РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
23 чэрвеня 2005 г. № 1075
АБ ТАРЫФАХ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКІМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу решением Минского областного исполнительного
комитета от 12 декабря 2005 г. № 862 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., № 201, 9/4736)
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая
1999 г. № 285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в
Республике Беларусь» і ў мэтах забеспячэння выканання Закона
Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 года «О бюджете Республики
Беларусь на 2005 год» у частцы пакрыцця затрат транспартных
арганізацый, ажыццяўляючых гарадскія перавозкі пасажыраў транспартам
агульнага карыстання, Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць тарыф на перавозку пасажыраў гарадскім
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:
1.1. у аўтобусе, трамваі, тралейбусе, метро - у памеры 400
рублёў, а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 200
рублёў за адну паездку;
1.2. у аўтобусах з дазволенай максімальнай масай больш за 5000
кг гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 800 рублёў,
а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 400 рублёў за
адну паездку.
2. Права льготнага праезду на ўсіх відах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
3. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку вадзіцелямі ў
гарадскім транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца
на 50 рублёў да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзіць кошт месячных і дэкадных праязных білетаў на
перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
5. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству
«Мінсктранс» (Сасноўскі У.Г.):
5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджвання білетнай прадукцыі на праезд пасажыраў у гарадскім
транспарце агульнага карыстання праз кіёскі мінскага гарадскога
аптова-рознічнага прадпрыемства «Белсаюздрук», гандлёвую сетку,
спецыялізаваныя білетныя касы, на дыспетчарскіх пунктах, вадзіцелямі
ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскімі
распаўсюджвальнікамі;
5.2. інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкі
масавай інфармацыі і на транспарце;
5.3. узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі
ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.
6. Гандлёвыя арганізацыі незалежна ад формы ўласнасці
распаўсюджваюць білетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з
транспартным камунальным унітарным прадпрыемствам «Мінсктранс»
дагавораў.
7. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта ад 16 лістапада 2004 г. № 2279 «Аб змяненні
тарыфаў на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага
карыстання» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2004 г., № 181, 9/3797).
8. Устанавіць, што тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім
транспартам агульнага карыстання, зацверджаныя дадзеным рашэннем,
прымяняюцца юрыдычнымі асобамі ўсіх формаў уласнасці і
індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.
9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на першага
намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 28 чэрвеня 2005 г.
Старшыня М.Я.Паўлаў
Кіраўнік спраў М.Ф.Савановіч
УЗГОДНЕНА
Міністр эканомікі
Рэспублікі Беларусь
М.П.Зайчанка
23.06.2005
Дадатак
да рашэння
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
23.06.2005 № 1075
Кошт месячных і дэкадных праязных білетаў на перавозку пасажыраў
гарадскім транспартам агульнага карыстання
----T------------------------------T----------------T--------------¬
¦ № ¦ Віды білетаў ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦
¦п/п¦ +--------T-------+-------T------+
¦ ¦ ¦ 100 % ¦ 50 % ¦ 100 % ¦ 50 % ¦
+---+------------------------------+--------+-------+-------+------+
¦ 1 ¦На адзін від транспарту (аўто-¦ 18 000 ¦ 9 000 ¦ 6 320 ¦3 160 ¦
¦ ¦бус, тралейбус, трамвай, мет-¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦ро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+------------------------------+--------+-------+-------+------+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦ 24 000 ¦12 000 ¦ 8 420 ¦4 210 ¦
+---+------------------------------+--------+-------+-------+------+
¦ 3 ¦На два віды транспарту (аўто-¦ 24 000 ¦12 000 ¦ 8 420 ¦4 210 ¦
¦ ¦бус-тралейбус, аўтобус-трам-¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вай, трамвай-тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+------------------------------+--------+-------+-------+------+
¦ 4 ¦На тры віды транспарту (аўто-¦ 28 640 ¦14 320 ¦10 050 ¦5 020 ¦
¦ ¦бус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+------------------------------+--------+-------+-------+-------
|