МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
16 студзеня 1997 г. N 14
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФУ НА ПРАЕЗД У ГАРАДСКIМ
ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу решением Минского городского исполнительного
комитета от 6 января 1998 г. N 3
Для забеспячэння пасажырскiх перавозак прадпрыемствам
гарадскога транспарту неабходна на 1997 год 764,5 млрд.руб.
бюджэтных сродкаў. Праектам бюджэту прадугледжваецца выдзяленне
толькi 255,8 млрд.руб., або 33,5% ад неабходнай сумы.
Улiчваючы недахоп бюджэтных сродкаў, а таксама павелiчэнне цэн
на аўтамабiльнае палiва i iншых расходаў на эксплуатацыю
пасажырскага транспарту, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць адзiны тарыф на праезд пасажыраў, а таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:
1.1. У метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе ў памеры 2000 руб.,
а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 1000 руб. за адну
паездку.
1.2. У аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху ў памеры 4000 руб.,
а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 2000 руб. за адну
паездку.
2. Увесцi ў дзеянне зацверджаныя пунктам 1 гэтага рашэння
адзiныя тарыфы:
2.1. На праезд у метро - з 18 студзеня 1997 г.
2.2. На праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з
1 лютага 1997 г.
3. Установiць, што з 1 лютага 1997 года пры рэалiзацыi бiлетаў
на адну паездку вадзiцелямi ў рухомым саставе цана бiлета
павялiчваецца на 300 руб. да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце згодна з дадаткам.
5. Устанавiць, што пры праездзе ў гарадскiх аўтобусах з
экспрэсным рэжымам руху, пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет
на права праезду ў аўтобусах гарадскiх маршрутаў, дадаткова
аплачваюць - 2000 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы -
1000 руб. за кожную паездку.
6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус з экспрэсным рэжымам руху, права на праезд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.
7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды
гарадскога транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.
8. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):
8.1. Прыняць меры для забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi МГАРП "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, у спецыялiзаваных
бiлетных касах, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў салонах
аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi.
8.2. Iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце.
8.3. Узмацнiць кантроль вадзiцелямi, кантралёрамi i iншымi
работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.
9. Абавязаць усе гандлёвыя арганiзацыi, незалежна ад форм
уласнасцi, распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавораў.
10. УУС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне
вытворчаму ўпраўленню транспрту i сувязi ў пытаннях праверкi паўнаты
аплаты праезду у гарадскiм пасажырскiм транспарце.
11. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 04.01.96 N 1 лiчыць страцiўшым
сiлу.
12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi гарвыканкама Сямашку П.М.
Першы нам.старшынi
выканкома Г.П.Сенькевiч
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
Дадатак да рашэння
Мiнгарвыканкома
ад 16 студзеня 1997 г., N 14
КОШТ
праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм
пасажырскiм транспарце пры тарыфе 2000 руб.
---------------------------T-----------------T-----------------
¦Для насельнiцтва,¦Iльготныя для
¦прадпрыемстваў, ¦навучэнцаў,
¦арганiзацый ¦студэнтаў,
¦ ¦пенсiянераў
---------------------------+--------T--------+--------T--------
¦месячныя¦дэкадныя¦месячныя¦дэкадныя
---------------------------+--------+--------+--------+--------
На адзiн вiд транспарту
/аўтобус, тралейбус,
трамвай, метро/ 85000 29000 42500 14000
Аўтобус-экспрэс 120000 40000 60000 20000
На два вiды транспарту
/метро-аўтобус,
метро-тралейбус,
метро-трамвай,
аўтобус-тралейбус,
аўтобус-трамвай,
трамвай-тралейбус/ 120000 40000 60000 20000
На тры вiды транспарту
/аўтобус-тралейбус-трамвай,
аўтобус-тралейбус-метро,
аўтобус-трамвай-метро,
трамвай-тралейбус-метро/ 140000 47000 70000 23000
Адзiны на чатыры вiды
транспарту /аўтобус-
тралейбус-трамвай-метро/ -
прыгодны для праезду ў
аўтобусе-экспрэсе 160000 54000 80000 26000
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
|