Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Постановление Министерства труда Республики Беларусь от 15 февраля 1994 г. №23 "Аб парадку распрацоўкi i зацвярджэння правiл i Тыпавых iнструкцый па ахове працы"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>



                    ДЗЯРЖАЎНЫ КАМIТЭТ РЭСПУБЛIКI
             ПА ПРАЦЫ I САЦЫЯЛЬНАЙ АБАРОНЕ НАСЕЛЬНIЦТВА

                             ПАСТАНОВА

 15 лютага 1994 г.                                 N 23

                              г.Мiнск


 Аб парадку распрацоўкi i зацвярджэння правiл
 i тыпавых iнструкцый па ахове працы

       _______________________________________________ _______ ___ _
         Утратило силу   постановлением   Министерства    труда    и
         социальной   защиты   от   25   ноября   2003   г.   №  145
         (зарегистрировано в Национальном реестре  -  №  8/10311  от
         12.12.2003 г.)    

     У мэтах забяспячэння  адзiных  прынцыпаў  i  патрабаванняў  пры
распрацоўцы   правiл   i   iнструкцый   па  ахове  працы,  стварэнне
нарматыўнай базы,  выконваючы артыкул 143 Кодэкса Законаў  аб  працы
Рэспублiкi  Беларусь  i  кiруючыся  распараджэннем  Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад  17  лiстапада  1993  г.  N  1036р  Дзяржаўны
камiтэт   Рэспублiкi   Беларусь   па   працы  i  сацыяльнай  абароне
насельнiцтва ПАСТАНАЎЛЯЕ:

     1. Зацвердзiць  Палажэнне аб парадку распрацоўкi i зацвярджэння
правiл i тыпавых iнструкцый па ахове працы згодна дадатку.

     2. Даручыць  Дзяржаўнай  iнспекцыi  працы  да  1 лiпеня 1994 г.
распрацаваць i  прадставiць  на  зацвярджэнне  Парадак  распрацоўкi,
узгаднення i зацвярджэння iнструкцый па ахове працы для работнiкаў.


 Старшыня Камiтэта                               Г.П.Бадзей


                                   Зацверджана
                                   пастановай Дзяржкампрацы
                                   Рэспублiкi Беларусь
                                   ад 15 лютага 1994 г. N 23


                             ПАЛАЖЭННЕ
            аб парадку распрацоўкi i зацвярджэння правiл
                i Тыпавых iнструкцый па ахове працы


     Дадзенае Палажэнне     ўстанаўлiвае     парадак    распрацоўкi,
узгаднення,  зацверджэння, выдання, распаўсюджвання, адмены правiл i
тыпавых iнструкцый па ахове працы.
     Палажэнне з'яўляецца абавязковым для мiнiстэрстваў,  дзяржаўных
камiтэтаў,  ведамстваў,  органаў  дзяржаўнага нагляду i кантролю,  а
таксама для аб'яднанняў, якiм пераданы функцыi галiновага кiравання.
     Правiлы па   ахове  працы  не  выключаюць  дзеяннi  стандартаў,
будаўнiчых i санiтарных норм,  а  таксама  правiл  i  норм  бяспекi,
зацвярджаемых  органамi  дзяржаўнага  нагляду  i кантролю Рэспублiкi
Беларусь, i не павiнны супярэчыць гэтым дакументам.

     1. Агульныя палажэннi

     1.1. Тэрмiны, выкарыстоўваемыя ў дадзеным Палажэннi

     1.1.1. Правiлы   па   ахове  працы  -  нарматыўныя  акты,  якiя
ўстанавлiваюць  патрабаваннi  па  ахове   працы,   абавязковыя   для
выконвання  пры  праектаваннi,  арганiзацыi i ажыццяўленнi вытворчых
працэсаў,   некаторых   вiдаў   работ,    эксплуатацыi    вытворчага
абсталявання,  установак,  агрэгатаў, машын, апаратаў, а таксама пры
транспарцiроўцы,  захоўваннi,  прымяненнi   зыходных   сыравiны   цi
матэрыялаў,  гатовай прадукцыi, рэчаваў, адходаў вытворчасцi i гэтак
далей.
     Правiлы па  ахове  працы  могуць  быць  толькi  мiжгалiновыя  i
галiновыя.

