Кабинет Министров Республики Беларусь
Постановление
29 мая 1995 г. N 267 г.Мiнск
АБ СТАЎКАХ АЎТАРСКАГА ЎЗНАГАРОДЖАННЯ ЗА ВЫКАРЫСТАННЕ
ТВОРАЎ ЛIТАРАТУРЫ I МАСТАЦТВА
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 8 мая 1997 г. N 452 (Собрание
декретов, указов Президента и постановлений Правительства
Республики Беларусь, 1997 г., N 14, ст.517)
У мэтах упарадкавання выплаты аўтарскага ўзнагароджання за
выкарыстанне твораў лiтаратуры i мастацтва Кабiнет Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Устанавiць:
1.1. стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за публiчнае выкананне
твораў лiтаратуры i мастацтва i парадак iх прымянення згодна з
дадаткам 1;
1.2. стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за ўзнаўленне твораў
лiтаратуры i мастацтва шляхам гуказапiсу, за здачу экземпляраў
гуказапiсаў i аўдыёвiзуальных твораў (вiдэафiльмаў) у часовае
карыстанне i парадак iх прымянення згодна з дадаткам 2;
1.3. стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за ўзнаўленне твораў
выяўленчага i тыражаванне ў прамысловасцi твораў
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i парадак iх прымянення згодна з
дадаткам 3.
2. Камiтэту па аўтарскiх i сумежных правах Мiнiстэрства
адукацыi i навукi праводзiць збор, размеркаванне i выплату па
прыналежнасцi аўтарскага ўзнагароджання за выкарыстанне твораў
лiтаратуры i мастацтва.
3. Устанавiць, што прадугледжаныя дадаткамi 1, 2 i 3 да гэтай
пастановы стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за выкарыстанне твораў
лiтаратуры i мастацтва з'яўляюцца абавязковымi для прадпрыемстваў,
аб'яднанняў, арганiзацый i ўстаноў - карыстальнiкаў гэтых твораў,
якiя фiнансуюцца за кошт бюджэтных сродкаў. Для iншых карыстальнiкаў
твораў гэтыя стаўкi з'яўляюцца мiнiмальнымi i могуць павялiчвацца
пры заключэннi ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку дагавораў на
выкарыстанне твораў лiтаратуры i мастацтва.
4. Увесцi стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за выкарыстанне
твораў лiтаратуры i мастацтва i парадак iх прымянення,
прадугледжаныя гэтай пастановай, з 1 чэрвеня 1995 г.
5. Прызнаць страцiўшымi сiлу з 1 чэрвеня 1995 г.:
пастанову Савета Мiнiстраў БССР ад 28 лютага 1973 г. N 62 "Аб
аўтарскай узнагародзе за стварэнне твораў дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва i выкарыстанне iх у прамысловасцi" (ЗЗ
БССР, 1973 г., N 7, арт.131);
пастанову Савета Мiнiстраў БССР ад 4 лiпеня 1983 г. N 212 "Аб
далейшым паляпшэннi ўмоў аплаты творчай працы савецкiх кампазiтараў
i ўпарадкаваннi выплаты аўтарскага ўзнагароджання за публiчнае
выкананне музычных твораў";
пастанову Савета Мiнiстраў БССР ад 17 студзеня 1989 г. N 37 "Аб
стаўках аўтарскага ўзнагароджання за публiчнае выкананне твораў
лiтаратуры i мастацтва" (ЗЗ БССР, 1989 г., N 4, арт.46).
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
Дадатак 1
да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 29 мая 1995 г. N 267
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за публiчнае
выкананне твораў лiтаратуры i мастацтва i
парадак iх прымянення
Раздзел I
_____________________________________________________________
N | | Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання
п.п. | Вiды твораў | ў працэнтах ад сум валавога
| | збору, што паступаюць
| | ад продажу бiлетаў за публiчнае
| | выкананне аднаго твора
| | або праграмы
| |_________________________________
| | шматактовыя | аднаактовыя
| | творы | творы
______|____________________|_______________|_________________
1 | 2 | 3 | 4
______|____________________|_______________|_________________
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за публiчнае выкананне
драматычных, музычных (з тэкстам або без тэксту) i
музычна-драматычных твораў, перакладаў указаных твораў з адной мовы
на другую, а таксама канцэртных, цыркавых i танцавальных праграм.
Арыгiнальныя драматычныя творы
1. П'есы:
1.1. п'еса на беларускай мове ў 12,0 6,5
прозе
у тым лiку:
аўтару п'есы 9,0 3,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
1.2. п'еса на беларускай мове ў
вершах 13,5 6,5
у тым лiку:
аўтару п'есы 10,5 3,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
1.3. п'еса на iншых мовах у прозе 11,0 5,5
у тым лiку:
аўтару п'есы 8,0 2,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
1.4. п'еса на iншых мовах у
вершах 13,0 6,0
у тым лiку:
аўтару п'есы 10,0 3,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
2. П'есы для дзяцей:
2.1. п'еса для дзяцей на беларускай
мове ў прозе 13,5 6,5
у тым лiку:
аўтару п'есы 10,5 3,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
2.2. п'еса для дзяцей на беларускай
мове ў вершах 14,5 7,0
у тым лiку:
аўтару п'есы 11,5 4,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
2.3. п'еса для дзяцей на iншых
мовах у прозе 13,0 6,0
у тым лiку:
аўтару п'есы 10,0 3,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
2.4. п'еса для дзяцей на iншых
мовах у вершах 14,0 6,5
у тым лiку:
аўтару п'есы 11,0 3,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
3. П'есы ў лялечным выкананнi:
3.1. п'еса ў лялечным выкананнi ў
прозе 16,0 10,0
у тым лiку:
аўтару п'есы 9,0 3,0
мастаку-сцэнографу 3,5 3,5
мастаку па касцюмах 3,5 3,5
3.2. п'еса ў лялечным выкананнi ў
вершах 17,0 10,5
у тым лiку:
аўтару п'есы 10,0 3,5
мастаку-сцэнографу 3,5 3,5
мастаку па касцюмах 3,5 3,5
Iнсцэнiроўкi
4. Iнсцэнiроўкi твораў, якiя не ахоўваюцца аўтарскiм правам:
4.1. iнсцэнiроўка на беларускай
мове 8,5 6,5
у тым лiку:
аўтару iнсцэнiроўкi 3,5 2,0
перакладчыку лiтаратурнага
твора 2,0 1,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
4.2. iнсцэнiроўка на iншых мовах 7,5 5,5
у тым лiку:
аўтару iнсцэнiроўкi 3,0 1,5
перакладчыку лiтаратурнага
твора 1,5 1,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
5. Iнсцэнiроўкi твораў, якiя ахоўваюцца аўтарскiм правам:
5.1. iнсцэнiроўка на беларускай
мове 12,0 8,5
у тым лiку:
аўтару лiтаратурнага твора 3,5 2,0
аўтару iнсцэнiроўкi 3,5 2,0
перакладчыку лiтаратурнага
твора 2,0 1,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
5.2. iнсцэнiроўка на iншых мовах 10,5 7,0
у тым лiку:
аўтару лiтаратурнага твора 3,0 1,5
аўтару iнсцэнiроўкi 3,0 1,5
перакладчыку лiтаратурнага
твора 1,5 1,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
6. Пераклады iнсцэнiровак, якiя
ахоўваюцца аўтарскiм правам 12,5 8,0
у тым лiку:
аўтару iнсцэнiроўкi 3,0 1,5
перакладчыку iнсцэнiроўкi 3,0 1,5
аўтару лiтаратурнага твора 2,0 1,0
перакладчыку лiтаратурнага
твора 1,5 1,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
Перакладныя драматычныя творы
7. Пераклады п'ес, якiя не ахоўваюцца аўтарскiм правам:
7.1. пераклад п'есы на беларускую
мову ў прозе 9,5 7,0
у тым лiку:
перакладчыку 4,5 2,5
аўтару прамежкавага перакладу 2,0 1,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
7.2. пераклад п'есы на беларускую
мову ў вершах 8,5 6,5
у тым лiку:
перакладчыку 5,5 3,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
7.3. пераклад п'есы на iншыя мовы
ў прозе 8,5 6,0
у тым лiку:
перакладчыку 4,0 2,0
аўтару прамежкавага перакладу 1,5 1,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
7.4. пераклад п'есы на iншыя мовы
ў вершах 8,0 6,0
у тым лiку:
перакладчыку 5,0 3,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
8. Пераклады п'ес, якiя ахоўваюцца аўтарскiм правам:
8.1. пераклад п'есы на беларускую
мову ў прозе 14,0 9,5
у тым лiку:
аўтару п'есы 4,5 2,5
перакладчыку 4,5 2,5
аўтару прамежкавага перакладу 2,0 1,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
8.2. пераклад п'есы на беларускую
мову ў вершах 15,0 8,5
у тым лiку:
аўтару п'есы 5,5 3,0
перакладчыку 6,5 3,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
8.3. пераклад п'есы на iншыя мовы
ў прозе 12,5 8,0
у тым лiку:
аўтару п'есы 4,0 2,0
перакладчыку 4,0 2,0
аўтару прамежкавага перакладу 1,5 1,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
8.4. пераклад п'есы на iншыя мовы
ў вершах 14,0 8,5
у тым лiку:
аўтару п'есы 5,0 2,5
перакладчыку 6,0 3,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
Музычна-драматычныя творы
9. Оперы:
9.1. опера на беларускай мове 17,0 9,5
у тым лiку:
кампазiтару 8,5 3,5
аўтару лiбрэта 4,5 2,5
харэографу 1,0 0,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
9.2. опера на iншых мовах 16,0 8,5
у тым лiку:
кампазiтару 8,0 3,0
аўтару лiбрэта 4,0 2,0
харэографу 1,0 0,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
10. Оперы пры перакладзе лiбрэта 19,5 10,5
у тым лiку:
кампазiтару 8,0 3,0
аўтару лiбрэта 4,0 2,0
перакладчыку лiбрэта 2,0 1,0
аўтару прамежкавага перакладу 1,5 1,0
лiбрэта
харэографу 1,0 0,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
11. Балет 18,0 10,0
у тым лiку:
кампазiтару 8,0 3,5
аўтару лiбрэта 2,0 1,0
харэографу 5,0 2,5
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
12. Аперэты, музычныя камедыi, мюзiклы:
12.1. на беларускай мове 16,0 10,0
у тым лiку:
кампазiтару 5,5 3,0
аўтару п'есы 5,5 3,0
харэографу 2,0 1,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
12.2. на iншых мовах 15,0 9,0
у тым лiку:
кампазiтару 5,0 2,5
аўтару п'есы 5,0 2,5
харэографу 2,0 1,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
13. Аперэты, музычныя камедыi, мюзiклы
пры перакладзе тэксту 16,5 9,0
у тым лiку:
кампазiтару 5,0 2,0
аўтару п'есы 2,5 1,0
перакладчыку п'есы 2,5 1,0
аўтару прамежкавага перакладу
п'есы 1,5 1,0
харэографу 2,0 1,0
мастаку-сцэнографу 1,5 1,5
мастаку па касцюмах 1,5 1,5
14. Музыка, якая суправаджае дра-
матычныя творы 1,0 (за кожны акт, якi
суправаджаецца музыкай)
Канцэртныя, эстрадныя, цыркавыя, танцавальныя праграмы
__________________________________________________________________
N | | Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання
п.п. | Вiды твораў | ў працэнтах ад сум валавога
| | збору, што паступаюць ад продажу
| | бiлетаў за публiчнае выкананне
| | аднаго твора або праграмы
| |
_____|__________________________|______________________________
1 | 2 | 3
_____|__________________________|______________________________
15. Канцэрты з сiмфанiчных, 10,0 (за ўсю праграму)
вакальна-сiмфанiчных, камерных
твораў i твораў для народных
iнструментаў
16. Канцэрты з iншых твораў (акрамя 5,0 (за ўсю праграму)
названых у пункце 15), у тым лiку
тэатралiзаваныя, эстрадныя,
навагоднiя ёлачныя i
пантамiмiчныя прадстаўленнi,
балi, балет на лёдзе, праграмы
вар'етэ i т.п.
17. Цыркавая праграма 1,0 (за ўсю праграму)
18. За выкананне ў цыркавой праграме 1,0 (за кожнае аддзяленне,
пантамiмы, феерыi, балета, якiя незалежна ад налiчэнняў па
займаюць не менш аднаго пункту 17)
самастойнага аддзялення
19. За выкананне ў цыркавой праграме 1,0 (за кожнае аддзяленне,
сюжэтнага атракцыёна, якi займае незалежна ад налiчэнняў па
не менш аднаго самастойнага пункту 17)
аддзялення
20. За выкананне арыгiнальнай музыкi, 0,5 (за кожнае аддзяленне,
спецыяльна напiсанай для незалежна ад налiчэнняў за
суправа-джэння цыркавой пантамiмы, выкананне гэтых праграм)
феерыi, балета, сюжэтнага
атракцыёна, якiя займаюць не менш
аднаго самастойнага аддзялення
21. За выкананне музычных твораў з 5,0 (за ўсю праграму)
тэкстам або без тэксту на
танцавальных пляцоўках,
дыскатэках, у кiнатэатрах,
клубах, барах, кафэ,
рэстаранах i iншых грамадскiх
месцах пры платным уваходзе
22. За выкананне музычных твораў з 2,0 (за ўсю праграму)
тэкстам або без тэксту ў якасцi
суправаджэння спартыўных
спаборнiцтваў, паказальных
выступленняў, паказу мод, а
таксама на выстаўках, кiрмашах,
аўкцыёнах i ў iншых грамадскiх
месцах пры платным уваходзе
23. Тэатралiзаваныя, эстрадныя, 6,0 (за ўсю праграму)
навагоднiя ёлачныя прадстаўленнi
са сквазным сюжэтам
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за выкарыстанне музычных
твораў з тэкстам або без тэксту ў кiнатэатрах, вiдэасалонах i iншых
грамадскiх месцах пры дэманстрацыi аўдыёвiзуальных твораў (кiна-,
тэле- i вiдэафiльмаў i т.п.)
24. За выкарыстанне музычных твораў
з тэкстам або без тэксту перад
дэманстрацыяй аўдыёвiзуальных
твораў (кiна-, тэле- i вiдэафiльмаў
i т.п.) у кiнатэатрах, вiдэасалонах
i iншых грамадскiх месцах:
пры платным для гледачоў 3,0 (за ўсю праграму)
праглядзе
пры бясплатным для гледачоў 0,5 (ад сумы даходу
праглядзе плацельшчыка)
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за публiчнае выкананне
музычных твораў з тэкстам або без тэксту, лiтаратурных твораў пры
бясплатным для слухачоў уваходзе
25. За выкананне музычных твораў з
тэкстам або без тэксту,
лiтаратурных твораў у кiнатэатрах,
кафэ, рэстаранах, барах, на
выстаўках i ў iншых
грамадскiх месцах:
пры выкананнi артыстамi- 7,0 (ад сумы
выканаўцамi ўзнагароджання
выканаўцаў)
пры ўзнаўленнi ў гуказапiсе 0,1 (ад сумы даходу
плацельшчыка,
атрыманага ад
асноўнай дзейнасцi)
Раздзел II
Парадак прымянення ставак аўтарскага ўзнагароджання
за публiчнае выкананне твораў лiтаратуры i мастацтва
1. Аўтарскае ўзнагароджанне за публiчнае выкананне твораў
лiтаратуры i мастацтва на тэрыторыi Рэспублiкi Беларусь налiчваецца
па стаўках, устаноўленых гэтым дадаткам.
2. Плацельшчыкамi аўтарскага ўзнагароджання за публiчнае
выкананне твораў лiтаратуры i мастацтва з'яўляюцца ўсе фiзiчныя i
юрыдычныя (незалежна ад форм уласнасцi) асобы, у тым лiку
дзяржаўныя, кааператыўныя, прыватныя, малыя i сумесныя
прадпрыемствы, асацыяцыi i фонды, якiя ажыццяўляюць або арганiзуюць
публiчнае выкананне твораў: тэатры (у тым лiку тэатры-студыi,
аматарскiя самадзейныя тэатры) канцэртныя i цыркавыя аб'яднаннi,
выканаўчыя калектывы, фiлармонii, цыркi, клубы, казiно, Дамы i
Палацы культуры, Дамы афiцэраў, ваенныя ансамблi i аркестры, Дамы
мод, дыскатэкi i танцавальныя пляцоўкi, паркi, сады, стадыёны,
спартыўныя i кiнаканцэртныя залы, кiнатэатры, бары, кафэ, рэстараны
i iншыя прадпрыемствы грамадскага харчавання, санаторыi, пансiянаты,
дамы адпачынку, турбазы, прадпрыемствы бытавога абслугоўвання,
пасажырскага транспарту i iншыя.
Выплата плацельшчыкамi аўтарскага ўзнагароджання ажыццяўляецца
праз Камiтэт па аўтарскiх i сумежных правах Мiнiстэрства адукацыi i
навукi (надалей - Камiтэт).
3. Аўтарскае ўзнагароджанне за публiчнае выкананне твораў
лiтаратуры i мастацтва ў канцэртных, эстрадных, цыркавых,
танцавальных i iншых зборных праграмах налiчваецца плацельшчыкамi ва
ўсiх выпадках як пры платным, так i бясплатным для гледачоў
(слухачоў) уваходзе незалежна ад таго, выконваецца твор выканаўцамi
або гучыць у механiчным запiсе.
4. Пры платным для гледачоў (слухачоў) уваходзе плацельшчыкам
аўтарскага ўзнагароджання з'яўляецца ўладальнiк памяшкання
(пляцоўкi), у якiм ажыццяўляецца публiчнае выкананне твораў
лiтаратуры i мастацтва як уласнымi, так i запрошанымi выканаўцамi,
незалежна ад таго, па якому дагавору яны выступаюць: па дагавору аб
выступленнi выканаўцаў або па дагавору аб арэндзе памяшкання
(пляцоўкi) для iх выступлення.
У гэтых выпадках аўтарскае ўзнагароджанне налiчваецца па
стаўках гэтага дадатку ў працэнтах ад сум валавога збору ад продажу
бiлетаў незалежна ад таго, паступаюць гэтыя сумы ў касу
плацельшчыка цi не.
Калi сума валавога збору ад продажу бiлетаў не паступае ў касу
плацельшчыка аўтарскага ўзнагароджання (уладальнiка памяшкання
(пляцоўкi), дзе адбываецца публiчнае выкананне твораў), то
ўладальнiк памяшкання (пляцоўкi) i асоба, якая заключыла дагавор аб
выступленнi выканаўцаў або дагавор аб арэндзе памяшкання (пляцоўкi)
для iх выступлення, абавязаны ўрэгуляваць свае ўзаемаадносiны такiм
чынам, каб сума аўтарскага ўзнагароджання, налiчаная па стаўках
гэтага дадатку, заставалася ў распараджэннi плацельшчыка -
уладальнiка памяшкання (пляцоўкi) для далейшага пералiчэння яе ў
Камiтэт. Пры гэтым асоба, якой паступае сума валавога збору,
абавязана прадаставiць плацельшчыку звесткi аб гэтай суме i праграму
выкананых твораў, за дакладнасць якiх яна нясе адказнасць.
5. Фiлармонiя выплачвае аўтарскае ўзнагароджанне ў
цэнтралiзаваным парадку па месцы свайго знаходжання за публiчнае
выкананне твораў лiтаратуры i мастацтва як уласнымi, так i
запрошанымi выканаўцамi, якiя знаходзяцца ў распараджэннi iншых
арганiзацый i выступаюць па дагаворах з гэтай фiлармонiяй.
Аб'яднаннi музычных ансамбляў, канцэртна-эстрадныя аб'яднаннi
выплачваюць аўтарскае ўзнагароджанне таксама ў цэнтралiзаваным
парадку па месцы свайго знаходжання за публiчнае выкананне твораў па
дагаворах на розных пляцоўках.
6. Пры бясплатным для гледачоў (слухачоў) уваходзе
плацельшчыкам аўтарскага ўзнагароджання за публiчнае выкананне
твораў лiтаратуры i мастацтва з'яўляецца ўладальнiк памяшкання
(пляцоўкi), у якiм адбываецца выкананне твораў як уласнымi, так i
запрошанымi выканаўцамi, якiя выступаюць па дагавору з плацельшчыкам
(акрамя пункта 25 раздзела I гэтага дадатку).
За выкананне твораў уласнымi выканаўцамi аўтарскае
ўзнагароджанне налiчваецца плацельшчыкам ад сумы ўзнагароджання
(заработнай платы), выплачваемага iм уласным выканаўцам.
За выкананне твораў запрошанымi выканаўцамi аўтарскае
ўзнагароджанне налiчваецца плацельшчыкам ад сумы, вызначанай у
заключаным памiж плацельшчыкам i прадстаўнiком запрошаных выканаўцаў
(або iншай асобай) дагаворы аб выступленнi выканаўцаў або дагаворы
аб арэндзе памяшкання (пляцоўкi) для iх выступлення. Пры гэтым сума
збору па дагавору прыраўноўваецца да валавога збору, а плацельшчык i
прадстаўнiк павiнны прадугледзець у заключаемым дагаворы выплату
аўтарскага ўзнагароджання.
7. Аўтарскае ўзнагароджанне за публiчнае выкананне твораў
лiтаратуры i мастацтва, якiя складзены з частак, што маюць
самастойнае значэнне (пункты 1 - 13 раздзела I гэтага дадатку),
налiчваецца толькi за тую частку твора, якая ахоўваецца аўтарскiм
правам.
8. Аўтарскае ўзнагароджанне за публiчнае выкананне зборных
праграм (пункты 14 - 25 раздзела I гэтага дадатку), якiя складзены з
твораў лiтаратуры i мастацтва як ахоўваемых, так i не ахоўваемых
аўтарскiм правам (у тым лiку музыкi, якая суправаджае драматычныя
творы), налiчваецца па поўнай стаўцы, прадугледжанай гэтым дадаткам.
9. Пры налiчэннi аўтарскага ўзнагароджання за публiчнае
выкананне твораў лiтаратуры i мастацтва да твораў, не ахоўваемых
аўтарскiм правам, адносяцца:
творы народнай творчасцi;
творы памёршых аўтараў, калi спадчыннiкаў няма або яны страцiлi
аўтарскае права па сканчэннi ўстаноўленага законам тэрмiну;
творы грамадзян замежных краiн, якiя не ахоўваюцца дзеючым
заканадаўствам аб аўтарскiм праве i мiжнароднымi дагаворамi
Рэспублiкi Беларусь.
10. Шматактовым прызнаецца твор, якi мае не менш двух актаў.
Твор, якi не мае вызначэння колькасцi актаў, можа быць прызнаны
шматактовым па заключэнню Мiнiстэрства культуры i друку.
11. Твор прызнаецца напiсаным у вершах, калi не менш паловы
сказанага са сцэны тэксту выкладзена ў вершаванай форме (рыфмаваным,
белым або свабодным вершам).
12. Колькасць актаў у творы i аб'ём яго вершаванага тэксту
вызначаюцца аўтарам пры рэгiстрацыi твора ў Камiтэце, а таксама ў
адпаведнасцi з абзацам другiм пункта 10 раздзела II гэтага дадатку.
Наяўнасць перарываў (антрактаў) у спектаклi не ўплывае на
вызначэнне колькасцi актаў у творах.
13. Калi спектакль уключае некалькi аднаактовых або аднаактовы
i шматактовы творы, аўтарскае ўзнагароджанне налiчваецца за кожны
твор паасобку па ўстаноўленай для яго стаўцы.
Калi аднаактовы твор выконваецца ў канцэртнай праграме, дзе
займае цэлае аддзяленне, узнагароджанне за гэты твор налiчваецца па
ўстаноўленай для яго стаўцы i, акрамя таго, налiчваецца палова
стаўкi, прадугледжанай за адпаведную канцэртную праграму.
Калi ў канцэрце выконваецца адзiн акт са шматактовага твора
(оперы, балета, аперэты, п'есы), якi займае ў праграме цэлае
аддзяленне, то аўтарскае ўзнагароджанне за гэта аддзяленне
налiчваецца ў памеры стаўкi ўзнагароджання за адзiн акт выконваемага
шматактовага твора i, акрамя таго, налiчваецца палова стаўкi,
прадугледжанай за адпаведную канцэртную праграму.
Калi спектакль уключае шматактовы твор i канцэртную праграму,
узнагароджанне за шматактовы твор налiчваецца па ўстаноўленай для
яго стаўцы i, акрамя таго, налiчваецца трэцяя частка стаўкi,
прадугледжанай за канцэртную праграму.
14. Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за п'есы для дзяцей
(пункты 2 i 3 раздзела I гэтага дадатку) прымяняюцца да п'ес, якiя
выконваюцца не толькi дзiцячымi, але i iншымi тэатрамi.
15. П'есы, напiсаныя па матывах iншых твораў, у тым лiку па
творах народнай творчасцi, адносяцца да п'ес-iнсцэнiровак.
Заўвага. П'есы для дзяцей, напiсаныя па матывах народных казак,
прыраўноўваюцца па аплаце да арыгiнальных твораў (п'ес).
Iнсцэнiроўкi, напiсаныя аўтарам па матывах уласных твораў,
прыраўноўваюцца да арыгiнальных твораў, калi iнсцэнiроўка зроблена
без сааўтараў.
16. Калi твор напiсаны аўтарам на дзвюх або некалькiх мовах без
агаворкi аб тым, якi тэкст з'яўляецца арыгiнальным, а якi
перакладзеным, ён прызнаецца арыгiнальным на кожнай з гэтых моў.
17. Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання, прадугледжаныя пунктамi I
- 14 раздзела I гэтага дадатку, прымяняюцца таксама ў тых выпадках,
калi твор ставiцца ў канцэртным выкананнi.
18. Аўтарскае ўзнагароджанне за музыку да драматычных
спектакляў (пункты I i 4 - 8 раздзела I гэтага дадатку) налiчваецца
ў памеры аднаго працэнта ад сум валавога збору, што паступаюць ад
продажу бiлетаў за публiчнае выкананне аднаго твора або праграмы, за
кожны акт спектакля, суправаджаемы музыкай, ахоўваемай аўтарскiм
правам, незалежна ад колькасцi музычных нумароў, а таксама ад таго,
як гучыць музыка - у выкананнi артыстаў або ў механiчным запiсе.
Аўтарскае ўзнагароджанне за музыку, што суправаджае п'есы ў
лялечным выкананнi i п'есы для дзяцей, у тым лiку для лялечных
тэатраў (пункты 2 i 3 раздзела I гэтага дадатку), налiчваецца ў
памеры двух працэнтаў ад сум валавога збору, што паступаюць ад
продажу бiлетаў за публiчнае выкананне аднаго твора або праграмы,
незалежна ад колькасцi актаў у п'есе.
19. Калi ў канцэртнай праграме нараўне з эстраднымi творамi
выконваецца хаця б адзiн буйны сiмфанiчны або вакальна-сiмфанiчны
твор (сiмфонiя, араторыя, кантата, сiмфанiчная паэма або уверцюра,
iнструментальны канцэрт з аркестрам i т.п.), або камерны твор буйной
формы (трыо, квартэт, квiнтэт, саната), або шматчастковы твор для
народных iнструментаў, аўтарскае ўзнагароджанне за такую канцэртную
праграму налiчваецца па стаўцы, прадугледжанай пунктам 15 раздзела I
гэтага дадатку.
Ва ўсiх астатнiх выпадках выканання зборнай канцэртнай
праграмы, у якую ўваходзяць як сiмфанiчныя, вакальна-сiмфанiчныя,
камерныя творы малых форм, творы для народных iнструментаў, так i
iншыя творы, аўтарскае ўзнагароджанне налiчваецца па стаўцы,
прадугледжанай пунктам 16 раздзела I гэтага дадатку.
20. Калi ў праграму навагодняга ёлачнага прадстаўлення
ўключаецца драматычны або музычна-драматычны твор, аўтарскае
ўзнагароджанне за такi твор налiчваецца па стаўках, устаноўленых
гэтым дадаткам для драматычных i музычна-драматычных твораў, з
выкананнем правiлаў, выкладзеных у пункце 13 раздзела II гэтага
дадатку.
Цыркавыя навагоднiя ёлачныя прадстаўленнi, калi яны спецыяльна
напiсаны для цырка, прыраўноўваюцца па аплаце да пантамiмы.
Калi ў кошт бiлетаў на навагоднiя ёлачныя прадстаўленнi
ўключаецца кошт падарункаў для наведвальнiкаў, то пры налiчэннi
ўзнагароджання ад сум валавога збору за прададзеныя бiлеты кошт
падарункаў выключаецца з сумы валавога збору.
21. Аўтарскае ўзнагароджанне за цыркавую праграму па стаўцы,
вызначанай у пункце 17 раздзела I гэтага дадатку, налiчваецца, калi
выкананне праграмы адбываецца на арэне цырка або калi канцэрт
складзены толькi з цыркавых нумароў; ва ўсiх астатнiх выпадках
цыркавых выступленняў у складзе зборнай праграмы ўзнагароджанне
налiчваецца па стаўцы, прадугледжанай пунктам 16 раздзела I гэтага
дадатку.
22. За аперэты, музычныя камедыi, выконваемыя драматычнымi
тэатрамi, аўтарскае ўзнагароджанне налiчваецца па стаўках,
устаноўленых для аперэт i музычных камедый.
23. Аўтарскае ўзнагароджанне за музыку, якая суправаджае
спектакль лялек-марыянетак (без лiтаратурнага тэксту) i выступленне
артыстаў арыгiнальнага жанру (iлюзiянiстаў, псiхаэксперыментатараў i
т.п.), налiчваецца ў памеры 0,5 працэнта ад сумы валавога збору за
ўвесь спектакль або за кожнае аддзяленне канцэрта, у якiм гучыць
музыка, ахоўваемая аўтарскiм правам.
За выступленне артыстаў арыгiнальнага жанру (iлюзiянiстаў,
псiхаэксперыментатараў i т.п.), якое суправаджаецца лiтаратурным
тэкстам, аўтарскае ўзнагароджанне налiчваецца па стаўцы,
прадугледжанай пунктам 16 раздзела I гэтага дадатку.
24. Усе арганiзацыi - карыстальнiкi твораў лiтаратуры i
мастацтва, якiя з'яўляюцца плацельшчыкамi аўтарскага ўзнагароджання,
абавязаны весцi дакладны ўлiк твораў, якiя выконвалiся, i
прад'яўляць прадстаўнiкам (упаўнаважаным) Камiтэта па iх
патрабаванню звесткi па ўстаноўленай форме аб назвах такiх твораў,
прозвiшчах i iнiцыялах iх аўтараў (у тым лiку аўтараў музыкi, тэксту
i перакладу), а таксама аб сумах валавога збору (пры платным
уваходзе) i сумах даходу (пры бясплатным уваходзе).
25. Плацельшчык аўтарскага ўзнагароджання абавязаны ва
ўстаноўлены Камiтэтам тэрмiн падаць прадстаўнiку (упаўнаважанаму)
гэтага Камiтэта належным чынам аформлены разлiковы лiст (у двух
экземплярах) на выплату ўзнагароджання.
Адзiн экземпляр разлiковага лiста застаецца ў плацельшчыка, а
другi выдаецца прадстаўнiку (упаўнаважанаму) Камiтэта.
У тых выпадках, калi звесткi аб творах, што выконвалiся ў
канцэртнай i iншай зборнай праграме, i аб iх аўтарах прадстаўляюцца
ў рапарцiчцы (праграме выканання), яна падпiсваецца асобай, адказнай
за выконваемую праграму, i плацельшчыкам узнагароджання,
замацоўваецца пячаткай плацельшчыка i выдаецца прадстаўнiку
(упаўнаважанаму) Камiтэта не пазней чым разлiковыя лiсты.
26. Плацельшчык аўтарскага ўзнагароджання абавязаны ў 10-дзённы
тэрмiн з дня падпiсання iм разлiковага лiста пералiчыць сумы
ўзнагароджання, якiя належаць да выплаты, на разлiковы рахунак
Камiтэта.
