РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
1 снежня 2005 г. № 2151
АБ ТАРЫФАХ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ У АЎТОБУСАХ
РЭГУЛЯРНЫХ МАРШРУТАЎ ПРЫГАРАДНЫХ ЗНОСІН
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу решением Минского городского исполнительного
комитета от 22 ноября 2006 г. № 2359 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 210,
9/5632)
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая
1999 г. № 285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в
Республике Беларусь» і ў мэтах забеспячэння выканання Закона
Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 года «О бюджете Республики
Беларусь на 2005 год» у частцы пакрыцця затрат транспартных
арганізацый, ажыццяўляючых перавозку пасажыраў і багажу
аўтамабільным транспартам прыгарадных зносін, Мінскі гарадскі
выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць тарыфы за адзін кіламетр праезду пасажыра ў
аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін:
1.1. на звычайных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 69,0 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 71,8 рубля;
1.2. на хуткасных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 89,6 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 93,2 рубля;
1.3. на дадатковых рэйсах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 93,0 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 96,8 рубля;
1.4. на экспрэсных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 103,6 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі сядзеннямі - 107,6 рубля.
2. Устанавіць, што кошт праезду пасажыра разлічваецца
памнажэннем тарыфу, названага ў пункце 1 гэтага рашэння, на
адлегласць яго паездкі.
3. Кошт білета на праезд у аўтобусах рэгулярных маршрутаў
прыгарадных зносін акругляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам
Рэспублікі Беларусь.
4. Устанавіць тарыф за адзін кіламетр правозу багажу ў
аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін:
4.1. за кожнае маламернае месца багажу - у памеры 5,8 рубля;
4.2. за кожнае сярэднямернае месца багажу - у памеры 11,6
рубля;
4.3. за кожнае буйнамернае месца багажу - у памеры 23,2 рубля.
5. Устанавіць, што кошт правозу багажу разлічваецца
памнажэннем тарыфу, названага ў пункце 4 гэтага рашэння, на
адлегласць яго правозу і акругляецца ў адпаведнасці з дзеючым
заканадаўствам.
6. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству
«Мінсктранс» (Сасноўскі У.Г.):
6.1. узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі
і правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных
зносін;
6.2. інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на праезд
пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін.
7. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта ад 8 верасня 2005 г. № 1617 «О тарифах на
проезд пассажиров в автобусах регулярных маршрутов пригородного
сообщения» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2005 г., № 147, 9/4471).
8. Тарыфы на перавозку пасажыраў аўтобусамі рэгулярных
маршрутаў прыгарадных зносін, зацверджаныя дадзеным рашэннем,
прымяняюцца юрыдычнымі асобамі ўсіх формаў уласнасці і
індывідуальнымі прадпрымальнікамі, якія ажыццяўляюць перавозкі
пасажыраў.
9. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на першага
намесніка старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Панцялея
М.П.
10. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 7 снежня 2005 г.
Старшыня М.Я.Паўлаў
Кіраўнік спраў М.Ф.Савановіч
УЗГОДНЕНА
Міністр эканомікі
Рэспублікі Беларусь
М.П.Зайчанка
30.11.2005
|