Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь
ПАСТАНОВА
5 верасня 1996 г. N 589 г.Мiнск
АБ ЗАЦВЯРДЖЭННI АПIСАННЯЎ НАЦЫЯНАЛЬНЫХ
АТЭСТАТАЎ ПРАФЕСАРА I ДАЦЭНТА
===
_______________________________________________ _______ ___ _
Постановление утратило силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 21 марта 2003 г. № 394 (Национальный
реестр правовых актов Республики Беларусь, 2003 г., № 38,
5/12199)
[Изменения и дополнения:
Постановление Совета Министров Республики Беларусь от
28 июля 1997 г. N 966 (Собрание декретов, указов Президента
и постановлений Правительства Республики Беларусь, 1997 г.,
N 21, ст.769)]
У адпаведнасцi з артыкулам 26 Закона Рэспублiкi Беларусь "Аб
адукацыi ў Рэспублiцы Беларусь" Кабiнет Мiнiстраў Рэспублiкi
Беларусь ПАСТАНАЎЛЯЕ:
1. Утратил силу.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 1 утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 28 июля 1997 г. N 966
1. Зацвердзiць апiсаннi нацыянальных атэстатаў прафесара
i дацэнта (прыкладаюцца).
_______________________________________________ _______ ___ _
2. Утратил силу.
_______________________________________________ _______ ___ _
Пункт 2 утратил силу постановлением Совета Министров
Республики Беларусь от 28 июля 1997 г. N 966
2. Дазволiць Вышэйшаму атэстацыйнаму камiтэту
выкарыстаць на выраб нацыянальных атэстатаў прафесара i
дацэнта i вокладак да iх сродкi з рэспублiканскага бюджэту,
выдзеленыя ў 1996 годзе на атэстацыю кадраў вышэйшай
навуковай квалiфiкацыi.
_______________________________________________ _______ ___ _
3. Унесцi ў пастанову Кабiнета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь ад
17 студзеня 1996 г. N 37 (Збор указаў Прэзiдэнта i пастаноў Кабiнета
Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, 1996 г., N 2, арт.48) наступныя
змяненнi:
у абзацы першым апiсання нацыянальнага дыплома доктара навук,
зацверджанага дадзенай пастановай, словы: "памерам 95х145 мм"
замянiць словамi: "памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе";
у абзацы першым апiсання нацыянальнага дыплома кандыдата навук,
зацверджанага дадзенай пастановай, словы: "памерам 95х145 мм"
замянiць словамi: "памерам 105х160 мм у складзеным выглядзе".
4. Прызнаць страцiўшай сiлу пастанову Савета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь ад 1 лютага 1993 г. N 54 "Аб нацыянальных
атэстатах дацэнта i прафесара" (ЗП Рэспублiкi Беларусь, 1993 г.,
N 4, арт.46).
Прэм'ер-мiнiстр
Рэспублiкi Беларусь М.Чыгiр
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 5 верасня 1996 г. N 589
АПIСАННЕ
нацыянальнага атэстата прафесара
_______________________________________________ _______ ___ _
Описание национального аттестата профессора утратило силу
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28
июля 1997 г. N 966
Атэстат прафесара вырабляецца са спецыяльнай паперы памерам
105х160 мм у складзеным выглядзе i замацоўваецца стужкай на згiбе
вокладкi атэстата ў выглядзе папкi з ледэрыну.
На вонкавым баку вокладкi атэстата пасярэдзiне выцiснута выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь.
На вонкавым баку атэстата зверху ў цэнтры змешчана выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, злева ад герба надрукавана
слова "Рэспублiка", справа - "Беларусь". Нiжэй у адзiн радок
надрукаваны словы: "Вышэйшы атэстацыйны камiтэт". Пасярэдзiне гэтай
старонкi надрукаваны ў два радкi словы: "Атэстат прафесара",
наложаныя на слова "ВАК".
На левым унутраным баку атэстата зверху надрукаваны ў тры радкi
словы: "Рашэннем Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта Рэспублiкi
Беларусь". Нiжэй з водступам на 25 мм (месца для запiсу даты
прыняцця рашэння Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам, нумара пратакола i
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку прафесара) у цэнтры старонкi,
наложаныя на слова "ВАК", надрукаваны ў два радкi словы: " Прысвоена
вучонае званне прафесара". Нiжэй з водступам на 20 мм (месца для
запiсу назвы спецыяльнасцi, па якой прысвоена вучонае званне
прафесара) у левым нiжнiм вуглу старонкi надрукаваны словы:
"Старшыня Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта" (у два радкi), "Галоўны
вучоны сакратар Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта" (у два радкi).
Нiжэй злева змешчаны рэгiстрацыйны нумар атэстата, перад якiм
указана серыя "АП", а сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".
На правым унутраным баку атэстата, выкананым такiм жа чынам, як
i левы бок, тэксты i запiсы ажыццяўляюцца на рускай мове.
ЗАЎВАГI:
1. Побач з подпiсамi Старшынi i галоўнага вучонага сакратара
Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта, якiя завяраюцца гербавай пячаткай
гэтага Камiтэта, указваюцца iх iнiцыялы i прозвiшчы.
2. Усе запiсы робяцца з дапамогай друкавальных апаратаў або ад
рукi чорнай тушшу.
ЗАЦВЕРДЖАНА
пастановай Кабiнета Мiнiстраў
Рэспублiкi Беларусь
ад 5 верасня 1996 г. N 589
АПIСАННЕ
нацыянальнага атэстата дацэнта
_______________________________________________ _______ ___ _
Описание национального аттестата доцента утратило силу
постановлением Совета Министров Республики Беларусь от 28
июля 1997 г. N 966
Атэстат дацэнта вырабляецца са спецыяльнай паперы памерам
105х160 мм у складзеным выглядзе i замацоўваецца стужкай на згiбе
вокладкi атэстата ў выглядзе папкi з ледэрыну.
На вонкавым баку вокладкi атэстата пасярэдзiне выцiснута выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь.
На вонкавым баку атэстата зверху ў цэнтры змешчана выява
Дзяржаўнага герба Рэспублiкi Беларусь, злева ад герба надрукавана
слова "Рэспублiка", справа - "Беларусь". Нiжэй у адзiн радок
надрукаваны словы: "Вышэйшы атэстацыйны камiтэт". Пасярэдзiне гэтай
старонкi надрукаваны ў два радкi словы: "Атэстат дацэнта", наложаныя
на слова "ВАК".
На левым унутраным баку атэстата зверху надрукаваны ў тры радкi
словы: "Рашэннем Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта Рэспублiкi
Беларусь". Нiжэй з водступам на 25 мм (месца для запiсу даты
прыняцця рашэння Вышэйшым атэстацыйным камiтэтам, нумара пратакола i
прозвiшча, iмя, iмя па бацьку дацэнта) у цэнтры старонкi, наложаныя
на слова "ВАК", надрукаваны ў два радкi словы: "Прысвоена вучонае
званне дацэнта". Нiжэй з водступам на 20 мм (месца для запiсу назвы
спецыяльнасцi, па якой прысвоена вучонае званне дацэнта) у левым
нiжнiм вуглу старонкi надрукаваны словы: "Старшыня Вышэйшага
атэстацыйнага камiтэта" (у два радкi), "Галоўны вучоны сакратар
Вышэйшага атэстацыйнага камiтэта" (у два радкi). Нiжэй злева
змешчаны рэгiстрацыйны нумар атэстата, перад якiм указана серыя
"АД", а сiметрычна справа надрукавана слова "г.Мiнск".

|