Перыядычнасць i парадак выплаты аўтарскага ўзнагароджання
ўстанаўлiваюцца Камiтэтам.
27. Плацельшчык аўтарскага ўзнагароджання абавязаны
прад'яўляць прадстаўнiку Камiтэта для прагляду ўсе дакументы, што
звязаны з разлiкамi аўтарскага ўзнагароджання за публiчнае выкананне
твораў лiтаратуры i мастацтва, а таксама бясплатна дапускаць такога
прадстаўнiка на пляцоўкi для кантрольнага праслухоўвання.
28. Налiчанае аўтарскае ўзнагароджанне за публiчнае выкананне
твораў лiтаратуры i мастацтва выплачваецца тым аўтарам, якiя ва
ўстаноўленым парадку зарэгiстравалi гэтыя творы ў Камiтэце.
29. Размеркаванне памiж аўтарамi ўзнагароджання за канцэртныя,
цыркавыя i iншыя зборныя праграмы, складзеныя з некалькiх твораў
розных аўтараў, ажыццяўляецца ва ўстаноўленым Камiтэтам парадку.
30. Калi не ахоўваемы аўтарскiм правам драматычны,
музычна-драматычны або музычны твор (з тэкстам цi без тэксту), твор
вялiкай формы (сiмфонiя, араторыя, кантата, уверцюра i т.п.)
кiм-небудзь перапрацаваны (перароблены, дапоўнены, зменены), то
аўтарскае ўзнагароджанне за выкананне такога перапрацаванага твора
выплачваецца аўтару перапрацоўкi ў памеры, вызначаемым Мiнiстэрствам
культуры i друку.
31. За публiчнае выкананне твораў лiтаратуры i мастацтва,
створаных у сааўтарстве, аўтарскае ўзнагароджанне размяркоўваецца
памiж сааўтарамi па iх пагадненню, калi створаны твор складае адно
непарыўнае цэлае (п'еса, лiбрэта, музыка, оперы, музыка да спектакля
i т.п.).
Пры выкананнi твораў, створаных у сааўтарстве i складзеных з
самастойных частак (оперы, балета, аперэты i т.п.), аўтарскае
ўзнагароджанне выплачваецца ў парадку, устаноўленым гэтым дадаткам.
32. Дзяржаўныя падатковыя iнспекцыi аказваюць упаўнаважаным
Камiтэта па iх запытах садзейнiчанне ў атрыманнi звестак аб даходах
плацельшчыкаў, з якiх павiнна выплачвацца аўтарскае ўзнагароджанне
па стаўках, прадугледжаных гэтым дадаткам.
Дадатак 2
да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 29 мая 1995 г. N 267
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за ўзнаўленне
твораў лiтаратуры i мастацтва шляхам гуказапiсу,
за здачу экземпляраў гуказапiсаў i аўдыёвiзуальных
твораў (вiдэафiльмаў) у часовае карыстанне i
парадак iх прымянення
__________________________________________________________________
N | | Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання
п.п.| Вiд выкарыстання твора | (у працэнтах)
____|___________________________|_________________________________
1. Узнаўленне твораў у гукавым 8 - ад адпускной цаны кожнага
(механiчным) запiсе пры iх выпушчанага экземпляра
вырабе прамысловым спосабам гуказапiсу (незалежна ад
колькасцi твораў, запiсаных на
носьбiце гуказапiсу)
2. Выраб адзiнкавых экземпляраў 8 - ад даходу, атрыманага за
гуказапiсаў па iндывiдуальных выраб адзiнкавых экземпляраў
заказах гуказапiсаў
3. Здача экземпляраў гуказапiсаў 8 - ад даходу, атрыманага за
у часовае карыстанне здачу экземпляраў гуказапiсаў
у часовае карыстанне
4. Здача аўдыёвiзуальных твораў 5 - ад даходу за кожны здадзены
(вiдэафiльмы, вiдэапраграмы) ў часовае карыстанне экземпляр
у часовае карыстанне аўдыёвiзуальнага твора
5. Запiс аўдыёвiзуальных твораў 7 - ад сумы, атрыманай ад
(вiдэафiльмы, вiдэапраграмы) заказчыка за запiс аднаго
экземпляра твора
Заўвагi:
1. Узнаўленнем твора ў гукавым (механiчным) запiсе з'яўляецца
фiксацыя гукаў у любой форме (на грампласцiнках, магнiтафонных
касетах, лазерных дысках, кампакт-касетах, кампакт-дысках,
вiдэакасетах i г.д.), якая дазваляе iх узнаўляць з дапамогай
механiчных устройстваў.
2. Адпускной цаной з'яўляецца цана, па якой экзэмпляры
гуказапiсаў адпускаюцца вытворцам для рэалiзацыi.
3. Даходам з'яўляецца сума, атрыманая ад iндывiдуальнага
заказчыка (клiента).
Парадак прымянення ставак аўтарскага ўзнагароджання
за ўзнаўленне твораў лiтаратуры i мастацтва шляхам
гуказапiсу, за здачу экземпляраў гуказапiсаў i
аўдыёвiзуальных твораў (вiдэафiльмаў) у часовае
карыстанне
1. Плацельшчыкамi аўтарскага ўзнагароджання па стаўках,
устаноўленых гэтым дадаткам, з'яўляюцца ўсе юрыдычныя i фiзiчныя
асобы, якiя ажыццяўляюць выпуск (узнаўленне) твораў лiтаратуры i
мастацтва шляхам гуказапiсу ў мэтах iх распаўсюджвання, вырабляюць
экземпляры гуказапiсаў, аўдыёвiзуальных твораў па iндывiдуальных
заказах, а таксама здаюць экзэмпляры гуказапiсаў i аўдыёвiзуальныя
творы (вiдэафiльмы, вiдэапраграмы) у часовае карыстанне.
2. Аўтарскае ўзнагароджанне за выкарыстанне твораў лiтаратуры i
мастацтва ў гукавым (механiчным) запiсе i аўдыёвiзуальных твораў
выплачваецца плацельшчыкамi праз Камiтэт па аўтарскiх i сумежных
правах Мiнiстэрства адукацыi i навукi (надалей - Камiтэт).
3. Плацельшчыкi аўтарскага ўзнагароджання кожны квартал робяць
пералiчэнне ўзнагароджання па стаўках, устаноўленых гэтым дадаткам,
на разлiковы рахунак Камiтэта. Адначасова з гэтым плацельшчыкi
ўзнагароджання прадстаўляюць:
пры выпуску экземпляраў гуказапiсаў прамысловым спосабам -
звесткi аб колькасцi вырабленых экземпляраў гуказапiсаў, iх аўтарах
i аб сумах налiчанага аўтарскага ўзнагароджання па кожнаму коду
гукавога носьбiта;
пры вырабе экземпляраў гуказапiсаў па iндывiдуальных заказах i
за здачу экземпляраў гуказапiсаў у часове карыстанне - звесткi аб
запiсаных творах, iх аўтарах i памерах сум, атрыманых ад заказчыкаў
за квартал;
пры запiсе i здачы аўдыёвiзуальных твораў (вiдэакасет) у
часовае карыстанне - назву вiдэафiльма (вiдэапраграмы), фiрмы, якая
яго выпусцiла, год выпуску вiдэафiльма (вiдэапраграмы), прозвiшча i
iнiцыялы кампазiтара, чыя музыка выконваецца ў фiльме (праграме),
памер сумы, атрыманай за кожны вiдэафiльм (вiдэапраграму) ад
заказчыкаў за квартал.
4. Плацельшчыкi аўтарскага ўзнагароджання абавязаны прад'яўляць
прадстаўнiку (упаўнаважанаму) Камiтэта для праверкi ўсе дакументы i
рахункi, звязаныя з разлiкамi аўтарскага ўзнагароджання па стаўках,
устаноўленых гэтым дадаткам.
5. Размеркаванне i выплата аўтарам (iх правапераемнiкам)
прадугледжанага гэтым дадаткам аўтарскага ўзнагароджання
ажыццяўляецца Камiтэтам.
6. Дзяржаўныя падатковыя iнспекцыi аказваюць упаўнаважаным
Камiтэта па iх запытах садзейнiчанне ў атрыманнi звестак аб даходах
плацельшчыкаў, з якiх павiнна выплачвацца аўтарскае ўзнагароджанне
па стаўках, прадугледжаных гэтым дадаткам.
Дадатак 3
да пастановы Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 29 мая 1995 г. N 267
Стаўкi аўтарскага ўзнагароджання за ўзнаўленне
твораў выяўленчага i тыражаванне ў прамысловасцi
твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i
парадак iх прымянення
__________________________________________________________________
N | | Стаўкi аўтарскага
п.п. | Вiды твораў | ўзнагароджання ў працэнтах
| | ад адпускной цаны кожнага
| | экземпляра вырабу
_____|______________________________|_____________________________
1 | 2 | 3
_____|______________________________|_____________________________
1. Скульптурныя творы:
малатыражнае ўзнаўленне:
да 50 экз. 5,0
да 200 экз. 3,0
масавае ўзнаўленне - больш за 200 экз. 2,0
2. Творы выяўленчага мастацтва:
жывапiс (узнаўленне) 0,5
графiка (тыражаванне эстампаў) 5,0
3. Творы жывапiсу, графiкi, скульптуры,
мастацкай фатаграфii,
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва,
якiя выкарыстоўваюцца ў якасцi
элементаў афармлення прамысловай
прадукцыi (спартыўных, кандытарскiх,
парфумерных, палiграфiчных i iншых
прамысловых вырабаў, шкатулак,
скрынак, сумак, футляраў, пакетаў,
упаковак, вокладак, этыкетак,
канвертаў, паштовых марак, флаконаў
i г.д.):
да 1000 экз. 1,0
больш за 1000 экз. 0,5
4. Творы дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва (творы дэкаратыўнага
прызначэння: скульптура малых форм,
пано, напольныя вазы, блюда, тканiны
i iншыя прадметы, прызначаныя для
афармлення памяшканняў; творы
ўтылiтарнага прызначэння: посуд,
сталовыя прыборы, ювелiрныя вырабы,
вазы, шкатулкi, куфэркi, кошыкi,
тканiны, дываны, адзенне, лялькi,
цацкi, мэбля i iншыя па-мастацку
аформленыя вырабы):
4.1. вырабы з керамiкi i фарфору:
да 1000 экз. 2,0
больш за 1000 экз. 1,0
4.2. вырабы са шкла i крышталю:
да 1000 экз. 2,0
больш за 1000 экз. 1,0
4.3. вырабы з металу:
да 1000 экз. 4,0
больш за 1000 экз. 2,0
4.4. вырабы з пластмасы:
да 1000 экз. 3,0
больш за 1000 экз. 1,0
4.5. вырабы са скуры i яе заменнiкаў
(сумкi, кашалькi, папкi i iншыя):
да 500 экз. 3,0
больш за 500 экз. 1,0
4.6. вырабы з дрэва, лазы, саломкi, чароту
i льновалакна:
да 100 экз. 5,0
больш за 100 экз. 2,0
4.7. вырабы з рога, косцi, каменю:
да 100 экз. 5,0
больш за 100 экз. 3,0
4.8. вырабы ткацтва (абрусы, пакрывалы,
падсцiлкi, дэкаратыўныя тканiны,
ворсавыя дываны i iншыя):
на ручных станках:
да 200 экз. 5,0
больш за 200 экз. 2,0
на механiчных станках:
да 500 экз. 3,0
больш за 500 экз. 1,0
4.9. тканiны 0,1 (ад адпускной цаны
пагоннага метра)
4.10. вырабы ручной i машыннай вязкi:
да 200 экз. 5,0
больш за 200 экз. 2,0
4.11. дываны i дывановыя вырабы:
жакардавыя i аксмiсцерскiя 0,5 (ад адпускной цаны
за 1 кв. м)
прашыўныя з пячатным малюнкам 0,8 - тое ж
4.12. строчавышытыя i карункаплеценыя
вырабы:
да 50 экз. 7,0
да 200 экз. 5,0
больш за 200 экз. 2,0
4.13. тэкстыльная галантарэя:
да 100 экз. 5,0
больш за 100 экз. 1,0
4.14. цацкi:
4.14.1. настольныя, настольна-друкаваныя
гульнi, лялькi, складаныя
тэхнiчныя, музычныя наборы;
наборы мэблi, посуду, iнструменту,
фiгурак; канструктары,
галаваломкi 2,0
4.14.2. мякканабiўныя, надзiманыя з
палiмерных плёнак i гумы, паперы
i кардону 1,0
4.14.3. фiгуркi жывёл, казачных i
лiтаратурных персанажаў; простыя
тэхнiчныя, спартыўныя каталкi,
мазаiкi 0,5
4.14.4. ёлачныя цацкi i ўпрыгажэннi 0,2
4.15. прадметы-ўпрыгажэннi, у тым лiку
ювелiрныя вырабы:
з каштоўных матэрыялаў 0,05
з некаштоўных матэрыялаў 1,0
4.16. мадэлi адзення i абутку:
да 50 экз. 7
больш за 50 экз. 1
4.17. мэбля 1
4.18. аддзелачныя матэрыялы:
4.18.1. шпалеры 0,01 (ад адпускной цаны
куска, пагоннага метра)
4.18.2. цырата, плёнка 0,1 (ад адпускной цаны
куска, пагоннага метра)
4.18.3. плiтка керамiчная з адным 0,02 (ад адпускной цаны
малюнкам за 1 кв.м)
4.18.4. плiтка керамiчная шматколерная, 0,06 (ад адпускной цаны
якая выпускаецца ў наборы з набору)
некалькiмi малюнкамi
Парадак прымянення ставак аўтарскага ўзнагароджання
за ўзнаўленне твораў выяўленчага i тыражаванне ў
прамысловасцi твораў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
1. Па стаўках аўтарскага ўзнагароджання, прадугледжанага гэтым
дадаткам, аплачваюцца ўсе творы выяўленчага i
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якiя выкарыстоўваюцца
прадпрыемствамi або iншымi суб'ектамi гаспадарання на тэрыторыi
Рэспублiкi Беларусь.
