РАШЭННЕ МІНСКАГА ГАРАДСКОГА ВЫКАНАЎЧАГА КАМІТЭТА
22 лістапада 2006 г. № 2359
АБ ТАРЫФАХ НА ПРАЕЗД ПАСАЖЫРАЎ І ПРАВОЗ БАГАЖУ Ў
АЎТОБУСАХ РЭГУЛЯРНЫХ МАРШРУТАЎ ПРЫГАРАДНЫХ ЗНОСІН
На падставе Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 19 мая
1999 г. № 285 «О некоторых мерах по стабилизации цен (тарифов) в
Республике Беларусь» Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт ВЫРАШЫЎ:
1. Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адзін кіламетр
праезду пасажыра ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін
у памеры:
1.1. на звычайных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 80,0 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі - 83,2 рубля;
сядзеннямі
1.2. на хуткасных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 104,0 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі - 108,2 рубля;
сядзеннямі
1.3. на дадатковых рэйсах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 108,0 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі - 112,4 рубля;
сядзеннямі
1.4. на экспрэсных маршрутах:
у аўтобусах агульнага тыпу - 120,0 рубля;
у аўтобусах з мяккімі адкіднымі - 124,8 рубля.
сядзеннямі
2. Зацвердзіць гранічныя максімальныя тарыфы за адзін кіламетр
правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін:
2.1. за кожнае маламернае месца багажу ў памеры - 6,8 рубля;
2.2. за кожнае сярэднямернае месца багажу ў памеры - 13,6
рубля;
2.3. за кожнае буйнамернае месца багажу ў памеры - 27,2 рубля.
3. Плата за праезд пасажыра і правоз багажу разлічваецца
памнажэннем тарыфаў на адлегласць паездкі і акругляецца ў
адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам.
4. Транспартнаму камунальнаму унітарнаму прадпрыемству
«Мінсктранс» (Папянок Л.Т.):
4.1. узмацніць кантроль за паўнатой аплаты праезду пасажырамі
і правозу багажу ў аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных
зносін;
4.2. інфармаваць насельніцтва аб змяненні тарыфаў на праезд
пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных зносін.
5. Юрыдычныя асобы ўсіх формаў уласнасці і індывідуальныя
прадпрымальнікі, якія ажыццяўляюць перавозкі пасажыраў аўтамабільным
транспартам прыгарадных зносін, устанаўліваюць пэўны ўзровень
тарыфаў на перавозкі пасажыраў і правоз багажу з улікам попыту і
кан’юнктуры рынку, якія не перавышаюць устаноўленых дадзеным
рашэннем.
6. Прызнаць страціўшым сілу рашэнне Мінскага гарадскога
выканаўчага камітэта ад 1 снежня 2005 г. № 2151 «Аб тарыфах на
праезд пасажыраў у аўтобусах рэгулярных маршрутаў прыгарадных
зносін» (Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь,
2005 г., № 198, 9/4663).
7. Кантроль за выкананнем гэтага рашэння ўскласці на намесніка
старшыні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта Вырко Г.Я.
8. Дадзенае рашэнне ўступае ў сілу з даты яго афіцыйнага
апублікавання.
Старшыня М.Я.Паўлаў
Кіраўнік спраў М.Ф.Савановіч
|