Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 7 декабря 2006 г. №117 "Аб зацвярджэннi Iнструкцыi аб парадку вывучэння беларускай i (або) рускай моў вучнямi, якiя часова знаходзяцца на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


 
         ПАСТАНОВА МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ
                       7 снежня 2006 г. № 117

АБ ЗАЦВЯРДЖЭННІ ІНСТРУКЦЫІ АБ ПАРАДКУ ВЫВУЧЭННЯ
БЕЛАРУСКАЙ І (АБО) РУСКАЙ МОЎ ВУЧНЯМІ, ЯКІЯ ЧАСОВА
ЗНАХОДЗЯЦЦА НА ТЭРЫТОРЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

     У  адпаведнасці  з  пунктам  6 артыкула  34  Закона  Рэспублікі
Беларусь  ад  5  ліпеня  2006 года «Аб агульнай  сярэдняй  адукацыі»
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
     1.  Зацвердзіць  Інструкцыю аб парадку вывучэння  беларускай  і
(або)  рускай  моў  вучнямі, якія часова  знаходзяцца  на  тэрыторыі
Рэспублікі Беларусь (дадаецца).
     2.  Гэтая  пастанова  ўступае ў дзеянне  з  дня  яе  афіцыйнага
апублікавання.

Міністр                                                 А.М.Радзькоў

УЗГОДНЕНА                       УЗГОДНЕНА
Першы намеснік старшыні         Старшыня
Мінскага абласнога              Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта            выканаўчага камітэта
          Л.Ф.Крупец                      М.Я.Паўлаў
          14.12.2006                      14.12.2006
                                
УЗГОДНЕНА                       УЗГОДНЕНА
Старшыня                        Старшыня
Магілёўскага абласнога          Брэсцкага абласнога
выканаўчага камітэта            выканаўчага камітэта
          Б.В.Батура                       К.А.Сумар
          14.12.2006                      14.12.2006
                                
УЗГОДНЕНА                       УЗГОДНЕНА
Старшыня                        Старшыня
Гомельскага абласнога           Віцебскага абласнога
выканаўчага камітэта            выканаўчага камітэта
         А.С.Якабсон                 У.П.Андрэйчанка
          22.12.2006                      12.12.2006
                                
УЗГОДНЕНА                       
Старшыня
Гродзенскага абласнога
выканаўчага камітэта
        У.Я.Саўчанка
          14.12.2006

                                               ЗАЦВЕРДЖАНА
                                               Пастанова
                                               Міністэрства адукацыі
                                               Рэспублікі Беларусь
                                               07.12.2006 № 117

ІНСТРУКЦЫЯ
аб парадку вывучэння беларускай і (або) рускай моў вучнямі, якія
часова знаходзяцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь

                                  
                               ГЛАВА 1
                         АГУЛЬНЫЯ ПАЛАЖЭННІ
                                  
     1.  Інструкцыя аб парадку вывучэння беларускай і  (або)  рускай
моў   вучнямі,  якія  часова  знаходзяцца  на  тэрыторыі  Рэспублікі
Беларусь (далей - Інструкцыя), вызначае парадак вывучэння беларускай
і  (або)  рускай моў вучнямі агульнаадукацыйных устаноў,  а  таксама
ўстаноў,   якія  забяспечваюць  атрыманне  прафесіянальна-тэхнічнай,
сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі і ажыццяўляюць навучанне  і
выхаванне  на ступенях агульнай сярэдняй адукацыі (далей -  установы
адукацыі).
     2.  Патрабаванні  дадзенай Інструкцыі  з’яўляюцца  абавязковымі
для выканання ўстановамі адукацыі незалежна ад іх падпарадкавання  і
формаў уласнасці.
                                  
                               ГЛАВА 2
ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ ВУЧНЯМІ, ЯКІЯ ЧАСОВА НАВУЧАЮЦЦА ВА
             ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫІ З РУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
                                  
