МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
14 кастрычнiка 1998 г. N 1103
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД I ПРАВОЗ БАГАЖУ
Ў ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ г.МIНСКА
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 16 января 1999 г. N 44
У адпаведнасцi з рэкамендацыямi Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь ад 13.10.1998 N 27-7-8/5854 "Аб змяненнi тарыфаў
на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце" у мэтах наблiжэння
ўзроўню кампенсацыi затрат транспартных прадпрыемстваў на перавозкi
пасажыраў уласнымi даходамi да ўстаноўленага Законам "Аб бюджэце
Рэспублiкi Беларусь на 1998 год" i паэтапнага скарачэння бюджэтнай
датацыi на гарадскiя пасажырскiя перавозкi Мiнскi гарадскi выканаўчы
камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць адзiны тарыф на праезд пасажыраў, а таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:
1.1. у метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе - у памеры 3000
руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 1500 руб. за адну
паездку;
1.2. у аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху - у памеры 6000 руб.,
а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 3000 руб. за адну
паездку.
2. Увесцi ў дзеянне зацверджаныя пунктам 1 гэтага рашэння
адзiныя тарыфы:
2.1. на праезд у метро - з 20 кастрычнiка 1998 года;
2.2. на праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з 1
лiстапада 1998 года.
3. Устанавiць, што з 1 лiстапада 1998 года пры рэалiзацыi
бiлетаў на адну паездку вадзiцелямi ў рухомым саставе кошт бiлета
павялiчваецца на 500 руб. да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
праезд у гарадскiм транспарце згодна з дадаткам.
5. Устанавiць, што пры праездзе ў гарадскiх аўтобусах з
экспрэсным рэжымам руху пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет
на права праезду ў аўтобусах гарадскiх маршрутаў, дадаткова
аплачваюць 3000 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 1500 руб.
за кожную паездку.
6. Прадставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус з экспрэсным рэжымам руху, права на праезд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.
7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды
гарадскога траспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.
8. Вытворчаму ўпраўленню траспарту i сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):
8.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi МГАРП "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, у спецыялiзаваных
бiлетных касах, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў салонах
аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;
8.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
8.3. узмацнiць кантроль вадзiцелямi, кантралёрамi i iншымi
работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.
9. Абавязаць усе гандлёвыя арганiзацыi, незалежна ад форм
уласнасцi, распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавораў.
10. ГУУС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне
вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi ў пытаннях праверкi
паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм пасажырскiм транспарце.
11. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 06.01.1998 N 3 лiчыць страцiўшым
сiлу.
12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi гарвыканкома Сямашку П.М.
Першы намеснiк старшынi выканкома Г.П.Сенькевiч
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
Дадатак
да рашэння Мiнгарвыканкома
ад 14 кастрычнiка 1998 г. N 1103
КОШТ
праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм
транспарце пры тарыфе 3000 руб.
/руб./
------------------------------T-----------------T-----------------¬
¦ ¦Для насельнiцтва,¦Iльготныя (для ¦
¦ ¦прадпрыемстваў, ¦навучэнцаў, ¦
¦ ¦арганiзацый ¦студэнтаў, ¦
¦ ¦ ¦пенсiянераў) ¦
¦ +--------T--------+--------T--------+
¦ ¦месячныя¦дэкадныя¦месячныя¦дэкадныя¦
L-----------------------------+--------+--------+--------+---------
На адзiн вiд транспарту 130000 49000 65000 25000
/аўтобус, тралейбус, трамвай,
метро/
Аўтобус-экспрэс 180000 65000 90000 33000
На два вiды транспарту 180000 65000 90000 33000
/метро-аўтобус,
метро-тралейбус,
метро-трамвай,
аўтобус-тралейбус,
аўтобус-трамвай,
трамвай-тралейбус/
На тры вiды траспарту 210000 75000 105000 38000
/аўтобус-тралейбус-трамвай,
аўтобус-тралейбус-метро,
аўтобус-трамвай-метро,
трамвай-тралейбус-метро/
Адзiны на чатыры вiды 240000 85000 120000 43000
транспарту /аўтобус-
тралейбус-трамвай-метро/ -
прыгодны для праезду ў
аўтобусе-экспрэсе
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
|