МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
22 лiстапада 1994 г. N 111
г.Мiнск
Аб Парадку карэкцiравання сярэдняга заробку
дзеля падлiку шкоды, прычыненай жыццю i
здароўю грамадзянiна
_______________________________________________ _______ ___ _
Утратило силу постановлением Министерства труда и
социальной защиты от 30 октября 2003 г. № 137
(зарегистрировано в Национальном реестре - № 8/10169 от
04.11.2003 г.)
===
[Изменения и дополнения:
Постановление Министерства труда Республики Беларусь от
27 мая 1999 г. N 66 (Национальный реестр - N 8/469 от
11.06.99 г.)]
Кiруючыся пунктам 7 Правiл пакрыцця шкоды, прычыненай жыццю i
здароўю грамадзянiна, зацверджаных пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 9 лiстапада 1994 г. N 172 i ў мэтах стварэння
адзiных падыходаў карэкцiравання сярэдняга заробку дзеля падлiку
шкоды, прычыненай жыццю i здароўю грамадзянiна, Мiнiстэрства працы
Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Зацвердзiць Парадак карэкцiравання сярэдняга заробку дзеля
падлiку шкоды, прычыненай жыццю i здароўю грамадзянiна
(прыкладваецца).
2. Лiчыць страцiўшым сiлу пiсьмо Дзяржкампрацы Рэспублiкi
Беларусь ад 11 снежня 1992 г. N 05-3-09/1970 "Аб парадку пералiку
памеру пакрыцця шкоды, прычыненай здароўю работнiкаў пры выкананнi
iмi працоўных абавязкаў".
Мiнiстр працы А.В.Сасноў
Дадатак
да пастановы Мiнпрацы
Рэспублiкi Беларусь
ад 22 лiстапада 1994 г.
N 111
ПАРАДАК
карэкцiравання сярэдняга заробку дзеля падлiку
шкоды, прычыненай жыццю i здароўю грамадзянiна
1. Карэкцiраванне сярэдняга заробку пацярпеўшага ажыццяўляецца
шляхам памнажэння сярэдняга заробку рабочых i служачых рэспублiкi за
папярэднi месяц на iндывiдуальны каэфiцыент заробку пацярпеўшага.
2. Iндывiдуальны каэфiцыент заробку пацярпеўшага вызначаецца
дзяленнем фактычнага заробку пацярпеўшага, падлiчанага ў
адпаведнасцi з заканадаўствам, на сярэднi заробак рабочых i
служачых рэспублiкi за адпаведны перыяд.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 2 - с изменениями, внесенными постановлением
Министерства труда от 27 мая 1999 г. N 66 (Национальный
реестр - N 8/469 от 11.06.99 г.)
2. Iндывiдуальны каэфiцыент заробку пацярпеўшага
вызначаецца дзяленнем фактычнага заробку пацярпеўшага,
падлiчанага ў адпаведнасцi з Правiламi пакрыцця шкоды,
прычыненай жыццю i здароўю грамадзянiна (зацверджаны
пастановай Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 9
лiстапада 1994 г. N 172) - далей Правiлы, на сярэднi
заробак рабочых i служачых рэспублiкi за адпаведны перыяд.
_______________________________________________ _______ ___ _
3. З адкарэкцiраванага ў адпаведнасцi з пунктам 1 заробку
падлiчваецца памер пакрыцця шкоды ў адпаведнасцi з заканадаўствам.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 3 - с изменениями, внесенными постановлением
Министерства труда от 27 мая 1999 г. N 66 (Национальный
реестр - N 8/469 от 11.06.99 г.)
3. З адкарэкцiраванага ў адпаведнасцi з пунктам 1
заробку падлiчваецца памер пакрыцця шкоды ў адпаведнасцi з
Правiламi.
_______________________________________________ _______ ___ _
4. Карэкцiраванне сярэдняга заробку пацярпеўшага i падлiк
памеру пакрыцця шкоды робiцца на падставе дакументаў, якiя
знаходзяцца у справе пацярпеўшага i паказчыкаў заробку рабочых i
служачых ў рэспублiцы.
Сярэднi заробак рабочых i служачых
Рэспублiкi Беларусь
(па гадах)
---------T----------T---------T-----------T--------T---------¬
Годы ¦ Рублёў ¦ Годы ¦ Рублёў ¦ Годы ¦ Рублёў ¦
---------+----------+---------+-----------+--------+---------+
1 ¦ 2 ¦ 3 ¦ 4 ¦ 5 ¦ 6 ¦
---------+----------+---------+-----------+--------+----------
1950 5,37 1964 7,51 1978 14,13
1951 5,46 1965 8,09 1979 14,44
1952 5,58 1966 8,51 1980 15,0
1953 5,64 1967 8,93 1981 15,32
1954 5,84 1968 9,73 1982 15,73
1955 5,91 1969 10,18 1983 16,06
1956 6,11 1970 10,64 1984 16,72
1957 6,21 1971 11,06 1985 17,37
1958 6,32 1972 11,46 1986 18,05
1959 6,34 1973 11,89 1987 19,0
1960 6,32 1974 12,22 1988 20,76
1961 6,72 1975 12,55 1989 22,78
1962 7,11 1976 13,45 1990 26,45
1963 7,27 1977 13,75
(па месяцах у рублях)
-----------------T----------T----------T----------T----------¬
¦ 1991 г. ¦ 1992 г. ¦ 1993 г. ¦ 1994 г. ¦
-----------------+----------+----------+----------+-----------
Студзень 27,0 131,33 1372,8 20061,6
Люты 27,45 159,76 1732,5 21799,3
Сакавiк 30,4 226,75 2011,9 25315,2
Красавiк 37,0 260,63 2493,7 42057,1
Травень 42,27 348,42 2807,4 46437,2
Чэрвень 47,17 431,91 3939,9 56992,0
Лiпень 51,78 442,36 4423,4 87219,1
Жнiвень 52,13 470,87 5804,1 94667
Верасень 55,95 577,66 6733,1 112166
Кастрычнiк 65,67 700,52 9987,9
Лiстапад 74,0 887,0 12913,2
Снежань 106,3 1236,9 16497,3
НАПРЫКЛАД: пацярпеўшы страцiў 60 працэнтаў прафесiйнай
працаздольнасцi i яго сярэднi заробак перад калецтвам за перыяд з
жнiўня 1974 г. па лiпень 1975 г. склаў 15,5 руб.
Падлiк iндывiдуальнага каэфiцыента:
15,5
_______________________________________= 1,24874,
(12,22 х 5 мес. + 12,55 х 7 мес.) : 12
дзе 12,22 руб. - сярэднi заробак рабочых i служачых за 1974 г.
12,55 руб. - за 1975 г.
Карэкцiраванне заробку:
94667 х 1,24874 = 118214 (руб.),
дзе 94667 руб. - сярэднi заробак рабочых i служачых за
жнiвень 1994 г.
Падлiк памеру пакрыцця шкоды, якi падлягае выплаце за верасень
1994 г.:
118214 х 0,6 = 70928 (руб.)
Падлiк памеру пакрыцця шкоды, якi падлягае выплаце за
кастрычнiк 1994 г.:
112166 х 1,24874 х 0,6 = 84040 (руб.),
дзе 112166 руб. - сярэднi заробак рабочых i служачых за
верасень 1994 г.
5. Аналагiчна робiцца карэкцiраванне сярэдняга заробку (пункты
1,2) i падлiк (пункт 3) памеру пакрыцця шкоды асобам, якiя маюць на
гэта права ў выпадку смерцi пацярпеўшага.
НАПРЫКЛАД: На ўтрыманнi памёршага знаходзiлiся двое дзяцей (5 i
6 гадоў). Яго сярэднi заробак за перыяд з красавiка 1987 г. па
сакавiк 1988 г. склаў 32,0 руб.
Падлiк iндывiдуальнага каэфiцыента:
32,0
_____________________________________ = 1,64609,
(19,0 х 9 мес. + 20,76 х 3 мес.) : 12
дзе 19,0 руб. - сярэднi заробак рабочых i служачых за 1987 г.,
20,76 руб. - за 1988 г.
Падлiк памеру пакрыцця шкоды, якi падлягае выплаце за
верасень 1994 г.:
94667 х 1,64609 : 3 х 2 = 103887 (руб.)
Падлiк памеру пакрыцця шкоды, якi падлягае выплаце за
кастрычнiк 1994 г.:
112166 х 1,64609 : 3 х 2 = 123090 (руб.)
Заўвага:
1. Iндывiдуальны каэфiцыент заробку пацярпеўшага з'яўляецца
лiчбай з пяццю знакамi апасля коскi.
----------------------------
Дзяржаўная рэгiстрацыя.
Нумар: 625/12.
Дата: 29.11.94 г.
|