ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
14 кастрычнiка 2003 г. № 137
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 3-сн "СПРАВАЗДАЧА АБ АСТАТКАХ, ПАСТУПЛЕННI I
РАСХОДЗЕ СЫРАВIНЫ I МАТЭРЫЯЛАЎ" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
[Изменения и дополнения:
Постановление Министерства статистики и анализа от 31
октября 2005 г. № 175].
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспубликi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 3-сн "Справаздача аб астатках, паступленнi i
расходзе сыравiны i матэрыялаў"* гадавой перыядычнасцi i ўвесцi яе ў
дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2003 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 3-сн "Справаздача аб
астатках, паступленнi i расходзе сыравiны i матэрыялаў"* i ўвесцi iх
ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за 2003 год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы ўсiх форм
ўласнасцi i iх адасобленыя падраздзяленнi, якiя расходуюць
матэрыяльныя рэсурсы на ўсе патрэбы, акрамя тых, якiя даюць
справаздачу па форме 1-МП "Отчет о финансово-хозяйственной
деятельности субъекта малого предпринимательства", зацверджаную
пастановай Мiнiстэрства статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад
11 жнiўня 2005 г. № 108.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 3 - с изменениями, внесенными постановлением
Министерства статистики и анализа от 31 октября 2005 г. №
175
3. Распаўсюдзiць указаную ў пункце 1 дадзенай пастановы
форму дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя
асобы ўсiх форм ўласнасцi i iх адасобленыя падраздзяленнi,
якiя расходуюць матэрыяльныя рэсурсы на ўсе патрэбы, акрамя
тых, якiя даюць справаздачу па форме 1-МП "Отчет о
финансово-хозяйственной деятельности субъекта малого
предпринимательства", зацверджаную пастановай Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 14 лiпеня 2003
г. № 73.
_______________________________________________ _______ ___ _
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
|