i асобаў без грамадзянства
ўстанаўлiваецца мiжнароднымi пагадненнямi i актамi заканадаўства
Рэспублiкi Беларусь.
Глава 2
АРГАНIЗАЦЫЯ ЗДАЧЫ ЭКЗАМЕНАЎ
3. Экзамены для экстэрнаў праводзяцца за курс базавай
агульнаадукацыйнай школы або за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай
школы.
Да здачы экзаменаў за курс базавай або сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы дапускаюцца экстэрны, якiя прадставiлi
даведкi аб тым, што яны навучалiся ў гэтых навучальных установах,
але не скончылi iх, пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi цi
даведкi аб тым, што яны навучалiся ў X-XI(XII) класах устаноў, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, або засвоiлi
вучэбныя праграмы гэтых класаў ва ўстановах, якiя забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi,
але не здалi экзамены за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы.
У выпадку, калi экстэрн не навучаўся ва ўстановах, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй, прафесiянальна-тэхнiчнай
i сярэдняй спецыяльнай адукацыi, ён указвае аб гэтым у сваёй заяве.
4. Экстэрны здаюць экзамены за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы па прадметах, якiя ўключаюцца ў пасведчанне аб агульнай
базавай адукацыi; за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы - па
прадметах, якiя ўключаюцца ў атэстат аб агульнай сярэдняй адукацыi.
Атэстацыя па музыцы, выяўленчым мастацтве, фiзiчнай культуры,
працоўным навучаннi, дапрызыўнай i медыцынскай падрыхтоўцы
праводзiцца па жаданнi экстэрна. Калi па гэтых прадметах ён не
атэставаны, то ў пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi або
атэстаце аб агульнай сярэдняй адукацыi робiцца запiс: "не
атэстоўваўся(лася)".
5. Здача экзаменаў праводзiцца па месцы жыхарства экстэрнаў
(раён, горад) у сярэдняй агульнаадукацыйнай школе, якая вызначана
аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага i распарадчага
органа для прыёму экзаменаў у экстэрнаў.
6. Экстэрн, якi здае экзамены за курс базавай
агульнаадукацыйнай школы або сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, не
пазней чым за два месяцы, у асобных выпадках за месяц (прызыў на
вайсковую службу цi вяртанне з яе, выезд за мяжу, службовая
камандзiроўка, па стане здароўя i iнш.) да пачатку выпускных
экзаменаў ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, падае заяву ў аддзел (упраўленне) адукацыi
мясцовага выканаўчага i распарадчага органа аб здачы ў бягучым годзе
экзаменаў за курс базавай агульнаадукацыйнай школы цi за курс
сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, а таксама прадстаўляе даведку аб
месцы жыхарства, дакумент аб адукацыi ў арыгiнале (даведка,
пасведчанне аб агульнай базавай адукацыi), копiю атэстата
(выпускнiк, якi не атрымаў агульнай сярэдняй адукацыi ў час
навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi).
7. Аддзел (упраўленне) адукацыi мясцовага выканаўчага i
распарадчага органа накiроўвае ў сярэднюю агульнаадукацыйную школу,
якая вызначана для прыёму экзаменаў, зацверджаны спiс экстэрнаў, iх
заявы i дакументы аб адукацыi. На падставе дадзеных дакументаў
дырэктар сярэдняй агульнаадукацыйнай школы выдае загад аб допуску
экстэрнаў да экзаменаў.
8. Для правядзення экзаменаў сярэдняя агульнаадукацыйная школа
стварае экзаменацыйныя камiсii па кожным прадмеце. Iх склад
зацвярджаецца аддзелам (упраўленнем) адукацыi мясцовага выканаўчага
i распарадчага органа не пазней чым за два тыднi да пачатку
экзаменаў.
9. Экстэрн здае ўсе экзамены за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы або сярэдняй агульнаадукацыйнай школы ў адзiн экзаменацыйны
перыяд у канцы бягучага навучальнага года.
10. Здача экстэрнам экзаменаў за курс базавай
агульнаадукацыйнай школы i за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы
праводзiцца:
па прадметах, вызначаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь для здачы пiсьмовых выпускных экзаменаў, - у чэрвенi (у тыя
ж тэрмiны, што i ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi);
па прадметах, па якiх вучнi агульнаадукацыйных школ рэспублiкi
пiсьмовыя выпускныя экзамены не здаюць, - у маi-чэрвенi (у тэрмiны,
вызначаныя агульнаадукацыйнай школай, у якой ажыццяўляецца прыём
экзаменаў у экстэрнаў).
У асобных выпадках (прызыў на вайсковую службу цi вяртанне з
яе, выезд за мяжу, службовая камандзiроўка, па стане здароўя i iнш.)
