РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
20 ліпеня 2006 г. № 1455
АБ ТАРЫФАХ НА ПЕРАВОЗКУ ПАСАЖЫРАЎ ГАРАДСКІМ
ТРАНСПАРТАМ АГУЛЬНАГА КАРЫСТАННЯ
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая
1999 г. № 285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в
Республике Беларусь» Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзiць тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім
транспартам агульнага карыстання ў горадзе Мінску:
1.1. у аўтобусе, трамваi, тралейбусе, метро - у памеры 500
рублёў, а для пасажыраў, маючых права на льготны праезд, - 250
рублёў за адну паездку;
1.2. у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з
дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг - гранічныя
максімальныя ў памеры 860 рублёў, а для пасажыраў, маючых права на
iльготны праезд, - 430 рублёў за адну паездку.
2. Права ільготнага праезду на ўсіх відах гарадскога
транспарту агульнага карыстання прадастаўляецца асобным катэгорыям
пасажыраў у адпаведнасці з заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь.
3. Пры распаўсюджванні білетаў на адну паездку па поўнаму і
льготнаму тарыфу вадзіцелямі ў гарадскім камунальным транспарце
агульнага карыстання кошт білета павялічваецца на 50 рублёў да
зацверджанага тарыфу.
4. Зацвердзiць кошт месячных i дэкадных праязных бiлетаў на
перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання
згодна з дадаткам.
5. Устанавіць, што білеты на адну паездку папярэдняга
намінальнага кошту сапраўдныя на працягу дзесяці дзён са дня
змянення тарыфаў.
6. Тарыфы на перавозку пасажыраў гарадскім транспартам
агульнага карыстання і гранічныя максімальныя тарыфы на перавозку
пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з
дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг, зацверджаныя
дадзеным рашэннем, прымяняюцца юрыдычнымі асобамі ўсіх формаў
уласнасці і індывідуальнымі прадпрымальнікамі ў горадзе Мінску.
7. Юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі самастойна
зацвярджаюць:
7.1. пэўны ўзровень тарыфаў на перавозку пасажыраў у аўтобусах
гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў з дазволенай максімальнай
масай больш за 5000 кг, якія не перавышаюць гранічныя максімальныя
тарыфы, зацверджаныя дадзеным рашэннем;
7.2. кошт праязных бiлетаў шматразовага карыстання на
перавозку пасажыраў у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных
маршрутаў з дазволенай максімальнай масай больш за 5000 кг згодна з
нарматыўнымі і прававымі дакументамі.
8. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству
«Мінсктранс» (Папянок Л.Т.):
8.1. забяспечыць залічэнне намінальнага кошту білетаў на адну
паездку папярэдняга ўзору пры набыцці білетаў па новых тарыфах на
працягу ўсяго тэрміну іх дзеяння;
8.2. прыняць меры для забеспячэння бесперабойнага
распаўсюджвання білетнай прадукцыi на праезд пасажыраў у гарадскiм
транспарце агульнага карыстання праз кiёскi мінскага гарадскога
аптова-рознічнага прадпрыемства «Белсаюздрук», гандлёвую сетку,
спецыялiзаваныя бiлетныя касы, на дыспетчарскiх пунктах, вадзiцелямi
і кандуктарамі ў аўтобусах, трамваях, тралейбусах;
8.3. iнфармаваць насельнiцтва аб змяненнi тарыфаў на перавозку
пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання праз сродкi
масавай iнфармацыi i на транспарце;
8.4. узмацнiць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі
ў гарадскім транспарце агульнага карыстання.
9. Прадаставіць пасажырам, якія маюць праязны білет на праезд
у аўтобусах гарадскіх рэгулярных экспрэсных маршрутаў, права на
праезд у аўтобусах звычайных маршрутаў.
10. Гандлёвыя арганiзацыi незалежна ад формы ўласнасцi
распаўсюджваюць бiлетную прадукцыю на праезд пасажыраў у гарадскім
транспарце агульнага карыстання на падставе заключаных з
транспартным камунальным унітарным прадпрыемствам «Мiнсктранс»
дагавораў.
11. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мiнскага гарадскога
выканаўчага камітэта ад 14 снежня 2005 г. № 2199 «Аб тарыфах на
перавозку пасажыраў гарадскім транспартам агульнага карыстання»
(Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь, 2005 г.,
№ 198, 9/4731).
12. Кантроль за выкананнем сапраўднага рашэння ўскласцi на
першага намеснiка старшынi Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта.
13. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з даты яго афіцыяльнага
апублікавання.
Старшыня М.Я.Паўлаў
Выконваючы абавязкі кіраўніка спраў В.С.Чвей
УЗГОДНЕНА
Міністр эканомікі
Рэспублікі Беларусь
М.П.Зайчанка
20.07.2006
Дадатак
да рашэння
Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта
20.07.2006 № 1455
Кошт месячных і дэкадных праязных білетаў на перавозку пасажыраў
гарадскім транспартам агульнага карыстання
----T----------------------------T----------------T----------------¬
¦ № ¦ Вiды бiлетаў ¦ Месячныя ¦ Дэкадныя ¦
¦п/п¦ +--------T-------+--------T-------+
¦ ¦ ¦ 100 % ¦ 50 % ¦ 100 % ¦ 50 % ¦
+---+----------------------------+--------+-------+--------+-------+
¦ 1 ¦На адзiн вiд транспарту ¦ 21 520 ¦10 760 ¦ 7 550 ¦ 3 770 ¦
¦ ¦(аўтобус, тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦трамвай, метро) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+----------------------------+--------+-------+--------+-------+
¦ 2 ¦На два вiды транспарту ¦ 28 700 ¦14 350 ¦ 10 070 ¦ 5 030 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦аўтобус-трамвай, ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
¦ ¦трамвай-тралейбус) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
+---+----------------------------+--------+-------+--------+-------+
¦ 3 ¦На тры вiды транспарту ¦ 34 240 ¦17 120 ¦ 12 010 ¦ 6 000 ¦
¦ ¦(аўтобус-тралейбус-трамвай) ¦ ¦ ¦ ¦ ¦
L---+----------------------------+--------+-------+--------+--------
|