АБ УСТАНАЎЛЕННI НАДБАВАК ДА СЛУЖБОВЫХ
АКЛАДАЎ ЗА ВЫСЛУГУ ГАДОЎ ДЛЯ АСОБНЫХ
КАТЭГОРЫЙ СПЕЦЫЯЛIСТАЎ АРГАНIЗАЦЫЙ
СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКI
ПАСТАНОВА
Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ад 24 студзеня 1995 г. N 45
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Постановление утратило силу постановлением Правительства
Республики Беларусь от 2 декабря 1996 г. N 772 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1996 г., N 34, ст.908)
Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць з 1 студзеня 1995 г. для асобных катыгорый
спецыялiстаў арганiзацый па ветэрынарнай справе, па каранцiну i
ахове сельскагаспадарчых раслiн ад шкоднiкаў i хвароб, насеннаму
кантролю, сортавыпрабаванню сельскагаспадарчых культур, якiя
фiнансуюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту, надбаўкi да службовых
акладаў за выслугу гадоў у наступных памерах: 10 працэнтаў
службовага акладу - за выслугу ад 5 да 10 гадоў; 15 працэнтаў - ад
10 ад 15 гадоў i 20 працэнтаў - за звыш 15 гадоў.
Мiнiстэрству сельскай гаспадаркi i харчавання расправаць i па
ўзгадненню з Мiнiстэрствам фiнансаў прадставiць для зацвярджэння
Мiнiстэрству працы пералiк пасад спецыялiстаў, якiя працуюць у
арганiзацыях, прадыгледжаных у дадзеным пункце, а таксама праект
палажэння аб парадку паралiку стажу i выплаты штомесячных надбавак
за выслугу гадоў названым спецыялiстам.
2. Распаўсюдзiць дзеянне пункта 3 пастановы Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 7 снежня 1993 г. N 826 (ЗП Рэспублiкi
Беларусь, 1993 г., N 34, арт. 664) i абзаца першага пункта 6
пастановы Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад 30 чэрвеня 1994 г.
N 481 (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1994 г., N 19, арт.366) адпаведна на
дактароў i кандыдатаў навук, якiя працуюць у арганiзацыях сельскай
гаспадаркi, што фiнансуюцца за кошт дзяржаўнага бюджэту.
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М. Чыгiр
|