Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерства образования Республики Беларусь от 25 января 1999 г. №30 "Аб зацвярджэннi Тыпавога палажэння аб вучэбнай гаспадарцы прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы сельскагаспадарчай вытворчасцi"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


 
          ЗАГАД МIНIСТЭРСТВА АДУКАЦЫI РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                      25 студзеня 1999 г. N 30

 АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ТЫПАВОГА ПАЛАЖЭННЯ АБ ВУЧЭБНАЙ
 ГАСПАДАРЦЫ  ПРАФЕСIЯНАЛЬНА-ТЭХНIЧНАЙ  НАВУЧАЛЬНАЙ
 УСТАНОВЫ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ВЫТВОРЧАСЦI

     У мэтах   удасканалення   нарматыўнага   рэгулявання  дзейнасцi
прафесiянальна-тэхнiчных навучальных устаноў загадваю:

     1. Зацвердзiць  Тыпавое  палажэнне   аб   вучэбнай   гаспадарцы
прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай  установы  сельскагаспадарчай
вытворчасцi,  узгодненае  з  Мiнiстэрствам  фiнансаў,  Мiнiстэрствам
працы, Мiнiстэрствам сельскай гаспадаркi i харчавання (дадаецца).

     2. Упраўленню прафесiянальна-тэхнiчнай адукацыi (Ганчар Э.М.):

     2.1. прадставiць   Тыпавое  палажэнне  аб  вучэбнай  гаспадарцы
прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай  установы   сельскагаспадарчай
вытворчасцi ў Мiнiстэрства юстыцыi Рэспублiкi Беларусь для прававога
заключэння;

     2.2. у нядзельны тэрмiн пасля ўключэння Тыпавога  палажэння  аб
вучэбнай  гаспадарцы  прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай установы
сельскагаспадарчай вытворчасцi ў Нацыянальны рэестр  прававых  актаў
Рэспублiкi    Беларусь   давесцi   яго   да   ўпраўленняў   адукацыi
аблвыканкамаў.

     3. Упраўленням  адукацыi  аблвыканкамаў  забяспечыць   названым
нарматыўным    дакументам   падведамасныя   прафесiянальна-тэхнiчныя
навучальныя  ўстановы   для   выкарыстання   яго   пры   арганiзацыi
вучэбна-вытворчага працэсу.

     4. Кантроль за выкананнем загаду ўскласцi на намеснiка Мiнiстра
Iванова Б.В.

 Мiнiстр                                                 В.I.СТРАЖАЎ

                                         ЗАЦВЕРДЖАНА
                                         Загад Мiнiстэрства адукацыi
                                         Рэспублiкi Беларусь
                                         25.01.1999 N 30

 УЗГОДНЕНА                                УЗГОДНЕНА
 Намеснiк  Мiнiстра фiнансаў              Намеснiк Мiнiстра сельскай
 Рэспублiкi Беларусь                      гаспадаркi i харчавання
 I.I.Заяш                                 Рэспублiкi Беларусь
 17.12.1998                               А.М.Рубанiк
                                          29.10.1998

 УЗГОДНЕНА
 Намеснiк Мiнiстра працы
 Рэспублiкi Беларусь
 А.П.Колас
 29.10.1998

                         ТЫПАВОЕ ПАЛАЖЭННЕ
          аб вучэбнай гаспадарцы прафесiянальна-тэхнiчнай
        навучальнай установы сельскагаспадарчай вытворчасцi

                       1. Агульныя палажэннi

     1.1. Дадзенае  Тыпавое  палажэнне   распаўсюджваецца   на   ўсе
прафесiянальна-тэхнiчныя   навучальныя  ўстановы  сельскагаспадарчай
вытворчасцi   Рэспублiкi   Беларусь,   якiя    вядуць    падрыхтоўку
квалiфiкаваных  рабочых  кадраў  для  прадпрыемстваў  i  арганiзацый
аграпрамысловага комплексу незалежна ад форм уласнасцi.

     1.2. Вучэбная гаспадарка  прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай
установы  сельскагаспадарчай вытворчасцi (далей - вучгас) з'яўляецца
структурным  падраздзяленнем  прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай
установы i служыць асноўнай базай вытворчага навучання навучэнцаў.

     1.3. Памеры  i  структура  вучгаса вызначаюцца ў адпаведнасцi з
дзеючымi   нарматывамi   з   улiкам   вучэбных   спецыяльнасцей    i
квалiфiкацый,    па    якiх    вядзецца    падрыхтоўка   рабочых   у
прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай  установе,  i   сярэднегадавой
колькасцi навучэнцаў.
     Зямельныя ўгоддзi, вучэбныя i вытворчыя аб'екты, неабходныя для
максiмальнага  выканання  навучэнцамi  праграм вытворчага навучання,
знаходзяцца   на   балансе   прафесiянальна-тэхнiчнай    навучальнай
установы.

     1.4. У  мэтах  стварэння  больш эфектыўных умоў для правядзення
вучэбна-вытворчай дзейнасцi i выканання вучэбных  планаў  i  праграм
зямельныя   ўчасткi  новым  вучгасам  выдзяляюцца,  як  правiла,  на
ўгоддзях,  якiя прымыкаюць да  прафесiянальна-тэхнiчных  навучальных
устаноў або знаходзяцца на мiнiмальнай адлегласцi ад iх.

                     2. Асноўныя задачы вучгаса

     Асноўнымi задачамi вучгаса з'яўляюцца:

     2.1. Забеспячэнне   ўмоў   для   якаснага   выканання   праграм
вытворчага навучання навучэнцаў.

     2.2. Стварэнне  ўмоў  для  правядзення  вопытнiцкай  работы   з
навучэнцамi,  укаранення  новых  тэхналогiй  вытворчасцi  экалагiчна
чыстай сельскагаспадарчай прадукцыi.

     2.3. Фармiраванне  ў  працэсе  вытворчага  навучання   свядомых
адносiн  да  працы  i матэрыяльных каштоўнасцей,  навыкаў кiравання,
руплiвага   i   культурнага   гаспадарання,    умення    эфектыўнага
выкарыстання сельскагаспадарчай тэхнiкi.

     2.4. Атрыманне      ў      працэсе     вытворчага     навучання
сельскагаспадарчай прадукцыi высокай якасцi.

      3. Арганiзацыя вучэбна-вытворчай i фiнансавай дзейнасцi

     3.1. Вучэбна-вытворчая    дзейнасць    вучгаса    будуецца    ў
адпаведнасцi  з  патрабаваннямi  вучэбных  планаў i праграм з улiкам
забеспячэння ўмоў для вытворчага навучання  навучэнцаў  i  атрымання
сельскагаспадарчай прадукцыi.

     3.2. Вучгас  забяспечваецца  насеннем,  пасадачным  матэрыялам,
племянным  маладняком,  камбiкармамi,  мiнеральнымi  ўдабрэннямi   i
сродкамi аховы раслiн,  тарфакрошкай, гаруча-змазачнымi, будаўнiчымi
i iншымi матэрыяламi,  тэхнiкай,  абсталяваннем, запаснымi часткамi,
навуковым,  вытворча-тэхнiчным,  агранамiчным, ветэрынарным i iншымi
вiдамi абслугоўвання мясцовымi сельскагаспадарчымi арганiзацыямi або
iншымi  арганiзацыямi  i прадпрыемствамi,  адказнымi за забеспячэнне
канкрэтнымi вiдамi прадукцыi цi паслуг на роўных умовах з калгасамi,
саўгасамi   i  iншымi  прадпрыемствамi  аграпрамысловага  комплексу.
Матэрыяльна-тэхнiчныя рэсурсы цi паслугi можна набываць ад юрыдычных
i фiзiчных асоб.
     На вучгас   распаўсюджваюцца   ўсе   меры    падтрымкi,    якiя
ажыццяўляюцца дзяржавай для вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi.

     3.3. Асноўны  аб'ём  работ  у вучгасе выконваецца навучэнцамi ў
ходзе вытворчага навучання.  Акрамя таго, у вучгасе працуюць штатныя
работнiкi. Для забеспячэння якаснага выканання механiзаваных работ у
вучгасе  навучэнцы   напярэдаднi   праходзяць   навучанне   ваджэнню
трактароў,  камплектаванню  машынна-трактарных агрэгатаў i выкананню
асобных   элементаў   тэхналогii   вытворчасцi    сельскагаспадарчай
прадукцыi.
     Навучанне выкананню сельскагаспадарчых  работ  ажыццяўляецца  ў
складзе групы, звяна або ў iндывiдуальным парадку.
     Працягласць рабочага  дня  навучэнцаў   у   перыяд   вытворчага
навучання  ў  вучгасе вызначаецца ў адпаведнасцi з заканадаўствам аб
працы,  вучэбнымi  планамi  i   праграмамi,   а   таксама   дзеючымi
нарматыўнымi дакументамi па арганiзацыi вытворчага навучання.

     3.4. Затраты  вучгаса,  якiя  неабходны  для  стварэння  ўмоў i
арганiзацыi вытворчага навучання навучэнцаў, функцыянавання вучэбных
аб'ектаў,   уключаюцца   ў   каштарыс  пазабюджэтных  сродкаў,  якiя
атрымоўваюцца  ў  вынiку  ўласнай   пазабюджэтнай   дзейнасцi.   Пры
перавышэннi  расходаў  вучгаса  над  даходамi  на  суму  перавышэння
прадугледжваецца выдзяленне бюджэтных сродкаў.
     Вучэбныя трактары,   аўтамабiлi,   сельскагаспадарчыя   машыны,
абсталяванне, iнвентар, якiя выкарыстоўваюцца ў вучгасе, знаходзяцца
на балансе прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы.

     3.5. Дзяржзаказ   вучгасу   на   рэалiзацыю  сельскагаспадарчай
прадукцыi не ўстанаўлiваецца.
     Сельскагаспадарчая прадукцыя,   якая   вырабляецца  ў  вучгасе,
накiроўваецца на наступныя мэты:
     - утварэнне   насеннага,   фуражнага   i  страхавога  фондаў  у
неабходных аб'ёмах;
     - грамадскае  харчаванне  навучэнцаў,  а таксама продаж малака,
мяса i iншых прадуктаў работнiкам вучылiшча i вучгаса;
     - продаж  мяса,  малака  i  iншых  прадуктаў дзяржаўным i iншым
арганiзацыям па дагаворных цэнах.
     Частка сельскагаспадарчай   прадукцыi,   якая   вырабляецца   ў
вучгасе,  можа накiроўвацца па сабекошце  на  грамадскае  харчаванне
навучэнцаў,  продаж  работнiкам прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай
установы i вучгаса.

     3.6. Асноўнымi   паказчыкамi   дзейнасцi   вучгаса   з'яўляюцца
адпаведнасць   яго   вучэбнай  базы  i  вучэбна-вытворчай  дзейнасцi
патрабаванням прафесiянальнай падрыхтоўкi рабочых кадраў,  а таксама
памер перавышэння даходаў над расходамi.
     Сродкi, якiя  застаюцца  пасля  аплаты  адпаведных  падаткаў  i
адлiкаў ад сумы перавышэння даходоў над расходамi,  выкарыстоўваюцца
па ўзгадненню з упраўленнямi  адукацыi  на  пашырэнне  i  ўмацаванне
вучэбна-вытворчай базы,  паляпшэнне культурна-бытавога абслугоўвання
навучэнцаў  i  работнiкаў,  а  таксама  на  заахвочванне  работнiкаў
прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы i вучгаса.

     3.7. Прафесiянальна-тэхнiчная  навучальная ўстанова i яе вучгас
забяспечваюць  бесперапыннасць   вытворчага   працэсу   распрацоўкай
дзейснай  сiстэмы  планавання  i  арганiзацыi вытворчага навучання з
улiкам патрабаванняў  вучэбна-праграмнай  дакументацыi  i  вытворчых
працэсаў,   арганiзацыяй  работы  штатных  работнiкаў  i  работнiкаў
прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай  установы   i   навучэнцаў   у
свабодны  ад  вучобы  час  у  адпаведнасцi з заканадаўствам аб працы
Рэспублiкi Беларусь.

     3.8. Штатны расклад работнiкаў вучгаса зацвярджаецца дырэктарам
прафесiянальна-тэхнiчнай   навучальнай  установы  ў  адпаведнасцi  з
дзеючымi нарматыўнымi актамi,  патрабаваннямi  вучэбнага  працэсу  i
вытворчасцi.

     3.9. Работы,  якiя  выконваюцца  навучэнцамi  ў  час вытворчага
навучання i  вытворчай  практыкi,  аплачваюцца  па  дзеючых  нормах,
расцэнках, стаўках (акладах) з улiкам устаноўленых на прадпрыемствах
каэфiцыентаў, даплат i надбавак да заработнай платы.
     Навучэнцам выплачваецца  не менш як 75 працэнтаў налiчаных сум.
Плата навучэнцам за перавыкананне норм выпрацоўкi, прэмiй, а таксама
за работу ў пазавучэбны час выплачваецца ў поўным памеры.
     Праца навучэнцаў арганiзуецца ў адпаведнасцi  з  патрабаваннямi
правiл i норм аховы працы, тэхнiкi бяспекi i пажарабяспекi.

     3.10. Аплата  працы выкладчыкаў i майстроў вытворчага навучання
прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай  установы,  iншых  работнiкаў,
якiя  прымаюць  удзел  у  сельскагаспадарчых работах у нерабочы час,
праводзiцца за фактычна выкананы аб'ём работ.

     3.11. Прэмiраванне         работнiкаў         вучгаса         i
прафесiянальна-тэхнiчнай    навучальнай    установы    па    вынiках
вучэбна-вытворчай дзейнасцi вучгаса ажыццяўляецца ў  адпаведнасцi  з
палажэннем,   зацверджаным   дырэктарам   навучальнай   установы  па
ўзгадненню з прафсаюзным камiтэтам.
     Памеры прэмiй  дырэктарам  прафесiянальна-тэхнiчных навучальных
устаноў вызначаюць упраўленнi адукацыi аблвыканкамаў у  адпаведнасцi
з дзеючым заканадаўствам.

     3.12. Памер   даплаты   дырэктару,   намеснiкам   дырэктара  па
вучэбна-вытворчай рабоце,  вытворчым навучаннi,  гаспадарчай  рабоце
(загадчыку  гаспадаркi),  старшаму  майстру  за кiраўнiцтва вучгасам
устанаўлiваецца ўпраўленнем адукацыi аблвыканкама за  кошт  сродкаў,
якiя атрыманы вучгасам ад iх дзейнасцi.

     3.13. Выкананне         навучэнцамi        i        работнiкамi
прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай  установы  не   прадугледжаных
патрабаваннямi  вучэбна-праграмнай дакументацыi работ дазваляецца па
рашэнню савета навучальнай установы.

     3.14. Кiраўнiкi прафесiянальна-тэхнiчнай навучальнай установы i
спецыялiсты  вучгаса  нясуць  адказнасць  за  арганiзацыю  i  якасць
вытворчага  навучання,  стварэнне  неабходных  умоў  для   выканання
вучэбных планаў i праграм.

     3.15. Прафесiянальна-тэхнiчная  навучальная ўстанова ажыццяўляе
пастаяннае   ўдасканаленне   гаспадарчага   механiзма,    кiравання,
арганiзацыi  i  аплаты  працы  работнiкаў  i навучэнцаў,  тэхналогii
вытворчасцi  сельскагаспадарчай  прадукцыi  ў   вучгасе   з   улiкам
функцыянавання   ва   ўмовах   рыначных   адносiн   i   неабходнасцi
фармiравання практычных навыкаў у будучых рабочых для працы ў  гэтых
умовах.

     3.16. Прафесiянальна-тэхнiчнай       навучальнай       установе
сельскагаспадарчай вытворчасцi прадастаўляюцца крэдыты  на  льготных
умовах у парадку, прадугледжаным заканадаўствам для прадпрыемстваў i
арганiзацый аграпрамысловага комплексу.

                      4. Кiраўнiцтва вучгасам

     4.1. Кiраванне вучгасам ажыццяўляе ўпраўляючы,  якi  непасрэдна
падпарадкоўваецца   дырэктару  прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай
установы.
     Дырэктар прафесiянальна-тэхнiчнай      навучальнай     установы
з'яўляецца распарадчыкам крэдытаў i мае права першага  подпiсу  ўсiх
дакументаў, звязаных з фiнансава-гаспадарчай дзейнасцю вучгаса.

     4.2. Прафесiянальна-тэхнiчная    навучальная   ўстанова   вядзе
аператыўны ўлiк  вынiкаў  гаспадарча-фiнансавай  дзейнасцi  вучгаса,
складае   перыядычную   i   гадавую   бухгалтарскую  i  статыстычную
справаздачнасць i прадстаўляе яе ўпраўленню адукацыi аблвыканкама  i
iншым органам ва ўстаноўленыя тэрмiны.
     Вучгас карыстаецца пячаткай i штампам  прафесiянальна-тэхнiчнай
навучальнай установы, у склад якой ён уваходзiць, i можа мець асобны
рахунак у банку.

     4.3. З дня ўступлення ў сiлу дадзенага дакумента не прымяняецца
на  тэрыторыi  Рэспублiкi  Беларусь  Тыпавое  палажэнне  аб вучэбнай
гаспадарцы сельскагаспадарчай  прафесiянальна-тэхнiчнай  навучальнай
установы, зацверджанае загадам Дзяржкамiтэта СССР па прафтэхадукацыi
07.04.1982 N 46.




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations