Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Совета Министров Республики Беларусь от 11 августа 2000 г. №1250 "Аб выдачы крэдытаў для набыцця збожжа для вытворчасцi спiрту i пiва"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


 
         ПАСТАНОВА САВЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
                     11 жнiўня 2000 г. № 1250

 АБ ВЫДАЧЫ КРЭДЫТАЎ ДЛЯ НАБЫЦЦЯ ЗБОЖЖА ДЛЯ ВЫТВОРЧАСЦI
 СПIРТУ I ПIВА


        [Изменения и дополнения:
            Постановление Совета Министров Республики Беларусь от  2
         ноября  2000 г. N  1680 (Национальный реестр правовых актов
         Республики Беларусь, 2000 г., N 107, 5/4448)]


     Савет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь пастанаўляе:

     1.  Прасiць Нацыянальны  банк  i  iншыя банкi,  упаўнаважаныя ў
адпаведнасцi  з пастановай  Савета Мiнiстраў  Рэспублiкi Беларусь  i
Нацыянальнага банка  Рэспублiкi Беларусь ад 2  кастрычнiка 1996 г. №
647/9 абслугоўваць  дзяржаўныя праграмы, выдаць  у жнiўнi-лiстападзе
2000 г. на тэрмiн да  1 кастрычнiка 2001 г. нарыхтоўчым арганiзацыям
i арганiзацыям,  якiя перапрацоўваюць  сельскагаспадарчую прадукцыю,
крэдыты  на  агульную  суму  6  млн.долараў  ЗША  (пад  15 працэнтаў
гадавых), у  тым лiку для  набыцця ў сельскагаспадарчых  арганiзацый
рэспублiкi  збожжа для  вытворчасцi спiрту  - 3,5  млн.долараў ЗША i
ячменю  пiваварнага  -  2,5   млн.долараў  ЗША.  Крэдыты  пагашаюцца
пачынаючы  з  1  студзеня  2001  г.  у  адпаведнасцi з узгодненымi з
Нацыянальным банкам графiкамi продажу замежнай валюты пазычальнiкам.
         
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Часть   первая   пункта  1  -   с  изменениями,  внесенными
         постановлением Совета Министров от 2 ноября 2000 г. N 1680

            1. Прасiць Нацыянальны банк i iншыя банкi, упаўнаважаныя
         ў          адпаведнасцi   з  пастановай   Савета  Мiнiстраў
         Рэспублiкi   Беларусь  i   Нацыянальнага  банка  Рэспублiкi
         Беларусь  ад 2  кастрычнiка  1996  г. №  647/9 абслугоўваць
         дзяржаўныя  праграмы, выдаць  ў жнiўнi-вераснi  2000 г.  на
         тэрмiн да 1 кастрычнiка  2001 г. нарыхтоўчым арганiзацыям i
         арганiзацыям,   якiя   перапрацоўваюць   сельскагаспадарчую
         прадукцыю, крэдыты на агульную  суму 6 млн.долараў ЗША (пад
         15   працэнтаў  гадавых),   у  тым   лiку  для   набыцця  ў
         сельскагаспадарчых   арганiзацый   рэспублiкi   збожжа  для
         вытворчасцi   спiрту  -   3,5  млн.долараў   ЗША  i  ячменю
         пiваварнага  -  2,5  млн.долараў  ЗША.  Крэдыты  пагашаюцца
         пачынаючы з 1 студзеня 2001 г. у адпаведнасцi з узгодненымi
         з Нацыянальным  банкам  графiкамi  продажу  замежнай валюты
         пазычальнiкам.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     Прадаставiць урадавыя гарантыi банкам у адносiнах да  пагашэння
крэдытаў   (уключаючы   працэнты   па   iх),  якiя  выдаюцца  iмi  ў
адпаведнасцi з дадзеным пунктам.
     Урадавыя гарантыi прадугледжваюць пагашэнне ўказаных крэдытаў i
працэнтаў  па  iх  за  кошт сродкаў рэспублiканскага фонду падтрымкi
вытворцаў сельскагаспадарчай прадукцыi, харчавання i аграрнай навукi
ў  выпадку  незвароту  названымi юрыдычнымi асобамi гэтых крэдытаў i
з'яўляюцца iх матэрыяльным забеспячэннем.
     Мiнiстэрству фiнансаў аформiць ва ўстаноўленым парадку ўказаныя
ўрадавыя гарантыi.

