РАШЭННЕ МIНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМIТЭТА
16 студзеня 1999 г. N 44
АБ ЗМЯНЕННI ТАРЫФАЎ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ I ПРАВОЗ
БАГАЖУ Ў ПАСАЖЫРСКIМ ТРАНСПАРЦЕ г.МIНСКА
_______________________________________________ _______ ___ _
Решение утратило силу решением Минского городского
исполнительного комитета от 13 мая 1999 г. N 458
У адпаведнасцi з пратаколам пасяджэння камiсii па каардынацыi
дзейнасцi рэспублiканскiх органаў дзяржаўнага кiравання па пытаннях
цэнаўтварэння пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 14
студзеня 1999 г. N 11/9 i пiсьмом Камiтэта цэн Мiнэканомiкi
Рэспублiкi Беларусь N 27-7/8-66 ад 16 студзеня 1999 г. "Аб змяненнi
тарыфаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце" ў мэтах
паэтапнага скарачэння бюджэтнай датацыi на гарадскiя пасажырскiя
перавозкi Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт рашыў:
1. Зацвердзiць адзiны тарыф на праезд пасажыраў, а таксама
правоз аднаго месца багажу ў г.Мiнску:
1.1. у метро, аўтобусе, трамваi, тралейбусе - у памеры 4000
руб., а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 2000 руб. за адну
паездку;
1.2. у аўтобусе з экспрэсным рэжымам руху - у памеры 8000 руб.,
а для пенсiянераў, студэнтаў i навучэнцаў - 4000 руб. за адну
паездку.
2. Увесцi ў дзеянне зацверджаныя пунктам 1 гэтага рашэння
адзiныя тарыфы:
2.1. на праезд у метро - з 18 студзеня 1999 г.;
2.2. на праезд у гарадскiм аўтобусе, тралейбусе, трамваi - з 25
студзеня 1999 г.
3. Устанавiць, што з 25 студзеня 1999 г. пры рэалiзацыi бiлетаў
на адну паездку вадзiцелямi ў рухомым саставе кошт бiлета
павялiчваецца на 1 000 руб. да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
праезд у гарадскiм транспарце згодна з дадаткам.
5. Устанавiць, што пры праездзе ў гарадскiх аўтобусах з
экспрэсным рэжымам руху пасажыры, якiя маюць месячны праязны бiлет
на права праезду ў аўтобусах гарадскiх маршрутаў, дадаткова
аплачваюць 4000 руб., а пенсiянеры, студэнты i навучэнцы - 2000 руб.
за кожную паездку.
Аплата праезду ў аўтобусах спецыяльных гарадскiх маршрутаў N
110, 111, 112, 113, 113а, якiя выходзяць за межы гарадской рысы,
праводзiцца па тарыфу для экспрэсных маршрутаў.
6. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на гарадскi
аўтобус з экспрэсным рэжымам руху, права на праезд у аўтобусах усiх
гарадскiх маршрутаў.
7. Прадаставiць пасажырам, якiя маюць праязны бiлет на 4 вiды
гарадскога транспарту (аўтобус-тралейбус-трамвай-метро), права на
праезд у аўтобусах экспрэсных маршрутаў.
8. Вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi Мiнгарвыканкома
(Вавула М.В.):
8.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнай рэалiзацыi
бiлетнай прадукцыi на праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце праз
кiёскi МГАРП "Белсаюздрук", гандлёвую сетку, у спецыялiзаваных
бiлетных касах, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi ў салонах
аўтобусаў, трамваяў, тралейбусаў, грамадскiмi распаўсюджвальнiкамi;
8.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
8.3. узмацнiць кантроль вадзiцелямi, кантралёрамi i iншымi
работнiкамi пасажырскага транспарту за паўнатой аплаты праезду.
9. Абавязаць усе гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад форм
уласнасцi распаўсюджваць бiлетную прадукцыю на праезд у гарадскiм
транспарце на падставе заключаных з вытворчым упраўленнем транспарту
i сувязi дагавораў.
10. ГУУС Мiнгарвыканкома (Тарлецкi Б.К.) аказваць садзейнiчанне
вытворчаму ўпраўленню транспарту i сувязi ў пытаннях праверкi
паўнаты аплаты праезду ў гарадскiм пасажырскiм транспарце.
11. Рашэнне Мiнгарвыканкома ад 14 кастрычнiка 1998 г. N 1103
лiчыць страцiўшым сiлу.
12. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласцi на намеснiка
старшынi гарвыканкома Сямашку П.М.
Старшыня У.В.ЯРМОШЫН
Кiраўнiк спраў Л.М.ВАЛОДЗЬКIНА
Дадатак
да рашэння Мiнгарвыканкома
16.01.1999 N 44
КОШТ
праязных бiлетаў на праезд у гарадскiм пасажырскiм
транспарце пры тарыфе 4000 руб.
(руб.)
---------------------------------T-----------------T---------------
¦ Месячныя ¦ Дэкадныя
+--------T--------+--------T------
¦ 100% ¦ 50% ¦ 100% ¦ 50%
---------------------------------+--------+--------+--------+------
На адзiн вiд транспарту 180000 90000 65000 33000
(аўтобус, тралейбус, трамвай,
метро)
Аўтобус-экспрэс 240000 120000 85000 43000
На два вiды транспарту 240000 120000 85000 43000
(метро-аўтобус,
метро-тралейбус,
метро-трамвай,
аўтобус-тралейбус,
аўтобус-трамвай,
трамвай-тралейбус)
На тры вiды транспарту 280000 140000 100000 50000
(аўтобус-тралейбус-трамвай,
аўтобус-тралейбус-метро,
аўтобус-трамвай-метро,
трамвай-тралейбус-метро)
Адзiны на чатыры вiды 320000 160000 110000 55000
транспарту
(аўтобус-тралейбус-трамвай-метро)
- прыгодны для праезду ў
аўтобусе-экспрэсе
|