Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Решение Минского городского исполнительного комитета от 20 октября 1995 г. №630 "Аб змяненнi тарыфу на праезд у гарадским пасажырскiм транспарце"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


                 МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ

                              РАШЭННЕ

 20 кастрычнiка 1995 г.  N 630


 АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФУ НА ПРАЕЗД У ГАРАДСКIМ ПАСАЖЫРСКIМ
 ТРАНСПАРЦЕ

===
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Решение   утратило  силу   решением   Минского   городского
         исполнительного   комитета   от  4  января  1996   г.  N  1
         

     У адпаведнасцi з Указам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь N 257 ад
12.07.95 г. "Аб удакладненнi бюджэту Рэспублiкi Беларусь на 1995 год
i часовых    мерах    па    скарачэнню    бюджэтных    асiгнаванняў"
прадугледжваецца скарацiць  да канца 1995 г.  бюджэтнае фiнансаванне
грамадскага пасажырскага транспарту  да  ўзроўню  не  больш  25%  ад
агульных  эксплуатацыйных расходаў,  а 75%  расходаў кампенсаваць за
кошт даходаў ад перавозак пасажыраў.
     Тарыф на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце г.Мiнска быў
устаноўлены рашэннем Мiнгарвыканкома ў студзенi 1995 года  ў  памеры
500 руб. i на працягу года не змяняўся. Расходы на эксплуатацыю за 8
месяцаў гэтага года павялiчылiся ў 1,56 раза.  Даходы,  атрыманыя ад
перавозак пасажыраў   па  вынiках  работы  за  жнiвень,  склалi:  на
наземным электратранспарце - 27,3%,  на гарадскiх аўтобусах - 13,8%,
у метро - 47,6% ад расходаў.
     Нягледзячы на прынятыя меры па скарачэнню затрат i  павелiчэнню
даходаў ад  эксплуатацыi  пасажырскага транспарту (скарачэнне заказу
транспартнай работы,  нармiраванне  расходаў,  расшырэннем   пунктаў
продажу бiлетаў  на праезд,  укараненне продажу бiлетаў вадзiцелямi,
прымяненне штрафных  санкцый   да   прадпрыемстваў   транспарту   за
парушэнне ўмоў  дагавораў  i iнш.),  якiя дазволяць скарацiць у 1995
годзе расходы  на  247  млрд.руб.,  чакаецца,  што  сума  неабходных
асiгнаванняў з  бюджэту на ўтрыманне транспарту пры захаваннi тарыфу
500 рублёў складзе 774,3 млрд.рублёў.  Планам бюджэту  на  1995  год
прадугледжана 400,6 млрд.рублёў, або 51,7% ад неабходнага.
     У мэтах выканання  патрабаванняў  Указа  Прэзiдэнта  N  257  ад
12.08.95 г.,   павелiчэння   долi  даходаў  i  скарачэння  бюджэтных
выдаткаў Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт

     ВЫРАШЫЎ:

     1. Зацвердзiць адзiны тарыф  на  праезд  пасажыраў,  а  таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:

     1.1. у метро,  аўтобусе, трамваi, тралейбусе ў памеры 750 руб.,
а для пенсiянераў,  студэнтаў  i  навучэнцаў  -  400  руб.  за  адну
паездку;

     1.2. у аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху ў памеры 1500 руб., а
для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 750 руб. за адну паездку.

     2. Увесцi ў дзеянне зацверджаны пунктам 1 гэтага рашэння адзiны
тарыф:

     2.1. на праезд у метро - з 23 кастрычнiка 1995 г.;

     2.2. на праезд у гарадскiм аўтобусе,  тралейбусе, трамваi - з 1
лiстапада 1995 г.

     3. Зацвердзiць  кошт  месячных  i  дэкадных праязных бiлетаў на
праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце згодна з дадаткам.

     4. Устанавiць,   што  пры  праездзе  ў  гарадскiх  аўтобусах  з
экспрэсным рэжымам руху,  пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет
на   права   праезду  ў  аўтобусах  гарадскiх  маршрутаў,  дадаткова
аплачваць 750 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 400 руб. за
кожную паездку.

     5. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус з экспрэсным рэжымам руху,  права на праезд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.

     6. Прадаставiць пасажырам,  якiя маюць праязны бiлет на 4  вiды
гарадскога транспарту  (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро)  права   на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.

     7. Вытворчаму ўпраўленню транспарту  i  сувязi  Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):

     7.1. прыняць  меры  для  забеспячэння  бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi, на дыспетчарскiх пунктах i ў спецыялiзаваных бiлетных касах,
праз гандлёвую сетку i вадзiцелямi аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў;

     7.2. iнфармаваць  насельнiцтва  аб змяненнi тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;

     7.3. устанавiць   кантроль  вадзiцелямi  i  iншымi  работнiкамi
пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.

     8. Абавязаць  усе  гандлёвыя  арганiзацыi,  незалежна  ад  форм
уласнасцi, распаўсюджваць  бiлетную  прадукцыю на праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавораў.

     9. УУС   Мiнгарвыканкома   (Тарлецкi  Б.К.)  аказаць  садзеянне
вытворчаму ўпраўленню  транспарту  i  сувязi  ў  пытаннях   праверкi
паўнаты аплаты за праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце.

     10. Рашэнне  Мiнгарвыканкома  ад  09.01.95  г.  N   14   лiчыць
страцiўшым сiлу.

     11. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi Мiнгарвыканкома Сямашку П.М.


 Старшыня выканкома                                      У.В.Ярмошын

 Кiраўнiк спраў                                      Л.М.Валодзькiна


                                          Дадатак
                                          да рашэння Мiнгарвыканкома
                                          ад 20 кастрычнiка N 630


                                КОШТ
             праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм
             пасажырскiм транспарце пры тарыфе 750 руб.

                                                            (рублёў)
 --------------------------T-------------------T--------------------
                           ¦Для насельнiцтва,  ¦Iльготныя для
                           ¦прадпрыемстваў,    ¦навучэнцаў,
                           ¦арганiзацый        ¦студэнтаў,
                           +--------T----------+пенсiянераў
                           ¦месячныя¦ дэкадныя +---------T----------
                           ¦        ¦          ¦месячныя ¦дэкадныя
 --------------------------+--------+----------+---------+----------
  На адзiн вiд транспарту
  (аўтобус, тралейбус,
  трамвай, метро)           45000      15000    22500      7500

  Аўтобус экспрэс           60000      20000    30000     10000

  На два вiды транспарту
  (метро-аўтобус,
  метро-тралейбус,
  метро-трамвай,
  аўтобус-тралейбус,
  аўтобус-трамвай,
  трамвай-тралейбус)        60000      20000    30000     10000

  На тры вiды транспарту
  (аўтобус-тралейбус-
  трамвай,  аўтобус-
  тралейбус-метро,
  аўтобус-трамвай-метро,
  трамвай-тралейбус-метро)  70000      24000    35000     12000

  Адзiны на чатыры вiды
  транспарту (аўтобус-
  тралейбус-трамвай-
  метро) -
  прыгодны для праезду
  ў аўтобусе экспрэсе       80000      27000    40000     13500


 Кiраўнiк спраў                                    Л.М.Валодзькiна  

 


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations