ЗАЦВЯРДЖАЮ
Старшыня камiтэта Рэспублiкi
Беларусь па друку
У.П.Бельскi
4 чэрвеня 1996 г.
ПАЛАЖЭННЕ
АБ ЛIЦЭНЗАВАННI ПАЛIГРАФIЧНАЙ ДЗЕЙНАСЦI Ў
РЭСПУБЛIЦЫ БЕЛАРУСЬ I ВЫДАЧЫ ДАЗВОЛАЎ НА НАБЫЦЦЁ
ПАЛIГРАФIЧНАГА АБСТАЛЯВАННЯ
УЗГОДНЕНА
Мiнiстэрства фiнансаў Мiнiстэрства прамысловасцi
Рэспублiкi Беларусь Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства эканомiкi
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства юстыцыi
Рэспублiкi Беларусь
Мiнiстэрства ўнутраных спраў
Рэспублiкi Беларусь
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу в связи с выходом Положения о лицензировании
полиграфической деятельности в Республике Беларусь и выдаче
разрешений на приобретение полиграфического оборудования,
утвержденного приказом Государственного комитета по печати
от 21 мая 1997 г. N 170 (рег. N 1895)
1. Агульныя палажэннi
1.1 Палажэнне распрацавана ў адпаведнасцi з пастановай Савета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 16 кастрычнiка 1991 года N 386, у
рэдакцыi пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
22 верасня 1992 г., N 573 (ЗП Рэспублiкi Беларусь 1991 г., N 29,
ст.352; 1992 г., N 26, ст.493; 1993 г., N 9, ст.162; N 21, ст.402;
1994 г., N 15, ст.412), пастановай Кабiнета Мiнiстраў ад 21 жнiўня
1995 года N 456 (Зборнiк указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь 1995 г., N 24, ст.591), пастановай
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 26 лютага 1996 года N 144
"Аб упарадкаваннi палiграфiчнай дзейнасцi" (Зборнiк указаў
Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
1996 г., N 7, ст.182).
1.2 Палажэнне з'яўляецца абавязковым для ўсiх суб'ектаў
гаспадарання, якiя зарэгiстраваны i маюць намер ажыццяўляць
палiграфiчную дзейнасць на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь.
Суб'екты гаспадарання, зарэгiстраваныя за межамi Рэспублiкi
Беларусь, але якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць поўнасцю цi часткова
на яе тэрыторыi, абавязаны атрымлiваць лiцэнзiю на ажыццяўленне
палiграфiчнай дзейнасцi ў парадку, устаноўленым гэтым Палажэннем.
1.3 Палiграфiчнай дзейнасцю з'яўляецца шматразовае
рэпрадуцыраванне (пераўтварэнне, узнаўленне) аднолькавых копiй
якiх-небудзь iлюстрацый, лiтар, знакаў, малюнкаў i спосаб
друкаванага размнажэння тэкста, iлюстрацый i г.д. у выглядзе кнiг,
часопiсаў, брашур, газет, буклетаў, плакатаў, афiш, лiстовак
геаграфiчных карт i атласаў, марак, грашовых знакаў i iншых вiдаў
друкаванай прадукцыi, вырабляемай пры дапамозе сукупнасцi тэхнiчных
i тэхналагiчных сродкаў.
Палiграфiчная дзейнасць уключае наступныя тэхналагiчныя
працэсы:
- усе вiды набору i колярадзялення;
- падрыхтоўка i вытворчасць усiх вiдаў форм для друкавання;
- усе вiды друкавання;
- апрацоўка надрукаванай прадукцыi.
Лiцэнзiя на ажыццяўленне палiграфiчнай дзейнасцi выдаецца, як
на сукупнасць тэхналагiчных працэсаў, так i на асобныя працэсы.
1.4 Палiграфiчная дзейнасць павiнна ажыццяўляцца ў адпаведнасцi
з Правiламi па тэхнiцы бяспекi i вытворчай санiтарыi для
палiграфiчных прадпрыемстваў (Галiновы рэестр дзеючых правiл, норм,
стандартаў i iншых нарматыўных актаў па ахове працы).
1.5 На палiграфiчным прадпрыемстве павiнны быць распрацаваны i
зацверджаны iнструкцыi па тэхнiцы бяспекi.
1.6 Палiграфiчная прадукцыя павiнна мець высокую якасць i
адпавядаць патрабаванням iснуючых у галiне нарматыўных дакументаў.
У кожным экзэмпляры прадукцыi змяшчаюцца выхадныя звесткi ў
адпаведнасцi з Дзяржаўным стандартам Беларусi 7.4-86 "Выданнi.
Выхадныя звесткi", а таксама нумар лiцэнзii на ажыццяўленне
палiграфiчнай дзейнасцi.
1.7 Не падлягаюць лiцэнзаванню тэхналагiчныя працэсы па
вытворчасцi тэкстыльнай, электроннай, электратэхнiчнай,
гадзiннiкавай, лялячнай прадукцыi, па вырабленню посуду, па
нанясенню маркiроўкi на прадукцыю ва ўсiх галiнах прамысловасцi.
2. Парадак выдачы лiцэнзii
2.1 Лiцэнзiя выдаецца Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь
па друку па заяве суб'екта гаспадарання. Да заявы прыкладаюцца
дакументы ў адпаведнасцi з пералiкам, якi дадаецца да дадзенага
Палажэння (дадатак N 1).
2.2 Памер аплаты за выдачу лiцэнзii вызначаецца пастановай
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
Аплата за выдачу (прадаўжэнне) лiцэнзii залiчваецца ў
рэспублiканскi бюджэт.
Вызваленне ад аплаты цi ўстанаўленне яе iншых памераў за выдачу
(прадаўжэнне) лiцэнзii можа ажыццяўляцца па рашэнню Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь.
2.3 Рашэнне аб выдачы цi адмове ў выдачы лiцэнзii прымаецца на
працягу 30 дзён з моманту падачы заявы i неабходных дакументаў.
У выдачы лiцэнзii можа быць адмоўлена пры прадстаўленнi
дакументаў, неадпавядаючых патрабаванням заканадаўства.
Лiцэнзiя цi рашэнне аб адмове ў яе выдачы выдаецца заяўнiку ў
тэрмiн да 5 дзён пасля прыняцця адпаведнага рашэння.
У рашэннi аб адмове ў выдачы лiцэнзii павiнны быць названы
прычыны адмовы i прававыя акты, якiя з'яўляюцца яго падставай.
Тэрмiн дзеяння лiцэнзii - 5 гадоў.
Прадаўжэнне тэрмiну дзеяння лiцэнзii ажыццяўляецца ў парадку,
прадугледжаным Палажэннем для яе набыцця.
2.4 У выпадку, калi для прыняцця рашэння аб выдачы лiцэнзii
патрабуецца правядзенне экспертызы, канчатковае рашэнне прымаецца ў
15-дзённы тэрмiн пасля атрымання экспертнага заключэння. Пры гэтым
экспертыза павiнна быць праведзена на працягу 45 дзён з моманту
падачы заявы i неабходных дакументаў у Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi
Беларусь па друку.
Неабходнасць правядзення экспертызы вызначаецца Дзяржаўным
камiтэтам Рэспублiкi Беларусь па друку .
Экспертыза павiнна таксама быць прызначана пры неабходнасцi
прыняцця рашэння аб аднаўленнi цi спыненнi дзеяння лiцэнзii з-за
выяўленых парушэнняў дадзенага Палажэння. Эксперты (юрыдычныя i
фiзiчныя асобы) нясуць адказнасць за дакладнасць вынiкаў экспертызы
ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
У выпадку нязгоды суб'екта гаспадарання з прызначэннем
экспертызы цi яе вынiкамi ён мае права абскардзiць адпаведнае
рашэнне ў судзе.
Расходы за правядзенне экспертызы пакрываюцца за кошт заяўнiка
ў парадку, якi вызначаецца Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi
Беларусь.
2.5 У лiцэнзii ўказваецца: назва органа, якi выдаў лiцэнзiю;
назва i адрас юрыдычнай асобы цi прозвiшча, iмя i iмя па бацьку, а
таксама месцажыхарства грамадзянiна, якi ажыццяўляе
прадпрымальнiцкую дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы;
спецыяльныя ўмовы ажыцяўлення палiграфiчнай дзейнасцi (сукупнасць
тэхналагiчных працэсаў, цi асобныя працэсы); рэгiстрацыйны нумар
лiцэнзii, дата яе выдачы i тэрмiн дзеяння.
Лiцэнзiя падпiсваецца старшынёй Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi
Беларусь па друку i засведчваецца пячаткай Дзяржаўнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь па друку.
Лiцэнзiя афармляецца ў двух экзэмплярах, адзiн з якiх
перадаецца заяўнiку.
Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па друку складае Рэестр
палiрафiчных прадпрыемстваў i вядзе ўлiк гэтых лiцэнзiй.
У выпадку страты лiцэнзii выдаецца дублiкат з аплатай 50% сумы,
якая бярэцца за выдачу лiцэнзii.
2.6 У выпадку змены месцазнаходжання суб'ект гаспадарання ў
сямiдзённы тэрмiн пiсьмова паведамляе аб гэтым у Дзяржаўны камiтэт
Рэспублiкi Беларусь па друку.
3. Парадак выдачы дазволаў на набыццё
палiграфiчнага абсталявання
3.1 Дазвол на набыццё палiграфiчнага абсталявання выдаецца
толькi суб'екту гаспадарання, якi атрымаў лiцэнзiю на палiграфiчную
дзейнасць.
Для набыцця палiграфiчнага абсталявання суб'ект гаспадарання
звяртаецца ў Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па друку з
абгрунтаванай заявай, у якой указвае тэхнiчныя i тэхналагiчныя
параметры абсталявання.
3.2 Выдача дазволаў на набыццё абсталявання для арлоўскага i
металаграфскага спосабаў друку ажыццяўляецца на падставе лiцэнзii
Камiтэта дзяржаўных знакаў Рэспублiкi Беларусь на выпуск каштоўных
папер i дакументаў з абмежаванай ступенню абароны i пiсьмовай згоды
Камiтэта дзяржаўных знакаў Рэспублiкi Беларусь.
3.3 Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па друку разглядае
заяву на набыццё абсталявання i ў 15-дзённы тэрмiн дае адказ
заяўнiку. Пры неабходнасцi заява разглядаецца на экспертным савеце.
Экспертны савет зацвярджаецца загадам старшынi Дзяржаўнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь па друку.
3.4 Бланк дазволу складаецца з карашка, дазволу i кантрольнага
талону. На дазволу i кантрольным талоне органамi МУС па месцу
знаходжання прадпрыемства павiнна быць зроблена адзнака аб
пастаноўцы абсталявання на ўлiк. Кантрольны талон вяртаецца ў
Дзяржаўны камiтэт па друку.
Пры невыкарыстаннi дазволаў i кантрольных талонаў iх неабходна
вяртаць у Дзяржаўны камiтэт па друку.
3.5 Пастаўка палiграфiчнага абсталявання (дадатак N 2)
суб'ектам гаспадарання ажыццяўляецца толькi пры наяўнасцi ў
пакупнiка адпаведнага дазволу Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi
Беларусь па друку.
4. Адказнасць за парушенне Палажэння
4.1 Суб'ектам гаспадарання не дапускаецца:
- выпуск друкаванай прадукцыi з нiзкай палiграфiчнай якасцю;
- выпуск прадукцыi без выхадных звестак, прадугледжаных
дзяржаўнымi стандартамi;
- выпуск друкаванай прадукцыi з заклiкамi да гвалтоўнага
звяржэння iснуючага дзяржаўнага i грамадскага ладу, прапаганда
вайны, насiлля i жорсткасцi, расавай, нацыянальнай, рэлiгiёзнай
выключнасцi або нецярпiмасцi, парнаграфiчнай лiтаратуры,
ажыццяўленне палiграфiчнай дзейнасцi ў мэтах учынення iншых
супрацьпраўных дзеянняў;
- парушэнне заканадаўства i ўмоў гэтага Палажэння;
- парушэнне парадку рассылкi абавязковых экзэмпляраў;
- несвоечасовае цi недакладнае прадстаўленне справаздач;
- набыццё без дазволу цi продаж палiграфiчнага абсталявання
(дадатак N 2);
- стварэнне ўмоў, у вынiку якiх узнiкае небяспека аварый,
катастроф, пагроза гiбелi людзей цi нанясенне шкоды iх здароўю,
iншых цяжкiх вынiкаў;
4.2 У выпадку парушэння суб'ектам гаспадарання патрабаванняў,
прадугледжаных п.4.1, а таксама пры паступленнi ад адпаведных
органаў нагляду прадстаўленняў, абгрунтаваных прэтэнзiй iншых
юрыдычных асоб i грамадзян Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па
друку можа пазбавiць суб'ект гаспадарання лiцэнзii цi прыпынiць яе
дзеянне на пэўны тэрмiн да лiквiдацыi дапушчаных парушэнняў.
4.3 Пры пазбаўленнi права ажыццяўлення палiграфiчнай дзейнасцi
суб'екту гаспадарання неабходна вярнуць лiцэнзiю ў Дзяржаўны камiтэт
Рэспублiкi Беларусь па друку.
