МIНIСТЭРСТВА ПРАЦЫ РЭСПУБЛIКI БЕЛАРУСЬ
ПАСТАНОВА
30 студзеня 1995 г. N 12
АБ МЕРАХ ПА ВЫКАНАННЮ ПАСТАНОВЫ
КАБIНЕТА МIНIСТРАЎ РЭСПУБЛIКI
БЕЛАРУСЬ АД 5.01.95 Г. N 7
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Страцiла сiлу пастановай Мiнiстэрства працы ад 30 студзеня
1996 г. N 6 (рэг. N 1305)
У мэтах выканання пастановы Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ад 5 студзеня 1995 г. N 7 "Аб павышэннi памеру мiнiмальнай
заработнай платы i матэрыяльнай падтрымцы асобных катэгорый
грамадзян" Мiнiстэрства працы Рэспублiкi Беларусь па ўзгадненню з
Мiнiстэрствам фiнансаў Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Прадугледжваць выдзяленне сродкаў (калi iншае не
прадугледжана галiновымi ўмовамi аплаты працы):
- на прэмiраванне, устанаўленне надбавак за высокiя творчыя i
вытворчыя дасягненнi, за выкананне асаблiва важных (тэрмiновых)
работ на тэрмiн iх правядзення штатным работнiкам у памеры до 25
працэнтаў планавага фонду заработнай платы гэтай катэгорыi
работнiкаў, у тым лiку, на матэрыяльную дапамогу ў памеры да 5
працэнтаў планавага фонду заработнай платы штатных работнiкаў.
2. Прызнаць страцiўшымi сiлу:
у пастанове Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь ад 15.02.94 г.
N 24:
- абзац першы пункта 5 прылажэння N 1;
- абзац другi i трэцi пункта 52 Умоў аплаты працы работнiкаў
(неваенаслужачых) вайсковых часцей, прадпрыемстваў, устаноў i
арганiзацыi Мiнiстэрства абароны Рэспублiкi Беларусь" прылажэння
N 29;
у пастанове Дзяржкампрацы Рэспублiкi Беларусь ад 08.08.94 г.
N 95;
- абзац другi пункта 1 "Умоў аплаты працы работнiкаў аховы
здароўя i сацыяльнага забеспячэння" прылажэння N 1;
- пункт 10 "Умоў аплаты працы работнiкаў адукацыi" прылажэння
N 2;
- пункт 9 "Умоў аплаты працы работнiкаў вышэйшых навучальных
устаноў" прылажэння N 3.
3. Распаўсюдзiць дзеянне названай пастановы на работнiкаў
устаноў, арганiзацый i прадпрыемстваў, фiнансуемых з бюджэту (у тым
лiку неваенаслужачых работнiкаў вайсковых часцей, устаноў,
арганiзацый i прадпрыемстваў, узлоў сувязi Мiнiстэрства абароны,
Мiнiстэрства ўнутраных спраў) i ўвесцi ў дзеянне з 1 студзеня 1995
года.
Мiнiстр працы А.В.Сасноў
____________________________
Государственная регистрация.
Номер: 742/12
Дата: 07.02.95 г.
|