ПАСТАНОВА МIНIСТЭРСТВА СТАТЫСТЫКI I АНАЛIЗУ
РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
13 лiпеня 2004 г. № 121
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI ФОРМЫ ДЗЯРЖАЎНАЙ СТАТЫСТЫЧНАЙ
СПРАВАЗДАЧНАСЦI 18-сг "СПРАВАЗДАЧА АБ НАЯЎНАСЦI
СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧАЙ ТЭХНIКI, МАШЫН, АБСТАЛЯВАННЯ
I ЭНЕРГЕТЫЧНЫХ МАГУТНАСЦЕЙ" I ЎКАЗАННЯЎ ПА ЯЕ ЗАПАЎНЕННЮ
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу постановлением Министерства статистики и
анализа от 28 июня 2005 г. № 71
На падставе Палажэння аб Мiнiстэрстве статыстыкi i аналiзу
Рэспублiкi Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 19 красавiка 2000 г. № 547 "Вопросы
Министерства статистики и анализа Республики Беларусь", Мiнiстэрства
статыстыкi i аналiзу Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць прыкладзеную форму дзяржаўнай статыстычнай
справаздачнасцi 18-сг "Справаздача аб наяўнасцi сельскагаспадарчай
тэхнiкi, машын, абсталявання i энергетычных магутнасцей"* гадавой
перыядычнасцi i ўвесцi яе ў дзеянне, пачынаючы са справаздачы за
2004 год.
2. Зацвердзiць прыкладзеныя Указаннi па запаўненню формы
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 18-сг "Справаздача аб
наяўнасцi сельскагаспадарчай тэхнiкi, машын, абсталявання i
энергетычных магутнасцей"* i ўвесцi iх у дзеянне, пачынаючы са
справаздачы за 2004 год.
______________________________
*Не прыводзiцца.
3. Распаўсюдзiць вызначаную ў пункце 1 дадзенай пастановы форму
дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi на юрыдычныя асобы, iх
адасобленныя падраздзяленнi, асноўным вiдам дзейнасцi якiх
з'яўляецца сельскагаспадарчая вытворчасць, а таксама сялянскiя
(фермерскiя) i падсобныя гаспадаркi прамысловых, транспартных,
будаўнiчых i iншых арганiзацый, у якiх плошча сельскагаспадарчых
зямель складае 300 i болей гектараў i (або) колькасць жывелы (у
пералiку на ўмоўнае пагалоўе) 100 i болей галоў, механiзаваныя
атрады, якiя аказваюць паслугi сельскай гаспадарцы.
4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Мiнiстэрства статыстыкi i
аналiзу Рэспублiкi Беларусь ад 26 жнiўня 2002 г. № 91 "Аб
зацвярджэннi формы дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасцi 18-сг
"Справаздача аб наяўнасцi трактароў, сельскагаспадарчых машын i
энергетычных магутнасцей".
Мiнiстр У.I.Зiноўскi
|