     2. Нацыянальнаму  банку  забяспечыць  продаж  юрыдычным асобам,
якiя атрымалi крэдыты ў адпаведнасцi з пунктам 1 дадзенай пастановы,
замежнай    валюты  на  таргах  адкрытага  акцыянернага   таварыства
"Беларуская  валютна-фондавая  бiржа", што паступае на гэтыя таргi ў
лiк  абавязковага  яе  продажу,  у межах квоты, прадугледжанай (якая
будзе  прадугледжана)  у  адпаведнасцi з прававымi актамi Рэспублiкi
Беларусь  для  прадпрыемстваў  аграпрамысловага  комплексу на аплату
збожжа  для  вытворчасцi  спiрту  i  пiва,  для  пагашэння  ўказаных
крэдытаў (уключаючы працэнты па iх).

     3. Устанавiць,  што нарыхтоўчыя арганiзацыi i арганiзацыi, якiя
перапрацоўваюць сельскагаспадарчую прадукцыю, ажыццяўляюць разлiкi з
сельскагаспадарчымi арганiзацыямi за збожжа для вытворчасцi спiрту i
пiва  беларускiмi рублямi, атрыманымi дадзенымi арганiзацыямi шляхам
продажу  на  дадатковай  сесii  адкрытага  акцыянернага   таварыства
"Беларуская  валютна-фондавая бiржа" валютных сродкаў, выдадзеных iм
у адпаведнасцi з названай пастановай.

     4. У   мэтах   забеспячэння   своечасовага   звароту  крэдытаў,
выдадзеных  у  адпаведнасцi  з  гэтай  пастановай,  устанавiць,  што
пазычальнiкi  ў  перыяд да поўнага выканання абавязкаў перад банкамi
па пагашэнню ўказаных крэдытаў (уключаючы працэнты па iх) адлiчваюць
па  ўзгадненню  з  банкамi  да  40  працэнтаў  выручкi ад рэалiзацыi
прадукцыi (работ, паслуг) на iх субрахункi для далейшага накiравання
гэтых  сродкаў  на  пагашэнне  запазычанасцi  па названых крэдытах i
працэнтаў па iх,  а таксама на куплю замежнай  валюты  для  дадзеных
мэт. У выпадку незабеспячэння своечасовага ўнясення бягучых плацяжоў
у  бюджэт,  дзяржаўныя  мэтавыя  бюджэтныя  i  пазабюджэтныя  фонды,
уключаючы  Фонд сацыяльнай абароны насельнiцтва,  дадзены парадак не
прымяняецца да поўнага пагашэння запазычанасцi па гэтых плацяжах.

     5. Устанавiць,   што    ўрадавыя    гарантыi,    прадастаўленыя
пастановамi  Савета  Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 22 лiпеня 2000
г. № 1110,  ад 8 жнiўня 2000 г. № 1217, ад 8 жнiўня 2000 г. № 1218 у
адносiнах   да   пагашэння  крэдытаў  (уключаючы  працэнты  па  iх),
выдадзеных  у  адпаведнасцi  з  указанымi  пастановамi,   з'яўляюцца
матэрыяльным забеспячэннем гэтых крэдытаў.

     6. Мiнiстэрству  сельскай  гаспадаркi  i харчавання забяспечыць
кантроль за мэтавым выкарыстаннем сродкаў,  прадугледжаных  дадзенай
пастановай.

 Прэм'ер-мiнiстр Рэспублiкi Беларусь                       У.ЯРМОШЫН




Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations