Право
Навигация
Новые документы

Реклама


Ресурсы в тему
ПОИСК ДОКУМЕНТОВ

Приказ Министерство образования и науки Республики Беларусь от 7 декабря 1995 г. №456 "Палажэнне аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублiкi Беларусь"

Текст документа с изменениями и дополнениями состоянию на 30 марта 2007 года (архив)

<< Назад

<<<< >>>>


                                    ЗАЦВЕРДЖАНА
                                    Загад Мiнiстра адукацыi i навукi
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    07.12.1995 № 456
                                    (у рэдакцыi пастановы
                                    Мiнiстэрства адукацыi
                                    Рэспублiкi Беларусь
                                    30.11.2000 № 55)

                             ПАЛАЖЭННЕ
       аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi
     (акрамя вышэйшых навучальных устаноў) Рэспублiкi Беларусь

        [Изменения и дополнения:
            Постановление Министерства образования от 30 ноября 2000
         г.  №  55  (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - №
         8/4526 от 12.12.2000 г.);
            Постановление Министерства  образования  от  20  декабря
         2002 г.  № 56 (зарегистрировано в Национальном реестре -  №
         8/8939 от 04.01.2003 г.);
            Постановление Министерства образования от 26 апреля 2006
         г.  №  40  (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - №
         8/14396 от 06.05.2006 г.)].

                    Глава 1. Агульныя палажэннi

     1. Палажэнне   аб  атэстацыi  педагагiчных  работнiкаў  сiстэмы
адукацыi (акрамя вышэйшых навучальных устаноў)  Рэспублiкi  Беларусь
(далей  -  Палажэнне)  распаўсюджваецца  на  ўсе  ўстановы  адукацыi
незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi i формы ўласнасцi.
     У   адпаведнасцi  з  гэтым  Палажэннем  атэстуюцца педагагiчныя
работнiкi санаторна-курортных i аздараўленчых арганiзацый. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 1  дополнен частью второй постановлением Министерства
         образования от 26 апреля 2006 г.  № 40 (зарегистрировано  в
         Национальном реестре - № 8/14396 от 06.05.2006 г.)
       _______________________________________________ _______ ___ _

     2. Мэтай    атэстацыi    педагагiчных   работнiкаў   з'яўляецца
стымуляванне росту iх  навукова-тэарэтычнага  ўзроўню,  прафесiйнага
майстэрства,  развiцця  творчай iнiцыятывы,  павышэння iх прэстыжу i
аўтарытэту.
     3. Асноўнымi   прынцыпамi   атэстацыi  педагагiчных  работнiкаў
з'яўляюцца  калегiяльнасць,   сiстэмнасць,   цэласнасць   экспертных
ацэнак, якiя забяспечваюць аб'ектыўныя, карэктныя, гуманныя адносiны
да педагагiчных работнiкаў.
     4. Пры  атэстацыi  педагагiчных работнiкаў вызначаюцца ўзровень
квалiфiкацыi,  вынiкi працоўнай дзейнасцi,  iх дзелавыя i  асабiстыя
якасцi,  робяцца  вывады  аб  прысваеннi,  пацвярджэннi  цi знiжэннi
квалiфiкацыйных катэгорый.
     5. Вынiкi  атэстацыi педагагiчных работнiкаў з'яўляюцца асновай
iх дыферэнцыраванай аплаты працы.
     6. Атэстацыя  педагагiчнага  работнiка  праводзiцца  па  кожнай
займаемай iм пасадзе.

              Глава 2. Атэстацыйная камiсiя, яе склад

     7. Атэстацыя педагагiчных работнiкаў  праводзiцца  ва  ўстанове
адукацыi.  Для яе правядзення на сходзе педагагiчнага калектыву,  на
якiм павiнна прысутнiчаць больш за палову  педагагiчных  работнiкаў,
шляхам тайнага галасавання выбiраецца атэстацыйная камiсiя ў складзе
не менш чым з пяцi членаў.  Абранымi ў яе могуць быць,  як  правiла,
педагогi   вышэйшай   i  першай  катэгорыi,  якiя  атрымалi  большую
колькасць галасоў членаў педагагiчнага калектыву,  што прынялi ўдзел
у галасаваннi.
     8. У склад атэстацыйнай камiсii ўключаюцца дадаткова  па  адным
прадстаўнiку   адмiнiстрацыi   i   прафсаюзнага   камiтэта  ўстановы
адукацыi.
     9. Асобы, якiя праходзяць атэстацыю ў перыяд работы камiсii, не
могуць уваходзiць у яе склад.
     10. Персанальны  склад  камiсii  афармляецца  загадам кiраўнiка
ўстановы адукацыi i да  1  кастрычнiка  павiнен  быць  даведзены  да
ведама  педагагiчных  работнiкаў.  У  рабоце  атэстацыйнай камiсii з
правам рашаючага голасу могуць прымаць удзел па  адным  прадстаўнiку
вышэйстаячых органаў кiравання адукацыяй i камiтэтаў прафсаюза.
     11. Для атэстацыi педагагiчных работнiкаў устаноў  адукацыi,  у
якiх з-за малой колькасцi педагагiчных работнiкаў немагчыма стварыць
атэстацыйную  камiсiю  ў  азначанай  колькасцi,   i   для   разгляду
канфлiктных   сiтуацый   ствараюцца   атэстацыйныя  камiсii  органаў
непасрэднага  кiравання   адукацыяй.   Пералiк   устаноў   адукацыi,
работнiкi  якiх  атэстуюцца  гэтымi  камiсiямi,  вызначаецца загадам
кiраўнiка  органа  кiравання  па  ўзгадненню  з  адпаведным  органам
прафсаюза.
     Атэстацыйная камiсiя органа кiравання адукацыяй  у  складзе  не
менш   чым   з   7   чалавек  ствараецца  яго  кiраўнiцтвам  з  лiку
прадстаўнiкоў падведамных устаноў адукацыi i метадычных  службаў.  У
склад  камiсii  ўключаецца  па адным прадстаўнiку органа кiравання i
адпаведнага   камiтэта   прафсаюза.   Персанальны   склад    камiсii
афармляецца  загадам  органа  кiравання адукацыяй i да 1 кастрычнiка
даводзiцца да ведама работнiкаў усiх падначаленых устаноў адукацыi.
     12. Тэрмiн паўнамоцтваў атэстацыйнай камiсii адзiн год,  лiчачы
ад даты афармлення загаду аб яе стварэннi.

