РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
14 снежня 2005 г. № 2199
АБ ТАРЫФАХ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКІМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу решением Минского городского исполнительного
комитета от 20 июля 2006 г. № 1455 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 115, 9/5290)
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая
1999 г. № 285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в
Республике Беларусь» i ў мэтах забеспячэння выканання Закона
Рэспублікі Беларусь ад 18 лістапада 2004 года «О бюджете Республики
Беларусь на 2005 год» у частцы пакрыцця затрат транспартных
арганiзацый, ажыццяўляючых гарадскiя перавозкi пасажыраў транспартам
агульнага карыстання, Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 460
рублёў, а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 230
рублёў за адну паездку;
1.2. у аўтобусах з дазволенай максімальнай масай больш за 5000
кг гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў - у памеры 800 рублёў,
а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 400 рублёў за
адну паездку.
2. Права льготнага праезду на ўсіх відах гарадскога транспарту
агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям пасажыраў у
адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
3. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку вадзіцелямі ў
гарадскім транспарце агульнага карыстання кошт білета павялічваецца
на 40 рублёў да зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
5. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству
«Мінсктранс» (Сасноўскі У.Г.):
5.1. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджвання білетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мінскага гарадскога
аптова-рознічнага прадпрыемства «Белсаюздрук», гандлёвую сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах, грамадскiмi
распаўсюджвальнiкамi;
5.2. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
5.3. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі
ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.
6. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на праезд
у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на
праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.
7. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з
транспартным камунальным унітарным прадпрыемствам «Мiнсктранс»
дагавораў.
8. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мiнскага гарадскога
выканаўчага камітэта ад 23 чэрвеня 2005 г. № 1075 «Аб тарыфах на
перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання»
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г., №
113, 9/4257).
9. Тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам
агульнага карыстання, зацверджаныя дадзеным рашэннем, прымяняюцца
юрыдычнымi асобамі ўсіх формаў уласнасці і індывідуальнымі
прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.
10. Кантроль за выкананнем дадзенага рашэння ўскласцi на
першага намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта
Панцялея М.П.
11. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з 20 снежня 2005 г.
Старшыня М.Я.Паўлаў
Кіраўнік спраў М.Ф.Савановіч
УЗГОДНЕНА
Міністр эканомікі
Рэспублікі Беларусь
М.П.Зайчанка
13.12.2005
Дадатак
да рашэння
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
14.12.2005 № 2199
Кошт месячных і дэкадных праязных білетаў на перавозку пасажыраў
гарадскім транспартам агульнага карыстання
----T---------------------------------T--------------T--------------¬
¦ № ¦ Вiды бiлетаў ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦
¦п/п¦ +------T-------+-------T------+
¦ ¦ ¦100 % ¦ 50 % ¦ 100 % ¦ 50 % ¦
+---+---------------------------------+------+-------+-------+------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту (аўтобус,¦19 800¦ 9 900 ¦ 6 950 ¦3 470 ¦
¦ ¦тралейбус, трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+---------------------------------+------+-------+-------+------+
¦ 2 ¦Экспрэсны аўтобус ¦26 400¦13 200 ¦ 9 260 ¦4 630 ¦
+---+---------------------------------+------+-------+-------+------+
¦ 3 ¦На два вiды транспарту (аўтобус -¦26 400¦13 200 ¦ 9 260 ¦4 630 ¦
¦ ¦тралейбус, аўтобус-трамвай, трам-¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦вай-тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+---------------------------------+------+-------+-------+------+
¦ 4 ¦На тры вiды транспарту (аўтобус -¦31 500¦15 750 ¦11 050 ¦5 530 ¦
¦ ¦тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+---------------------------------+------+-------+-------+-------
|