ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
16 кастрычнiка 1995 г. N 574
АБ МЕРАХ ПА ЭФЕКТЫЎНАМУ ВЫКАРЫСТАННЮ ДЫЗАЙНЕРСКАГА
ПАТЭНЦЫЯЛУ РЭСПУБЛIКI
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Кабинета Министров Республики Беларусь от
28 марта 1996 г. N 221 (Собрание указов Президента и
постановлений Кабинета Министров Республики Беларусь,
1996 г., N 9, ст.249);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
12 июня 1997 г. N 697 (Собрание декретов, указов Президента
и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г.,
N 17-18, ст.629)]
У мэтах развiцця дызайну ў рэспублiцы, павышэння яго ролi ў
стварэннi канкурэнтаздольнай прадукцыi Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пагадзiцца з прапановай Мiнiстэрства адукацыi i навукi аб
пераўтварэннi Беларускага iнстытута дызайну ў Нацыянальны
дызайн-цэнтр.
Мiнiстэрству адукацыi i навукi ў двухмесячны тэрмiн зацвердзiць
статут Нацыянальнага дызайн-цэнтра.
2. Мiнiстэрству адукацыi i навукi пры фармiраваннi дзяржаўных
навукова-тэхнiчных праграм i асобных праектаў навукова-даследчых i
вопытна-канструктарскiх работ пры неабходнасцi прадугледжваць сродкi
на iх дызайнерскае забеспячэнне.
3. Мiнiстэрству адукацыi i навукi сумесна з зацiкаўленымi
мiнiстэрствамi i iншымi цэнтральнымi органамi кiравання ў
трохмесячны тэрмiн падрыхтаваць i ўнесцi ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь праект праграмы развiцця дызайну ў рэспублiцы,
прадугледзеўшы ў ёй меры па павышэнню ролi дызайну ў выпуску
канкурэнтаздольнай прадукцыi i матэрыяльнаму стымуляванню працы
дызайнераў.
4. Мiнiстэрству адукацыi i навукi, Мiнiстэрству культуры i
друку распрацаваць i ажыццявiць меры па ўдасканаленню сiстэмы
навучання дызайну i павышэнню ўзроўню дызайнерскай культуры ў
рэспублiцы.
5. Утратил силу.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 5 утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 12 июня 1997 г. N 697
5. Устанавiць дзве штогадовыя прэмii Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь у галiне дызайну.
Мiнiстэрству адукацыi i навукi ў двухмесячны тэрмiн
распрацаваць i падаць у Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь праект палажэння аб названай прэмii.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 5 - с изменениями, внесенными постановлением Кабинета
Министров Республики Беларусь от 28 марта 1996 г. N 221
5. Устанавiць дзве штогадовыя прэмii Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь у галiне дызайну ў памеры пяцi
мiнiмальных заработных плат.
Мiнiстэрству адукацыi i навукi ў двухмесячны тэрмiн
распрацаваць i падаць у Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь праект палажэння аб названай прэмii.
_______________________________________________ _______ ___ _
6. Мiнiстэрству адукацыi i навукi сумесна з Мiнiстэрствам
замежных спраў прааналiзаваць пытаннi мэтазгоднасцi ўступлення
Рэспублiкi Беларусь у Мiжнародную арганiзацыю па дызайну "IКСIД" i
адпаведныя прапановы накiраваць у Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь.
Прем'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
|