ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
30 чэрвеня 2003 г. № 65
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 1-прафтэх "СПРАВАЗДАЧА ЎСТАНОВЫ, ЯКАЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЕ АТРЫМАННЕ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI",
УКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ I ТАБЛIЦЫ 2-прафтэх "ЗВОДНАЯ
СПРАВАЗДАЧА АБ ДЗЕЙНАСЦI ЎСТАНОЎ, ЯКIЯ ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ
АТРЫМАННЕ ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ АДУКАЦЫI"
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 13 июня 2005 г. № 50
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2000 г., № 41, 5/3022),
Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеныя:
1.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх
"Справаздача ўстановы, якая забяспечвае атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"* перыядычнасцю 1 раз у год i
ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы на пачатак 2003/2004
навучальнага года;
1.2. таблiцу 2-прафтэх "Зводная справаздача ўстаноў, якiя
забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"* згодна
дадатку 1, перыядычнасцю 1 раз у год i ўвесцi яе ў дзеянне,
пачынаючы са справаздачы на пачатак 2003/2004 навучальнага года.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх "Справаздача аб
дзейнасцi ўстановы, якая забяспечвае атрыманне
прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi"* i ўвесцi iх ў дзеянне, пачынаючы
са справаздачы на пачатак 2003/2004 навучальнага года.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаныя ў пункце 1 дадзенай пастановы:
3.1. форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх -
на ўстановы, якiя забяспечваюць атрыманне прафесiянальна-тэхнiчнай
адукацыi i iх фiлiялы ўсiх форм уласнасцi;
3.2. таблiцу 2-прафтэх - на ўпраўленнi адукацыi абласных
выканаўчых камiтэтаў, камiтэт па адукацыi Мiнскага гарадскога
выканаўчага камiтэта.
4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 25 лiпеня 2002 г. № 70 "Аб
зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 1-прафтэх
"Справаздача аб дзейнасцi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай
установы" i таблiцы 2-прафтэх "Зводная справаздача аб дзейнасцi
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў".
Першы намеснiк Мiнiстра Г.I.Гасюк
|