Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
3 красавiка 1996 г. N 236 г.Мiнск
АБ ПЕРАЎТВАРЭННI ФОНДУ ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ У БЕЛАРУСКI РЭСПУБЛIКАНСКI ФОНД
ФУНДАМЕНТАЛЬНЫХ ДАСЛЕДАВАННЯЎ
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 31
декабря 1999 г. № 2079 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2000 г., № 7, 5/2380);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 20
марта 2003 г. № 370 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2003 г., № 37, 5/12170);
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 21
сентября 2004 г. № 1172 (Национальный реестр правовых актов
Республики Беларусь, 2004 г., № 154, 5/14879)]
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Пераўтварыць Фонд фундаментальных даследаванняў Рэспублiкi
Беларусь у Беларускi рэспублiканскi фонд фундаментальных
даследаванняў.
2. Утратил силу.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 2 утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 21 сентября 2004 г. № 1172
2. Зацвердзiць прыкладзеныя:
Статут Беларускага рэспублiканскага фонду
фундаментальных даследаванняў.
_______________________________________________ _______ ___ _
Абзацы третий и четвертый пункта 2 утратили силу
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 31
декабря 1999 г. N 2079
склад савета Беларускага рэспублiканскага фонду
фундаментальных даследаванняў;
склад назiральнага савета за дзейнасцю Беларускага
рэспублiканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
_______________________________________________ _______ ___ _
3. Утратил силу.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 3 утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 21 сентября 2004 г. № 1172
3. Назначыць старшынёй савета Беларускага
рэспублiканскага фонду фундаментальных даследаванняў
члена-карэспандэнта Акадэмii навук Беларусi Рубанава А.С.
_______________________________________________ _______ ___ _
4. Устанавiць, што:
утрыманне выканаўчай дырэкцыi Беларускага рэспублiканскага
фонду фундаментальных даследаванняў ажыццяўляецца за кошт сродкаў
названага фонду. На гэтыя мэты накiроўваецца не больш за 3 працэнты
гадавога аб'ёму ўказаных грашовых сродкаў у адпаведнасцi з
зацверджаным навуковым саветам каштарысам расходаў;
экспертыза пададзеных на конкурс праектаў фундаментальных
даследаванняў ажыццяўляецца запрошанымi экспертамi на платнай
аснове.
Аплата працы экспертаў ажыццяўляецца за кошт сродкаў указанага
фонду, прадугледжаных у каштарысе расходаў на фiнансаванне праектаў
фундаментальных даследаванняў, у памеры 20 працэнтаў ад тарыфнай
стаўкi першага разраду для аплаты працы работнiкаў арганiзацый,
фiнансуемых з бюджэту, за гадзiну з улiкам фактычна затрачанага
кожным экспертам часу на правядзенне экспертызы праектаў.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 4 - в редакции постановления Совета Министров
Республики Беларусь от 21 сентября 2004 г. № 1172
4. Устанавiць, што ўтрыманне выканаўчай дырэкцыi
Беларускага рэспублiканскага фонду фундаментальных
даследаванняў, а таксама аплата экспертызы пададзеных на
конкурс праектаў фундаментальных i пошукавых даследаванняў
ажыццяўляюцца за кошт сродкаў названага фонду. Аплата
экспертызы праводзiцца ў памеры 40 працэнтаў ад базавай
велiчынi ў гадзiну з улiкам фактычна затрачанага часу на
правядзенне экспертызы праектаў.
_______________________________________________ _______ ___ _
Часть первая пункта 4 - в редакции постановления Совета
Министров Республики Беларусь от 20 марта 2003 г. N 370
4. Устанавiць, што ўтрыманне выканаўчай дырэкцыi
Беларускага рэспублiканскага фонду фундаментальных
даследаванняў, а таксама аплата працы экспертаў, якiя
прыцягваюцца для ацэнкi пададзеных на конкурс праектаў
фундаментальных i пошукавых даследаванняў, ажыццяўляюцца за
кошт сродкаў Фонду. Аплата працы экспертаў праводзiцца ў
памеры 40 працэнтаў ад мiнiмальнай заработнай платы ў
гадзiну з улiкам фактычна затрачанага часу на правядзенне
экспертызы праектаў.
_______________________________________________ _______ ___ _
Дазволiць накiроўваць на гэтыя мэты не больш 3 працэнтаў
гадавога аб'ёму ўказаных сродкаў у адпаведнасцi з
зацверджаным каштарысам расходаў.
_______________________________________________ _______ ___ _
5. Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi ў двухмесячны тэрмiн
распрацаваць i зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў i
Мiнiстэрствам працы i сацыяльнай абароны парадак аплаты працы
экспертаў за правядзенне экспертызы пададзеных на конкурс праектаў
фундаментальных даследаванняў.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 5 - в редакции постановления Совета Министров
Республики Беларусь от 21 сентября 2004 г. № 1172
5. Беларускаму рэспублiканскому фонду фундаментальных
даследаванняў у двухмесячны тэрмiн распрацаваць i
зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы i
Мiнiстэрствам фiнансаў парадак аплаты за правядзенне
экспертызы пададзеных на конкурс праектаў фундаментальных i
пошукавых даследаванняў.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 5 - с изменениями, внесенными постановлением Совета
Министров Республики Беларусь от 20 марта 2003 г. N 370
5. Беларускаму рэспублiканскому фонду фундаментальных
даследаванняў у двухмесячны тэрмiн распрацаваць i
зацвердзiць па ўзгадненню з Мiнiстэрствам працы i
Мiнiстэрствам фiнансаў парадак аплаты працы экспертаў за
правядзенне экспертызы пададзеных на конкурс праектаў
фундаментальных i пошукавых даследаванняў.
_______________________________________________ _______ ___ _
6. Мiнiстэрству працы па ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў
устанавiць умовы аплаты працы работнiкаў выканаўчай дырэкцыi
Беларускага рэспублiканскага фонду фундаментальных даследаванняў.
7. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
пастанову Савета Мiнiстраў БССР ад 8 мая 1991 г. N 176 "Аб
Фондзе фундаментальных даследаванняў Беларускай ССР" (ЗП БССР,
1991 г., N 15, арт. 159), акрамя абзаца першага пункта 1;
распараджэнне Савета Мiнiстраў БССР ад 29 мая 1991 г. N 295р;
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 красавiка
1992 г. N 230 "Аб унясеннi змяненняў у пункт 6 пастановы Савета
Мiнiстраў БССР ад 8 мая 1991 г. N 176" (ЗП Рэспублiкi Беларусь,
1992 г., N 12, арт.207);
пастанову Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 23 чэрвеня
1992 г. N 386 "Аб унясеннi змяненняў у склад савета Фонду
фундаментальных даследаванняў" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1992 г.,
N 18, арт.335).
Намеснiк Прэм'ер-мiнiстра
Рэспублiкi Беларусь С.Лiнг
_______________________________________________ _______ ___ _
Устав утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 21 сентября 2004 г. № 1172
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 3 красавiка 1996 г. N 236
СТАТУТ
Беларускага рэспублiканскага фонду
фундаментальных даследаванняў
Агульныя палажэннi
1. Беларускi рэспублiканскi фонд фундаментальных даследаванняў
(далей - Фонд) створаны ў мэтах узмацнення фiнансавай падтрымкi
фундаментальных i пошукавых даследаванняў у галiне прыродазнаўчых,
тэхнiчных i гуманiтарных навук, якiя выконваюцца навуковымi
арганiзацыямi, установамi i калектывамi, вышэйшымi навучальнымi
ўстановамi i асобнымi вучонымi краiны па прыярытэтных напрамках
гэтых даследаванняў.
2. Фонд з'яўляецца юрыдычнай асобай, мае самастойны баланс,
пячатку з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь i са сваiм
найменнем, разлiковы i iншыя рахункi ў банках.
3. Фонд у сваёй дзейнасцi кiруецца заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь i дадзеным Статутам.
4. Фонд самастойна вызначае формы i метады сваёй работы,
супрацоўнiчае з юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi рэспублiкi,
мiжнароднымi i замежнымi арганiзацыямi i фондамi, якiя ажыццяўляюць
падтрымку фундаментальных i пошукавых даследаванняў, на
ўзаемавыгаднай i раўнапраўнай аснове ў адпаведнасцi з дзеючым
заканадаўствам.
Асноўныя задачы i функцыi Фонду
5. Асноўнымi здачамi Фонду з'яўляюцца:
мэтавае фiнансаванне iнiцыятыўных кароткатэрмiновых (2 - 3
гады) праектаў фундаментальных i пошукавых даследаванняў, якiя
адбiраюцца па вынiках незалежнай экспертызы на конкурснай аснове з
лiку прапанаваных навуковымi арганiзацыямi, установамi i
калектывамi, вышэйшымi навучальнымi ўстановамi i асобнымi вучонымi;
выдзяленне спецыяльных асiгнаванняў найбольш таленавiтай
навуковай моладзi для правядзення ёю самастойных фундаментальных i
пошукавых даследаванняў;
фiнансаванне сумесных з замежнымi вучонымi праектаў
фундаментальных i пошукавых даследаванняў на ўмовах узаемнасцi;
садзейнiчанне стварэнню цэнтраў калектыўнага карыстання
навуковым абсталяваннем, доследнай i вылiчальнай тэхнiкай;
фiнансавая падтрымка выдання манаграфiй i iншых крынiц
навуковай iнфармацыi па вынiках выкананых фундаментальных i
пошукавых даследаванняў;
фiнансавая падтрымка сiмпозiумаў, канферэнцый i iншых навуковых
мерапрыемстваў, накiраваных на развiццё фундаментальных i пошукавых
даследаванняў, у тым лiку фiнансавая дапамога вучоным для iх удзелу
ў названых мерапрыемствах.
6. Фонд у адпаведнасцi з ускладзенымi на яго асноўнымi
задачамi:
вызначае парадак разгляду пададзеных на конкурс праектаў
фундаментальных и пошукавых даследаванняў, а таксама парадак
правядзення экспертызы гэтых праектаў;
арганiзуе экспертызу i конкурсны адбор праектаў фундаментальных
i пошукавых даследаванняў;
ажыццяўляе фiнансаванне адабраных праектаў фундаментальных i
пошукавых даследаванняў i кантралюе выкарыстанне сродкаў, выдзеленых
на iх выкананне;
ажыццяўляе ў вызначаным парадку выпуск i распаўсюджванне
друкаванай i аўдыёвiзуальнай прадукцыi i iншых iнфармацыйных
матэрыялаў, звязаных з правядзеннем фундаментальных i пошукавых
даследаванняў;
садзейнiчае рэалiзацыi асобных прыкладных вынiкаў, атрыманых
пры выкананнi праектаў фундаментальных i пошукавых даследаванняў;
ажыццяўляе iншую не забароненую заканадаўствам Рэспублiкi
Беларусь дзейнасць.
7. Фонд не можа самастойна ўносiць змяненнi або дапаўненнi ў
фармулёўкi праектаў фундаментальных i пошукавых даследаванняў, якiя
падаюцца на яго разгляд.
Сродкi Фонду
8. Сродкi Фонду фармiруюцца за кошт:
асiгнаванняў з рэспублiканскага бюджэту, якiя прадугледжваюцца
на фiнансаванне фундаментальных i пошукавых даследаванняў;
добраахвотных адлiчэнняў (узносаў) прадпрыемстваў, арганiзацый
i ўстаноў, грамадскiх аб'яднанняў i асобных грамадзян;
мэтавых узносаў заказчыкаў, зацiкаўленых у правядзеннi
фундаментальных i пошукавых даследаванняў па канкрэтных навуковых
напрамках;
банкаўскiх працэнтаў за выкарыстанне часова свабодных сродкаў
(за выключэннем асiгнаванняў з рэспублiканскага бюджэту);
iншых паступленняў i даходаў, атрыманых ад уласнай дзейнасцi,
не забароненай заканадаўствам.
9. Сродкi Фонду выкарыстоўваюцца для вырашэння задач,
вызначаных у пункце 5 дадзенага Статута. За кошт гэтых сродкаў
ажыццяўляецца навукова-метадычнае i арганiзацыйнае забеспячэнне
дзейнасцi Фонду.
10. Фiнансаванне праектаў фундаментальных i пошукавых
даследаванняў праводзiцца ў адпаведнасцi з дагаворамi, якiя
заключаюцца памiж Фондам, юрыдычнымi i фiзiчнымi асобамi -
выканаўцамi работ па гэтых праектах, i каштарысамi расходаў на
выкананне праектаў.
Спрэчкi, звязаныя з выкананнем дагаворных абавязкаў,
разглядаюцца ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.
11. Рэвiзiя дзейнасцi Фонду ажыццяўляецца ва ўстаноўленым
заканадаўствам парадку. Акрамя таго, яна можа праводзiцца
незалежнымi аўдытарскiмi арганiзацыямi па iнiцыятыве савета Фонду.
Структура Фонду
12. Вышэйшым органам кiравання Фонду з'яўляецца савет, у склад
якога ўваходзяць старшыня савета Фонду, яго намеснiкi i члены савета
Фонду.
Савет Фонду фармiруецца з лiку вядучых вучоных - прадстаўнiкоў
фундаментальнай навукi, якiя зарэкамендавалi сябе буйнымi
спецыялiстамi па асноўных спецыяльнасцях, прадстаўленых у секцыях
савета Фонду.
Склад савета Фонду зацвярджаецца Кабiнетам Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь тэрмiнам на тры гады.
Старшыня савета, яго намеснiкi i члены савета не могуць
уваходзiць у склад савета Фонду больш як два тэрмiны запар.
13. Для вырашэння бягучых пытанняў дзейнасцi фонду ствараецца
бюро савета Фонду. У бюро ўваходзяць старшыня савета Фонду, яго
намеснiкi i старшынi секцый савета Фонду.
Секцыi савета Фонду ствараюцца па галiнах навук з улiкам
прыярытэтных напрамкаў правядзення фундаментальных i пошукавых
даследаванняў.
Для арганiзацыi экспертызы пададзеных на конкурс праектаў
фундаментальных i пошукавых даследаванняў пры секцыях савета Фонду
ствараюцца экспертныя саветы, якiя могуць функцыянаваць як на
часовай, так i пастаяннай аснове. Аплата працы экспертаў Фонду
ажыццяўляецца ва ўстаноўленым парадку.
14. Савет Фонду:
аб'яўляе адкрытыя i тэматычныя конкурсы праектаў
фундаментальных i пошукавых даследаванняў, а ў шэрагу выпдкаў -
конкурсы па вырашэнню асобных навуковых праблем. Тэматыка конкурсаў
павiнна ўлiчваць прыярытэтныя напрамкi гэтых даследаванняў у
Рэспублiцы Беларусь;
прымае рашэнне аб фiнансаваннi праектаў фундаментальных i
пошукавых даследаванняў;
вызначае памеры асiгнаванняў, якiя накiроўваюцца на вырашэнне
канкрэтных задач Фонду;
зацвярджае склад бюро савета i вызначае круг яго паўнамоцтваў;
зацвярджае колькасны i персанальны склад секцый савета Фонду,
вызначае iх функцыi;
зацвярджае спiс экспертных саветаў Фонду i iх персанальны
склад;
вызначае ўмовы ўключэння спецыялiстаў у агульны спiс экспертаў
Фонду;
зацвярджае дакументы, якiя рэгламентуюць дзейнасць Фонду;
зацвярджае каштарысы расходаў Фонду (уключаючы каштарыс
расходаў на ўтрыманне выканаўчай дырэкцыi Фонду i аплату працы
экспертаў), структуру i штаты выканаўчай дырэкцыi Фонду, гадавыя
баланс i справаздачу аб выкарыстаннi фiнансавых сродкаў Фонду;
падрыхтоўвае прапановы аб унясеннi змяненняў i дапаўненняў у
Статут Фонду;
прымае iншыя рашэннi па пытаннях дзейнасцi Фонду.
Работу савета Фонду арганiзоўвае старшыня савета Фонду або па
яго даручэнню намеснiк старшынi савета Фонду.
15. Пасяджэнне савета Фонду лiчыцца правамоцным пры ўмове
прысутнасцi на iм не менш як 2/3 яго членаў. Рашэннi савета
прымаюцца простай большасцю галасоў прысутных на пасяджэннi. Пры
роўнай колькасцi галасоў рашаючым з'яўляецца голас старшынствуючага.
Прапановы аб унясеннi змяненняў у Статут Фонду прымаюцца
2/3 галасоў ад складу савета.
Пасяджэннi савета праводзяцца па меры неабходнасцi, але не
радзей як два разы ў год.
16. Для кантролю за дзейнасцю Фонду ствараецца назiральны
савет, персанальны склад якога зацвярджаецца Кабiнетам Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь тэрмiнам на тры гады.
Назiральны савет:
ажыццяўляе кантроль за дзейнасцю кiраўнiцтва савета i
выканаўчай дырэкцыi Фонду;
заслухоўвае справаздачы аб дзейнасцi савета Фонду;
разглядае вынiкi рэвiзiй дзейнасцi Фонду;
прадстаўляе прапановы аб дзейнасцi Фонду ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь не радзей як адзiн раз у год.
Склiканне назiральнага савета ажыццяўляецца старшынёй савета
пры неабходнасцi, але не радзей як адзiн раз у год.
17. Для ажыццяўлення выканаўча-распарадчых функцый Фонду ў iм
ствараецца выканаўчая дырэкцыя, якую ўзначальвае старшыня савета
Фонду.
18. Выканаўчая дырэкцыя Фонду:
прымае ад навуковых арганiзацый, устаноў i калектываў,
вышэйшых навучальных устаноў i асобных вучоных рэспублiкi праекты
фундаментальных i пошукавых даследаванняў, у тым лiку сумесныя з
замежнымi вучонымi, заяўкi на выдзяленне спецыяльных асiгнаванняў
для маладых вучоных, iншыя прапановы па фiнансавай падтрымцы
навуковых мерапрыемстваў; падрыхтоўвае ўнесеныя матэрыялы для
разгляду на пасяджэннях савета Фонду, яго секцый i бюро савета;
арганiзуе сумесна з секцыямi савета Фонду незалежную экспертызу
праектаў фундаментальных i пошукавых даследаванняў i падрыхтоўвае
прапановы аб iх фiнансаваннi;
арганiзуе сумесна з секцыямi савета Фонду экспертызу атрыманых
вынiкаў рэалiзацыi праектаў фундаментальных i пошукавых
даследаванняў, якiя выконваюцца за кошт сродкаў Фонду;
забяспечвае кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў i пры
неабходнасцi ўносiць у савет Фонду адпаведныя прапановы;
падае на зацвярджэнне савета Фонду справаздачы аб выкананнi
каштарысу расходаў Фонду;
ажыццяўляе ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку бухгалтарскую
дзейнасць i вядзе справаводства савета Фонду, яго секцый i бюро
савета.
19. Старшыня савета Фонду:
арганiзуе дзейнасць Фонду i нясе адказнасць за яе вынiкi;
забяспечвае выкананне рашэнняў савета Фонду;
распараджаецца сродкамi Фонду, прадугледжанымi каштарысам
расходаў;
нясе адказнасць за выкарыстанне сродкаў Фонду ў адпаведнасцi з
яго мэтамi i задачамi;
ажыццяўляе наём работнiкаў выканаўчай дырэкцыi Фонду;
прадстаўляе Фонд ва ўзаемаадносiнах з iншымi юрыдычнымi цi
фiзiчнымi асобамi, грамадскiмi аб'яднаннямi, у тым лiку
мiжнароднымi;
без даверанасцi дзейнiчае ад iмя Фонду.
Адказнасць Фонду
20. Фонд нясе адказнасць за мэтавае i эфектыўнае выкарыстанне
выдзеленых яму асiгнаванняў на фундаментальныя i пошукавыя
даследаваннi, за абгрунтаванасць прымаемых iм рашэнняў па
размеркаванню сродкаў Фонду.
21. Па вынiках года Фонд прадстаўляе ў Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь справаздачу аб сваёй дзейнасцi.
22. Фонд ажыццяўляе бухгалтарскую i статыстычную
справаздачнасць у парадку, прадугледжаным заканадаўствам.
Рэарганiзацыя i лiквiдацыя Фонду
23. Рэарганiзацыя i лiквiдацыя Фонду ажыццяўляюцца ў
адпаведнасцi з дзеючым заканадаўствам.
_______________________________________________ _______ ___ _
Состав совета Белорусского республиканского фонда
фундаментальных исследований и состав наблюдательного
совета за деятельностью Белорусского республиканского фонда
фундаментальных исследований утратили силу постановлением
Совета Министров Республики Беларусь от 31 декабря 1999 г.
N 2079
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкай Беларусь
ад 3 красавiка 1996 г. N 236
СКЛАД
савета Беларускага рэспублiканскага фонду
фундаментальных даследаванняў
Рубанаў А.С. - член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi
(старшыня савета)
Мушынскi М.I. - член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi,
загадчык аддзела Iнстытута лiтаратуры
Акадэмii навук Беларусi (намеснiк старшынi
савета)
Стралюк М.I. - член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi,
прарэктар Беларускай дзяржаўнай
полiтэхнiчнай акадэмii Мiнадукацыi
(намеснiк старшынi савета)
Аляшкевiч Ф.В. - член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi,
загадчык кафедры Мiнскага дзяржаўнага
медыцынскага iнстытута Мiнздароўя
Башкiраў Л.А. - доктар хiмiчных навук, загадчык кафедры
Беларускага дзяржаўнага тэхналагiчнага
унiверсiтэта Мiнадукацыi
Бекiш Я.Л. - доктар медыцынскiх навук, прарэктар
Вiцебскага дзяржаўнага медыцынскага
iнстытута Мiнздароўя
Богуш А.А. - член-карэстандэнт Акадэмii навук Беларусi,
загадчык лабараторыi Iнстытута фiзiкi
Акадэмii навук Беларусi
Валатоўскi I.Д. - акадэмiк Акадэмii навук Беларусi, дырэктар
Iнстытута фотабiялогii Акадэмii навук
Беларусi
Вайтовiч А.П. - член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi,
дырэктар Iнстытута малекулярнай i атамнай
фiзiкi Акадэмii навук Беларусi
Гайшун I.В. - акадэмiк Акадэмii навук Беларусi, дырэктар
Iнстытута матэматыкi Акадэмii навук
Беларусi
Жарын А.Л. - доктар тэхнiчных навук, намеснiк
генеральнага дырэктара Беларускага
рэспублiканскага навукова-вытворчага
аб'яднання парашковай металургii
Закрэўскi А.Д. - член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi,
загадчык лабараторыi Iнстытута тэхнiчнай
кiбернетыкi Акадэмii навук Беларусi
Iпацьеў В.А. - член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi,
дырэктар Iнстытута лесу Акадэмii навук
Беларусi
Камароў Ф.Ф. - доктар фiзiка-матэматычных навук, загадчык
лабараторыi Навукова-даследчага iнстытута
прыкладных фiзiчных праблем Мiнадукацыi