атэстацыя экстэрнаў за курс базавай агульнаадукацыйнай школы i за
курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы можа праводзiцца з дазволу
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь i ў iншыя тэрмiны.
11. Здача экзаменаў экстэрнам ажыццяўляецца па вучэбных
прадметах на базавым узроўнi, праграмы па якiх зацверджаны
Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi Беларусь.
Па жаданнi экстэрн можа здаваць экзамены па праграмах устаноў,
якiя забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, з павышаным
або паглыбленым вывучэннем прадметаў.
12. Кiраўнiцтва сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, у якой
праводзiцца прыём экзаменаў у экстэрнаў, абавязана азнаёмiць iх не
пазней чым за два тыднi да пачатку экзаменаў з дадзеным Палажэннем,
вучэбнымi праграмамi, парадкам правядзення экзаменаў i выдачы
пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi i атэстатаў аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
Экстэрну прадстаўляецца магчымасць атрымаць кансультацыi па
вучэбных прадметах, карыстацца ва ўстаноўленым парадку лiтаратурай з
бiблiятэчнага фонду, прадметнымi кабiнетамi для выканання
лабараторных i практычных работ.
13. Пiсьмовыя экзамены за курс базавай агульнаадукацыйнай школы
i сярэдняй агульнаадукацыйнай школы экстэрны здаюць па тэкстах i
заданнях, што падрыхтаваны i аб'яўляюцца Мiнiстэрствам адукацыi
Рэспублiкi Беларусь для здачы экзаменаў ва ўстановах, якiя
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi, вусныя экзамены
- па бiлетах, зацверджаных Мiнiстэрствам адукацыi Рэспублiкi
Беларусь, а таксама складзеных педагагiчнымi работнiкамi сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы, у якой праводзiцца прыём экзаменаў у
экстэрнаў, i зацверджаных яе дырэктарам.
14. У выпадку, калi экстэрн здае экзамены ў iншыя тэрмiны, чым
гэта прадугледжана для правядзення пiсьмовых экзаменаў у IX i
XI(XII) класах устаноў, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi, выкарыстоўваюцца тэксты i заданнi, падрыхтаваныя
ўпраўленнямi адукацыi абласных выканаўчых камiтэтаў, камiтэтам па
адукацыi Мiнскага гарадскога выканаўчага камiтэта.
15. Экстэрны, якiя маюць даведку аб тым, што яны праслухалi
курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы з указаннем гадавых адзнак па
вучэбных прадметах за X i XI(XII) класы, здаюць экзамены па тых
вучэбных прадметах, што выносяцца на выпускныя экзамены, а таксама
па прадметах, па якiх атрымалi нездавальняючыя гадавыя адзнакi ў час
навучання ва ўстановах, якiя забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыi.
16. Экстэрны, якiя навучалiся ва ўстановах, што забяспечваюць
атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай i сярэдняй спецыяльнай адукацыi,
але не атрымалi дакумент аб адпаведнай адукацыi, вызваляюцца ад
экзаменаў пры наяўнасцi акадэмiчнай даведкi са станоўчымi
экзаменацыйнымi адзнакамi па вучэбных прадметах, а таксама ад
экзаменаў па тых вучэбных прадметах, па якiх яны праслухалi поўны
курс i маюць станоўчыя адзнакi.
Экстэрны, якiя закончылi ўстановы, што забяспечваюць атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчный адукацыi, але не атрымалi агульнай сярэдняй
адукацыi, атэстуюцца ў парадку, устаноўленым дадзеным Палажэннем.
17. Пры правядзеннi экзаменаў для экстэрнаў захоўваюцца ўсе
патрабаваннi пастановы Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад
1 лiстапада 2002 г. № 49 "Аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у
Правiлы атэстацыi, пераводу, арганiзацыi экзаменаў i выпуску вучняў
агульнаадукацыйных школ Рэспублiкi Беларусь, зацверджаныя загадам
Мiнiстэрства адукацыi Рэспублiкi Беларусь ад 25 кастрычнiка 1999 г.
№ 642" (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2002
г., № 139, 8/8832).
18. Экстэрны, якiя захварэлi ў час здачы экзаменаў i
выздаравелi да iх заканчэння, прадстаўляюць медыцынскую даведку, на
аснове якой iм дазваляецца завяршыць здачу экзаменаў да 10 лiпеня
бягучага года. У выпадку працягу хваробы яны могуць здаваць
выпускныя экзамены i ў жнiўнi бягучага каляндарнага года або ў
наступны год.
Экстэрны, якiя не з'явiлiся на экзамены без уважлiвых прычын,
да наступных экзаменаў у бягучым годзе не дапускаюцца.