     1.1.2. Iнструкцыi па  ахове  працы  -  нарматыўныя  акты,  якiя
ўстанаўлiваюць  патрабаваннi  па  ахове працы пры выконваннi работ у
вытворчых памяшканнях,  на будаўнiчых пляцоўках i iншых месцах,  дзе
работнiкi выконваюць даручаную iм работу або службовыя абавязкi.
     Iнструкцыi па ахове працы могуць быць  тыповыя  (галiновыя)  *)
для рабочых асноўных прафесiй i iнструкцыi для работнiкаў.

 --------------------------------
     *) у дальнейшым - тыповыя iнструкцыi

     1.1.3. Нарматыўныя  акты  (дакументы)  па  ахове  працы  - акты
(дакументы),  якiя ўстанаўлiваюць прававыя, арганiзацыйна-тэхнiчныя,
санiтарна-гiгiенiчныя    i    лячэбна-прафiлактычныя   патрабаваннi,
накiраваныя  на  забеспячэнне  здаровых  i  бяспечных  умоў   працы,
зацверджаных   дзяржаўнымi   органамi   кiравання   ў  рамках  сваей
кампетэнцыi.
     Да нарматыўных актаў (дакументаў) па ахове працы адносяцца:

     - нарматыўныя  дакументы  згодна  СТБ 1.0-93 Дзяржаўная сiстэма
стандартызацыi Рэспублiкi Беларусь (Асноўныя палажэннi);

     - санiтарныя  нормы  i  гiгiенiчныя  нарматывы,   зацвярджаемыя
санiтарна-эпiдэмiалагiчным     надзорам     Рэспублiкi     Беларусь,
Мiнiстэрствам аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь;

     - будаўнiчыя нормы,  у складзе якiх  змешчаны  патрабаваннi  па
ахове працы,  зацверджаемыя Дзяржаўным камiтэтам Рэспублiкi Беларусь
па архiтэктуры i будаўнiцтву;

     - правiлы ўстройства i бяспека  эксплуатацыi,  правiлы  бяспекi
(пажарнай,  ядзернай, радыяцыйнай, лазернай, бiялагiчнай, тэхнiчнай,
выбухова    i    электрабяспечнай),    зацвярджаемыя     адпаведнымi
мiнiстэрствамi,  дзяржаўнымi  камiтэтамi  i  ведамствамi  Рэспублiкi
Беларусь;

     - правiлы i тыпавыя iнструкцыi па ахове працы,  зацверджаемыя ў
парадку, прадугледжаным дадзеным Палажэннем;

     - арганiзацыйна-метадычныя   дакументы,  рэкамендацыi  i  iншыя
нарматыўныя акты (дакументы), зацвярджаемыя (адабраемыя) адпаведнымi
мiнiстэрствамi,  дзяржаўнымi камiтэтамi,  ведамствамi, аб'яднаннямi,
якiм перададзены функцыi галiновага кiравання Рэспублiкi Беларусь.


     2. Распрацоўка,  зацверджэнне i адмена
        правiл i тыпавых iнструкцый па ахове працы

     2.1. Распрацоўка  мiжгалiновых  правiл   па   ахове   працы   i
каардынацыя   правядзення   гэтай  работы  ажыццяўляецца  Дзяржаўным
камiтэтам  Рэспублiкi  Беларусь  па  працы  i   сацыяльнай   абароне
насельнiцтва,  а галiновых правiл i тыпавых iнструкцый - адпаведнымi
мiнiстэрствамi, дзяржаўнымi камiтэтамi, ведамствамi.