2. Плацельшчыкамi аўтарскага ўзнагароджання па стаўках,
устаноўленых гэтым дадаткам, з'яўляюцца ўсе юрыдычныя i фiзiчныя
асобы, якiя ажыццяўляюць выпуск (узнаўленне, тыражаванне) твораў
выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва або iх выкарыстанне
ў камерцыйных мэтах.
3. Аўтарскае ўзнагароджанне за выкарыстанне твораў выяўленчага
i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выплачваецца ўсiм аўтарам гэтых
твораў незалежна ад таго, з'яўляюцца яны штатнымi мастакамi
(работнiкамi) цi не, акрамя аўтарскага ўзнагароджання за стварэнне
ўказаных твораў.
4. Вызначэнне вырабаў як твораў дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва ажыццяўляецца мастацкiм саветам прадпрыемства (галiны,
аб'яднання) або дагаворам памiж аўтарам твора (пазаштатным мастаком)
i яго карыстальнiкам.
У мастацкiм савеце павiнна быць не менш як 50 працэнтаў
мастакоў i мастацтваведаў ад агульнай колькасцi членаў савета.
5. Памер аўтарскага ўзнагароджання па стаўках, прадугледжаных
гэтым дадаткам, вызначаецца ў працэнтах ад адпускной цаны кожнага
экземпляра, па якой вырабы здаюцца плацельшчыкам узнагароджання для
рэалiзацыi.
6. Аўтарскае ўзнагароджанне за выкарыстанне твораў выяўленчага
i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва выплачваецца плацельшчыкамi
кожны квартал праз Камiтэт па аўтарскiх i сумежных правах
Мiнiстэрства адукацыi i навукi (надалей - Камiтэт) не пазней 20
чысла першага месяца наступнага квартала.
7. Усе плацельшчыкi аўтарскага ўзнагароджання абавязаны весцi
дакладны ўлiк выпускаемых твораў i iх аўтараў i прад'яўляць
прадстаўнiку (упаўнаважанаму) Камiтэта па яго патрабаванню ведамасць
на выплату аўтарскага ўзнагароджання, а таксама для праверкi ўсе
дакументы i рахункi, звязаныя з разлiкамi па аўтарскаму
ўзнагароджанню. За своечасовасць прадстаўлення звестак, iх
правiльнасць i паўнату нясе адказнасць кiраўнiк прадпрыемства
(арганiзацыi)-плацельшчыка.
Плацельшчык абавязаны ў 10-дзённы тэрмiн з дня падпiсання
ведамасцi аб налiчэннi аўтарскага ўзнагароджання пералiчыць на
разлiковы рахунак Камiтэта суму ўзнагароджання, указаную ў
ведамасцi.
8. Парадак выплаты плацельшчыкам аўтарскага ўзнагароджання
ўстанаўлiваецца Камiтэтам.
9. Аўтарскае ўзнагароджанне за выкарыстанне (тыражаванне)
твораў выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, створаных у
сааўтарстве, размяркоўваецца памiж сааўтарамi па iх пагадненню.
10. Аўтар дэкору на выпускаемую форму i аўтар формы твора
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва атрымлiваюць па 50 працэнтаў
аўтарскага ўзнагароджання, прадугледжанага за ўвесь твор у цэлым.
11. За ўзнаўленне твораў дробнай пластыкi i мiнiяцюрнай
скульптуры прымяняюцца стаўкi, устаноўленыя за скульптурныя творы.
12. Прызнаныя мастацкiм саветам унiкальнымi творы
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва (створаныя для выставак)
аплачваюцца ў двайным памеры.
13. Аўтар твора выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва
мае права на атрыманне аднаго экземпляра тыражаванага вырабу з
аплатай яго па вытворчаму кошту, за выключэннем вырабаў з каштоўных
металаў, з каштоўнымi i паўкаштоўнымi камянямi.
Вырабы, якiя прадстаўляюць сабой мерныя матэрыялы (дываны,
дывановыя вырабы, тканiны, цырата i г.д.), могуць набывацца аўтарам
у колькасцi, неабходнай для дэманстрацыi iх на выстаўцы ў
адпаведнасцi з яе ўмовамi.
14. За стварэнне твора выяўленчага i дэкаратыўна-прыкладнога
мастацтва для выкарыстання ў прамысловасцi аўтарскае ўзнагароджанне
выплачваецца па дагавору памiж аўтарам i карыстальнiкам твора ў
памеры, вызначаным пагадненнем бакоў.
15. Дзяржаўныя падатковыя iнспекцыi аказваюць упаўнаважаным
Камiтэта па iх запытах садзейнiчанне ў атрыманнi звестак аб даходах
плацельшчыкаў, з якiх павiнна выплачвацца аўтарскае ўзнагароджанне
па стаўках, прадугледжаных гэтым дадаткам.
16. Выплата ўзнагароджання аўтарам твораў выяўленчага i
дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва i iх правапераемнiкам
ажыццяўляецца Камiтэтам.
Заўвага. Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва - мастацтва вырабу
бытавых прадметаў, якiя валодаюць мастацка-эстэтычнымi якасцямi i
прызначаны не толькi для задавальнення практычных патрэбнасцей, але
i для ўпрыгожвання жылля, архiтэктурных збудаванняў, паркаў i г.д.
|