     3.  Ад  вывучэння беларускай мовы і атэстацыі па гэтым вучэбным
прадмеце вызваляюцца вучні, якія:
     3.1.   раней   не  вывучалі  беларускую  мову  і   залічаны   ў
агульнаадукацыйныя ўстановы з рускай мовай навучання для прадаўжэння
навучання  і выхавання на працягу двух або менш гадоў на II  ступені
агульнай базавай адукацыі;
     3.2.  залічаны  ў агульнаадукацыйныя ўстановы  з  рускай  мовай
навучання  для  прадаўжэння навучання і  выхавання  на  III  ступені
агульнай  сярэдняй  адукацыі і не атэставаны па беларускай  мове  за
перыяд навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі;
     3.3.  часова,  не  больш за два гады, пражываюць  на  тэрыторыі
Рэспублікі Беларусь;
     3.4.  маюць  цяжкія  парушэнні маўлення,  слыху  і  залічаны  ў
спецыяльныя  агульнаадукацыйныя школы (школы-інтэрнаты), спецыяльныя
класы  (групы), класы (групы) інтэграванага (сумеснага) навучання  і
выхавання;
     3.5.  не  вывучалі беларускую мову на ўзроўні агульнай  базавай
адукацыі  і  паступілі  ва  ўстановы, якія  забяспечваюць  атрыманне
прафесіянальна-тэхнічнай  адукацыі,  на  аснове   агульнай   базавай
адукацыі;
     3.6.  не  вывучалі беларускую мову на ўзроўні агульнай  базавай
адукацыі  і  паступілі  ва  ўстановы, якія  забяспечваюць  атрыманне
сярэдняй спецыяльнай адукацыі, на аснове агульнай базавай адукацыі;
     3.7.  не  вывучалі беларускую мову на ўзроўні агульнай  базавай
адукацыі  і  паступілі  ва  ўстановы, якія  забяспечваюць  атрыманне
вышэйшай адукацыі, для навучання і выхавання на III ступені агульнай
сярэдняй адукацыі.
     4.  У  пасведчанні  аб агульнай базавай адукацыі,  атэстаце  аб
агульнай   сярэдняй   адукацыі  вучняў,  вызваленых   ад   вывучэння
беларускай мовы, робіцца запіс: «не вывучаў», «не вывучала».
     5.  Вучні,  названыя ў пункце 3 гэтай Інструкцыі, прысутнічаюць
на ўроках беларускай мовы, аднак не атэстуюцца і не здаюць выпускныя
экзамены па беларускай мове за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай
базавай і агульнай сярэдняй адукацыі.
     6.  Вучні,  якія  залічаны  ў  агульнаадукацыйныя  ўстановы   з
беларускай мовай навучання з першага па восьмы класы, атэстуюцца  па
беларускай мове і здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце
за перыяд навучання на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай сярэдняй
адукацыі.
     7.  Атэстацыя вучняў, названых у пункце 6 гэтай Інструкцыі,  па
рашэнні  педагагічнага  работніка можа  не  праводзіцца  на  працягу
паўгода або года.
     8.   Пачатак  атэстацыі  вучняў,  названых  у  пункце  6  гэтай
Інструкцыі, залежыць ад рэальных магчымасцей кожнага вучня,  узроўню
засваення   імі   навучальнага  матэрыялу  па   вучэбным   прадмеце,
выпрацоўкі неабходных уменняў і навыкаў.
     9.  Вучні, названыя ў падпунктах 3.1, 3.2, 3.5, 3.6, 3.7 пункта
3,  якія самастойна або з дапамогай педагагічнага работніка засвоілі
вучэбны  матэрыял  па  беларускай мове, маюць права  здаць  выпускны
экзамен  па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на  ўзроўнях
агульнай  базавай ці агульнай сярэдняй адукацыі ў форме,  вызначанай
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
                                  
                               ГЛАВА 3
  ПАРАДАК ВЫВУЧЭННЯ РУСКАЙ МОВЫ ВУЧНЯМІ, ЯКІЯ ЧАСОВА НАВУЧАЮЦЦА ВА
           ЎСТАНОВАХ АДУКАЦЫІ З БЕЛАРУСКАЙ МОВАЙ НАВУЧАННЯ
                                  
     10.  Ад  вывучэння  рускай мовы і атэстацыі па  гэтым  вучэбным
прадмеце вызваляюцца вучні, якія:
     10.1.   раней   не   вывучалі  рускую   мову   і   залічаны   ў
агульнаадукацыйныя  ўстановы  з  беларускай  мовай   навучання   для
прадаўжэння навучання і выхавання на працягу двух або менш гадоў  на
II ступені агульнай базавай адукацыі;
     10.2.  залічаны  ў  агульнаадукацыйныя  ўстановы  з  беларускай
мовай навучання для прадаўжэння навучання і выхавання на III ступені
агульнай сярэдняй адукацыі і не атэставаны па рускай мове за  перыяд
навучання на ўзроўні агульнай базавай адукацыі;
     10.3.  часова,  не больш за два гады, пражываюць  на  тэрыторыі
Рэспублікі Беларусь.
     11.  Вучні,  якія  залічаны  ў  агульнаадукацыйныя  ўстановы  з
рускай  мовай  навучання з першага па восьмы  класы,  атэстуюцца  па
рускай мове і здаюць выпускны экзамен па гэтым вучэбным прадмеце  за
перыяд  навучання  на ўзроўнях агульнай базавай і агульнай  сярэдняй
адукацыі.
     12.  Атэстацыя  вучняў, названых у пункце 11 гэтай  Інструкцыі,
па  рашэнні  педагагічнага работніка можа не праводзіцца на  працягу
паўгода або года.
     13.  Вучні,  названыя ў падпунктах 10.1, 10.2 пункта  10  гэтай
Інструкцыі, якія самастойна або з дапамогай педагагічнага  работніка
засвоілі вучэбны матэрыял па рускай мове, маюць права здаць выпускны
экзамен  па гэтым вучэбным прадмеце за перыяд навучання на  ўзроўнях
агульнай  базавай або агульнай сярэдняй адукацыі ў форме, вызначанай
Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations