МIНСКI ГАРАДСКI ВЫКАНАЎЧЫ КАМIТЭТ
РАШЭННЕ
29 лютага 1996 г. N 131
Аб тарыфах на паслугi па прыватызацыi
жылых памяшканняў
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу решением Минского городского исполнительного
комитета от 4 апреля 2006 г. № 651 (Национальный реестр
правовых актов Республики Беларусь, 2006 г., № 62, 9/5078)
У мэтах пакрыцця дадатковых затрат на прадастаўляемыя паслугi
па прыватызацыi жылых памяшканняў, выклiканых павышэннем з 1
студзеня 1996 года мiнiмальнай заработнай платы, платы за арандуемыя
памяшканнi i цэн на матэрыялы, i на падставе пiсьма Мiнiстэрства
жыллева-камунальнай гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь N 06 02-199 ад
31.10.94 Мiнскi гарадскi выканаўчы камiтэт ВЫРАШЫЎ:
1. У частковае пакрыццё затрат аддзелаў прыватызацыi жылля ў
раёнах устанавить з 1 сакавiка 1996 года на работы па прыватызацыi
жылых памяшканняў павышаючы каэфiцыент роўны 500 да тарыфаў
прэйскуранта на паслугi па прыватызацыi дзяржаўнага i грамадскага
жыллёвага фонду, зацверджанага загадам мiнiстра жыллёва-камунальнай
гаспадаркi Рэспублiкi Беларусь ад 10 снежня 1992 года N 78 (з улiкам
дэнамiнацыi).
2. З увядзеннем у дзеянне гэтага рашэння страчвае сiлу рашэнне
Мiнгарвыканкома ад 06.04.95 N 163, якiм устаноўлены павышаючы
каэфiцыент 300.
Старшыня выканкома У.В.Ярмошын
Кiраўнiк спраў Л.М.Володзькiна
_______________________________________________ _______ ___ _
|