               Глава 3. Парадак правядзення атэстацыi

     13.  Да  атэстацыi  дапускаюцца  педагагiчныя  работнiкi,  якiя
маюць  адукацыю  ў  адпаведнасцi з квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi i
стаж работы на пасадзе, па якой яны атэстуюцца, 2 гады, а для першай
i  вышэйшай  квалiфiкацыйных  катэгорый  -  3  гады з дня прысваення
папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi.
     Асобы, якiя атрымалi дыплом аб вышэйшай адукацыi з адзнакай або
якiя маюць акадэмiчную ступень магiстра, дапускаюцца да атэстацыi на
другую  квалiфiкацыйную  катэгорыю  пры  наяўнасцi  стажу  работы на
адпаведнай пасадзе 1 год.
     Асобы,  якiм  прысуджана  вучоная  ступень цi прысвоена вучонае
званне, дапускаюцца да атэстацыi на першую квалiфiкацыйную катэгорыю
пры  наяўнасцi  стажу  работы  на  адпаведнай  пасадзе  1  год, а на
вышэйшую  квалiфiкацыйную  катэгорыю  -  2  гады  з  дня  прысваення
папярэдняй квалiфiкацыйнай катэгорыi. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 13   -   в   редакции   постановления    Министерства
         образования  от 26 апреля 2006 г.  № 40 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/14396 от 06.05.2006 г.)

            13. Да  атэстацыi  дапускаюцца  педагагiчныя  работнiкi,
         якiя      маюць      адукацыю      ў     адпаведнасцi     з
         тарыфна-квалiфiкацыйнымi характарыстыкамi i стаж работы  на
         адпаведнай   пасадзе  2  гады,  а  для  першай  i  вышэйшай
         квалiфiкацыйных катэгорый - стаж работы ў  атрыманай  раней
         катэгорыi  3  гады.  Пры  гэтым  улiчваецца  час  работы на
         пасадах, якiя былi перайменаваны ва ўстаноўленым парадку.
            Дазваляецца праходзiць атэстацыю асобам, якiя маюць стаж
         (работы на адпаведнай пасадзе) 1 год,  пры  ўмове,  што  iм
         прысвоена  вучоная ступень цi званне,  ступень бакалаўра цi
         магiстра  або  яны  атрымалi  дыплом   з   адзнакай   пасля
         заканчэння вышэйшай навучальнай установы.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     14. Работнiкi,   якiя   не   маюць   спецыяльнай   падрыхтоўкi,
устаноўленай квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi,  але якасна выконваюць
ускладзеныя на iх службовыя абавязкi,  павышаюць сваю квалiфiкацыю i
ў  якiх стаж работы на пасадзе,  па якой яны атэстуюцца,  складае не
менш  як  3  гады,  праходзяць  атэстацыю  ва   ўстаноўленым   гэтым
Палажэннем парадку. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 14   -   с   изменениями,  внесенными  постановлением
         Министерства  образования  от  26  апреля  2006  г.  №   40
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/14396 от
         06.05.2006 г.)

            14. Работнiкi,  якiя не маюць  спецыяльнай  падрыхтоўкi,
         устаноўленай  тарыфна-квалiфiкацыйнымi  характарыстыкамi (у
         тым лiку  тыя,  хто  мае  адукацыю  ў  аб'ёме  педагагiчных
         класаў),  але якасна выконваюць ускладзеныя на iх службовыя
         абавязкi,  павышаюць сваю квалiфiкацыю i ў якiх стаж работы
         на  пасадзе,  па якой яны атэстуюцца,  складае не менш як 3
         гады, праходзяць атэстацыю ва ўстаноўленым гэтым Палажэннем
         парадку.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     15. Асобам, якiя маюць сярэднюю агульную адукацыю, не можа быць
прысвоена квалiфiкацыйная катэгорыя.
     16. Кiраўнiкi ўстаноў  адукацыi,  работнiкi  органаў  кiравання
адукацыяй  i  метадычных  службаў,  а  таксама  спецыялiсты народнай
гаспадаркi,  якiя маюць педагагiчную нагрузку,  праходзяць атэстацыю
на   прысваенне  квалiфiкацыйнай  катэгорыi  ва  ўстаноўленым  гэтым
Палажэннем парадку.
     17. Са   згоды   педагагiчнага  савета  адмiнiстрацыя  ўстановы
адукацыi мае права патрабаваць адзiн раз у  пяць  гадоў  абавязковай
атэстацыi  педагагiчных  работнiкаў,  якiя  знiзiлi  ўзровень  сваёй
работы.  Такая атэстацыя не  можа  прымяняцца  да  работнiкаў,  якiя
працавалi менш за два гады з моманту папярэдняй атэстацыi,  цяжарных
жанчын i жанчын,  якiя маюць дзяцей ва  ўзросце  да  3  гадоў.  Калi
работнiк без уважлiвых прычын адмаўляецца прайсцi атэстацыю,  то яна
можа быць праведзена i ў яго адсутнасць.
     18. Прысваенне   квалiфiкацыйных   катэгорый  (другой,  першай,
вышэйшай) ажыццяўляецца паслядоўна.
     19. Для прэтэндэнтаў на вышэйшую катэгорыю атэстацыя складаецца
з квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi.
     Экзамен папярэднiчае  гутарцы  i  праводзiцца  ў адпаведнасцi з
Палажэннем аб квалiфiкацыйным экзамене.  Педагагiчны  работнiк  можа
здаваць   экзамен   у  час  праходжання  чарговых  курсаў  павышэння
квалiфiкацыi,  пасля спецкурсаў  па  паглыбленню  ведаў  па  асобных
напрамках педагагiчнай дзейнасцi цi экстэрнам.
     20. Ад абавязковай здачы квалiфiкацыйнага экзамену вызваляюцца:
     20.1. педагагiчныя работнiкi,  якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды
Рэспублiкi Беларусь  (БССР)  i  былога  Саюза  ССР,  прысвоеныя   за
дасягненнi ў галiне адукацыi;
     20.2. настаўнiкi  i  выкладчыкi,  якiя  маюць  вучонае  званне,
ступень  цi прыйшлi працаваць ва ўстановы адукацыi з пасады старшага
выкладчыка,  навуковага супрацоўнiка вышэйшай  навучальнай  установы
або навукова-даследчай установы,  метадыстаў,  загадчыкаў кабiнетаў,
аддзелаў  метадычных  устаноў  усiх  найменняў,  устаноў   павышэння
квалiфiкацыi,  калi iх вучонае званне, ступень цi работа на асноўнай
пасадзе адпавядае таму прадмету,  якi  яны  выкладаюць  ва  ўстанове
адукацыi;
     20.3. настаўнiкi,   выкладчыкi,   якiя   з'яўляюцца    аўтарамi
падручнiкаў, вучэбна-метадычных комплексаў, вучэбных дапаможнiкаў; 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Подпункт 20.3  -  с изменениями,  внесенными постановлением
         Министерства  образования  от  26  апреля  2006  г.  №   40
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/14396 от
         06.05.2006 г.)

            20.3. настаўнiкi,  выкладчыкi,  якiя з'яўляюцца аўтарамi
         падручнiкаў, вучэбна-метадычных комплексаў;
       _______________________________________________ _______ ___ _

     20.4. педагагiчныя  работнiкi,   якiя   сталi   пераможцамi   i
лаўрэатамi   рэспублiканскага  або  пераможцамi  абласных,  Мiнскага
гарадскога конкурсаў прафесiйнага майстэрства;
     20.5.  педагагiчныя  работнiкi, якiя маюць стаж работы ў першай
квалiфiкацыйнай  катэгорыi  на адпаведнай пасадзе 10 i больш гадоў з
дня яе прысваення; 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Подпункт 20.5  -  в  редакции  постановления   Министерства
         образования  от 26 апреля 2006 г.  № 40 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/14396 от 06.05.2006 г.)

            20.5. педагагiчныя работнiкi,  якiя маюць стаж работы  ў
         першай катэгорыi 10 i больш гадоў;
       _______________________________________________ _______ ___ _

     20.6. кiраўнiкi   гурткоў   з   лiку  педагагiчных  работнiкаў,
калектывы якiх атрымалi пад iх  кiраўнiцтвам  званне  "ўзорнага"  цi
"народнага";
     20.7.  педагагiчныя  работнiкi,  якiя  падрыхтавалi  пераможцаў
(дыпломы I,  II,  III ступенi) мiжнародных алiмпiяд, рэспублiканскай
алiмпiяды  па  агульнаадукацыйных   прадметах   навучэнцаў   устаноў
адукацыi,       якiя      забяспечваюць      агульную      сярэднюю,
прафесiянальна-тэхнiчную,  сярэднюю спецыяльную адукацыю, пераможцаў
мiжнародных  i  рэспублiканскiх  конкурсаў  i фестываляў тэхнiчнай i
мастацкай  творчасцi  навучэнскай  моладзi,  а   таксама   афiцыйных
спартыўных   спаборнiцтваў,   якiя   праводзяцца  ў  адпаведнасцi  з
рэспублiканскiмi  каляндарнымi  планамi,  i  мiжнародных  спартыўных
спаборнiцтваў; 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Подпункт 20.7  -  в  редакции  постановления   Министерства
         образования  от 26 апреля 2006 г.  № 40 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/14396 от 06.05.2006 г.)

            20.7. педагагiчныя    работнiкi,    якiя    падрыхтавалi
         пераможцаў мiжнародных, рэспублiканскiх прадметных алiмпiяд
         навучэнцаў устаноў адукацыi,  якiя  забяспечваюць  агульную
         сярэднюю,  прафесiянальна-тэхнiчную,  сярэднюю  спецыяльную
         адукацыю,    а    таксама    пераможцаў    мiжнародных    i
         рэспублiканскiх   конкурсаў   i   фестываляў   тэхнiчнай  i
         мастацкай творчасцi навучэнскай моладзi.
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 20    дополнен    подпунктом    20.7   постановлением
         Министерства  образования  от  20  декабря  2002  г.  №  56
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  -  № 8/8939 от
         04.01.2003 г.)
       _______________________________________________ _______ ___ _

     20.8.  педагагiчныя работнiкi - пераможцы конкурсу настаўнiкаў,
навукова-педагагiчных  работнiкаў i iншых асоб, якiя ўнеслi асабiсты
ўклад  у  фармiраванне  новай,  больш  эфектыўнай  сiстэмы адукацыi,
распрацоўку сучасных методык развiцця здольнасцей адоранай моладзi ў
галiне    навукi,    тэхнiкi  перадавых  тэхналогiй,  якiм   уручана
пасведчанне  спецыяльнага  фонду  Прэзiдэнта  Рэспублiкi Беларусь па
сацыяльнай падтрымцы адораных навучэнцаў i студэнтаў. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 20    дополнен    подпунктом    20.8   постановлением
         Министерства  образования  от  26  апреля  2006  г.  №   40
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/14396 от
         06.05.2006 г.)
       _______________________________________________ _______ ___ _

     21. Працэдура атэстацыi не павiнна перавышаць 3 месяцаў  з  дня
падачы заявы педагагiчным работнiкам у атэстацыйную камiсiю.
     Для прэтэндэнтаў на вышэйшую катэгорыю гэты тэрмiн  адлiчваецца
з дня прадстаўлення дакумента аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену.
     22. Калi атэстуемы не здаў квалiфiкацыйны экзамен  на  вышэйшую
катэгорыю,  далейшая яго атэстацыя не праводзiцца.  Праз год ён можа
праходзiць атэстацыю ва ўстаноўленым парадку.
     У выпадку,  калi  атэстуемы здаў квалiфiкацыйны экзамен,  але ў
навучальна-выхаваўчай установе не атрымаў квалiфiкацыйнай катэгорыi,
ён  мае  права  прайсцi  атэстацыю  на  працягу трох гадоў без здачы
квалiфiкацыйнага экзамену.
     23. Для    прэтэндэнтаў    на   другую   i   першую   катэгорыi
квалiфiкацыйны экзамен не праводзiцца.
     24. Педагагiчныя  работнiкi,  якiя  выказалi  жаданне   прайсцi
атэстацыю  i атрымаць вышэйшую катэгорыю,  падаюць пiсьмовую заяву ў
атэстацыйную  камiсiю  ўстановы  адукацыi  да  10   кастрычнiка,   а
прэтэндэнты  на  другую i першую катэгорыi - на працягу навучальнага
года, але не пазней чым да 25 сакавiка бягучага года. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 24  -  с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства   образования  от  26  апреля  2006  г.  №  40
         (зарегистрировано в Национальном реестре  -  №  8/14396  от
         06.05.2006 г.)

            24. Педагагiчныя   работнiкi,   якiя   выказалi  жаданне
         прайсцi атэстацыю i атрымаць  вышэйшую  катэгорыю,  падаюць
         пiсьмовую заяву ў атэстацыйную камiсiю ўстановы адукацыi да
         10 кастрычнiка,  а прэтэндэнты на другую i першую катэгорыi
         -  на  працягу  навучальнага  года,  але не пазней чым за 3
         месяцы да яго заканчэння.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     25. Графiк праходжання атэстацыi на вучэбны год (пасля разгляду
заяў  атэстацыйнай  камiсii,  што  фiксуецца  пратакольным  запiсам)
прэтэндэнтаў  на  вышэйшую  катэгорыю  складаецца   не   пазней   15
кастрычнiка, а прэтэндэнтаў на другую i першую катэгорыi - не пазней
1 красавiка бягучага года.
     Графiк зацвярджаецца   загадам   кiраўнiка   i   ўзгадняецца  з
прафсаюзным камiтэтам  установы  адукацыi.  Атэстуемыя  знаёмяцца  з
графiкам у дзесяцiдзённы тэрмiн пад роспiс.
     26. Атэстацыйная камiсiя ў адпаведнасцi  з  графiкам  атэстацыi
праводзiць  вывучэнне педагагiчнай дзейнасцi атэстуемага,  кiруючыся
патрабаваннямi  тарыфна-квалiфiкацыйных  характарыстык,  метадычнымi
рэкамендацыямi па ацэнцы дзейнасцi педагагiчных работнiкаў.
     27. З  улiкам  аналiзу   педагагiчнай   дзейнасцi   атэстуемага
праводзiцца   атэстацыйная   гутарка.   Не  пазней  чым  за  тыдзень
атэстуемага  трэба  азнаёмiць  з  яго  характарыстыкай  за  подпiсам
кiраўнiка  i  старшынi  прафкома  ўстановы  адукацыi.  У час гутаркi
супастаўляюцца ацэначныя меркаваннi адмiнiстрацыi,  членаў камiсii i
атэстуемага,   робяцца   вывады   аб   эфектыўнасцi,   вынiках   яго
педагагiчнай   працы,   маральна-асобасных   якасцях   педагагiчнага
работнiка,   абмяркоўваюцца   шляхi   самаўдасканалення,  паляпшэння
педагагiчнай дзейнасцi,  перспектывы яго  прафесiянальнага  росту  i
павышэння квалiфiкацыi.
     28. Абмеркаванне   атэстацыйных   матэрыялаў   праводзiцца    ў
прысутнасцi атэстуемага i падрабязна фiксуецца пратакольным запiсам.
     29. Атэстацыйныя матэрыялы  (асабiстая  заява,  характарыстыка,
даведка  аб  здачы  квалiфiкацыйнага экзамену,  пратаколы пасяджэння
камiсii,  аналiтычныя  матэрыялы  вывучэння  педагагiчнай  дзейнасцi
атэстуемага) захоўваюцца ва ўстанове адукацыi 5 гадоў.
     Кнiга пратаколаў пасяджэнняў атэстацыйнай камiсii павiнна  быць
прашнуравана,   пранумаравана  i  замацавана  подпiсам  кiраўнiка  i
пячаткай.  Пратаколы  падпiсваюцца   старшынёй   i   ўсiмi   членамi
атэстацыйнай камiсii.
     30.  Пры праходжаннi атэстацыi ва ўстаноўленым гэтым Палажэннем
парадку маюць права (незалежна ад стажу работы на пасадзе,  па  якой
атэстуюцца)   прэтэндаваць  на  прысваенне  той  жа  квалiфiкацыйнай
катэгорыi,  якая iм была  прысвоена  раней,  наступныя  педагагiчныя
работнiкi:
     настаўнiкi-дэфектолагi (пры абавязковай  наяўнасцi  дыплома  аб
перападрыхтоўцы  з прысваеннем квалiфiкацыi "настаўнiк-дэфектолаг"),
метадысты,     педагогi-арганiзатары,      педагогi      сацыяльныя,
педагогi-псiхолагi    (пры    абавязковай   наяўнасцi   дыплома   аб
перападрыхтоўцы з прысваеннем квалiфiкацыi  "практычны  псiхолаг  ва
ўстановах адукацыi"), выхавальнiкi, выхавальнiкi дашкольных устаноў,
канцэртмайстры,   акампанiятары,    трэнеры-выкладчыкi,    кiраўнiкi
фiзiчнага выхавання, майстры вытворчага навучання, калi яны перайшлi
на гэтыя пасады з пасады настаўнiка цi выкладчыка;
     настаўнiкi,  калi  яны  перайшлi  на  гэтую  пасаду  з   пасады
настаўнiка-дэфектолага;
     выхавальнiкi,  калi  яны  перайшлi  на  гэтую  пасаду  з пасады
майстра вытворчага навучання;
     выхавальнiкi-метадысты дашкольных      устаноў,      метадысты,
выхавальнiкi,  калi  яны  перайшлi  на   гэтыя   пасады   з   пасады
настаўнiка-дэфектолага,  выхавальнiка дашкольнай установы,  педагога
сацыяльнага;
     выхавальнiкi дашкольных  устаноў,  калi  яны  перайшлi з пасады
настаўнiка-дэфектолага,    выхавальнiка,     метадыста,     педагога
сацыяльнага, педагога-псiхолага;
     педагогi-псiхолагi,  педагогi  сацыяльныя,  калi яны перайшлi з
пасады выхавальнiка дашкольнай установы;
     музычныя кiраўнiкi,  калi яны перайшлi з пасады  настаўнiка  цi
выкладчыка,   выхавальнiка   дашкольнай   установы,   акампанiятара,
канцэртмайстра;
     кiраўнiкi гурткоў (клубаў па iнтарэсах,  калектываў, аматарскiх
аб'яднанняў,  секцый,  студый,  турысцкiх груп i  iншых),  калi  яны
перайшлi   на  гэтыя  пасады  з  пасады  настаўнiка  цi  выкладчыка,
выхавальнiка, выхавальнiка дашкольнай установы, музычнага кiраўнiка,
трэнера-выкладчыка, майстра вытворчага навучання, культарганiзатара,
метадыста, акампанiятара, канцэртмайстра, педагога-арганiзатара;
     акампанiятары,  калi  яны  перайшлi  на  гэтую  пасаду з пасады
настаўнiка цi выкладчыка, канцэртмайстра, музычнага кiраўнiка;
     канцэртмайстры,  калi  яны  перайшлi  на  гэтую пасаду з пасады
настаўнiка цi выкладчыка, акампанiятара, музычнага кiраўнiка;
     кiраўнiкi  фiзiчнага  выхавання,  калi  яны  перайшлi  на гэтую
пасаду  з  пасады  настаўнiка  цi  выкладчыка,   трэнера-выкладчыка,
iнструктара  па фiзiчнай культуры, iнструктара-метадыста па фiзiчнай
культуры, выхавальнiка, выхавальнiка дашкольнай установы.
     Пры  праходжаннi  атэстацыi  ў  выпадках,  прадугледжаных гэтым
пунктам,  педагагiчныя  работнiкi,  якiя  пратэндуюць  на   вышэйшую
катэгорыю, ад квалiфiкацыйнага экзамену вызваляюцца. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 30   -   в   редакции   постановления    Министерства
         образования  от 26 апреля 2006 г.  № 40 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - № 8/14396 от 06.05.2006 г.)

            30. Пры  праходжаннi  атэстацыi  ва  ўстаноўленым  гэтым
         Палажэннем  парадку  маюць права (незалежна ад стажу работы
         на пасадзе,  па якой атэстуюцца) прэтэндаваць на прысваенне
         той  жа  квалiфiкацыйнай катэгорыi,  якая iм была прысвоена
         раней, наступныя педагагiчныя работнiкi:
            настаўнiкi-дэфектолагi,                       метадысты,
         педагогi-арганiзатары,  педагогi сацыяльныя,  выхавальнiкi,
         педагогi-псiхолагi  (пры  абавязковай  наяўнасцi дыплома аб
         перападрыхтоўцы  з  прысваеннем   квалiфiкацыi   "практычны
         псiхолаг   ва   ўстановах  адукацыi"),  майстры  вытворчага
         навучання,  канцэртмайстры,  калi  яны  перайшлi  на  гэтыя
         пасады з пасад настаўнiка цi выкладчыка;
            выхавальнiкi-метадысты дашкольных   устаноў,  метадысты,
         выхавальнiкi навучальных  устаноў,  калi  яны  перайшлi  на
         гэтыя пасады з пасады выхавальнiка дашкольнай установы;
            выхавальнiкi дашкольных устаноў,  калi  яны  перайшлi  з
         пасады выхавальнiка навучальнай установы, метадыста;
            педагогi-псiхолагi дашкольных устаноў  (пры  абавязковай
         наяўнасцi   дыплома   аб   перападрыхтоўцы   з  прысваеннем
         квалiфiкацыi "практычны псiхолаг ва  ўстановах  адукацыi"),
         калi   яны   перайшлi   з  пасады  выхавальнiка  дашкольнай
         установы;
            кiраўнiкi гурткоў  (клубаў  па   iнтарэсах,   калектываў
         любiцельскiх аб'яднанняў,  секцый, студый, турысцкiх груп),
         калi яны перайшлi  на  гэтыя  пасады  з  пасад  настаўнiка,
         выкладчыка,  выхавальнiка,  музычнага  кiраўнiка дашкольнай
         установы, трэнера-выкладчыка, майстра вытворчага навучання,
         культарганiзатара, метадыста, акампанiятара;
            кiраўнiкi фiзiчнага  выхавання,  калi  яны  перайшлi  на
         гэтую пасаду з пасады настаўнiка, трэнера-выкладчыка.
            Пры праходжаннi  атэстацыi  ў  выпадках,  прадугледжаных
         дадзеным пунктам,  педагагiчныя работнiкi, якiя прэтэндуюць
         на   вышэйшую   катэгорыю,   ад  квалiфiкацыйнага  экзамену
         вызваляюцца.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     31. У  выключных  выпадках,   якiя   не   прадугледжаны   гэтым
Палажэннем,  рашэнне аб допуску да атэстацыi педагагiчных работнiкаў
прымае Мiнiстэрства  адукацыi  Рэспублiкi  Беларусь  па  хадайнiцтве
адмiнiстрацыi i атэстацыйнай камiсii ўстановы адукацыi.

       Глава 4. Рашэннi, якiя прымаюцца па вынiках атэстацыi

     32. На  падставе  вынiкаў  атэстацыйнай  гутаркi камiсiя прымае
адно з наступных рашэнняў:
     32.1. прысвоiць адпаведную квалiфiкацыйную катэгорыю  з  назвай
пасады педагагiчнага работнiка, па якой ён атэстуецца; 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Подпункт 32.1  -  с изменениями,  внесенными постановлением
         Министерства  образования  от  26  апреля  2006  г.  №   40
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/14396 от
         06.05.2006 г.)

            32.1. прысвоiць      (не      прысвоiць)      адпаведную
         квалiфiкацыйную  катэгорыю  з  назвай  пасады педагагiчнага
         работнiка, па якой ён атэстуецца;
       _______________________________________________ _______ ___ _

     32.2. адмовiць    у   прысваеннi   адпаведнай   квалiфiкацыйнай
катэгорыi; 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Подпункт 32.2  -  с изменениями,  внесенными постановлением
         Министерства  образования  от  26  апреля  2006  г.  №   40
         (зарегистрировано  в  Национальном  реестре  - № 8/14396 от
         06.05.2006 г.)

            32.2. пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю;
       _______________________________________________ _______ ___ _

     32.3. знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю.
     33. Рашэнне  прымаецца шляхам тайнага галасавання пры наяўнасцi
не менш за 2/3 членаў камiсii i з'яўляецца правамоцным,  калi за яго
прагаласавала  не менш 50%  прысутных.  Пры роўнай колькасцi галасоў
рашэнне лiчыцца прынятым на карысць атэстуемага.
     З рашэннем   камiсii   атэстуемы   знаёмiцца  непасрэдна  пасля
атэстацыi, пад роспiс. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Пункт 33  -  с   изменениями,   внесенными   постановлением
         Министерства   образования  от  26  апреля  2006  г.  №  40
         (зарегистрировано в Национальном реестре  -  №  8/14396  от
         06.05.2006 г.)

            33. Рашэнне  прымаецца  шляхам  тайнага  галасавання пры
         наяўнасцi не  менш  за  2/3  членаў  камiсii  i  з'яўляецца
         правамоцным,   калi   за  яго  прагаласавала  не  менш  50%
         прысутных.
            З рашэннем  камiсii атэстуемы знаёмiцца непасрэдна пасля
         атэстацыi, пад роспiс.
       _______________________________________________ _______ ___ _

     34. Рашэнне    атэстацыйнай    камiсii   афармляецца   загадамi
кiраўнiкоў  устаноў  адукацыi,  а  ў  выпадках,  якiя  прадугледжаны
пунктам 11 гэтага Палажэння, - органаў кiравання адукацыяй i ўступае
ў сiлу з дня яго прыняцця.
     35. Па   вынiках   атэстацыi  педагагiчных  работнiкаў  робяцца
адпаведныя запiсы ў працоўнай кнiжцы ў графе "Звесткi аб рабоце".
     36. Кантроль  за правiльнасцю правядзення атэстацыi ўскладаецца
на органы непасрэднага кiравання.
     37. Пры  нязгодзе  з  вынiкамi атэстацыi педагагiчны работнiк у
дзесяцiдзённы тэрмiн мае права звярнуцца  з  заявай  у  атэстацыйную
камiсiю вышэйстаячага органа кiравання адукацыяй.
     Пры выяўленнi  парушэнняў  атэстацыйная  камiсiя  вышэйстаячага
органа  кiравання  адукацыяй мае права адмянiць рашэнне атэстацыйнай
камiсii  ўстановы  адукацыi  i  ў  месячны  тэрмiн  са  дня  звароту
атэстуемага  правесцi паўторную атэстацыю работнiка,  у дачыненнi да
якога  былi  дапушчаны  парушэннi.  Рашэнне  гэтай  камiсii  лiчыцца
канчатковым,  аб'яўляецца  загадам  органа кiравання i даводзiцца да
ведама ўстановы адукацыi i атэстуемага.
     38. Працоўныя  спрэчкi,  якiя  ўзнiкаюць  па  вынiках атэстацыi
педагагiчных  работнiкаў,  разглядаюцца  ў   парадку,   устаноўленым
заканадаўствам Рэспублiкi Беларусь. 
       _______________________________________________ _______ ___ _
         Положение   -   в   редакции   постановления   Министерства
         образования от  30 ноября 2000 г.  N 55 (зарегистрировано в
         Национальном реестре - N 8/4526 от 12.12.2000 г.)

 УЗГОДНЕНА                                ЗАЦВЕРДЖАНА
 з Прэзiдыумам Рэспублiканскага           загадам мiнiстра
 камiтэта прафсаюза работнiкаў            адукацыi i навукi
 адукацыi i навукi Беларусi               Рэспублiкi Беларусь
 Пратакол N 4                             ад  07.12.1995 г.
 ад 05.12.1995 г.                         N 456
 Старшыня   Т.I.Чобатава


                              ПАЛАЖЭННЕ
         аб атэстацыi педагагiчных работнiкаў сiстэмы адукацыi
                  (акрамя ВНУ) Рэспублiкi Беларусь


     1. Агульныя палажэннi

     1.1. Гэта  Палажэнне  распаўсюджваецца  на   ўсе   ўстановы   i
арганiзацыi,  якiя  адносяцца да  галiны "Адукацыя" *) (акрамя ВНУ),
незалежна ад ведамаснай падпарадкаванасцi i формы ўласнасцi.
 ________________________
     *) у далейшым навучальна-выхаваўчыя ўстановы

     1.2. Мэтай   атэстацыi   педагагiчных   работнiкаў   з'яўляецца
стымуляванне  росту  iх навукова-тэарэтычнага ўзроўню,  прафесiйнага
майстэрства,  развiцця  творчай  iнiцыятывы,  павышэння  прэстыжу  i
аўтарытэту педагагiчных работнiкаў.

     1.3. Асноўнымi прынцыпамi атэстацыi з'яўляюцца: калегiяльнасць,
сiстэмнасць,  цэласнасць  экспертных  ацэнак,   якiя   забяспечваюць
аб'ектыўныя,   карэктныя,   гуманныя  i  добразычлiвыя  адносiны  да
педагагiчных работнiкаў.

     1.4. Пры атэстацыi вызначаюцца  ўзровень  квалiфiкацыi,  вынiкi
працоўнай   дзейнасцi,  дзелавыя  i  асабiстыя  якасцi  педагагiчных
работнiкаў,  робяцца вывады аб прысваеннi,  пацвярджэннi цi знiжэннi
квалiфiкацыйных катэгорый.

     1.5. Вынiкi   атэстацыi   з'яўляюцца  асновай  дыферэнцыраванай
аплаты працы педагагiчных работнiкаў.

     2. Атэстацыйная камiсiя, яе склад


     2.1. Атэстацыя   педагагiчных    работнiкаў    праводзiцца    ў
навучальна-выхаваўчай   установе.   Для  яе  правядзення  на  сходзе
педагагiчнага калектыву,  на  якiм  павiнна  прысутнiчаць  больш  за
палову   педагагiчных   работнiкаў,   шляхам   тайнага   галасавання
выбiраецца атэстацыйная камiсiя  ў  складзе  не  менш,  чым  з  пяцi
членаў.  Абранымi ў яе могуць быць,  як правiла, педагогi вышэйшай i
першай катэгорыi,  якiя атрымалi большую  колькасць  галасоў  членаў
педагагiчнага калектыву, што прынялi ўдзел у галасаваннi.

     2.2. У склад атэстацыйнай камiсii ўключаюцца дадаткова па адным
прадстаўнiку      адмiнiстрацыi      i     прафсаюзнага     камiтэта
навучальна-выхаваўчай установы.

     2.3. Асобы,  якiя праходзяць атэстацыю ў перыяд работы камiсii,
не могуць уваходзiць у яе склад.

     2.4. Персанальны  склад  камiсii  афармляецца загадам кiраўнiка
навучальна-выхаваўчай установы  i  да  1  кастрычнiка  павiнен  быць
даведзены  да ведама педагагiчных работнiкаў.  У рабоце атэстацыйнай
камiсii з правам рашаючага голасу  могуць  прымаць  удзел  па  адным
прадстаўнiку вышэйстаячых органаў кiравання i камiтэтаў прафсаюза.

     2.5. Для        атэстацыi        педагагiчных        работнiкаў
навучальна-выхаваўчых  устаноў,  у   якiх   з-за   малой   колькасцi
педагагiчных  работнiкаў  немагчыма  стварыць атэстацыйную камiсiю ў
азначанай колькасцi i для разгляду канфлiктных  сiтуацый  ствараюцца
атэстацыйныя камiсii пры вышэйстаячых органах непасрэднага кiравання
адукацыяй.
     Атэстацыйная камiсiя органа кiравання ў складзе не менш чым з 7
чалавек ствараецца яго кiраўнiцтвам з лiку прадстаўнiкоў падведамных
навучальна-выхаваўчых устаноў i метадычных службаў.  У склад камiсii
ўключаецца па адным  прадстаўнiку  органа  кiравання  i  адпаведнага
камiтэта  прафсаюза.  Персанальны  склад камiсii афармляецца загадам
па  органу  кiравання  i  да  1  кастрычнiка  даводзiцца  да  ведама
работнiкаў усiх падначаленых навучальна-выхаваўчых устаноў.

     2.6. Тэрмiн паўнамоцтваў атэстацыйных камiсiй адзiн год, лiчачы
ад даты афармлення загада аб яе стварэннi.

     3. Парадак правядзення атэстацыi

     3.1. Да   атэстацыi    дапускаюцца    педагагiчныя    работнiкi
навучальна-выхаваўчых устаноў,  якiя маюць адукацыю ў адпаведнасцi з
квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi i педагагiчны стаж  2  гады,  а  для
першай  i вышэйшай катэгорыi стаж работы ў атрыманай раней катэгорыi
- 3 гады.
     Дазваляецца праходзiць атэстацыю асобам, якiя маюць педагагiчны
стаж 1 год, пры  ўмове, што iм  прысвоена вучоная ступень цi званне,
або ступень бакалаўра цi магiстра.

     3.2. Работнiкi,   якiя   не   маюць   спецыяльнай  падрыхтоўкi,
устаноўленай квалiфiкацыйнымi патрабаваннямi,  але маюць педагагiчны
стаж не менш за 3 гады атэстуюцца ва ўстаноўленым парадку.

     3.3. Асобам,  якiя маюць сярэднюю агульную адукацыю,  а таксама
адукацыю ў  аб'ёме  педагагiчных  класаў,  не  можа  быць  прысвоена
квалiфiкацыйная катэгорыя.

     3.4. Кiраўнiкi навучальна-выхаваўчых устаноў, работнiкi органаў
кiравання адукацыяй i  метадычных  службаў,  а  таксама  спецыялiсты
народнай  гаспадаркi,  якiя маюць педагагiчную нагрузку,  праходзяць
атэстацыю на прысваенне катэгорыi ў навучальна-выхаваўчых  установах
ва ўстаноўленым парадку.

     3.5. Са     згоды     педагагiчнага     савета    адмiнiстрацыя
навучальна-выхаваўчай установы мае права  патрабаваць  адзiн  раз  у
пяць  гадоў  абавязковай  атэстацыi  педагагiчных  работнiкаў,  якiя
знiзiлi ўзровень сваёй работы. Такая атэстацыя не можа прымяняцца да
работнiкаў,  якiя  працавалi  менш  за два гады з моманту папярэдняй
атэстацыi, цяжарных жанчын i жанчын, якiя маюць дзяцей ва ўзросце да
3  гадоў.  Калi  работнiк  без  ўважлiвых прычын адмаўляецца прайсцi
такую атэстацыю, то яна можа быць праведзена i ў яго адсутнасць.

     3.6. Для   прэтэндэнтаў   на   вышэйшую   катэгорыю   атэстацыя
складаецца з квалiфiкацыйнага экзамену i атэстацыйнай гутаркi.
     Экзамен папярэднiчае гутарцы i  праводзiцца  ў  адпаведнасцi  з
Палажэннем  аб  квалiфiкацыйным экзамене.  Педагагiчны работнiк можа
здаваць  экзамен  у  час  праходжання  чарговых   курсаў   павышэння
квалiфiкацыi,  пасля  спецкурсаў  па  паглыбленнi  ведаў  па асобных
напрамках педагагiчнай дзейнасцi цi экстэрнам.

     3.7. Ад абавязковай здачы квалiфiкацыйнага экзамену вызваляюцца
педагагiчныя работнiкi,  якiя маюць дзяржаўныя ўзнагароды Рэспублiкi
Беларусь (БССР i СССР),  прысвоеныя за дасягненнi ў галiне адукацыi,
у   тым   лiку  ганаровыя  званнi  "Заслужаны  настаўнiк  Рэспублiкi
Беларусь",  "Заслужаны   работнiк  адукацыi   Рэспублiкi   Беларусь"
(адпаведныя  званнi БССР i СССР),  кiраўнiкi самадзейных калектываў,
якiя атрымалi званне ўзорнага цi народнага,  педагагiчныя работнiкi,
якiя сталi пераможцамi i лаўрэатамi рэспублiканскага або пераможцамi
абласных, Мiнскага гарадскога конкурсаў прафесiйнага майстэрства.
     Таксама вызваляюцца   ад   абавязковай  здачы  квалiфiкацыйнага
экзамену  настаўнiкi  i  выкладчыкi,  якiя  маюць  вучонае   званне,
ступень,  цi  прыйшлi  працаваць  у навучальна-выхаваўчую ўстанову з
пасады старшага выкладчыка,  навуковага супрацоўнiка  ВНУ  або  НДУ,
метадыстаў,  загадчыкаў кабiнетаў,  аддзелаў метадычных устаноў усiх
найменняў, iнстытутаў удасканалення, павышэння квалiфiкацыi, калi iх
вучонае званне, ступень цi работа на асноўнай пасадзе адпавядае таму
прадмету, якi яны выкладаюць у навучальна-выхаваўчай установе.
     Вызваляюцца ад  здачы  квалiфiкацыйнага  экзамену настаўнiкi цi
выкладчыкi  з  вышэйшай  катэгорыяй,   якiя   перайшлi   на   пасаду
выхавальнiка  групы  прадоўжанага  дня  або  сталi  сумяшчаць  працу
настаўнiка цi выкладчыка з работай выхавальнiка, калi яны атэстуюцца
на тую ж катэгорыю, што мелi на пасадзе настаўнiка цi выкладчыка.

     3.8. Для    прэтэндэнтаў   на   другую   i   першую   катэгорыi
квалiфiкацыйны экзамен не праводзiцца.

     3.9. Працэдура атэстацыi не павiнна перавышаць 3 месяцаў.
     Для прэтэндэнтаў  на вышэйшую катэгорыю гэты тэрмiн адлiчваецца
з дня прадстаўлення дакумента аб здачы квалiфiкацыйнага экзамену.

     3.10. Калi атэстуемы не здаў квалiфiкацыйны экзамен на вышэйшую
катэгорыю,  далейшая яго атэстацыя не  праводзiцца. Праз год ён можа
праходзiць атэстацыю ва ўстаноўленым парадку.
     У выпадку,  калi  атэстуемы здаў квалiфiкацыйны экзамен,  але ў
навучальна-выхаваўчай установе не атрымаў квалiфiкацыйнай катэгорыi,
ён  мае  права  прайсцi  атэстацыю  на  працягу трох гадоў без здачы
квалiфiкацыйнага экзамену.

     3.11. Прысваенне  квалiфiкацыйных  катэгорый  (другой,  першай,
вышэйшай) ажыццяўляецца паслядоўна.

     3.12. Педагагiчныя  работнiкi,  якiя  выказалi  жаданне прайсцi
атэстацыю i атрымаць квалiфiкацыйную  катэгорыю,  падаюць  пiсьмовую
заяву  ў  атэстацыйную  камiсiю навучальна-выхаваўчай установы да 10
кастрычнiка.

     3.13. Графiк  праходжання  атэстацыi  на  вучэбны  год   (пасля
разгляду  заяў  атэстацыйнай  камiсiяй,  што  фiксуецца пратакольным
запiсам) складаецца не  пазней  да  15  кастрычнiка  бягучага  года,
павiнен  быць  зацверджаны  кiраўнiком  i  ўзгоднены  з  прафсаюзным
камiтэтам навучальна-выхаваўчай установы.
     У выключных  выпадках  кiраўнiку вучэбна-выхаваўчай установы па
ўзгадненнi з прафсаюзным камiтэтам дазваляецца  ўносiць  змяненнi  ў
графiк.

     3.14. Атэстацыйная  камiсiя ў адпаведнасцi з графiкам атэстацыi
праводзiць вывучэнне педагагiчнай дзейнасцi  атэстуемага,  кiруючыся
патрабаваннямi     квалiфiкацыйных     характарыстык,    метадычнымi
рэкамендацыямi па ацэнцы дзейнасцi педагагiчных работнiкаў.

     3.15. З   улiкам  аналiзу  педагагiчнай  дзейнасцi  атэстуемага
праводзiцца  атэстацыйная  гутарка.  Не  пазней,  чым  за   тыдзень,
атэстуемага  трэба  азнаёмiць  з  яго  характарыстыкай  за  подпiсам
кiраўнiка i старшынi прафкама навучальна-выхаваўчай установы.  У час
гутаркi  супастаўляюцца  ацэначныя меркаваннi адмiнiстрацыi,  членаў
камiсii i атэстуемага,  робяцца вывады аб эфектыўнасцi,  вынiках яго
педагагiчнай    працы,    маральна-асобасных    якасцях    педагога,
абмяркоўваюцца  шляхi  самаўдасканалення,  паляпшэння   педагагiчнай
дзейнасцi,    перспектывы   прафесiянальнага   росту   i   павышэння
квалiфiкацыi.

     3.16. Абмеркаванне   атэстацыйных   матэрыялаў   праводзiцца  ў
прысутнасцi атэстуемага i падрабязна фiксуецца пратакольным запiсам.

     3.17. Атэстацыйныя матэрыялы (асабiстая заява,  характарыстыка,
даведка  аб  здачы  квалiфiкацыйнага экзамену,  пратаколы пасяджэння
камiсii) захоўваюцца ў навучальна-выхаваўчай установе 5 гадоў.
     Пратаколы пасяджэнняў    атэстацыйнай    камiсii    вядуцца   ў
прашнураваных i  апячатаных  кнiгах,  старонкi  якiх  пранумарованы.
Пратаколы   падпiсваюцца  старшынёй  i  ўсiмi  членамi  атэстацыйнай
камiсii.

     3.18. Настаўнiкi  цi  выкладчыкi,  якiя  перайшлi   на   пасаду
выхавальнiка,   метадыста,   псiхолага,   педагога-арганiзатара   цi
сацыяльнага педагога пры праходжаннi атэстацыi  на  пэўнай  пасадзе,
маюць  права  прэтэндаваць на тую ж квалiфiкацыйную катэгорыю,  якую
яны мелi на пасадзе настаўнiка цi выкладчыка.

     4. Рашэннi, якiя прымаюцца па вынiках атэстацыi

     4.1. На падставе вынiкаў атэстацыйнай  гутаркi  камiсiя  прымае
адно  з  наступных  рашэнняў:
     прысвоiць (не    прысвоiць)    катэгорыю    з   назвай   пасады
педагагiчнага   работнiка   ў   адпаведнасцi   з    квалiфiкацыйнымi
характарыстыкамi;
     пацвердзiць квалiфiкацыйную катэгорыю;
     знiзiць квалiфiкацыйную катэгорыю.

     4.2. Рашэнне прымаецца шляхам тайнага галасавання пры наяўнасцi
не менш за 2/3 членаў камiсii i з'яўляецца правамоцным,  калi за яго
прагаласавала не менш 50% прысутных.
     З рашэннем   камiсii   атэстуемы   знаёмiцца  непасрэдна  пасля
атэстацыi, выказваючы згоду подпiсам у пратаколе.

     4.3. Рашэнне   атэстацыйнай   камiсii   афармляецца    загадамi
кiраўнiкоў  навучальна-выхаваўчых устаноў,  а ў некаторых выпадках -
органаў адукацыi, i ўступае ў сiлу з дня яго прыняцця.

     5. Па  вынiках  атэстацыi   педагагiчным   работнiкам   робяцца
неабходныя  запiсы i змяненнi ў працоўнай кнiжцы ў графе "Звесткi аб
рабоце".

     6. Кантроль за правiльнасцю правядзення  атэстацыi  ўскладаецца
на органы непасрэднага кiраўнiцтва.

     7. Пры  нязгодзе  з  вынiкамi  атэстацыi педагагiчны работнiк у
дзесяцiдзённы тэрмiн мае права звярнуцца  з  заявай  у  атэстацыйную
камiсiю вышэйстаячага органа непасрэднага кiравання адукацыяй.

     8. Працоўныя  спрэчкi,  якiя  ўзнiкаюць  па  вынiках атэстацыi,
разглядаюцца ў парадку, устаноўленым дзеючым заканадаўствам.
       _______________________________________________ _______ ___ _
 _______________________
 Дзяржаўная рэгiстрацыя.
 Нумар: 1187/12.
 Дата:  15.12.95 г.


Предыдущий | Следующий

<< Содержание

Обновление Право 2009 Региональное право

Новости законодательства

Новости сайта
Новости Беларуси

Новости Спецпроекта "Тюрьма"

Полезные ресурсы

Разное

Rambler's Top100
TopList

Законы России

Право - Законодательство Беларуси и других стран

ЗОНА - специальный проект. Политзаключенные Беларуси

LawBelarus - Белорусское Законодательство

Юридический портал. Bank of Laws of Belarus

Фирмы Беларуси - Каталог предприятий и организаций Республики Беларусь

RuFirms. Фирмы России - каталог предприятий и организаций.Firms of Russia - the catalogue of the enterprises and the organizations