Глава 3
АФАРМЛЕННЕ I ВЫДАЧА ДАКУМЕНТАЎ АБ АДУКАЦЫI
19. Вынiкi здачы экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах
фiксуюцца ў пратаколе здачы экзаменаў з адзнакай "экстэрнат", якi
падпiсваецца старшынёй i членамi экзаменацыйнай камiсii.
20. Экстэрну, якi па ўважлiвых прычынах не здаў адзiн цi
некалькi экзаменаў па вучэбных прадметах за курс базавай
агульнаадукацыйнай школы цi за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай
школы, выдаецца даведка, у якой указваецца, калi i па якiх вучэбных
прадметах праводзiлася вынiковая атэстацыя, якiя адзнакi атрымаў
экстэрн па кожным вучэбным прадмеце. Даведка падпiсваецца дырэктарам
сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, яго намеснiкам па навучальнай
(навучальна-выхаваўчай) рабоце i не менш чым двума педагагiчнымi
работнiкамi, якiя прымалi экзамены, i завяраецца пячаткай установы,
якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыi (з выявай
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь - для дзяржаўных устаноў).
Даведка дае права экстэрну завяршыць здачу экзаменаў у наступны
год.
21. Па вынiках здачы экстэрнамi экзаменаў за курс базавай
агульнаадукацыйнай школы або за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай
школы дырэктар сярэдняй агульнаадукацыйнай школы, у якой праводзiўся
прыём экзаменаў у экстэрнаў, выдае загад аб выдачы iм адпаведна
пасведчанняў аб агульнай базавай адукацыi цi атэстатаў аб агульнай
сярэдняй адукацыi.
22. Пасведчаннi аб агульнай базавай адукацыi i атэстаты аб
агульнай сярэдняй адукацыi, якiя выданы экстэрнам, iх заявы i спiсы,
прадстаўленыя iмi дакументы аб адукацыi, пратаколы правядзення
экзаменаў, пiсьмовыя экзаменацыйныя работы i iншае рэгiструецца i
захоўваецца ў сярэдняй агульнаадукацыйнай школе ў адпаведнасцi з
патрабаваннямi, устаноўленымi заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
Глава 4
ФIНАНСАВАЕ ЗАБЕСПЯЧЭННЕ ЗДАЧЫ ЭКЗАМЕНАЎ
23. Здача экстэрнамi экзаменаў па вучэбных прадметах у межах
вучэбнага плана базавай агульнаадукацыйнай школы або сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы ажыццяўляецца бясплатна.
24. Аддзелы (упраўленнi) адукацыi мясцовых выканаўчых i
распарадчых органаў прадугледжваюць сродкi на аплату працы
педагагiчных работнiкаў агульнаадукацыйных сярэднiх школ, дзе
праводзiцца работа з экстэрнамi, зыходзячы з наступных нормаў часу:
24.1. на правядзенне пiсьмовых экзаменаў:
за курс базавай агульнаадукацыйнай школы - 4 астранамiчныя
гадзiны (пераказ), 1 астранамiчная гадзiна (дыктоўка) па мовах, 4
астранамiчныя гадзiны па матэматыцы на групу экстэрнаў ад аднаго да
30 чалавек;
за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы - 6 астранамiчных
гадзiн (сачыненне), 4 астранамiчныя гадзiны (пераказ), 1
астранамiчная гадзiна (дыктоўка) па мовах, 5 астранамiчных гадзiн па
матэматыцы, 4 астранамiчныя гадзiны па фiзiцы на групу экстэрнаў ад
аднаго да 30 чалавек.
На праверку пiсьмовых работ прадугледжваецца па 15 мiнут на
кожную пiсьмовую работу экстэрна за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы i па 20 мiнут на кожную пiсьмовую работу экстэрна за курс
сярэдняй агульнаадукацыйнай школы;
24.2. на правядзенне вусных экзаменаў або гутарак па кожным
вучэбным прадмеце па 20 мiнут за курс базавай агульнаадукацыйнай
школы i за курс сярэдняй агульнаадукацыйнай школы на аднаго
экстэрна.
За вiды работ, пералiчаныя ў дадзеным пункце, праводзiцца
пагадзiнная аплата па стаўках, прадугледжаных для педагагiчных
работнiкаў агульнаадукацыйных школ.
25. Агульнаадукацыйная сярэдняя школа па жаданнi экстэрнаў,
якiя здаюць экзамены, можа аказваць iм платныя паслугi ў
адпаведнасцi з iх пералiкам i ў парадку, устаноўленым заканадаўствам
Рэспублiкi Беларусь.
26. Працуючым экстэрнам, якiя дапушчаны да здачы экзаменаў, на
падставе копii выпiскi з загада дырэктара сярэдняй
агульнаадукацыйнай школы аб допуску экстэрнаў да экзаменаў,
прадастаўляецца дадатковы адпачынак у адпаведнасцi з працоўным
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь.
_______________________________________________ _______ ___ _
|