МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
6 красавiка 1995 г. N 163
Аб тарыфах на паслугi па прыватызацыi
жылых памяшканняў
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Решение Минского городского исполнительного комитета
утратило силу решением Минского городского исполнительного
комитета от 29 февраля 1996 г. N 131
У мэтах пакрыцця дадатковых затрат на прадастаўляемыя паслугi
па прыватызацыi жылых памяшканняў, выклiканых павышэннем з 1
сакавiка 1995 года мiнiмальнай заработнай платы, ростам тарыфаў на
цеплавую i электрычную энергiю, платы за арэндуемыя памяшканнi i цэн
на матэрыялы, i на падставе пiсьма Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай
гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь N 06/02-199 ад 31.10.94 г. Мiнскi
гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. Устанавiць з 10 красавiка 1995 года на работы па
прыватызацыi жылых памяшканняў, выконваемыя аддзеламi прыватызацыi
жылля пры раённых камiтэтах г.Мiнска, павышаючы каэфiцыент роўны 300
да тарыфаў прэйскуранта на паслугi па прыватызацыi дзяржаўнага i
грамадскага жыллёвага фонду, зацверджанага загадам Мiнiстра
жыллёва-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня 1992
года N 78 (з улiкам дэнамiнацыi).
2. З увядзеннем у дзеянне вызначанага павышаючага каэфiцыента
да прэйскуранта на паслугi па прыватызацыi жылых памяшканняў
страчвае сiлу павышаючы каэфiцыент 100, устаноўлены пiсьмом
Мiнгарвыканкома ад 26.01.95 г. N 3-143.
Першы нам.старшынi выканкома Г.П.Сенькевiч
Кiраўнiк спраў Л.М.Валодзькiна
|