4.4 У выпадку ажыццяўлення палiграфiчнай дзейнасцi з парушэннем
гэтага Палажэння суб'ект гаспадарання нясе адказнасць,
прадугледжаную артыкулам 9 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб падатках i
зборах, збiраемых у бюджэт Рэспублiкi Беларусь" ("Ведамасцi
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь", 1992, N 4, "Ведамасцi
Вярхоўнага Савета Рэспублiкi Беларусь", 1993, N 3).
4.5 Рашэннi аб адмове ў выдачы лiцэнзii, пазбаўленнi цi
прыпыненнi яе дзеяння могуць быць абскарджаны ў судзе.
У выпадку прызнання судом рашэння аб пазбаўленнi лiцэнзii
неабгрунтаваным суб'екту гаспадарання выдаецца паўторная лiцэнзiя
без спагнання платы.
Дадатак N 1
ПЕРАЛIК
дакументаў, якiя прадстаўляюць суб'екты гаспадарання i
прадпрымальнiкi, што ажыццяўляюць свою дзейнасць без
утварэння юрыдычнай асобы у Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi
Беларусь па друку для атрымання лiцэнзii
на палiграфiчную дзейнасць
1. Заява суб'екта гаспадарання на iмя старшынi Дзяржаўнага
камiтэта Рэспублiкi Беларусь па друку з указаннем паштовых i
банкаўскiх рэквiзiтаў, прозвiшча, iмя, iмя па бацьку асобы, адказнай
за палiграфiчную дзейнасць, нумар яго тэлефону.
2. Копii ўстаноўчых дакументаў, рашэнне выканкама Савета
дэпутатаў або iншага органа аб рэгiстрацыi, статут прадпрыемства.
Фiзiчныя асобы, якiя жадаюць ажыццяўляць прадпрымальнiцкую
дзейнасць у галiне палiграфii без утварэння юрыдычнай асобы
набываюць лiцэнзiю ў парадку, прадугледжаным для прадпрымальнiкаў,
якiя ажыццяўляюць сваю дзейнасць без утварэння юрыдычнай асобы.
3. Копiя плацёжнага даручэння аб пералiку аплаты за выдачу
лiцэнзii.
4. Пералiк устаноўленага (плануемага да ўстаноўкi)
тэхналагiчнага абсталявання (дадатак N 3).
5. Планiроўка цi эскiз прадпрыемства (участка) з размяшчэннем
абсталявання ў адпаведнасцi з патрабаваннямi тэхнiкi бяспекi.
6. Згода санiтарнай i пажарнай iнспекцый райвыканкама,
тэрытарыяльнага аддзелу МУС на размяшчэнне прадпрыемства, яго
паштовы адрас.
У выпадку, калi пры разглядзе дакументаў узнiкне неабходнасць
правядзення экспертызы, да вышэйпералiчаных дакументаў дадаецца
адпаведнае заключэнне.
Дадатак N 2
ПЕРАЛIК *)
абсталявання для ажыццяўлення палiграфiчнай
дзейнасцi, на набыццё якога неабходна мець дазвол
Дзяржаўнага камiтэта Рэспублiкi Беларусь па друку
1.Абсталяванне для ўсiх вiдаў набору тэксту;
2.Абсталяванне ўсiх тыпаў для каляровага сканiрвання,
колерадзялення;
3. Абсталяванне для вытворчасцi фота- i друкарскiх форм;
4. Каляровая капiравальна-множальная тэхнiка;
5. Каляровыя струйныя прынтары i плотэры ўсiх тыпаў;
6. Друкарскае абсталяванне ўсiх тыпаў, у тым лiку
рызаграфiчнае;
7. Пераплётна-брашуравальнае абсталяванне ўсiх тыпаў;
8. Абсталяванне для аддзелкi друкаванай прадукцыi.
-------------------------------
*) Камп'ютэры, манахромныя сканеры, прынтары, лазерныя
прынтары, плотэры , якiя выкарыстоўваюцца не ў мэтах выпуску
палiграфiчнай прадукцыi, набываюцца без дазволу Дзяржаўнага камiтэта
Рэспублiкi Беларусь па друку.
Дадатак N 3
ЗВЕСТКI
АБ НАЯЎНАСЦI ПАЛIГРАФIЧНАГА АБСТАЛЯВАННЯ
ЎСТАНОЎЛЕНАГА ПА АДРАСУ
.............................
-------------------------------------------------------------
NN Назва Марка Краiна - Год Завадскi Заўвагi
п/п абстал. абстал. вытворца выпуску нумар
-------------------------------------------------------------
Кiраўнiк ................... (подпiс)
М.П.
------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар : 1465/12.
Дата : 11.06.96 г.
|