ПАСТАНОВА ДЗЯРЖАЎНАГА КАМIТЭТА РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПА ПРАЦЫ I САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ НАСЕЛЬНIЦТВА
10 лiпеня 1992 г. № 35
АБ КВАЛIФIКАЦЫЙНАЙ ХАРАКТАРЫСТЫЦЫ АРГАНIЗАТАРА АДУКАЦЫI
Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па працы i сацыяльнай
абароне насельнiцтва пастанаўляе:
Зацвердзiць па узгадненню з Федэрацыяй прафсаюзаў Беларусi
квалiфiкацыйную характарыстыку арганiзатара адукацыi згодна дадатку
1.
Старшыня Камiтэта Г.П.БАДЗЕЙ
Дадатак 1
да пастановы
Дзяржаўнага камiтэта па працы i
сацыяльнай абароне насельнiцтва
Рэспублiкi Беларусь
10.07.1992 № 35
Квалiфiкацыйная характарыстыка арганiзатара адукацыi
Арганiзатар адукацыi
Службовыя абавязкi
Арганiзуе выкананне навучальна-выхаваўчымi ўстановамi Закона аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь i iншых заканадаўчых i нарматыўных
актаў. Прымае ўдзел у разработцы i рэалiзацыi дзяржаўных i
рэгiянальных праграм развiцця адукацыi, вывучае грамадскую думку i
ўносiць прапановы, накiраваныя на выкананне дзяржаўных запытаў у
галiне адукацыi.
Вядзе работу з кiраўнiкамi, настаўнiкамi, выхавацелямi i iншымi
педагагiчнымi работнiкамi па ўдасканаленню навучальна-выхаваўчага
працэсу, арганiзуе мерапрыемствы па павышэнню iх квалiфiкацыi.
Удзельнiчае ў вывучэннi i укараненнi перадавога педагагiчнага
вопыту, дасягненняў навукi ў практыку работы ўстаноў адукацыi, у
прапагандзе педагагiчных ведаў сярод бацькоў i грамадскасцi. У межах
сваёй кампетэнцыi ажыццяўляе кантроль за ўпраўленчай дзейнасцю
кiраўнiкоў навучальна-выхаваўчых устаноў, рэалiзацыяй абавязковай
базавай адукацыi, у неабходных выпадках вывучае стан
навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе, дашкольнай i пазашкольнай
установе, якасць ведаў вучняў. Уносiць прапановы па паляпшэнню
работы школ, дашкольных i пазашкольных устаноў.
Арганiзуе работу з кiраўнiкамi, настаўнiкамi i выхавацелямi па
выяўленню здольнасцей, схiльнасцей i iнтарэсаў дзяцей i падлеткаў,
стварэнню ўмоў для iх развiцця, праводзiць алiмпiяды, агляды, злёты
i iншыя масавыя мерапрыемствы, работу па аздараўленню. Вядзе
камплектаванне дзецьмi дашкольных устаноў, школ-iнтэрнатаў i
санаторных школ, арганiзуе ўзаемадзеянне з непадпарадкаванымi адна
другой ўстановамi адукацыi. Прымае ўдзел у правядзеннi педагагiчных
эксперыментаў, iх экспертнай ацэнцы. Ажыццяўляе кантроль за
выкананнем правiл i норм аховы працы. Удзельнiчае ў падрыхтоўцы i
правядзеннi нарад, канферэнцый, семiнараў работнiкаў адукацыi.
Абараняе правы i iнтарэсы ўсiх суб'ектаў адукацыi ў дзяржаўных
установах i арганiзацыях.
Павiнен ведаць. Закон аб адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь, усе
заканадаўчыя i нарматыўныя акты ў галiне адукацыi; асновы
педагагiчнай навукi i сучасныя патрабаваннi да навучання i
выхавання; правiлы тэхнiкi бяспекi, аховы жыцця i здароўя дзяцей i
падлеткаў; асновы працоўнага заканадаўства, эканомiкi i арганiзацыi
ўпраўлення адукацыяй; псiхалогiю, методыку навучальнай i выхаваўчай
работы.
Квалiфiкацыйныя патрабаваннi. Вышэйшая адукацыя, стаж
педагагiчнай дзейнасцi не менш 3-х гадоў, вышэйшая цi першая
педагагiчная катэгорыя.
|