ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
27 ліпеня 2006 г. № 98
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦІ СШ-2 «СПРАВАЗДАЧА АБ ПРАФЕСІЙНЫМ
НАВУЧАННІ ВУЧНЯЎ 8-11 (12) КЛАСАЎ УСТАНОЎ, ЯКІЯ
ЗАБЯСПЕЧВАЮЦЬ АТРЫМАННЕ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ,
ДЗЁННАЙ ФОРМЫ НАВУЧАННЯ» І ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
На падставе Палажэння аб Міністэрстве статыстыкі і аналізу
Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў
Рэспублікі Беларусь ад 29 красавіка 2005 г. № 441, Міністэрства
статыстыкі і аналізу Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасці СШ-2 «Справаздача аб прафесійным навучанні вучняў
8-11 (12) класаў устаноў, якія забяспечваюць атрыманне агульнай
сярэдняй адукацыі, дзённай формы навучання»* перыядычнасцю
прадстаўлення адзін раз у год і ўвесці яе ў дзеянне пачынаючы са
справаздачы па стану на 1 кастрычніка 2006 г.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указанні па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці СШ-2 «Справаздача аб
прафесійным навучанні вучняў 8-11 (12) класаў устаноў, якія
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, дзённай формы
навучання»* і ўвесці іх у дзеянне пачынаючы са справаздачы па стану
на 1 кастрычніка 2006 г.
______________________________
*Не прыводзіцца.
3. Распаўсюдзiць названую ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці на ўстановы, якія
забяспечваюць атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, дзённай формы
навучання Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, акрамя ўстаноў
для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця; аддзелы адукацыі
раённых (гарадскіх) выканаўчых камітэтаў; упраўленні адукацыі
абласных (камітэт па адукацыі Мінскага гарадскога) выканаўчых
камітэтаў.
Першы намеснік Міністра Г.І.Гасюк
|