Карпенка В.А. - доктар фiзiка-матэматычных навук, намеснiк
дырэктара Iнстытута прыкладной оптыкi
Акадэмii навук Беларусi
Краснеўскi Л.Г. - доктар тэхнiчных навук, намеснiк дырэктара
Навуковага цэнтра праблем механiкi машын
Акадэмii навук Беларусi
Ламан М.А. - доктар бiялагiчных навук, загадчык
лабараторыi Iнстытута эксперыментальнай
батанiкi Акадэмii навук Беларусi
Лапацiн I.К. - доктар бiялагiчных навук, загадчык кафедры
Беларускага дзяржаўнага унiверсiтэта
Мiнадукацыi
Леснiковiч А.I. - член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi,
прарэктар Беларускага дзяржаўнага
унiверсiтэта Мiнадукацыi
Логiнаў У.Ф. - член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi,
намеснiк дырэктара Iнстытута праблем
выкарыстання прыродных рэсурсаў i экалогii
Акадэмii навук Беларусi
Люты А.М. - доктар гiстарычных навук, загадчык кафедры
Беларускага дзяржаўнага педагагiчнага
унiверсiтэта Мiнадукацыi
Ляўкоў Э.А. - доктар геолага-мiнеральных навук,
галоўны навуковы супрацоўнiк Iнстытута
геалагiчных навук Акадэмii навук Беларусi
Майхровiч А.С. - доктар фiласофскiх навук, дырэктар
Iнстытута фiласофii права Акадэмii навук
Беларусi
Мартыненка А.Р. - акадэмiк Акадэмii навук Беларусi, дырэктар
акадэмiчнага навуковага комплексу
"Iнстытут цепла- i масаабмену" Акадэмii
навук Беларусi
Мацвееў А.В. - акадэмiк Акадэмii навук Беларусi, дырэктар
Iнстытута геалагiчных навук Акадэмii навук
Беларусi
Мураўская Г.У. - доктар медыцынскiх навук, кiраўнiк
аддзялення Навукова-даследчага iнстытута
анкалогii i медыцынскай радыялогii
Мiнздароўя
Пiлiпенка М.Ф. - член-карэспандэнт Акадэмii навук Беларусi,
дырэктар Iнстытута мастацтвазнаўства,
этнаграфii i фальклору Акадэмii навук
Беларусi
Платнiцкi М.I. - доктар эканамiчных навук, прарэктар
Беларускага дзяржаўнага эканамiчнага
унiверсiтэта Мiнадукацыi
Самерсаў В.Ф. - акадэмiк Акадэмii аграрных навук, дырэктар
Навукова-даследчага iнстытута аховы раслiн
Акадэмii аграрных навук
Сухадольскi А.М. - доктар тэхнiчных навук, загадчык
лабараторыi Беларускага дзяржаўнага
унiверсiтэта iнфарматыкi i радыёэлектронiкi
Мiнадукацыi
Трафiмаў В.У. - доктар тэхнiчных навук, прарэктар Полацкага
дзяржаўнага унiверсiтэта Мiнадукацыi
Хатылёва Л.У. - акадэмiк Акадэмii навук Беларусi, акадэмiк-
сакратар Аддзялення бiялагiчных навук
Акадэмii навук Беларусi
ЗАЦВЕРДЖАНЫ
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 3 красавiка 1996 г. N 236
СКЛАД
назiральнага савета за дзейнасцю
Беларускага рэспублiканскага фонду
фундаментальных даследаванняў
Шыпко А.А. - начальнiк упраўлення iнавацыйнай
палiтыкi Мiнэканомiкi (старшыня
савета)
Бондар А.А. - начальнiк кантрольна-рэвiзiйнага
аддзела Прэзiдыума Акадэмii навук
Беларусi
Пракошын В.I. - начальнiк упраўлення навукова-технiчнай
палiтыкi Камнавукi Мiнадукацыi
Сцяпанава Н.I. - начальнiк аддзела фiнансавання адукацыi
i навукi Мiнфiна
Шчарбакоў У.А. - галоўны вучоны сакратар прэзiдыума
Акадэмii аграрных навук
_______________________________________________ _______ ___ _
|