     2.2. Распрацоўка  правiл  па  ахове   працы   ажыццяўляецца   ў
наступным парадку:

     - распрацоўка  i зацвярджэнне тэхнiчнага задання на распрацоўку
правiл па ахове працы (дадатак N 1, 2, 3 дадзенага Палажэння);

     - распрацоўка праекта правiл i абмеркаванне iх з  зацiкаўленымi
арганiзацыямi згодна пералiку (дадатак N 4 дадзенага Палажэння);

     - складанне збора водклiкаў (дадатак N 5 дадзенага Палажэння);

     - складанне даведак аб разнагалоссях па праекту правiл (дадатак
N 6 дадзенага Палажэння); падрыхтоўка канчатковай рэдакцыi;

     - канчатковая распрацоўка  з  зацiкаўленнымi  арганiзацыямi,  з
якiмi  павiнен  быць  узгоднен  праект правiл (дадатак N 7 дадзенага
Палажэння) i прадстаўленне праекта на зацвярджэнне;

     - зацвярджэнне i рэгiстрацыя (улiк);

     - выданне (размнажэнне);

     - рассыланне правiл.

     2.3. У тэхнiчным заданнi на распрацоўку правiл прадугледжваюцца
наступным раздзелы:

     - абгрунтаваннi для распрацоўкi;

     - тэрмiн выканання;

     - мэты i задачы распрацоўкi;

     - характэрыстыка аб'екта распрацоўкi;

     - пералiк асноўных патрабаванняў, устаноўленных правiламi;

     - узаемасувязь з iншымi нарматыўнымi актамi па ахове працы;

     - этапы работ i тэрмiны iх выканання;

     - работы, выконваемыя арганiзацыямi - савыканаўцамi;

     - дадатковыя патрабаваннi.

     2.4. Тэхнiчнае  заданне  на  распрацоўку  правiл па ахове працы
зацверджае арганiзацыя-распрацоўшчык  па  ўзгадненню  з  адпаведнымi
мiнiстэрствамi,  дзяржаўнымi  камiтэтамi,  ведамствамi  i Дзяржаўным
камiтэтам  Рэспублiкi  Беларусь  па  працы  i   сацыяльнай   абароне
насельнiцтва.

     2.5. Мiжгалiновыя   правiлы   па   ахове   працы  зацвярджаюцца
Дзяржаўным камiтэтам  Рэспублiкi  Беларусь  па  працы  i  сацыяльнай
абароне  насельнiцтва,  а  галiновыя  -  адпаведнымi мiнiстэрствамi,
дзяржаўнымi камiтэтамi,  ведамствамi,  а таксама аб'яднаннямi,  якiм
перададзены функцыi галiновага кiравання, па ўзгадненню з Дзяржаўным
камiтэтам па працы  i  сацыяльнай  абароне  насельнiцтва  з  удзелам
прафсаюзаў згодна з дадаткам N 8.
     У выпадках,  не пералiчаных у Пералiку асноўных мiжгалiновых  i
галiновых  нарматыўных  актаў,  вызначэнне iх ажыццяўляецца рашэннем
Дзяржкампрацы па хадатайству зацiкаўленых мiнiстэрстваў,  дзяржаўных
камiтэтаў, ведамстваў.
     Правiлы па  ахове  працы  зацвярджаюцца  на  адпаведны   тэрмiн
дзеяння або без абмежавання гэтага тэрмiну.

     2.6. Тыповыя     iнструкцыi     распрацоўваюцца     адпаведнымi
мiнiстэрствамi,  дзяржаўнымi  камiтэтамi,  ведамствамi,  а   таксама
аб'яднаннямi,  якiм  перададзены  функцыi  галiновага кiравання,  на
аснове заканадаўчых i нарматыўных актаў па  ахове  працы  з  удзелам
прафсаюзаў.  Iх  дзеянне  ўстанаўлiваецца  з  улiкам тэрмiну дзеяння
адпаведных правiл па ахове працы.

     2.7. Тыпавыя   iнструкцыi   па   ахове   працы    зацвярджаюцца
мiнiстэрствамi,   дзяржаўнымi  камiтэтамi,  ведамствамi,  а  таксама
аб'яднаннямi,  якiм  перададзены  функцыi  галiновага  кiравання,  з
удзелам адпаведных прафсаюзных аб'яднанняў.
     Дзеянне тыповых iнструкцый  устанаўлiваецца  з  улiкам  тэрмiну
дзеяння адпаведных правiл па ахове працы.

     2.8. Правiла ўстройства i бяспекi эксплуатацыi, правiла бяспекi
(тэхнiчнай,  выбухова - i  электрабяспечнасцi,  ядзернай  i  iншых),
зацвярджаемыя     адпаведнымi    органамi    дзяржаўнага    надзора,
мiнiстэрствамi,  дзяржаўнымi камiтэтамi  i  ведамствамi,  а  таксама
аб'яднаннямi,   якiм   перададзены   функцыi  галiновага  кiравання,
узгадняюцца з Дзяржаўным камiтэтам па  працы  i  сацыяльнай  абароне
насельнiцтва.

     2.9. Адмену   правiл   па  ахове  працы  ажыццяўляе  адпаведныя
мiнiстэрства,  дзяржаўны камiтэт,  ведамства,  а таксама аб'яднанне,
якому перададзены функцыi галiновага кiравання,  iх зацвердзiўшае па
Ўзгадненню з Дзяржкампрацы. Не пазней чым за 6 месяцаў да заканчэння
тэрмiну  дзеяння правiл прымаецца рашэнне аб iх адмене цi падоўжання
тэрмiну дзеяння.
     Iнфармацыю аб  адмене  мiжгалiновых i галiновых правiл па ахове
працы ажыццяўляе Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь  па  працы  i
сацыяльнай абароне насельнiцтва.

     3. Парадак улiку i рассылкi правiл i
        тыповых iнструкцый па ахове працы

     3.1. Улiк мiжгалiновых i галiновых правiл па ахове працы  i  iх
сiстэматызацыю  ажыццяўляе  Дзяржаўны камiтэт Рэспублiкi Беларусь па
працы i сацыяльнай абароне насельнiцтва.

     3.2. Парадак   улiку   Тыповых    iнструкцый    устанаўлiваецца
адпаведнымi мiнiстэрствамi, дзяржаўнымi камiтэтамi, ведамствамi.

     3.3. Дзяржаўны   камiтэт   Рэспублiкi   Беларусь   па  працы  i
сацыяльнай абароне насельнiцтва забяспечвае рассылку зацверджаных iм
правiл  па  ахове  працы  мiжгалiновага  прымянення ў адпаведнасцi з
указальнiкамi  рассылкi,  а   мiнiстэрствы,   дзяржаўныя   камiтэты,
ведамствы, абўяднаннi, якiм перададзены функцыi галiновага кiравання
-  па  ахове  працы  галiновага  прымянення  i  Тыпавых  iнструкцый.
Iнфармацыю аб дзеючых правiлах i тыпавых iнструкцыях, у складзе якiх
змешчаны патрабаваннi па ахове працы  ажыццяўляецца  мiнiстэрствамi,
дзяржаўнымi камiтэтамi, ведамствамi, аб'яднаннямi, якiмi перададзены
функцыi галiновага кiравання.

     3.4. Дзеянне  галiновых  правiл  па  ахове  працы   можа   быць
распаўсюджана   на   iншую  галiну  толькi  са  згоды  мiнiстэрства,
Дзяржаўнага камiтэта,  ведамства,  зацвердзiўшага гэтыя  правiлы.  У
такiм   выпадку   кiраўнiк   адпаведнага  мiнiстэрства,  дзяржаўнага
камiтэта,   ведамства,   аб'яднання,   якому   перададзены   функцыi
галiновага  кiравання,  зацiкаўлены  ў  прымяненнi  правiл у галiне,
павiнен прыняць рашэнне аб распаўсюджаннi дзеяння адпаведных  правiл
у сваей галiне.

     3.5. Распаўсюджванне     тыповых    iнструкцый    забяспечваюць
адпаведныя мiнiстэрствы, дзяржаўныя камiтэты, ведамствы, аб'яднаннi,
якiм перададзены функцыi галiновага кiравання.

     4. Нагляд i кантроль за выкананнем Палажэння
        i якасцю распрацоўкi правiл i Тыповых
        iнструкцый па ахове працы.

     4.1. Нагляд  i  кантроль  за  выкананнем  дадзенага Палажэння i
якасцю распрацоўкi мiжгалiновых правiл  па  ахове  працы  ажыццяўляе
Дзяржаўная   iнспекцыя  працы  пры  Дзяржаўным  камiтэце  Рэспублiкi
Беларусь па працы i сацыяльнай  абароне  насельнiцтва,  а  галiновых
правiл i тыпавых iнструкцый па ахове працы,  у складзе якiх змешчаны
патрабаваннi  па   ахове   працы   -   мiнiстэрствамi,   дзяржаўнымi
камiтэтамi,  ведамствамi,  аб'яднаннямi,  якiм  перададзены  функцыi
галiновага кiравання.


                                         Дадатак N 1

                                     да Палажэння аб парадку
                                     распрацоўкi i зацвярджэння
                                     правiл i тыпавых iнструкцый
                                     па ахове працы

              Форма першай старонкi Тэхнiчнага задання

 Узгоднена                             Зацвярджаю

 -------------------------------------------------------------------
 пасада, назва арганiзацыi,       пасада, назва арганiзацыi,
 установы, прозвiшча i            установы, прозвiшча i
 iнiцыялы                         iнiцыялы

    Подпiс                                   Подпiс
    Дата                                     Дата


                   ТЭХНIЧНАЕ ЗАДАННЕ
           на распрацоўку Правiл па ахове працы


 -------------------------------------------------------------------
                      назва правiл
 Выканаўца
          ----------------------------------------------------------
           назва вядучай арганiзацыi, установы распрацоўшчыка
 Савыканаўца
            --------------------------------------------------------
             назва арганiзацыi, устаноў (прадпрыемстваў)
             савыканаўцаў


                                        Дадатак N 2

                                 да   Палажэння   аб   парадку   i
                                 зацвярджэнню  правiл   i  тыпавых
                                 iнструкцый па ахове працы

            Форма наступных старонак
            тэхнiчнага задання

 1. Падстава для распрацоўкi правiл

    --------------------------------

    --------------------------------

 2. Тэрмiн выканання
    пачатак             199   г.
    заканчэнне          199   г.

 3. Мэты i задачы распрацоўкi правiл

    ----------------------------------------------------------------

    ----------------------------------------------------------------
 4. Характарыстыка аб'екта распрацоўкi

    ----------------------------------------------------------------

    ----------------------------------------------------------------

 5. Пералiк асноўных патрабаванняў, устаноўленых правiламi

    ----------------------------------------------------------------

    ----------------------------------------------------------------

    ----------------------------------------------------------------
 6. Узаемасувязь з iншымi нарматыўнымi актамi па ахове
    працы
         -----------------------------------------------------------

    ----------------------------------------------------------------
 7. Крынiцы iнфармацыi
                      ----------------------------------------------

    ----------------------------------------------------------------

    ----------------------------------------------------------------

 8. Этапы работ i тэрмiны iх выканання

 -------T------T---------------T------------------T-----------------
  Нумар ¦ Назва¦Арганiзацыя,   ¦ Тэрмiн выканання ¦Чым заканчваецца
  этапа ¦работы¦установа       +-------T----------+этап работы
        ¦      ¦(прадпрыемства)¦пачатак¦заканчэнне¦
        ¦      ¦выканаўца      ¦       ¦          ¦
 -------+------+---------------+-------+----------+-----------------

 9. Работы, выконваемыя арганiзацыямi, установамi (прадпрыемствамi)
    савыканаўцамi

 -------T------T---------------T------------------T-----------------
  Нумар ¦ Назва¦Арганiзацыя,   ¦ Тэрмiн выканання ¦Чым заканчваецца
  этапа ¦работы¦установа       +-------T----------+этап работы
        ¦      ¦(прадпрыемства)¦пачатак¦заканчэнне¦
        ¦      ¦выканаўца      ¦       ¦          ¦
 -------+------+---------------+-------+----------+-----------------

 10. Дадатковыя указаннi

     ---------------------------------------------------------------

     ---------------------------------------------------------------


                                        Дадатак N 3

                               да Палажэння аб парадку распрацоўкi
                               i  зацвярджэння  правiл  i  тыпавых
                               iнструкцый па ахове працы

           Форма апошняй старонкi Тэхнiчнага задання

                                               подпiс, iнiцыялы,
                                               прозвiшча
 --------------------------------------------- 
 кiраўнiк (намеснiк кiраўнiка)
 вядучай арганiзацыi распрацоўшчыка
 i яе назва

 ----------------------------------------------
 кiраўнiк падраздзялення
 распрацоўшчыка                                        -"-


 ----------------------------------------------
 кiраўнiк распрацоўкi (тэмы), пасада                   -"-


 ----------------------------------------------
 выканаўцы, пасады                                     -"-


 САВЫКАНАЎЦЫ


 ----------------------------------------------
 кiраўнiк (намеснiк кiраўнiка),
 назва арганiзацыi                                     -"-


 ----------------------------------------------
 кiраўнiк падраздзялення
 распрацоўшчыка                                        -"-


 ----------------------------------------------
 кiраўнiк распрацоўкi (тэмы), пасада                   -"-


 ----------------------------------------------
 выканаўцы, пасады                                     -"-

 Узгоднена


 ----------------------------------------------
 кiраўнiк (намеснiк кiраўнiка),
 назва арганiзацыi                                     -"-


                                         Дадатак N 4

                              да Палажэння аб парадку распрацоўкi
                              i зацвярджэння правiл i тыпавых
                              iнструкцый па ахове працы

         Пералiк арганiзацый (прадпрыемстваў), якiм
         неабходна дасылаць праект правiл на водзыў


 -------------------------------------------------------------------
   (назва праекта правiл)

 Назва арганiзацыi                                Колькасць
 (прадпрыемства)               Адрас              экземпляраў
 -------------------------------------------------------------------
        1                         2                    3
 -------------------------------------------------------------------


                                           подпiс,  iнiцыялы,
 ------------------------------------------         прозвiшча
 кiраўнiк падраздзяленняў
 вядучай арганiзацыi
 распрацоўшчыка

                                      Дадатак  N 5

                          да Палажэння аб парадку распрацоўкi
                          i зацвярджэння правiл i тыпавых
                          iнструкцый па ахове працы

                   Зводка водзываў

       на          рэдакцыю праекта       правiл

 -------------------------------------------------------------------
     назва праекта правiл

 -------------------------------------------------------------------
 NN  Нумар раздзела,  Назва             Заўвагi     Заключэнне
 пп  падраздзела,     мiнiстэрства,     i(або)      вядучай
     пункта,          дзяржкамiтэта,    прапановы   арганiзацыi
     падпункта,       ведамства,                    распрацоўшчыка
     дадатка          аб'яднання
                      наймальнiкаў,
                      арганiзацыi
                      (прадпрыемства),
                      нумар  пiсьма,
                      дата


                               ТЭКСТ

                                                   подпiс, iнiцыялы,
 ------------------------------------------------- прозвiшча
  кiраўнiк падраздзялення
  распрацоўшчыка

                                                   подпiс, iнiцыялы,
 ------------------------------------------------- прозвiшча
 кiраўнiк распрацоўкi (тэмы),
 пасада

                                                   подпiс, iнiцыялы,
 ------------------------------------------------- прозвiшча
 адказны выканаўца, пасада


                                     Дадатак N 6

                            да Палажэння аб парадку распрацоўкi
                            i зацвярджэння правiл i тыпавых
                            iнструкцый па ахове працы


                              ДАВЕДКА

           аб рознагалоссях па праекту      правiл
                                      (катэгорыя)

                            не
 ---------------------------  --------------------------------------

 Нумар                Назва правiл.          Заключэнне вядучага
 раздзела,            Прапановы              мiнiстэрства,
 падраздзела,         зацiкаўленых,          дзяржкамiтэта,
 пункта,              нумар пiсьма,          ведамства,
 падпункта,           дата, пасада           аб'яднання
 дадатка              асобы                  наймальнiкаў -
                      падпiсаўшай            распрацоўшчыка
                      пiсьмо
 -------------------------------------------------------------------
    1                        2                     3
 -------------------------------------------------------------------

 кiраўнiк упраўлення (аддзела), найменне
 вядучага распрацоўшчыка

                                   iнiцыялы,
 --------------------------------- прозвiшча
           подпiс

                                     Дадатак N 7

                             да Палажэння аб парадку распрацоўкi
                             i зацвярджэння правiл i тыпавых
                             iнструкцый па ахове працы

         Пералiк арганiзацый (прадпрыемстваў),
         якiя павiнны ўзгадняць праект правiл


 -------------------------------------------------------------------
                      назва праекта правiл

 Назва арганiзацыi
 (прадпрыемства)                           Адрас
 -------------------------------------------------------------------
          1                                   2
 -------------------------------------------------------------------


                                                   подпiс, iнiцыялы,
 ------------------------------------------------  провiшча
 кiраўнiк падраздзялення вядучай
 арганiзацыi распрацоўшчыка


                                       Дадатак N 8

                            да Палажэння аб парадку распрацоўкi
                            i зацвярджэння правiл i тыпавых
                            iнструкцый па ахове працы


                              ПЕРАЛIК
          асноўных мiжгалiновых i галiновых нарматыўных
          актаў зацвярджаемых мiнiстэрствамi, дзяржаўнымi
          камiтэтамi, ведамствамi

 -----T------------------------------------T------------------------
 NN   ¦     Назва нарматыўнага акта        ¦ Мiнiстэрствы,
 пп   ¦                                    ¦ дзяржаўныя камiтэты,
      ¦                                    ¦ ведамствы, якiя
      ¦                                    ¦ зацвярджаюць акты
 -----+------------------------------------+------------------------
  1   ¦                 2                  ¦          3
 -----+------------------------------------+------------------------

       1. Мiжгалiновыя акты

  1.1. Спiс вытворчасцей, цахоў, прафесiй   Дзяржкампрацы па
       i пасад са шкоднымi ўмовамi працы,   прадстаўленню
       работа ў якiх дае права на           мiнiстэрстваў
       дадатковы водпуск i скарочаную       дзяржкамiтэтаў,
       падоўжанасць працоўнага часу         ведамстваў

  1.2. Палажэнне аб расследаваннi           Дзяржкампрацы
       няшчасных выпадкаў

  1.3. Пералiк вытворчасцей, прафесiй i     Дзяржкампрацы па
       пасад, работа ў якiх дае права на    ўзгадненню з
       бесплатнае атрыманне лячэбна-        Мiнiстэрствам аховы
       прафiлактычнага харчавання ў сувязi  здароўя
       з асаблiва шкоднымi ўмовамi працы

  1.4. Тыпавыя палажэннi аб аддзелах        Дзяржкампрацы
       аховы працы

  1.5. Палажэнне аб парадку правядзення      Дзяржкампрацы сумесна
       паспартызацыi санiтарна-              з Мiнiстэрствам аховы
       тэхнiчнага  стану ўмоў i              здароўя
       аховы працы

  1.6. Методыка правядзення атэстацыi        Дзяржкампрацы
       працоўных месцаў

  1.7. Парадак прымянення Спiсаў N 1 i 2     Дзяржкампрацы
       вытворчасцей, работ, прафесiй,
       пасад i паказчыкаў са шкоднымi i
       цяжкiмi ўмовамi працы, работа ў якiх
       дае права на пенсiю па ўзросту за
       работу з асаблiвымi ўмовамi працы

  1.8. Парадак бясплатнай выдачы малака      Дзяржкампрацы сумесна
       або iншых раўнацэнных харчовых        з Мiнiстэрствам аховы
       прадуктаў работнiкам, якiя заняты     здароўя
       на работах са шкоднымi ўмовамi
       працы

  1.9. Парадак выдачы мыла i абясшкоджаных              -"-
       сродкаў работнiкам, якiя заняты
       на работах са шкоднымi ўмовамi
       працы

 1.10. Санiтарныя нормы, правiлы i           Мiнiстэрства аховы
       гiгiянiчныя нарматывы                 здароўя па ўзгадненню з
                                             Дзяржкампрацы,
                                             Дзяржкамэкалогii,
                                             Дзяржкамбудам,
                                             Белстандартам,
                                             Дзяржпраматамнагляду,
                                             Белэнерганадзорам

 1.11. Нормы радыяцыйнай бяспекi             Мiнiстэрства аховы
                                             здароўя сумесна з
                                             Дзяржкаматамнаглядам,
                                             Дзяржкамчарнобылям

 1.12. Будаўнiчыя нормы i правiлы            Дзяржкамбуд па
                                             ўзгадненню з
                                             Дзяржкампрацы,
                                             Мiнiстэрствам аховы
                                             здароўя,
                                             Дзяржкамэкалогii,
                                             Белстандартам,
                                             Белэнерганадзорам

 1.13. Тыпавыя нормы выдачы спецыяльнай
       вопраткi, спецыяльнага абутку         Дзяржкампрацы
       i iншых сродкаў iндывiдуальнай
       аховы працоўных

 1.14. Нормы гранiц дапускаемых нагрузак     Мiнiстэрства аховы
       пры пад'еме i перамяшчэннi            здароўя сумесна з
       цяжкасцей уручную                     Дзяржкампрацы

 1.15. Сiстэма стандартаў бяспекi працы      Белстандарт па
                                             ўзгадненню з
                                             Дзяржкампрацы,
                                             Мiнiстэрствам аховы
                                             здароўя,
                                             Дзяржкаматамнаглядам

 1.16. Правiла тэхнiкi бяспекi i правiла     Мiнiстэрства энергетыкi
       тэхнiчнай эксплуатацыi                па ўзгадненню з
       электраустановак                      Дзяржкампрацы

 1.17. Правiла аб умовах працы грузчыкаў     Дзяржкампрацы

 1.18. Парадак правядзення абавязковых       Мiнiстэрства аховы
       пры паступленнi на работу i           здароўя сумесна з
       перыядычных медыцынскiх аглядаў       Дзяржкампрацы
       працоўных

 1.19. Гiгiенiчная класiфiкацыя працы (па         -"-
       паказчыках шкоднасцi i цяжкасцi
       працоўнага працэсу)

 1.20. Правiлы работы з радыеактыўнымi i     Дзяржкампраматамнагляд
       iншымi крынiцамi iанiзiруючых         па ўзгадненню з
       выпраменняў                           Мiнiстэрствам аховы
                                             здароўя, Дзяржкампрацы

       II. Галiновыя акты

 2.1. Эрганамiчныя патрабаваннi да машын     Галiновыя мiнiстэрствы
      i механiзмаў, прымяняемых у галiнах    i ведамствы
      народнай гаспадаркi

 2.2. Гiгiенiчныя патрабаваннi да машын i    Галiновыя мiнiстэрствы
      механiзмаў, прымяняемых у некаторых    i ведамствы па
      вытворчасцях (работах)                 ўзгадненню з
                                             Мiнiстэрствам аховы
                                             здароўя

 2.3. Галiновыя нормы забеспячэння           Галiновыя мiнiстэрствы
      спецыяльнай вопраткай, спецыяльным     i ведамствы па
      абуткам i iншымi сродкамi аховы        ўзгадненню з
      працоўных, а таксама форменнай         Дзяржкампрацы
      вопраткай

 2.4. Тыповыя галiновыя iнструкцыi па        Мiнiстэрствы i
      ахове працы для рабочых асноўных       ведамствы па ўзгадненню
      прафесiй                               з Дзяржкампрацы i
                                             аб'яднаннямi прафсаюзаў

 2.5. Галiновыя пералiкi работ са шкоднымi
      ўмовамi працы, пры рабоце ў якiх         -"-
      устанаўлiваюцца даплаты

 2.6. Галiновыя стандарты ўмоў бяспекi       Галiновыя мiнiстэрствы
      працы                                  i ведамствы па
                                             ўзгадненню з
                                             Белстандартам

 -----------------------
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 340/12.
 Дата:  29.04.94 г.  


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations